Сеткавы вучэбны курс “ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ” Модуль 7

16.01.2011 Автор: Рубрика: Бизнес»

Аўтары: дац., к. г. н. Янушкевіч А. М. дац., к. г. н. Пупа В. В. дац., к. г. н. Макарэвіч А. Ф

Модуль 7
БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД СТАНАЎЛЕННЯ КАПІТАЛІСТЫЧНАЙ ЭКАНОМІКІ І БУРЖУАЗНАГА ГРАМАДСТВА (СЯРЭДЗІНА XIX – ПАЧАТАК XX СТ.)

Тэматычны план
1. Аграрная рэформа 1861 г. на Беларусі
2. Развіццё прамысловасці і гарадоў
3. Рэвалюцыйныя падзеі 1905—1907 гг. на Беларусі
4. Сталыпінская аграрная рэформа

УВОДЗІНЫ
Модуль прысвечаны асвятленню працэсаў станаўлення капіталістычнай эканомікі і новых сацыяльных групп ў пасля рэформенны час. Галоўнае месца адведзена характарыстыцы пераўтварэнняў у аграрнай сферы, якая вызначала развіццё гаспадарчага жыцця ў Беларусі ў ХІХ – пачатку ХХ ст. Асобная ўвага нададзена апісанню падзей першай расійскай рэвалюцыі 1905-1907 гг. на тэрыторыі Беларусі, якая была вынікам выбуху сацыяльных і эканамічных супярэчнасцяў ва ўсёй Расійскай імперыі.

1. АГРАРНАЯ РЭФОРМА 1861 Г. НА БЕЛАРУСІ
Беларусь сярэдзіны XIX ст. уяўляла сабой аграрны рэгіён. Сельская гаспадарка вызначала яго эканамічнае аблічча. Асноўную масу насельніцтва (72,3 %) складалі сяляне, якія падзяліліся на памешчьщкіх і дзяржаўных. Акрамя таго, на Беларусі меліся нязначныя групы сялян: удзельныя (належалі царскай сям’і), паезуіцкія, ленныя, царкоўныя і манастырскія.
Нягледзячы на прыгоннае , сіла эканамічнага развіцця непазбежна ўцягвала Беларусь на шлях капіталізму. Аднак гэтаму супраціўлялася дваранства, якое трымалася за свае саслоўныя правы і прывілеі. Каб павялічыць даходнасць сваіх маёнткаў, памешчыкі за кошт памяншэння сялянскіх надзелаў расшыралі барскую запашку і пераводзілі сялян з аброку на паншчыну (у 50-я гг. на ей былі звыш 90 % сялян). Працэс абеззямельвання ў сувязі з увядзеннем у 40—50-я гг. абавязковых інвентароў, якія рэгламентавалі сялянскія надзелы і павіннасці, дасягнуў найбольшых памераў. Напярэдадні адмены прыгонніцтва дасягнула вышэйшай кропкі эканамічная неэфектыўнасць. На ўзмацненне эксплуатацыі беларускае сялянства адка-звала супраціўленнем. Толькі за 1858 — 1860 гг. у Беларусі адбылося больш 40 выступленняў сялян, многія з якіх (каля 1/4) былі падаўлены з дапамогай войскаў.
Урад Аляксандра II разумеў неабходнасць хутчэйшай адмены прыгоннага права. 19 лютага 1861 г. Аляксандр II падпісаў ухваленыя Дзяржаўным Саветам заканадаўчыя акты і “Палажэнне”) аб “крестьянах, вышедших из крепостной зависимости” і адначасова Маніфест аб адмене прыгоннага права. Гэтыя дакументы былі апублікаваны 5 сакавіка 1861 г.
У адпаведнасці з “Палажэннямі” памешчыкі пазбаўляліся права распараджацца асобай селяніна (прадаваць, дарыць, умешвацца ў сямейныя справы). Сяляне атрымлівалі права набываць на свае імя нерухомую маёмасць, займацца гандлёва-прамысловай дзейнасцю. Аднак памешчык па-ранейшаму заставаўся ўласнікам усей зямлі. Хаця у карыстанне сялянам і давалася пэўная колькасць палявой зямлі, аднак да яе выкупу (не раней чым праз 9 гадоў) яны не з’яўляліся ўласнікамі гэтай зямлі.
Да заключения выкупной здзелкі сялянін знаходзіўся ў стане часоваабавязанага і выконваў на карысць памешчыка вызначаныя павіннасці (у выглядзе паншчыны або аброку). Пазямельныя адносіны паміж памешчыкамі і часоваабавязанымі сялянамі рэгуляваліся ўстаўнымі граматамі, у якіх указваліся памер палявога надзела і павіннасці за яго. Складанне ўстаўных грамат ускладвалася на самога памешчыка ў назначаны двухгадовы тэрмін — да 19 лютага 1863 г. Землеўпарадкаванне беларускіх сялян праводзілася па двух “Мясцовых палажэннях”. У Магілёўскай і васьмі паветах Віцебскай губерні Землеўпарадкаванне сялян праводзілася па “Мясцовым палажэнні для вялікарускіх, новарасійскіх і беларускіх губерняў”. У беларускіх паветах, дзе панавала абшчыннае землекарыстанне, памеры зямельных надзелаў складалі: вышэйшы — ад 4 да 5,5 дзесяціны, ніжэйшы — 1/3 вьппэйшага. Згодна з устаўнымі граматамі сялянам давалася у карыстанне тая колькасць зямлі, якой яны карысталіся да . Калі памер надзела перавышаў вышэйшы, памешчык меў права адрэзаць “излишек” у сваю карысць. За карыстанне “поўным”, гэта значыць вышэйшым, надзелам сяляне павінны былі плаціць аброк (у сярэднім 8 руб. у год) або адбываць паншчыну (40 мужчынскіх і 30 жа-ночых дзён у год). Акрамя таго, сяляне павінны былі несці на карысць памешчыка і іншыя павіннасці (надводную, будаўнічую і т.д.). Захаванне кругавой парукі гарантавала па-мешчыкам спраўнае выкананне ўстаноўленых павіннасцяў.
У Віленскай, Гродзенскай, Мінскай і чатырох паветах Віцебскай губерняў Землеўпарадкаванне сялян праводзілася па асобным “Мясцовым палажэнні”, якое не ўстанаўлівала пэўных нормаў надзелаў. У пастаянным карыстанні сялян гэтых губерняў захаваліся прысядзібныя і палявыя землі і ўгоддзі, якімі яны згодна з інвентарамі карысталіся да 1861 г. Калі у сялян зямлі было больш, чым наказана у інвентары, або у памешчыка заставалася менш 1/3 часткі зручных зямель, то апошні меў права адрэзаць у сваю карысць 1/6 частку сялянскіх зямель. Памер павіннасцяў вызначаўся незалежна ад памераў над-зела, але не павінен быў перавышаць инвентарную норму: паншчына — не больш 23 дзён, аброк — не больш 3 руб. з дзесяціны у год. За выкананне павіннасцяў сяляне паветаў неслі асабістую адказнасць перад памешчыкам, таму што надзел адводзіўся у падворнае карыстанне кожнаму гаспадару.
Набыццё сялянамі зямель ва ўласнасць ажьщцяўлялася праз выкуп. Правілы выкупу палявога надзела былі аднолькавымі для ўсіх губерняў Расіі. Памер выкупной сумы вызначаўся на аснове 6 % капіталізацыі гадавога аброку. У гэтую суму ўключаўся даход ад прыгоннай працы, якога памешчык быў пазбаўлены ў сувязі з вызваленнем сялян. Напрыклад, калі часоваабавязаны селянін плаціў памешчыку аброк 30 руб. у год, тады выкупная сума састаўляла 500 рублёў (30–100)/6 = 500). Такім чынам, выкуп зямлі сялянамі па сутнасці з’яўляўся выкупам асобы, яе аброчных павіннасцяў. Дзяржава для ажыццяўлення выкупной аперацыі давала сялянам доўгатэрміновую грашовую пазыку. Сяляне на 49 гадоў рабіліся даўжнікамі дзяржавы і павінны былі выплачваць ей доўг высокімі працэнтамі, так званыя выкупныя плацяжы. Памер выкупу значка перавышаў фактычны кошт зямлі. Напрыклад, рыначны кошт зямлі у Мінскай губерні складаў 18 руб. за дзесяціну, а па выкупе сяляне павінны былі заплаціць за яе 79 руб. 20 кап. Выкупныя плацяжы спаганяліся да рэвалюцыі 1905 — 1907 гг., калі ўрад быў вымушаны датэрмінова адмяніць іх. За тэты час сяляне выплацілі ўраду ў 3 разы больш, чым каштавала купленая імі зямля.
“Агульным палажэннем” вызначаўся парадак кіравання сялянамі. Сельская абшчына, што складалася з сялян, якія пражывалі на землях ад наго памешчыка, выбірала сельскага старасту і зборшчыка подацяў. Некалькі сельскіх абшчын утваралі воласць. На валасным сходзе выбіралася праўленне на чале з валасным старшынёй, а таксама валасны суд. Сельскія і валасныя праўленні ведалі раскладам і зборам падаткаў, аб’яўлялі сялянам законы і распараджэнні цэнтральных і мясцовых улад, сачылі за грамадскім парадкам. Для правядзення.рэформаў у жыццё ствараліся спецыяльныя органы — павятовыя міравыя з’езды і міравыя пасрэднікі, губернскія па сялянскіх справах прысутнасці.
Міравым пасрэднікам, якія прызначаліся губернатарамі з мясцовых памешчыкаў, падпарадкоўвалася сялянскае кіраванне некалькіх валасцей. Асноўным іх абавязкам было садзейнічанне складанню актаў, якія вызначалі пазямельны лад і павіннасці сялян згодна з “Палажэннямі”. Губернская па сялянскіх справах прысутнасць кіравала правядзеннем рэформы у губернях, старшынёй яе быў губернатар, членамі — мясцовыя памешчыкі і чыноўнікі. Прадстаўнікоў сялян у гэтых установах не было.
Умовы адмены прыгоннага права не былі прыняты беларускім сялянствам і паслужылі штуршком да развіцця шырокага сялянскага руху. У 1861 — 1862 гг. беларускае сялянства аказвала сур’ёзнае процістаянне дзейнасці міравых пасрэднікаў, стварэнню органаў сялянскага “самакіравання” і ўвядзенню ўстаўных грамат. Да лютага 1863 г., гэга значыць да канчатку вызначанага тэрміна іх стварэн-ня, на Беларусі не было падпісана амаль 80 % ўстаўных грамат. Кульмінацыйнай кропкай сялянскага руху было паўстанне над кіраўніцтвам К. Каліноўскага, якое супала з польскім нацыянальна-вызваленчым рухам. Паўстанне было падаўлена, аднак аказала сур’ёзны ўплыў на палітыку царызму ў адносінах да Беларусі. Царскі ўрад вымушаны быў пайсці на ўступкі сялянам.
1 сакавіка 1863 г. выйшаў указ аб адмене часоваабавязаньгх адносін у Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях і чатырох паветах Віцебскай губерні. Праз тры месяцы гэты указ быў распаўсюджаны на Магілёўскую і беларускія паветы Віцебскай губерні. Указ уводзіў абавязковы вьпсуп ся¬лянскіх надзелаў. Абавязковыя адносіны паміж сялянамі і памешчыкамі спыняліся з 1 мая 1863 г. Выкупныя плацяжы за надзельную зямлю паніжаліся на 20 %. Сяляне пераходзілі ў разрад сялян-уласнікаў і павінны былі ўносіць выкупныя плацяжы ў павятовае казначэйства. Указам ад 9 красавіка 1863 г. ствараліся паверачныя камісіі, якія павінны былі праверыць правільнасць складання ўстаўных грамат пасля 19 лютага і няправільна складзеныя ануляваць. У выніку праверкі ўстаўных грамат у часткі сялян былі павялічаны зямельныя надзелы, зніжаны аброк і адпаведна выкупныя плацяжы, за сялянамі замацоўваліся сервітутныя ўгоддзі (пашы, вадапоі і т.д.), якімі яны карысталіся да рэформы 1861 г. Урадавай адміністрацыяй надавалася вялікае значэн-не землеуладкаваншо беззямельных і малазямельных сялян. На падсгаве цыркуляра ад 17 жніўня 1863 г. сяляне, абеззямеленыя пасля 1857 г., павінны былі атрымаць свае надзелы у поўным аб’ёме. Змянілася і землеўладкаванне дзяржаўных сялян Беларусі. Па законе ад 16 мая 1867 г. аброчная подаць пераўтваралася у выкупныя шіатяжы і дзяржаўныя сяляне станавіліся ўласнікамі зямельных надзелаў. Такім чынам, у вытку рэформы 1863 г. сялянству Беларусі былі вернуты землі, адрэзаныя ад іх раней, значна аблегчаны ўмовы выкупу зямлі. У адрозненне ад унутраных губерній Расійскай імперыі феадальныя адносіны ў Беларусі былі ліквідаваны ў 1863 г. праз спыненне часоваабавязанага становішча сялян.
Рэформа 1861 г. з’явілася пераломным момантам, мяжой паміж дзвюма эпохамі у гісторыі Беларусі — феадалізмам і капіталізмам. Асабістае вызваленне ліквіда-вала манаполію памешчыкаў на эксплуатацыю сялянскай працы, садзейнічала больш высокаму росту рынку працоўнай сілы для капіталізму у стадыі развіцця як у прамысловасці, так і у сельскай гаспадарцы. Умовы рэформы забяспечвалі як памешчыкам, так і сялянам пераход ад прыгонніцкай гаспадаркі да капіталістычнай. Буржуазная па змесце сялянская рэформа разам з тым захавала шматлікія прыгонніцкія перажыткі, галоўным з якіх з’яўлялася памешчыцкае землеўладанне.

2. РАЗВІЦЦЁ ПРАМЫСЛОВАСЦІ І ГАРАДОЎ
У 60—90-я гг. XIX ст. прамысловасць Беларусі захавала сваю спецыялізацыю па перапрацоўцы пераважна мясцовай мінеральнай, лясной і сельскагаспадарчай сыравіны. На працягу першых двух дзесяцігоддзяў пасля рэформы 1861 г. прамысловы рост быў павольны. Па-ранейшаму па ўсіх паказчыках пераважала дробная вытворчасць і мануфактура. У 1873 — 1875 гг. Беларусь была ахоплена прамысловым крызісам, які выявіў нізкую пакупную здольнасць селяніна — галоўнага спажыўца тавараў. Пад цяжарам высокіх выкупаў адпаведна з умовамі адмены прыгоннага права ён вымушаны быў сам вырабляць палотны, сукны, абутак, галаўныя уборы і т.д. Крызіс закрануў пераважна дрэваа-працоўчыя і харчасмакавыя дробныя і мануфактурныя прадпрыемствы. Крызіс 1881 — 1882 гг., які зноў ахапіў харчасмакавую, дрэваапрацоўчую, сілікатную, гарбарную і тэкстыльную прамысловасць, перш за ўсё ўдарыў па дробнай вытворчасці, затармазіў развіццё мануфактур. У 80—90-я гг. значка паскорыўся працэс развіцця фабрычна-заводскай прамысловасці Беларусі, аднак разам з фабрыкамі і заводамі працягвала расці дробная і мануфактурная вытворчасць. За апошняе дзесяцігоддзе мінулага стагоддзя сярэднегадавы прырост прамысловай прадукцыі складаў у сярэднім 8,2 %, што ў 2 разы большы, чым за 30 папярэдніх гадоў.
У 1860 г. на Беларусі налічвалася 20 тыс. рамесніцкіх майстэрняў, 7,8 тыс. немеханізаваных дробнакапіталістычных прадпрыемстваў (з колькасцю рабочых да 16 чала-век), 140 мануфактур і 76 фабрык і заводаў. Большая частка рамесніцкай вытворчасці Беларусі была сканцэнтравана ў гарадах і мястэчках. За чатыры паслярэформенныя дзесяцігоддзі адбылося павелічэнне яе вытворчасці, што было абумоўлена перш за ўсё попытам сялянства, местачковага і гарадскога насельніцтва на прадметы штодзённага ўжытку і паслугі, якімі не магла забяспечыць фабрыка. Хуткімі тэмпамі развіваліся новыя віды рамёстваў — хімічныя, метала— і дрэваапрацоўчыя і інш. Павялічылася ўдзельная вага рамяства ў агульнай коль-касці прадпрыемстваў з 23,2 (1860 г.) да 55,3 % (1890 г.). У канцы XIX ст. налічвалася звыш 58 тыс. рамесніцкіх майстэрняў. Аднак іх доля ў агульным аб’ёме прамысловай вытворчасці знізілася за паслярэформенны перыяд з 18,7 да 9,0 %, хаця яна заставалася даволі высокай у металаапрацоўчай (1900 г. — 31 %), хімічнай (29%), дрэваапрацоўчай (19 %), сілікатна-будаўнічай і гарбарнай (па 12 %) вытворчасці.
Рамяство, такім чынам, ва ўмовах развіцця грашовых адносін перарастала у дробную вытворчасць у форме про-стай кааперацыі. Да дробнакапіталістычных прадпрыемст-ваў прынята адносіць тыя, дзе працавала 5 — 15 рабочых без паравога рухавіка, вадзяныя і ветраныя млыны, пільні і алейні (да 10 рабочых), вінакурні і піваварні з вытвор-часцю да 25 тыс. вёдраў адпаведнага напітку у год, а таксама другія прадпрыемствы, на якіх выраблялася пра-дукцыі менш чым на 1 тыс. руб. у год. У I860 г. дробна-капіталістычная прамысловасць складала 9 % ад агульнай колькасці прадпрыемстваў і 62 % вырабленай прадукцыі, і да 1888 г. на яе прадпрыемствах выпрацоўвалася больш пало вы прамысловых вырабаў Беларусі. Аднак у сувязі з інтэнсіўным павелічэннем мануфактурна-фабрычнай вытворчасці ўдзельная вага дробнакапіталістычнай паменшы-лася да 28,2 % у канцы XIX ст., хаця доля апошняй у той жа час па колькасці прадпрыемстваў павялічылася на 7 %.
У другой палове XIX ст. адзначаны значны рост мануфактурнай вытворчасці. Ўдзельная вага яе у гэты перыяд павялічылася па аб’ёме вытворчасці з 7,2 да 15,1 %, па колькасці прадпрыемстваў — з 0,2 да 0,7 %. У 1890 г. у Беларусі працавала 760 мануфактур, у тым ліку 193 дрэваапрацоўчыя, 185 сілікатных, 166 харчасмакавых і інш. Мануфактуры заклалі асновы росту фабрычнай прамысловасці, фарміравання пралетарыяту і буржуазіі.
Машынная вытворчасць у другой палове XIX ст. развівалася найбольш інтэнсіўна. Колькасць фабрык і заводаў павялічылася ў Беларусі з 1860 г. у 15 разоў і склала на канец XIX ст. 1137. Аб’ём вытворчасці на іх узрос у 37 разоў, колысасць рабочых —у у. Пачалі дзейнічаць но-выя фабрыкі: запалкавыя у Барысаве (1881 г.) і Шнеку (1882 г.), тытунёвая у Гродне (1862 г.), папяровая ў Добрушы (1871 г.) і інш. Над канец XIX ст. адчувальным становіцца ўплыў замежнага, асабліва нямецкага капіталу, на эканоміку Гродзенскай губерні.
Да 1890 г. доля фабрычна-заводскай прамысловасці ў агульным аб’ёме прамысловай вытворчасці склала 46,2 % (1860 г. – 8,4 %, 1890 г. – 29,3 %), па колькасці прадпрыемстваў – 1,1 % (1860 г. – 0,1 %, 1890 г. – 0,6 %). Тэмпы росту аб’ёму вытворчасці і колькасці занятых наёмных работнікаў у мануфактурнай і машыннай прамысловасці ў 4 — 7 разоў перавышалі адпаведныя паказчыкі ў дробнай. На тэрыторыі беларускіх губерняў у 1913 г. налічвала-ся 1200 фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў, на якіх працавала каля 40 тыс. рабочых. Болыыасць прадпрыемстваў былі невялікімі па колькасці рабочых. 62,4 % з іх мелі да 15 чалавек. На буйных прадпрыемствах (больш 100 чал.) працавала каля 50 % рабочых. Такім чынам, па ўзроўні канцэнтрацыі вытворчасці Беларусь адрознівалася ад іншых прамысловых рэгіёнаў Расійскай імперыі, дзе гэта канцэнтрацыя была значна вышэйшай.
Гарадское насельніцтва Беларусі за другую палову XIX ст. павялічылася ў 2,2 раза. Яго рост перавышаў тэмпы росту насельніцтва наогул. Гарадское насельніцтва ў сучасных межах дзяржавы ў 1858 г. склала 293,6 тыс. чалавек (9 % ад агульнай колькасці жыхароў), а у 1897 г. — 655,1 тыс. чалавек (10,3 %). Буйных гарадоў на Беларусі ў той час не было. У канцы XIX ст. толькі два з іх (Мінск і Віцебск) мелі колькасць жыхароў у межах ад 50 да 100 тыс. чалавек, сем (Брэст, Гродна, Гомель, Магілёў і інш.) — ад 20 да 50 тыс. Каля 500 тыс. чалавек жыло ў канцы XIX ст. у мястэчках Беларусі. Большая частка іх насельніцтва, як і ў гарадах, займалася гандлёва-прамысловай дзейнасцю.
Росту гарадоў, развіццю прамысловасці, пашырэнню гандлёвых сувязяў спрыяла ўдасканаленне транспартнай сістэмы. У пачатку XIX ст. з разліку на 100 кв. вёрст Беларусь мела шашэйных дарог у 2 разы, а рачных — у 3 разы больш, чым у сярэднім у Еўрапейскай Расіі. У рачным суднаходстве ў гэты час значна ўзрасла роля параходаў. Аднак вялікі ўплыў на гаспадарчае жыццё Беларусі аказала чыгуначнае будаўніцтва. У 1862 г. праз тэрыторыю Беларусі прайшла Пецярбургска-Варшаўская дарога, у 1866 г. — Рыга-Арлоўская чыгунка, у 70-я гг. — Маскоўска-Брэсцкая і Лібава-Роменская магісгралі. У 80-я гг. пачалі дзейнічаць Палескія чыгункі, з 1902 г. — Пецярбургска-Адэская магістраль. У выніку Беларусь атрымала больш цесную сувязь паміж рознымі ўласнымі рэгіёнамі, а таксама з важнейшымі індустрыяльнымі раёнамі Расійскай імперыі. 3 1874 г. на Беларусі пачалі дзейнічаць водаправод (у Мінску), з 1889 г. — электраасвятленне (пры Добрушскай папяровай фабры-цы), з 1898 г. —трамвай (у Віцебску). Апошні тут быў пушчаны раней, чым у Маскве і Пецярбургу. Ужо у 1860 г. уздоўж шашэйных і чыгуначных дарог працягнуліся тэлеграфныя правады, якія злучылі многія населеныя пункты.
Развіццё прамысловасці і гандлю спрыяла фарміраванню значнага слоя прадпрымальнікаў. Буржуазія пашыралася за кошт прадстаўнікоў розных саслоўяў, найперш дваранства і купецтва, а таксама мяшчан, саслоўя пачэсных грамадзян, сялян і інш. Асноўная маса мануфактур і фабрык да канца XIX ст. належала дваранам. Гэта былі пераважна прадпрыемствы па прамысловай перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі з памешчыцкіх маёнткаў. Уладальнікамі дробных прадпрыемстваў у гарадах і мястэчках Беларусі з’яўляліся звычайна мяшчане, у большасці сваей прадстаўнікі яўрэйскай нацыянальнасці. За другую палову XIX ст. агульная колькасць уладальнікаў прамысловых прадпрыемстваў у Беларусі вырасла з 28,2 тыс. у 1860 г. да 77,1 тыс. чалавек у 1900 г. 3 цягам часу паступова змяншалася доля дваран сярод уладальнікаў буйных і сярэдніх прадпрыемстваў. У паслярэформенныя дзесяцігоддзі значна пашырылася гандлёвае прадпрымальніцтва. Да канца XIX ст. заканадаўча яно спалучалася з прыналежнасцю да купецкага саслоўя. Па памерах капіталаў гандлёвая буржуазія ў Беларусі пераважала над прамысловай.
Да часу правядзення рэформы 1861 г. у прамысловасці Беларусі налічвалася 41,5 тыс. наёмных работнікаў, у тым ліку 3,1 тыс. фабрычных і 4,7 тыс. мануфактурных. У 60 — 70-я гг. XIX ст. павелічэнне колькасці пралетарыяту у Беларусі адбывалася адносна невысокімі тэмпамі. У далейшым, асабліва ў 90-я гг., рост колькасці рабочых паскорыўся. У пачатку XX ст. у прамысловасці Беларусі працавала 237 тыс. рабочых. На чыгунках колькасць рабочых дасягала 25 тыс. чалавек. Разам з іншымі сферамі народнай гаспадаркі агульная колькасць пастаянных наёмных работнікаў дасягала у той час 460 тыс. чалавек. Найбольш масавай сацыяльнай базай папаўнення прадстаўнікоў пралетарыяту было збяднелае сялянства, але з-за існаваўшай у той час рысы аседласці яўрэяў і адносна невялікіх магчымасцяў гарадской прамысловасці яно не магло знайсці працу на прадпрыемствах гарадоў і мястэчак Беларусі, а шукала найму на работу ў сельскай і лясной гаспадарцы, а таксама на транспарце і прамысловых прадпрыемствах, размешчаных у вёсках. Гарадскі пралетарыят на Беларусі найперш папаўняўся за кошт збяднелых мяшчан, рамеснікаў, гандляроў.

3. РЭВАЛЮЦЫЙНЫЯ ПАДЗЕІ 1905—1907 ГГ. НА БЕЛАРУСІ
На пачатку XX ст. інтэнсіўны прамысловы ўздым змяніўся сусветным эканамічным крызісам, які ахапіў большасць галін народнай гаспадаркі Расійскай імперыі. У беларускіх губернях на працягу 1900 — 1903 гг. былі закрыты 532 фабрычна-заводскія прадпрыемствы. У меншай ступені крызіс закрануў лёгкую прамысловасць. Гэга дало магчымасць многім прадпрыемствам Беларусі прадоўжыць сваю работу. Між тым эканамічны крызіс, канкурэнцыя з боку фабрычнай вытворчасці прывялі да складанай сітуацыі ў рамесніцкай вытворчасці, якая з’яўлялася дамінуючай на Беларусі. Для таго каб быць канкурэнтаздольнымі, рамеснікі і невялікія прадпрыемствы перапрацоўчай прамысловасці павінны былі інтэнсіфікаваць працу наёмных рабочых, павялічваць працоўны дзень.
Асаблівасці эканамічнага развіцця беларускіх губерняў не з’яўляліся дамінуючым фактарам. Эканоміка Беларусі падпарадкоўвалася агульным эканамічным законам, усе больш уцягвалася ў сусветную эканамічную сістэму. Тут назіралася канцэнтрацыя вытворчасці і капіталу, узнікалі акцыянерныя таварыствы, манапалістычныя аб’яднанні.
У гэты час на Беларусі адбываўся працэс капіталізацыі вёскі. Скарачалася дваранскае землеўладанне, фарміравалася буржуазная зямельная ўласнасць. Сельская гаспадарка беларускіх губерняў на пачатку XX ст. была арыентавана на развіцдё мяса-малочнай жывёлагадоўлі. На Беларусі дзейнічала каля 300 сыраварных і масларобчых заводаў, 430 вінакурных заводаў, якія перапрацоўвалі на спірт бульбу. Даволі шырока выкарыстоўваліся розныя сельскагаспадарчыя машыны, железныя плугі і другія прылады працы. Па ўзроўні тэхнічнай узброенасці сельская гаспадарка Беларусі была адной з перадавых сярод еўрапейскіх губерняў Расійскай імперыі. Разам з тым развіцдё капіталістычных адносін тармазілася рознымі феадальнымі перажыткамі. Накладвала свой адбітак на лес вёскі без- і малазямелле сялянства. У 1905 г. каля 50 % сялянскіх гаспадарак мелі надзел да 10 дзесяцін зямлі. Аграрная перанаселенасць вёскі, высокія падаткі і павіннасці выклікалі значную міграцыю беларусаў у прамысловыя гарады Расіі, Сібір, за межы краіны.
Сацыяльная напружанасць у гарадах і вёсках стварала спрыяльныя ўмовы для радыкалізацыі рабочага і сялянскага руху, стварэння палітычных партый. Аднымі з першых палітычньгх партый на тэрыторыі беларускіх губерняў былі Літоўская сацыял-дэмакратычная партыя (1897), Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі (Бунд, 1897), РСДРП (1898), Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы (1900), партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (1901).
Першыя палітычныя партыі стварала не буржуазія, як гэга было ў дзяржавах Заходняй Еўропы, а рабочы клас. На тэрыторыі Беларусі на пачатку стагоддзя вядучую ролю ў рэвалюцыйна-дэмакратычным руху займалі агульнарасійскія, польскія, яўрэйскія палітычныя партыі. Станаўленне беларускіх палітычньгх арганізацый стрымлівалася слабай нацыянальнай самасвядомасцю беларускай буржуазіі, сялянства, рабочага класа. Беларускае нацыянальнае пытанне знаходзіла водгук перш за ўсё ў асяроддзі інтэлігенцыі, вучнёўскай і студэнцкай моладзі. У канцы 1902 г. на базе гурткоў, якія дзейнічалі ў Вільні, Мінску, Пецярбургу, была створана Беларуская рэвалюцыйная грамада. У 1903 г. яна прыняла назву — Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). Асноўнае свае значэнне тэта партыя бачыла у знішчэнні самадзяржаў’я у саюзе з расійскімі рэвалюцыйнымі сіламі і будаўніцтве сацыялістычнага грамадства, вы¬ступала за дэмакратычную рэспубліку ў межах Расійскай Федэрацыі. Аграрная праграма БСГ патрабавала ліквідацыі прыватнай зямельнай уласнасці, роўнага падзелу зямлі паміж тымі, хто яе апрацоўвае.
Найбольш значны ўплыў на рабочы рух меў Бунд. Выступаючы як “адзіны прадстаўнік яўрэйскага пралета-рыяту”, Бунд зваў да звяржэння самадзяржаў’я і устанаўлення дэмакратычнай рэспублікі. Бунд увайшоў у склад РСДРП як аўтаномная арганізацыя, самастойная у пытаннях, маючых дачыненне да яўрэйскага пралетарыя-ту. На II з’ездзе РСДРП (1903) Бунд выходзіць з партыі ў сувязі з непрыняццем яго прапановы аб федэратыўнай пабудове РСДРП.
Беларусь была адным з цэнтраў, дзе стваралася партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў. У канцы 1901 г. яна была арганізацыйна аформлена, а ў 1902 г. у склад эсэраў увайшла Рабочая партыя палітычнага вызвалення Расіі, якая дзейнічала у Мінску. Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў выступала за ліквідацыю самадзяржаў’я і ўстанаўленне дэмакратычнай рэспублікі, правядзенне сацьгалізацыі зямлі. Тактыка партыі заключалася ў спалучэнні арганізатарскай і агітацыйна-прапагандысцкай работы з індывідуальным тэрорам супраць прадстаўнікоў дзяржаўнай улады.
Развіццё класавых супярэчнасцяў, нарастанне канфрантацыі у грамадстве набліжалі рэвалюцыйную сітуацыю у краіне. Яе эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміра-валіся у перыяд эканамічнага крызісу, калі рабочы рух паступова прымае палітычны характар. Да таго ж руска-японская вайна значна паскорыла працэс палітызацыі вёскі.
Пачаткам першай расійскай рэвалюцыі з’явіліся падзеі 9 студзеня 1905 г. Расстрел шматтысячнага шэсця рабочых да цара ўскалыхнуў краіну. Пратэст супраць “Крывавай нядзелі” выказалі працоўныя Беларусь 3 11 па 17 студзеня праходзілі акцыі пратэсту у Мінску, забастоўкі рабочых і рамеснікаў, дэманстрацыі. Палітычныя стачкі адбыліся ў Брэсце, Віцебску, Гродне, Гомелі, Полацку, Смаргоні. У гэтай барацьбе ўдзельнічалі рабочыя 30 гарадоў і мястэчак.
3 палітычных партый найбольш актыўны ўдзел у рэвалюцыйнай барацьбе прынялі Бунд, РСДРП, эсэры, якія спрабавалі аб’яднаць свае намаганні шляхам стварэння кааліцый-ных камітэтаў. Другі этап палітычных выступленняў працоўных быў звязаны са святкаваннем 1 Мая і правядзеннем мітынгаў салідарнасці з рабочымі Лодзі, Варшавы, Адэсы.
Разам з палітычнымі выступленнямі назіралася і эканамічная барацьба рабочых і сялянства. Летам 1905 г. уз-мацніўся сялянскі рух. Акрамя традыцыйных формаў ба-рацьбы (патравы памешчыцкіх угоддзяў, рубка лесу) на вёсцьі праходзілі сходы, мітынгі, забастоўкі, на якіх выказ-валіся палітычныя патрабаванні. Восенню 1905 г. ініцыята-рамі рэвалюцыйных выстушіенняў сталі чыгуначнікі. У кастрычніку яны спынілі рух на асноўных чыгуначных магі-стралях. Пачалася Усерасійская палітычная стачка.
17 кастрычніка 1905 г. Мікалай II падпісаў Маніфест аб абвяшчэнні дэмакратычных свабод, скліканні Дзяржаўнай Думы з заканадаўчымі паўнамоцгвамі. Буржуазна-лібераль-ны лагер быў задаволены такім рашэннем. Прадстаўнікі буржуазіі атрымалі легальную магчымасць ствараць палітычныя партыі і ўдзельнічаць у прадстаўнічых органах улады. Бліжэйшыя іх задачы, такім чынам, былі вырашаны. Рэвалюцыйна-дэмакратычныя сілы лічылі неабходным пра-цягваць барацьбу. Для каардынацыі дзеянняў у гарадах Беларусі ствараліся стачачныя камітэты, кааліцыйныя саветы. У палітычную барацьбу былі ўцягнуты працоўныя 53 гарадоў і мястэчак. У Мінску, Гомелі, Мазыры, Віцебску і другіх гарадах пры разгоне дэманстрацый мясцовыя ўлады прымянілі сілу. Сотні чалавек былі забіты і паранены. 18 кастрычніка на вакзальнай плошчы ў Мінску былі расстра-ляны ўдзельнікі мітынгу. У канцы 1905 гг. у рэвалюцыйны рух усе больш уцягваецца армія. Салдацкія хваляванні адбыліся у Віцебску, Магілёве, Гродне, Бабруйску, Брэсце.
У снежні 1905 г. царскі ўрад закрыў апазіцыйныя газеты, якія надрукавалі так званы фінансавы маніфест. 7 снежня у Маскве пачалася палітычная забастоўка. Праз некалькі дзён яна перарасла ва ўзброенае паўстанне, якое працягвалася да 18 снежня. На Беларусі снежаньскія палітычныя забастоўкі адбыліся у Мінску, Гомелі, Бара-навічах, Пінску і іншых гарадах. Аднак гэтыя выступленні не перараслі ва ўзброеныя паўстанні. Рэвалюцыйна-дэмакратычныя партыі ў гэты час занялі пазіцыю чакання. Што датычыць мясцовых улад, то яны дзейнічалі рашуча. Былі праведзены арышты кіраўнікоў і актывістаў апазіцыйнага руху, уведзена ваеннае становішча альбо становішча над-звычайнай аховы, праведзена перадыслакацыя войскаў у тыя раёны, дзе набіраў сілу забастовачны рух.
Трэба адзначыць, што царскі ўрад прымяняў не толькі рэпрэсіі. 2 снежня 1905 г. была адменена крымінальная адказнасць за ўдзел у эканамічных стачках, 11 снежня прыняты аб выбарах у Дзяржаўную Думу. З’явілася магчымасць калі не рашэння, дык пастаноўкі ў парламенце эканамічных, сацыяльна-палітычных праблем. Выбары ў I Дзяржаўную Думу, дазвол на стварэнне прафесійных саюзаў (сакавік 1906 г.), безумоўна, некалькі аслабілі канфрантацыю ў грамадстве.
Рэвалюцыйна-дэмакратычныя партыі байкатавалі выбары. Аднак яны адбыліся. Ад беларускіх губерняў было абрана 36 дэпутатаў, у тым ліку 13 сялян. 3 палітычных партый найбольш моцныя пазіцыі ў I Дзяржаўнай Думе мелі кадэты. Дзейнасць Думы па многіх кірунках мела апазіцыйны характар. Яна выказала недавер ураду ў сувязі з публікацыяй 20 чэрвеня дзяржаўнай аграрнай праграмы, якая разыходзілася з думскім праектам. 9 ліпеня 1906 г. Дума была распушчана і былі назначаны новыя выбары.
Ва ўмовах спаду рэвалюцыі палітычныя партыі, у тым ліку рэвалюцыйна-дэмакратычныя, прынялі ўдзел у выбарах у II Дзяржаўную Думу. Больш таго, яны спрабавалі выступіць адзіным блокам. Такі блок, напрыклад, быў створаны у Мінску ў складзе арганізацый РСДРП, Бунда, эсэраў, БСГ, сіяністаў-сацыялістаў і некаторых прафсаю-заў. Правыя таксама аб’ядналі свае сілы. У кастрычніку 1906 г. быў створаны “Русский окраинный союз”, які выступаў пад шавіністычнымі лозунгамі, вёў актыўную антыпольскую і антыяўрэйскую агітацыю.
Польскія, часткова беларускія памешчыкі, каталіцкія святары выступалі ў абарону каталіцкай веры, за аўтаномнае развіццё края. Аўтанамісты вялі агітацыю праз касцёл, друк, крытыкавалі палітыку ўрада.
На выбарах у II Дзяржаўную Думу у беларускіх губернях перамаглі правыя групоўкі. Акцябрысты і чарнасоценцы правялі 15 дэпутатаў, аўтанамісты атрымалі 11 месцаў у Думе. Кадэты мелі двух дэпутатаў, 8 чалавек былі беспартыйнымі. Але у цэлым II Дзяржауная Дума была больш радыкальная, чым папярэдняя. Як і ў першай Думе, галоўным было аграрнае пытанне. Трудавікі, эсэры, сацы-ял-дэмакраты адстоивалі рэвалюцыйны шлях яго вырашэння. Прадстаўнікі акцябрыстаў, памешчыцкіх партый падтрымалі ўрадавую праграму П. А. Сталыпіна. Не атрымаў падтрымкі дэпутатаў праект кадэтаў, разлічаны на абмежаванне памешчыцкага землеўладання.
II Дзяржауная Дума выходзіла з-пад кантролю ўрада. Правыя партыі патрабавалі распусціць Думу. У маі 1907 г. супраць прадстаўнікоў сацыял-дэмакратычнай фракцыі ў Думе было зроблена абвінавачванне у падрыхтоўцы змовы супраць цара. Старшыня Савета міністраў П.А.Сталыпін патрабаваў пазбавіць гэтых дэпутатаў парламенцкай недаты-кальнасці. Думская камісія начала расследаванне. Але Мікалай II, не чакаючы вынікаў гэтага разгляду, 3 чэрвеня 1907 г. распускае Думу. Выбарчы закон, прыняты ў адпаведнасці з Маніфестам 17 кастрычніка, быў зменены. Першая расійская рэвалюцыя скончылася.

4. СТАЛЫПІНСКАЯ АГРАРНАЯ РЭФОРМА
Новай спробай перавесці аграрныя адносіны ў Расіі на рэльсы капіталізму стала сталыпінская рэформа. П. А. Сталыпін (1862-1911), які ў 1902 г. быў губернатарам Гродзенскай, у 1903-1906 гг. – Саратаўскай губерняў, з красавіка 1906 г. – міністрам унутраных спраў, а з ліпеня яшчэ і старшьшёй Савета міністраў Расійскай імперыі, стаў ініцыятарам і кіраўніком гэтай рэформы.
Сутнасцю сталыпінскай аграрнай рэформы было разбурэнне сялянскай і ўкараненне сялянскай зямельнай уласнасці, што было абумоўлена неабходнасцю паскарэння развіцця капіталізму на вёсцы і канчатковай ліквідацыі астаткаў прыгонніцтва ў аграрнай сферы. Сталыпінская праграма капітылістычнага рэфармавання вёскі прадугледжвала наступныя кірункі.
1. Усе сяляне атрымлівалі права выхаду з абшчыны, якая павінна была выдзяліць выходзячаму зямлю ва ўласнае валоданне.
2. Кожны селянін меў права патрабаваць выдзялення ўсіх зямельных угоддзяў (да аднаго месца) у форме хутара, калі на гэтую дзялянку пераносіліся дом і іншыя пабудовы, альбо вотруба, калі сядзіба гаспадара заставалася япічэ у вёсцы.
3. Дабраахвотнае перасяленне сялян на свабодныя землі у Сібір, Сярэднюю Азію і на Паўночны Каўказ.
Сталыпінская рэформа пачалася на аснове царскага , маніфесту ад 9 лістапада 1905 г. аб адмене выкупных плацяжоў з сялян. Аднак стрыжнем гэтай рэформы з’явіўся указ ад 8 лістапада 1906 г. “О дополнении некоторых постановлений действующего закона, касающегося крестьянского землевладения и землепользования”. Тэты указ у водзіў надзвычай важныя змяненні ў землекарыстанне сялян. Трэба нагадаць, што у гэты час адбывалася першая руская рэвалюцыя 1905— 1907 гг., у якой, дарэчы, галоўным пытаннем было аграрнае. “Другую рэформу” (рэформа 1861 г. — першая) па выкананню указа на месцах ажыццяўлялі губернскія і павятовыя землеўпарадкавальныя камісіі. Беларускія губерні адносіліся да рэгіёну, дзе з самага пачатку работы па землеўпарадкаванню развярнуліся фарсіраванымі тэмпамі.
Трэба адзначыць, што у 1905 г. на сучаснай тэрыторыі Бела-русі з больш як 18 млн дзесяцін зямлі у асабістым валоданні знаходзіліся больш 10 млн, што раўнялася 57 %. Сялянскія над-зельныя землі складалі 6 млн, альбо 32 % ад усей плошчы. Царскай сям’і, царкве, манастырам, казне, разнастайным установам належала больш 1,8 млн, ці 9,8 %. Пры гэтым Беларусь па ўдзельнай вазе дваранскага землеўладання займала другое месца у Еўрапейскай частцы Расіі пасля прыбалтыйскіх губерняў. Многія памешчыкі валодалі тысячам! і нават дзесяткамі тысяч дзесяцін зямлі.
Адпаведна указу 9 лістапада 1906 г. кожны селянін, які меў у сваім карыстанні абшчынную надзельную зямлю, не улічваючы арандаванай, мог патрабаваць замацавання яе у прыватную ўласнасць. У вьшадку выхаду з абшчыны за селянінам заставалася права карыстання выганамі, сенакосамі, ляснымі і другімі ўгоддзямі, якія раней знахо дзіліся у агульньш валоданні. Выхад з абшчыны праводзіўся рашэннем агульнага сходу сялян у месячны тэрмін з дня падачы заявы. Па закону ад 14 чэрвеня 1910 г. выхад з абшчыны стаў абавязковым.
У Беларусі хуткае разбурэнне абшчыны праводзілася у Магілёўскай і Віцебскай губернях, дзе яна, як вядома, была асаблівараспаўсюджана. У выніку да 1915г. у Магілёўскай губерні з абшчыны выйшла 56,8 % усіх абшчыннікаў, у Віцебскай — 28,9 %. Тэта былі адны з самых высокіх паказчыкаў па Расіі. У Гродзен-скайіМінскай губернях абшчыны у 1905г. практычнаўжонебыло, у Віленскай — у абшчыне знаходзілася 0,4 % усіх сялянскіх два-роў.
На руінах сельскай абшчыны лягчэй было ствараць хутары і вотрубы. Меркавалася правесці землеупарадкаваныя работы па арганізацыі хутароў і адрубоў на надзельных землях і землях, набытых гаспадарамі праз банкі, а таксама выкарыстоўваць казён¬ны зямельны фонд. Для кушіі зямлі Сялянскі і Дваранскі пазя-мельныя банкі займаліся выдачай ссуд сялянам над залог маё-масці, прычым для хутаран былі ўведзены дадатковыя льготы: ссуда ім выдавалася на поўны кошт зямлі, вотрубшчыкам трэба было адразу ўносіць 5 % наяўнымі, а суполкам — 20 %. Сярод прадаўцоў зямлі пераважна выступал! дваране, а таксама малазя-мельныя сяляне-абрубшчыкі, якія атрымлівалі большую плату за ўгоддзі у адным месцы. Яе пакупнікамі былі заможныя сяляне, а таксама разбагацеўшыя сельсгія пісары, ураднікі, гандляры і інш. Пры гэтым рабіліся пэўныя захады для пашырэння рускага зем¬леўладання. Паказчыкам такой палітыкі з’явілася стварэнне “осо¬бого фонда для устройства русских поселенцев в Северо-Запад¬ном крае”, які арганізаваўся за кошт ліквідацыі казённых зямель. Дана на зямлю з кожным годам узрастала У1906 — 1915 гг. толькі Сялянскі банк заплаціў памешчыкам за купленую у іх зямлю 28 млн руб. За 10 гадоў у шщі губернях Сялянскім банкам было прададзена з выдзяленнем ссуд і за наяўны разлік звыш 250 тыс. дзесяцін зямлі на суму 20,5 млн руб. Такімі шляхамі паскараўся працэс капіталістычнага развіцця беларускай вёскі.
У цэлым рассяленне на хутары ішло марудна. Галоўнымі пры-чынамі гэтага былі малазямелле і вялікасямейнасць. На працягу 1907 — 1916 гг. у беларускіх губернях на надзельных, казённых і банкаўскіх землях узнікла больш 128 тыс. хутароў і адрубоў, што складала 12 % ад агульнай колъкасці сялянскіх двароў (па Расіі у цэлым — 10 %). Важнее значэнне у справе стымулявання рэфор¬мы надавалася стварэнню паказальных хутароў. Сярэдні памераднаго паказальнага хутара складаў каля 11 дзесяцін, пры хутары высаджваўся фруктовы сад з 20 — 30 дрэў.
Безумоўна, станоўчымі былі мерапрыемствы спецыяльнага камітэту у Пецярбургу і мясцовыхулад па наладжванню на вёсцы, пераважна на хутарах, вогнеўстойлівага будаўніцтва, якое рас-паўсюджвалася і у гарадах Сталі адкрывацца чарапічныя, цагель-ныя, бетонныя і іншыя майстэрні, з’явіліся школы, якія рыхтавалі майстроў-спецыялістаў па гэтай справе. Дарэчы, падкрэслім, што колькасцьпадпалаўмаёмасціхутарану 1913 г.у параўнанніз 1907 г. павялічылася у 2 разы.
На службу стальшінскаму землеўпарадкаванню і хутарской палітыцы былі пастаўлены гідратэхнічныя работы, звязаныя з асу-шэннем, абвадненнем, пабудовай мастоў, бетонных калодзежаў і інш. Але адсутнасць сродкаў, няхватка спецыялістаў, гаспадарчая адсталасць і галеча, пачаўшаяся неўзабаве першая сусветная вай-на не далі магчымасці дабіцца сур’ёзных вынікаў на гэтым напрам-ку работы.
Урад Сталыпіна ажыццявіў рад законаў аб перасяленні сялян на свабодныя землі імперыі. Само ж перасяленне было ар-ганізавана слаба На ўсіх перасяленчых пунктах павінна было выдавацца на адну сям’ю пуцявых 4 руб. 79 кап., каротка-тэрміновых ссуд — 2 руб. 61 кап., беззваротнай дапамогі — 2 руб. 93 кап. Аднак гэтыя сродкі атрымлівалі толькі ад 1 да 10 % перасяленцаў. Улічваючы тое, што сярэдняя грашовая выручка на радзіме ад прададзенай зямлі складала для Мінскай губерні 194 руб., Магілёўскай — 245, Віленскай — 227, Віцебскай—262 руб., а для ўладкавання на новым месцы патрэбна было мець не менш 450 руб., то большасць сялян-перасяленцаў апынулася у цяжкім становішчы.
За 1904 — 1914 гг. з пяці беларускіх губерняў выехала 356378 чал. Тэта былі у асноўным малазямельньш і сярэднія слаі сялянства. Наибольшую колькасць перасяленцаў дала Магілёўская вобласць, а найменшую — Віленская. У сярэднім на адну перасяленчую сям’ю з Беларусі прыходзілася у Сібіры 6 дзесяцін зямлі. Зразумела, што на іх магла быць толькі бяд-няцкая гаспадарка. Тэта была адна з важнейшых прычын таго, што на Беларусь вярнуліся 36 544 чал. (10,9 % усіх выехаўшых). Палітыка перасялення паскорыла працэс сацыяльнага рассла-ення сялян.
Неабходна адзначыць, што у 1912 г. у Германй працавала каля 100 тыс. выхадцаў з заходніх губерняў. За 1903 —1913 гг. адсюль за граніцу эмігрыравала оольш 1,5 млн чал. Пры гэтым трэба ўлічваць і тое, што гарады і мястэчкі Беларусі таксама былі пере¬населены, таму беларускія сяляне рассяяяліся таксама і у гарады
Расіі. Напрыклад, у 1917 г. беларусаў пражывала у Петраградзе, Маскве і Адэсе больш, чым у гарадах Беларусі.
Капіталізацыя вёскі патрабавала арганізацыі гаспадарання на аснове шырокага выкарыстання наёмнай працы, навукова-агра-намічных дасягненняў, новай тэхнікі. Згодна са стальшінскай рэ-формай у Беларусі напярэдадні першай сусветнай вайны начала аказвацца дапамога галоўным чынам заможным гаспадарам-хута-ранам, якая прадугледжвала наладжванне сельскагаспадарчых складаў, пракатных, зернеачышчальныхі ветэрынарных пунктаў, племянных рассаднікаў жывёлы і інш.; арганізацыю сельскагас¬падарчых, спажывецкіх, малочных кааператыўных таварыстваў і суполак; стварэннедоследна-паказальныхгаспадарак, садоў.ага-родаў, пчальнікаў; наём на службу аграномаў і іншых спецы¬ялістаў сельскай гаспадаркі; размеркаванне грашовых дапамог і ссуд на агранамічныя і тэхнічныя мэты; прапаганду агранамічных ведаў, арганізацыю курсаў і лекцый для сялян па мнагаполышх севазваротах, прымяненню машын, угнаенняў, лепшых сартоў на-сення, железных плугоў і г.д.
Да правядзення гэтай работы былі прыцягнуты земствы, ство-раныя у сакавіку 1911 г. у Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губер-нях, на падставе палажэння 1890 г. Але тут назіраліся вялікія недахопыіцяжкасці. Дастаткованагадаць, штоў 1914г.уМінскай губерні налічвалася ўсяго 12 аграномаў, у Віцебскай — 16. У Гродзенскай губерні на 1913 г. на агранамічную дапамогу было асігнавана толькі 85,5 тыс. руб. Адмоўна адбівалася таксама ма-лаграматнасць і няграматнасць сялян.
Сталыпінская рэформа насіла ярка акрэслены буржуазны характар: Яна закранала асноўныя бакі эканамічнага ўкладу сельскай гаспадаркі Расійскай імперыі: надзяляла сялян уласнай зямлёй, давала ім магчымасць абзавесціся ўласнай гаспадаркай на новых землях, спрыяла паляпшэнню арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчыасці.
Галоўным вынікам сталыпінскай рэформы, з аднаго боку, стала канцэнтрацыя зямельнай уласнасці ў руках сялян-заможнікаў, што з’яўлялася неабходнай умовай буржуазнай перабудовы сельскай гаспадаркі, а з другога – рост колькасці беззямельных і незаможных сялян. На пачатак першай сусветнай вайны незаможнае сялянства складала не менш 68 % двароў, сярэдняе – 20 %, заможнае – 12 %.

Метки текущей записи:
, , , , , ,
Автор статьи:
написал 6135 статей.

Комментариев нет.

 
Запросов: 110 | 0,516 сек
Память: 10.36MB