Сеткавы вучэбны курс “ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ” Модуль 4


Аўтары: дац., к. г. н. Янушкевіч А. М.

дац., к. г. н. Пупа В. В.

дац., к. г. н. Макарэвіч А. Ф

Модуль 4
РЭЛІГІЯ І КУЛЬТУРА НА БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯХ У ХІІІ – ПАЧАТКУ XVII СТ. КАНСАЛІДАЦЫЯ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАСЦІ.

ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН
1. у XIII – пачатку XVII стст.
2.
3.

УВОДЗІНЫ
У модулі разглядаюцца праблемы канфесійнага, этнічнага і культурна-мастацкага жыцця на тэрыторыі Беларусі падчас яе знаходжання ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. Асаблівая ўвага надаецца спецыфічным рысам этнічных і культурных працэсаў на Беларусі ў азначаны перыяд, такім як поліэтнічнасць і поліканфесійнасць , увядзенне уніяцтва ў канцы XVI ст. і інш.

1. ЦАРКВА І РЭЛІГІЯ НА БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯХ У XIII – ПАЧАТКУ XVII СТСТ.
Да канца XII ст. у Еўропе склаліся дзве вялікія, выразна размежаваныя рэлігійныя зоны: усходняя, праваслаўна-візантыйская, і заходняя, рымска-каталіцкая, кожная са сваей ідэалогіяй і культурай. Беларусь з прычыны свайго геапалітычнага становішча апынулася на сумежжы ўсходне- і заходнеславянскага, праваслаўнага і каталіцкага светаў і стала месцам сустрэчы, сутыкнення і ўзаемадзеяння гэтых цывілізацый. Гэга вызначыла яе шмат у чым унікальнае гістарычнае становішча у Еўропе, абумовіла індывідуальнасць яе духоўнай культуры і канфесійную своеасаблівасць, наклала асаблівы адбітак на менталітэт нашага народа. Вагаючыся паміж Захадам і Усходам і не будучы прыхільная ні да таго, ні да другога, яна займала "цэнтрысцкую" пазіцыю, незвычайную і для Захаду, і для Усходу і стварыла свае арыгінальныя нацыянальныя каштоўнасці.
Суадносіны розных хрысціянскіх плыняў на Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды мяняліся. У ХІ — XII стст. яна стала амаль цалкам праваслаўнай, і яе нацыянальна-культурнае развіццё праходзіла пад дабратворным уплывам культуры Візантыі, якая знаходзілася тады на больш высокім узроўні ў параўнанні з заходнееўрапейскай. 3 другой паловы XIII ст. за духоўны ўплыў на беларускіх землях пачаў змагацца каталіцкі касцёл. У другой палове XVI ст. Вялікае Княства Літоўскае апынулася перад выбарам — працяг старажытнай усходнеславянскай традыцыі ці зварот да Захаду.
Крэўская ўнія парушыла манаполію праваслаўнай царквы ў духоўным жыцці Беларусі. Збліжэнне з каталіцкай Польшчай, гібель Візантыйскай імперыі у 1453 г. і аслабленне ўплыву Канстанцінопальскага патрыярхату, канфрантацыя Княства з Масквой, якая здзяйсняла духоўную экспансію пад лозунгам "трэцяга Рыму", прывялі да ўзмацнення сувязяў беларускіх зямель з заходнім каталіцкім светам, да больш актыўнага ўключэння іх у агульнаеўрапейскі палітычны і культурны працэс. Існуе думка, што з таго часу праваслаўе аддаляла іх ад Заходняй Еўропы, якая ішла па шляху прагрэсіўнага развіцця. Аднак у канцы XIV — сярэдзіне XVI ст., нягледзячы на пашырэнне сферы уплыву каталіцызму, тон у грамадскім жыцці, ідэалогіі, культуры задавала праваслаўная царква, а ўсходне- і заходнехрысціянскія ўплывы ўраўнаважвалі адзін другі. Пасля Люблінскай уніі іх супрацьстаянне дасягае апагею і раўнавага сіл схіляецца на карысць каталіцкага Захаду.
Балансаванне Беларусі паміж Усходам і Захадам вызначыла неабходнасць пошуку кампрамісаў і зрабіла жывучай ідэю царкоўна-рэлігійнай уніі. Менавіта тут была рэалізавана ідэя скасавання падзелу і ўзмацнення хрысціянства праз яднанне, якая выношвалася не адно стагоддзе кіраўнікамі праваслаўнай і каталіцкай царквы. З’явілася ўніяцтва — неадназначны па сваіх выніках феномен беларускай гісторыі.
Вялікаму Княству Літоўскаму з моманту яго ўтварэння быў уласцівы нацыянальна-рэлігійны дуалізм. Жмудзіны і ліцвіны спавядалі язычніцтва. Асноўным веравызнаннем усходнеславянскага насельніцтва было праваслаўе. Язычніцкая Літва і праваслаўная Беларусь мірна суісна-валі пад уладай вялікіх князёў. Стваральнікі новай дзяржавы, застаючыся "паганцамі" у душы, па палітычных меркаваннях з лёгкасцю мянялі старых багоў на новага, хрысціянскага, балансуючы паміж усходнім і заходнім хрысціянствам і язычніцтвам.
У 1246 г. прыняў "веру хрысціянскую з Усходу з многімі сваімі баярамі" Міндоўг. Перамена веры, відаць, была ўмовай абрання яго князем у праваслаўнай Наваградскай зямлі. Вывучыў "навукі рускія" на Валыні, у 1254 г. хрысціўся у праваслаўе і нават стаў манахам Войшалк. Ён заснаваў каля Наваградка Лаўрышаўскі манастыр, які павінен быў стаць аплотам праваслаўнай хрысціянізацыі Літвы. Аднак бурлівае жыццё, што прымушала мяняць расу на зброю, і раптоўная гібель не далі здзейсніць гэтую задуму і пераадолець рэлігійна-нацыянальны дуалізм дзяржавы. Праваслаўнымі былі большасць баяр пры Гедымінавым двары, а сам князь сімпатызаваў хрысціянству. Праект саюза Княства з Масквой прадугледжваў пераход у праваслаўе Ягайлы. Цесна зрошчаная з усходнеславянскімі "рускімі" этнічнымі асаблівасцямі вера, называючыся "рускай", садзейнічала славянізацыі правячай дынастыі. Надзённыя інтарэсы ўсё больш падштурхоўвалі да хрысціянскага свету і літоўскіх баяр. У 80-я гг. XIV ст., да Крэўскай уніі, было даволі рэальным хрышчэнне Літвы ў праваслаўе і завяршэнне распачатага стагоддзем раней працэсу яе славянізацыі. Гэта магло зусім інакш павярнуць лёс усходняга славянства. Аднак перспектыва пераўтварэння Княства ў выключна славянскую дзяржаву з дзяржаўнай праваслаўнай царквой не была рэалізавана. Наступствы выбару, зробленага Ягайлам на карысць каталіцтва ў 1385 г., у поўнай меры адчулі яго пераемнікі ў XV ст., калі канфлікт паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Вялікім Княствам Маскоўскім стаў набываць не толькі палітычную, але і рэлігійную афаброўку.
Праваслаўе ўмацоўвала пазіцыі вялікіх літоўскіх князёў на беларуска-ўкраінскіх землях, што з’яўляліся крыніцай сілы іх дзяржавы і не у традыцыях якіх было падпарадкоўвацца язычніку; уздымала іх аўтарытэт у Паўночна-Усходняй Русі. Таму першыя князі падтрымлівалі і апекавалі праваслаўную царкву, бачачы у ей саюзніцу. За кошт іх падараванняў яна павялічвала свае багацці — землі, залежных сялян, ўмацоўвала свае пазіцыі, узводзіла новыя цэрквы і манастыры і да канца XIV ст. не толькі манапольна панавала у духоўным жыцці Беларусі, але і пашырала ўплыў у Літве.
Тэрыторыя Беларусі ўваходзіла у склад епархій, што склаліся яшчэ у старажытныя часы: Полацкай, Тураўскай і часткова Смаленскай і Уладзіміра-Брэсцкай. Яны кіраваліся епіскапамі і аб’ядноўваліся у Кіеўскую мітраполію, падпа-радкаваную Канстанцінопальскаму патрыярхату. У канцы XIII — сярэдзіне XV ст. яна фармальна заставалася адзінай для Княства і Паўночна-Усходняй Русі. Пасля пераезду мітрапаліта спачатку ва Уладзімір, а потым у Маскву і падтрымкі ім аб’яднальных пачынанняў маскоўскіх князёў, вялікія літоўскія князі дамагаюцца ад Канстанцінопаля пры-значэння асобнага мітрапаліта для сваей дзяржавы. Пачы-наючы з Віценя, яны імкнуцца зрабіць праваслаўную царкву Княства самастойнай. У 1317 г. з дазволу патрыярха была заснавана Літоўская мітраполія з рэзідэнцыяй у Наваградку. Ей падпарадкоўваліся Полацкая і Тураўская епархіі. Тэта спрыяла нейтралізацыі царкоўна-палітычнага уплыву Маскоўскай дзяржавы на ўсходнеславянскіх землях княства і ўзмацняла пазіцыі Гедыміна і яго нашчадкаў ва Усходняй Еўропе. У 1415 г. Вітаўт дамогся ад епіскапаў выбараў мітрапаліта без згоды патрыярха.
Спробы крыжакоў усталяваць каталіцызм на беларуска-літоўскіх землях у XIII — сярэдзіне XIV ст. поспеху не мелі. Каб выбіць у іх рэлігійную зброю, якой прыкрывалася агрэсія, Міндоўг згадзіўся прыняць каталіцтва, і ва ўзнагароду за гэта ў 1253 г. атрымаў ад папы рымскага карону. Але саюз з Рымам не спраўдзіў спадзяванняў літоўскага караля, і ён адрокся ад хрысціянства наогул. Гедымін у надзеі спыніць крыжацкі націск абяцаў папе хрысціць Літву па заходнім абрадзе. Такія захады былі рызыкоўнымі — маглі выклікаць апазіцыю прыхільнікаў язычніцтва і праваслаўных "русінаў", што і здарылася пры Гедыміне.
У канцы XIV ст. пад націскам Ватыкана, які баяўся ператварэння Княства ў магутны праваслаўны бастыён Усходняй Еўропы і страты сваей патэнцыяльнай паставы, Польшча аддала Ягайлу каралеўскую карону ў абмен на акаталічванне Літвы, а ў перспектыве — і ўсходнеславянскіх зямель. Калі непрыманне хрышчэння з рук крыжакоў было справай прынцыпу, то каталіцызм з Полыігчы, здавалася, не хаваў у сабе небяспекі. Крэўская ўнія рэзка змяніла рэлігійную сітуацыю ў Вялікім Княстве Літоўскім. Яна пакінула насельніцтву Беларусі свабоду належаць да сваей веры, але у праваслаўнай царквы Княства з’явіўся сур’ёзны канкурэнт.
Гэта форма хрысціянскай рэлігіі у тых умовах найболып падыходзіла кіруючым колам Княства — яна адпавядала ўзмоцненым сувязям з Полыпчай, прадухіляла асіміляцыю літоўскай знаці у масіве праваслаўнай Русі, садзейнічала яе кансалідацыі- Дзяржава, усе гаспадары якой, пачынаючы з Ягайлы, былі каталікамі, пачынае апекаваць заходнюю царкву: перадае ей вялікія надзелы зямлі, спрыяе заснаванню манаскіх ордэнаў, касцёлаў і кляштараў, стымулюе пераход у гэгу веру літоўскіх і славянскіх феадалаў. Прывілеем 1387 г. улада прываблівае да хрышчэння шляхам набыцця спадчыннага валодання зямлёй літоўскую знаць, а граматай 1413 г. — і беларуска-ўкраінскіх феадалаў. Ствараемыя дзяржавай матэрыяльныя і маральныя перавагі, замацаваная Гарадзельскім прывілеем манаполія каталікоў на заняцце вышэйшых пасад ствараюць у вярхоў зацікаўленасць у пе-раходзе у каталіцызм. Ён становіцца прывілеяванай рэлігіяй. Хрысціянізацыя 1387 г. закранула толькі язычніцкую Літву. Тады была ўтворана Віленская епархія, улада якой ахапіла амаль усю Беларусь. Стварыліся першыя каталіцкія парафіі. К сярэдзіне XVI ст. каталіцкая царква замацавалася у Літве і сумежных з ей паўночна-заходніх беларускіх землях. Тым не менш праваслаўе заставалася найбольш уплывовай канфесіяй на ўсходнеславянскіх тэрыторыях, а ўсходняя Беларусь — сферай яго манапольнай дзейнасці.
Каталіцкае хрышчэнне літоўцаў, пазбавіўшы праваслаўе надзеі на ролю пануючай рэлігіі ў Княстве, не ўшчамляла правоў праваслаўнага насельніцтва і царквы. Аднак, паколькі -каталікі атрымалі дадатковыя прывілеі, у параўнанні з імі становішча іх праваслаўных сабратоў, у прынцыпе не змяніўшыся, адносна пагоршылася. Асаблівы сацыяльна-палітычны касцёла, ператварэнне яго ў буйнога землеўладальніка закраналі інтарэсы беларускага сялянства, мяшчанства, праваслаўнай духоўнай іерархіі. Прыняцце каталіцызму як дзяржаўнай рэлігіі правячымі коламі абвастрыла этнарэлігійныя адносіны, паколькі большасць усходнеславянскага насельніцтва спавядала праваслаўе. Дыскрымінацыя праваслаўных з канца XIV ст. начала раздзіраць унутранае адзінства Княства і стала крыніцай шэрага канфліктаў (грамадзянская вайна 30-х гг. XV ст., выступление М.Глінскага, прамаскоўскія настроі часткі феадалаў). Ягайла, Вітаўт, Свідрыгайла, Аляксандр хацелі залагодзіць антаганізм паміж праваслаўным і каталіцкім насельніцтвам пры дапамозе ўніі. Аднак праваслаўныя княствы не падтрымалі Фларэнтыйскай уніі 1439 г.
Пракаталіцкая рэлігіиная палітыка аказалася недальнабачнай і пацярпела крах. Урад уносіць у яе істотныя карэктывы. У 1432 і 1434 гг. ён здымае зканамічныя абмежаванні для праваслаўнай знаці, з канца XV ст. пачынае ўцягваць яе ў палітычную эліту дзяржавы, а ў 1563 г. поўнасцю ўраўноўвае у правах праваслаўную шляхту з каталіцкай. 20 — 60-я гг. XVI ст. адрозніваліся ад іншых часоў верацярпімасцю, што стварыла спрыяльную глебу для распаўсюджвання ў Княстве Рэфармацыі, якая часткова аслабіла і каталіцкую і праваслаўную царкву.
Значныя зрухі у грамадска-палітычным і культурным жыцці, гаспадарчы ўздым, эвалюцыя гарадоў, абвастрэнне ўнутрыпалітычных і сацыяльных супярэчнасцяў падрых-тавалі грунт для ўзнікнення і развіцця на Беларусі і у Літве Рэфармацыі — грамадскага руху, накіраванага супраць феадальных парадкаў, які праходзіў у форме барацьбы з каталіцкім касцёлам. У сярэдзіне XVI ст. тут пачалося імклівае распаўсюджванне ідэй заходнееўрапейскага пра-тэстантызму, італьянскага антытрынітарызму, рускай ерасі. Рэлігійнымі навінкамі захапіліся магнаты (Радзівілы, Сапегі, Валовічы, Глябовічы і інш.) — праціўнікі ўніі з Польшчай. 3 дапамогай пратэстанцкай веры яны жадалі захаваць адасобленасць сваей дзяржавы ад каталіцкай Польшчы. Шляхту і заможных гараджан Рэфармацыя прывабіла магчымасцю падарваць усемагутнасць царквы, якая ўшчамляла іх правы. 3 600 праваслаўных шляхецкіх фамілій Наваградскага ваяводства вернасць сваей рэлігіі захавалі толькі 16, астатнія кінуліся у рэфармацыйны вір. Шырокія народныя масы засталіся глухія да яе, таму рух не меў тут такога размаху, як у Еўропе. У адрозненне ад заходнееўрапейскай Рэфармацыя на Беларусі праходзіла на феадальным сацыяльна-эканамічным базісе, а яе асноунай рухаючай сілай была феадальная знаць.
Найболыдае пашырэнне у княстве атрымаў кальвінізм. У 50-я гг. яго прымаюць большасць магнатаў і значная частка шляхты. Заступнік Рэфармацыі Мікалай Радзівіл Чорны заснаваў у Вільні першую пратэстанцкую абшчьшу і заснаваў у Бярэсці першы збор. У хуткім часе на тэрыторыі Беларусі арганізоўваецда больш 50 кальвінісцкіх абшчын, а пры іх — цэрквы, школы, прытулкі, друкарні. Найбуйнейшымі рэ-фармацыйнымі цэнтрамі на Беларусі сталі Бярэсце, Нясвіж, Віцебск, Наваградак, Клецк, Лоск, Іўе, Слуцк, Койданава і інш. Вакол іх групуюцца вьщатныя вучоныя, прапаведнікі, пісьменнікі, кнігавыдаўцы. Некаторыя з іх (С.Будны, В.Цяпінскі) становяцца ўпоравень са знакамітымі еўра-пейскімі мысліцелямі. Рэфармацьш спрыяла актывізацыі духоўнага жыцдя грамадства, развіцдю асветы і арганізацыі кнігадрукавання, распаўсюджванню рэнесансна-гуманістычных і рацыяналістычных тэндэнцый у беларускай культуры і пашырэнню яе міжнародных кантактаў.
У 50 — 60-я гг. XVI ст. на Беларусі разгортваецца і рэфармацыйная апазіцыя праваслаўю. Яна праявілася у форме ерэтычнага руху і была звязана з дзейнасцю ўцёкшых у землі Вялікага Княсгва Літоўскага рускіх вальнадумцаў на чале з Феадосіем Касым. Яе прыхільнікам стаў галоўным чынам просты народ. Але рэфармацыйныя выступленні суп-раць праваслаўя не набылі на ўсходнеславянскіх землях Рэчы Паспалітай такой сілы, як антыкаталіцкі рух.
Рэфармацыя спрычынілася да развіцця талерантнасці у Княстве. Прывілей 1563 г. (пацверджаны у 1568 г.) ураўноўваў у правах усю шляхту "веры хрысціянскай". Варшаўская канфедэрацыя 1573 г. санкцыяніравала свабоду веравызнання і рэлігійны мір паміж рознаверцамі. Статут 1588 г. фармальна забяспечыў прававую абароне-насць пратэстантаў.
Пад сцягам кальвінізму спачатку аб’ядноўваюцца усе слаі, якія прымалі ўдзел у Рэфармацыі. Але у 60-я гг. з яго вьщзеліўся радыкальны кірунак — арыянства, ці антытрынітарызм. Яго ідэолагі (С.Будны, В.Цяпінскі, Якуб з Калінаўкі, Павел з Візны, Пётр з Ганёнза, Марцін Чаховіц, Гжэгаж Павел і інш.) патрабавалі радыкальных сацыяльных пераўтварэнняў, асуджалі прыгонніцтва, выступалі супраць дзяржаўнай улады, прапаведавалі агульнасць маёмасці, што прывяло іх да канфлікту з кальвінісцкай шляхтай і магна-тамі, выклікала занепакоенасць правячых колаў. Калі феадалы, дамогшыся ад Рэфармацыі сваіх мэт, убачылі, што рух выходзіць з-пад іх кантроля, яны становяцца да яе ўсё больш абыякавымі і без ваганняў мяняюць свае рэлігійныя погляды і пераходзяць у каталіцызм.
Рэфармацыйная "мода" аказалася нядоўгавечнай. Про; цідзеянне вярхоў, дзяржаўныя санкцыі, унутраныя супярэчнасці І ўтапізм наіўна-камуністычных мараў антытрынітарызму абумовілі яго заняпад. У сярэдзіне XVII ст. ён быў заканадаўча забаронены, а члены арыянскіх абшчын выгнаны з Рэчы Паспалітай. Напужаныя тэалагічным і сацьгальным радыкалізмам арыянскіх ідэолагаў, ад Рэфармацыі адыходзяць вярхі. Ужо ў 70-я гг. яе сацыяльная база пачынае звужацца. У канцы XVI — першай палове XVII ст. крызіс Рэфармацыі прагрэсіруе. У другой палове XVII ст. пад ударамі контррэфармацыі яна вымушана была сысці з гістарычнай арэны.
Папства зрабіла стаўку у выратаванні каталіцкай царквы ад крызісу на ордэн езуітаў. Езуіты ўваходзілі ва усе сферы палітычнага, культурнага, ідэалагічнага, эканаміч-нага жыцця еўрапейскіх народаў, якія паддаліся пратэстанцкаму уплыву. У Вялікім Княстве Літоўскім езуіты з’явіліся на наступны год пасля Люблінскай уніі, выкліка-ныя віленскім біскупам для барацьбы з Рэфармацыяй. Талерантнасць дзяржавы стварыла добры грунт для іх дзейнасці. Ордэн накіраваў сюды найболын вопытных місіянераў. Галоўным ідэолагам контррэфармацыі на Беларусі і у Літве стаў Пётр Скарга.
Рэфармацыя і контррэфармацыя на Беларусі часткова супалі у сваім развіцці, што прывяло да асабліва напружанай барацьбы у апошнія дзесяцігоддзі XVI ст. Улічваючы цэнтралізаваны характар каталіцкай царквы, яе палітычныя сувязі і сацыяльны вопыт, правячыя колы Рэчы Паспалітай у тэты перыяд аказваюць ей усе ўзрастаючую падтрымку. Яны надзялялі езуітаў вялікімі зямельнымі ўладаннямі з прыгоннымі сялянамі. Экана.мічная моц забяспечыла ім магутны ідэалагічны і палітычны ўплыў.
Езуіты ўзялі у свае рукі адукацыю — адкрылі акадэмію у Вільні і 11 калегій на Беларусі, запаланілі яе кніжны рынак творамі пісьменнікаў і прапаведнікаў ордэна, пак-рылі яе сеткай сваіх касцёлаў і кляштараў, заняліся дабрачыннай дзейнасцю. Гэта дало свае вынікі. Адноўлены і ўзмоцнены каталіцызм пачаў выціскаць пратэстанцкія секты. Працэс акаталічвання вышэйшых слаёў, уцягнутых раней у Рэфармацыю, набыў масавы характар. К канцу XVII ст. контррэфармацыя у Княстве перамагла.
Распрацаваная Трыдэнцкім саборам праграма рэстаўрацыі пазіцый касцёла прадугледжвала распаўсюджванне яго ва ўсходнеславянскім свеце. Заснаванне Маскоўскага патрыярхату ў 1589 г. узмацняла праваслаўе на рускіх землях. Таму Ватыкан паспяшаўся з набліжэннем да сябе другой часткі гэтага свету — беларуска-ўкраінскай — праз унію. Яго намеры супалі з імкненнем палітыкаў умацаваць Рэч Паспалітую, якую раздзіралі рэлігійныя супярэчнасці, праз адзінавер’е ўсіх яе падданых. У гэты ж час розныя слаі беларуска-ўкраінскага грамадства шукалі шляхі выхаду з заняпаду праваслаўнай царквы, пазіцыі якой пада-рвалі Люблінская ўнія, Рэфармацыя і контррэфармацыя. Некаторых мясцовых праваслаўных лідэраў (К.Астрожскі, І.Пацей, К.Тарлецкі і інш.) прывабіў сваей жыц-цяздольнасцю каталіцкі захад, і яны менавіта там знайшлі гатовыя мадэлі і спосабы перабудовы царкоўна-рэлігійнага жыцця у сваей мітраполіі. Яны ўбачылі шлях да пераадолення духоўнага крызісу у выхадзе з царкоўнай і культурнай арбіты Візантыі і заключэнні ўніі з Рымам. Тэты шлях падтрымала вярхоўная ўлада, і ён быў рэалізаваны у выглядзе Берасцейскай уніі — царкоўна-рэлігійнага нова-твору, што стаў кампрамісам, народжаным у культурным, ідэалагічным, рэлігійным і палітычным супрацьстаянні Захаду і Усходу на беларускіх землях, які дасягнуў у другой палове XVI ст. свайго апагею.
Новы кірунак хрысціянства — уніяцтва — быў аформлены на Берасцейскім саборы 6 — 9 кастрычніка 1596 г. Ён прадугледжваў захаванне праваслаўнай абраднасці, царкоўна-славянскай мовы у набажэнстве, юліянскага календара і традыцыйных святаў, але прызнаваў вяршэнства папы рымскага, каталіцкае веравучэнне і быў не толькі рэформай царквы, але і больш ці менш далека ідучым пераўтварэннем усяго грамадства, пераарыентоўваў духоўнае жыццё Беларусі з Усходу на Захад.
Не усе спачатку зразумелі і прынялі ўнію — дала знаць пяцісотгадовая праваслаўная традыцыя. Ахоўна-кансерватыўная пазіцыя праваслаўнага духавенства, якое ў імкненні адгарадзіць Беларусь ад заходніх уплываў выступіла супраць новаўвядзення, з аднаго боку, і прымусовае навязванне ўніі — з другога, — накалілі абстаноўку у краіне. Замест жаданага спакою ўнія стала крыніцай раздораў. Асвета, літаратура, мова, кнігадрукаванне былі падпарадкаваны няўмольным законам рэлігійнай барацьбы. Па Беларусі пракацілася хваля антыўніяцкіх выступленняў. Прызнанне дзяржаўнай уладай правамоцнасці Берасцейскай уніі прывяло да скасавання праваслаўнай царквы. Але яна працягвала існаваць нелегальна і ў 1633 г. зноў была афіцыйна прызнана ўрадам Рэчы Паспалітай.
Пераход праваслаўных беларусаў у новую веру адбы-ваўся паступова і расцягнуўся на шмат гадоў. Рэформы мітрапалітаў Руцкага, Сялявы, Корсака, стварэнне базы-льянскага ордэна, заснаванне манастыроў, школ, падрыхтоўка вопытных кадраў, увядзенне беларускай мовы у казаннях — усе тэта спрыяла росту уплыву ўніяцкай царквы сярод насельніцтва. У канцы XVII — пачатку XVIII ст. колькасць уніятаў пераўзышла колькасць праваслаўных. Сацыяльную базу царквы складалі сялянства, частка гараджан і дробнай шляхты. Прывілеяваныя саслоўі былі вельмі нязначнай часткай яе "паствы". К канцу XVIII ст. тэту веру спавядала 3/4 насельніцтва Беларусі, у тым ліку 80 % сялян былі ўніятамі. Да уніяцтва людзей цягнула яго павага да мясцовых нацыянальна-культурных традыцый, выкарыстанне у рэлігійным жыцці беларускай мовы.
Унія не спраўдзіла надзей польска-ватыканскіх палітыкаў. Намаганнямі яе мясцовых дзеячаў яна стала бар'ерам на шляху акаталічвання беларусаў і садзейнічала захаванню этнасу ва ўмовах паланізацыі. XVI ст. у Еўропе — гэта час узнікнення нацыянальных цэркваў у Чэхіі (гусіцкая), Германіі (лютэранская), Швейцарыі (кальвінісцкая) і Англіі (англіканская). Пасля ўтварэння Маскоўскага патрыярхату нацыянальны характар набывае руская праваслаўная царква. З’яўленне уніяцтва на Беларусі упісваецца ў гэты еўрапейскі працэс. Шэраг даследчыкаў разглядаюць Берасцейскую ўнію як спробу стварэння нацыянальнай рэлігіі беларускага народа.

2. “ЗАЛАТЫ ВЕК” СТАРАБЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ
Уваходжанне беларускіх зямель у склад Вялікага Княства Літоўскага істотна паўплывала не толькі на этнічную кансалідацыю, але і на развіццё матэрыяльнай, духоўнай культуры беларускага народа. Гэты працэс адбываўся пры разнастайных культурных сувязях насельніцтва Беларусі з іншымі краінамі, а таксама з народамі, якія ўваходзілі у склад адзінай шматэтнічнай дзяржавы. Высокі культурны ўзровень, колькасная і тэрытарыяльная перавага ўсходнеславянскага насельніцтва ў параўнанні з іншымі народамі садзейнічалі таму, што пачынаючы з XIV ст. менавіта беларуская культура адыгрывала важную, а у асобных выпадках і вызначальную ролю у культурым жыцці Вялікага Княства Літоўскага.
Беларуская культура ўзнікла і развівалася на старажытных усходнеславянскіх традыцыях. На яе развіццё значка паўплывалі перадрэнесансныя і рэнесансныя ідэі. У выніку культура беларускага народа ў сярэдзіне XIII — сярэдзіне XVII ст. набыла арыгінальныя рысы, нацыя-нальную самабытнасць і дасягнула найвышэйшага ўздыму.
Духоўная творчасць беларускага народа адлюстравалася у фальклоры, песенным, харэаграфічным і музычным мас-тацтве. У XIII — першай палове XVII ст. далейшае развіццё атрымала вусна-паэтычная народная творчасць. На Беларусі ўзнікае новы эпічны жанр — гістарычныя песні і паданні, якія прысвячаліся барацьбе беларускага народа супраць іншаземных захопнікаў. Значнае месца у вуснай народнай творчасці займала абрадавая паэзія. У адпаведнасці з асноўнымі этапамі сельскагаспадарчых работ яна падзялялася на зімовы, веснавы, летні і восеньскі цыклы. Таксама шырока былі прадстаўлены сямейна-абрадавая паэзія, лірычныя песні. Мудрасць народа, яго жыццёвы і гаспадарчы вопыт знаходзілі адлюстраванне у казках, прыказках, прымаўках і загадках. Невыпадкова многія з іх сталі ўзорамі сапраўднага фальклору і на працягу многіх стагоддзяў захоўваліся ў якасці выдатных твораў беларускага народа.
Абрадавая паэзія, калядаванне і шчадраванне, хаджэнні валачобнікаў на Вялікдзень, купальскія карагоды заўсёды суправаджалі музыкі. Удзельнікамі народных свят былі скамарохі, якія выступалі з драматычнымі і камічнымі інтэрмедыямі. Вандроўныя акцёры карысталіся рознымі струн-нымі і ўдарнымі інструментамі (гудкамі, свістулькамі, дудамі, трубамі, рагамі, бубнамі, свірэлямі, сурнамі, скрып-камі). У XVII ст. у Смаргоні была створана спецыяльная акадэмія, дзе рыхтавалі акцёраў і дрэсіравалі мядзведзяў. Выступленні скамарохаў садзейнічалі ўзнікненню у XVI ст. народнага лялечнага тэатра — батлейкі, які меў сінтэтычны характар, уключаў песні, танцы, маналогі, дьюлогі.
У XV — XVI стст. на Беларусі склаліся пэўныя перадумовы для развіцдя культуры Адраджэння. Гарады сталі цэнтрамі ажыўленай грамадска-палітычнай дзейнасці, пашырыліся іх узаемасувязі з краінамі Заходняй і Цэнтральнай Еўропы. Інтэнсіўна развіваліся кнігадрукаванне, адукацыя, шырылася цікавасць да культурных каштоўнасцяў антычнасці. У асяроддзі гараджан і шляхты распаўсюджваліся ідэі Рэфармацыі і гуманізму, мецэнацтва. Даволі хутка ішоў працэс станаўлення беларускай мовы і пашырэння пісьменнасці. Спецыфічнай рысай Адраджэння на Беларусі была наяўнасць на працягу пэўнага перыяду адноснай верацярпімасці, узаемадзеяння і ўзаемаўплыву беларускай, рускай, украінскай і польскай культур, што абумовіла полілінгвізм літаратуры гэтага перыяду. Да 1696 г. беларуская мова выконвала ролю дзяржаўнай у Вялікім Княстве Літоўскім. На ей былі створаны выдатныя помнікі грамадска-прававой думкі — Статуты Вялікага Княства Літоўскага (1529, 1566, 1588), накіраваныя на ўмацаванне дзяржаўна-юрьдычнага суверэнітэту краіны.
Своеасаблівай энцыклапедыяй гістарычных ведаў эпохі сярэднявечча сталі летапісы — Летапісец вялікіх князёў літоўскіх, Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойц-кага, Хроніка Быхаўца і інш. У летапісах адлюстраваны гістарычнае мінулае нашага народа, вядучыя грамадска-палі-тычныя ідэі эпохі, наказана дзейнасць гістарычных асоб.
У пачатку XV ст. на беларускіх землях жыў і ствараў шматлікія творы Рыгор Цамблак — выдатны славянскі царкоўны дзеяч і пісьменнік, які у 1415 — 1419 гг. з’яўляўся мітрапалітам Вялікага Княства Літоўскага. Цам¬блак унёс у беларускую літаратуру гуманістычныя ідэі, узбагаціў яе яркімі творамі, напісанымі ў экспрэсіўна-эма-цыянальным стылі.
Тытанічнай постаццю эпохі Адраджэння бьгў Францыск Скарына (каля 1490 — каля 1551) — вучоны, пісьменнік, перакладчык, гуманіст і асветнік, які аказаў значнае ўздзеянне на развіццё беларускай культуры, даў беларускаму народу друкаваную кнігу на яго роднай мове. У Празе на працягу 1517 — 1519 гг. Ф.Скарына надрукаваў 23 кнігі Бібліі, а ў Вільні заснаваў друкарню, дзе выпусціў "Малую падарожную кніжку" (1522) і "Апостал" (1525).
Заснаванне на Беларусі кнігадрукавання адкрыла не-бывалыя магчымасці для развіцця асветы, навукі і культуры. Выданні Ф.Скарыны арганічна спалучалі традыцыі беларускага мастацтва з вопытам еўрапейскага кнігадрука¬вання. Ва ўяўленні Ф.Скарыны Біблія была скарбніцай не толькі рэлігійных, але і свецкіх ведаў, адной з крыніц "семи наук вызволеных". Ф.Скарына, як і гуманісты Італіі, бачыў у ведах сродак барацьбы з руцінай, невуцтвам, цемрашальствам, шлях да павышэння нацыянальнай самасвядомасці і індывідуалі-зацыі асобы.
Ф.Скарына бьгў заснавальнікам жанру прадмоў да чытача. Яго прадмовы да розных выданняў культавых кніг трывала ўвайшлі у літаратурны ўжытак. У іх першадрукар выкарыстаў моўны народны матэрыял. Усе прадмовы і пасляслоўі Ф.Скарыны прасякнуты клопатам аб разумным упарадкаванні грамадства, выхаванні чалавека, усталяванні дастойнага жыцця на зямлі. Высокім пачуццём — любоўю да Радзімы — асветлены яго творы: "Понеже от прирожения звери, ходящие в пустыне, знають ямы своя; птици, летающие по въздуху, ведають гнезда своя; рибы, плавающие по морю и в реках, чують виры своя; пчелы и тым подобная боронять ульев своих, — тако ж и люди, игде зродилися и ускормлены суть бо бозе, к тому месту великую ласку имають".
У скарбніцу еўрапейскай культуры ўвайшла літаратур-ная спадчына беларускага паэта-гуманіста Міколы Гусоўскага (1470? —каля 1533). Пяру Гусоўскага належаць тры паэмы, больш за 10 вершаў, але гімнам Бацькаўшчыне, паэмай жыцця стала "Песня пра зубра", якую ён напісаў у 1522 г. у Рыме на лацінскай мове. Пясняр прыроды, працы і свабоднага чалавека, паэт выказаў гарачую любоў да роднай зямлі, з вялікай мастацкай сілай намаляваў жыццё простых людзей, гераічнае мінулае свайго народа, стварыў паэтычны вобраз Вітаўта, асудзіў міжусобныя войны. У 1523 г. "Песня пра зубра" была выдадзена ў кракаўскай друкарні.
Першая на сучаснай тэрыторыі Беларусі друкарня начала дзейнічаць у 1550 — 1570 гг. у Бярэсці пад апекай канцлера Вялікага Княства Літоўскага Мікалая Радзівіла Чорнага. Першая кірылічная кніга у межах сучаснай Беларусі была надрукавана у Нясвіжы (1562). У XVI ст. друкарні існавалі і ў іншых мястэчках Беларусі: Заблудаве, Лоску, Цяпіне. У Заблудаве рускія першадрукары Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец вьщалі "Евангелле вучыцельнае" (1569).
Традыцыі Ф.Скарыны і М.Гусоўскага працягвалі выдатныя пісьменнікі-гуманісты Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Лявонцій Карповіч, Мялецій Сматрыцкі, Лаўрэнцій Зізаній, якія выступалі супраць нацыянальна-рэлігійнага прыгнёту, прызнавалі індывідуальны розум асноўнай крыніцай пазнання.
Таленавітым публіцыстам пачатку 60-х гг. XVI ст., вядо-мым грамадска-палітычным дзеячам пратэстанцкага кірунку быў Сымон Будны (каля 1530 — 1593). У 1560 г. віленскі ваявода і канцлер Вялікага Княства Літоўскага Мікалай Радзівіл прызначыў яго пастырам клецкай саборнай царквы кальвіністаў. У 1562 г. Сымон Будны у Нясвіжскай друкарні выдаў на бёларускай мове свой "Катэхізіс", які стварыў для простых людзей. Ён імкнуўся да таго, каб усе, хто хоча дасягнуць "истины разумения", звярталіся да гэтай кнігі, а таксама "деток своих поучали". У 70-я гг. Сымон Будны разгарнуў інтэнсіўную грамадска-палітычную дзейнасць, выдаў Біблію (1572), Новы Запавет (1574), працу "Аб галоўных палажэннях хрыс-ціянскай веры" (1576). Пісьменнік-публіцыст палемізаваў з езуіцкімі тэолагамі, абвяргаў дагмат пра бессмяротнасць душы, самым надзейным аўтарытэтам у справах веры і пазнання лічыў Біблію, заклікаў да развіцця бёларускай культуры, роднай мовы.
Сучаснікам і аднадумцам Сымона Буднага быў Васіль Цяпінскі (? — каля 1599), які бачыў у паланізацыі феадальных вярхоў Вялікага Княства Літоўскага смяротную пагрозу развіццю нацыянальнай культуры беларускага народа. У 70-я гг. XVI ст. на свае сродкі ў маёнтку Цяпіна ён заснаваў друкарню, дзе выдаў "Евангелле", тэкст якога надрукаваў на царкоўнаславянскай і беларускай мовах. У прадмове да "Евангелля" ён выявіў сябе палымяным абаронцам нацыянальнай культуры.
У паслялюблінскі перыяд на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага шырокую дзейнасць дзеля ўмацавання каталіцкай царквы разгарнулі езуіты. Яны стварылі шырокую сетку агульнадаступных бясплатных школ. У 1570 г. у Вільні была заснавана езуіцкая калегія, якая пры каралі Стэфане Баторыі ператварылася у акадэмію. З’яўленне езуітаў у Вялікім Княстве Літоўскім паклала пачатак каталіцкай контррэфармацыі. Ва ўмовах міжканфесійнай барацьбы літаратура становіцца магутным ідэалагічным сродкам.
У перыяд контррэфармацыі значную ролю у развіцці культуры Беларусі адыгрывалі праваслаўныя брацтвы, прадстаўнікі якіх тэарэтычна абгрунтоўвалі юрьщычныя правы праваслаўнай царквы. Для распаўсюджвання сярод народа пісьменнасці брацтвы адкрывалі прыхадскія школы, арганізоўвалі друкарні, вьвдавалі кнігі. Пачатко-выя і сярэднія школы былі адкрыты у Вільні, Бярэсці, Пінску, Слуцку, Менску і Магілёве. Брацкія друкарні у канцы XVI — першай палове XVII ст. дзейнічалі у Вільні, Іўі, Магілёве. Выдаўцы выпускалі рэлігійна-культавыя і школьныя кнігі: "Евангелле вучыцельнае" (1569), "Псалтыр з Часаслоўцам" (1570), "Граматыка славенска" (1596) і інш. Друкарня Мамонічаў выпусціла першыя у беларускім кнігадрукаванні кірылічныя выданні прававога ха-рактару: "Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага" (1586) і "Статут Вялікага Княства Літоўскага" (1588).
Вострай палітычнай накіраванасцю і каларытнай жывой мовай гэтага часу вылучаюцца парадыйна-сатырычныя творы канца XVI ст. — "Пасланне апосталу Пятру", "Прамова Мялешкі" і "Ліст да Абуховіча".
У перыяд контррэфармацыі асаблівага росквіту дасяг-нула царкоўна-палемічная публіцыстыка. У -1577 г. у Віленскай друкарні Мікалая Крыштафа Радзівіла выйшла у свет кніга вядомага царкоўнага дзеяча, заснавальніка полацкага езуіцкага калегіума Пятра Скаргі "Аб адзінстве царквы боскай пад адзіным пастырам", у якой аўтар дае ідэалагічнае абгрунтаванне царкоўнай уніі.
У канцы 80-х гг. палемічную антыкаталіцкую публіцыс-тыку ўзначалілі палемісты астрожскай школы Герасім Смат-рыцкі і Васіль Суражскі. Яны абвяргалі тэндэнцыйныя сцвярджэнні П.Скаргі аб нізкім інтэлектуальным узроўні праваслаўнага насельніцтва, аб непрыгоднасці яго пісьмовай мовы для ўжывання у розных сферах духоўнага жыцця.
У канцы XVI ст. уплывовы палітычны дзеяч Вялікага Княства Канстацін Астрожскі у сваей рэзідэнцыі адкрыў першую грэка-славянскую праваслаўную школу і арганізаваў пры ей друкарню. 3 дзейнасцю астрожскай школы звязаны першы этап развіцця палемічнай публіцыстьпсі. Яркія замалёўкі непрымірымых сацыяльных канфліктаў дадзены у кнізе В.Суражскага "О единой истинной православной вере и о святой соборной апостольской церкви" (1588).
Выдатным творам антыўніяцкай публіцыстыкі быў "Апокрысіс" (Вільня, 1597) Х.Філалета, у якім аўтар ярка і вобразна сцвярджае, што царкоўны саюз уніяцкіх епіска-паў з папай рымскім быў абумоўлены імкненнем епіскапаў да матэрыяльных выгод і высокіх дзяржаўных пасад.
Значны след у развіцці палемічнай публіцыстыкі пакі-нуў архімандрыт віленскага Святадухаўскага манастыра, рэктар брацкай школы Лявонцій Карповіч (1580 — 1620). Яго "казанні" змяшчаюць глыбокія разважанні пра сэнс жыцця і маральную чысціню чалавека, вылучаюцца ўзвы-шаным барочным стыл ем.
Адно з вядучых месцаў у літаратурным працэсе Бела-русі канца XVI — першай паловы XVII ст. займае творчасць Мялеція Сматрыцкага (1577 — ІбЗЗ). У 1610 г. пад псеўданімам Тэафіла Арталога на польскай мове выдаў свой найбольш значны твор "Фрынас", у якім ад імя маці-царквы, якая з’яўлялася сімвалам прыгнечнай радзі-мы, заклікаў народы Беларусі і Украіны да аб’яднання супраць каталіцызму. Непадалёку ад Вільні у мястэчку Еўе М.Сматрыцкі займаўся педагагічнай дзейнасцю, выкладаў "свабодныя" навукі. У 1619 г. тут выйшла яго “Граматыка славенска", якая стала шырокавядомай не толькі ў славянскіх краінах, але і ў Заходняй Еўропе. М. Сматрыцкі ў значнай ступені абапіраўся на “Граматыку славенску" (1596) Л.Зізанія. Упершыню у гісторыі славянскага мовазнаўства ён склаў поўны курс граматыкі — арфаграфію, этымалогію, сінтаксіс і прасодыю. Тэта навуковая праца абяссмерціла яго імя ў вяках.
Прадстаўніком дэмакратычнага напрамку у царкоўна-палемічнай публіцыстыцы быў Афанасій Філіповіч (1597 — 1648). У шматлікіх публіцыстычных артыкулах, аб’яднаных у звод пад назвай "Дыярыуш" (1646), ён змагаўся з палітычнай несправядлівасцю Рэчы Паспалітай, пагражаў свецкім феадалам "страшным божым судом", заклікаў да барацьбы супраць каталіцкай экспансіі.
У другой палове XVI ст. традыцыйнае летапісанне, па сутнасці, спынілася. Шырокае развіццё атрымала гісторыка-мемуарная літаратура ("Допісы" аршанскага старасты Філо-на Кміты-Чарнабыльскага, мемуары наваградскага падсудка Фёдара Еўлашэўскага, "Баркулабаўская хроніка" і інш.). У "Баркулабаўскай хроніцы" мемуарыст распавядае пра страшны голад на беларускай зямлі ў пачатку XVII ст., калі "так мерли одны пры местах, на вулицах, па дорогах, по лесах, на пустыни, при роспутиях, по пустых избах". Аўтар паказвае простых людзей, іх цяжкую працу і быт, апісвае Бярасцейскі царкоўны сабор 1596 г. Гісторыка-мемуарная літаратура па сваім характары была прасякнута свецкімі матывамі. Аўтары ўслаўлялі інтарэсы чалавека незалежна ад яго сацыяльнага паходжання, што абумовіла далейшае паглыбленне дэмакратызацыі і гуманізацыі літаратурнага пра-цэсу на Беларусі у канцы XVI — першай палове XVII ст.
Плённа развівалася сілабічная паэзія, ля вытокаў якой стаялі Я. Вісліцкі, А. Рымша, Ф. Утчыцкі, І. Іяўлевіч і С. Полацкі. Асаблівасць беларускай паэзіі пачатку XVI ст. — стварэнне вершаваных твораў на лацінскай мове, шырокае бытаванне гістарычных паэм, панегірычных эпіграм, элегій. У гістарычнай паэме Яна Вісліцкага "Пруская вайна" (1516) услаўляецда перамога пад Грунвальдам.
Выдатным дасягненнем усей старажытнай культуры ўсходніх славян былі зборнікі Сімяона Полацкага (1629—1680) "Псалтыр рыфмаваная", "Вертоград многоцветный" і "Рифмологион". У сваіх вершах паэт усхваляў высокае прызначэнне чалавека, асвятляў шматлікія грамадска-палітычныя падзеі, падымаў маральна-філасофскія і сямейна-бытавыя праблемы, палемізаваў з кансерватыўнымі прадстаўнікамі царкоўнай іерархіі. С. Полацкі ачысціў паэтычную мову ад уплыву гутарковай стыхіі і наблізіў яе да рытарычна-дэкламацыйных традыцый старажытнага віційства.
У развіцці архітэктуры на беларускіх землях спалучаліся нацыянальныя і заходнееўрапейскія традыцыі, якія прынеслі на Беларусь гатычны, раманскі стылі і стыль барока. Творча пераасэнсоўваючы тэту спадчыну, беларускія майстры стварылі самабытныя і арыгінальныя помнікі дойлідства.
У сувязі з пастаяннай знешняй небяспекай у гэты час было пабудавана шмат крэпасцяў і замкаў. Адным з моцных абарончых збудаванняў стаў замак у Наваградку, які быў абнесены мураван-ымі сценамі і шмат’яруснымі ве-жамі. Адначасова з’явіліся замкі ў Лідзе, Крэве, Гародні, якія разам з мураванымі і драўлянымі замкавымі пабудо-вамі іншых гарадоў і мястэчак Беларусі стваралі абарон-чую сістэму агульнадзяржаўнага значэння. Абарончы характар насіла архітэктура замкаў у Сма-лянах і Койданаве. У пачатку XVI ст. магнацкім родам Ільінічаў была пабудавана жамчужына беларускага камен-нага дойлідства — Мірскі замак.
Дойліды дасягнулі высокага мастацкага ўзроўню у культавай архітэктуры. Быў створаны новы стыль — беларуская готыка, узорамі якой сталі цэрквы абарончага характару у Сынкавічах, Мала-Мажэйкаве (Мураванцы), Супраслі і Заслаўі. У другой палове XVI ст. на Беларусі пачалі з’яўляцца культавыя пабудовы у стылі рэнесансу (пратэстанцкі сабор у Смаргоні і каталіцкі касцёл у Нясвіжы). 3 канца XVI ст. узводзяцца барочныя помнікі — езуіцкі касцёл у Нясвіжы, які быў пабудаваны архітэктарам-італьянцам Дж. М. Бернардоні. Барочнай архітэктуры ўласціва прасторавая разгорнутасць, ансамблевасць і ды-намічнасць кампазіцыі.
У выяўленчым мастацтве Беларусі пашыраюцца іканапіс, фрэскі, дэкаратыўная скульптура палацаў і культавых пабудоў. Наибольшую цікавасць сярод твораў жывапісу таго часу выклікаюць абразы "Адзігітрыі Іерусалімскай" з пінскай Варварынскай царквы, "Замілаванне" з Маларыты. У другой палове XVI ст. у іканапісе адчуваюцца рысы Адраджэння, кампазіцыі вызначаюцца прасторавасцю пабудовы, з’яўля-юцца элементы бытавога характару (абраз "Нараджэнне Маці Боскай" Пятра Яўсеевіча з Галынца, 1649). Фоны абразоў часта ўпрыгожваліся разьбяным залачоным арна-ментам, які надаваў твору дэкаратыўнасць.
У XV ст. з’яўляюцца творы свецкага жывапісу — партрэты княгіні Ганны Радзівіл, слуцкага князя А.Алелькавіча, вядомага магната Аляксандра Хадкевіча і інш. Структура сістэмы размалёвак становіцца больш адвольнай, насычанай канкрэтнымі дэталямі. 3 канца XVI ст. у жывапісе акрамя партрэтнага ўзнікаюць гістарычны, ба¬тальны і іншыя жанры. У скульптуры гэтага часу назіраецца .цікавасць да рэальнага чалавека, вобразам надаюцца рысы індывідуальнасці. Выразнасць пластычнай мовы вызначае кампазіцыю "Марыя з дзіцем" у Нясвіжы.
У XV — XVII стст. пры Слуцкім, Супрасльскім, Пінскім, Ляшчынскім манастырах існавалі бібліятэкі. Ствараліся яны таксама пры калегіумах у Гародні, Бярэсці, Менску, Наваградку і інш., фарміраваліся буйныя прыватнаўласніцкія зборы — наваградскага ваяводы, канцлера Вялікага Княства Літоўскага Альбрэхта Гаштольда, Радзівілаў, Сапегаў.
Такім чынам, менавіта XIII — XVII стст. сталі тым часам, калі культура беларускага народа, развіваючыся на ўласнай аснове, узбагацілася здабыткамі сусветнай цывілізацыі і актыўна ўключылася у агульнаеўрапейскі культурна-гістарычны працэс.

3. ЭТНІЧНЫЯ ПРАЦЭСЫ НА БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯХ У XIII – ПАЧАТКУ XVII СТСТ.
У канцы XIII—XVI ст. пачынаецца фарміраванне бе¬ларускай народнасці — гістарычна склаўшайся на тэрыторыі сучаснай Беларусі і суседніх усходніх і паўночных землях устойлівай супольнасці людзей, якая характарызуецца асаблівасцямі мовы, побыту, культуры, рыс псіхікі і самасвядомасці, што перадаюцца з пакалення у пакаленне. Працэс фарміравання гэтых этнічных прыкмет праця-гваўся амаль чатыры стагоддзі і праходзіў пад уздзеяннем сацыяльна-эканамічных, палітычных, геаграфічных, царкоўна-рэлігійных і іншых фактараў.
Умовы для фарміравання беларускай народнасці склаліся з сярэдзіны XIII ст. Аб’яднанне на працягу XIII — XVI стст. раздробленых зямель у складзе Вялікага Княства Літоўскага, падначаленне адзінай вярхоўнай уладзе прывяло да тэрытарыяльнай кансалідацыі і паслужыла штуршком для складвання этнічнай тэрыторыі беларусаў — тэрыторыі кампактнага рассялення народа, з якой звязаны яго фарміраванне і развіццё. Цэнтралізацыя дзяржавы (арганізацыя кіравання, ліквідацыя рэшткаў раздробленасці, уніфікацыя адміністрацыйнага падзелу, увядзенне адзінага заканадаўства, сімволікі) спрыяла больш цес-наму палітычнаму аб’яднанню беларускіх зямель і актыўнаму функцыяніраванню асноўнага для працэсу этнаўтварэння сацыяльна-эканамічнага фактару. 3 узмацненнем гандлёва-эканамічных сувязяў у межах Княства, складваннем агульнадзяржаўнай гаспадаркі, развіццём та-варна-грашовых адносін, ростам гарадоў, пэўнай уніфікацыяй вагавых адзінак і грашовай сістэмы пераадольвалася лакальная замкнёнасць, пашыраліся ўнутрытэрытарыяльныя кантакты, нівеліраваліся некаторыя гаспадарчыя і бытавыя адрозненні, адбывалася моўная інтэграцыя. Праг-рэс у вытворчасці ўздзейнічаў на фарміраванне саслоўна-класавай структуры этнасу — да сярэдзіны XVI ст. аформі-ліся шляхецкае, мяшчанскае, сялянскае саслоўі.
Палітычны і эканамічны фактары з’яўляліся "фонам", на якім адбывалася фарміраванне і развіццё беларускага этнасу. Палітычная і сацыяльна-эканамічная інтэграцыя у межах адной дзяржавы стварыла амаль што аднолькавыя ўмовы для этнакультурнага развіцця розных зямель, прывяла да нівеліроўкі мясцовьгх асаблівасцяў. У першую чаргу і хутчэй моўная і культурная нівеліроўка адбывалася у гарадах, асабліва у найбольщ значных. Там мацней, чым у сельскай мясцовасці, адчуваліся сувязі паміж асобнымі часткамі краіны.
Этнічная тэрыторыя Беларусі ахапіла пераважна ўсходнеславянскія землі, на якіх жылі нашчадкі крывічоў (Віцебшчына, Смаленшчына, Віленшчына, Гарадзеншчына, Невельшчына), дрыгавічоў (цэнтральная Беларусь, Палессе, Берасцейшчына), радзімічаў (Магілёўшчына, Гомельшчына, заходняя Браншчына). Гэтыя блізкія этнічныя аб’яднанні, якія ўвабралі шэраг балцкіх элементаў, але у якіх пераважалі славянскія рысы, з’яўляюцца нашымі продкамі. Этнічная тэрыторыя кожнага народа вызначаецца ўстойлівасцю на працягу стагоддзяў. Яшчэ ў пачатку XX ст. беларусы насялялі Смаленшчыну, сумежжа Браншчыны, Чарні-гаўшчыны, Пскоўшчыны, Латгаліі, Падляішпа і Віленскі край. У выніку наступных штучных падзелау гэтыя землі апынуліся па-за палітычнымі межамі Беларусі.
Існаваўшая гістарычная перспектыва спалучэння беларусаў у адзіны этнас з украінцамі, з якімі іх аб’ядноўвала агульная назва "Русь", агульная мова і вера, блізкая культура, не была рэалізавана. Гэта звязана з далучэннем украінскіх зямель да Польскай дзяржавы і з’яўленнем на іх уласнага палітычнага і культурнага цэнтра — казацтва. Да каталіцкага хрышчэння Літвы зусім рэальным было фарміраванне агульнай беларуска-літоўскай этнічнай супольнасці, але з канца XIV ст. нацыянальна-культурнае развіццё гэтых народаў пайшло рознымі шляхамі.
У XIII — XVI стст. на этнічнай тэрыторыі Беларусі фарміруецца новая самастойная мова са сваімі спецыфічнымі фанетычнымі і сінтаксічнымі асаблівасцямі і лексічным скла¬дам, якая карэнным чынам адрозніваецца ад старажыт-наўсходнеславянскай, рускай і ўкраінскай моў.
Развіццю беларускай мовы спрыяла тое, што у XIV — XVII стст. яна была дзяржаўнай мовай Вялікага Княства Літоўскага. На ей працавалі судовыя ўстановы, княжацкая кан-цылярыя, магістраты, пісаліся законы, летапісы, публіцыс-тычныя творы і мемуары. Яе ўжыванне у афіцыйным спра-ваводстве было заканадаўча замацавана Статутам 1588 г.
Дасягнуўшы значнага развіцця, беларуская мова з другой паловы XVI ст. паступова пачала здаваць свае пазіцыі пад націскам полъскай. У сувязі з перайманнем шляхтай чужой мовы у сітуацыі двухмоўя наша мова пакрысе выцясняецца з ужытку. Рашэннем Сойма 1696 г. на тэрыторыі Княства статус дзяржаўнай быў замацаваны за польскай мовай.
Такім чынам, на працягу другой паловы XIII — XVI ст. на акрэсленай этнічнай тэрыторыі сфарміраваўся своеасаблівы агульнабеларускі комплекс традыцыйнай культуры і сістэмы мовы, якія сведчылі пра нараджэнне новага этнасу.
Адным з галоўных вынікау аб’яднальных этнічных працэсаў і асноўным паказчыкам ступені кансалідаванасці народа выступае этнічная самасвядомасць — усведамленне людзьмі прыналежнасці да свайго народа, яго адметнасці. Яна ўзнікла найперш у асяроддзі прагрэсіўна насгроеных слаёў гараджан, шляхты, духавенства і праявілася у любві да роднага края, народа, культуры, у зацікаўленасці іх мінулым, сучасным і будучым, у клопаце аб уратаванні нацыянальных формаў духоўнай культуры перад пагрозай дэнацыяналізацыі. У XVI ст., да 1596 г., этнічная самасвя¬домасць арыентавалася пераважна на свецкія формы. Надзвычай яскрава патрыятызм выявіўся у беларускіх летапісах, літаратуры, фамадскай думцы. Думка аб нацыянальнай годнасці, гонары за сваю радзіму, народ, культуру ўпершы-ню была абгрунтавана у творах М. Гусоўскага, Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага. Рэфармацыя садзейнічала абуджэнню нацыянальнай самасвядомасці, цікавасці да нацыянальнай мовы. У 70 — 80-я гг. многія яе дзеячы праявілі вялікі нацыянальна-патрыятычны энтузіязм.
Істотныя зрухі у сацыяльна-палітьгчнай і культурна-рэлігійнай сітуацыі на Беларусі на рубяжы XVI — XVII стст. нарадзілі іншую форму нацыянальнай самасвядомасці, у якой дамінуючую ролю адыгрываў рэлігійны кампанент. Яе носьбітамі былі С. Зізаній, М. Сматрыцкі, А. Філіповіч і іншыя барацьбіты супраць ваяўнічага каталіцызму і ўніі, апантаныя ідэяй рэлігійнай свабоды для праваслаўных. Уніяцкія дзеячы баранілі таксама нацыянальна-культурныя каштоўнасці беларускага народа (мову, абраднасць, святы), імкнучыся спалучыць іх з заходнееўрапейскімі. Нацыянальная самасвядомасць беларусаў у далейшым падвяргалася дэфармацыі пад уздзеяннем спачатку палані-затарскіх, а потым русіфікатарскіх тэндэнцый.
ЗНЕШНЯЙ ФОРМАЙ ПРАЯЎЛЕННЯ САМАСВЯДОМАСЦІ З’ЯЎЛЯЕЦЦА НАЗВА НАРОДА — ЭТНОНІМ. У XIII — XVI СТСТ. У ДАЧЫНЕННІ ДА НАСЕЛЬНІЦТВА БЕЛАРУСІ ЎЖЫВАЛІСЯ РОЗНЫЯ ЭТНОНІМЫ. ДА XVII СТ. АБАГУЛЬНЯЮЧАЙ ДЛЯ ПРАВАСЛАЎНАГА НАСЕЛЬНІЦТВА БЕЛАРУСІ, УКРАІНЫ, МАСКОВІІ І ЧАСТКОВА ЛІТВЫ, ПОЛЫПЧЫ, ЛАТГАЛІІ З’ЯЎЛЯЛАСЯ НАЗВА "РУСЬ", "РУСКІЯ", "РУСІНЫ". ХАЦЯ Ў ІХ ГРАМАДСКАЙ СВЯДОМАСЦІ ЗАХОЎВА-ЛАСЯ ЎЯЎЛЕННЕ АБ АСАБЛІВАЙ БЛІЗКАСЦІ ЎСХОДНЕСЛАВЯНСКІХ НАРОДАЎ, ЯКОЕ ЗАМАЦОЎВАЛА ПРАВАСЛАЎНАЯ ЦАРКВА, НАСЕЛЬНІЦТВА РУСІ ЛІТОЎСКАЙ І РУСІ МАСКОЎСКАЙ ЛІЧЫЛА МЕНАВІТА СЯБЕ "САПРАЎДНАЙ" РУСЕЮ, А СВАІХ СУСЕДЗЯЎ НАЗЫВАЛА "МАСКАВІТАМІ", "МАСКАЛЯМІ" ЦІ, АДПАВЕДНА, "ЛІТВОЙ". БЕЛАРУСКІЯ "РУСІНЫ" УЖО У XV — XVI СТСТ. АДРОЗНІВАЛІ СЯБЕ АД "МАСКАВІТАЎ" СУСЕДНЯЙ ДЗЯРЖАВЫ, НАЗЫВАЮЧЫ ІХ МОВУ "МАСКОЎСКАЙ", А СВАЮ — "РУСКАЙ". ЭТНОНІМ "РУСКІЯ ЛЮДЗІ" МЕЎ БОЛЬШ СТАБІЛЬНУЮ РАСПАЎСЮДЖАНАСЦЬ СЯРОД ЖЫХАРОЎ УСХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ І СМАЛЕНШЧЫНЫ. У КАНЦЫ XVI — XVII СТ. ЁН ТРАНСФАРМАВАЎСЯ У НАЗВУ "БЕЛАРУСЦЫ".
Украінцы, рускія, палякі і іншыя еўрапейскія народы называлі беларусаў "ліцвінамі". У XIV — XV стст. "ліцвінамі" называлі сябе пераважна жыхары заходніх зямель Беларусі і ўсходу Літвы. У XVI і асабліва ў XVII -XVIII стст. гэга назва распаўсюджваецца амаль на ўвесь беларускі этнас. Такая форма "нацыяльнага" самавызначэння насельніцтва Беларусі (асабліва шляхты) умацоўваецца пасля аб’яднання Вялікага Княства Літоўскага з Польскім каралеўствам у Рэч Паспалітую, якое разглядалася палякамі як "аб’яднанне дзвюх нацый у адзіную нацыю". Мясцовыя магнаты і шляхта доўгі час падкрэслівалі, што яны менавіта "ліцвіны", чым выказвалі даволі высокі ўзровень дзяржаўна-нацыянальнай самасвядомасці. "Мы і палякі, хоць і брацьця, але зусім адменных звычаяў", — пісаў у канцы XVI ст. канцлер Л.Сапега. Назвы "ліцвіны", "літва", на думку даследчыкаў, былі найбольш абагульняючай формай этнічнай самасвядомасці і самавызначэння беларускага насельніцтва. Яны ўжываліся на нашых тэрыторыях больш пяцісот гадоў, а ў другой палове XIX ст. перамясціліся на паўночны захад і сталі найменнем суседняга балцкага народа і яго зямлі. Згаданыя этнонімы у залежнасці ад абставін маглі ўжывацца паасобку ці сумесна ("ліцвін рускага роду", "ліцвін беларусец"), але ўсе яны з’яўляліся элементамі этнічнай самасвядомасці беларускага народа.
Аснову беларускай этнічнай супольнасці склала ўсходнеславянскае насельніцтва. Але ў яе фарміраванні прымалі ўдзел іншыя этнічныя трупы: заходнеславянскія (палякі), балцкія (прусы, борці, яцвягі, літоўцы, жамойцы, латгалы), цюркскія (татары). Яны аказалі ўплыў на мову, культуру, рэлігію беларускага этнасу. Акрамя таго, на землях Беларусі пражывалі таксама невялікія трупы яўрэяў, цыган, караімаў, шатландцаў, французаў, немцаў, рускіх, украінцаў і інш.
Трупы палякаў на этнічных беларускіх землях існавалі ужо у XII ст. У другой палове XIV ст. яны з’яўляюцца тут у якасці палонных пасля паходаў вялікіх літоўскіх князёў у Польшчу. Прыкметнай міграцыі палякаў на Беларусь у наступныя стагоддзі не было, бо законы Княства забара-нялі ім займаць тут пасады і набываць зямлю.
Але на беларускіх землях пад уздзеяннем польскага этна-культурнага уплыву, які ўзмацніўся пасля Люблінскай уніі, прадстаўнікі вышэйшага саслоўя падвяргаліся паланізацыі. Ад палякаў Княства запазычыла адміністрацыйны падзел на ваяводствы, магдэбургскае права, новы каляндар, у асноўным з Польшчы пранікаў каталіцызм. Польская мова ўзбагаціла беларускую тапанімію і антрапанімію, аказала ўздзеянне на фарміраванне шэрага характэрных асаблівасцяў беларускай мовы.
Даволі хуткі працэс засваення польскай мовы і культуры, які пачынаецца ў 70-я гг. XVI ст., меў спачатку пазітыўны характар, бо дапамагаў знаёмству нашых продкаў з культурнымі і навуковымі дасягненнямі Заходняй Еўропы. Але менавіта адсюль бярэ вытокі той заняпад беларускай мовы і культуры, што адбыўся у канцы XVII ст. Тады, у XVI ст., не бачылася ніякай небяспекі ад знаёмства перадавых, па-еўрапейску адукаваных беларусаў з лацінскай і польскай мовамі, на якіх яны пісалі свае творы. У гэты пачатковы перыяд паланізацыі польская мова пранікала на беларускія землі нібы сама па сабе, без дапамогі з боку палякаў. Яна ўвозілася у Княства яго ўраджэнцамі. У гэтым галоўная асаблівасць і карэннае адрозненне паланізацыі пачатковага перыяду, які працягваўся да пачатку XVII ст., ад навязваемай каралеўствам паланізацыі XVII — XVIII стст.
Найбольшыя "поспехі" у такім самастойным спалячванні зрабілі шляхта і магнаты. Штучная ліквідацыя з ужытку імі беларускай мовы вельмі адмоўна адбілася на далейшым жыцці беларусаў і істотна замарудзіла развіццё нацыянальнай самасвядомасці. Захавальнікам беларускай мовы і культуры стаў просты народ. Акаталічаны і апаля-чаны пануючы клас супрацьпаставіў сябе асноўнай масе насельніцтва не толькі у сацыяльных, але і у рэлігійных і культурна-этнічных адносінах.
У XIII — XIV стст. на Беларусь перамясцілася частка балтаў (прусаў, борцяў, жамойтаў), цяснімых крыжакамі. У заходніх раёнах беларускай этнічнай тэрыторыі пражывалі яцвягі (да канца XIII ст.) і літоўцы. Іх мова і культура цесна ўзаемадзейнічалі з беларускай. У пачатковы перыяд гісторыі Вялікага Княства Літоўскага назіраецца тэндэнцыя да славянізацыі літоўскіх феадалаў, што аселі на беларускіх зем¬лях, і правячай балцкай дынастыі.
3 канца XIV ст. на Беларусі пачалі сяліцца татары. Спачатку гэта былі палонныя, захопленыя Гедымінам і Альгердам. Пазней тут знаходзілі прытулак эмігранты з Залатой Арды, пацярпеўшыя там паражэнне ў міжусобнай барацьбе. Першым быў хан Тахтамыш са сваімі прыхільнікамі. Іх надзялялі зямлёй і сялілі на Віленшчыне, Гарадзеншчыне і Меншчыне. Агульная колькасць татарскага насельніцтва у Княстве у XVI ст. складала каля 40 тыс. чалавек. Татары неслі вайсковую службу, займаліся рамёствамі і перадавалі беларусам навыкі у конегадоўлі, агародніцтве, гарбарстве, узбагацілі беларускую лексіку. Самі яны ужо у пачатку XVI ст. асіміляваліся, перанялі беларускую мову, забыўшы ўласную. Татарскія рэлігійныя кнігі Аль-Кітабы, пісаныя арабскімі літарамі на беларус¬кай мове, з’яўляюцца ўнікальнымі помнікамі старадаўняй беларускай мовы.
У канцы XIV — XVI ст. ідзе масавая міграцыя на Беларусь яўрэяў з краін Заходняй Еўропы, дзе яны цярпелі цяжкі ўціск і вынішчэнне. Першыя іх суполкі ўзніклі ў канцы XIV ст. у Бярэсці і Гародні. 3 другой паловы XVI ст. яўрэі займаюць прыкметнае месца ў этнічнай структуры насельніцтва Беларусі. Большая частка іх сялілася ў гарадах і мястэчках і займалася рамёствамі, гандлем, дробным прадпрымальніцтам, ліхвярствам. Яны жылі замкнёнымі тэрытарыяльнымі абшчынамі — кагаламі і складалі у гэты час да 20 % гарадскога насельніцтва.
Першыя групы рускіх мігрантаў на Беларусі з’явіліся у XV —XVI стст. Сюды ўцякаюць ад праследаванняў апальныя князі і вальнадумцы (А. Курбскі, Ф. Касы, Арцемій і інш.), а з другой паловы XVII ст. ад здзекаў і ўціскаў — дзесяткі тысяч стараабрадцаў, сялян і гараджан. Рускія і ўкраінскія перасяленцы і ўцекачы адносна легка ўпісваліся ў роднаснае этнічнае асяроддзе І ўжо ў другім — трэцім пакаленні амаль нічым не адрозніваліся ад мясцовых жыхароў.
У сярэдзіне XV ст. на Беларусі з’явіліся цыганы. Тут яны, нягледзячы на некаторыя ганенні, атрымалі прызнанне як добрыя кавалі, ювеліры, каняводы, музыкі, спевакі, танцоры і дрэсіроўшчыкі звяроў, а жанчыны здабывалі славу варажбой і знахарствам. Болыпасць цыган вяла вандроўны спосаб жыцця. Галоўным месцам збора ванд-роўных труп была Зэльва. Урад Рэчы Паспалітай беспас-пяхова спрабаваў прывучыць іх да аселага жыцця, прыма-цаваць да зямлі. Цыганы не прыжылісяў вёсцы, а ішлі у гарады і мястэчкі, дзе звычайна сяліліся на ўскраінах. Аселыя цыганы пражывалі у мястэчку Мір і займаліся рамёствамі. Цыганы жылі плямёнамі на чале з выбранымі войтамі ці ваяводамі, захоўвалі побытавую спецыфіку і выконвалі абрады як беларускага народа, сярод якога жылі, так і свае традыцыйныя.
Масавыя перасяленні у Вялікае Княства Літоўскае у XIV —XVII стст. іншых этнічных груп, якія цярпелі ўціск у сваіх краінах, сведчыць пра нацыянальную і рэлігійную талерантнасць гэтай дзяржавы. Нашчадкі мігрантаў жывуць на Беларусі да нашага часу. Сёння тут налічваецца 112 тыс. яўрэяў, 12 тыс. татараў, 8 тыс. цыганоў.
Такім чынам, перыяд канца XIII — сярэдзіны XVII ст. стаў для беларускай народнасці часам станаўлення, развіцця і ўздыму. Яе паспяховае развіццё абарвала вайна 1654 — 1667 гг., якая стала першай нацыянальнай катастрофай. У наступныя часы ідзе працэс размывания і заняпаду беларускага этнасу, які выразіўся спачатку ў яго масавай паланізацыі, а потым у русіфікацыі.

  •  
Метки текущей записи:
, , , , , , , , ,
Автор статьи:
написал 5894 статьи.
Комментарии:

Оставьте комментарий!

Вы должны быть авторизированы чтобы оставлять комментарии.