Сеткавы вучэбны курс “ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ” Модуль 10

16.01.2011 Автор: Рубрика: Бизнес»

Аўтары: дац., к. г. н. Янушкевіч А. М. дац., к. г. н. Пупа В. В. дац., к. г. н. Макарэвіч А. Ф

Модуль 10
БЕЛАРУСЬ У МІЖВАЕННЫ ЧАС (1921-1939 ГГ.)

ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН
1. Узбуйненне БССР
2. Савецкая Беларусь ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі
3. БССР у перыяд усталявання таталітарнага рэжыму
4. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы (1921-1939 гг.)
5. Культура беларускага народа ў міжваенны час

УВОДЗІНЫ
Перыяд з 1921 па 1939 г. быў для беларускага народа часам існавання не толькі ў дзвюх розных дзяржавах, але і пад крылом адрозных сацыяльна-эканамічных і палітычных сістэм. Гэта вызначала спецыфіку развіцця заходняга і ўсходняга рэгіёнаў краіны, якая, трэба адзначыць, была закладзена яшчэ ў XVI ст. Гэты перыяд адзначаецца сталеннем беларускай нацыі, фарміраваннем сапраўды моцнай беларускай нацыянальнай культуры, бурлівым развіццём навуковых даследаванняў. З іншага боку, дыктат камуністычнай ідэалогіі і палітычныя рэпрэсіі, ініцыяваныя сталінскім рэжымам, прывялі да дэфармацыі беларускай нацыянальнай свядомасці і знішчэнню незалежна мыслячай нацыянальнай эліты.

1. УЗБУЙНЕННЕ БССР
I з’езд Саветаў СССР, які адкрыўся 30 снежня 1922 г. у Маскве, пастанавіў утварыць Саюз Савецкіх Сацыяліс¬тычных Рэспублік у складзе РСФСР, УССР, БССР і ЗСФСР. У выбраны з’ездам ЦБК СССР ад БССР увайшло 7 чалавек. А.Р.Чарвякоў стаў адным са старшынь Прэзідыума ЦБК СССР.
Аднак, нягледзячы на тое, што БССР увайшла у склад СССР, яе гаспадарчае, дзяржаўнае і культурнае развіццё стрымлівалася абмежаванымі матэрыяльнымі рэсурсамі і малой тэрыторыяй. Вядома, што у выніку грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыі у складзе БССР засталося шэсць паветаў Мінскай губерні: Бабруйскі, Барысаўскі, Ігуменскі (з 1923 г. Чэрвеньскі), Мазырскі, частка Мінскага і Слуцкага. Іх плошча складала ўсяго 52,3 тыс. км2, а насельніцтва — 1544 тыс. чалавек. Таму першыя крокі мірнага будаўніцтва у БССР паказалі, што многія эка-намічныя заданы цяжка вырашаць без узгаднення з Віцебскім і Гомельскім губвыканкамамі, паколькі гэтыя губерні з’яўляліся арганічнай часткай Беларусі, яе палі-тычнага і эканамічнага жыцця. Неабходнасць і racпадарчая мэтазгоднасць зліцця Віцебскай і Гомельскай губерняў з БССР асабліва відавочна паўстала ў сувязі з пераходам да НЭПа, калі тэрыторыя краіны была падзелена на шэраг гаспадарчых раёнаў. Такое зліццё неабходна было таксама для стварэння ўмоў для далейшага развіцця і кансалідацыі беларускай нацыі, яе культуры.
Пасля ўтварэння СССР VII з’езд Кампартыі Беларусі і II сесія ЦВК БССР, якія адбыліся у сакавіку 1923 г., звярнуліся у ЦК РКП (б) з просьбай вырашыць пытанне аб канчатковым вызначэнні тэрыторыі рэспублікі шляхам уключэння у яе склад раёнаў Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў, дзе жыло у болыпасці беларускае насельніцтва. Аднак асобныя кіруючыя партыйныя і савец¬кія работнікі гэтых губерняў выступілі супраць аб’яднання з БССР. Яны сцвярджалі, што у Віцебскай, Гомельскай і заходніх паветах Смаленскай губерні паводле перапісу 1920 г. пражываюць у асноуным рускія.
У маі 1923 г. ЦК РКЩб), ідучы насустрач інтарэсам Беларускай рэспублікі, даў згоду на ўзбуйненне тэрыторыі БССР за кошт сумежных раёнаў з большасцю беларускага насельніцтва. Такую ж згоду выказаў і ЦВК РСФСР.
Аднак правільнае вырашэнне тэрытарыяльнага пытання патрабавала усебаковай падрыхтоўкі. 3 гэтай мэтай пры ЦБК РКП(б) была ўтворана спецыяльная камісія. У яе склад уваішш прадстаўнікі ЦК, ЦКК РКП(б), ЦК КП(б)Б, Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай партыйных арганіза-цый. У выніку вывучэння тэрытарыяльнага пытання камісія прадставіла ЦК РКП(б) спецыяльны даклад, у якім быў дадзены аналіз нацыянальнага складу насельніцтва у Віцеб¬скай, Гомельскай губернях і двух паветах Смаленскай губерні: Горацкім і Мсціслаўскім. У дакладзе падкрэслівалася, што “перапіс 1920 г. павінен быць пракарэктаваны данымі ўсерасійскага перапісу 1897 года”. Справа у тым, што у момант заканчэння польскай вайны, калі яшчэ недастаткова ясна была вызначана граніца з Полыпчай, імкнуліся наўмысна паменшыць лік беларусаў у суседніх з ею наветах у сувязі з камерам “плебісцыта”. У дакладзе прьюодзіліся прыклады, што па перапісе 1897 г. беларусаў у Гомельскім павеце налічвалася 89 %, а па перапісе 1920 г. — 20 %; у Рэчыцкім адпаведна 98 і 45 %; у Рагачоўскім — 98 і 31 %. Таму камісія прыйшла да высновы аб неабходнасці ўзбуй-нення БССР за кошт поўнага ўключэння у яе склад Віцебскай, а таксама Гомельскай губерняў за выключэннем пяці паветаў — Клінцоўскага, Гомельскага, Суражскага, Пачэп-скага і Старадубскага, у якіх, па разліках камісіі, беларусы складалі меншасць. Пазней да гэтых паветаў быў далучаны Рэчыцкі. Але камісія прапанавала дадаткова вывучыць пы-танне аб Гомельскім і Рэчыцкім паветах, каб далучыць іх да БССР. Мсціслаўскі і Горацкі паветы Смаленскай губерні таксама намячалася ўключыць у склад БССР. У дакладзе прапаноўвалася перанесці сталіцу БССР па стратэгічных меркаваннях з Мінска у Магілёў.
29 лістапада 1923 г. Аргбюро ЦК РКП(б) па дакладзе камісіі прыняло пастанову аб далучэнні да Беларусі тэры-торыі Віцебскай, Мсціслаўскага і Горацкага паветаў Сма-ленскай і большасці паветаў Гомельскай губерняў як “род¬ных ей у бытавых, этнаграфічных і гаспадарча-эканаміч-ных адносінах”. Насуперак гэтай пастанове Віцебскі губ¬кам РКП (б) 8 снежня 1923 г. прыняў рашэнне, у якім вьпсазаўся супраць аб’яднання Віцебскай губерні з БССР. Свае рашэнне губкам аргументаваўтым, што “насельніцтва Віцебскай губерні згубіла бытавыя беларускія рысы, і беларуская мова незнаема большасці насельніцтва”. У заключэнне Віцебскі губкам лічыў неабходным “настой-ваць на пераглядзе пытання на Пленуме ЦК РКП(б) аб далучэнні Віцебскай губерні да Беларускай ССР”.
18 снежня 1923 г. адбылося пасяджэнне спецыяльна створанай пры ЦБК СССР камісіі па змене граніц паміж РСФСР і БССР. На камісіі былі заслуханы меркаванні прадстаўнікоў БССР, Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў аб узбуйненні БССР і пераглядзе яе граніц. Прадс-таўнікі Гомельскай і Смаленскай губерняў заявілі, што на-сельніцтва станоўча адносіцда да ідэі узбуйнення БССР. У адказ прадстаўнік Віцебскай губерні зноў выступіў супраць і заявіў, што рашэнне ЦК РКП (б) аб узбуйненні БССР супярэчыць рашэнням XII з’езда РКП (б). Аргументы, пры-ведзеныя у рашэннях Віцебскага губкама, і выступленні яго прадстаўніка на камісіі былі памылковымі і не адпавядалі нацыянальнай самасвядомасці насельніцтва губерні.
Паказальна, што у час перапісу 1920 г. большасць насельніцтва Віцебскай губерні называла сябе беларусамі. Довады праціўнікаў узбуйнення БССР аб’ектыўна з’яўляліся праяуленнем вялікадзяржаўнага шавінізму.
У канцы 1923 г. у Віцебскую, Гомельскую і Смален-скую губерні былі камандзіраваны кіруючыя работнікі ЦБК БССР і ЦБ КП(б)Б, якія растлумачылі насельніцтву гэтых губерняў гістарычную неабходнасць узбуйнення Бе¬ларусі для яе эканамічнага і палітычнага развіцця, для нацыянальнай кансалідацыі у мэтах захавання беларускай нацыі. Тэта растлумачальная работа дала плённыя вынікі. На Віцебскім, Гомельскім і Смаленскім губернскіх з’ездах Саветаў былі прыняты рашэнні аб далучэнні да БССР тых паветаў, дзе пераважала беларускае насельніцтва.
3 сакавіка 1924 г. УЦВК прыняў пастанову аб перадачы БССР тэрыторыі з пераважна беларускім насельніцтвам. 7 сакавіка змены граніц БССР і РСФСР зацвердзіў Прэзі-дыўм ЦБК Саюза ССР.
13 — 16 сакавіка 1924 г. у Мінску адбыўся VI Надзвы-чайны з’езд Саветаў Беларусі. На з’ездзе прысутнічалі 405 дэлегатаў. Сярод 244 дэлегатаў з рашаючым голасам 134 прадстаўлялі насельніцтва далучаемых да БССР паветаў. Даклад “Аб пашырэнні граніц Савецкай Беларусі і задачах савецкага будаўніцтва” зрабіў А.Р.Чарвякоў. Ён пад-крэсліў вялікае значэнне факта пашырэння граніц БССР. Дэлегаты з’езда аднадушна ўхвалілі аб’яднанне тэрыторыі з большасцю беларускага насельніцтва у адзіную Беларус-кую савецкую дзяржаву.
У выніку ўзбуйнення да БССР адышло 15 паветаў і асобныя воласці Віцебскай, Гомельский і Смаленскай губер-няў. Тэрыторыя рэспублікі павялічылася з 52,3 да 110,5 тыс. км2, а колькасць насельніцтва — з 554 670 да 4 171 886 чалавек. У новых граніцах БССР пражывала 2.959 199 беларусаў, у тым ліку у сельскай мясцовасці — 2 719 139 і у гарадах — 240 06.0; 743 275 —рускіх і ўкраінцаў, у тым ліку у сельскай мясцовасці — 580 545 і у гарадах —162 730, 447 667 — яўрэяў, у тым ліку у сельскай мясцовасці — 187 623, у гарадах — 260 441; 87 915 —палякаў, у тым ліку у сельскай мясцовасці — 73 405 і у гарадах —14 510. Прадс-таўнікі іншых нацыянальнасцяў складалі 33 830 чалавек. У адносінах да Саюза ССР тэрыторыя БССР складала 0,53 %, а насельніцтва — 3,13 %.
Узбуйненне Беларускай ССР садзейнічала кансалідацыі беларускай нацыі, яе эканамічнаму і культуризму развіцдю, умацаванню дружбы беларускага і рускага народаў.
Другая сесія ЦБК БССР, якая адбылася 10 — 17 жніўня 1924 г., увяла новы адміністрацыйна-тэрытарыяльны пад-зел рэспублікі. Было ўтворана 10 акруг: Аршанская, Баб-руйская, Барысаўская, Віцебская, Калінінская (цэнтр — Клімавічы), Магілёўская, Мазырская, Мінская, Полацкая і Слуцкая. Акругі падзяляліся на 100 раёнаў і 1202 сель-скія Саветы. Часова, да склікання з’ездаў Саветаў, орга-намі ўлады у акругах з’яўляліся выканкамы тых паветаў, якія сталі цэнтрамі акруг.
У лістападзе 1926 г. Палітбюро ЦК УКП(б) на падставе даных камісіі, якая вывучала пытанне аб далучэнні да БССР Гомельскага і Рэчыцкага паветаў, прыняло пастанову аб аб’яднанні іх з БССР. У снежні 1926 г. Прэзідыўм ЦБК БССР уключыў гэтыя паветы у склад рэспублікі, перайме-наваў іх у акругі, а воласці — у раёны. У выніку другога ўзбуйнення тэрыторыя БССР павялічылася на 15 270 км2, а насельніцтва — на 649 тыс. чалавек.
Пасля двух узбуйненняў БССР яе тэрыторыя на пача-так 1927 г. складала 125 950 км2 з насельніцтвам каля 5 млн чалавек. У межах рэспублікі склаўся адзіны у эка-намічных, культурна-бытавых і нацыянальных адносінах раён.

2. САВЕЦКАЯ БЕЛАРУСЬ ВА ЎМОВАХ НОВАЙ ЭКАНАМІЧНАЙ ПАЛІТЫКІ
Да пачатку 20-х гг. ХХ ст. Беларусь зведала не толысі разбуральны характар першай сусветнай вайны, але і тры гады жорсткага супрацьстаяння розных класаў і сацыяльных груп. Насельніцтва стамілася ад пабораў і рэквізіцый. Гаспадарка была разбурана. У другой палове 1920 г. на савецкай тэры¬торыі Беларусі былі нацыяналізаваны фактычна усе прамысловыя прадпрыемствы, але з іх дзейнічала менш паловы. Рабочыя пакідалі галодны горад і імкнуліся ўладкавацца на вёсцы, дзе і без іх былі лішнія рабочыя рукі. Вясковае насельніцтва імкнуліся абіраць усе — вайсковыя часці, харчовыя атрады і бандыты. Пасяўныя плошчы Беларусі ска-раціліся болып чым на 30 %, а пагалоўе жывёлы — на 50 %.
Цяжкае сацыяльна-эканамічнае становішча ўскладнялася супярэчлівай палітычнай сітуацыяй. Беларусь у 1921 г. апынулася падзеленай паміж Расіяй і Полыпчай. Новаабвешчаная БССР замацавалася толькі у межах паветаў Мінскай губерні, што, безумоўна, парушыла наладжаныя гаспадарчыя сувязі. Незадаволеныя харчразвёрсткай сяляне браліся за зброю; іх збіралі пад свае сцягі беларускія эсэры, выкарыстоўвала суседняя Полыпча і бандыцкія атрады. Юнакі, прызваныя у войска у 1914 — 1916 гг., за шмат гадоў вайны звыкліся здабываць хлеб вінтоўкамі. Савецкія органы улады вымушаны былі да 1922 г. уключна захоўваць у БССР надзвычайнае становішча.
Сялянскія выступленні, правал ілюзій хуткай перамогі сусветнай рэвалюцыі садзейнічалі таму, што найбольш дальнабачныя з бальшавіцкіх кіраўнікоў ужо у 1920 г. выступалі за перагляд палітыкі “ваеннага камунізму”. У сакавіку 1921 г. быў зроблены “першы практычны крок”, да якога ён заклікаў: харчовая развёрстка была заменена харчовым падаткам (гэга значыць лішкам, што заставаўся пасля выканання харчпадатку, селянін распараджаўся сам). Аднак адзначны крок у значнай ступені з’яўляўся прапагандысцкім. Па-першае, харчпадатак 1921 г. для БССР вызначаўся у болыпых памерах, чым развёрстка папярэдняга года. Па-другое, хлеб прадаваць напачатку забаранялася, а абмен яго на прамысловыя тавары па істотна завышаных цэнах быў нявыгадны. К канцу 1921 г. стала зразумела, што непасрэднага тавараабмену горада з вёскай не атрымалася, і У.І.Ленін, карыстаючыся тэрміналогіяй таго часу, заявіў аб чарговым “адступленні”. У выніку паступова вызначалася сутнасць новай эканамічнай палітыкі: свабода выбару формаў гаспадарання, кааперацыя, рыначныя адносіны паміж горадам і вёскай.
Пераважнае эканамічнае значэнне для Беларусі напа¬чатку 20-х гг. захоўвала сельская гаспадарка. Аднак НЭП, пачаўшыся з сельскагаспадарчай палітыкі, развіўся ў палітыку фінансавай стабілізацыі і ўрэшце вызначыўся і як палітыка прамысловая. Паколькі буйная прамысловасць не магла быць адноўлена без вялікіх капіталаўкладанняў, пачаць гэты працэс можна было, стымулюючы спачатку развіццё дробнай і сярэдняй прамысловасці. Пры гэтым неабходна ўлічваць, што на Беларусі гістарычна пераважалі менавіта дробныя і сярэднія прадпрыемствы.
У сферы прамысловасці БССР новая эканамічная палі¬тыка выявілася у наступным:
1. Скасоўвалася празмерная цэнтралізацыя. Прамысловасць БССР атрымоўвала магчымасць лепш выкарыстоўваць мясцовыя рэсурсы. Былі створаны групавыя ўпраўленні, якія падпарадкоўваліся непасрэдна Саўнаргасу рэспублікі. У паветах дзейнічалі эканамічныя аддзелы, у кампетэнцыю якіх уваходзілі пытанні аднаўлення прамысловасці мясцовага значэння (кустарная вытворчасць, мясцовае будаўніцтва).
2. Усе прамысловыя прадпрыемствы былі падзелены на чатыры трупы. У першую уваходзілі найбольш буйныя дзяржаўныя прадпрыемствы, якія павінны былі працаваць на аснове гаспадарчага разліку (за кошт прыбытку пакрываць страты). Да другой адносіліся тыя, што падлягалі часовай кансервацыі. У трэцяй знаходзіліся прадпрыемствы, якія не мелі дзяржаўнага значэння; яны аддаваліся у арэнду кааператыўным арганізацыям і прыватным асобам. Да чацвёртай групы належалі прадпрыемствы, якія падлягалі закрыццю, іх рабочыя і служачыя пераводзіліся на працуючыя фабрыкі і заводы. Аднак значная частка рабочых (пераважна нізкай кваліфікацыі) не змагла знайсці работу і трапіла ў лік беспрацоўных. Існаванне рынку працоўнай сілы было характэрным для грамадства часоў новай эканамічнай палітыкі.
3. Ліквідавалася ўраўнілаўка у аплаце працы рабочых. Формы аплаты ўлічвалі кваліфікацыю рабочага, прадукцыйнасць яго працы. Уводзілася калектыўнае забеспячэнне рабочых і служачых у непасрэднай залежнасці ад вынікаў работы прадпрыемства. У першыя гады новай эканамічнай палітыкі разам з грашовай захоўвалася і натуральная аплата за кошт мясцовых харчовых рэсурсаў.
3 пачатку 20-х гг. адбываўся пераход да рыначных адносін на вёсцы. У след за заменай харчовай развёрсткі харчовым падаткам (1921) з 1922 г. быў дазволены свабодны выбар формаў землекарыстання, зменшылася і без таго нешматлікая колькасць калектыўных гаспадарак, па-вялічыўся рост хутароў. Адначасова сялянства атрымала свабодна прадаваць лішкі сваей прадукцыі.
Наступным крокам на шляху фарміравання гаспадарчай сістэмы новай эканамічнай палітыкі на вёсцы стаў пераход з 1923/24 гаспадарчага года ад сістэмы натуральнага падаткаабкладання да грашовага. Сяляне атрымалі магчымасць лепш прыстасоўвацца да рынку, сеяць болын выгадныя культуры, займацца дробным промыслам.
Ужо напачатку 20-х гг. развеяліся ілюзіі аб тым, што ўраўняльнасць у размеркаванні гарантуе сацыяльную роўнасць. Дыферэнцыяцыя на вёсцы працягвалася, дзе-нідзе нават загаварылі аб неабходнасці “другой рэвалюцыі”. У гэты час адна частка сялянства не магла забяспечыць эфектыўнага выкарыстання рабочых рук і інвентару з-за недахопу зямлі, а другая не здольна была яе апраца-ваць. У кастрычніку 1924 г. намеснік наркама земляробст-ва БССР (з 1925 г. — паркам) З.Прышчэпаў падкрэсліваў, што “зараз трэба даць магчымасць развівацца нэпу на вёсцы”. У 1925 г. было пацверджана права сялян на свабодны выбар формаў землекарыстання, зямельным кодэксам БССР замацавана арэнда зямлі, інвентару і наём рабочай сілы. Гэта дазваляла эканамічнымі метадамі змен-шыць верагоднасць сутыкненняў паміж рознымі па ўзроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця гаспадаркамі.
Вызначальнай рысай новай эканамічнай палітыкі стала развіццё свабоднага гандлю, дзе пераважная роля належа¬ла прыватнаму капіталу. У адрозненне ад іншых савецкіх рэспублік у БССР напачатку 20-х гг. меўся разгалінаваны прыватнагандлёвы апарат, які за папярэдні перыяд выявіў выключныя здольнасці да выжывання у неспрыяльных умовах. Пры НЭПе існавалі тры віды гандлю: прыватны, кааператыўны і дзяржаўны. Усе яны адкрыта канкурыра-валі паміж сабой на роўных умовах. Прыватны гандляр быў найбольш актьгўны у рознічным гандлі, дзяржаўныя органы — у аптовым, кааператывы спалучалі функцыі аптовых і рознічных гандляроў.
ДЛЯ СТАНАЎЛЕННЯ ЗБАЛАНСАВАНЫХ РЫНАЧНЫХ АДНОСІН ПАМІЖ ГОРАДАМ І ВЁСКАЙ ВЯЛІКАЕ ЗНАЧЭННЕ МЕЛА ГРАШОВАЯ РЭФОРМА, ПАКОЛЬКІ У 1920 Г. У ГРАШОВЫМ АБАРОЦЕ БЕЛАРУСІ ЗНАХОДЗІЛАСЯ ШМАТ ЦАРСКІХ ГРОШАЙ, АСАБЛІВА ЗАЛАТЫХ, І ГРОШАЙ ІНШЫХ КРАІН. САВЕЦКІЯ ПАПЯРОВЫЯ ГРОШЫ, ШТО ВЫПУСКАЛІСЯ З ГЭТАГА ГОДА, ВЕЛЬМІ ХУТКА АБЯСЦЭНЬВАЛІСЯ. ПАТРЭБНЫ БЫЎ КАНВЕРСАВАНЫ РУБЕЛЬ, З’ЯЎЛЕННЕ ЯКОГА СТРЫМЛІВАЛАСЯ ЭМІСІЯЙ НОВЫХ ГРАШОВЫХ ЗНАКАЎ. 3 ЛЮТАГА 1924 Г. ІХ ДРУКАВАННЕ СПЫНІЛАСЯ І З САКАВІКА ГЭТАГА Ж ГОДА БЫЎ УСТАНОЎЛЕНЫ ЦВЁРДЫ ВЫКУПНЫ КУРС — 50 ТЫС. РУБ. ВЫПУСКУ РАНЕЙШЫХ ГАДОЎ ЗА АДЗІН НОВЫ ЧЫРВОНЕЦ. КАНВЕР¬САВАНЫ РУБЕЛЬ ПРАІСНАВАЎ З 1924 ПА 1929 Г. У 1921 Г. БЫЎ АДНОЎЛЕНЫ ДЗЯРЖБАНК І СТВОРАНЫ СПЕЦЫЯЛІЗАВАНЫЯ БАНКІ (АКЦЫЯНЕРНЫЯ, КАМЕРЦЫЙНЫЯ І Т.Д.), ЯКІЯ КАНКУРЫРАВАЛІ ПАМІЖ САБОЙ. АДНЫ І ТЫЯ Ж ПРАДПРЫЕМСТВЫ, ТРАСТЫ ЧАСТА КРЭДЫТАВАЛІСЯ У НЕКАЛЬКІХ БАНКАХ АДНАЧАСОВА І ЗАЎСЁДЫ МЕЛІ МАГЧЫМАСЦЬ ЗВЯРНУЦЦА ЗА ПАЗЫКАЙ У ЛЮБЫ БАНК ПА СВАІМ ВЫБАРЫ. У СІСТЭМЕ АШЧАДБАНКАЎ БЫЛІ АДМЕНЕНЫ УСЕ АБМЕЖАВАННІ НА СУМЫ, ЯКІЯ МАГЛІ ЗАХОЎВАЦЦА У ПРЫВАТНЫХ АСОБ ЦІ АРГАНІЗАЦЫЙ. УКЛАДЫ У АШЧАДНЫХ КАСАХ НЕ ПАДЛЯ-ГАЛІ КАНФІСКАЦЫІ І ПАВІННЫ БЫЛІ ВЫДАВАЦЦА ЎТРЫМАЛЬНІКАМ ПА ІХ ПАТРАБАВАННІ, ГАРАНТАВАЛАСЯ ТАЙНА ЎКЛАДАЎ.
Развіццё эканомікі Беларусі ва умовах новай эканаміч¬най палітыкі мела істотныя вынікі. Аб’ём валавой прадук¬цыі індустрыі, па-ранейшым у значнай ступені дробнай, у 1927 г. перавысіў даваенны ўзровень, хоць і пры большай колькасці рабочых, занятых на вытворчасці. У лістападзе 1926 г. пачаўся выпуск першых станкоў на заводзе “Энер-гія”. У ліпені 1927 г. пачалося будаўніцтва Асінаўскай раённай электрастанцыі (БелДРЭС”) — буйнейшай у 20 — 30-я гг. на Беларусі. Першы пяцігадовы план прадуглед-жваў у першапачатковым варыянце пераважнае развіццё традыцыйных галін прамысловасщ. У 1926 г. вартасць валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі БССР у даваеннай адзнацы перавысіла сярэднегадавыя паказчыкі 1911 — 1913 гг. Пасяўныя плошчы у параўнанні з 1913 г. павялічыліся на 15 %, колькасць жывёлы у пераводзе на буйную рагатую — на 27,3 %. Па удзельнай вазе сярод іншых галін эканомікі сельскай гаспадарцы належала болып 70 %.
Вышкам развіцця рыначных адносін стала і паглыбленне спецыялізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці рэспублікі у кірунку мяса-малочнай жывёлагадоўлі, бульба- і льнаводства. Па разліках эканамістаў, у 20-я гг. беларускі селянін, засяваючы бульбай тую ж плошчу, што і збожжавымі, атрымоўваў прыбытак у 3 разы большы. Тагачаснае кіраўніцтва абапіралася на інщыятыву селяніна, на яго жаданне мець зямлю у асабістым карыстанні. У выніку ажыццяўлення зямельнай палітыкі павялічылася ўдзель-ная вага сераднякоў.
Разам з тым развіццё новай эканамічнай палітыкі выявіла і шэраг супярэчнасцяў- Асноўная з іх — паміж плюралістычным эканамічным базісам і манапольна-аднапартыйнай надбудовай. Як кіруючая, партыя павінна была б падтрымліваць найболып актыўны і заможны склад насельніцтва, а як пралетарская — яго люмпенізаваную (бяднейшую) частку.
У сферы сельскагаспадарчай вытворчасці тэта мела вынікам узмацненне падаткавага прэсу на сярэднія і за-можныя слаі сялянства, што ва ўмовах адсутнасці рынку зямлі і аграрнай перанаселенасці вяло да драблення гаспа-дарак, змяншэння ўдзельнай вагі таварнай прадукцыі. Модная залежнасць БССР ад хлебавытворчых раёнаў Савецкага Саюза, імкненне савецкага ўрада у канцы 1927 – пачатку 1928 г. забіраць хлеб прымусова (“хлебанарыхтоўкі”) выклікала натуральны рост цэн на збожжа і істо-тнае змяншэнне колькасці хатняй жывёлы на Беларусі. Чарговы рыначны крызіс быў выкарыстаны для перарас-тання адміністрацыйнага пачатку у арганізацыйную палі-тыку злому гаспадарчай сістэмы НЭПа.
У сферы прамысловасці неаднаразова вызначалася імкненне забяспечыць пераважны ўздым дабрабыту рабо-чых за кошт фарміравання росту заработкам платы, не збалансаванага з павелічэннем вытворчасці працы. Пры гэтым цэны на прамысловыя тавары узрасталі настолькі, што сялянам станавілася нявыгадна прадаваць сваю і купляць прамысловую прадукцыю. Калі у 1923/24 і 1925/ 26 гаспадарчых гадах таварны голад пераадоль-ваўся эканамічнымі метадамі, то на мяжы 20 —30-х гг. ва ўмовах разгортвання барацьбы з прыватнікамі (дарэчы, крэдытаванне прыватнікаў Прамбанкам спынілася ужо у 1925 г.) дзяржава звярнулася да надзвычаных мерапрыем-стваў.
Пашырэнне эканамічнай свабоды сад-зейнічае развіццю дэмакратычных прынцыпаў палітычнага жыцця, аб’ектыўна супярэчыць цэнтралізацыі. Невыпад-кова у 1926 г. урад БССР (старшыня СНК Я.Адамовіч) не згадзіўся з праектам СНК СССР “Аб пачатках землека-рыстання і землеўпарадкавання Саюза ССР”. Урад вы-ступіў супраць таго, што у праекце дэталізаваліся усе пытанні, што на карысць рэспублік пакідалася толькі выкананне зямельнага заканадаўства, і прапанаваў,каб уся зямля, якая ўваходзіць у склад тэрыторыі рэспублікі, з’яўлялася ўласнасцю гэтай рэспублікі (а не Саюза, як па праекце). У 1927 г. на VIII Усебеларускім з’ездзе, які ўхваліў праект Канстытуцыі БССР, паркам земляробства З.Прышчэпаў зрабіў прапанову, каб саюзны урад распра-цоўваў толькі агульныя прынцыпы сельгаспадатку, якія б канкрэтызаваліся на месцы.

3. БССР У ПЕРЫЯД УСТАЛЯВАННЯ ТАТАЛІТАРНАГА РЭЖЫМУ
На мяжы 20—30 гг. адміністрацыйна-камандныя метады кіравання распаўсюдзіліся на ўсе сферы жыцця грамад-ства. Пастановы вышэйшых органаў падлягалі абавязковаму выкананню ніжэйстаячымі. Дэмакратычная сістэма кіравання была поўнасцю выключана з жыцця грамадства. Гэга адбывалася ва ўсіх звёнах савецкай палітычнай сістэмы. Бюракратычны апарат, які ўзвысіўся над грамадствам і фактычна ператварыўся ў самастойны клас, рэалізоўваў свае інтарэсы і спекуляваў на энтузіязме мас.
ГРАМАДСКІЯ ІНСТЫТУТЫ І САМАДЗЕЙНЫЯ АРГАНІЗАЦЫІ ПРАЦОЎНЫХ АРЫЕНТАВАЛІСЯ ТОЛЬКІ НА ВЫКАНАННЕ РАСПАРАДЖЭННЯЎ ПАРТЫЙНЫХ ОРГАНАЎ. САВЕТЫ СТВАРАЛІ БАЧНАСЦЬ УЛАДЫ НАРОДНЫХ МАЕ. ВЯЛІКІ УРОН ПАНЕСЛІ ПРАФСАЮЗЫ: ІХ ТЭРЫТАРЫЯЛЬНЫЯ САВЕТЫ БЫЛІ СКАСАВАНЫ, УВОДЗІЛІСЯ ПАСАДЫ ЎПАЎНАВАЖАНЫХ УЦСПС ПА БССР НА ГРАМАДСКІХ ПАЧАТКАХ.
Характернымі рысамі грамадскага жыцця Беларусі, як і ўсёй краіны, сталі татальная цэнтралізацыя кіравання ўсімі сферамі грамадскага жыцця, адміністрацыйна-камандныя метады ў спалучэнні з дзяржаўным тэрорам аж да арганізацыі масавых рэпрэсій і ўтварэння лагераў з прымусовай працай; экстэнсіўны і стратны гаспадарчы і палітычны механізм, пры якім поўнасцю выключаецца ацэнка дасягненняў на аснове сацыяльнай эфектыўнасці; адмова ад каштоўнасцяў папярэдніх формаў дэмакратыь адхіленне мае ад кіравання і фармалізацыя інстытутаў дэмакратыі, абогатварэнне ўлады; непадуладнасць грамадскага жыцця нават фармальным дэмакратычным працэду-рам, зрошчванне партыйнага і дзяржаунага апарату, кант-роль выканаўчых органау над выбарнымі, выхад карных органау з падпарадкавання законам і грамадству.
Такому сцвярджэнню быццам супярэчыць прыняцце -Канстытуцыі СССР 1936 г., Канстьггуцыі БССР 1937 г., у якіх абвяшчалася пашырэнне дэмакратычных свабод. Аднак канстытуцыйныя нормы мелі чыста намінальны характар, не ўздзейнічалі на паўсядзённае жыццё. Асноўны аб-вясціў роўныя палітычныя правы для ўсіх грамадзян, у тым ліку і права выбіраць і выбірацца. Але выбары у Вярхоўны Савет БССР і мясцовыя Саветы дэпутатаў працоўньгх пра-ходзілі на безальтэрнатыўнай аснове. Яны адоыліся ва ўсходніх абласцях рэспублікі у чэрвені 1938 г. і снежні 1939 г., у заходніх — у сакавіку і снежні 1940 г. У іх удзельнічала каля 100 % выбаршчыкаў, якія прагаласавалі за кандыдатаў, вылучаных партыйна-савецкімі органамі.
У працэсе ўтварэння і станаўлення адмшістрацыйна-камандная сістэма абапіралася на розныя слаі грамадства. Першапачаткова галоўнай апорай ўлады сталі найменш забяспечаныя, не маючыя палітычнай культуры слаі рабо-чага класа і сялянства, а таксама частка інтэлігенцыі, якая крытычна адносілася да буржуазнага ладу. Простыл, зра-зумелыя лозунгі Кастрычніка, спадзяванні на хуткае па-ляпшэнне свайго становішча прыцягнулі на бок бальшавіг коў шырокія масы. Паступова сацыяльная база новай улады мяняецца. Усе большую вагу набывае партыйна-дзяржаўная бюракратыя, апарат арміі і праваахоўных органау. Дзеля захавання падтрымкі сярод рабочых і сялян шырока выкарыстоўваюцца сацыяльная дэмагогія, прапаганда ідэі “светлай будучыні”.
Магутны ідэалагічны апарат, што ахапіў сваім уздзе-яннем практычна ўсё грамадства, аказаў значны ўпльгў на людзей, многія з якіх шчыра верылі. у правільнасць навязаных ім шляху развіцця, маральных каштоўнасцяў. Але не адзін з таталітарных рэжымаў не можа мець у сваей аснове толькі веру.
Асаблівае значэнне для рэжыму меў тэрор, рэпрэсіі супраць народа. Для абгрунтавання неабходнасці насілля ўсё шырэй стаў выкарыстоўвацца тэзіс аб абвастрэнні класавай барацьбы.
Жорсткасць стала нормай жыцця савецкага грамадства. Рэпрэсіі былі патрэбны кіруючаму слою па шматлікіх прычынах. Яны дазвалялі спісваць на “шкоднікаў і ворагаў народа” пралікі у эканоміцы і сацыяльнай палітыцы; далі мільёны бясплатных рабочых, на якіх не распаўсюджваліся ні сацыяльныя праграмы, ні працоўнае заканадаўства; стварылі атмасферу страху, што заглушаў спробы суп-раціўлення; даў магчымасць знішчаць палітычных праціўнікаў.
Ужо вядомы прыкладныя памеры страт, панесеных народам у перыяд сталінскіх рэпрэсій. Беларусь стала адной з першых ахвяр рэпрэсій, якія разгарнуліся у рэс-публіцы ужо у 20-я гг. і не спыняліся да пачатку Вялікай Айчыннай вайны, а затым працягваліся і ў пасляваенныя гады. Сімвалам генацыду у Беларусі стала адкрытае у 1988 г. месца расстрэлу людзей — Курапаты. Па адзнаках даследчыкаў, ахвярамі сталінскіх рэп¬рэсій сталі звыш 250 тыс. жыхароў нашай рэспублікі.
У другой палове 20-х гг. Беларусь заставалася аграрнай рэспублікай. БССР практычна не мела цяжкай прамысло-васці, прадпрыемствы былі дробнымі, а іх тэхнічны ўзро-вень заставаўся нізкім. Індустрыяльны рост быў неабход-ны, але дасягнуць яго можна было рознымі спосабамі. Выбар варыянтаў індустрыялізацыі і стварэння матэры-яльнай базы сацыялізму адбыўся у складаных і супярэчлі-вых формах. Права на рашэнне рэальна мела толькі Ка-муністычная партыя, якая валодала палітычнай уладай і ключавымі фінансава-эканамічнымі механізмамі.
Першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР, які з’яўляўся складанай часткай агуль-насаюзнай пяцігодкі, быў зацверджаны IX Усебеларускім з’ездам Саветаў у маі 1929 г. З’езд канстатаваў, што выкананне першага пяцігадовага плана (1928/29 — 1932/33 гаспадарчыя гады) павінна забяспечыць узмац-ненне эканамічных і палітычных пазіцый пралетарскай дыктатуры у яе барацьбе з класавымі ворагамі як унутры краіны, так і за яе межамі. Было падкрэслена, што ўтрыманне высокага напружанага тэмпу сацыялістычнага будаўніцтва выклікана, разам з унутранымі прычынамі, яшчэ і тым, што БССР, знаходзячыся на мяжы з варожым капіталістычным Захадам, з’яўляецца фарпостам СССР.
Вялікая ўвага ўдзялялася развіццю ў рэспубліцы метала-апрацоўчай, хімічнай, дрэваапрацоўчаў, гарбарнай, швей-най, харчовай, мясной галін прамысловасці і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў. Найважнейшай умовай, якая забяс-печвала развіццё народнай гаспадаркі, павінна было з’явіцца стварэнне неабходнай энергетычнай і паліўнай базы. Для гэтага намячалася павялічыць здабычу торфу, закончыць будаўніцтва БелДРЭС, пабудаваць новыя электрастанцыі і павялічыць іх агульную магутнасць.
Асноўныя вытворчыя даходы БССР за пяцігодку павялі-чыліся у 3,7 раза ( у цэлым па СССР — у 2,2 раза), пры гэтым каля 80 % прыпадала на новыя і цалкам рэканструя-ваныя прадпрыемствы. Беларусь з аграрнай ператварылася у рэспубліку індустрыяльна-аграрную. Было пабудавана 78 буйных і каля 460 дробных прадпрыемстваў. Увайшлі у строй Гомельскі завод сельскагаспадарчага машынабудаван-ня, Бабруйскі дрэваапрацоўчы камбінат, швейныя фабрыкі “Сцяг індустрыялізацыі” і “КіМ” у Віцебску, Мінская швей¬ная фабрыка “Кастрычнік”, фабрыка штучнага валакна у Магілёве, цэментавы завод у Крычаве. Удзельная вага буй¬ной прамысловасці ўзрасла з 41,3 да 67 %. 3 прамысловасці былі выціснуты капіталістычныя элементы, дзяржава зрабі-лася манапольным уласнікам.
Эканоміка Беларусі стала часткай эканамічнага ме-ханізма, дырэктыўна кіруемага з цэнтра, падпарадкаванага волі сталінскага кіраўніцтва. Гэта запатрабавала і змянен-ня сістэмы кіравання прамысловасцю. У 1932 г. быў ліквідаваны ВСНГ Беларусі, а замест яго створаны галіновыя наркаматы. Першапачаткова іх было тры: цяжкай, лёгкай і лясной прамысловасці.
3-за адміністрацыйнай структуры кіравання, што скла-далася, Беларусь сутыкнулася з тымі цяжкасцямі, якія перажывала савецкая эканоміка у цэлым. Рост прадукцый-насці працы адставаў ад зададзеных тэмпаў, сабекошт прадукцыі заставаўся высокім, многія галіны не выканалі пяцігадовы план (прамысловасць будаўнічых матэрыялаў, хімічная, паліўная, энергетычная). Сур’ёзнай праблемай стаў выпуск бракаванай, недабраякаснай прадукцыі.
Прычыны правалу у эканоміцы заключался перш за ўсё у станаўленні і ўсталяванні адміністрацыйнай сістэмы. К концу першай пяцігодкі командная эканоміка стала даміную-чай ва ўсіх сферах гаспадарчага жыцця. Рынак, таварна-гра-шовыя адносіны былі паўсюдна выціснуты дырэктыўным плановым размеркаваннем рэсурсаў і продукцьіі- Не трэба было думаць аб народнагаспадарчай збалансаванасці, раўна-вазе рынку, цэнах і ішпых “нэпаўскіх атрыбутах”, якія абмяжоўвалі ўладу бюракратыі. Цэны цяпер устанаўліваліся зверху, самімі чьшоўнікамі, рьшачныя адносіны былі заме¬нены складанай і грувасткай сістэмай прадпісанняў, фондаў і лімітаў. “Адміністрацыйны сацыялізм’ стаў рэальнасцю.
Такі эканамічны механізм працягваў дзейнічаць і у гады другой (1933-1937) і трэцяй (1938-1941) пяцігодак. Рост прамысловасці бьгў нераўнамерны і характарызаваўся ўзмацненнем дыспрапорцый і цяжкасцяў.
На перакананні, што пераадолення зканамічнай адсталасці трэба дамагацца цаной любых сацыяльна-эканамічных, палітычных, ідэйна-маральных выдаткаў, грунтавалася сталінская стратагія. Для падтрымання высокіх тэмпаў індустрыялізацыі прапаноўвалася скарачэнне фондаў спажывання і самая жорсткая эканомія сродкаў, якія вызначаюць жыццёвы ўзровень народных мае.
3 гэтай жа мэтай лічылася неабходным і магчымым дапусціць “таварны голад” (гэта значыць недахоп спажывецкіх тавараў), незбалансаванасць бюджэту, інфляцыйны рост цэн. Стратэгія паскоранага індустрыяльнага развіцця адкрыта патробавала ад савецкіх людзей сур’ёзных ахвяр і заклікала працоўных свядома ісці на іх.
Каардынацыя паміж галінамі народной господоркі, уз-годненасць мэт пяцігодкі пры токім методзе правядзення індустрыялізацыі захоўвацца не маглі. Для звышхуткіх “бальшавіцкіх” тэмпаў не хапала сродкаў. Фінансавыя крыніцы, прадугледжаныя першым пяцігадовым планам, спатрэбілася дапаўняць новымі. Пачала практыкавацца штогадовая прымусовая падпіска на дзяржауную пазыку, рэзка павялічыліся падаткі, “замарожвалася” пры павелічэнні нормаў выпрацоўкі.
Гэтымі мерамі можна было павялічыць прыток у казну рублёў, але яны ужо былі неканверсаванымі, а патрэбна была валюта для закупи за мяжой сучаснага абсталявання, вырабіць якое но адсталых машынабудаўнічых заводах унутры краіны было немагчыма. Валюту мог даць хлеб — галоўны артыкул экспорту дарэвалюцыйнай Расіі. Ад-мовіўшыся ад метадаў НЭПо, дзяржова распачала прыму-совую канфіскацыю збожжа у сялян.
К пачатку першай пяцігодкі аснову сельскай гаспадаркі Беларусі складалі індывідуальныя сялянскія гаспадаркі. Болып як 60 % з іх было аб’яднана спажывецкай і вытворчай кааперацьгай, грамадскі сектар быў невялікі — 213 саўгасаў і каля 400 калектыўных гаспадарак. Адносіны горада і вёскі будаваліся у осноўным но экономічных прынцыпах. Але “крызіс хлебанорыхтовок” 1927/28 гаспадарчага года, дакладней, шляхі выхаду з яго, намечаныя кіраўніцтвам краіны, створылі прынцыпова новае становішча.
Яшчэ ўвосень 1928 г. пачалі набываць моц надзвычай-ныя метады —за ўтойванне хлебных лішкаў кулакоў і частку сераднякоў прыцягвалі да суда, хлеб канфіс-коўвалі, прычым 1/4 яго частка аддавалася вясковай беднаце. Адраджаўся абшчынны прынцып кругавой парукі — сялянам самім дазвалялася размяркоўвоць хлебанарых-тоўкі поміж асобнымі гаспадаркамі. Пры гэтым норыхтоўчыя цэны на збожжа заставаліся на ўзроўні сярэдзіны 20-х гг., а цэны на прамысловую прадукцыю хутка раслі. Дзяржаўныя нарыхтоўкі фактычна ператвараліся з добра-ахвотных, аб’ём якіх рэгуляваўся эканамічнымі рычагамі, у неэканамічную канфіскацыю вырабленага прадукту.
Летам 1929 г. абвяшчаецда лозунг суцэльнай калектывізацыі і ліквідацыі кулацтва як класа. Каб узяць збожжа у селяніна-аднаасобніка, трэбо было аднавіць узброеную сілу тыпу харчарміі часоў грамадзянскай вайны. Найбольш зруч-най формай канфіскацыі збожжа у вёсцы былі калгасы, дзе збожжа адразу засыпалася ў агульны свіран.
Под вельмі моцным націскам зверху ўзровень колектыві-зацыі імкліва павышаўся. К пачатку сгудзеня 1930 г. у калгосох налічвалася каля 21 % сялянскіх гаспадарак, к пачатку сакавіка — 58 %. Не засталіся у баку і мясцовыя партыиныя і савецкія кіраўнікі. Яны убачылі магчымасць за кошт сялянства зрабіць кар’еру, умацаваць свае становішча, вызначыцца у вачах цэнтра. Напрыклад, згодна з пастановай ЦК ВКП(б) ад 5 сгудзеня 1930 г., для Беларусі меркавалася завяршыць калектывізацыю к 1933 г. Аднак першы сакратар ЦК КП(б)Б К.В.Гей запатрабаваў калектывізаваць вёску за 1931 г. Неўзабаве і гэты тэрмін здаўся надта працяглым. Было прынята рашэнне аб завяршэнні калектывізацыі за паўгода. У ЦК ВКП(б) была накіравана тэлеграма з просьбай уключыць Беларусь у лік раёнаў поўнай калектывізацыі.
Свой уклад у працэс калектывізацыі унес і рабочы клас. Адабраныя па прынцыпе палітычнай адданасці рабо-чыя-дваццаціпяцітысячнікі, пасланыя на кіруючыя пасады у калектыўныя гаспадаркі, сталі праваднікамі сталінскай палітыкі на месцах. Работа па мабілізацыі рабочых у калгасы БССР пачалася у лістападзе 1929 г. Па заданні калгасцэнтра СССР у Беларусі належала мабілізацыі 200 рабочых і 100 рабочых павінны былі прыбыць з Ніжняга Ноўгарада з завода “Чырвонае Сормава”. Прыбыўшыя працавалі ў Магілёўскай (акруга суцэльнай калектывіза-цыі) і Полацкай акругах.
У краіне стварылася надзвычай вострая палітычная сіту-ацыя. Вынікам націску пры стварэнні калгасаў стала масавае незадавальненне сялян, адкрытыя пратэсты, аж да ўзбро-еных выступленняў. Баючыся масавай узброенай барацьбы, Сталін рашыў адмежавацца ад так званых “перагібаў” і ўскласці адказнасць за іх на мясцовыя органы. Створаныя сілай калгасы за вельмі кароткі тэрмін распаліся, да ліпеня 1930 г. іх засталося толькі 11 % ад былой колькасці. Адліў з калгасаў мог быць значка большым, калі б сяляне напярэдадні ўступлення у калгас не парэзалі жывёлу і маглі вярнуць сваю зямлю, якую забраць у калгасаў, што засталіся, было вельмі цяжка.
Адступленне у сакавіку было тактычным ходам, які аслабіў напружанне у вёсцы. Увосень пачалася новая хваля калектывізацыі. Адкінуўшы у бок спробы лібераль-ных рэформаў, кіраўніцтва краіны перайшло да ўтайма-вання сялянства гвалтам. Асноўнымі метадамі хлебана-рыхтовак сталі вобыскі, масавыя арышты, высяленне цэлых вёсак, расстрэлы.
ВАЖНЫМ КІРУНКАМ КАЛЕКТЫВІЗАЦЫІ СТАЛА СТВАРЭННЕ У СЕЛЬ-СКАЙ МЯСЦОВАСЦІ МАШЫННА-ТРАКТАРНЫХ СТАНЦЫЙ (МТС). ПЕРШАЯ МТС У НАШАЙ РЭСПУБЛІЦЫ БЫЛА СТВОРАНА У КАНЦЫ 1929 Г. У КАЙДАНАЎСКІМ (ЦЯПЕР ДЗЯРЖЫНСКІМ) РАЁНЕ. УСЯГО Ж У ГАДЫ ПЕРШАЙ ПЯЦІГОДКІ БЫЛО СТВОРАНА 57 МТС, ЯКІЯ У 1932 Г. УЖО АБСЛУГОЎВАЛІ 33,1 % УСІХ КАЛЕКТЫЎНЫХ ГАСПАДАРАК БССР. У СТУДЗЕНІ 1934 Г. У МТС БЫЛО 93,8 % ТРАКТАРАЎ, 99,8 % ЗЕРНЯСЕЯЛАК, 78 % МАТОРНЫХ МАЛАТАРАНЬ. МАНАПОЛЬНА ВАЛОДАЮЧЫ ТЭХНІКАЙ, МТС РАБІЛІ КАЛГАСЫ ПОЎНАСЦЮ ЗАЛЕЖ-НЫМІ АД ДЗЯРЖАВЫ. БОЛЬШ ТАГО, З ПАЧАТКУ 1933 Г. УЛАДА У ВЁСЦЫ ФАКТЫЧНА ПЕРАЙШЛА ДА НАДЗВЫЧАЙНЫХ ОРГАНАЎ — ПАЛІТАДДЗЕЛАЎ МТС. ЯНЫ АКТЫЎНА ЗАЙМАЛІСЯ ДАЛЕЙШАЙ КАЛЕКТЫВІЗАЦЫЯЙ, БАРАЦЬБОЙ З “КУЛАКАМІ”, УМАЦАВАННЕМ ГВАЛ-ТОЎНЫХ МЕТАДАЎ КІРАВАННЯ ВЁСКАЙ.
Колькасць калектыўных гаспадарак працягвала расці. Да канца 1934 гч у БССР ужо налічвалася 10 923 калгасы, якія аб’ядналі 72,6 % сялянскіх двароў.
Сельская гаспадарка рэспублікі увесь час знаходзілася у крызісным стане, была нерэнтабельная. У 1935 г. белаускім калгасам была ліквідна запазычанасць па крэдытах 19,7 млн руб.). У жніўні 1937 г. СНК СССР і ВКП(б) прынялі пастанову “Аб аказанні дапамогі калгасам БССР”. Ім былі аддадзены льготы па пастаўках сельгасвырабаў і запазычанасці за мінулыя гады. План пасеву па БССР скарачаўся на 300 тыс. га.
Але насілле над вёскай працягвалася. У 1939 — 1940 гг. калектывізацыя праводзілася у заходніх раёнах рэспублікі. У БССР к 1941 г. быў арганізаваны 10 261 калгас, у тым ліку ва ўсходніх абласцях — 9608, у якіх было аб’яднана 93,4 % аднаасобных сялянскіх гаспадарак, 99,3 % пасяўной плошчы. Становішча у сельскай гаспадарцы рэспублікі было такім жа цяжкім, як і па СССР наогул. Калектыўная праца не наказала сваей перавагі над індывідуальнай.
Ці ж была суцэльная калектывізацыя жыццёва неаб-ходнай? Вядома, без пераўтварэння сельскай гаспадаркі на аснове карэннай тэхнічнай рэканструкцыі, без уздыму агульнай культуры вёскі абысціся было нельга. Гаспада-ранне на дробных кавалачках зямлі з дапамогай прымі-тыўных прылад асуджала сялян на цяжкую ручную працу, стрымлівала агульнае эканамічнае развіццё краіны. 3 цягам часу дробнатаварная сялянская гаспадарка прыйшла б да буйных формаў гаспадарчай вытворчасці, хоць і не ўсюды. Але тэта павінна было адбыцца натуральным, добраахвотным шляхам, пры эканамічнай зацікаўленасці працоўнага сялянства. А насільная калектывізацыя, пра-ведзеная у нашай краіне, азначала спробу праігнараваць законы грамадскага ўзнаўлення, інтарэсы вытворцаў. На¬сілле ператварылася у норму сацыялістычнай дзяржавы.
У выніку пераўтварэнняў 20 —30-х гг. у Беларусі, як і у СССР у цэлым, усталявалася адміністрацыйна-каманд-ная мадэль сацыялізму. Органы ўлады ўяўлялі сабой адзіную бюракратычную сістэму, пабудаваную па іерар-хічным прынцыпе. Партыйны апарат падпарадкоўваў сабе дзяржаўны, практычна зліўся з ім. Рэальная ўлада скан-цэнтравалася у руках вузкага кола асоб ці ад наго чалавека.
У Канстытуцыі 1937 г. былі замацаваны сацыяльныя правы працоўных — права на працу, на адпачынак, на адукацыю і да т.п. Але панаванне “рэшткавага падыходу” у пытаннях развіцця сацыяльнай сферы на тым узроўні гра-мадскага багацця, якім валодала краіна у 30-я гг., рабіла немагчымым поўнае ажыццяўленне абвешчаных прынцыпаў. Дапасаванне дзяржаўнай формы ўласнасці сацыялістычнай, адносіны да ўсіх астатніх формаў як да другарадных ства-рылі грунтоўную эканамічную базу для ужо існуючага апа-рату кіравання. Гаспадарчы механізм будаваўся не у адпа-веднасці з эканамічнымі законамі, а на аснове абмежаваных і дагматычных канцэпцый наменклатуры і яе лідэраў.
Асноўным метадам “будаўніцтва сацыялізму” стала ўзмацненне рэпрэсіўнай палітыкі. Была прынята цэлая серыя надзвычайных мер, сярод якіх— рашэнні 1939 г. пра абавязковы мінімум працадзён для калгаснікаў, указ ад 26 чэрвеня 1940 г., які замацаваў рабочых і служачых за прадпрыемствамі, указ ад 10 ліпеня 1940 г. аб крымі-нальнай адказнасці за выпуск няякаснай і некамплектнай прадукцыі.
Усе тэта дапамагло стабілізаваць сітуацыю, але не вырашыла праблем нізкай эфектыўнасці і якасці. Перад самай вайной урад быў вымушаны зноў загаварыць пра гаспадарчы разлік, эканамічныя стымулы, матэрыяльнае заахвочванне.
Адміністрацыйна-камандная сістэма не толькі не змаг-ла поўнасцю падрыхтаваць абарону краіны, але і не выра¬шыла і галоўную для сацыялізму задачу — забеспячэнне вышэйшай у параўнанні з капіталізмам прадукцыйнасці працы, гэга значыць эканамічнай перавагі новага ладу над старым. Сістэма кіравання, якая склалася пры Стал і не і была захавана яго пераемнікамі, асудзіла савецкую народ¬ную гаспадарку на адставанне у навукова-тэхнічным праг-рэсе, на хранічны дэфіцыт усяго, што патрэбна чалавеку, — жылля, прадуктаў харчавання, таварау і паслуг, што забяспечваюць нармальны быт.

4. ЗАХОДНЯЯ БЕЛАРУСЬ ПАД УЛАДАЙ ПОЛЬШЧЫ (1921-1939 ГГ.)
У 1921 г. на Рыжскіх мірных перагаворах пры дапамозе Антанты да Польшчы была далучана заходняя частка Бела-русі ( Гродзенская, усходнія паветы Віленскай і заходнія Мінскай губерняў). У большасці выпадкаў польскія дзяр-жаўныя ўлады называл! яе “Усходнія крэсы (ускраіна) Польшчы”, “Малая Польшча”. Тэрыторыя Заходняй Бела-русі складала 112 995 км. Яна была падзелена на 4 ваяводст-вы: Палескае (з цэнтрам у Пінску), Віленскае, Навагрудскае і Беластоцкае, якія у сваю чаргу дзяліліся на паветы і гміны.
У Заходняй Беларусі пражывала 4,6 млн чалавек, з іх 85 % —у вёсцы і 15 % — у горадзе. Пры гэтым беларусы складалі 65 %, палякі — 15, яўрэі — 11, украінцы — 4, літоўцы 2,5, рускія — 2 %.
Кіруючыя колы Польшчы разглядалі Заходнюю Бела¬русь толькі як крыніцу таннай сыравіны, рабочай сілы, а таксама рынак сбыту для польскай прамысловасці. Акрамя таго, у планах Польшчы ей прызначалася роля ваеннага плацдарма у выпадку вайны з СССР. Унутранае жыццё і знешняя палітыка польскай дзяржавы вызначаліся пана-ваннем капіталістаў і памешчыкаў, амаль поўнай яе залеж-насцю ад буйных дзяржаў Захаду, асабліва ЗША.
Прамысловасць Заходняй Беларусі пасля войнаў аднаўлялася павольна, новыя фабрыкі і заводы не будавалі-ся. Болыыасць прамысловых прадпрыемстваў — дробныя фабрыкі і заводы — займаліся перапрацоўкай прадуктаў сельскай гаспадаркі і некаторых відаў мясцовай сыравіны. Пераважалі харчовая і дрэваапрацоўчая галіны прамысло¬васці. Усяго на 1931 г. у прамысловасці, рамястве, на тран-спарце, у гандлі і ва ўстановах грамадскага абслугоўвання было занята 86 тыс. рабочых. Працавалі яны па 12 —14 гадзін у суткі, а атрымлівалі зарплату у 1,5—2 разы менш, чым у цэнтральных раёнах Польшчы. Рабочыя жылі у паўразвале-ных хацінах, сырых падвалах, халодных цесных бараках.
У выніку пастаяннага скарачэння прамысловай вытвор-часці, закрыцця фабрык і заводаў у Заходняй Беларусі знізіўся жыццёвы ўзровень рабочых, з’явілася вялікая армія беспрацоўных, якіх толькі у 1936 г. было болын за 25,5 тыс. чалавек.
Больш 80 % насельніцтва Заходняй Беларусі займалася сельскай гаспадаркай. На долю бядняцкіх і серадняцкіх гаспадарак, якія складалі 94,2 % агульнай колькасці гаспа-дарак, прыпадала толькі 38,8 % зямлі, асгатняя — 61,2 % — знаходзілася у руках памешчыкаў і кулакоў, якія складалі 5,6 % колькасці гаспадарак. 516 памешчыкаў мелі зямельныя плошчы ад 1 да 14 тыс. га зямлі кожны. У той жа час 17 тыс. батрацкіх гаспадарак зусім не мелі зямлі, каля 55 тыс. гаспадарак мелі надзел крыху болыны за 1 га. У 15 % гаспадарак не было буйной рагатай жывёлы, у 30 % —коней.
У пачатку 20-х гг. польскі ўрад правёў зямельныя рэфор-мы, якія ўключалі парцэляцыю (продаж праз Зямельны банк часткі памешчыцкай зямлі дробнымі ўчасткамі-парцэлямі), ліквідацыю сервітутаў (сумесных зямель памешчыкаў і сялян) і камасацыю (звядзенне у адзін участак дробных сялянскіх палосак з адначасовым высяленнем на хутар). Польскі ўрад пасяляў на “Усходніх крэсах” ваенных каланіс-таў-асаднікаў, большасць якіх складалі польскія афіцэры і ўнтэр-афіцэры. Яны атрымлівалі бясплатна або за невялікую цану зямельныя ўчасткі па 15 —45 га. Да 1934 г. натэрыторыі Заходняй Беларусі былі населены 8742 асаднікі, якія з’яўляліся апорай польскай буржуазіі у краі.
Памешчыкі, кулакі і асаднікі жорстка эксшгуатавалі сялян, якія бяднелі і масава разараліся. Многія з сялян вьюзджалі у пошуках лепшай долі у краіны Заходняй Еўропы, ЗША, Канаду. Толькі з 1925 па 1938 г. вымушаны былі эмігрыраваць у іншыя краіны 78 тыс. чалавек.
Працоўныя Заходняй Беларусі цярпелі жорсткі нацы-янальны прыгнет і поўнае палітычнае бяспраўе. Па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора Польшча абавязвалася прада-ставіць беларускаму і ўкраінскаму насельніцтву “усе правы, якія забяспечваюць свабоднае развіццё культуры, мовы і выкананне рэлігійных абрадаў”, выбарчыя правы нароўні з палякамі. Аднак на практыцы ўсё было інакш. За бел ару екай нацыяй не прызнавалася права на існаванне, ставілася задача яе поўнага знішчэння.
У 1921 — 1931 гг. польскія ўлады правялі перапіс на-селъніцтва краіны для вызначэння яго нацыянальнага складу. Згодна з гэтым перапісам у Заходняй Беларусі пераважалі палякі. Напрыклад, па перапісе 1931 г. у Віленскім, Навагрудскім і Палескім ваяводствах беларусы складалі толькі 28 %, палякі — 49 %. На Палессі 707 тыс. чалавек былі запісаны “тутэйшымі”, якіх лічылі дыялект-най групай польскай нацыянальнасці. У графу польскай нацыянальнасці запісвалі прыслугу панскіх маёнткаў, людзей, якія хадзілі маліцца у касцёл, бо цэрквы былі зачынены, і г.д. На самай справе у 1931 г. у Заходняй Беларусі было больш за 77 % беларусаў, палякаў — каля 10 %. Робячы махінацыі у час перапісу насельніцтва, польскія ўлады імкнуліся паказаць свае правы на захопле-ныя землі, выкараніць у свядомасці беларускага народа пачуццё нацыянальнай годнасці. Беларус, калі не згад-жаўся стаць палякам, ставіўся у невыноснае становішча. У горадзе яму было цяжка ўладкавацца на працу, на вёсцы беларускія землі у першую чаргу прадаваліся палякам-ка-талікам. Палякі лічыліся прадстаўнікамі вышэйшай расы, беларусы — рабамі, якія мелі абавязкі і ніякіх правоў.
Асабліва жорсткія захады рабілі польскія ўлады па ліквідацыі беларускай мовы. Тых, хто чытаў і пісаў на беларускай, а не на польскай мове, лічылі непісьменнымі і пазбаўлялі выбарчага права. Забаранялася карыстацда бела¬рускай мовай ва ўрадавых установах, арганізацыях сувязі, транспарту і органах мясцовага самакіравання. 3 першых дзён захопу польскія ўлады пачалі закрываць беларускія школы, гімназіі і семінарыі. На скаргу беларусаў аб тым, што ўсюды закрываюцца беларускія школы, міністр асветы Скульскі адказаў: “Запэўніваю вас, што праз 10 год у Полыичы нават са свечкай не знойдзецца ні аднаго беларуса”. Ужо у 1938/39 навучальным годзе у Заходняй Беларусі не было ніводнай беларускай школы. Таму невыпадкова, што у Палескім ваяводстве непісьменных дзяцей ва ўзросцё 10 гадоў было 70 %, у Навагрудскім — 60 %.
Польскія ўлады ўпарта праводзілі палітыку выкара-нення беларускай культуры. Жорстка праследавалася бе-ларуская прэса, закрываліся выдавецтвы, клубы, біблія-тэкі, праваслаўныя цэрквы і г.д. Дзеячаў беларускай куль¬туры зневажалі, арыштоўвалі і кідалі у турмы.
Затое Заходняя Беларусь была напоўнена яўнай і тайнай палітычнай паліцыяй (дзфензівай), арміяй, тут дзейнічалі шматлікія суды, карныя экспедыцыі і турмы. У 1934 г. па распараджэнні Я.Пілсудскага бьгў створаны адзін з першых у Еўропе Бяроза-Картузскі канцэнтрацыйны лагер. Тэрор, масавыя арышты, здзекі і катаванні былі звы-чайнай з’явай у Заходняй Беларусі. Яны з’яўляліся асноўным сродкам зацвярджэння ўлады і метадам праўлення польскіх кіруючых колаў. Усе гэта выклікала беларускі народ на барацьбу за свае сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне.
Працоўнью Заходняй Беларусі не прызнавалі акупацыі, не мірыліся са сваім цяжкім становішчам, вялі барацьбу супраць прыгнятальнікаў. Першымі у абарону сваіх класа-вых інтарэсаў выступілі рабочыя, якія у 1921 — 1922 гг. арганізавалі шэраг забастовак у Гродне, Брэсце, Пінску. У 1923 г. забастовачны рух ахапіў усе галіны прамысловасці. Адбыліся 62 забастоўкі, у якіх удзельнічалі рабочьм 177 прадпрыемстваў. Рабочыя патрабавалі ад уладальнікаў па-вышэння заработай платы, устанаўлення 8-гадзіннага рабо-чага дня, аплаты за працу у звышурочны час і інш.
Адначасова з рабочымі на ўзброеную партызанскую барацьбу ўзняліся сяляне. Дзейнічаючы невялікімі атра-дамі і групамі, партызаны нападал! на паліцэйскія раз’ез¬ды і патрулі, грамілі паліцэйскія ўчасткі, гмінныя управы, палілі памешчыцкія сядзібы і асадніцкія хутары. Вясной 1922 г. некалькі тысяч партызан Брзсцкага, Ваўкавыскага, Пружанскага і іншых паветаў нак|равалі польскаму ўраду ўльтыматум, у якім патрабавалі спыніць насілле над бела-рускім народам, вызваліць з турмаў зняволеных, заба-раніць высяканне лясоў і даць Заходняй Беларусі права на самавызначэнне. Але у першыя гады акупацыі парты-занская барацьба часцей была стыхійнай.
У кастрычніку 1923 г. адбылася I канферэнцыя камуніс-тычных арганізацый Заходняй Беларусі, якая абвясціла аб стварэнні Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ). Яе кіруючае ядро складалі С.А.Дубовік, С.А.Мер-тэнс, А.С.Славінскі і інш. У канцы 1923 г. у КПЗБ уступіла Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя (БРА), якая выйшла са складу левага крыла беларускіх эсэраў і выступала супраць польскай акупацыі. Старшьшёй ЦК КПЗБ з 1926 да 1937 г. з’яўляўся Я.К.Лагіновіч (Павел Корчык). У 1924 г. быў створаны Камуністычны Саюз Моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ), сакратаром ЦК стала В.З.Харужая.
Са стварэннем КПЗБ партызанскі рух пашырыўся на ўсю тэрыторыю Заходняй Беларусі. У 1923 г. агульная колькасць партызан складала 6 тыс. чалавек. Яны правялі каля 300 баявых аперацый, якія прыводзілі у жах польскіх памешчы-каў. Некаторыя з іх сталі прадаваць маёнткі і ўцякаць у Польшчу. Актыўную барацьбу павялі сяляне некалькіх вёсак Пружанскага павета супраць братоў С. і Я. Булак-Балахові-чаў, якія высякалі лясы Белавежскай пушчы і прадавалі іх за мяжу. Сяляне арганізавалі партызанскі атрад, які раз-граміў лесапільны завод Балаховічаў у в. Гута-Мехалінская. У 1925 г. пружанскія партызаны вырашылі знішчыць, як яны гаварылі, братоў-разбойнікаў Балаховічаў. Каб гэтаму акту надаць юрыдычную сілу, яны стварылі рэвалюцыйны трыбунал, які вынес завочны смяротны прыгавор Станіславу і Язэпу Булак-Балаховічам. У хуткім часе Язэп быў забіты, Станіслаў уцёк у Варшаву.
У 1924 —1925 гг. партызанскія атрады ядналіся у буйныя фарміраванні па ваенным прынцыпе. Імі камандавалі К. П. Арлоўскі, В.З.Корж, С.А.Ваўпшасаў і інш. Рыхтавалася сапраўдная вайна супраць акупантаў. Польшча была выму-шана ўвесці асаднае становішча у Заходняй Беларусі, накіра-вала на яе тэрыторыю шмат карных ваенных і паліцэйскіх атрадаў на чале з генералам Рыдз-Сміглам, надзяліўшы яго надзвычайнымі паўнамоіггвамі. Па вёсках, гарадах і мястэч-ках пракацілася хваля аблаў, арыштаў, працавалі ваенна-па-лявыя суды, гарэлі вёскі, пачаўся масавы тэрор. У некаторых месцах партызаны вялі сапраўдныя баі з войскамі і паліцыяй. Але сілы былі далека не роўныя. Партызанскі рух пад напорам шматразова перавьшіаючых сіл праціўніка ішоў на спад. У гэтых умовах ЦК КПЗБ заклікаў камуністаў і партызан спыніць ўзброеную барацьбу як несвоечасовую і пачаць рэвалюцыйную барацьбу супраць акупантаў.
24 чэрвеня 1925 г. група паслоў левага кірунку беларус-кага пасольскага клуба стварыла Беларускую сялянска-ра-бочую грамаду (БСРГ), якая у маі 1926 г. аформілася як самастойная палітычная арганізацыя. Яе ўзначалілі Б.А.Та-рашкевіч (старшыня ЦК), П.В.Мятла, П.П.Валошын, С.А.Рак-Міхайлоўскі. На студзень 1927 г. БСРГ яднала больш за 2 тыс. гурткоў з 120 тыс. членаў. Грамада мела праграму, якая -патрабавала канфіскацыі памешчыцкіх зя-мель і падзелу іх без выкупу паміж беззямельнымі і малазя-мельнымі сялянамі, стварэння сялянска-рабочага ўрада і устанаўлення дэмакратычньгх свабод, самавызначэння За¬ходняй Беларусі, увядзення 8-гадзіннага рабочага дня, ліквідацыі асадніцтва, адкрыіщя школ на роднай мове і т.д. Арганізаваныя грамадой працоўныя сяляне выступілі супраць камасацыі, парцэляцыі і ліквідацыі сервітутаў. Напа-лоханы размахам рэвалюцыйнага руху ўрад Пілсудскага у 1927 г. разграміў БСРГ, больш за 800 яе дзеячаў былі арыштаваны і над імі ўчьшілі палітычныя працэсы. Працоўныя Заходняй Беларусі адказалі на разгром грамады шматлікімі рэзалюцыямі пратэсту, мітынгамі і масавымі дэманстрацыямі. Рабочыя Косава 3 лютага 1927 г. арганіза-валі дэманстрацыю пратэсту супраць разгону грамады. Мірная дэмансграцыя была расстраляна, шэсць чалавек заоіта, некалькі дзесяткаў паранена.
У 1927 г. перад выбарамі у польскі сейм у Заходняй Беларусі бьгў створаны сялянска-рабочы клуб “Змаганне”, дзеячы якога былі блізкія да КПЗБ. У 1934 г. улады разграмілі “Змаганне”, арыштавалі яго кіраўнікоў—дэпу-татаў сейма Ф.І.Валынца, І.Е.Гаўрыліка (старшыня), Я.М. Грэцкага, І.С.Дварчаніна, П.С.Крынчыка, якіх суд прыгаварыў да васьмі гадоў зняволення.
3 1921 г. у Заходняй Беларусі дзейнічала прагрэсіўная культурна-асветная арганізацыя Таварыства беларускай школы (ТБШ). У 1928 г. каля 500 гурткоў ТБШ аб’яд-ноўвалі у сваіх радах амаль 30 тыс. чалавек. Кіраўнікамі і актыўнымі дзеячамі ТБШ у розны час былі Б.А.Тарашкевіч, Р.Р.Шырма, П.Пястрак і інш. ТБШ змагалася за распаўсюд-жванне пісьменнасці сярод насельніцтва, за беларускую школу, стварала бібліятэкі, клубы, мастацкую самадзей-насць, выдавала беларускія газеты, падручнікі, кнігі і інш. У канцы 1937 г. польскія ўлады забаранілі дзейнасць ТБШ. У дзейнасці БСРГ, клуба “Змаганне”, ТБШ і іншых рэвалюцыйна-дэмакратычных арганізацый Заходняй Бе-ларусі актыўны ўдзел прымалі П.Пястрак, Р.Шырма і І.Дварчанін. Апошні у 1927 г. склаў “Хрэстаматыю новай беларускай літардтуры”, якая была выдадзена у Вільні.
У гады сусветнага эканамічнага крызісу (1929 — 1933) у Заходняй Беларусі склалася выключна цяжкае становіш-ча. Яе і без таго слабая эканоміка у выніку крызісу прыйшла у поўны заняпад, былі паралізаваны цэлыя галіны прамысловасці, закрываліся прадпрыемствы, вы-расла колькасць беспрацоўных. У гэтых умовах прадпры-мальнікі ўзмацнілі эксплуатацыю рабочых, паменшылі і без таго мізэрную заработную плату.
Эканамічны крызіс моцна ўдарыў і па вёсцы. Рэзка знізіліся цэны на сельскагаспадарчыя прадукты, а на прамы-словыя тавары ўзняліся у некалькі разоў. У той час частай з’явай былі неўраджаі (І928, 1931, 1933), у выніку якіх голад ахапіў сотні тысяч сялян. Так, толькі у пяці паветах Віленскага ваяводства галадала каля 200 тыс. чалавек.
Цяжкія ўмовы жыцця працоўных выклікалі у 1929 — 1933 гг. моцную хвалю стачачнай барацьбы, якая пранес-лася па ўсёй Заходняй Беларусі. Вясной і летам 1929 г. баставалі 186 рабочых трох лесапільных заводаў Брэста, рабочыя лесапільных заводаў у Гродне, Івацэвічах, Стаўбцах, 300 рабочых Гродзенскага Іпклянога завода і шэрага іншых прадпрыемстваў у розных гарадах Заходняй Беларусі. У 1931 г. баставалі рабочыя шклозаводаў у Вільні і Ганцавічах, Гродзенскай тытунёвай фабрыкі, ка-мунальных прадпрыемстваў Слоніма. У гэтым годзе у гарадах, паводле няпоўных даных, адбылося 19 забасто-вак, якія ахапілі 15,2 тыс. рабочых. У 1931 г. прайшлі выступленні беспрацоўных у Кобрыне, Баранавічах, На-вагрудку, Слоніме, Лідзе. Выступаўшыя выстаўлялі антыўрадавыя лозунгі, патрабавалі работы і жылля. За-бастовачная барацьба ўзмацнілася у 1932 г. У лютым баставалі рабочыя лесапільных заводаў Гайнаўкі, Белаве-жы і Слоніма. Каля месяца цягнулася забастоўка гро-дзенскіх камунальных рабочых. Ва ўзброенай сутычцы рабочых з паліцыяй былі забітыя і параненыя. Асабліва вызначалася стачка беластоцкіх тэкстыльшчыкаў. Яна ахапіла 30 фабрык і вылілася ва ўсеагульную стачку рабочых тэкстыльнай прамысловасці.
Сялянскі рух 1929 — 1930 гг. у цэлым перажываў спад, які працягваўся з часу разгрому грамады. Але ужо ўвосень 1932 г. у Гродзенскім павеце ўзмацнілася барацьба сялян супраць камасацыі. У в. Завадзічы сяляне ўступілі у бойку з атрадам паліцыі. Многія з сялян былі забіты, звыш 20 чалавек трапілі у гродзенскую турму.
У 1933 г. забастовачная барацьба дасягнула свайго найвышэйшага ўзроўню. Адбылася 81 забастоўка, у якой ўдзельнічала 36,7 тыс. рабочых. Усе часцей эканамічныя стачкі перарасталі у палітычныя, якія нярэдка завяршаліся сутычкамі з паліцыяй. Вясной 1933 г. у Заходняй Беларусі пачаўся ўздым сялянскага руху. Барацьба набывала роз-ныя формы, пачынаючы ад масавых хваляванняў да актыўнага ўзброенага супраціўлення ўладам. Для падаўлення сялянскіх выступленняў улады пасылалі кар-ныя экспедыцыі паліцыі, вайсковыя падраздзяленні. Кар-ныя атрады дзейнічалі у вёсках Брэсцкага, Кобрынскага, Навагрудскага і іншых паветаў. За 1931 — 1933 гг. у За¬ходняй Беларусі было зарэгістравана, акрамя масовак, больш за 460 выступленняў сялян. У лады толькі у 1931 — 1932 гг. вынесла 120 смяротных прысудаў сялянам.
У ноч на 3 жніўня 1933 г. каля 100 сялян (пераважна моладзь) некалькіх вёсак Кобрынскага павета арганізавалі паход у маёнтак. Па дарозе яны грамілі сядзібы асаднікаў, напалі на паліцэйскі ўчастак, пашкодзілі тэлефонную су-вязь, улады сцягнулі сюды паліцыю і вайсковыя часці, якія жорстка расправіліся з паўстанцамі. Арганізатары выступ¬ления былі арыштаваны і аддадзены над ваенна-палявы суд. Ім пагражала смяротная кара, але пад націскам гра-мадскасці смяротны прыгавор васьмі чалавекам быў заменены пажыццёвай катаргай.
У 1934 — 1935 гг. рэвалюцыйны вызваленчы рух у Заходняй Беларусі развіваўся у цяжкіх умовах. На пад-ставе рэакцыйнага закону аб ізаляцыі “небяспечных эле-ментаў”, прынятага у 1934 г., сотні камуністаў, камсамоль-цаў, рэвалюцыйна настроеных рабочых і сялян былі кіну-ты за краты і у Бяроза-Картузскі канцэнтрацыйны лагер.
Летам 1935 г. пачалося буйное выступление нара-чанскіх сялян-рыбакоў, у якім удзельнічала каля 5 тыс. чалавек. Прычынай паслужылі спробы ўлад пазбавіць сялян права лавіць рыбу. Кіравала барацьбой рыбакоў КПЗБ. Кіраўнікі забастоўкі былі арыштаваны, але бараць-ба нарачанскіх рыбакоў вялася аж да 1939 г.
Пасля рэвалюцыйнага ўздыму 1936—1937 гг. у Заходняй Беларусі пачаўся спад рабочага і сялянскага руху. Гэтаму у значнай ступені садзейнічаў неабгрунтаваны роспуск у 1938 г. Выканкамам Камінтэрна КПП і яе састаўных частак — КПЗБ і КПЗУ. Роспуску КПЗБ папярэднічалі сталінскія рэпрэсіі у 1936 — 1937 гг. яе кіруючых работнікаў, якія знаходзіліся у Маскве і Мінску. У ліку арыштаваных былі члены ЦК КПЗБ Я.К.Лагіновіч, А.С.Славінскі, А.А.Алыпэўскі, В.З.Харужая, дзесяткі актыўных дзеячаў нацыянальна-вызваленчай барацьбы працоўных Заходняй Беларусі. Амаль усе яны загінулі у турмах і лагерах.

5. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСКАГА НАРОДА Ў МІЖВАЕННЫ ЧАС
Беларуская культура у 1921 — 1939 гг. развівалася ва умовах падзелу тэрыторыі Беларусі паміж рознымі дзяржа-вамі. У савецкай яе частцы с пашырэннем НЭПа і станаўлен-нем яго гаспадарчай сістэмы на вёсцы у нацыянальна-куль-турнай палітыцы Кампартыі Беларусі вызначыўся кірунак, які атрымаў назву “беларусізацыя” (афіцыйны пачатак — ліпень 1924 г.). Мэтай беларусізацыі з’яўлялася прыстаса-ванне дзяржаўнага апарату да мовы большасці насельніцтва БССР, аднак яна закранула усе сферы нацыянальна-куль-турнага будаўшцтва савецкай части Беларусі.
Беларусізацыя як дзяржаўная палітыка 20-х гг. прайшла тры этапы: 1) складванне перадумоў (1921 —пач. 1924 г.); 2) рэальнае ажыццяўленне (1924 — 1928); 3) згортванне (скажэнне) — з 1929 г.
Перадумовамі беларусізацыі сталі: 1) развіццё рыначных адносін на вёсцы (свабода гандлю, грашовы падатак, арэнда і наём рабочай сілы, інвентару і т.д.); 2) палітычная амністыя (1923) для тых беларускіх дзеячаў, якія не выступалі са зброяй у руках супраць Савецкай улады; гуртаванне бела¬рускіх нацыянальньгх сіл (вяртанне з замежжа); 3) уз’яд-нанне Беларусі (у сакавіку 1924 г. тэрыторыя БССР павялі-чылася у 2 разы); 4)пачатак дзейнасці даследчых (Інбе-лкульт) і вышэйшых навучальных (БДУ і інш.) устаноў.
Прычынамі згортвання з’явіліся: вяртанне да ідэалогіі сусветнай рэвалюцыі (СССР — “асаджаная крэпасць”), адмова ад новай эканамічнай палітыкі, уніфікацыя і цэнт-ралізацыя дзяржаўнага кіравання і культурнага развіцця у СССР.
У развіцці асветы і навукі БССР 1921 —1928 гг. акрэслі-ваюцца два этапы: першы (1921 — 1924), калі ішоў пошук формаў і шляхоў развіцця адукацыі і навукі, другі (1925 — 19/8), калі адукацыя выяўлялася як сапраўды беларуская па сутнасці і вызначаліся асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў на Беларусі. Адпраўным пунктам азначаных вышэй працэсаў стаў пачатак дзейнасці у Мінску дзвюх устаноу: Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1921) і Інстытута беларускай культуры (Інбелкульт, 1922).
Спробы адкрыцця дзяржаўнага універсітэта рабіліся яшчэ урадам ВНР; адпаведную пастанову прыняу і ЦБК Беларусі у лютым 1919 г., але прынятае рашэнне было ажыцдёўлена толькі праз два гады. 1 лістапада 1921 г. пачаліся заняткі на двух факультэтах Беларускага дзяр¬жаўнага універсітэта — грамадскіх навук і медыцынскім — у сталіцы БССР Мінску. Першым рэктарам БДУ стаў вядомы гісторык-славіст У.І.Шчэта. У 1925 — 1926 гг. ак-рамя БДУ у БССР дзейнічалі 3 вышэйшыя навучальныя установы: камуністычны універсітэт у Мінску, Беларускі ветэрынарны інстытут у Віцебску і Беларуская сельскагас-падарчая акадэмія у Горках. Акрамя таго, у рэспубліцы налічвалася 23 тэхнікумы, 20 прафтэхшкол і 20 іншых спецыяльных навучальных устаноў.
У 20-я гг. у БССР для дзяцей розных нацыянальнасцяў .І’яўляецца магчымасць атрымаць адукацыю на роднай мове. Для сістэмы нацыянальных школ (яўрэйскіх, бела-рускіх, польскіх І г.д.) рыхтаваліся адпаведна І педагагіч-ныя кадры. Да 1928 г. каля 80 % (што адпавядала ўдзель-най вазе беларусаў у агульнай масе насельніцтва БССР) школ былі беларускімі, навучанне у іх вялося на беларус¬кай мове. У той жа час з 1926 г. колькасць выпускнікоў, валодаўшых беларускай мовай, скарачалася, ледзь дасяг-нуўшы 50 %.
Станаўленне беларускай навукі у 20-я гг. адбывалася у сценах не толькі вышэйшых навучальных, але і навуко-ва-даследчых устаноў. Сярод апошніх, безумоўна, трэба адзначыць Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), які сфарміраваўся на аснове Навукова-тэрміналагічнай камісіі, створанай у лютым 1921 г. з мэтай распрацоўкі беларускай тэрміналогіі ва ўсіх галінах ведаў. У арганіза-цыі і працы Інбелкульта прынялі ўдзел Я.Карскі, І.Лу-цэвіч (Я.Купала), К.Міцкевіч (Я.Колас), Я.Лёсік, С.Плаўнік (З.Бядуля) і інш. У 20-я гг. у рэспубліку прыехалі вядомыя вучоныя І.Замоцін, М.Нікольскі, У.Перцаў, М.Шчакаціхін і інш. Нязменным сакратаром Інбелкульта у 1926 — 1928 гг. з’яўляўся вядомы грамадскі і навуковы дзеяч В.Ластоўскі.
Рост цікавасці да нацыянальнай спадчыны садзейнічаў хуткаму станаўленню беларускай гістарычнай навукі. Бела-рускія гісторыкі разглядалі Вялікае Княства Літоўскае як пераважна літоўска-беларускую дзяржаву. У прыватнасці, такога погляду прытрымліваўся У.Ігнатоўскі, які у 1925 г. узначальваў Інбелкульт. “Кароткі нарыс гісторыі Беларусі” У.Ігнатоўскага у 1919 —1925 гг. перавыдаваўся чатыры разы. А вось “Гісторыя Беларусі” М.Доўнар-Запольскага (1926) засталася нявыдадзенай (нацыяналістычнай у 30-я гг. была прызнана і праца У.Ігнатоўскага). Беларускія гісторыкі у 20-я гг. не абмяжоўваліся толькі сацыяльна-эканаміч-най праблематыкай. Так, пытанні нацыянальнай палітыкі царызму на Беларусі, развіццё грамадскай думкі, пытанні беларускага нацыянальнага руху асвятляліся у манаграфіі А. Цвікевіча “Западно-руссизм”. Нарысы з гісторыі грамад¬скай думкі на Беларусі у XIX — пачатку XX стст.”
Перыяд 20-х гг. — гэта час росквіту беларускай літара-туры. Менавіта тады фарміруюцца І дзейнічаюць першыя літаратурныя аб’яднанні пісьменнікаў: беларускія (“Малад-няк”, “Узвышша”, “Полымя”), рускія (“Звенья”, “Минский перевал”), яўрэйскія (“Юнгер арбайтер”). Іх узнікненне было выклікана пошукамі новых шляхоў у мастацтве. Часам гэта садзейнічала ўзнікненню групавых інтарэсаў і барацьбы, але адначасова — шматстайнасці поглядаў, літаратурных формаў. 3 “Маладняка” (1923 —1928) выйшлі такія тале-навітыя пісьменнікі, як К.Чорны, К.Крапіва, М.Зарэцкі, М.Лынькоў, М.Лужанін і інш. У яго асяроддзі над класа-вымі інтарэсамі ўзняліся стваральнікі новага літаратурна-творчага аб’яднання “Полымя” М.Чарот і інш. (1928), у якое ўваходзілі як старэйшыя беларускія літаратары (Я.Купала, Я.Колас, ЦТартны), так і маладыя літаратурныя сілы (А.Алексавдровіч, А.Дудар, А.Вольны). Адыход ад прапа-гандысцкіх формаў да сапраўднай літаратурнай творчасці яшчэ раней (1926) прывёў да выхаду з ‘Маладняка” і стварэння новага літаратурнага аб’яднання “Узвышша” К.Чорнага, А.Бабарэку, З.Бядулю, К.Крапіву. “Узвышэн-цы” вызначылі сваю арыентацыю на багатую спадчыну — вусную народную творчасць, якая, на іх думку, павінна была стаць крыніцай паэтычных вобразаў і літаратурных формаў. Для пачатковага перыяду дзейнасці “Узвышша” характэрны пафас “антымаладнякізму” (крытыка недахопаў маладня-коўцаў, іх нігілістычных адносін да класічнай спадчыны і нацыянальных традыцый). Для 20-х гг. характерна сацыяль-на-бытавое апавяданне з арыентацыяй пераважна на вясковы матэрыял, а таксама развіццё эпічных твораў, станаўленне жанру рамана у беларускай літаратуры (“Сокі цаліны” Ц.Гартнага, трылогія Я. Кол аса “На ростанях”, раманы М.Зарэцкага, К.Чорнага і інш.). Адначасова з эпічнымі творамі этап станаўлення у 20-я гг. перажывае і такі жанр літаратуры, як аповесць для юнацтва (найперш творы Я.Маўра, а таксама Я.Коласа, З.Бядулі і інш.).
Па сутнасці, менавіта у 20-я гг. вызначаюцца сваімі асаблівымі нацыянальнымі рысамі і атрымліваюць дзяр-жаўную падтрымку беларускія драматургія, тэатр і кіно. У жніўні 1920 г. дэбютаваў беларускі вандроўны тэатр пад кіраўніцтвам У.Галубка (да 1926 г. меў назву “Трупа Галубка”), які працягваў традьщыі I. Буйніцкага. Пера-важная частка пастановак, ажыццёўленых тэатрам на пра-цягу 1921 — 1928 гг., была напісана самім У.Галубком (найбольш папулярная у гэты час п’еса “Ганка” ставілася каля 800 разоў). Пад кіраўніцтвам выдатнага рэжысёра Е.Міровіча з 1921 па 1931 г. адбывалася станаўленне Беларускага дзяржаўнага тэатра (з 1926г. — БДТ-1).
Фундаментам новага беларускага тэатра у Віцебску, што атрымаў назву БДТ-2, сталі навучэнцы Беларускай драма-тычнай студыі у Маскве, арганізаванай у лістападзе 1920 г. для падрыхтоўкі нацыянальных акцёрскіх кадраў. Творчы рэпертуар тэатра у болынасці сфарміраваўся яшчэ у Маскве і не заўсёды радаваў гледача нацыянальнай тэматыкай, і ўсё ж менавіта тут склаліся як выдатныя акцёры А.Ільінскі, П.Малчанаў, С.Станюта і многія іншыя.
Стварэнне нацьганальнага тэатра садзейнічала росквіту беларускай драматургіі. Вядомыя п’есы 20-х гг. (“На Купалле” М.Чарота, “Каваль-ваявода” Е.Міровіча і інш.) былі пабудаваны на матэрыяле народнай творчасці. I гэта ‘ невыпадкова. Пададзеныя у фальклорна-рамантычным ас-вятленні народныя героі мінулага, увасабляючы непахісны дух і мужнасць у вызваленчай барацьбе мінулых эпох, павінны былі служыць і служылі прыкладам для сучасні-каў, выхоўвалі у іх патрыятычныя пачуцці.
Складаная грамадска-палітычная сітуацыя і спроба аналізу з’явы нацыянальнага нігілізму знайшлі свае ўва-сабленне у вядомай зараз п’есе Я.Купалы “Тутэйшыя” (пастаўленая у БДТ-1 п’еса адразу ж была забаронена).
Перыяд 1921 —1928гг. — гэта таксама час узнікнення і станаўлення беларускага кіно. Першыя беларускія фільмы — пераважна хранікальныя кінастужкі (адкрыццё з’ездаў Кампартыі, “Меліярацыя БССР” і інш.). Але ужо у 1926 г. на экраны Беларусі выйшла першая беларуская мастацкая кінастужка “Лясная быль” — героіка-рамантыч-ны фільм аб грамадзянскай вайне на Беларусі (кінарэ-жысёр Ю.Тарыч-Аляксееў). Для першых нямых бела-рускіх фільмаў характэрны дынамічны, захапляльны сюжэт, гэта стужкі, разлічаныя на масавага гледача.
20-я гг. не прадвызначылі з’яўлення новай архітэктур-най школы. У жывапісе як вынік барацьбы з абстракцы-янізмам (М.Шагал, К.Малевіч і інш.) пачынае дамінаваць такі жанр, як тэматычная карціна. Пераважаюць сюжэты сацыяльнай барацьбы. Для гэтага перыяду характэрны яе паказ на аснове гістарычнага мінулага Беларусі, рэвалю-цыйных падзей у Расіі (В.Волкаў). Уплыў левага пафасу адчуў на сабе М.Філіповіч, у творчасці якога ўсё ж пераважалі тэмы беларускага фальклору і гістарычная.
Такім чынам, беларусізацыя абудзіла да свядомага нацыянальнага жыцця шырокія слаі беларускага насельніцтва. За некалькі гадоў было створана тое, што многія нацыі стваралі дзесяцігоддзямі: нацыянальная ас-вета і даследчыя ўстановы, нацыянальны тэатр, кіно; узнялася шматлікая маладая плеяда беларускіх літарата-раў і дзяржаўных дзеячаў. Але праводзімая зверху, часам павярхоўная, беларусізацыя залежала ад змен у палітыцы далека не беларусізаванай кампартыі. Да таго ж мастацтва і у 20-я гг. як духоўная сфера выхавання прыгажосці не разглядалася. Прагматычны падыход, спажывецкі погляд на выяўленчае мастацтва, скульптуру, кераміку вялі. да выхавання кадраў, якія былі здольныя ствараць паточным метадам “дзяўчыну з вяслом”, “калгасніцу”, “рабочага”. Арыентацыя на “сярэдняга” мастака не садзейнічала вылучэнню талентаў.
На рубяжы 20—30-х гг. у многіх галінах культуры ўзнікаюць арганізацыі, якія маюць на мэце стварэнне новай пралетарскай культуры. Палітыка беларусізацыі згортваец-ца. Адстойванне інтарэсаў нацыянальнай культуры і нават прыналежнасць да яе разглядаюцца як варожыя сацыялізму, а гэга значыць, і народу. На такой аснове НКУС дзеля знішчэння нацыянальна-свядомай часткі інтэлігенцыі была сфальсіфікавана справа-СВБ (Саюз вызвалення Беларусі). Другая хваля рэпрэсій мела месца у 1936 —1938 гг. Асабліва адчувальны урон быў нанесены літаратуры — частцы куль¬туры, якая у той час мела найбольшы ўплыў на шырокія слаі насельніцтва. У лагерах і турмах загінулі М. Гарэцкі, У. Галубок, М. Чарот, М. Зарэцкі, А. Дудар, П. Галавач, З.Жылуновіч і дзесяткі іншых літаратараў. У верасні 1930 г. у ліку 115 вучоных быў арыштаваны рэктар БДУ прафесар У.Пічэта (яго выратаваў толькі выпадак — прыезд у СССР прэзідэнта Чэхаславакіі). Першы прэзідэнт АН БССР У.М.Ігнатоўскі, пратэстуючы супраць неабгрунтаваных абві-навачванняў, пакончыў жыццё самагубствам.
1 студзеня 1929 г. адбылося афіцыйнае адкрыцдё Ака-дэміі навук Беларускай ССР (на аснове Інбелкульта). У выніку рэпрэсій істотна пацярпелі філалогія, гісторыя, геаграфія, літаратуразнаўства, у сувязі з чым найбольшых поспехаў дасягнулі хімія, біялогія, медыцына, геалогія. Трэба мець на ўвазе, што шэраг навуковых напрамкаў атрымаў развіццё у межах структурных падраздзяленняў ВНУ рэспублікі. 3 БДУ пераважна звязана развіццё фізікі і матэматыкі, тут у 1934 г. адкрываецца гістарычны фа-культэт, на аснове асобных факультэтаў БДУ ўтвараюцца новыя вышэйшыя навучальныя ўстановы (медыцынскі, пе-дагагічны, юрыдычны інстытуты і г.д.). 3 1930 г. уводзіцца абавязковае наведванне лекцый студэнтамі, а на грамад-скія спецыяльнасці пачалі прымаць толькі камуністаў і камсамольцаў. 3 сярэдзіны 30-х гг. усе студэнты ВНУ з першага курса вывучалі рускую мову. У школах яе выкла-данне з 1937 г. пачыналася з 2-га класа.
Асноўныя тэмы, якім аддавалі перавагу празаікі гэтага часу, — адлюстраванне рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, калектывізацыі. Пры гэтым пераважная ўвага надавалася (з пэўнай ступенню гераізацыі) тым, хто прыняў Савецкую ўладу, актыўна змагаўся за яе станаўленне і тыя пераўтва-рэнні, якія ажыццяўляліся дзякуючы ей (аповесць “Дры-гва” Я.Коласа, раманы “Бацькаўшчына” К.Чорнага, “Мяд-зведзічы” К.Крапівы і інш.). Менш паспяховымі былі спробы апісання адзначаных падзей у паэзіі (“Цэхавыя будні” П.Броўкі, “На шляхах волі” Я.Коласа, “Над ракой Арэсай” Я.Купалы). У 30-я гг. з’яўляецца шмат захапля-ючых твораў для дзяцей, у тым ліку тых, што ўвайшлі у класіку дзіцячай літаратуры (“Міколка-паравоз” М.Лынь-кова, “Палескія рабінзоны”, “ТВТ” Я.Маўра і інш.). У драматурги акрэсленага часу, акрамя рэвалюцыі і грамад¬зянскай вайны, адной з папулярных там з’яўлялася тэма “ворагаў народа”, даніну якой аддалі Е.Міровіч, Э.Самуилёнак і інш. Разам з тым і тут былі цікавыя здабыткі, напрыклад сатырычная камедыя К.Крапівы “Хто смяецца апошнім”.
Самае адметнае, што было зроблена у архітэктуры БССР у 30-я гг., стваралася у сферы грамадскіх будынкаў. Значная заслуга у гэтым Г.Лаўрова (корпус Беларускай політэхнічнай- акадэміі), І.Лангбарда (Дом Урада, Дом Чырвонай Арміі, тэатр лялек).
Савецкія беларускія жывапісцы у адзначаны перыяд імкнуліся распрацоўваць “вытворчую” тэму (Г.Віер, Я.Кругер, А.Шаўчэнка). У жанры пейзажа па-ранейшаму вядучае месца належала В.Бялыніцкаму-Бірулі, а у жанры партрэта — В.Волкаву, М.Філіповічу, І.Ахрэмчыку.
У развіцці культуры Заходняй Беларусі таксама можна вызначыць два этапы — 20-я і 30-я гг. У той час як справа нацыянальна-культурнага адраджэння у БССР у 20-я гг. была падтрымана партыйна-савецкім кіраўніцтвам, у Заходняй Беларусі насельніцтву прыходзілася змагацца за магчымасць навучаць сваіх дзяцей на роднай мове. Суп-раць паланізацыі выступіла Таварыства беларускай школы, заснаванае у 1921 г., з цэнтрам у Вільні. Ля вытокаў гэтай арганізацыі стаяў аўтар “Беларускай грама-тыкі для школ”, дырэктар Віленскай беларускай гімназіі Б.Тарашкевіч. Як легальная арганізацыя ТБШ мела права адкрываць і падтрымліваць народныя школы, настаўніцкія семінары, бібліятэкі і г.д. У 20-я гг. ТБШ стала самай масавай беларускай арганізацыяй. У 1928 — 1929 гг. поль-скія ўлады пад націскам грамадскага руху вымушаны былі даць дазвол на адкрыццё новых беларускіх і польска-бе-ларускіх школ, амаль у 100 школах увесці беларускую мову як прадмет. У гэтым годзе у Заходняй Беларусі налічвалася каля 20 дзяржаўных школ і 4 прыватныя беларускія школы, а таксама болып за 40 польска-бела-рускіх школ. Аднак гэта быў толькі кароткачасовы перы¬яд. У 1929 г. Полыпча ўслед за іншымі еўрапейскімі дзяржавамі уступав у перыяд эканамічнага крызісу, а пасля — працяглай дэпрэсіі. У 1937 г. дзейнасць ТБШ была забаронена. Частковае задавальненне патрэб белару-саў у галіне асветы у 1928 — 1929 гг., якое разглядалася “санацыйным” рэжымам як адна з мер барацьбы з рады-кальным камуністычным рухам, у 30-я гг. канчаткова змянілася курсам на далейшую ліквідацыю нацыянальнай школы. У канцы 30-х гг. беларуская школа у Заходняй Беларусі ужо фактычна не існавала, што з’яўлялася вы-нікам палітыкі Полыпчы, накіраванай на асіміляцыю на-сельніцтва.
Асноўным жанрам у заходнебеларускай літаратуры з’яўляўся паэтычны, які дазваляў хутка і эмацыянальна рэагаваць на грамадска-палітычныя падзеь Паэзія нарад-жалася з глыбіні душы, з перакананняў і грамадскай дзейнасці літаратараў.
У 20-я гг. пераважаў рамантызм (К.Сваяк як прадс-таўнік адной з яго плыняў, а таксама У.Жылка, Л.Рад-зевіч, Г.Леўчык). 3 другой паловы 20-х гг. пад уздзеяннем Беларускай сялянска-работніцкай грамады вызначаецца сатырычны і публіцыстычны жанры. У масавай паэзіі камуністычнага падполля той пары выспявалі новыя та-ленты, сярод якіх Я.Скурко, што падпісваўся псеўданімам А.Граніт, а пасля стаў вядомы як М.Танк. Тэма сацыяль-най барацьбы характэрна для творчасці В.Таўлая, М.Засі-ма. Тонкі лірызм, прыродны талент вызначылі асобае месца беларускай паэтэсы Н.Арсенневай.
У 20 —30-я гг. у Заходняй Беларусі працавалі і выдатныя беларускія мастакі. У 20-я гг. вызначыўся сваім патрыятыч-ным пафасам, нацыянальным каларытам Я.Драздовіч. Пер-шым з беларускіх жывапісцаў ён стварыў цыкл карцін на касмічную тэму. Пры гэтым нават на чужьгх планетах Я.Драздовіч згадваў краявіды роднай беларускай прыроды. У 30-я гг. мастак таксама плённа працягвае сімволіка-алега-рычную тэму. Яго палотны “Дух зла”, “Дух цемры” – гэга трывожнае прадчуванне небяспекі, якое будзіць у кожным гледачы непакой. У залаты фонд беларускага жывапісу ўвайшлі таксама карціны П.Сергіевіча (“Беларусы”, “Шля¬хам жыцця”), М.Сеўрука (“Жніво”). Жывапіс Заходняй Беларусі, пазбаўлены ідэалагічнага прыгнёту, захаваў пэўную свежасць, нацыянальны каларыт, адметнасць.
Такім чынам, нягледзячы на падзел Беларусі паміж рознымі дзяржаўнымі ўтварэннямі, яе культура захавала пэўную адметнасць. У развіцці культуры Беларусі выразна акрэсліваюцца два этапы — 20-я і 30-я гг. Першы вызна¬чаецца беларусізацыяй у БССР і масавым рухам за нацы-янальную школу у Заходняй Беларусі. Асноўнымі рысамі другога этапа становяцца пачатак русіфікацыі і ідэалагі-зацыі культурнага жыцця у БССР, паланізацыі — у Заходняй Беларусі. Спыніць развіццё культуры (асабліва адукацыі, навукі, што аб’ектыўна выклікалася эканаміч-нымі, дзяржаўнымі патрэбамі) адзначаныя перашкоды не маглі. Аднак справе нацыянальнага характару гэтага раз-віцця, справе нацыянальна-культурнага адраджэння былі нанесены незаменныя страты.

Метки текущей записи:
, , , , , ,
Автор статьи:
написал 6135 статей.

Комментариев нет.

 
Запросов: 110 | 0,736 сек
Память: 10.47MB