Сеткавы вучэбны курс “ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ” Модуль 9

16.01.2011 Автор: Рубрика: Бизнес»

Аўтары: дац., к. г. н. Янушкевіч А. М. дац., к. г. н. Пупа В. В. дац., к. г. н. Макарэвіч А. Ф

Модуль 9

    БЕЛАРУСЬ на шляху да стварэння
    новай дзяржаўнасці (1914-1920 гг.)

Тэматычны план
1. Становішча Беларусі ў гады першай сусветнай вайны
2. Беларусь падчас расійскіх рэвалюцый 1917 г.
3. Абвяшчэнне і дзейнасць Беларускай Народнай Рэспублікі
4. Утварэнне БССР
5. Беларусь у гады савецка-польскай вайны (1919 – 1920 гг.)

УВОДЗІНЫ
Модуль прысвечаны агляду, напэўна, самаму пераломнаму моманту ў новай гісторыі Беларусі. У перыяд першай сусветнай і савецка-польскай войны нараджалася беларуская дзяржаўнасць, хуткімі тэмпамі развівалася нацыянальная свядомасць беларусаў. Менавіта гэтыя праблемы знаходзяцца ў цэнтры ўвагі тэм прадстаўляемага модулю.

1. СТАНОВІШЧА БЕЛАРУСІ Ў ГАДЫ ПЕРШАЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ
Абвастрэнне супярэчнасцяў паміж блокамі капіталістычных дзяржаў — Траістым саюзам (Германія, Аўстра-Венгрыя, Італія) і Антантай (Англія, Францыя і Расія) — за калоніі, рынкі збыту тавараў, крыніцы сыравіны і сферы уплыву прывяло да першай сусветнай вайны, якая пачалася 19 ліпеня (1 жніўня) 1914 г. У вайну былі ўцягнуты 33 краіны з насельніцтвам 1,5 млрд чалавек.
3 першых дзён вайны заходнія губерні краіны, у тым ліку беларускія, былі пераведзены на ваеннае становішча. У сувязі з гэтым ваенныя ўлады і губернатары атрымалі неабмежаваныя правы. Уводзіліся ваенна-палявыя суды. Без дазволу ваенных улад забаранялася распаўсюджванне газет і кніг, правядзенне маніфестацый, сходаў, забастовак. Праверцы на палітычную добранадзейнасць падлягалі усе чыгуначнікі. Згодна з загадам камандуючага Паўночна-Заходнім фронтам прадугледжваліся жорсткія меры у адносінах да ўдзельнікаў забастовак на чыгунцы.
У пачатку вайны Расія паспяхова начала ваенныя дзеянні на Заходнім фронце. Па патрабаванні Францыі, якая была пад пагрозай акупацыі нямецкімі войскамі, дзве рускія арміі пачалі наступленне ў Прусіі. Адначасова Расія захапіла Галіцыю. Аднак становішча на Заходнім фронце к восені 1914 г. пагоршылася ў сувязі з тым, што сюды Германія перакінула зкачныя ваенныя сілы з Францыі. Пруская наступальная аперацыя дзвюх рускіх армій закончылася паражэннем. У 1915 г. Германія начала актыўнае наступление з мэтай хуткага разгрому Расіі. Летам рускія войскі былі выціснуты з Галіцыі. Нямецкае камандаванне планавала акружэнне арміі у Полынчы.
Ваенныя дзеянні на Беларусі пачаліся ў жніўні 1915 г. Да пачатку верасня руская армія пад пагрозай акружэння вымушана была пакінуць значную частку яе тэрыторыі. У сувязі з гэтым стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага была пераведзена з Баранавіч у Магілёў. 9 верасня нямецкія войскі прарвалі фронт у раёне Свянцян. Руская армія спыніла наступление немцаў у пачатку кастрычніка 1915 г. Фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск — Паставы — Смаргонь — Баранавічы — Пінск. Безвынікова закончылася спроба рускай арміі у сакавіку, а таксама у чэрвені — ліпені 1916 г. прарваць фронт у раёне возера Нарач і Баранавіч. У ходзе баёў на Беларусі руская армія панесла вялікія страты. Толькі ў нарачанскай аперацыі было забіта, паранена і захоплена ў палон звыш 90 тыс. чалавек.
Немцы акупіравалі 1/4 частку Беларусі, дзе жыло да вайны амаль 2 млн чалавек. Захопленая тэрыторыя была ўключана у склад так званай “зямлі Обер-ост”. Насельніцтва цярпела масавыя грабяжы, якія нярэдка заканчваліся падпаламі дамоў, забойствамі людзей. У жыхароў Гродна немцы запатрабавалі 10 тыс. руб. у якасці кантрыбуцыі. Дзейнічала жорсткая сістэма розных падаткаў, прымусовьгх работ, штрафаў, рэквізіцый. Насельніцтва ва ўзросце ад 16 да 60 гадоў плаціла падушную подаць. Абсталяванне прамысловых прадпрыемстваў, працаздольнае насельніцтва, сельскагаспадарчыя прадукты, жывёла, лясныя багацці Белавежскай пушчы вывозіліся у Германію. Нямецкія ўлады планавалі каланізаваць і германізаваць мясцовых жыхароў шляхам перасялення немцаў на захопленыя землі. Пашыралася дзейнасць каталіцкага касцёла, адкрываліся прыватныя нямецкія школы, у астатніх школах уводзілася нямецкая мова.
Цяжкае сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча склалася і на неакупіраванай тэрыторыі Беларусі. У час наступления кайзераўскіх войскаў тысячы людзей кінуліся на ўсход. Трупы бежанцаў немцы пастаянна абстрэльвалі і бамбілі. Адступаючая руская армія часта прымушала жыхароў пакідаць свае населеныя пункты. Перш за ўсё падлягала высяленню мужчынскае насельніцтва ад 15 да 45 гадоў. Шмат бежанцаў, якія не мелі сродкаў, каб рухацца у глыб краіны, заставаліся ў прыфрантавой паласе. У Мінскай і Віцебскай губернях у канцы 1915 г. іх налічвалася 247 тыс. Дапамога, якая аказвалася бежанцам з боку саюзаў земстваў і гарадоў, Чырвонага крыжа, была недастатковая. Бежанцы гінулі ад холаду, голаду і эпідэмій. Цывільныя і ваенныя ўлады выкарыстоўвалі бежанцаў як танную рабочую сілу.
Насельніцтва прыфрантавой паласы выконвала цяжкія ваенныя павіннасці: рамонт дарог, пабудову мастоў, ахову чыгуначных ліній і інш. У адной Мінскай губерні у перыяд з чэрвеня 1915 г. па жнівень 1916 г. у капанні акопаў удзельнічала звыш 219 тыс. мужчын і жанчын. Маштабы абарончых работ былі такімі вялікімі, што для іх выканання ваеиныя ўлады вырашылі мабілізаваць на Заходні фронт 100 тыс. чалавек з некаторых раёнаў краіны. Так, з Сібіры ў Оршу у жніўні 1916 г. прыбыла першая партыя кітайцаў.
Вайна нанесла вялікія страты сельскай гаспадарцы Беларусі. Пасяўныя шіошчы у неакупіраваных наветах скараціліся у 1914 —1917 гг. на 13,6 %, пагалоўе жывёлы зменшылася на 11,4 %. 3 беларускай вёскі было мабілізавана больш паловы працаздольных мужчын. Шмат часу і сіл у сялян забіралі ваенныя павіннасці. За нявыхад на абарончыя работы селяніну пагражалі штрафы і турэмнае зняволенне. Шматлікія рэквізіцыі хлеба, фуражу, свойскай жывёлы садзейнічалі росту гаспадарак, у якіх не было кароў і коней. У вёсцы хутка ішоў працэс расслаення сялян. У гады вайны спынілася ўтварэнне хутарскіх і адрубных гаспадарак, ішло разарэнне існаваўшых. Толькі Віцебскім аддзяленнем Сялянскага банка ў студзені 1915 г. былі прададзены 333 хутарскія ўчасткі. Істотныя змены адбыліся і ў памешчыцкай гаспадарцы. У ей востра адчуваўся недахоп рабочай сілы. Таму ваенныя ўлады прымушалі сялян, бежанцаў і салдат працаваць у маёнтках. Увядзенне у Расіі у канцы 1914 г. “cyxora закону” прывяло да заняпаду вінакурства, а гэта ў сваю чаргу садзейнічала скарачэнню вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі, пасеваў бульбы, асабліва ў Мінскай губерні. Ва ўмовах вайны некаторыя памешчыкі аддаваяі свае землі ў арэнду, частка з іх разаралася.
У цяжкім становішчы знаходзілася і прамысловасць Беларусі. Многія фабрыкі і заводы з-за адсутнасці паліва, сыравіны, попьггу на прадукцыю скарачалі сваю вытворчасць, закрываліся. Колькасць цэнзавых прадпрыемстваў у гады вайны зменшылася на 65 %. Разам з тым існаваўшыя і створаныя ваенньші ведамствамі, саюзамі земстваў і гарадоў прадпрыемствы, якія выконвалі ваенныя заказы, хутка павялічвалі прыбытак. У той час выпуск цывільнай прамысловасці Беларусі складаў усяго 12 —16 % даваеннага ўзроўню. Адбыліся якасныя і колысасныя змены ў складзе рабочых. Болыпасць іх (58,4 %) складалі падлеткі і жанчыны. На прадпрыемствы прыйшлі выхадцы з дробнабуржуазных слаёў горада і вёскі, а таксама кваліфікаваныя рабочыя, мабілізаваныя з прамысловых цэнтраў краіны для работы на армію. Адбывалася канцэнтрацыя пралетарыяту. На прад-прыемствах цэнзавай прамысловасці з колькасцю працуючых звыш 100 чалавек у 1917 г. налічвалася 62,4 % рабочых, у той час як у 1913 г. — 49,5 %.
Скарачэнне сельскагаспадарчай і прамысловай вытворчасці, разруха на транспарце, казнакрадства, спекуляцыя прывялі да вострага недахопу тавараў народнага ўжытку, росту цэн. На пачатак 1917 г. пакупная здольнасць рубля знізілася да 27 кап. Цэны на харчовыя прадукты і адзенне з 1913 па 1917 г. узраслі у 5—8 разоў. Для пакрыцця расходаў на вайну царскі ўрад толькі за два гады вайны павялічыў прамыя падаткі на 43 %, ускосныя — на 54 %. Асабліва цяжкія ўмовы жыцдя склаліся у гарадах, якія былі перапоўнены вайскоўцамі, бежанцамі і беспрацоўнымі. Не хапала жылля, транспарту, рабочых месцаў, востра адчуваўся харчовы крызіс. Становішча рабочых у гады вайны значка пагоршылася. На прадпрыемствах павялічваўся рабочы дзень, уводзіліся звышурочныя работы, дзейнічала шырокая сістэма штрафаў. Сярэдняя рабочых Беларусі была меншай за агульнарасійскую на 47,6 %. Праца на прадпрыемствах, якія выконвалі ваенныя заказы, разгляда-лася як “спецыфічны від вайсковай службы”. Таму ўдзельнікі забастовак накіроўваліся на фронт у штрафныя роты.
Паражэнне рускай арміі, цяжкія ўмовы франтавога жыцця садзейнічалі росту антьшаенных настрояў сярод салдат. Да сакавіка 1917 г. з Заходняга фронту дэзерціравала 13 648 салдат. За гэты перыяд адбылося звыш 60 салдацкіх хваляванняў. Самым буйным выступлением салдат на Заходнім фронце і Беларусі з’явілася паўстанне 4 тыс. салдат і матросаў на гомельскім размеркавальным пункце ў кастрычніку 1916 г. Паўстанне было задушана ваеннай сілай.
Ва ўмовах ваеннага становішча на Беларусі левыя партыі не праяўлялі палітычнай актыўнасці. Эсэры засяродзілі ўвагу на рабоце ў крэдытных таварыствах і спажывецкай кааперацыі. Бундаўцы займаліся аказаннем дапамогі бежанцам і беспрацоўным. Бальшавікі, якіх была нязначная колькасць, пры магчымасці праводзілі агітацыйна-прапагандысцкую работу сярод насельніцтва і салдат Заходняга фронту. 3 канца 1914 г. пачаў дзейнічаць Палескі камітэт РСДРП, які быў разгромлены перад начаткам вайны. У Мінску летам 1915 г. узнікла латышская сацыял-дэмакратычная група. У арміях Заходняга фронту дзейнічала звыш 30 бальшавіцкіх арганізацый. Аднак адзінай партыйнай арганізацыі бальшавікоў у Беларусі у той час не было.
У гады вайны склаліся неспрыяльныя ўмовы для развіцця беларускага нацыянальнага руху. Частка яго ўдзельнікаў вымушана была пакінуць Беларусь. Перасталі друкавацца беларускамоўныя газеты і кнігі. У жніўні 1915 г. спынілася выданне газеты “Наша ніва”. 3 1915 г. у Вільні пачаў дзейнічаць Беларускі народны камітэт, які выказваўся за незалежнасць Беларусі і Літвы і адраджэнне Вялікага Княства Літоўскага. Створаная ім для практычнага вырашэння гэтай задачы “Канфедэрацыя Вялікага Княства Літоўскага” па аб’ектыўных і суб’ектыўных прычынах распалася. Пытанне аб незалежнасці беларускага народа дзеячы Беларускага народнага камітэта ўздымалі ў 1916 г. на Стакгольмскай і Лазанскай канферэнцыях народаў Расіі. Ідэю незалежнасці Беларусі прапагандавала на сваіх старонках і газета “Гоман”, якая выходзіла у Вільні пад рэдакцыяй В.Ластоўскага.

2. БЕЛАРУСЬ ПАДЧАС РАСІЙСКІХ РЭВАЛЮЦЫЙ 1917 Г.
Цяжар першай сусветнай вайны, гаспадарчая разруха выклікалі ўсё большую незадаволенасць у грамадстве. Нарастала забастовачная барацьба. 23 лютага 1917 г. на вуліцы Петраграда выйшлі работніцы тэкстыльных прадпрыемстваў. Мітьшгі і дэманстрацыі праходзілі пад лозунгамі “Далоў вайну!”, “Далоў самадзяржаў’е!”. Стачка набыла характар агульнагарадской, а 27 лютага з пераходам на бок рабочых салдат Петраградскага гарнізона перарасла ва ўзброенае паўстанне. Цар Мікалай II адрокся ад прастола. У гэтых умовах рабочыя і салдаты стварылі свой орган улады — Петраградскі савет. Паралельна з дэпутатаў Дзяржаўнай думы вылучаецца Часовы ўрад. Так узнікла двоеўладдзе.
У пачатку сакавіка 1917 г., калі звесткі аб перамозе рэвалюцыі дайшлі да Беларусі, у гарадах і мястэчках прайшлі мітынгі, дэманстрацыі, акцыі непадпарадкавання ўладам. Пачалі сгварацца саветы рабочых, салдацкіх дэпутатаў. Так, 4 сакавіка быў абраны Мінскі савет рабочых дэпутатаў, 6 сакавіка на сумесным пасяджэнні выканкама і салдат-дэпутатаў ад воінскіх часцей было вырашана стварьщь Мінскі савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. 8 сакавіка быў абраны пастаянны Выканаўчы камітэт савета. Яго ўзначаліў меншавік Б.Позерн. Мінскі савет прыняў пастанову аб абранні салдацкіх фабрычна-заводскіх, сялянскіх камітэтаў, стварэнні прафесійных саюзаў, палітклубаў.
У гэты ж час дзейнічаў Часовы грамадскі камітэт парадку, створаны 4 сакавіка па даручэнні сходу прадстаўнікоў Мінскай гарадской думы, земстваў, гарадскога саюза, ваенна-прамысловага камітэта, многіх палітычных партый, духавенства, рабочых. 6 сакавіка Часовы ўрад назначыў губернскіх і павятовых камісараў, да якіх пераходзіла мясцовая ўлада. Быў выпрацаваны парадак фарміравання ўстаноў самакіравання: павятовых, валасных, гарадскіх камітэтаў. Мясцовыя органы ўлады падпарадкоўваліся дырэктывам Часовага урада.
Значны ўплыў на палітычнае жыццё мела войска. Пры захаванні падпарадкаванасці салдат камандзірам па ваенных пытаннях вайсковыя падраздзяленні ўсё больш уцягваліся ў падзеі, якія адбываліся у раёнах дыслакацыі часцей. У сакавіку-красавіку 1917 г. пачаліся выбары салдацкіх камітэтаў. Яны павінны былі садзейнічаць павышэнню палітычнай і культурная адукаванасці салдат, дэмакратызацыі армейскага жыцця. Хутка салдацкія камітэты пад уздзеяннем палітычных партый пачалі ўмешвацца ў работу камандзіраў, весці антываенную агітацыю. У красавіку 1917 г. I з’езд ваенных і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фронту зацвердзіў Палажэнне аб салдацкіх камітэтах. Дэлегаты падтрымалі курс Часовага ўрада на працяг вайны у мэтах абароны дэмакратычнай рэвалюцыі, выступілі за прадастаўленне салдатам слова, друку, сходу і г.д. З’езд унёс прапанову ўраду па рабочых і сялянскіх пытаннях (увядзен-не 8-гадзіннага рабочага дня, устанаўленне мінімальнай зарплаты, канфіскацыя царкоўных, манастырскіх зямель, сацыялізацыя зямлі). Прынятыя рашэнні мелі буржуазна-дэмакратычны характар.
У сакавіку-красавіку 1917 г. пашыраецца сялянскі рух. 20—23 красавіка ў Мінску адбыўся з’езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і неакупіраваных паветаў Віленскай губерняў. Ён выказаўся за хутчэйшае заключэнне міру. Але, пакуль існавала неабходнасць абароны краіны, з’езд лічыў магчымым і далей весці вайну. Па аграрным пытанні дэлегаты рэкамендавалі правесці сацыялізацыю зямлі, увесці ўраунальнае землекарыстанне. Канчатковае рашэн-не праблемы адкладвалася да Усерасійскага ўстаноўчага сходу. Эсэраўскую аграрную праграму падтрымалі сялянскія з’езды Магілёўскаи і Віцебскай губерняў.
Лютаўская рэвалюцыя абудзіла палітычную актыўнасць шырокіх мас насельніцтва, і гэтую актыўнасць выкарысталі палітычныя партыі для пашырэння свайго уплыву у грамадстве. Найбольш моцныя пазіцыі мелі бундаўцы, эсэры і меншавікі. Актыўна дзейнічалі бальшавіцкія арганізацыі. Ідэі нацыянальна-вызваленчага адраджэння выклікалі! да жыцця дзесяткі партый і груповак. Памешчыцка-клерыкальныя арганізацыі (Саюз беларускай дэмакратыі, Саюз беларускага народа, Саюз ксяндзоў-беларусаў, Беларускі саюз зямельных уласнікаў і інш.) зрабілі крок у бок ліберальнай буржуазіі. Яны арыентаваліся на партыю кадэтаў і бачылі Беларусь у складзе Расійскай дзяржавы з правамі абласнога самакіравання у пытаннях гаспадарчага і культурнага жьщця.
Блізкай да гэтай групоўкі была Беларуская партыя народных сацыялістаў (БПНС). Праграмныя дакументы БПНС зафіксавалі патрабаванні захавання прыватнай уласнасці, аўтаноміі Беларусі з заканадаўчым органам (краевая радай) у складзе федэратыўнай Расійскай рэспублікі. Партыя выступала за адраджэнне беларускай культуры, увядзенне культурна-нацыянальнай аўтаноміі для нацыянальных меншасцяў. Каля 5 тыс. чалавек налічвала Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). На канферэнцыі у сакавіку 1917 г. БСГ падтрымала палітыку Часовага ўрада, ідэю стварэння федэратыўнай рэспублікі з аўтаноміяй Беларусі.
25—27 сакавіка 1917 г. па ініцыятыве Мінскага камітзта дапамогі ахвярам вайны, БПНС і БСГ адбыўся з’езд беларускіх нацыянальнах арганізацый, на якім прысутнічала каля 150 чалавек. З’езд абраў Беларускі нацыянальны камітэт (БНК) на чале з Р.Скірмунтам. 10 з 18 яго членаў з’яўляліся прыхільнікамі БСГ. Прызнаючы палітыку Часовага ўрада, з’езд даручьгў БНК правесці выбары ў Беларускую краевую раду, распрацаваць мясцовую канстытуцыю, прыступіць да склікання сялянскага і настаўніцкага з’ездаў, стварэння кааператываў, заснавання беларускамоўных школ. У маі БНК пачаў выдаваць газету “Вольная Беларусь”. Беларускія нацыянальна-дэмакратычныя партыі зрабілі спробу дабіцца ад Часовага ўрада перадачы ўлады Беларускай краёвай радзе. Але расійскія буржуазныя палітыкі не падтрымалі гэтыя аўтанамісцкія захады. БНК пайшоў па шляху стварэння мясцовых ўстаноў ўлады, вайсковых фарміраванняў. Супрацьдзеянне палітыцы БНК аказвалі не толькі прадстаўнікі дзяржаўнай ўлады, але і арганізацыі РСДРП(б), якія імкнуліся завалодаць ініцыятывай у Саветах, фабрычна-заводскіх камітэтах, прафсаюзах, салдацкіх арганізацыях.
Складаным было становішча на фронце. 18 чэрвеня руская армія перайшла ў наступленне на паўднёва-заходнім напрамку. У выніку паражэння на Паўднёва-Заходнім і Заходнім франтах дзесяткі тысяч салдат і афіцэраў загінулі і былі паранены. Наспеў востры палітычны крызіс. 4 ліпеня 1917 г. у Петраградзе прайшла несанкцыяніраваная паўмільённая дэманстрацыя. 3 дазволу выканкама Усерасійскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў дэманстрацыя была расстраляна. Двоеўладдзе закончылася. Уся ўлада перайшла да Часовага ўрада, які прымяніў сілу да апазіцыйных партый і рухаў. У падполле перайшлі балыиавікі. Распускаліся салдацкія камітэты, расфарміроўваліся некаторыя вайсковыя часці. На Заходнім фронце ўводзілася пакаранне смерцю. У гэтых умовах РСДРП(6) на VI з’езде (26 ліпеня — 3 жніўня 1917г.) прымае рашэнне аб падрыхтоўцы ўзброенага паўстання супраць Часовага ўрада.
8 — 10 ліпеня 1917 г. у Мінску адбыўся II з’езд беларускіх нацыянальных арганізацый, на якім была абрана Центральная рада беларускіх арганізацый на чале с Я.Лёсікам. Центральная рада раоіла спробы аб’яднаць беларускі рух вакол нацыянальнай ідэі. Меншавікі, эсэры, бундаўцы былі супраць палітычнай аўтаноміі Беларусі. Яны лічылі лепшым абласное самакіраванне беларускіх губерній у межах дэмакратычна-рэспубліканскай Расіі.
У ліпені — жніўні 1917 г. на Беларусі прайшлі выбары у мясцовыя органы самакіравання — гарадскія думы, земствы. Найбольшую колькасць месцаў у гарадскіх думах атрымалі эсэры, бундаўцы, польскі сацыялістычны блок, яўрэйскі нацыянальны блок, кааліцыя польскіх партый. На выбарах у валасныя земствы перамогу атрымалі эсэры, у мястэчках — бундаўцы. Такім чынам, ні беларускія нацыянальныя партыі, ні бальшавікі летам 1917 г. .не карысталіся значнай падтрымкай сярод насельніцтва.
Тым часам Часовы урад працягваў рэпрэсіўную палітыку навядзення парадку. 18 ліпеня Вярхоўным галоўнакамандуючым быў прызначаны генерал Л.Г.Карнілаў, які у канцы жніўня патрабаваў устанавіць у краіне ваенную дыктатуру. Па загадзе Карнілава ў Пеграград былі накіраваны вайсковыя часці, каб разагнаць Саветы і Часовы ўрад. Супраць выступілі мясцовыя Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, многія вайсковыя часці, рабочыя беларускіх гарадоў. Пры Саветах фарміраваліся ваенна-рэвалюцыйныя камітэты, ствараліся баявыя дружыны на фабрыках і заводах. 30 жніўня быў арганізаваны Часовы рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту (старшьшя М.В.Фрунзе). Рэвалюцыйна настроеныя салдаты і рабочыя ўстанавілі кантроль над стратэгічнымі чыгуначнымі вузламі, арсеналамі. Акцыя генерала Карнілава не атрымала падтрымкі. Узначалілі гэтую барацьбу бальшавікі, што значна павысіла іх упльгў на працоўныя масы. У другой палове верасня 1917 г., напрыклад, у ходзе перавыбараў Саветаў бальшавікі атрымалі большасць у Мінскім Савеце рабочых і салдацкіх дэпутатаў, затым у Слуцкім і Рэчыцкім Саветах. Трэба адзначыць, што працэс бальшавізацыі Саветаў не насіў масавага характару. Але бальшавіцкія арганізацыі збіралі сілы. Бальшавікі Беларусі, Заходняга фронту і Смаленшчыны на канферэнцыі 15 —18 верасня у Мінску абралі адзіны кіруючы орган — Паўночна-Заходні камітэт РСДРП (6).
Лідэры беларускага руху ў мэтах каардынацыі сваей дзейнасці 24 верасня 1917 г. склікалі у Маскве I Беларускі з’езд, большасць дэлегатаў якога прадстаўлялі БСГ. На з’ездзе БСГ стварыла дзве фракцыі. Захады па кансалідацыі сіл у адзін нацыянальны фронт не атрымалі падтрымкі. Пры абмеркаванні пытання аб палітычным уладкаванні Беларусі прадстаўнікі БСГ пакінулі з’езд. У кастрычніку 1917 г. раскалолася Беларуская сацыялістычная грамада. На аснове Петраградскай арганізацыі БСГ стварылася Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя. Петраградская, Маскоўская і Бабруйская арганізацыі БСГ пасля III з’езда партыі (14 — 25 кастрычніка) заявілі аб непадпарадкаванні ЦК БСГ.
15 кастрычніка на II сесіі Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый быў рэарганізаваны кіруючы орган — абрана Вялікая беларуская рада. У яе склад дадаткова ўвайшлі прадстаўнікі беларускай рады Заходняга фронту. Была створана Цэнтральная вайсковая беларуская рада. Яна павяла работу па фарміраванні беларускага войска на Заходнім і Румынскім франтах.
У ноч з 24 на 25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе адбылося ўзброенае паўстанне рабочых і салдат. Раніцай быў абнародаваны падрыхтаваны У.І.Леніным заклік “Да грамадзян Расіі”. У ім аб’яўлялася аб звяржэнні Часовага ўрада і пераходзе ўлады да Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. 26 кастрычніка выканкам Мінскага Савета аб’явіў аб пераходзе ўлады у рукі Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. 3 палітычных вязняў быў створаны I рэвалюцыйны полк імя Мінскага Савета. Разам з 37-м і 289-м Запаснымі палкамі, атрадам чырвонаармейцаў яны склалі ўзброеныя сілы Мінскага Савета. У хуткім часе быў створаны Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту (К.Ландар, А.Мяснікоў і інш.). Была ўведзена цэнзура друку, забаронена дзейнасць гарадской думы.
Супраць новай ўлады выступілі буржуазныя партыі — эсэры, бундаўцы, меншавікі, гарадская дума, Вялікая беларуская рада, цэнтральнае бюро прафсаюзаў г. Мінска і інш. 27 кастрычніка яны стварылі Камітзт ратавання рэвалюцыі на чале з Т.Калатухіным. Маючы перавагу сіл, Камітэт ратавання рэвалюцыі ўльтыматыўна запатрабаваў перадачы яму ўлады. Мінскі Савет пагадзіўся пры ўмове, што войскі не будуць накіраваны на падаўленне паўстання у Петраград і Маскву. Пасля заключэння пагаднення бальшавікі павялі агітацыю сярод салдат. Савецкую ўладу падтрымалі з’езды многіх армейскіх камітэтаў. У ноч з 1 на 2 лістапада у Мінск увайшлі браніраваны поезд і вайсковыя часці, якія ўзялі пад ахову Мінскі Савет. У горадзе зноў была ўстаноўлена Савецкая ўлада. У канцы кастрычніка — пачатку лістапада Савецкая ўлада перамагла у Віцебску, Гомелі, Полацку і іншых гарадах. 19 лістапада новую ўладу прызнаў Магілёўскі савет. Такім чынам, у лістападзе на неакупіраванай тэрыторыі Беларусі ўсталявалася ўлада Саветаў. У гэты час прайшлі салдацкія з’езды 2-й, 3-й і 10-й армій Заходняга фронту. Яны сведчылі аб падтрымцы арміяй рэвалюцыйных змен, дэкрэтаў Савецкай улады.
У лістападзе 1917 г. на Беларусі адбыліся выбары ва ўстаноўчы сход. 3 56 дэпутатаў ад Мінскай, Віцебскай, Магілёускай акруг і Заходняга фронту было абрана 30 бальшавікоў, 22 эсэра, 4 прадстаўнікі іншых арганізацый. Перамога бальшавікоў была невыпадковай. Арганізацыі РСДРП(б) вялі актьгўную работу па замацаванні новай улады. Яны атрымалі падтрымку на з’ездах Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці (19—21 лістапада), III з’ездзе Саветаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў (18—20 лістапада), II з’ездзе армій Заходняга фронту (20—25 лістапада). Працоўныя, насельніцтва, салдаты з задавальненнем сустрэлі дэкрэты II Усерасійскага з’езда Саветаў аб міры, зямлі і таму пайшлі за бальшавікамі.
26 лістапада ў адпаведнасці з рашэннямі з’ездаў выканкамы Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў, Заходняга фронту ўтварылі выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкамзах) на чале з М.Рагазінскім. Абласны камітэт сфарміраваў Савет народных камісараў вобласці і фронту (старшыня К.Ландар), які ўзначаліў палітычную і гаспадарчую дзейнасць Саветаў (увядзенне на прадпрыемствах рабочага кантролю, канфіскацыя памешчыцкіх зямель і т.д.). У склад Аблвыканкамзаха увайшлі ў асноўным прадстаўнікі партыі бальшавікоў. Прычым у сваей большасці яны былі людзьмі прыезджымі, а не беларусамі. Таму, што датычыцца нацыянальнага самавызначэння, то Аблвыканкамзах не зрабіў ніякіх рэальных крокаў на шляху стварэння беларускай дзяржаўнасці.
Беларускія нацыянальныя партыі і групоўкі, якія не прынялі ўладу Саветаў, выступілі пад лозунгам поўнага нацыянальнага самавызначэння Беларусі. Выканкам Вялікай беларускай рады пачаў падрыхтоўку назначанага на 5 снежня Усебеларускага з’езда, мэтай якога было стварэнне прызнанай Савецкай уладай дэмакратычнай краёвай улады. Паралельна ў гэтым кірунку працаваў Беларускі абласны камітэт (БАК), які быў сфарміраваны ў лістападзе 1917 г. пры Усерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў. Дэпутаты-беларусы, якія прысутнічалі на I Усерасійскім з’ездзе сялянскіх дэпутатаў, стаялі на пазіцыях эсэраў. Пры падтрымцы Наркамата па справах нацыянальнасцяў Расійскай Федэрацыі БАК выступіў з прапановай правядзення 15 снежня з’езда прадстаўнікоў земстваў, Саветаў сялянскіх дэпутатаў, беларускіх палітычных і грамадскіх арганізацый, арміі, настаўніцкага саюза, кааператыўных і культурна-асветніцкіх устаноў.
Вялікая беларуская рада назначыла адкрыццё Усебеларускага з’езда на 5 снежня 1917 г. У гэты дзень у мінскім гарадскім тэатры сабралася каля 300 чалавек, таму было вырашана адкрыць нараду. Пасля доўтіх спрэчак 7 снежня ўдзельнікі прызналі паўнамоцтвы з’езда. Заслухаўшы прывітанні і даклад А.Бонч-Асмалоўскага па зямельным пытанні, дэлегаты затым працавалі па секцях і фракцыях. Беларускі абласны камітэт, які атрымаў грашовую падтрымку ўрада Расіі на правядзенне з’езда, пратэставаў супраць пачатку яго работы. Ён заявіў аб прызнанні Савецкай улады і неабходнасці болып шырокага прадс-таўніцтва, у тым ліку і Аблвыканкамзаха.
15 снежня ў Мінску сабралася 1872 прадстаўніка Саветаў рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў, гарадскіх дум, земстваў, вайсковых беларускіх рад, палітычных партый, прафсаюзаў, бежанскіх саюзаў. 1167 дэлегатаў мелі права рашаючага голаса, у тым ліку каля 800 чалавек з’яўляліся прадстаўнікамі рабочых, сялян, салдат. Вечарам 17 снежня пачалося пленарнае пасяджэнне Усебеларускага з’езда. 3 палітычных партый найбольш уплывовымі былі эсэры і БСГ. Барацьба разгарнулася вакол пытання аб формах самавызначэння Беларусі. Вялікая беларуская рада выступала за аб’яўленне незалежнасці Беларусі. Яе прадстаўнікі лічылі, што ўлада Аблвыканкамзаха распаўсюджваецца толькі на Заходні фронт і не мае ніякага дачынення да Беларусі. БАК патрабаваў абласной аўтаноміі у складзе Расіі. Левыя эсэры і народніцкае крыло БСГ выступалі за аўтаномію з сваей краёвай радай і адміністрацыяй.
З’езд не прызнаў легітымнасць бальшавіцкай улады. Ён абвясціў сябе вышэйшым органам ўлады. Была прынята кампрамісная рэзалюцыя аб усталяванні рэспубліканскага ладу жыцця і стварэнні часовага органа краёвай улады — Усебеларускага Савета сялянскіх, салдацкіх, рабочых дэпутатаў. Яму даручалася замяніць існуючыя органы ўлады, склікаць Устаноўчы сход і вырашыць пытанне аб дзяржаўным ладзе на Беларусі.
Аднак з’езд не паспеў давесці сваю работу да канца. СНК Заходняй вобласці ў ноч з 17 на 18 снежня правёў арышты некаторых членаў прэзідыўма, шэрага дэлегатаў і аб’явіў з’езд распушчаным. 18 снежня делегаты — лідэры беларускіх палітычных партый канспіратыўна стварылі Выканаўчы камітэт савета з’езда. Камітэт спрабаваў арганізаваць супрацоўніцтва з губернскімі, гарадскімі думамі і сумесна з Цэнтральнай беларускай вайсковай радай стварыць беларускае войска. Саўнаркам Заходняй вобласці і фронту абвясціў аб роспуску Вялікай беларускай рады, Беларускай вайсковай рады. Савецкая ўлада прыступіла да ліквідацыі апазіцыі: скасоўваліся гарадскія думы, земскія ўстановы, суды, закрываліся апазіцыйныя газеты. Ствараўся новы апарат кіравання — мясцовыя Саветы.

3. АБВЯШЧЭННЕ І ДЗЕЙНАСЦЬ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ
9 снежня 1917 г. паміж Савецкай Расіяй і Германіяй пачаліся мірныя перагаворы. Занепакоены тым, што ўзнікла рэальная небяспека падзелу роднага края, выканкам Усебеларускага з’езда накіраваў у Брэст-Літоўск сваіх прадстаўнікоў. Дэлегацыя на чале з А.Цвікевічам, нягледзячы на шматлікія перашкоды і адсутнасць афіцыйнага статуса, здолела данесці да ведама ўдзельнікаў канферэнцыі, што яна выступае ад імя беларускага народа і адстойвае цэласнасць і непадзельнасць яго тэрыторыі, неабходнасць нацыянальнага самавызначэння. Але мірныя перагаворы па віне Л.Троцкага былі сарваны. Германскае камандаванне аддало загад сваім войскам пачаць 18 лютага 1918 г. наступление, што рэзка абвастрыла сітуацыю на Заходнім фронце. Дзейнічаючы сумесна з часцямі 1-га польскага корпуса, германскія войскі хутка набліжаліся да Гомеля і Мінска. У такіх умовах кіраўнііггва Аблвыкан-камзаха і СНК Заходняй вобласці, якія раней не аднойчы заяўлялі аб сваім імкненні застацца ў горадзе і арганізаваць абарону, вымушаны былі спешна эвакуіравацца. У ноч на 19 лютага з Мінска ў Смаленск выехалі партыйныя і савецкія ўстановы, штаб Заходняга фронту.
Пасля адыходу бальшавікоў выканкам Усебеларускага з’езда вырашыў узяць уладу ў свае рукі. 21 лютага 1918 г. ён звярнуўся да народаў Беларусі з першай устаўнай граматай, у якой абвясціў сябе часовай уладай. Мы павінны ўзяць свой лес у свае ўласныя рукі”, — падкрэслівалася у грамаце. Беларускі народ павінен ажыццявіць свае неад’емнае права на поўнае самавызначэнне, а нацыянальныя меншасці — на нацыянальна-персанальную аўтаномію. Планавалася, што права нацый павінна вырашацца праз скліканне на дэмакратычных пачатках устаноўчага сейма, а да яго адкрыцдя функцыі ўлады ўскладаліся на створаны Выканкамам Народны Сакратарыят Беларусі. Гэга быў першы беларускі ўрад, старшынёй і сакратаром міжнародных спраў якога быў прызначаны адзін з лідэраў БСГ Я.Варонка. Акрамя яго у склад урада ўвайшлі П.Крачэўскі, А.Смоліч, П.Бадунова, А.Карач, Т.Грыб, К.Езавітаў, У.Макрэеў, І.Серада, Я.Бялевіч, В.Рэдзько, Г.Белкінд, П.Злобін, Л.Заяц, якія прадстаўлялі БСГ, сацыялістаў-рэвалюцыянераў і яўрэйскія сацыялістычныя арганізацыі.
Дзеинасць Народнага Сакратарыята праходзіла ў складаных умовах. У Мінск ўвайшлі нямецкія войскі, дзе яны нечакана “сутыкнуліся” з палітычным цэнтрам, які называў сябе беларускім урадам. Асновай сваей палітыкі Германія лічыла мірны дагавор толькі з РСФСР і разглядала Беларусь як частку акупіраванай расійскай тэрыторыі. 25 лютага 1918 г. нямецкія салдаты занялі будынак Народнага Сакратарыята, знялі з яго нацыянальны сцяг, у памяшканні зрабілі вобыск і захапілі касу. Неўзабаве пасля інцыдэнту акупацыйным уладам быў адасланы мемарандум. Пасля наведвання беларускімі прадстаўнікамі нямец-кага каменданта капітана фон Пільца непаразуменне было вырашана. Аднак рэальнай улады Народны Сакратарыят не атрымаў і працягваў свае існаванне толькі фармальна.
9 сакавіка 1918 г. адбылося пашыранае пасяджэнне Выканкама Усебеларускага з’езда, на якім была прынята другая ўстаўная грамата да народаў Беларусі. У межах рассялення і колькаснай перавагі яе насельшцтва Беларусь была абвешчана Народнай Рэспублікай — БНР. Выканкам быў перайменаваны у Раду, прэзідыўм якой узначаліў І.Серада. Да склікання ўстаноўчага сейма яна аб’яўлялася заканадаўчай уладай, а Народны Сакратарыят, які назначаўся Радай, стаў выканаўчым органам і падпарадкоўваўся ей. Граматай дэклараваліся дэмакратычныя правы і свабоды, адмянялася права прыватнай уласнасці на зямлю, устанаўліваўся 8-гадзінны рабочы дзень.
Другая ўстаўная грамата фактычна з’яўлялася пашыраным варыянтам першай і вызначала асноўныя прынцыпы нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва на Беларусі. 3 імі пагадзіліся нават меншавікі і эсэры, якія раней ігнаравалі саму ідэю беларускай дзяржаўнасці. Адбылося іх прымірэнне з беларускімі палітычнымі партыямі, перш за ўсё з БСГ. Пачала выпрацоўвацца агульная тактыка ў нацыянальным пытанні, на падставе якой складваўся палітычны блок. Прадс-таўнікі расійскіх сацыялістычных партый ўвайшлі ў Раду. 18 сакавіка 1918 г. Рада Усебеларускага з’езда абвясціла сябе Радай БНР і папоўніла свой склад. Агульная колькасць яе членаў была даведзена да 71 чалавека. У яе ўвайшлі прадс-таўнікі палітычных партый і аб’яднанняў, земстваў і гарадоў, нацыянальных меншасцяў, якія жылі на Беларусі. У Прэзідыўм Рады былі абраны І.Серада, Я.Варонка і К.Езавітаў.
3 сакавіка 1918 г. паміж Савецкай Расіяй і Германіяй быў падпісаны мірны дагавор, па якім землі, што ляжалі на захад ад лініі Рыта — Дзвінск — Свянцяны — Ліда — Пружаны і належат раней Расіі, перадаваліся Германіі і Аўстра-Венгрыі. Іх лес павінен быў вырашацца у адпаведнасці з пажа-даннямі насельніцтва. Усходняя частка захопленых Германіяй беларускіх зямель да заканчэння вайны заставалася пад акупацыяй. Гэга яшчэ больш узмацніла незалежніцкія тэндэнцыі у радах беларускага нацыянальнага руху, бо бальшавікі парушылі дадзенае абяцанне, што лес Беларусі не будзе вырашацца без удзелу яе прадстаўнікоў.
У склад Рады былі кааптаваны прадстаунікі Віленскай беларускай рады, якія прапанавалі абвясщць незалежнасць БНР. Прапанова спачатку была разгледжана фракцыяй БСГ у Радзе БНР, затым на пленарным пасяджэнні. Пасля доўгіх спрэчак паміж прыхільнікамі незалежнасці і аўтаноміі Беларусі у складзе РСФСР 25 сакавіка 1918 г. была прынята трэцяя ўстаўная грамата, якой абвяшчалася незалежнасць Беларускай Народнай Рзспублікі. У дапаўненне да папя-рэдніх актаў тут указвалася, што БНР павінна ўключыць усе землі, дзе жыў і меў лічбавую перавагу беларускі народ. Згодна з этнаграфічнай картай, якую склау акадзмік Я.Карскі, сюды ўключаліся Магілёўшчына, беларускія часткі Міншчыны, Віцебшчыны, Віленшчыны, Гродзешчыны, Смалешпчыны, Чарнігаўшчыны і іншых губерняў. У грамаце падкрэслівалася, што страцілі сілу усе старыя дзяр-жаўныя сувязі і Брэсцкі мірны дагавор. Рада БНР павінна была ўвайсці ў адносіны з зацікаўленымі бакамі і самастойна падпісаць мірнае пагадненне, маючы на ўвазе захаванне цэласнасці і непадзельнасці беларускіх зямель.
Акт аб незалежнасці адлюсграваў надзеі на прызнанне БНР суседнімі краінамі. Аднак гэты крок спачатку не атрымаў падтрымкі. Украіна і Латвія мелі прэтэнзіі на беларускія тэрыторыі. У Расіі адразу пачаліся акцыі пратэсту супраць абвяшчэння ВНР, бо яна лічыла Беларусь неад’емнай часткай сваей тэрыторыі. Дзяржавы Антанты і ЗША ва ўмовах вайны з Германіяй і грамадзянскай вайны у Расіі таксама не праявілі зацікаўленасці да ВНР. Праціўнікамі беларускай дзяржаўнасці з’яўляліся польскія і рускія арганізацыі на Беларусі, яўрэйскія колы, якія арыентаваліся на мову і культуру вялікіх народаў і мелі эканамічныя інтарэсы за яе межамі. Што ж тычыцца Германіі, то яе канцлер у адказ на ноту Народнага Сакратарыята паведаміў, што Берлін трактуе Беларусь як частку Савецкай Расіі і, паводле Брэсцкага пагаднення, не мае права без згоды ленінскага ўрада прызнаць новаўтвораную дзяржаву.
Пад пагрозай зброі нямецкія акупацыйныя ўлады разагналі Раду і Народны Сакратарыят, а у пачатку красавіка забаранілі іх дзейнасць. У сувязі са склаўшыміся абставінамі Рада і Сакратарыят пайшлі на збліжэнне з дзеячамі Мінскага беларускага прадстаўніцтва Р.Скірмунтам і П.Алексюком, якія выступалі супраць сацыяльных пераўтварэнняў, за больш цеснае супрацоўніцтва з Германіяй. Яны былі кааптаваны у склад Рады БНР, а 25 красавіка 1918 г. пад іх націскам прымаецда рашэнне накіраваць тэлеграму кайзеру Вільгельму II, у якой выказваецца падзяка за вызваленне Беларусі ад бальшавіцкага прыгнёту і анархіі. Члены Рады заявілі, што будучыню сваей краіны яны бачаць толькі пад апекай германскай дзяржавы.
Але адказу не было, не далі вынікаў і іншыя намаганні у гэтай справе. Як затым высветлілася, гэта быў памылковы крок, які выклікаў востры палітычны крызіс і прывёў да расколу БСГ і Раду БНР. Беларуская сацыялістычная грамада раскалолася на тры часткі: Беларускую партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў, Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю і Беларускую партыю сацыялістаў-федэралістаў. Раду ВНР пакінулі сацыялісты-рэвалюцыянеры, меншавікі, яўрэйскія сацыялісты, частка членаў БСГ. Пачаў распадацца Народны Сакратарыят. Пад уплывай абставін Рада начала эвалюцыяніраваць у кааліцыйны орган, дзе перавагу атрымалі кансерватары на чале з Р.Скірмунтам. Яны адмовіліся ад аграрнай праграмы, якая была замацавана у першай устаўнай грамаце, і пачалі кансультацыі з прадстаўнікамі палітычных партый аб фарміраванні новага складу Народнага Сакратарыята. Але місія Скірмунта правалілася і праз два месяцы ініцыятыву па фарміраванні новага ўрада паспрабаваў узяць на сябе І.Серада. Крызіс унутры Рады БНР паглыбляўся і гэтаму садзейнічала ўзмацняючаяся партызанская барацьба народных мае супраць акупантаў. Адначасова палепшыліся яе адносіны з акупацыйнымі ўладамі, якія ў адрозненне ад афіцыйнага Берліна супрацоўнічалі з Радай БНР.
Пры падтрымцы камандуючага 10-й арміяй генерала Эрыха фон Фалькенгайна Рада дабілася згоды на дзейнасць Мінскай гарадской думы, арганізацыю мясцовай улады. Быў выдадзены часовы загад мясцовым беларускім радам, у якім акрэсліваліся прынцыпы выбараў і прыняц-ця ўлады ад акупантаў у асобных адміністрацыйных галінах. Пры павятовых камендатурах ствараўся інстытут саветнікаў для ўрэгулявання спрэчак паміж акупантамі і насельніцтвам. Пасля таго як у чэрвені 1918 г. урад БНР аб’явіў несапраўднымі дэкрэты Савецкай улады, акупанты перадалі у кампетэнцыю Народнага Сакратарыята гандаль, прамысловасць, органы апекі, адукацыю і культуру.
Паспяхова развівалася дзейнасць Рады БНР на міжнароднай арэне. Па яе ініцыятыве нямецкае вайсковае каман-давание начало летам 1918 г. перагаворы з Савецкай Расіяй аб аб’яднанні з БНР усходніх раёнаў Беларусі, занятых расійскімі войскамі. 3 гэтай нагоды у Маскву выязджала беларуская дэлегацыя, але народны камісар замежных спраў РСФСР Г.Чычэрын яе не прыняў. Прадстаўніцтвы БНР з’явіліся на Украіне, у Літве і Савецкай Расіі. Дыпламатычныя місіі былі накіраваны у Варшаву, Берлін, Берн, Капенгаген. У Кіеве была адкрыта Беларуская гандлёвая . Грамадзяне рэспублікі пачалі атрымлі-ваць пашпарты БНР, у тым ліку дыпламатычныя. У красавіку 1918 г. у якасці дзяржаўнага быў зацверджаны бела-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня”.
Найбольшых поспехаў БНР дасягнула ў развіцці асветы і культуры. У красавіку 1918 г. Народны Сакратарыят прыняў пастанову аб абвяшчэнні беларускай мовы дзяржаўнай. Усе акты, дакументы і пастановы павінны былі пісацца на ей. Паводле розных падлікаў было адкрыта ад 150 да 350 беларускіх школ, 13 гімназій; пры народным сакратарыяце асветы створаны бюро па справах распрацоўкі школьных падручнікаў і выдавеіггва “Прасвета”, якое займалася іх выданнем. У Мінску пачаў працаваць Беларускі педагагічны інстытут, дзе чыталі лекцыі прафесары Я.Карскі, В.Іваноўскі, У.Ігнатоўскі, Б.Тарашкевіч і інш. У красавіку 1918 г. была заснавана Мінская вышэйшая музычная школа, у тым жа годзе перайменаваная ў Беларускую кансерваторыю. Была створана падрыхтоўчая камісія па адкрыцці Беларускага універсітэта, куды ўвайшлі А.Смоліч, М.Доўнар-Запольскі, Я.Карскі. У Мінску працавалі Беларускі тэатр, Таварыства драмы і камедыі, ішпыя культурный установы. Пад кантролем Народнага Сакратарыята выходзіла 14 газет і часопісаў.на беларускай мове.
Поспехі у дзяржауным будаўніцтве БНР былі абмежаваныя, бо германскія ўлады не дазволілі стварыць свае ўзброеныя сілы і паліцыю, адсутнічалі фінансавая сістэма, мясцовыя органы ўлады. Каб неяк умацаваць свае становішча, 9 кастрычніка 1918 г. Рада БНР прьшяла пастанову аб павелічэнні свайго складу да звыш 100 чалавек, Новы ўрад паспрабаваў вырашыць беларускае пытанне з удзелам Савецкай Расіі і ў лістападзе распачаў з ею перагаворы. Але яны не былі завершаны. У Гермаші адбылася лістападаўская (1918 г.) рэва-люцыя, Савецкі ўрад дэнансаваў Брэсцкі дагавор і рушыў Чырвоную Армію на захад. Рада БНР пасля адходу германскіх войскаў аказалася безабароннай. Частка яе членаў заставалася у Мінску, астатнія выехалі ў Гродна і Вільна.
Нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, першая спроба ўтварэння беларускай дзяржаўнасці мела вялікае гістарычнае значэнне. Абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі і дзейнасць яе Рады аказалі ўплыў на развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа. Не дабіўшыся ўлады, Рада БНР тым не мешп прымусіла бальшавіцкі ўрад перагледзець сваю палітыку ў адносінах да Беларусі і пайсці па шляху ўтварэння абмежаванай у правах савецкай дзяржавы.

4. УТВАРЭННЕ БССР
Падрыхтоўчая работа па стварэнні БССР пачалася адразу пасля роспуску Усебеларускага з’езда. Паводле дэкрэта СНК РСФСР ад 31 студзеня 1918 г. пры Наркам-наце у Петраградзе быў арганізаваны Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацкам), які прыступіў да сваей працы 2 лютага. Старшынёй яго стаў А.Р.Чарвякоў, а яго намеснікам — У.В.Скарынка. Д.Ф.Жылуновіч бьгў прызначаны на пасаду галоўнага сакратара. Белнацкам меў агітацыйна-палітычны, культурна-асветніцкі, бежанскі, выдавецкі, ваенны аддзелы, аддзел працы і інш.
У сакавіку 1918 г. Белнацкам пераехаў у Маскву. У Петраградзе, Смаленску і Віцебску пачалі дзейнічаць аддзяленні камісарыята. Друкаваным органам Белнацкама з’яўлялася газета “Дзянніца” (рэдактар Д.Ф.Жылуновіч) —першая савецкая газета на беларускай мове. Сярод супрацоўнікаў Белнацкама было многа вядомых дэеячаў навукі і культуры: Д.Жылуновіч, І.Пятровіч (Янка Нёманскі), Б.Тарашкевіч, У.Дабравольскі, І.Баранкевіч, А.Грыневіч, Ф.Лурук, Ф.Шантыр, Я.Канчар, І.Дварчанін, Л.Родзевіч, М.Мялешка і інш. У арганізаваным Белнацкамам Беларускім народным універсітэце у Маскве лектарамі былі географ Д.Анучыц, гісторык У.Пічэта, мовазнаўца П.Растаргуеў, славіст А.Ясінскі і інш.
Маючы такія моцныя інтэлектуальныя сілы, Белнацкам накіраваў сваю дзейнасць на стварэнне сапраўднай нацыянальнай дзяржаўнасці і развіццё беларускай культуры, займаўся падрыхтоўкай нацыянальных кадраў для многіх галін гаспадаркі і асветы, удзельнічаў у стварэнні Беларускага дзяржаунага універсітэта, клапаціўся пра бежанцаў-беларусаў у Расіі, адкрываў для іх “беларускія хаткі”, школы для дзяцей, арганізоўваў у Маскве два з’езды бежанцаў з Беларусі і падтрымліваў цесную сувязь з У.І.Леніным. Асабліва энергічна Белнацкам змагаўся з правым крылом беларускага нацыянальнага руху, якое імкнулася дабіцца любой цаной дзяржаўнасці Беларусі пры дапамозе германскіх акупантаў.
21—23 снежня 1918 г. у Маскве адбылася канферэнцыя беларускіх секцый РКП (б). У яе рабоце прынялі ўдзел 19 дэлегатаў, якія прадстаўлялі амаль тысячу камуністаў-беларусаў, у асноўным бежанцаў. На канферэнцыі было абрана Цэнтральнае бюро (ЦБ) беларускіх камуністычных секцый РКП(б). Старшынёй яго стаў Д.Ф.Жылуновіч, членамі — А.Р.Чарвякоў, Ф.Д.Балбека, І.С.Надзецкі і інш. ЦБ беларускіх секцый павінна было аб’яднаць намаганні камуністаў-беларусаў, якія жылі, на тэрьггорыі РСФСР і УССР, на рашэнне нацыянальнага дзяржаунага будаўніцтва Беларусі у сувязі з аднаўленнем на яе тэрыторыі Савецкай улады. Канферэнцыя прыняла рашэнне аб неабходнасці стварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і звярну-лася да У.І.Леніна і у ЦБК з просьбай дапамагчы беларусам у ажыіщяўленні гэтай ідэі. У апошні дзень работы канферэнцыі ў Наркамнаце РСФСР адбылася гутарка з прадстаўнікамі Белнацкама і беларускіх камуністычных секцый аб дзяржаўным станаўленні Беларусі.
У гэты ж час шэраг кіруючых асоб (А.Ф.Мяснікоў, В.Г.Кнорын і інш.), партыйных і савецкіх органаў Заход-няй вобласці выступілі з адмаўленнем правамернасці на¬цыянальнага самавызначэння Беларусі. Яны лічылі, што пасля вызвалення края ад нямецкай акупацыі павінна захавацца Заходняя вобласць як адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка РСФСР.
Аднак ЦК РКП (б), улічваючы прапановы ЦК беларускіх секцый і Белнацкама, 24 снежня 1918 г. прыняў рашэнне аб неабходнасці абвяшчэння незалежнай і суве-рэннай Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. 3 гэтай пастановай вымушаны былі пагадзіцца партыйныя і савецкія кіраўнікі Заходняй вобласці і фронту.
25 снежня 1918 г. адбылася нарада супрацоўнікаў Белнацкама, членаў ЦК беларускіх камуністычных секцый і камітэта маскоўскіх беларускіх секцый РКП (б). На нарадзе было вырашана вылучыць у склад урада БССР 15 кандыдатур, на пасаду Старшыні Саўнаркама рэспублікі большасцю галасоў быў вылучаны Д.Ф.Жылуновіч. 27 снежня адбылася другая нарада работнікаў Белнацкама і беларускіх камуністычных секцый. На ей прысутнічалі і прадстаўнікі Паўночна-Заходняга абкама РКП(б) А.Ф.Мяснікоў і М.І.Калмановіч. Нарада вырашыла наступныя пытанні: будова ўрада Савецкай Беларусі, прыкладныя граніцы новай рэспублікі і інш. Д.Ф.Жылуновічу і А.Р.Чарвякову было даручана падрыхтаваць праект Маніфеста Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі.
30 снежня 1918 г. у Смаленску адкрылася VI Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б). Паколькі на ей былі прадстаўлены усе камуністычныя арганізацыі Беларусі, яна аб’явіла сябе Першым з’ездам Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларускай Рэспублікі (КП(б)Б). З’езд абраў Цэнтральнае Бюро КП(б)Б, у склад якога ўвайшлі амаль усе члены Паўночна-Заходняга абкама партыі, у мінулым праціўнікі стварэння БССР. 3 15 яго членаў толькі Д.Ф.Жылуновіч і І.В.Лагун з’яўляліся прадстаўнікамі беларускіх камуністычных секцый.
31 снежня 1918 г. і 1 студзеня 1919 г. адбыліся пасяджэнні ЦК КП(б)Б, на якіх разгарнуліся вострыя спрэчкі у сувязі з фарміраваннем Часовага ўрада рэспублікі. Д.Ф.Жылуновіч дамагаўся 10 з 17 месцаў ва ўрадзе для прадстаўнікоў Белнацкама і ЦК беларускіх камуністычных секцый, а таксама цвёрда патрабаваў выключыць са складу ўрада А.Ф.Мяснікова, М.І.Калмановіча і Р.В.Пікеля. Пасля асабістых перагавораў І.В.Сталіна з Д.Ф.Жылуновічам па тэлефоне апошні павінен быў зняць свае патрабаванні. Познім вечарам 1 студзеня быў канчаткова сфарміраваны Часовы рабоча-сялянскі ўрад Беларусі на чале з Д.Ф.Жылуновічам, наркамамі былі прызначаны сем прадстаўнікоў Белнацкама і камуністычных секцый, а таксама дзевяць прадстаўнікоў Паўночна-Заходняга абкама і Аблвыканкамзаха. У гэты ж вечар, 1 студзеня 1919 г., Часовы рабоча-сялянскі ўрад па радыё абнародваў Маніфест, які арвясціў аб утварэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Маніфест быў першым канстытуцыйным актам Савецкай Беларусі. 7 студзеня 1919 г. ўрад БССР пераехаў са Смаленска ў Мінск, які з гэтага часу стаў сталіцай рэспублікі.
Сваю дзейнасць ўрад БССР пачаў у вельмі цяжкіх палітычных і эканамічных умовах. На вызваленай ад нямецкіх акупантаў беларускай зямлі панавалі разруха, холад і галеча, не хапала нават самых неабходных прадметаў народнага спажывання. Асабліва складанымі былі знешнепалітычныя ўмовы. У пачатку 1919 г. кіраўнікі Польшчы пачалі ўзмоцненую падрыхтоўку да вайны з Савецкай Расіяй, асноўнай мэтай якой было аднавіць Польшчу ў межах Рэчы Паспалітай 1772 г. Першачарговай іх задачай з’яўлялася далучэнне Гродзенскай, Віленскай і Мінскай губерняў. Улічваючы прэтэнзіі Полыпчы на заходнюю частку Беларусі і Літву, ЦК РКП(б) па ініцыятыве У.І.Леніна 16 студзеня 1919 г. прыняў рашэнне, у якім прапаноўвалася Смаленскай, Віцебскай і Магілёўскай губерням выйсці са складу БССР, а Мінскай і Гродзенскай губерням аб’яднацца з Літоўскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай. Галоўным матывам (аб якім адкрыта не гаварылася) гэтага рашэння было стварэнне Літоўска-Беларускай дзяржавы, якая павінна была стаць буферам паміж Расіяй і Польшчай.
3 пастановай ЦК РКП(б) ад 16 студзеня не пагадзілася большая частка ўрада БССР. Д.Ф.Жылуновіч і яго адна-думцы лічылі, што падзел рэспублікі немэтазгодны і неда-пушчальны ні у якім разе. Яны неаднаразова звярталіся у ЦК РКП(б) з прапановай адмяніць гэта рашэнне. Аднак у хуткім часе кіраўнікі ЦК РКП (б) змаглі пераканаць ўрад БССР у неабходнасці такога падзелу рэспублікі.
2 — 3 лютага 1919 г. у Мінску у памяшканні гарадскога тэатра адбыўся I Усебеларускі з’езд Саветаў рабочых, сялян-скіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, які прыняў наступныя Дэкларацыі: да ўсіх народаў і іх урадаў, дзе заклікаў прызнаць незалежнасть БССР і ўстанавіць з ею дыпламатычныя адносіны; аб устанаўленні федэратыўных сувязяў з РСФСР; аб аб’яднанні савецкіх сацыялістычных рэспублік Беларусі і Літвы у адзіную дзяржаву. 3 лютага з’езд прыняў першую Канстытуцыю БССР, зацвердзіў герб і сцяг рэспублікі.
У склад-Цэнтральнага выканаўчага камітэта (ЦВК), выбранага на I Усебеларускім з’ездзе Саветаў, увайшло 50 чалавек (старшыня А.Ф.Мяснікоў). Функцыі пастаяннага ўрада БССР павінен бьгў выконваць Вялікі прэзідыўм ЦВК рэспублікі, у якім “белнацкамаўцы” і члены беларускіх камуністычных секцый — члены ранейшага Часовага ўрада (акрамя І.І.Пузырова і Д.С.Чарнушэвіча) былі пазбаўлены пасад наркамаў.
27 лютага 1919 г. у Вільні адбылося аб’яднанае пасяд-жэнне ЦВК Літоўскай і Беларускай Савецкіх Сацыялістыч¬ных Рэспублік, якое прыняло рашэнне аб стварэнні Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Літвы і Беларусі (ЛітБел ССР) — афіцыйная назва рэспублікі “ССР ЛіБ”. Аб’яднаны ЦБК ЛітБелССР узначаліў К.Г.Цыхоўскі, а СНК – В.С.Міцкявічус-Капсукас. У склад ЛітБелССР увашшгі тэрыторыі Мінскай, Гродзенскай, Віленскай, Ковенскай і част-ка Сувалкаўскай губерняў з болып як шасцімільённым насельніцтвам. Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні па рашэнні I Усебеларускага з’езда адышлі да РСФСР.
Урад Літоўска-Беларускай ССР займаўся практычным вырашэннем пытанняў гаспадарчага і культурнага будаўніцтва. Атрымаўшы ад урада РСФСР 200 млн руб., ён у кароткі тэрмін аднавіў працу на многіх фабрыках і заводах, правёу шэраг мерапрыемстваў у галіне асветы і культуры. Быў прыняты дэкрэт аб абавязковым навучанні дзяцеи і юнакоў ва ўзросце 7 — 18 гадоў. Аднак пры вырашэнні аграрнага пытання ўрад ЛітБелССР дапусціў сур’ёзныя памылкі, аб чым сведчыць адмова ад перадачы сялянам канфіскаваных зямель і паскоранае стварэнне ва ўмовах разрухі саўгасаў. Гэга выклікала у сялян незада-вальненне дзейнасцю ўрада ЛітБелССР, што адмоўна адаб’ецца на ходзе. баявых дзеянняў у перыяд польскага наступления вясной 1919 г.

5. БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ САВЕЦКА-ПОЛЬСКАЙ ВАЙНЫ (1919 – 1920 ГГ.)
У лістападзе 1918 г. адрадзілася польская дзяржава. Яе кіраўнік Ю.Пілсудскі аб’явіў аб аднаўленні Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Атрымаўшы вялікую дапамогу ўзбраеннем і харчаваннем ад Злучаных Штатаў, Францыі і Англіі, Польшча стала рыхтавацца да захопу беларускіх і ўкраінскіх зямель. У Варшаве быў створаны Камітэт абароны крэсаў, пад непасрэдным кіраўніцтвам якога праходзіла фарміраванне так званай Літоўска-беларускай дывізіі. На тэрыторыі Беларусі фарміраваліся атрады “мясцовай самаабароны” з польскіх памешчыкаў і шляхціцаў, якія пасля адступлення нямецкіх войскаў павінны ўзяць уладу ў свае рукі. У канцы снежня польскія легіянеры занялі Дзярэчьш, Ружаны, Пружаны. У лютым-сакавіку 1919 г. імі былі заняты Брэст, Кобрын, Беласток, Ваўкавыск, Слонім, Шнек.
У гэты час войскі Савецкай Расіі прасоўваліся на Захад за адступаючымі германскімі. У снежні 1918 і ў пачатку 1919 г. яны занялі Маладзечна, Мазыр, Картуз-Бярозу, Быцень, Сялец і сутыкнуліся з польскімі атрадамі “самаабароны”, якія з 13 сакавіка 1919 г. афіцыйна былі ўключаны ў склад рэгулярнай польскай арміі.
Прымусовая мабілізацыя ў Чырвоную Армію і адпраўка мабілізаваных на Усходні фронт, палітыка “ваеннага камунізму” выклікалі сярод насельніцтва Беларусі і чырвонаармейцаў хвалю абурэння і прывялі да паўстанняў супраць Савецкай улады ва ўсходняй частцы Беларусі. Адным з іх было паўстанне ў Гомелі. У ім удзельнічалі два палкі салдат. Выступление было падрыхтавана падпольным паўстанцкім камітэтам на чале з эсэрам М.М.Стракапытавым. 24 сакавіка паўстанцы захапілі Гомель, а 26 — Рэчыцу. Было захоплена і расстраляна 10 партыйных і савецкіх кіраўнікоў. Для барацьбы з паўстанцамі у Мінску быў створаны ваенна-рэвалюцыйны штаб, які звярнуўся ў іншыя гарады з просьбай прыслаць войскі і з іх дапамогай жорстка задушыў паўстанне.
Вясной 1919 г. польскія войскі захапілі Ліду і Вільню. Урад ЛітБелССР пераехаў у Мінск. У мэтах канцэнтрацыі сіл і ўзмацнення абароны 1 чэрвеня 1919 г. быў прыняты дэкрэт Усерасійскага ЦБК “Аб аб’яднанні Савецкай рэспублікі Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы і Беларусі для барацьбы з сусветным імперыялізмам”. Уводзілася агульнае камандаванне. Літоўска-беларуская армія была перайменавана у 16-ю армію. Тым не менш польскае наступление працягвалася. Савецкія войскі пакінулі Мінск, Слуцк, Барысаў, Бабруйск, Жлобін, Рагачоў, Рэчыцу. Восенню 1919 г. фронт стабілізаваўся па лініі Полацк, р.Бярэзіна і Днепр, на якой пратрымаўся да вясны 1920 г.
Захопленая тэрыторыя Беларусі была названа Усходняй вобласцю Польшчы (“Усходнімі крэсамі”). Для кіравання ею быў створаны Департамент па справах польскіх усходніх зямель на чале з Е.Асмалоўскім. Акупіраваныя тэрыторыі былі падзелены на дзве акругі — Віленскую і Мінскую, якія у сваю чаргу дзяліліся на паветы. На чале акруг стаялі грамадзянскія акруговыя камісары, а паветаў — павятовыя старасты. У сваей большасці гэта былі пераапранутыя ў цывільную вопратку польскія афіцэры. Беларусы ў органы кіравання не дапускаліся. Польскія ўлады ліквідавалі органы мясцовага самакіравання, як . балыпавіцкія, так і тыя, што былі створаны Радай БНР, а іх актывістаў жорстка праследавалі. Былі забаронены прафсаюзы і іншыя рабочыя арганізацыі, аб’яўлены незаконнымі усе аграрный пераўтварэнні. Аднаўлялася памеш-чыцкае землеўладанне. Польская армія праводзіла непамерныя рэквізіцыі, паўсюдна ўчыняла рабаўніцтва і гвалт. Ю.Пілсудскі ў палітычных мэтах спачатку спрабаваў падтрымліваць федэралісцкія ілюзіі ў літоўскага і беларус-кага грамадства. 28 красавіка 1919 г. ён выступіў з адозвай да насельніцтва былога Вялікага Княства Літоўскага, у якой абяцаў, што дасць яму магчымасць без гвалту ці націску вырашаць свае ўнутраныя нацыянальныя і рэлігійныя справы. На самой справе гэга была хлусня. У культурным жыцці праводзілася палітыка паланізацыі. У 1919 г. была зачынена Будслаўская беларуская гімназія, адабраны будынкі ў Мінскага педінстытута, Гродзенскай беларускай прагімназіі, прыпынілі дзейнасць Нясвіжская і Барысаўская настаўніцкія семінарыі. Са 150 беларускіх школ, якія дзейнічалі ва ўмовах нямецкай акупацыі, к восені 1919 г. захавалася не болып 20. Многія дзеячы беларускага нацыянальнага руху, настаўнікі беларускіх школ былі арыштаваны. Дзяржаўнай мовай была аб’яўлена польская. 3 дзяржаўных устаноў, фабрык і заводаў звальняліся асобы беларускага паходжання, людзі праваслаўнага веравызнання.
Ва ўмовах польскай акупацыі беларускі нацыянальны рух з-за палітычных рознагалоссяў быў расколаты і раз’яднаны. Яго палітычны цэнтр — Рада БНР — ужо з канца 1918 г. не з’яўляўся цэласнай арганізацыяй. Старшыня кабінета міністраў БНР А.Луцкевіч у гэты час быў у Парыжы, а пасля — у Варшаве. Яго нават прымаў Пілсудскі. Там ён дамагаўся прызнання Беларусі як суверэннай дзяржавы, але нічога не дабіўшыся, сам аказаўся ў палітычнай ізаляцыі.
Пад уплывам красавіцкай заявы Пілсудскага многія беларускія дзеячы пайшлі на супрацоўніцтва з палякамі, спадзеючыся з іх дапамогай здзейсніць ідэю незалежнасці. У валасцях і наветах польскія ўлады арганізоўвалі з’езды і так званыя свабодныя плебісцыты, дзе праводзілі лінію на далучэнне беларускіх зямель да Польшчы.
Палітыка гвалту і тэрору супраць беларускага народа паставіла многіх беларускіх палітыкаў у апазіцыю да поль-скага рэжыму. Пад уплывам эсэраў і сацыял-федэралістаў беларускі з’езд Віленшчыны і Гродзеншчыны (9 — 10. VI. 1919, Вільня) пацвердзіў правільнасць ідэі незалежнасці Беларусі і абраў Цэнтральную Беларускую Раду Віленшчыны і Гродзеншчыны на чале з эсэрам Душэўскім. Аднак значнай дзейнасці гэта арганізацыя не разгарнула.
Пасля акупацыі Мінска тут бьгў утвораны Часовы Беларускі Нацыянальны камітэт (ЧБНК) на чале з А.Прушынскім (Алесь Гарун) і яго намеснікам У.Ігнатоўскім. Камітэт меў на мэце згуртаванне ўсіх арганізацый Міншчыны дзеля падняцця нацыянальнай свядомасці беларускага народа. Не адхіляючы ідэі канфедэрацыі Беларусі з Польшчай, Камітэт дамагаўся папярэдняга прызнання БНР і аднаўлення дзейнасці яе Рады. Уся работа ЧБНК да канца 1919 г. абмяжоўвалася Мінскам і Мінскім паветам, дзе ён займаўся культурна-асветнай работай. У канцы снежня 1919 г. ЧБНК стварыла беларускую школьную Раду на чале з С.Рак-Міхайлоўскім, адкрыла каля 300 беларускіх нацыянальных школ, беларускія гімназіі ў Вільні і Мінску, беларускі тэатр.
Партыя беларускіх эсэраў на чале з П.Бадуновай і Т.Грыбам заняла іншую пазіцыю. 12 снежня 1919 г. са згоды польскага ўрада у Мінску была склікана Рада БНР. Палякі разлічвалі, што яна адобрыць далучэнне Беларусі да Польшчы. Але фракцыя БПС-Р дабілася перавыбараў прэзідыўма Рады, замены склада Савета міністраў (А.Луцкевічу было выказана недавер’е, як і старшыні Рады Я.Лёсіку). На чале Савета міністраў быў пастаўлены В.Ластоўскі, а у прэзідыўм Рады БНР увайшлі П.Крычэўскі (старшыня), П.Бадунова, В.Захарка (намеснікі), Н.Козіч і Я.Мамонька (сябры). Пацвердзіўшы вернасць Трэцяй устаўнай грамаце ад 25 сакавіка 1918 г., абноўленая Рада БНР выказала пратэст супраць гаспадарання белапалякаў на Беларусі.
За антыпольскую пазіцыю БПС-Р падверглася рэпрэсіям і вымушана была перайсці на нелегальнае становішча. У тэты ж час палякі стварылі так званую Найвышэйшую Раду (Я.Лёсік, А.Смоліч, І.Серада, С.Рак-Міхайлоўскі, В.Іваноўскі, А.Цярэшчанка), якая заключила 24 сакавіка 1920 г. дагавор з Пілсудскім, па якім Беларусь павінна была стаць часткай Рэчы Паспалітай. Культурна-нацыянальная аўтаномія давалася толькі Мінскай губерні.
Палітыка польскіх улад выклікала рашучае супраціўленне беларускага насельніцтва. Барацьбу ўзначалілі камуністы і беларускія эсэры. ЦК КПБ(б)ЛіБ стварыла Бюро нелегальнай работы (В.Міцкявічус-Капсукас, В.Кнорын, В.Багуцкі), якое занялося арганізацыяй партызанскіх атрадаў. Пад кіраўніцтвам эсэраўцаў стварыўся масавы партызанскі рух, ядром якога стала беларускае працоўнае сялянства.
Камуністы ЛітБелССР ішлі на кантакты з эсэрамі у агульнай барацьбе супраць акупантаў, уступілі ў агульны паўстанцкі камітэт. Ад беларускіх эсэраў адышла трупа моладзі — у большасці студэнты Мінскага настаўніцкага інстытута — на чале з У.Ігнатоўскім, якая стварыла на акупіраванай тэрыторыі Беларускую камуністычную ар-ганізацыю (БКА). Яна разгарнула барацьбу за Савецкую Беларусь у федэрацыі з Расіяй, удзельнічала ў партызанскім руху, пазней увайшла ў Кампартыю Беларусі.
У пачатку сакавіка 1920 г. польскія войскі наступалі ў асноўным на Украіне і ў красавіку занялі Кіеў, а у Беларусі — Мазыр, Калінкавічы, Рэчыцу. Каб дапамагчы Паўднёва-Заходняму фронту, Заходні фронт (камандуючы М.Тухачэўскі) 14 мая перайшоў у наступление, якое было няўдалым. Пасля гэтага Заходні фронт быў умацаваны, атрымаўшы 170 тыс. байцоў. У сярэдзіне чэрвеня пачалося новае наступление Заходняга фронту. 11 ліпеня быў вы-звалены Мінск, 14 ліпеня — Вільня, 19 ліпеня — Гродна. Да жніўня 1920 г. была вызвалена ўся Беларусь.
12 ліпеня 1920 г. прадстаўнікі РСФСР у Маскве падпісалі мірны дагавор з прадстаўнікамі літоўскага ўрада, якім прызнавалася незалежнасць Літвы у этнаграфічных граніцах. Без згоды беларусаў і іх прадстаўнікоў літоўскімі аб’яўляліся не толькі былыя Ковінская і Сувальская, але і ўся Віленская і Гродзенская губерні з гарадамі Вільня, Гродна, Шчучын, Смаргонь, Ашмяны, Барысаў.
Падпісанне Савецкім урадам дагавора з Літвой азначала спыненне існавання ЛітБелССР. Спачатку ЦК РКП(б) пайшоў на стварэнне Мінскага губрэўкама ў складзе А.Чарвякова, А.Адамовіча, А.Вайнштэйна і У.Ігнатоўскага. 31 ліпеня 1920 г. у Мінску адбылося паўторнае абвяшчэнне незалежнай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь. 1 жніўня Дэкларацыя была абвешчана на вялікім гарадскім мітынгу, затым на мітынгах у паветах. Да склікання II Усебеларускага з’езда Саветаў уладу у свае рукі ўзяў Беларускі рэвалюцыйны камітэт.
3 пераносам баявых дзеянняў на тэрыторыю Польшчы сталі выразна відаць палітычныя матывы і мэты вайны, якія меў Савецкі ўрад. Яна ператварылася у сродак экспарту рэвалюцыі. 30 ліпеня ў Беластоку быў утвораны Часовы рэвалюцыйны камітэт Полынчы (Польрэўкам).
Аднак разлік на падтрымку польскага пралетарыяту, на ўздым рэвалюцыйнай хвалі ў Польшчы не апраўдаўся. Наадварот, адказам на наступление Чырвонай Арміі быў магутны нацыянальна-патрыятычны ўздым польскага народа. Армія Тухачэўскага сустрэла ўпартае супраціўленне праціўніка, які 16 жніўня перайшоў у контрнаступление. Чырвоная Армія адкацілася ад Варшавы да Мінска. Аднак як Польшча, так і Савецкая Расія не мелі магчымасці працягваць вайну. 12 кастрычніка 1920 г. былі заключаны папярэднія ўмовы міру паміж РСФСР і Украінай з аднаго боку і Польшчай — з другога, згодна з якімі ваенныя дзеянні спыняліся.
Урад Пілсудскага не адмовіўся ад спробы далучыць тэрыторыі Савецкай Беларусі да Польшчы. 3 гэтай мэтай было падрыхтавана і ажыццёўлена ўварванне арміі Булак-Булаховіча на тэрыторыю БССР на Мазырскім напрамку. Аднак авантура пацярпела паражэнне. У гэты час у Слуцкім павеце не без удзелу Польшчы і Найвышэйшай беларускай рады. 15 — 16 лістапада 1920 г. у занятым польскім войскам Слуцку па ініцыятыве суддзі Б.Пракулевіча быў сабраны з’езд прадстаўнікоў валасцей і мястэчак, на якім прысутнічалі 127 чалавек. У сувязі з тым, што па ўмовах дагавора аб перамір’і польскае войска адыходзіла, а Чырвоная Армія павінна была ўступіць у горад, з’езд вырашыў з узятых на ўлік ваеннаабавязаных арганізаваць вайсковую часць. На працягу трох дзён была сфарміравана брыгада з двух палкоў. З’езд абраў Слуцкую беларускую раду ў складзе 17 чалавек, выразіў пратэст супраць уступлення ў межы Слуцкага павета Чырвонай Арміі, запатрабаваў пакінуць яго у межах Польшчы. Калі Чырвоная Армія 22 лістапада начала набліжацца да дэмаркацыйнай лініі Слуцка, брыгада ўслед з польскім войскам адышла за р. Марач, дзе склала зброю і была інтэрніравана польскімі ўладамі. Слуцкае паўстанне з’яўляецца яскравым прыкладам узброенай барацьбы беларускага народа за сваю незалежнасць.
11 лістапада 1920 г. урад В.Ластоўскага заключыў з Літоўскай рэспублікай дагавор аб узаемным прызнанні, супрацоўніцтве і супольнай барацьбе за вызваленне беларускіх і літоўскіх зямель з-пад польскай акупацыі. У гэты ж час Віленскі край аказаўся захопленым войскамі польскага генерала Л.Жэлігоўскага. Урад Ластоўскага ставіў сваей мэтай зрыў савецка-польскіх перагавораў у Рызе. Ён накіраваў урадам краін Антанты, Балтыі, Скандынавіі і Германіі 21 мемарандум і дэкларацыю. Міністр замежных спраў БНР У.Ладноў узначаліў дыпламатычную місію ў Парыжы і прасіў урады краін Антанты паставіць беларускае пытанне ў парадак дня мірнай канферэнцыі- Але мірная канферэнцыя толькі абавязала Полыпчу паважаць правы нацменшасцяў і запісаць адпаведнае палажэнне у канстытуцыі.
На II Усебеларускім з’езде Саветаў, які адбыўся 13 —17 снежня 1920 г. у Мінску, былі прыняты дапаўненні да канстытуцыі БССР, у якіх вышэйшымі органамі ўлады абвяшчаліся з’езд Саветаў, а паміж з’ездамі — ЦБК ССРБ, выканаўчым органам — СНК ССРБ. Старшынёй ЦБК і СНК ССРБ быў абраны А.Р.Чарвякоў. З’езд устанавіў дзяржаўную манаполію на асноўныя віды пра-дукцыі, вызначыў задачы Саўнаргаса ССРБ у аднаўленні прамысловасці.і транспарта, зацвердзіў “Тэзісы аб аграрным пытанні”, у якіх прадугледжваў надзяленне зямлёй беззямельных і малазямельных сялян, стварэнне саўгасаў. З’езд ратыфікаваў Рыжскі прэлімінарны дагавор ад 12 кастрычніка 1920 г. і пацвердзіў мандат ВРК ССРБ ураду РСФСР на права заключэння міру ад імя ССРБ.
18 сакавіка 1921 г. быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор. Заходняя Граніца БССР з Польпічай праходзіла з поўначы на поўдзень: з паўднёвага боку населенага пункта Ушачы, на ўсход ад Пасвілля на Докшыцы, каля Радашковіч, Нясвіжа, заходней Чырвонай слабады, Старобіна, усходней Мікашэвіч, заходней Турава. Тэрыторыя, якая адышла да Польшчы, складала 106 тыс. км2 з насельніцтвам звыш 4 млн чалавек. На тэрыторыі 6 паветаў ССРБ (Мінскі, Барысаўскі, Ігуменскі і Слуцкі) пражывалі 1 634 223 чалавекі.
Сілы, якія аб’ядналіся вакол БНР, не прызналі Рыжскі мірны дагавор. 26—30 верасня 1921 г. у Празе адбылася палітычная канферэнцыя беларускіх партый і арганізацый. Адказнасць за разрыў Беларусі ўскладалася ў першую чаргу на польскія ўлады. Пацвярджалася Устаўная грамата ад 25 сакавіка 1918 г. Адзначалася, што Ліга нацый без дастатковых падстаў палічыла беларусаў Віленшчыны этнаграфічнай меншасцю і вырашыла перадаць гэты край Літве. Канферэнцыя на некаторы час аб’яднала беларускія нацыянальна-палітычныя сілы на аснове формулы “ні з панамі, ні з камісарамі, а з беларускім народам”. Але у хуткім часе сярод палітычных дзеячаў узмацніліся рознагалоссі, што прывяло да распаду Рады і ўрада БНР — да эміграцыі.
Такім чынам, у час савецка-польскай вайны тэрыторыя Беларусі аказалася разменнай манетай паміж Савецкай Расіяй і Польшчай. Без ведама беларускага народа яго тэрыторыя была падзелена на дзве часткі, што затрымала працэс нацыянальнай кансалідацыі беларусаў.

Метки текущей записи:
, , , , , , ,
Автор статьи:
написал 6135 статей.

Комментариев нет.

 
Запросов: 110 | 0,688 сек
Память: 10.44MB