Сеткавы вучэбны курс “ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ” Модуль 11

16.01.2011 Автор: Рубрика: Бизнес»

Аўтары: дац., к. г. н. Янушкевіч А. М. дац., к. г. н. Пупа В. В. дац., к. г. н. Макарэвіч А. Ф

Модуль 11

БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ (1939-1945 гг.)

Тэматычны план

Уводзіны

У модулі асвятляюцца падзеі другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі. У асобную тэму вынесена праблема далучэння Заходняй Беларусі да БССР на пачатку другой сусветнай вайны. Вялікая Айчынная вайна разглядаецца па традыцыйнай схеме. Згодна з найноўшымі даследаваннямі, пільная ўвага надаецца праблеме калабарацыянізму падчас фашыскай акупацыі. Галоўнае месца адведзена характарыстыцы гераічнага подзвіга беларускага народа падчас змагання з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

1. Пачатак другой сусветнай вайны і аб’яднанне беларускіх зямель пад савецкай уладай у 1939 г.

3 сярэдзіны 30-х гг. свет пачаў уцягвацца у новую вайну. Грамадзянская вайна у Іспаніі, агрэсія Італіі супраць Эфіопіі, Японіі супраць Кітая, далучэнне да Германіі Аўстрыі, затым Мюнхенская змова, у выніку якой Чэхаславакія знікла з карты Еўропы, — такія трагічныя вехі развязвання другой сусветнай вайны.

23 жніўня 1939 г. у Маскве міністры замежных спраў СССР і Германіі В.Молатаў і І.Рыбентроп у прысутнасці І.Сталіна падпісалі акт аб ненападзе тэрмінам на 10 гадоў. Да яго быў прыкладзены сакрэтны пратакол, якім размяжоўваліся сферы уплыву Германіі і СССР. Паводле тэксту пратакола Літва пачаткова была ўключана у сферу уплыву Германіі, а Вільня аднесена да Літвы. Заходняя Беларусь і частка Польшчы на ўсход ад р. Нараў, Вісла, Сан, а таксама Фінляндыя, Эстонія, Латвія і Бесарабія ўвайшлі у сферу уплыву СССР. Лёс Польшчы аўтары сакрэтнага пратакола дамовіліся вырашыць у парадку дружалюбнай двухбаковай згоды.

На другі дзень пасля ратыфікацыі дагавору Вярхоўны Савет СССР, 1 верасня 1939 г., германскія войскі без абвяшчэння вайны напалі на Польшчу. 3 верасня Францыя і Англія аб’явілі вайну Германіі. Пачалася другая сусветная вайна. Мужнае супраціўленне польскай арміі ў Вестэрплятэ, Гдыні, Модліна, Варшавы не змагло процістаяць адладжанай, высокатэхнічнай машыне гітлераўскага рэйха. Польскі ўрад і камандаванне не змаглі арганізаваць эфектыўную абарону і на трэці тыдзень пасля пачатку вайны пакінулі краіну. Праз два тыдні нямецкія войскі занялі ўсю Польшчу, а 14 верасня Брэст.

Нямецкае кіраўніцтва падштурхоўвала савецкі бок хутчэй выступіць супраць Польшчы, каб ускласці адказнасць за вайну і на СССР. Але Сталін, каб стварыць уражанне нейтралітэту, адцягваў выступление. Толькі 17 верасня 1939 г., калі польская армія у цэлым была разбіта, Савецкі ўрад ад-даў распараджэнне камандаванню Чырвонай Арміі перайсці граніцу і ўзяць пад сваю абарону жыццё і маёмасць насельніцтва Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі. Чырвоная Ар­мія прасоўвалася хутка. Месцамі ей дапамагала насельніц-тва, дзейнічалі партызанскія групы. Пераважная большасць польскіх войскаў здавалася без бою. Да 25 верасня Заходняя Беларусь была поўнасцю занята Чырвонай Арміяй. Ужо 22 верасня генерал Гудэрыян і камбрыг Крывашэін на галоўнай вуліцы Брэста прынялі парад германскіх і савецкіх войскаў, затым савецкія войскі былі адведзены за Буг.

28 верасня у Маскве быў падпісаны дагавор паміж СССР і Германіяй аб сяброўстве і граніцах, па якім ўстанаўлівалася новая заходняя мяжа Савецкага Саюза па так званай “лініі Керзана”. У сакрэтным дадатковым пратаколе была запісана дамоўленасць аб уваходзе тэрытбрыі Літвы у сферу уплыву СССР у абмен на Люблінскае і частку Варшаўскага ваявод-стваў, якія ўвайшлі у сферу уплыву Германіі. 7 кастрычніка 1939 г. па рашэнні ўрада СССР Літве былі перададзены Вільня і Віленскае ваяводства, а летам 1940 г. — Свянцянскі і Гадуцішкаўскі раёны, частка Астравецкага, Ашмянскага, Пастаўскага і Свірскага раёнаў.

28—30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку адбыўся народны сход Заходняй Беларусі. Ён прыняў дэкларацыі аб абвяш-чэнні Савецкай улады на ўсёй тэрыторыі Заходняй Беларусі, канфіскацыі памешчыцкіх зямель, нацьіяналізацыі банкаў і буйной прамысловасці. Сход пастанавіў прасіць Вярхоўны Савет СССР, Вярхоўны Савет БССР прыняць Заходнюю Беларусь у склад СССР і БССР. Народны сход выбраў палнамоцную камісію з 66 чалавек для перадачы Вярхоўным Саветам СССР і БССР яго рашэнняў. 2 лістапада 1939 г. сесія Вярхоўнага Савета СССР і 12 лістапада сесія Вярхоўнага Савета БССР прынялі законы аб уключэнні Заходняй Беларусі у склад СССР і ўз’яднанні яе з БССР.

У снежні 1939 г. — студзені 1940 г. быў уведзены новы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Заходняй Беларусі, створаны Баранавіцкая, Беластоцкая, Брэсцкая, Віленская і Пінскія вобласці і раёны (101), а у лютым—сакавіку 1990 г. — сельсаветы, партыйныя і камсамольскія арганізацыі. Мясцовыя органы ўлады ў заходніх абласцях апынуліся у рэ-чышчы сталінскай камандна-адміністрацыйнай сістэмы і сталі яе састаўной часткай. Гэга адбілася на метадах работы і ходзе сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў.

У лістападзе-снежні 1939 г. адбылася нацыяналізацыя прадпрыемстваў і банкаў. Былі нацыяналізаваны не толькі буйныя і сярэднія прадпрыемствы, але і большая частка дробных, што пярэчыла рашэнням народнага сходу Заходняй Беларусі.

Аднаўляліся і рэканструяваліся прадпрыемствы, буда-валіся новыя фабрыкі і заводы. Дробныя прадпрыемствы і рамесна-саматужныя майстэрні былі аб’яднаны у болып буйныя, павялічылася колькасць рабочага класа, паступова ліквідавалася беспрацоўе. К канцу 1940 г. у заходніх абласцях БССР дзейнічалі 392 прамысловыя прадпрыем­ствы з колькасцю рабочых болын 20 чалавек. Аб’ём вала-вой прадукцыі у параўнанні з 1938 г. павялічыўся больш чым у 2 разы.

Да вайны было створана 1115 калгасау, якія аб’ядналі 6,7 % гаспадарак і 7,8 % зямлі. Іх абслугоувалі 101 МТС, у якіх налічвалася 997 трактарау, 368 сеялак, 193 аутама-шьшы. На землях лепшых маёнткаў былі арганізаваны 28 саўгасаў.

Пераход да калектывізацыі выклікаў супраціўленне часткі заможных сялян. Вялася антыкалгасная агітацыя, былі выпадкі падпалу калгасных будынкаў, асобных тэра-рыстычных актаў. Але у цэлым барацьба супраць калгасау ў заходнебеларускай вёсцы не дасягнула значных памерау. адносінах да кулацтва праводзілася палітыка абмежа-вання.

Адначасова з мерапрыемствамі па пашырэнні сацыяль-най базы новай улады рэпрэсіўны апарат сталінскай дык-татуры ўзмоцнена выкарчоўваў “ворагаў народа”, “выкара-няў” перажыткі і іншадумства сярод насельніцтва. Адразу пасля ўступлення Чырвонай Арміі на тэрыторыі Заходняй Беларусі пачаліся палітычныя рэпрэсіі. На 22 кастрычніка было арыштавана 4315 памешчыкаў, капіталістаў, прадс-таўнікоў былой польскай адміністрацыіі, паліцэйскіх, кіраўнікоў палітычных партый і арганізацый.

Па рашэнні НКУС СССР па справах ваеннапалонных і арыштаваных у красавіку—маі 1940 г. былі расстраляны 21 857 чалавек, у тым ліку 14 700 тых, хто знаходзіўся у лагерах для ваеннапалонных у Казельску, Старабельску, Асташкаве, і 7305 — у іншых лагерах і турмах Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны.

5 снежня 1939 г. СНК СССР прыняў сакрэтную паста-нову аб высяленні з заходніх абласцей Украіны і Беларусі асаднікаў і работнікаў лясной аховы. У перыяд першай дзпартацыі (10 лютага 1940 г.), у якой удзельнічала 16 279 чалавек аператыўна-каманднага саставу, было рэпрэсіра-вана 9584 гаспадаркі (50 732 чалавекі). У красавіку было рэпрэсіравана 26 777 чалавек. 29 чэрвеня 1940 г. органы НКУС БССР правялі трэцюю аперацыю, на гэты раз па высяленні бежанцаў з заходніх абласцей. У гэты дзень было рэпрэсіравана і пагружана у вагоны 747 сямей (22 879 чалавек). Усяго з кастрычніка 1939 г. па 20 чэрвеня 1941 г. у заходніх абласцях Беларусі было рэпрэсіравана за выключэннем ваеннапалонных болып як 125 тыс. чалавек.

Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР было актам гістарычнай справядлівасці. Яно паклала канец падзелу Беларусі, аднавіла яе тэрытарыяльную цэласнасць, уз’яд-нала беларускі народ у адзіную сям’ю. Нягледзячы на камандна-адміністрацыйную сістэму, заходнія вобласці БССР за 1 год і 9 месяцаў з моманту ўз’яднання зрабілі значны крок у сацыяльна-эканамічным развіцці і ажыц-цяўленні культурных пераўтварэнняў.

2. Нападзенне фашысцкай Германіі на СССР. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі

22 чэрвеня 1941 г. фашысцкая Германія без аб’яўлення вайны напала на СССР. Ваенныя дзеянні разгарнуліся ад Баранцава да Чорнага мора, дзе вялі наступление тры буй-ныя фашысцкія групоўкі — “Поўнач”, “Цэнтр” і “Поўдзень”. Супраць войскаў Заходняй асобай ваеннай акругі, якая 22 чэрвеня была пераўтворана у Заходні фронт (камандуючы Дз.Р.Паўлаў), дзейнічала групаармій “Цэнтр” (камандуючы генерал-фельдмаршал Ф.Бок) у складзе 4-и і 9-й палявых арміи, 2-й і 3-й танкавых труп, усяго 50 дывізій і дзве матарызаваныя брыгады. Гэтьм сухапутныя сілы падтрымлі-ваў 2-й паветраны флот — 1600 баявых самалётаў. Удар гэтай адборнаи групоўкі прынялі на сябе 3, 4 і 10-я арміі пад камандаваннем генерал-лейтэнанта В.І.Кузняцова, генерал-маёра К.Дз.Голубева, генерал-маёра А.А.Карабкова — усяго 11 стралковых, дзве танкавыя, адна кавалерыйская дывізіі.

У першыя часы вайны праціўнік правёў масіраваны артылерыйскі абстрэл пагранічных раёнаў Беларусі. Ма-гутныя бомбавыя удары былі нанесены па скапленнях войскаў Чырвонай Арміі, аэрадромах, чыгуначных вузлах. Бамбардзіроўцы падвергліся буйнейшыя прамысловыя цэнтры: Баранавічы, Брэст, Ваўкавыск, Гродна і інш. У выніку гэтай аперацыі вораг знішчыў 528 самалётаў Заход-няга фронту на аэрадромах, 210 збіў у паветраных баях.

Чырвоная Армія несла велізарныя людскія і матэрыяльныя страты, не атрымлівала своечасовага папаўнення, бое-прыпасаў, зброі і вымушана была адступаць. У выніку хуткага прасоўвання варожых сіл значная колькасць савецкіх вой­скаў трапіла у акружэнне, здалася у палон, хавалася у лясах.

Нягледзячы на вельмі неспрыяльныя ўмовы пачатку Вялікай Айчыннай вайны, воіны Чырвонай Арміі мужна і бясстрашна змагаліся з ворагам. Першыя удары прынялі на сябе пагранічнікі і воіны прыгранічных гарнізонаў. Да апошняга патрона абаранялі свае пазіцыі пагранічнікі 4-й заставы пад камандаваннем старшага лейтэнанта І.Г.Ціханава на паўночным захадзе ад Брэста. Выключны гераізм праявілі воіны 3-й заставы 86-га Аўгустоўскага пагранат-рада на чале з лейтэнантам В.М.Усавым, якія змагаліся у раёне Гродна. За дзесяць гадзін бою яны адбілі адну за другой сем атак. В.М.Усаў пасмяротна ўдастоены звания Героя Савецкага Саюза.

Мужнасцю вызначаліся і дзеянні ваенных лётчыкаў Заходняга фронту. Ужо у першы дзень вайны яны зрабілі больш за 1,9 тыс. вылетаў, нанеслі шэраг бомбавых удараў па аэрадромах праціўніка. У паветраных баях было знішчана больш за 100 самалётаў праціўніка. У першыя гадзіны вайны лётчыкі П.С.Рабцаў, А.С.Данілаў, С.М.Гудзімаў таранілі варожыя самалёты.

Назаўсёды застанецца у памяці людской гераізм аба-ронцаў Брэсцкай крэпасці. Невялікі гарнізон крэпасці (каля 3,5 тыс. чалавек) мужна абараняўся з першага дня вайны да канца ліпеня. Абарону ўзначалілі капітан І.М.Зубачоў, палкавы камісар Я.М.Фамін, маёр П.М.Гаўрылаў, лейтэнант А.М.Кіжаватаў і інш. Нягледзячы на колькасную перавагу праціўніка, абстрэлы, бесперапынныя удары авіяцыі, савецкія воіны пастаянна контратакавалі ворага і наносілі яму вялікія страты.

Прарваўшы абарону пагранічных войскаў, фашысты, нягледзячы на ўпартае супраціўленне з боку асобных часцей Чырвонай Арміі, даволі хутка рухаліся у глыб тэррыторыі Беларусі.

Сур’ёзная пагроза захопу ворагамі навісла над сгаліцай Беларусі Мінскам. Становішча ўскладнялася тым, што Мінскі ўмацаваны раён быў фактычна не падрыхтаваны да абароны. Рашэннем Ваеннага савета Заходняга фронту аба-рона горада была ўскладзена на войскі 44-га і 2-га стралко-вых карпусоў. Для дапамогі ім ствараліся добраахвотныя знішчальныя атрады з жыхароў сталіцы. Яны ахоўвалі прадпрыемствы, вузлы і сродкі сувязі, маеты. БітвазаМінск была кароткай, але жорсгкай. Гітлераўцы страцілі сотні салдат і афіцэраў, было спалена і падбіта больш за 300 танкаў, шмат іншай баявой тэхнікі. Адчувальныя страты нанеслі праціўніку лётчыкі. Экіпажы савецкіх бамбардзі-роўшчыкаў капітана М.Ф.Гастэлы, капітана А.С.Маслава, старшага лейтэнанта І.З.Прасайзена накіравалі свае падбі-тыя самалёты на вялікую колькасць варожай баявой тэхнікі. Сілы былі няроўныя, і, нягледзячы на ўпартае суп-раціўленне, савецкім вайскам не ўдалося ўтрымаць сталіцу Беларусі. У другой палове дня 28 чэрвеня нямецкія танкі ўварваліся у Мінск.

У гіганцкім катле на захад ад Мінска у акружэнні апынуліся амаль цалкам злучэнні 3-й і 10-й армій, а таксама частка сіл 4-й і 13-й армій. Некаторыя з іх прабіліся з акружэння, частка засталася у лясах і перайш-ла да партызанскай барацьбы, але значная колькасць трапіла у палон. Вораг захапіў шмат баявой тэхнікі, зброі і вайсковай маёмасці. Усе тэта адмоўна паўплывала на баявы стан Заходняга фронту, ускладняла яго задачы у далейшай барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Адступаючы на ўсход, часці Чырвонай Арміі вялі цяжкія абарончыя баі. Увесь цяжар абароны радзімы быў ускладзены на плечы простых салдат. Толькі 29 чэрвеня была абвешчана дырэктыва СНК СССР і ЦК ВКП(б) партыйным і савецкім арганізацьіям прыфрантавых абласцей, у адпаведнасці з якои праводзілася дадатковая мабілізацыя у Чырво-ную Армію. У чэрвені — жніўні у яе рады было мабілізавана больш за 500 тыс. жыхароў рэсігублікі. Па агульнай партый-най мабілізацыі у дзеючую армію было прызвана 26,5 тыс. камуністаў і больш за 130 тыс. камсамольцаў. Аднак з-за хуткага наступления гітлераўцаў не ўдалося выканаць планы мабілізацыі ў заходніх абласцях БССР.

Для барацьбы з варожымі дыверсантамі і парашутыстамі ствараліся знішчальныя атрады. Ужо у сярэдзіне ліпеня існавала 78 знішчальных батальёнаў (больш за 13 тыс. чалавек). Для дапамогі арміі фарміраваліся атрады і палкі натоднагаапалчэння. У Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай і Палескай абласцях было створана больш за 200 фарміраванняў народных апалчэнцаў (больш як 33 тыс. чалавек). Яны ўдзельнічалі у будаўніцтве абарончых аб’ектаў і у баях з захопнікамі. На прамысловых аб’ектах усходніх абласцей Беларусі наладжвалася вытворчасць боепрыпасаў, пра-водзіўся рамонт узбраення і баявой тэхнікі. Ва ўсходнія раёны СССР было эвакуіравана больш за 1,5 млн чалавек, вывезена абсталяванне 124 буйных прадпрыемстваў, больш за 17 тыс. адзінак каштоўнага тэхналагічнага абсталявання. Не менш важнае значэнне надавалася эвакуацыі сельскагас-падарчай тэхнікі, грамадскай жывёлы, сьфавіны і матэрыя-лаў, прадуктаў харчавання. У глубокі тыл было адпраўлена каля 40 тыс.т збожжапрадуктаў, амаль 5 тыс. трактараў, звьпп 220 камбайнаў. 3 неакупіраваных раёнаў на ўсход было перагнана 674 тыс. галоў жывёлы. Toe, што не змаглі вывезці, было раздадзена насельніцтву, воінскім часцям Чырвонай Арміі. Усяго у тылавыя раёны было эвакуіравана больш 60 % трактараў, 18 % камбайнаў, 53 % буйной рагатай жывёлы, 30 % запасаў прадуктовага зерня.

Трэба адзначыць, што эвакуацыйныя мерапрыемствы праводзіліся у вельмі кароткія тэрміны, у складаных умо-вах прыфрантавой абстаноўкі, пад артылерыйскімі абстрэ-ламі і налётамі варожай авіяцыі.

У пачатку ліпеня 1941 г. савецкае камандаванне зрабіла захады па стварэнні лініі абароны ўздоўж Заходняй Дзвіны і Дняпра з мэтай не дапусціць прарыву гітлераўцаў на маскоўскім напрамку. Тры дні ішлі баі у Барысаве на шашы Мінск—Масква. 8-9-га ліпеня г.п. Талачын двойчы пера-ходзіў з рук у рукі. 14 ліпеня пад Оршай упершыню прыняў удзел у ваенных дзеяннях дывізіён рэактыўных мінамётаў пад камандаваннем капітана І.А.Флёрава. Жорсткія баі раз-гарнуліся у раёне Бабруйска за пераправу праз Бярэзіну, дзе у адным з баёў фашысты страцілі 20 танкаў.

3 3 па 26 ліпеня працягвалася абарона Магілёва. Яе ажыццяўлялі войскі 61-га стралковага корпуса пад каман-даваннем генерала Ф.А.Бакуніна. Баі насілі надзвычай напружаны характар. Гітлераўцы страцілі тут шмат жывой сілы і баявой тэхнікі. Толькі у час 14-гадзіннага бою на Буйніцкім полі было знішчана болыл за батальён салдат і афіцэраў праціўніка, 39 танкаў і бронетранспарцёраў.

Да пачатку верасня 1941 г. уся тэрыторыя Беларусі была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Няўдачы Чырвонай Арміі у пачатку вайны мелі свае рэальныя прычыны. Сур’ёзныя памылкі сталінскага кіраўніцтва напярэдадні вайны у знешняй палітыцы, маса-вае рэпрэсіраванне вышэйшага каманднага саставу Чырво­най Арміі, непрыняцце належных мер па ўмацаванні аба-раназдольнасщ краіны не дазволілі рэалізаваць ваенны і эканамічны патэнцыял у першыя месяцы вайны, прывялі да вялікіх матэрыяльных і людскіх страт.

Нягледзячы на цяжкае становішча, Чырвоная Армія аказала ўпартае супраціўленне моцнай ваеннай гітлераўскай групоўцы, сваімі гераічнымі дзеяннямі садзейнічала зрыву фашысцкага плана “маланкавай вайны”.

3. Фашысцкі Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі

На працягу чэрвеня — жніўня 1941 г. на тэрыторыі Беларусі быў усталяваны жорсткі акупацыйны рэжым. Асноунай яго мэтай была татальная эканамічная эксплуатацыя Беларусі дзеля патрэб Германіі, паступовая каланізацыя яе тэрыторый, германізацыя, высяленне і у значнай ступені знішчэнне карэннага насельніцтва. У плане аператыўнага кіравання тэрыторыя Беларусі была раздзелена. Паўночна-заходнія раёны Брэсцкай вобласці і Беластоцкую вобласць з гарадамі Гродна і Ваўкавыскам акупанты далучылі да Усход-няй Прусіі: паўднёвыя раёны Брэсцкай, Пінскай, Палескай і Гомельскай абласцей па лініі 20 км на поўнач ад чыгуначнай лшіі Брэст—Гомель адышлі да рэйхскамісарыята “Украіна”: паўночна-заходнія раёны Вілейскай вобласці ўключылі у генеральную акругу Літвы, Віцебскую, Магілёускую, боль­шую частку Гомельскай і ўсходнія раёны Мінскай абласцей перадалі у зону аператыўнага тылу групы армій “Цэнтр”. У склад генеральнай акругі Беларусі ўвайшлі Баранавіцкая, частка Вілейскай, Мінскай, Брэсцкай, Пінскай і Палескай абласцей, пгго складала 1/3 даваеннай тэрыторыі БССР, Гэга тэрыторыя была ўключана у склад рэйхскамісарыята Остланд і падзелена на 10 акруг: Баранавіцкую, Бары-саўскую, Вілейскую, Ганцавіцкую, Глыбоцкую, Лідскую, Мінскую, Навагрудскую, Слонімскую, Слуцкую.

Да верасня 1941 г. тэрыторыя Беларусі была падпарадкавана вайсковай адміністрацыі, яе кіраванне захавалася пазней на значнай частцы Усходняй і Цэнтральнай Бела­русі. 3 1 верасня 1941 г. у межах генеральнай акругі Беларусі была ўсталявана ўлада цывільнай адміністрацыі на чале з В. фон Кубэ. Аднак функцыі цывільнай улады былі абмежаваны дзейнасцю сіл паліцыі і СС, якія вырашалі пытанні бяспекі і барацьбы з антыфашысцкім рухам. На акупіраванай тэрыторыі дзейнічала мноства будаўнічых, дарожных арганізацый, гаспадарчых служ-баў, якія займаліся арганізацыяй харчовых і фуражных паставак і мабілізацыяй мясцовага насельніцтва на выка-нанне неабходных вайсковых работ. Была закладзена сістэма паралельнага кіраўніцгва, якая часам не дазваляла органам акупацыйнай улады працаваць скаардынавана.

Палітычныя планы Германіі-ў дачыненні да Беларусі, нягледзячы на спробы іх абмеркавання, засталіся нявызна-чанымі. Нямецкае кіраўніцтва вельмі спадзявалася на хут-кую перамогу у вайне і песімістычна ўспрымала здольнасці беларускага насельніцтва да нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва з-за слабасці этнічнай самасвядомасці, у сувязі’ с чым быў распрацаваны генеральны план “Ост”, які прадугледжваў праграму каланізацыі акупіраваных тэры-торый, германізацыі, высялення і знішчэння зняволенага насельніцтва. У прыватнасці, планавалася выселіць і знішчыць 75 % беларусаў.

Да правядзення канкрэтных акупацыйных мерапрыемстваў на тэрыторыі Беларусі праявіліся два падыходы, прадстаўленыя цывільнай адміністрацыяй, з аднаго боку, і сіламі СС і паліцыі—з другога. Агульным для іх было тое, што яны аддана служылі інтарэсам Германіі. Але В. фон Кубэ рабіў стаўку на мясцовы нацыянальна-патрыя-тычны рух, не цураўся пэўных папулісцкіх крокаў з мэтай аслаблення сацыяльнай базы для разгортвання антыфа-шысцкай барацьбы і ўмацавання яго пазіцый, стварэння пэўнага аўтарытэту акупацыйных органаў для больш эфек-тыўнай эксплуатацыі Беларусі. Эсэсаўскае кіраўніцтва безразважліва арыентавала свае войскі выключна на жорсткае масавае вынішчэнне партызан і мірных жыхароў.

Вясной 1942 г. на тэрыторыі генеральнай акругі Беларусі была праведзена зямельная рэформа. Усе калгасы былі ліквідаваны, а іх зямля і інвентар перайшлі у сямейную ўласнасць сялян у рамках так званых зямельных кааператываў. На тэрыторыі ўсходняй часткі Беларусі калгасы яшчэ доўгі час захоўваліся як эфектыўны сродак задавальнення гаспа­дарчых патрэб Германіі. Наладжвалася работа прамысловых прадпрыемстваў, транспарту, якія павінны былі працаваць на карысць нямецкіх войскаў. Заработная плата на іх была мізэрная. Кіраўнікі прадпрыемстваў мелі неабмежава-на павялічваць рабочы дзень, западозраных у сабатажах высылаць у канцдагеры, саджаць у турмы.

В. фон Кубэ меў намер прыцягнуць да супрацоўніцтва з акупацыйным рэжымам мясцовых жыхароў у рамках дапаможных органаў улады і паліцыі. Але большасць насельніцтва гэтыя мерапрыемствы ўспрыняла абыякава, затое польскае насельніцтва на тэрыторыі Заходняй Бела­русі да часу правядзення антыпольскай аперацыі у пачатку 1942 г. заняло асноўную частку выдзеленых месцаў у складзе акупацыйных органаў.

3 ліку беларускіх нацыянальных дзеячаў, якія звязвалі свае надзеі з фашысцкай Германіяй, 22 кастрычніка 1941 г. была створана Беларуская народная самапомач (БНС). Кіраўніком гэтай калабарацыянісцкай арганізацыі быў прызначаны І.Ермачэнка. Адзінай мэтай яе існавання абвяшчаўся клопат аб ахове здароўя і грамадская апека. Пазней да ліку функцый Беларускай народнай самапомачы былі далучаны пытанні адукацыі і культуры. Быў дадзены дазвол на адкрыццё пачатковых школ, дамоў культуры, чытальняў, бібліятэк і г.д. Рабіліся таксама крокі па беларусізацыі царкоўнага жыцця, выдаваліся чатыры беларускія часопісы, былі арганізаваны Беларускае навуковае таварыства, прафсаюзы, Жаночая Ліга, дадзены дазвол на ўжыванне бела­рускіх нацыянальных сімвалаў і г.д. Паступова быў створаны цэнтральны і мясцовы апарат Беларускай народнай самапомачы. 29 чэрвеня 1942 г. было абвешчана фарміраванне беларускага Вольнага корпуса самааховы з мэтай бараць­бы з узмацніўшыміся партызанскімі сіламі. Аднак яго арганізацыя засталася незавершанай па прычыне супраціўлення з боку кіраўніцтва СС, якое не жадала ствараць нацыянальныя фарміраванні. У выніку супраціўлення з боку сіл бяспекі Беларуская самаахова была распушчана, а дзейнасць БНС абмежавана ранейшымі функцыямі.

22 чэрвеня 1943 г. быў створаны Саюз беларускай моладзі (СБМ). Гэтую арганізацыю ўзначалілі М.Ганько і Н.Абрамава. СБМ займаўся шырокай выхаваўчай работай у бела-рускім нацыянальным духу, але рэалізацыя яго ідэй была ўтапічнай ва ўмовах акупацыйнага рэжыму. Па ініцыятыве В. фон Кубэ 27 чэрвеня 1943 г. было абвешчана аб скліканні Рады даверу пры Генеральным камісарыяце Беларусі. Гэты орган быў накшталт адміністрацыйнай камісіі. Адзінай яго задачай стала апрацоўка і прадстаўленне акупацыйным уладам пажаданняў і прапаноў ад насельніцтва. 21 снежня 1943 г. замест Рады даверу было абвешчана аб стварэнні Беларус­кай цэнтральнай рады (БЦР). Гэга было зроблена К.Готбэргам, які заняў пасаду генеральнага камісара Беларусі пасля забойства партызанамі у ноч з 21 на 22 верасня 1943 г. В. фон Кубэ. Прэзідэнтам БЦР быў прызначаны Р. Астроўскі — фігура вельмі адыёзная і беспрынцыповая у беларускім руху. Рада таксама стала дарадчым органам, аднак у пытан-нях сацыяльнай апекі, культуры і школьніцтва мела права на адносна самастойныя рашэнні. 23 лютага 1944 г. Готбэрг выдаў загад аб стварэнні Беларускай краявой абароны (БКА) і даручыў БЦР правесці вайсковую мабілізацыю. Сфарміраваныя да канца сакавіка 45 батальёнаў БКА былі кепска ўзброенымі. Паступова зніжалася іх дысцыпліна, не хапала афіцэраў. Пад канец акупацыі БКА па загадзе немцаў стала выкарыстоўвацца для барацьбы з партызанамі. Апошнім мерапрыемствам БЦР на Беларусі стала правядзен-не 27 чэрвеня 1944 г. у Мінску II Усебеларускага кангрэса, які намінальна абвясціў раду адзіным законным прадс-таўніком беларускага народа.

Акупацыйны рэжым прынёс Беларусі незлічоныя беды. У выніку вайны загінула звыш за 2 млн 200 тыс. жыхароў Бацькаўшчыны, 380 тыс. чалавек вывезена на працу у Германію. 3-за людскіх страт насельніцтва Бе­ларусі у 1945 г. складала толькі 6,2 млн чалавек. За час акупацыі у рэспубліцы было знішчана каля 9200 населе-ных пунктаў, з іх 627 вёсак раздзялілі лес Хатыні, 186 так і не былі адноўлены пасля завяршэння вайны. Нека-торыя вёскі палілі двойчы, тройчы.

3 першых дзён свайго гаспадарання акупанты праводзілі карныя аперацыі супраць партызан і мірных жы­хароў. Не шкадавалі нават старых, жанчын і дзяцей. За увесь перыяд акупацыі jia тэрыторыі Беларусі было спла-навана і здзейснена бйльш за 140 буйных карных экспеды-цый. Па няпоўных звестках, падчас 28 падобных аперацый у 1942 — 1943 гг. ад рук карнікаў загінула болып за 70 тыс. чалавек. Так, у жніўні — верасні 1942 г. акупанты правялі серыю аперацый пад назван “Зумпфібэр” ( Балотная ліхаманка”). Яна праводзілася на тэрыторыі Генераль-нага камісарыята Беларусі. У час яе правядзення у баях было забіта 389 партызан і 9624 цывілышя жыхары, 1217 чалавек захоплены для вывазу на працу у Германію.

За час акупацыі на тэрыторыі Беларусі было створана звыш за 260 лагераў смерці і іх філіялаў. Лагер смерці у Трасцянцы, што пад Мінскам, па колькасці знішчаных лю-дзей знаходзіцца на трэцім месцы пасля Асвенцыма і Майданэка. У ім было знішчана 206 500 чалавек. Акрамя таго, у сталіцы Беларусі і яе ваколіцах знаходзілася яшчэ некалькі лагераў смерці: на вул. Шырокая (знішчана 20 тыс. чалавек), у раёне Масюкоўшчыны (80 тыс. чалавек). У лагерах над зняволенымі праводзіліся доследы з заразнымі хваробамі, газамі і т.д., іх труцілі ў душагубках. Жудасным становішчам вызначаліся яўрэйскія гета. Адным з найбольш буйных з’яўлялася Мінскае гета. Яно начало дзейнічаць у жніўні 1941 г. У ім было загублена каля 100 тыс. яўрэяў. Усяго на Беларусі было створана 70 гета.

У гады вайны з Беларусі у Германію было адпраўлена шмат матэрыяльных і гістарычных каштоўнасцяў, знішчана каля 10 тыс. прамысловых прадпрыемстваў, вывезена 90 % станочнага і тэхнічнага абсталявання, кнігі, карціны, выдат-ныя помнікі старажытнасці з беларускіх бібліятэк, музеяў і многае іншае. Па ацэнках спецыялістаў, Беларусь больш чым якая-небудзь іншая краіна Еўропы пацярпела ад вайны.

Водгукам на акупацыйны рэжым сталі масавы антыфашысцкі рух, дзейнасць партызан і падпольшчыкаў. У заходніх абласцях Беларусі у 1942 — 1944 гг. змагалася з ворагам польская Армія Краёва (АК). Найбольш буйныя яе фарміраванні на тэрыторыі Беларусі былі сканцэнтраваны у Наваг-рудскай акрузе. Тут налічвалася звыш 7 тыс. байцоў АК. Акрамя таго, існавалі Палеская, Віленская і Вальшская акругі АК. Армія Краёва імкнулася ўзброеным шляхам вярнуць Польшчы дзяржаўныя межы, якія існавалі да 1939 г. У сувязі з гэтым атрады АК нярэдка праводзілі акцыі супраць той часткі беларускага насельніцтва, якая не падт-рымлівала ідэю ўзнаўлення Польшчы ў даваенных межах. Самых вялікіх памераў антыбеларускі тэрор дасягнуў у Лідскай акрузе. Тут было забіта каля 1200 чалавек. У кастрычніку 1943 г. камандаванне АК зацвердзіла план аперацыі “Бура”, якая прадугледжвала захоп Заходняй Бе­ларусі, Заходняй Украіны і Віленшчыны у момант адступлення нямецка-фашысцкіх войскаў. Здзяйсняючы гэты план, часці АК спрабавалі авалодаць Вільняй. У гісторыі Арміі Краёвай на Беларусі былі і дзёрзкія напады на нямецкія гарнізоны і камунікацыі, і прыкрыя выпадкі супрацоўтцтва асобных камандзіраў АК з акупацыйнымі ўладамі. Савецкія партызаны да вясны 1943 г. падгрымлівалі саюзніцкія адносіны з атрадамі АК. Пасля разрыву дыпламатычных адносін паміж СССР і польскім эмігранцкім урадам у Лондане нярэдкімі сталі ўзброеныя сутычкі партызан з атрадамі АК.

4. партызанская і падпольная барацьба ў беларусі.

3 першых дзён фашысцкага нашэсця значная частка насельніцтва Беларусі начала барацьбу супраць акупантаў. Вялікі уклад у арганізацыю гэтай барацьбы ўнеслі партыйныя і камсамольскія органы. Аднымі з першых пачалі дзейнічаць Мінскі, Гомельскі, Пінскі абласныя і Гомельскі гарадскі падпольныя партыйныя і камсамоль­скія камітэты. Ужо у чэрвені 1941 г. работнік Пінскага абкама партыі В.3.Корж сфарміраваў партызанскі атрад. Увосень 1941 г . ён на чале атрада разам з партызанамі Палесся і Міншчыны прайшоў з баявым рэидам па захопленых ворагам тэрыторыях Палескай і Мінскай абласцей. У гэты ж час арганізаваў і ўзначаліў партызанскі атрад у Суражскім раёне Віцебскай вобласці М.Н. Шмыроў, у Акцябрскім раёне Палескай вобласці пачаў дзейнічаць партызанскі атрад пад кіраўніцтвам У.П.Бумажкова і Ф.І.Паўлоўскага.

Па няпоўных звестках, у 1941 г. у рэспубліцы было створана і дзейнічала 99 атрадаў і прыкладна столькі ж партызанскіх груп. Менавіта яны сталі асновай далейшага развіцця народнай барацьбы у тыле ворага.

Разам са стварэннем партызанскіх атрадаў і груп на тэрыторыі рэспублікі фарміраваліся буйныя цэнтры партызанскага руху. Нарастала баявая актыўнасць партызан. Так, прыкладам, партызаны Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці з верасня па снежань 1941 г. разграмілі 55 валасных упраў і паліцэйскіх гарнізонаў і раздалі насельніцтву хлеб, пад-рыхтаваны акупантамі для вывазу у Германію.

Восенню-зімой 1941 — 1942 гг. у гарадах і сёлах Бела­русі працягваўся працэс стварэння і ўмацавання падпольных арганізацый. Ва ўмовах нарастания супраціўлення насельніцтва рэс­публікі фашыстам бальшавікі ўзмацнялі кіраўніцтва падполлем і партызанскім рухам. 3 гэтай мэтай на акупіраванай тэрыторыі Беларусі была створана Шырокая сетка падпольных партыйных і камсамольскіх органаў, якія ўзначалілі барацьбу з нямецкімі акупантамі. Дзейнічалі 203 абкамы, міжрайкамы, міжрайпартцэнтры, гаркамы і райкамы КП(б)Б, больш за 1200 пярвічных партыйных арганізацый, 224 абласныя, міжраённыя, гарадскія і раённыя камітэты камсамола і звыш 5500 пярвічных кам­самольскіх арганізацый. У партызанскіх атрадах і пад-поллі знаходзілася 135 тыс. камуністаў і

Перамога савецкіх войскаў над нямецка-фашысцкімі захопнікамі пад Масквой, контрнаступление Чырвонай Арміі зімой 1941/42 гг. садзейнічалі актывізацыі партызанскага руху на Беларусі. 3 вясны 1942 г. партызанскі рух набыў больш масавы, народны характар. Да лістапада 1942 г. ужо налічвалася 430 партызанскіх атрадаў, на базе якіх стварыліся брыгады і злучэнні, якіх у канцы года было ужо 59. Першыя такія фарміраванні ўзніклі у Віцебскай і Мінскай абласцях. Стварэнне брыгад і злучэнняў давала магчымасць партызанам праводзіць буйныя аперацыі па знішчэнні гарнізонаў ворага і яго камунікацый.

Камандаванне партызанскіх злучэнняў надавала вялікае значэнне разгрому варожых гарнізонаў. Барацьба партызан з імі пачалася з першых дзён вайны. Спачатку гэтыя акцыі мелі эпізадычны характар. Аднак паступова удары партызан па фашысцкіх гарнізонах станавіліся ўсё больш масавымі і арганізаванымі. Дастаткова адзначыць, што у канцы першага перыяду Вялікай Айчыннай вайны партизаны разграмілі значную колькасць варожых гарні­зонаў, у тым ліку у 14 раённых цэнтрах рэспублікі. Важнай асаблівасцю гэтых аперацый з’яўлялася тое, што іх знач-ная колькасць прыходзілася на перыяды рашаючых ваен-ных дзеянняў Чырвонай Арміі на франтах. Напрыклад, у час баёў на Волзе, а потым зімовых наступальных апера­цый савецкіх войскаў у лістападзе 1942— сакавіку 1943 г. толькі партызаны 2-й Мінскай брыгады разграмілі больш за 20 варожых гарнізонаў і ахоўваемых аб’ектаў.

3 мэтай цэнтралізацыі аператыўнага кіраўніцтва партызанскім рухам у маі 1942 г. пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандуючага быў створаны Центральны штаб партызанскага руху (ЦШПР, начальнік — першы сакра-тар ЦК КП(б)Б П.К.Панамарэнка). 3 верасня 1942 г. пачаў працаваць Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР), які ўзначаліў другі сакратар ЦК КЩб)Б П.З.Калінін. Штаб накіроўваў дзейнасць партызанскіх атрадаў і брыгад, аказваў ім дапамогу кадрамі, зброяй, боепрыпасамі, сувяззю і інш.

У вьшіку ўзмацнення партызанскага руху некаторыя раёны рэспублікі былі вызвалены ад ворага. К канцу 1943 г. партизаны ўтрымлівалі і кантралявалі каля 60 % тэры-торыі Беларусь Тут было створана звыш 20 буйных парты­занскіх зон. Першыя з іх узніклі яшчэ восенню 1941 г. Найбольш буйнымі зонамі з’яўляліся Акцябрска-Любанская, Барысаўска-Бягомльская, Клічауская, Полацка-Ле-пельская, Расонска-Асвейская ! інш. Пры аб’яднанн! не-калькіх зон утварыліся партызанскія краі. У партызанскіх зонах і краях была адноўлена савецкая ўлада.

Сотні тысяч людзей жылі у партызанскіх зонах пад аховай партызан. У Ушацка-Лепельскай зоне — звыш 73 тыс. чалавек, Клічаўскай — больш за 70 тыс., Івянецка-Налібоцкай — каля 60 тыс. чалавек. Партызаны дапама-галі сялянам сеяць і збіраць ураджай, партызанскія ўрачы лячылі хворых. У зонах адкрываліся і працавалі дзесяткі школ. Толькі у Акцябрскім раёне іх было адкрыта 20. У зонах дзейнічалі гаспадарчыя прадпрыемствы, якія праца­валі на патрэбы партызан і мясцовага насельніцтва. Напрыклад, у Расонскай зоне к вясне 1943 г. былі адрамантаваны сем вадзяных і паравых млыноў, 12 гарбарных заводаў, 13 шавецкіх майстэрань. Для партызан было пашыта шмат абутку, вялікая колькасць бялізны і інш.

Насельніцтва зон актыўна ўдзельнічала ва ўзброенай барацьбе супраць акупантаў. Жыхары папаўнялі рады партызан, вялі разведку. Дзякуючы існаванню зон сотні тысяч людзей былі выратаваны ад знішчэння і выгнання у фашысцкую няволю, сарваны планы акупантаў асудзіць насельніцтва і партызан на галодную смерць. Зоны з’яўляліся агітацыйна-прапагандысцкімі цэнт-рамі. Тут выпускаліся газеты, працавалі радыёстанцыі, праводзіліся гутаркі і лекцыі, дэманстраваліся кінафіль-мы.

Зразумела, што такая абстаноўка на захопленай тэрыто-рыі Беларусі не адпавядала палітычным мэтам акупантаў. Нямецкае камандаванне правяло шэраг буйных аперацый па ліквідацыі партызанскіх зон. У ліпені 1942 г. звыш 30 тыс. саддат рэгулярнай арміі і паліцэйскіх пры падтрымцы танкаў, артылерыі і авіяцыі ўдзельнічалі у карнай экспедыцыі “Адлер” супраць атрадаў Клічаўскай парты-занскай зоны. Нягледзячы на цяжкія страты, партызаны выйшлі з акружэння. Не змаглі гітлераўцы знішчыць і Расонска-Асвейскую партызанскую зону у лютым — сакаві-ку 1943 г. Буйную аперацыю пад назван “Котбус”, у якой ўдзельнічалі звыш 80 тыс. карнікаў, нямецкае камандаван­не правяло у маі —чэрвені 1943 г. супраць атрадаў Бары-саўска-Бягомльскай і Полацка-Лепельскай партызанскіх зон. Не дасягнуўшы поспехаў у знішчэнні партызан, немцы адступілі. 3 восені 1942 г. па восень 1943 г. супраць партызан Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Мінскай, Магілёўскай і Пінскай абласцей былі праведзены 54 буй-ныя карныя экспедыцыі.

3 мэтай дэзарганізацыі ворага і ўзмацнення партызан­скага руху праводзіліся рэйды, у час якіх партызаны грамілі нямецкія гарнізоны, паліцэйскія ўчасткі, разбуралі камунікацыі. У верасні-лістападзе 1943 г. Беластоцкае партызанскае злучэнне правяло 1000-кіламетровы рэйд па Мінскай, Пінскай, Баранавіцкай, Брэсцкай і Беластоцкай абласцях. Паспяхова прайшоў восенню 1943 г. рэйд бры-гады імя А.К.Флегантава з Мінскай у Брэсцкую вобласць. Флегантыйцы знішчылі і пашкодзілі 92 чыгуначныя эша-лоны і 155 аўтамашын, спалілі 64 маеты.

Трэба адзначыць, што у 1943 — 1944 гг. шырока прак-тыкаваліся рэйды перадыслакацыі партызанскіх злучэн-няў з усходніх раёнаў рэспублікі у заходнія, што з’яўля-лася важным сродкам ажыццяўлення ваенна-аператыўных планаў савецкага камандавання.

Вялікія страты ворагу нанеслі партызаны Беларусі у перыяд “рэйкавай вайны” адначасовым масавым разбурэн-нем чыгуначных камунікацый. Першы этап “рэйкавай вайны” (аперацыя “Рэйкавая вайна”) пачаўся у жніўні 1943 г., калі савецкія войскі перайшлі у контрнаступление над Курскам, і закончыўся у сярэдзіне верасня 1943 г.; другі (аперацыя “Канцэрт”) праходзіў з другой паловы верасня да канца кастрычніка 1943 г. ; трэці этап пачаўся у чэрвені 1944 г. напярэдадні Беларускай наступальнай аперацыі “Баграціён” і закончыўся з вызваленнем Беларусі. За тэты час партызаны Беларусі падарвалі больш за 270 тыс. рэек, знішчылі шмат чыгуначных станцый, мастоў, варожых гарнізонаў.

Аднак трэба адзначыць, што пры правядзенні трэцяга этапа “рэйкавай вайны” мелі месца і недахопы. Так, у чэрвені 1944 г. у раёне баявых дзеянняў 1-га Прыбалтый-скага фронту было ўзарвана звыш 80 % рэйкавых пуцей. Гэта знізіла тэмпы наступления Чырвонай Арміі. Войскі вымушаны былі выдзяляць частку сіл і сродкаў для аднаўлення чыгункі.

Партызанскі рух карыстаўся падтрымкай мясцовага насельніцтва. Яно забяспечвала партызан прадуктамі і адзеннем, вяло разведвальную работу, збірала і перадавала ім зброю і боепрыпасы, удзельнічала у баявых аперацыях. У ліпені 1943 г. каля 3 тыс. мясцовых жыхароў прымалі ўдзел у разбурэнні чыгуначнага палатна на участку Орша —Лепель.

Партызанам аказвалася разнастайная дапамога з-за лініі фронту. Толькі з лета 1942 г. па сакавік 1944 г. яны атрымалі 80 тыс. вінтовак, аўтаматаў, кулямётаў, 100 млн патронаў, 400 т узрыўчаткі. Працоўныя савецкага тылу накіроўвалі партызанам пасылкі з абмундзіраваннем, цёплым адзеннем, медыкаментамі, харчамі. праводзілі збор сродкаў у фонд дапамогі народным мсціўцам.

Свой уклад у барацьбу з нямецкімі захопнікамі ўнеслі жыхары Беларусі, якія былі эвакуіраваны у савецкі тыл. У выніку самаадданай працы рабочых і інжынераў на вывезеных прадпрыемствах хутка была наладжана вытвор-часць прамысловай прадукцыі. Сяляне паспяхова праца-валі у мясцовых калгасах, саўгасах, МТС. Вучоныя Ака-дэміі навук БССР вялі даследаванні, якія мелі важнае народнагаспадарчае і абароннае значэнне. Падрыхтоўкай кадраў займаліся Беларускі дзяржаўны універсітэт на станцыі Сходня пад Масквой, Мінскі медыцынскі інстытут у Яраслаўлі, Беларускі лесатэхнічны інстытут у Свярд-лоўску, Беларуская кансерваторыя у Саратаве. Дзеячы літаратуры і мастацтва стварылі шэраг цікавых твораў. Эвакуіраваныя з Беларусі да сакавіка 1943 г. сабралі у фонд абароны краіны 5394 тыс. руб.

У гады вайны на Беларусі у радах партызан знаходзі-лася 374 тыс., у падполлі — звыш 70 тыс. чалавек. Разам з жыхарамі Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопні-каў змагаліся прадстаўнікі многіх народаў СССР. Варта адзначыць, што жыхары нашай рэспублікі складалі да 90% ад агул ьнай колькасці народных мсціўцаў. Паводле звес-так БШПР, па сваім сацыяльным складзе яны размяр-коўваліся такім чынам: на долю сялян прыпадала 39,1 % ад усей колькасці партызан, інтэлігенцыі і служачых — 20,55, рабочых — 17,03, навучэнцаў — 12,16, былых ваеннаслужачых —звыш 11 %. У складзе партызан Бела­русі змагаліся сотні польскіх грамадзян, больш за 400 славакаў і чэхаў, 235 югаславаў, каля 70 венграў, 60 французаў, звыш 30 грамадзян Белыіі, 24 аўстрыйца, 16 галандцаў, прадстаўнікі другіх еўрапейскіх народаў — усяго каля 4 тыс. антыфашыстаў замежных краін.

Па звестках БШПР, звыш 1,5 тыс. польскіх патрыётаў, якія ўдзельнічалі у партызанскім руху у Беларусі, уступілі у рады Войска Польскага; каля 240 чэхаў і славакаў — у Чэхаславацкую армію, больш за 100 чалавек — у Югас-лаўскую Народна-вызваленчую армію.

Партызаны і падпольшчыкі забілі і паранілі больш за 500 тыс. гітлераўцаў, нанеслі цяжкія страты ворагу у тэхніцы. За гераізм і адвагу каля 140- тыс. партызан і падпольшчыкаў узнагароджаны ордэнамі і медалямі, 88 з іх прысвоена звание Героя Савецкага Саюза.

За мужнасць і гераізм, праяўленыя жыхарамі Мінска у барацьбе супраць нямецкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, 26 чэрвеня 1974 г. сталіцы Беларусі прысвоена ганаровае звание “Горад-герой” з уручэннем ордэна Леніна і медаля “Залатая Зорка”.

5. Аперацыя “Багратыён”. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

На тэрыторыю Беларусі савецкія войскі ўступілі восенню 1943 г. пасля разгрома нямецка-фашысцкіх войскаў пад Курскам. 26 верасня яны вызвалілі першы беларускі горад Хоцімск, 28 верасня — Клімавічы і Касцюковічы, 30 верасня — Крычаў.

Наступаючым часцям Чырвонай Арміі актыўна дапамагалі партызаны. Яны абрушвалі удары на чыгуначныя камунікацыі ворага, знішчалі нямецкія гарнізоны, дапама-галі войскам пры фарсіраванні рэк. Асабліва вызначаліся у тэты час партызаны Гомельскага злучэння пад агульным кіраўніцтвам сакратара падпольнага абкама партыі І.П.Кожара. У ходзе далейшага наступления 26 лістапада 1943 г. быў вызвалены буйны прамысловы і культурны цэнтр

У пачатку чэрвеня 1944 г. лінія фронту на тэрыторыі Беларусі праходзіла на ўсход ад Полацка, Віцебска, Оршы, Магілёва і Бабруйска. 3 улікам гэтага гітлераўцы стварылі ўздоўж лініі фронту моцную абарону. Непа-далёку ад Оршы і Магілёва яны ўтрымлівалі абарончыя рубяжы на Друці, Бярэзіне, Свіслачы і Немане.

Нямецкае камандаванне аддало загад абараняць свае пазіцыі у Беларусі да апошняй магчымасці. У склад фашысцкай групоўкі ўваходзілі 63 дывізіі і 3 брыгады (1,2 млн чалавек), 9500 гармат і мінамётаў, 900 танкаў і штурмавых гармат, 1350 самалётаў. Для разгрому акупан­таў савецкае Вярхоўнае Галоўнакамандаванне сабрала значна болыныя сілы — 2,4 млн чалавек, больш за 36 тыс. гармат і мінамётаў, 5200 танкаў і самаходных артыле-рыйскіх установак, каля 5,3 тыс. самалётаў. Гэтыя сілы былі аб’яднаны у франты: 1-шы Прыбалтыйскі (генерал арміі І.Х.Баграмян), 3-ці Беларускі (генерал арміі І.Д.Чарняхоўскі), 2-гі Беларускі (генерал арміі Г.Ф.Заха-раў), 1-шы Беларускі (Маршал Савецкага Саюза К.К.Ра-касоўскі).

Каардынаваць дзеянні франтоў было даручана Марша­лу Савецкага Саюза А.М.Васілеўскаму (1-шы Прыбал­тыйскі і 3-ці Беларускі) і Маршалу Савецкага Саюза Г.К.Жукаву (2-гі і 1-шы Беларускі).

Бітва за поўнае вызваленне Беларусі (кодавая назва “Баграціён”) пачалася раніцай 23 чэрвеня 1944 г. У наступ­ление перайшлі войскі 1-га Прыбалтыйскага і 3-га Бела-рускага франтоў. На другі дзень да іх далучыліся войскі 1-га Беларускага фронту. Сумесна з савецкімі воінамі у баях за вызваленне Беларусі ўдзельнічалі французскія лётчыкі эскадрыльі “Нармандыя — Неман”.

24 чэрвеня абарончая лінія нямецкіх войскаў была прарвана. У выніку наступления савецкіх войскаў 26 чэр­веня былі вызвалены Віцебск, Жлобін, 27 чэрвеня — Орша, 28 чэрвеня — Магілёў, Шклоў, Быхаў, Асіповічы.

Пад націскам Чырвонай Арміі фашысцкія захопнікі адступілі. Савецкія войскі імкліва праследавалі ворага, акружалі і знішчалі яго групоўкі. Часці Чырвонай Арміі набліжаліся да Мінска. 3 ліпеня 1944 г. танкісты і пехацін-цы 1-га і 3-га Беларускіх франтоў вызвалілі сталіцу Бела­русі Мінск.

Напярэдадні вызвалення Мінска савецкія войскі авалодалі Вілейкай, выйшлі да Маладзечна і адрэзалі праціўніку шляхі адыходу на Вільнюс і Ліду. Фашысцкім войскам была таксама адрэзана дарога на Брэст і Лунінец. Так быў падрыхтаваны “кацёл”, у якім апынулася групоўка ворага, якая налічвала каля 100 тыс. салдат і афіцэраў. Толькі у баях за Мінск немцы страцілі забітымі больш за 70 чалавек. У палон было ўзята каля 40 тыс. гітлераўцаў.

У выніку першага этапа Беларускай аперацыі (23 чэрвеня —4 ліпеня 1944 г.) варожая група армій “Цэнтр” пацярпела катастрафічнае паражэнне, галоўныя яе сілы былі разбіты. Савецкія войскі атрымалі магчымасць наступаць на захад.

4 ліпеня быў вызвалены Полацк, 5 — Маладзечна і Смаргонь, 8 — Баранавічы, 9 — Навагрудак, 10 — Слонім, 14 — Пінск і Ваўкавыск, 16 ліпеня — Гродна. Вызваленнем Брэста (28 ліпеня) закончылася выгнанне нямецка-фашыскіх захопнікаў з тэрыторыі Беларусі. У выніку другога этапа Беларускай аперацыі у канцы жніўня савецкія войскі выйшлі да Рыгі, на граніцу з Усходняй Прусіяй, на Нараў і Віслу.

Вялікую дапамогу Чырвонай Арміі у вызваленні Бела­русі аказалі партызаны і падпольшчыкі, увесь беларускі народ, якія паказалі бязмежную адданасць сваей Радзіме. Сыны і дочкі беларускага народа гераічна змагаліся суп-раць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у радах Чырвонай Арміі, у партызанскіх атрадах, самааддана працавалі у савецкім тыле.

Па меры ачышчэння беларускай зямлі ад нямецка-фа­шысцкіх захопнікаў паўставала задача аднаўлення эканомікі, адраджэння разбураных ворагам гарадоў і вёсак. Надзвычайная дзяржаўная камісія па выяўленні злачынстваў захопнікаў высветліла, што толькі прамыя стра­ты Беларусі за гады вайны склалі 75 млрд руб. у цэнах 1941 г. Тэта азначала, што распубліка страціла звыш паловы свайго нацыянальнага багацця. Самай балючай і цяжкай стратай для Беларусі было знішчённе звыш 2,2 млн чалавек. Апусцелі сотні сёл і вёсак, зменшылася колькасць гарадскога насельніцтва. У Мінску да часу вызвалення засталося менш 40 % жыхароў, у Магілёўскай вобласці —толькі 35 % гарадскога насельніцтва, у Палескай .— 29, Віцебскай — 27, Гомельскай — 18 %. Каля 3 млн чалавек засталіся без прытулку. Акупанты спалілі і разбурылі 209 з 270 гарадоў і раённых цэнтраў, 9200 сёл і вёсак. Было разбурана звыш 10 тыс. прадпрыемстваў. Вялікія страты нанесла сельская гаспадарка. Былі разрабаваны і спусто-шаны усе калгасы і саўгасы.

3 мэтай аднаўлення народнай гаспадаркі рэспублікі саюзны ўрад ужо восенню 1943 г. перадаў Беларусі значныя грашовыя сродкі, 1 тыс. станкоў, 2 тыс. т метала, 1542 трактары, шмат леса, сцякла і іншых будаўнічных матэ-рыялаў. У гэты цяжкі час рэспубліцы дапамаглі народы СССР. Напрыклад, толькі за 10 месяцаў 1944 г. Беларусь атрымала 487 вагонаў з рознымі грузамі ад працоўных Сібіры і Урала.

Увесь цяжар аднаўленчых работ лёг на плечы працоўных рэспублікі. Дзякуючы іх напружанай працы ужо у 1944 г. пачалі даваць прадукцыю “Гомсельмаш”, фанерна-запалкавы камбінат, маслазавод, спіртзавод у Го-мелі. Быў арганізаваны рамонт танкаў на станкабу-даўнічным заводзе імя Кастрычніцкай рэвалюцыі, вагонаў на Мінскім вагонарамонтным заводзе.

У 1944 г. было адноўлена і пушчана у эксплуатацыю 196 машынабудаўнічых прдпрыемстваў, у тым ліку 18 буйных. Аднавілі працу прадпрыемствы лёгкай прамысло-васці (179 тэкстыльных, 263 пашывачныя і 487 гарбарна-абутковых).

Адраджалася энергетычная гаспадарка рэспублікі. У другой палове 1944 г. былі адноўлены 72 электрастанцыі, а к пачатку 1945 г. працавала ужо 95. Іх магутнасць у 1945 г. дасягнула каля 50 % даваеннага ўзроўню. Гэга дазваляла у пэўнай меры механізаваць працаёмкія работы, павысіць прадукцыйнасць працы.

У 1945 г. у прамысловасці Беларусі было задзейніча-на 45,3 % даваеннай колькасці рабочых і служачых. Аднак імі было выпрацавана толькі 20,1 % прадукцыі 1940 г. Нізкай заставалася прадукцыйнасць працы. У 1945 г. яна складала толькі 47 % ад даваеннай. Тэта тлумачылася нізкай кваліфікацыяй многіх рабочых, асабліва сельскай моладзі і дэмабілізаваных воінаў, слабай механізацыяй вытворчасці, прастоямі з-за мантажу абсталявання і інш.

Паступова адраджалася сельская гаспадарка рэспублікі. Калгаснае сялянства атрымала ад дзяржавы значную матэрыяльную дапамогу. Пад ураджай 1945 г. кал гас ы атрымалі насенную пазыку зерня 15 тыс. т, ільну — 2,1, бульбы — 22 тыс. т. На працягу 1945 г. у калгасы было дастаўлена звыш 15 тыс. сельскагаспадар-чых машын і абсталявання, 70 тыс. коней, 109 тыс. кароў, больш за 3 тыс. аўтамашьш, 420 трактараў. Аднак становішча у сельскай гаспадарцы заставалася вельмі цяжкім. У вытворчасці ўдзельнічала не больш паловы даваеннай колькасці калгаснікаў, у асноўным жанчыны. Паўсюдна зямлю аралі з дапамогай кароў, ускопвалі уручную. Вясной 1945 г. пасяўныя плошчы склалі толькі /3,8 % даваенных. Нізкай заставалася аплата працы калгаснікаў. Калгасы у 1945 г. выдал! у сярэднім на працадзень зерня 0,4 кг, бульбы — 0,7, сена і саломы — 0,5 кг. У большасці гаспадарак ажыццяўлялася толькі натуральная аплата працы.

Хуткімі тэмпамі аднаўляліся ўстановы аховы здароўя, народнай адукацыі. Колькасць бальнічных ложкаў наблізілася да ўзроўню 1940 г. і склада у 1945 г. 20 400 супраць 29 600. Ужо у 1944/45 навучальным годзе агульнаадукацыйнымі школамі было ахоплена 1200 тыс. вучняў. У 1945/46 навучальным годзе працавалі 24 з 25 ВНУ, якія меліся у рэспубліцы у 1940 — 1941 гг. Наладжвалася праца ва ўстановах навукі і культуры. У 1945 г. у рэспубліцы функцыяніравала 38 навуковых устаноў з 51 на канец 1940 г. Аднаўляліся клубныя ўста­новы, кінатэатры, музеі, тэатры, бібліятэкі.

Разгром нямецка-фашысцкіх войскаў на тэрыторыі Беларусі стварыў спрыяльныя ўмовы для іншых наступальных аперацый, у выніку ажыццяўлення якіх Чырвоная Армія у другой палове 1944 г. выгнала ворага з тэрыторыі СССР і начала вызваленне народаў Еўропы. У студзені 1945 г. савецкія войскі распачалі наступление на фронце ад Балтыйскага мора да Карпат.

16 красавіка 1945 г. войскі Чырвонай Арміі пачалі Берлінскую аперацыю, акружылі і разграмілі берлінскую групоўку ворага, 30 красавіка ўварваліся у рэйхстаг і ўзнялі над ім Сцяг Перамогі. 8 мая 1945 г. Германія падпісала Акт аб безумоўнай капітуляцыі.

У жніўні 1945 г. на Далёкім Усходзе Чырвоная Армія з удзелам войскаў Манголіі разграмілі японскую Квантунскую армію. 2 верасня 1945 г. Японія падпісала Акт аб безумоўнай капітуляцыі, што азначала заканчэнне другой сусветнай вайны.

Метки текущей записи:
, , ,
Автор статьи:
написал 6135 статей.

Комментариев нет.

 
Запросов: 110 | 0,570 сек
Память: 10.57MB