Сеткавы вучэбны курс “ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ” Модуль 6

16.01.2011 Автор: Рубрика: Бизнес»

Аўтары: дац., к. г. н. Янушкевіч А. М. дац., к. г. н. Пупа В. В. дац., к. г. н. Макарэвіч А. Ф

Модуль 6
НАРАДЖЭННЕ ІНДУСТРЫЯЛЬНАЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ І ПАЧАТАК МАДЭРНІЗАЦЫІ Ў ЕЎРОПЕ. ЯЕ ЎПЛЫЎ НА ПАЛІТЫЧНАЕ І САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСІ (КАНЕЦ XVIII — СЯРЭДЗІНА ХІХ СТ.)

тэматычны план
1. ПАЛІТЫКА РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ НА ДАЛУЧАНЫХ ЗЕМЛЯХ БЕЛАРУСІ
2. ФРАНКА-РУСКАЯ ВАЙНА 1812 Г. І БЕЛАРУСЬ
3. САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСІ Ў ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ ХІХ СТ.
4. ГРАМАДСКІ РУХ У БЕЛАРУСІ І ПАЛІТЫКА ЦАРЫЗМУ
5. КУЛЬТУРНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСІ Ў ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ ХІХ СТ.

Уводзіны
У МОДУЛІ АСВЯТЛЯЕЦЦА РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯЎ У РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ У КАНЦЫ XVIII – ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ ХІХ СТ. ГЭТЫ ЧАС ВЫЗНАЧАЕЦЦА ПРАМЫСЛОВЫМ ПЕРАВАРОТАМ, ЛОМКАЙ САСЛОЎНЫХ ПЕРАГАРОДАК І СТАНАЎЛЕННЕМ НОВАЙ МАДЭЛІ САЦЫЯЛЬНА–ПАЛІТЫЧНЫХ АДНОСІН У КРАІНАХ ЗАХОДНЯЙ ЕЎРОПЫ. ТРЭБА КАНСТАТАВАЦЬ, ШТО РАСІЙСКАЯ ІМПЕРЫЯ, ДА ЯКОЙ БЫЛІ ДАЛУЧАНЫ БЕЛАРУСКІЯ ТЭРЫТОРЫІ Ў ВЫНІКУ ГВАЛТОЎНЫХ ПАДЗЕЛАЎ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ У КАНЦЫ XVIII СТ., ЗНАЧНА АДСТАВАЛА АД ГЭТЫХ ПРАЦЭСАЎ, ШТО І ПРАЯВІЛАСЯ НАЙЯСКРАВЕЙШЫМ ЧЫНАМ У КРЫЗІСНАЙ СІТУАЦЫІ Ў 40-50-Х ГГ. ХІХ СТ. ДЛЯ БЕЛАРУСІ ГЭТЫ ПЕРЫЯД АДЗНАЧАЎСЯ СУПЯРЭЧЛІВЫМ, НЕАДЗНАЧНЫМ РАЗВІЦЦЁМ.

1. Палітыка Расійскай імперыі на далучаных землях Беларусі
Пасля ўключэння ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі царскі ўрад праводзіў тут цэнтралісцкую аб’яднальную палітыку, ставячы канчатковай мэтай іх зліццё з рускімі рэгіёнамі. 3 канца XVIII і да пачатку XX ст. у залежнасці ад абставін мяняліся толькі тактыка, тэмпы і метады ажыццяўлення гэтай палітыкі.
На тэрыторыі Беларусі былі распаўсюджаны агульнарасійскія адміністрацыйныя органы і ўстановы. У краі пачалі дзейнічаць намесніцкія, а пасля губернскія ўпраўленні, царскія судовыя органы і інш. У пачатку XIX ст. беларускія землі з больш чым трохмільённым насельнііггвам увайшлі ў склад Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, Віленскай і Гродзенскай губерняў. Паводле Тыльзіцкага міру 1807 г. паміж Францыяй і Расіяй да апошняй адышла Беласточчьша, уключаная у 1843 г. у Гродзенскую губерню. 3 палітычных меркаванняў Беларусь была падзелена на два генерал-губернатарствы: Літоўскае (Віленская, Гродзенская і Мінская губерні) і Беларускае (Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні). Царскі ўрад, які быў вымушаны лічыцца з істотнымі адметнасцямі дзяржаўна-прававога становішча далучаных зямель, у якасці іх асноўнага заканадаўчага кодэкса пакінуў Статут Вялікага Княства Літоўскага І588 г. Мясцовыя жыхары мелі магчымасць займаць другарадныя пасады ў губернска-павятовай адміністрацыі. Што датычыцца тых чыноўніцкіх крэслаў, уладальнікі якіх удзельнічалі ў выпрацоўцы і рэалізацыі вышэйшай урадавай палітыкі, то ў іх траплялі, за рэдкім выключэннем, толькі прадстаўнікі імперскага цэнтра.
У сваей саслоўнай палітыцы ўрад імкнуўся перш за ўсё задобрыць шляхту. Для гэтага ёй даваліся правы расійскага дварансгва. За шляхтай захоўваліся, пры ўмове прынясення прысягі на вернасць Расіі, маёнткі з сялянамі. Клапоцячыся аб захаванні сваіх уладанняў, дварансгва ўсходняй Беларусі ў асноўнай масе адразу прысягнула Кацярыне II. Ухіліўся ад прысягі толькі шэраг буйных магнатаў: двое Радзівілаў (ваявода віленскі і стараста рэчыцкі); трое Агінскіх (вялікі гетман літоўскі, кашталян віленскі і ваявода трокскі); Сапега, ваявода полацкі і гетман польскі і літоўскі; Салагуб, ваявода віцебскі; Пацей, вялікі стражнік літоўскі; Чартарыйскі, ваявода рускі. Відавочна, што ўся іх апазіцыйнасць да царызму тлумачылася бояззю згубіць разлеглыя ўладанні і высокія пасады, якія яны займалі у Рэчы Паспалітай, а асобныя былі замешаны і ў антырускай канфедэрацыі, створанай.у 1768 г. у г.Бары на Падоллі.
Напалоханыя вопытам сваіх папярэднікаў і бачачы бяссілле Рэчы Паспалітай, дружна прысягнулі Кацярыне II дварансгва і духавенства цэнтральнай Беларусі. Паводле трэцяга падзелу ў склад Расійскай імперыі ўвайшла фактычна ўся тэрыторыя Вялікага Княства Літоўскага і амаль ніхто з уладальнікаў не застаўся за мяжой. “Тут усе прысягалі, усе у наяўнасці, як свецкія, так і духоўныя, — даносіў у Пецярбург генерал-губернатар Літвы і заходняй Беларусі М.В.Рапнін. — 3 Польшчаю ж Літва, як асобная дзяржава, ніколі, нават па духавенству і маёнтках яго, не змешвалася. Значыць канфіскацыі амаль няма”. Прыклад у прыняцці прысягі на гэты раз паказвала буйная арыстакратыя, для якой ліквідацыя краіны стала ратункам ад рэвалюцыйных перамен.
Аднак патрыятычныя арганізацыі паднялі у 1794 г. паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Феадальная арыстакратыя і царызм не без падстаў бачылі у гэтым руху небяспеку буржуазных пераўтварэнняў на манер Вялікай французскай рэвалюцыі. Адсюль суровыя пакаранні актыўных удзельнікаў паўстання і праследаванне прадстаўнікоў маёмных пластоў, ахопленых патрыятычным рухам. Гэтым займаліся губернская адміністрацыя, ваенныя суды і Асобая следчая камісія, размешчаная ў Смаленску. У выніку прымаемых расійскім урадам мер супраць апазіцыйнага руху канфіскацыям і секвестру падвяргаліся многія землеўладальнікі, але, клапоцячыся аб палітычным супакаенні края, Кацярына II і асабліва Павел I пасля лёгка даравалі тых, хто “раскайваўся”, і вярталі маёнткі назад.
Аднак частка пераважна небагатых дваран, ахопленых патрыятычным рухам у эміграцыі, так і не атрымала даравання ці не скарысталася імператарскімі “міласцямі”. Таму не ўсе канфіскаваныя вёскі вярнуліся да ранейшых уладальнікаў. Паводле няпоўных даных, усяго за часы падзелаў Рэчы Паспалітай, да 1800 г., на тэрыторыі Беларусі ў яе сучасных межах, а таксама Себежскага і Невельскага паветаў Віцебскай губерні былі канчаткова канфіскаваны 26 маёнткаў з 36 080 сялянскімі душамі мужчынскага полу.
Каб не дапусціць распаўсюджвання ідэй Французскай буржуазнай рэвалюцыі, стварыць сабе апору ў захопленым краі і задаволіць апетыты расійскага дваранства і чыноўніцтва, царызм праводзіў на Беларусі палітыку насаджэння рускага землеўладання, пашырэння памешчыцкага сектара наогул. Прыватнай маёмасцю расійскіх землеуласнікаў станавіліся сяляне каралеўскіх эканомій і старостваў, канфіскаваных маёнткаў свецкіх і царкоўных феадалаў, якія эмігрыравалі за мяжу ці выступілі супраць новай улады. Усяго на тэрыторыі Беларусі Кацярына II і Павел I падаравалі у прыватнае спадчыннае ўладанне болып за 200 тыс. рэвізскіх (мужчынскіх) душ. Нагод для падараванняў было больш чым дастаткова: “в награждение ревностной службы и трудов”, “в воздаяние усердия и преданности к империи нашей”, “в замене отошедшего в прусское владение староства”, “за знаменитые победы над неприятелем”, “за воспитание будущего императора”, у дзень каранацыі, “за заслуги против польских конфедератов”, “из монаршей щедроты своей” і проста по его просьбе”, ператварэнне арэнд дзяржаўных маёнткаў у спадчыннае уладанне і-да т.п.
Пашыраючы памешчыцкае землеўладанне за кошт дзяржаўных маёнткаў, царызм непазбежна асуджаў сялян на пагаршэнне іх прававога і маёмаснага стану. Новыя ўладальнікі маглі іх прадаць, перасяліць у іншае месца, сяляне ж не мелі скардзіцца на паноў, уласнасць іх не была абароненая. Прыгонніцтва на Беларусі ўзмацнялася і пашыралася з прычыны запісу за землеўласнікамі часткі былых прывілеяваных і адносна свабодных катэгорый сельскага насельніцтва (зямянаў, выбранцаў, панцырных баяр, “вольных” людзей і інш.).
Царскі ўрад доўга не ўмешваўся у павіннасныя адносіны сялян з прыватнымі ўладальнікамі, практычна аддаючы апошнім поўныя правы на працу, маёмасць і асобу селя-ніна. Таму некалькі нязвыклым і нават сенсацыйным з’явіўся маніфест імператара Паула I ад 5 красавіка 1797 г. аб трохдзённай паншчыне. Сяляне афіцыйна атрымалі правы на адпачынак у нядзелю, а ў астатнія дні тыдня тры дні працаваць на сваіх памешчыкаў, а тры дні — на сябе. Аднак гэты маніфест, прыняты, відавочна, пад уплывай масавых сялянскіх хваляванняў 1796 — 1797 гг., што ахапілі акрамя іншых і Полацкае намесніцтва, насіў хутчэй рэкамендацыйны характер і меў малое практычнае значэнне. У заходніх рэгіёнах Беларусі, дзе панавала падворная сістэма сялянскага землекарыстання і адпаведна вылічэнне абавязкаў з колькасці зямлі, а не сялянскіх душ, гэты не знайшоў ужытку, а ва ўсходніх, дзе пераважала абшчынная сістэма, традыцыя трохдзённай паншчыны ўсталявалася і адстойвалася пазней памешчыкамі Віцебскай і Магілёўскай губерняў. Гаспадарчыя, адміністрацыйныя і судовыя правы над дзяржаўнымі сялянамі пакідаліся ў руках арандатараў і адміністратараў казённых маёнткаў. 1798 г. была праведзена люстрацыя (апісанне) старосцінскіх маёнткаў, якая замацавала тыя павіннасныя адносіны сялян да іх часовых уладальнікаў, што склаліся раней. Сістэма кіравання дзяржаўнымі сялянамі павінна была забяспечваць “памнажэнне казённага даходу”.
Беларускія сяляне, як і іншыя падатковыя саслоўі, цікавілі ўлады Расійскай імперыі перш за ўсё як аб’екты феадальнай эксплуатацыі і папаўнення даходаў казны. 3-за слабай плацежаздольнасці і неабходнасці паступовага прызвычайвання да расійскай падатковай сістэмы ім нека-торы час аказвалі льготы ва ўплаце падушных грошай, пасля чаго насельніцтва беларускіх губерняў было падведзена пад агульны тып падатковага абкладання ва ўсёй імперыі. Але грашовая рэнта і дзяржаўныя падаткі збіраліся на Беларусі да 1811 г. не асігнацыямі, як гэта было ў рускіх губернях, а звонкай манетай, рэальны курс якой быў шмат вышэйшы. Акрамя штогадовага падушнага па-датку, памер якога у канцы XVIII ст. мог дасягаць аднаго рубля серабром, існавалі у залежнасці ад мясцовых умоў земскія. “грамадскі” і “мірскі” зборы, натуральныя спагнанні (кватэрнае, фурманачнае, дарожнае) Уводзілася невядомая дасюль рэкруцкая павіннасць.
На Беларусі скасоўвалася магдэбургскае права, а на гарады, якія яго мелі, і мястэчкі, прызнаныя цэнтрамі паветаў, пашыраліся прынцыпы расійскага гарадскога са-макіравання паводле даравальнай граматы гарадам 1785 г. Жыхары шэрага мястэчак, якія такіх правоў не атрымалі, прыраўноўваліся да сялян і нават раздаваліся прыватным уладальнікам. Гэта выклікала іх упартую, праўда, без жада-ных вынікаў, барацьбу за вяртанне мяшчанскага статусу. Для яўрэйскага насельніцтва, якое пражывала у гарадах, указам 1794 г. вызначалася мяжа яўрэискай аседласці, якая ўключала беларускія і частку ўкраінскіх губерняў.
Каб дагадзіць мясцовым панам, у цэлым захоўвалася канфесійная сітуацыя, якая склалася раней. Нават забаро-нены рымскім папам ордэн езуітаў знайшоў да 1820 г. прытулак на далучаных да Расіі землях усходняй Беларусі. Афіцыйна каталіцкаму і ўніяцкаму духавенству не дазвалялася схіляць у сваю веру праваслаўных. У барацьбе з паўстаннем Т. Касцюшкі Кацярьша II палічыла пат-рэбным умацаваць пазіцыі праваслаўнай царквы на далучаных землях шляхам пераводу ўніятаў у праваслаўе, аб чым (22 красавіка 1794 г.) быў выдадзены указ. Украінскія і беларускія ўніяты сталі аб’ектам уціску з боку афіцыйных улад. Губернская адміністрацыя, паліцыя былі скіраваны на дапамогу праваслаўнаму духавенству. Колькасна вынікі “ўз’яднання” выглядалі даволі значнымі — у праваслаўе перайшло каля паўтара мільёна ўніятаў, але “поспех” гэты быў больш фармальны. Афіцыйнае праваслаўе гады яшчэ не змагло давесці начатую справу да канца, тым больш што імпэт урада да яе неўзабаве пасля падаўлення паўстання Т. Касцюшкі знік. Многія з “уз’яднаных” вярнуліся да ўніі.
Далучэнне да імперыі ўключыла Беларусь у агульнарасійскую гаспадарчую сістэму, аказала ўплыў на развіццё ўсіх галін эканомікі, шмат у чым вызначыла напрамкі яе далейшай гаспадарчай спецыялізацыі. У хуткім часе былі створаны новыя мануфактуры (палатняныя, парусінавыя, канатныя, суконныя і інш.), заснавана суднаверф у Крычаве, дзе будаваліся лёгкія судны для Чарнаморскага флоту. Павялічваліся пасяўныя плошчы, пераважна пад тэхнічныя культуры. Збыт сельскагаспадарчых прадуктаў стымуляваўся адменай пошлін на іх продаж, ліквідаваліся ўнутраныя мытні. Пашыраліся гандлёвыя сувязі з рускімі і ўкраінскімі губернямі, павялічваўся вываз тавараў з Беларусі ў парты на Балтыцы, якія належалі Расіі.
Расійскімі ўладамі было арганізавана вывучэнне беларускага края. Сюды пасылаліся навуковыя экспедыцыі (астранамічная на чале з І. Ісленьевым і фізічная на чале з І. Ляпёхіным), сенатарскія інспекцыі (місія Г. Р. Дзяржавіна). Беларусь таксама адкрывала для сябе Расію. У губернскіх і павятовых гарадах пачынаюць працаваць рускія школы, уводзіцца выкладанне геаграфіі і гісторыі Расіі, пашыраюцца рускія перыядычныя выданні. Пакуль гэта былі астраўкі у моцна спаланізаванай сферы культуры, але яны паклалі пачатак будучай русіфікацыі края. Царскі ўрад праводзіў палітыку адмаўлення самабытнасці і адметнасці беларускага народа. Прычым з-за патурання апалячанаму панству ў канцы XVIII — першай чвэрці XIX ст. працэс паланізацыі працягваўся і нават узмацняўся. У гэтых цяжкіх умовах захавальнікам мовы і нацыянальна-культурных традыцый выступала пераважна сялянства. Але і сярод шляхты да канца не знікла сувязь з роднай зямлёй, жыло, хоць часта і падсвядомае, пачуццё гістарычнай асобнасці, што праяўлялася у так званым ліцвінскім патрыятызме.
Нягледзячы на лаяльныя адносіны царызму да пануючага саслоўя на Беларусі, у шляхты ўсё ж заставаліся прычыны для незадавальнення новай уладай, у першую чаргу з-за страты ўласнай дзяржаўнасці, памяць аб якой перадавалася з пакалення у пакаленне, выклікаючы антырасійскія змовы і паўстанні.
Такім чынам, далучэнне беларускіх зямель да Расійскай імперыі канчаткова спыняла тут традыцыі сярэдневяковай дзяржаўнасці, пашырала і ўмацоўвала прыгонніцтва, паклала пачатак пераарыентацыі эканамічнага, палітычнага і культурнага жыцця Беларусі на ўсход.

2. ФРАНКА-РУСКАЯ ВАЙНА 1812 Г. І БЕЛАРУСЬ
Палітычныя і эканамічныя супярэчнасці паміж буржуазнай Францыяй і феадальнай Расіяй прывялі гэтыя дзяржавы да вайны. Яшчэ напярэдадні шырокамаштабнага ваеннага сутыкнення расійска-французскія адносіны выклікалі абва-стрэнне палітычнай сітуацыі на беларускіх землях. У лістападзе 1806 г. французскія войскі занялі “прускую” частку Польшчы, дзе было створана так званае Княства Варшаўскае. За падзеямі, якія там адбываліся, уважліва сачыла вышэйшае саслоўе заходніх губерняў Расійскай імперыі. Многія памешчыкі рушылі праз граніцу, разлічваючы на атрыманне дзяржаўньгх пасад. Узмацніўся прыток у польскія войскі шляхецкай моладзі з Беларусі і Літвы.
Занепакоены гэтым царскі ўрад выдаў шэраг указаў аб узяцці ў секвестр маёнткау ў асоб, якія самавольна выехалі за мяжу. Рэальная магчымасць згубіць свае зямельныя ўладанні напалохала ўцекачоў, якія пачалі вяртацца, каб прадаць ці закласці свае маёнткі. У адказ Камітэт міністраў забараніў продаж і заклад такіх маёнткаў тэрмінам да двух гадоу. Адзначаныя меры прымаліся стрымана і асцярожна з-за магчымасці выклікаць лішнюю азлобленасць паную-чага саслоўя і накіроўваліся пераважна на тое, каб не выкарыстоўваліся сродкі з маёнткау для арганізацыі замежных атрадаў. Расійскі імператар Аляксандр I разлічваў адцягнуць памешчыкаў заходніх губерняў ад французскага імператара Напалеона перш за ўсё палітычнымі контркрокамі ў “польскім пытанні”. Ён заявіў аб сваім жаданні аднавіць пад эгідай Расіі Вялікае Княства Літоўскае.
Па даручэнні імператара ў 1811 г. князі М.Агінскі, К.Любецкі і граф Л.Плятэр склалі праект “Палажэння аб праўленні аўтаномным Вялікім Княствам Літоўскім”, якое павінна было ахапіць усе тыя тэрыторыі, што дасталіся Расіі ад былой Рэчы Паспалітай у 1772 — 1807 гг. У процівагу канстытуцыі Варшаўскага герцагства таксама прапаноўвалася паступовае, на працягу дзесяці гадоў, асабістае вызваленне сялян ад прыгоннай залежнасці. Аднак ажыццяўленне праекта адкладвалася і зацягвалася: кансерватыўна-нацыяналістычныя сілы ў вышэйшым расійскім кіраўніцтве бачылі ў ім спробу расчлянення і аслаблення імперыі.
12 чэрвеня 1812 г. армія Напалеона пераправілася праз Неман у раёне Коўна і ўварвалася ў межы Расійскай дзяржавы. “Вялікая армія” мела ў прыграніччы амаль трехкратную колысасную перавагу над расійскімі войскамі. Яна складалася з прадстаўнікоў многіх падпарадкаваных Францыі народаў Еўропы. 3 імі таксама ішлі палкі, сфарміраваныя з перайшоўшых на бок Напалеона шляхціцаў з Літвы і Беларуси Толькі князь Дамінік Радзівіл за свой кошт выставіў трохтысячны ўланскі полк, які ужо 16 чэрвеня першым урачыста ўступіў у Вільню. Беларусь стала арэнай ваенных дзеянняў. 1-я і 2-я расійскія арміі, размешчаныя паасобку (адпаведна каля Вільні і Ваўкавыска), адступалі ад заходніх граніц з мэтай злучэння. У чэрвені-ліпені адбыліся жорсткія баі пад Кобрынам, Мірам, Салтанаўкай, Астроўна, Полацкам і ў іншых месцах. Расійскія арміі змаглі аб’яднацца толькі пад Смаленскам, адкуль пасля генеральнай бітвы 4—5 жніўня працягвалі адступаць, зберагаючы асноўныя сілы.
Амаль уся Беларусь, апрача паўднёвых паветаў, кантралявалася французскім ваенным камандаваннем. Напалеон тут знайшоў нямала прыхільнікаў сярод тых шляхціцаў, якія шчыра паверылі ў яго абяцанні адрадзіць былую дзяржаўнасць і таму сустракалі французскія войскі як вызваліцеляў ад расійскіх захопнікаў. 1 ліпеня 1812 г. у Вільні была створана Часовая камісія ўрада Вялікага Княства Літоўскага на чале з мясцовым памешчыкам Станіславам Солтанам, дзейнасць якой пашыралася на Віленскую, Гродзенскую, Мінскую губерні і Беластоцкую вобласць. Для Віцебскай і Магілёўскай губерняў было вызначана асобнае прафранцузскае праўленне.
Ад гэтых марыянетачных урадаў патрабавалася перш за ўсё забяспечваць усім неабходным і нават папаўняць рэкрутамі “Вялікую армію”, што расчароўвала шляхту адносна Напалеона. Частка яе працягвала арыентавацца на Аляксандра I.
Асноўны цяжар вайны лёг на плечы сялян, якія сталі аб’ектам рэквізіцый і проста рабаўніцтва ваюючых бакоў. Новая ўлада не толькі не адмяніла прыгон, а, больш таго, павялічыла на сваю карысць наборы з сялян, чым выклікала ўзмоцненае супрацьдзеянне і варожасць апошніх. Жыхары многіх вёсак пакідалі хаты, забіралі маёмасць і ўцякалі у лясы. Яны стыхійна ператвараліся у партызан, нападаючы на асобных салдат і фуражыраў. Вядомы партызанскія атрады вёсак Стараселле, Мажаны, Есьманы і Кляўкі ў Барысаўскім, Варонкі у Дрысенскім, Жарцы ў Полацкім паветах і інш.
Асаблівую актыўнасць у барацьбе з рэгулярнымі фран-цузскімі войскамі праявілі жыхары вёскі Жарцы, якая апынулася паміж французскім корпусам Н.Ш.Удзіно і рускім корпусам П.Х.Вітгенштэйна. Усе дарослае насельніцтва аб’ядналася у партызанскі атрад на чале з адстаўным салдатам Максімам Маркавым. 8 верасня да Жарцаў падышоў французскі батальён пяхоты і эскадрон кавалерыі. Але жыхары, узброіўшыся ружжамі, самаробнымі дзідамі і шаблямі, папрасіўшы ўзяць над сабой каманду данскога казака Льва Трушына, смела ўступілі ў бой з французамі, нанеслі ім значныя страты і прымусілі павярнуць назад. У кастрычніку жыхары Жарцаў, разам з дружынамі пецярбургскага і ноўгарадскага апалчэнняў, 2 разы ўдзельнічалі ў бітвах за Полацк. Яны былі праваднікамі, разведчыкамі, нападалі на напалеонаўскіх салдат-марадзёраў. За ўсё гэта 22 чалавекі атрымалі крыжы на шапкі і былі ўзнагароджаны сярэбранымі медалямі на блакітных стужках “На ўспамін аб 1812 годзе”.
Аднак нельга адназначна гаварыць, што для ўсёй масы беларускага сялянства пярвейшай была прарасійская пазіцыя у гэтай вайне. Найвялікшым іх жаданнем была непадлегласць памешчыкам і стаяўшай на абароне сацыяльных інтарэсаў апошніх расійскай і французскай адміністрацыі, што сцвердзіла, паводле падання, адна беларуская жанчына, якую Напалеон спыніў на дарозе і пацікавіўся, за каго яна ў гэтай вайне. Імператар атрымаў наступны адказ: “Ды я б хацела, каб француз, заняўшы Маскву, пагнаў, пагнаў, ды і сам не вярнуўся!..”
Ваенныя падзеі і звязаныя з імі змены і паслабленні адміністрацыйнай улады далі магчымасць сялянам у шэрагу месцаў зусім выйсці з падпарадкавання памешчыкаў, прычым незалежна ад зоны кантролю (французскага ці расійскага). Напрыклад, востры характар набылі хваляванні сялян чатырох паветаў на паўночным усходзе Віцебекай губерні. Пры спробе прымусіць падпарадкоўвацца сялян графіні Зубавай быў забіты справаводца эканоміі з мястэчка Усвяты Патоцкі, цяжка збіты 5, ранены 30 і некалькі “усмирителей” прапалі без весткі. 15 верасня сяляне памешчыкаў Ракасоўскага і Савельева сумесна з казённым! падданымі з мястэчка Стайкі, усяго да 300 чалавек, узброіўшыся дзідамі і каламі, зрабілі напад на фальварак калежскага асэсара Вышынскага. Па патрабаванні губернатара ваенны міністр адправіў у Віцебскую губерню спецыяльную каманду для навядзення парадку.
У кастрычніку 1812 г. расійская армія вымусіла Напалеона пакінуць Маскву і адступаць па смаленскай дарозе. Адначасова перайшлі у наступление расійскія войскі на поўначы і поўдні Беларусь Тут адбыўся канчатковы разгром французскай арміі. 14 — 16 лістапада пры пераправе праз раку Бярэзіну каля в. Студзёнка, на поўнач ад Барысава, Напалеон згубіў больш за 20 тыс. чалавек. Далейшае адступленне яго арміі ператварылася у бязладныя ўцёкі. У перамогу Расіі ўнеслі уклад і салдаты, рэкрутаваныя з беларускіх губерняў. Некалькі дзесяткаў тысяч іх было у часцях 1-й арміі і асабліва у 3, 24-й і іншых дывізіях, што вызначыліся у вядомай Барадзінскай бітве.
Такім чынам, у барацьбе Расійскай і Французскай імперый за Беларусь (першая каб утрымаць і працягваць эксплуатаваць нашы землі, а другая каб перападпарадкаваць іх з той жа мэтай сабе) яе жыхары аказваліся па абодва бакі змагання. Менавіта з гэтай прычыны вайна 1812 г. набывала тут характар грамадзянскай.
Гэта вайна прынесла вялікія спусташэнні Беларусі: шмат загінула людзей, былі разбуравы многія гарады і вёскі, амаль напалову скарацілася колькасць жывёлы і зменшыліся пасяўныя плошчы. Вайсковыя дарогі былі усеяны трупамі. Толькі добрыя ўраджаі 1813 і 1814 гг. выратавалі народ ад масавага голаду і эпідэмій. Аднак царскі ўрад і ў гэтых умовах працягваў адстойваць прыгонніцкія парадкі. У царскім маніфесце 30 жніўня 1814 г., дзе ў сувязі з заканчэннем вайны дараваліся розныя міласці саслоўям, аб сялянах было сказана наступнае: “Сяляне, верны наш народ — няхай атрымаюць узнагароду сваю ад бога”. Выключэнне было зроблена толькі для сялян в. Жарцы, якія пасля вайны палічылі сябе вольнымі ад прыгоннай залежнасщ і адмовіліся ісці на паншчыну, за што памешчык Жаброўскі караў іх розгамі, прыгаворваючы: “Вось вам французы, вось вам вольнасць, вось вам крыж”. У 1819 г. царскі ўрад выкупіў сялян в. Жарцы разам з землямі ў вольныя хлебаробы (57 рэвізскіх душ), з умовай спагнання з сялян у казну большая часткі гэтай платы.
Што датычыць асоб, якія прынялі бок Напалеона ў гэтай вайне, то Аляксандр I, кіруючыся ваенна-стратэгічнымі і палітычнымі меркаваннямі, схіляўся “к забвению прошедших заблуждений”. Маніфестам 12 снежня 1812 г. аб’яўлялася дараванне тым, хто вярнуўся з-за мяжы ў двухмесячны тэрмін, толькі па сканчэнні якога іх маёнткі канфіскоўваліся. Аднак тады “ўваскрашальнік” Польшчы і Вялікага Княства яшчэ не быў канчаткова пераможаны і немалая колькасць буйных і дробных землеўладальнікаў па-ранейшаму звязвала свае надзеі з яго спробамі павярнуць назад ход ваенных дзеянняў. У выніку, напрыклад, па Мінскай губерні поўнай ці частковай канфіскацыі пад-лягала каля 84 тыс. сялян мужчынскага полу. Па Гродзен-скай і Магілёўскай губернях было вызначана да перадачы У казну адпаведна больш за 46 і 23 тыс. рэвізскіх душ. Прабыўшы ў складзе дзяржаўных каля года, канфіскаваныя сяляне былі вернуты ранейшым уладальнікам мані-фестам ад 30 жніўня 1814 г. “Усяміласцівейшае дараванне” шляхце не скарыстаў Дамінік Радзівіл, якому толькі ў Мінскай губерні належала больш за 50 тыс. сялян мужчынскага полу, бо памёр у Парыжы. Пазней яго спадчына перайшла, праз шлюб дачкі Стэфаніі, да Вітгенштэйнаў, якія сталі ў XIX ст. самымі буйнымі землеўладальнікамі на Беларусі.
Нягледзячы на тое, што і пасля вайны характерная для Аляксандра I дэмагагічная палітыка заляцанняў са шляхтай працягвалася, што выявілася ў стварэнні Царства Польскага, тым не менш ідэя вяртання, у якой бы там ні было форме, ранейшай дзяржаўнасці на беларускія зямлі была пахавана. Ужо ў студзені 1813 г., калі расійскія войскі перанеслі ваенныя дзеянні за межы сваей дзяржавы, Аляксандр I у пісьме да Адама Чартарыйскага недвухсэн-соўна заявіў: “Не забывайце, што Літва, Падолле і Валынь дасюль лічаць сябе правінцыямі рускімі і ніякая логіка у свеце не ўпэўніць Расію, каб яны маглі быць не пад уладай Гасудара Расіі, а пад якойсьці іншай”.
Хоць у далейшым, аж да 1914 г., ваейнныя сутыкненні Расіі з замежнымі краінамі абыходзілі тэрыторыю Беларусі, але яе сыны аддавалі свае жыцці за імперскія інтарэсы гэтай дзяржавы шмат у якіх кутках Еўропы і Азіі.

3 .Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі ў першай палове ХІХ ст.
У першай палове XIX ст. на Беларусі адбываліся агульныя для Расійскай імперыі працэсы, якія вялі да распаду феадальна-прыгонніцкай сістэмы. Узнікалі адносіны новага, капіталістычнага тьшу. Пра гэта сведчылі поспехі прамысловасці: узрасла колысасць мануфактур, на многіх з іх начала выкарыстоўвацца вольнанаёмная праца. Першыя фабрыкі былі пабудаваны у 20-я гг. XIX ст. у мястэчках Хомск і Косава Гродзенскай губерні. Яны займаліся вырабам сукна. Найбольш распаўсюджанымі былі прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны: вінакурныя, сукон-ныя, палатняныя, цукровыя, мукамольныя. У сярэдзіне XIX ст. на шэрагу фабрык пачалі ўжывацда паравыя рухавікі. У канцы 50-х гг. на Беларусі налічвалася 549 значных вотчын-ных і капіталістычных прадпрыемстваў з 6,5 тыс. рабочых, вольнанаёмныя сярод якіх складалі 43 %.
Праводзіліся работы па паляпшэнні шляхоў зносін, што садзейнічала ўключэнню гаспадаркі Беларусі ва ўсерасійскі рынак. Вялікае эканамічнае значэнне мелі каналы, што злучылі рэкі басейнаў Чорнага і Балтыйскага мораў: Агінскі, Бярэзінскі, Дняпроўска-Бугскі. Па гэтых штучных водных шляхах Брэст, Кобрын, Барысаў і іншыя гарады вялі ажыўлены гандаль, дзякуючы чаму павышалася іх прамысловае значэнне. За перыяд з 1825 па 1861 г. насельніцтва 42 гарадоў Беларусі павялічылася са 151 тыс. да 320 тыс. чалавек. Шырокія дарогі, абсаджаныя бярозамі, так званыя “гасцінцы”, звязалі беларускія гарады з іншымі гарадамі імперыі. У вывазе з Беларусі пераважалі лён і льнопрадукты, збожжа, гарэлка, спірт, воўна, сала, лес. На Беларусь прывозілі прамысловыя вырабы.
Новыя з’явы у эканоміцы, выкліканыя фарміраваннем капіталістычных адносін, адзначаліся і ў беларускай вёсцы. Сельская гаспадарка ўсё больш звязвалася з рынкам, павялі-чвалася плошча ворьгўных зямель, пашыраліся пасевы тэхнічных культур (льну, канапель), значка узрасла ўдзельная вага бульбы і цукровых буракоў, узнікла танкарунная авечкагадоўля. У шэрагу памешчыцкіх гаспадарак пачалі выкарыстоўваіща сельскагаспадарчыя машьшы.
Прапагандай перадавых метадаў земляробства і жывёлагадоўлі займалася Беларускае вольнае эканамічнае таварыства, што існавала з 182о па 1841 г. у Віцебску. У 40-я гг. у маёнтку Горы-Горкі Магілёўскаи губерні быў адкрыты першы у Расіискай імперыі земляробчы інстытут. Акрамя сельскагаспадарчай працы сяляне ўсё больш займаліся промысламі, наималіся на розныя работы. Паглыблялася іх маёмаснае расслаенне: выдзяляліся заможныя сяляне, якія арандавалі млыны, вялі гандаль і інш.
Далейшае развіццё прагрэсіўных з’яў у эканоміцы стрымлівалася панаваннем феадальнай сістэмы, існаваннем прыгоннага права. Памешчыкі з мэтай павелічэння прыбытковасці маёнткаў пашыралі ўласныя пасевы за кошт сялянскіх надзелаў. Але занядбаная, няўгноеная, дрэнна апрацаваная зямля радзіла ўсё горш. Ураджай сам-3 лічьгўся ужо добрым, часам не збіралі пасеянага. За 30 гадоў (з 1820 па 1850) у Віцебскай і Магілёўскаи губернях было дзесяць няўродаў. Сяляне ў сваей масе ўсё больш разараліся і не маглі, як раней, несці ўзрастаўшыя павіннасці. Так, паншчына ў большасці маёнткаў заходняй і цэнтральнай Беларусі складала б чалавека-дзён на тыдзень з сялянскай гаспадаркі. 3 паглыбленнем крызісу прыгоннай гаспадаркі хутка расла запазычанасць памешчыцкіх маёнткаў прыватным асобам і асабліва казне. К 1859 г. па пяці беларускіх губернях каля 60 % прыгонных сялян былі закладзены іх уладальнікамі.
Адным з яскравых паказчыкаў нарастаючага крызісу існаваўшай сістэмы быў сялянскі рух. Калі ў першай трэці XIX ст. адбылося 46 найболып буйных сялянскіх хваляванняў, то у другой трэці — больш за 90. Прычым на Беларусі сацыяльныя супярэчнасці ўзмацняліся з-за нацыянальна-рэлігійнай варожасці паміж сялянамі і панамі. У той жа час дэмакратычныя колы шляхты разгортвалі сярод насельніцтва антыцарскую агітацыю, з чым улады напрамую сутыкнуліся пры ўціхамірванні у 40-я гг. выступленняў сялян у маёнтку Смаргонь Віленскай губерні.
Гэта вымушала царызм праводзіць на Беларусі больш гнуткую сацыяльна-эканамічную палітыку і рабіць пэўныя захады па вырашэнні аграрнага пытання.
Спачатку гэтыя захады былі даволі сціплымі і зводзіліся да некаторых мер па змякчэнні адносін паміж сялянамі і іх уладальнікамі. 23 сакавіка 1818 г. па выніках праверкі становішча сялян Мазырскага павета выйшаў указ, дзеянне якога распаўсюджвалася “на ўсю Мінскую і іншыя ад Польшчы здабытыя губерні”. Указ абавязваў памешчыкаў і адміністратараў наглядаць за станам гаспадаркі сялян і не патрабаваць ад іх выканання павіннасцяў звыш вызначаных інвентарамі. Забаранялася прымяняць “жорсткія пакаранні”, скасоўваліся абмежаванні на продаж сялянамі прадуктаў сваей гаспадаркі, абмяжоўвалася іх залежнасць ад ліхвяроў і карчмароў. Асаблівая ўвага звярталася на Віцебскую і Магілёўскую губерні, дзе востра адчуваліся хібы у сялянскім харчаванні і у зборы нядоімак казённых плацяжоў. 29 мая 1835 г. цар зацвердзіў рашэнне Дзяржаўнага савета “Аб аддачы беларускімі памешчыкамі сялян іх па найму ў земляныя і іншыя чорныя работы”, якім абмяжоўваліся магчы-масці памешчыкау здаваць сялян па найме (не больш паловы работнікаў, узрост ад 20 да 48 гадоў), агаворваліся ўмовы (заключэнне кантракту з вызначзннем аплаты як памешчыку, так і сялянам; колькасць рабочых дзён і іх працягласць; быт і харчаванне працуючых). Аднак на практыцы ўрадавыя распараджэнні былі малаэфектыўнымі. Нагляд за іх выкананнем ускладаўся на губернскія і павятовыя ўлады, гэта значыць на тых чыноўнікаў, якія самі паходзілі з мясцовай шляхты і хутчэй адстойвалі інтарэсы памешчыка, чым селяніна. Ды і наогул многія указы з цягам часу забываліся.
У 1840—1857 гг. праводзілася рэформа сярод дзяржаўных сялян, якія тады складалі каля пятай часткі ўсяго сялянства Беларусі. Амаль усе казённыя маёнткі здаваліся у арэнду прыватным асобам і таму эканамічнае і прававое становішча сялян у іх да канца 30-х гг. XIX ст. практычна не адрознівалася ад становішча памешчыцкіх прыгонных. Ідучы на рэформу, царскі ўрад меў на мэце зняцце сацыяльнай напружанасці ў дзяржаўнай вёсцы заходніх губерняў, павышэнне яе даходнасці і заваяванне сімпатый сялянскіх мае у процівагу шляхецкаму дэмакратычнаму руху. Ініцыя-тарам і асноўным правадніком рэформаў стаў міністр дзяржаўных маёмасцяў Расійскай імперыі граф П. Дз. Кісялёў — прыхільнік абмежавання і лібералізацыі феадальна-прыгонніцкіх адносін, тонкі палітык, які добра разумеў сітуацыю ў так званым Заходнім краі (меў уласны маёнтак на Правабярэжнай Украіне). Ён быў таксама начальнікам V Аддзялення імператарскай канцылярыі, якое стала “штабам па сялянскай частцы”. Палітычнае крэда Кісялёва у адносінах да беларускага, літоўскага і заходнеўкраінскага сялянства было сфармулявана яшчэ у запісцы цару у 1835 г.: “Ніжэйшы клас, які складаецца з сялян, … па нянавісці да ўладальнікаў-католікаў, што наклалі цяжкія на іх павіннасці, … дае сабой важную перавагу на карысць урада. А таму, само сабою вынікае, што трэба абязсіліць сувязь і ўплывы першых класаў, а разам з тым зацвердзіць правы, дабрабыт і адданасць да ўрада апошняга”.
28 снежня 1839 г. былі падпісаны законы аб новай сістэме кіравання і люстрацыі дзяржаўных маёнткаў у заходніх губернях. На губернскім узроўні ствараліся палаты, а яшчэ ніжэй — акруговыя ўпраўленні дзяржаўных маёмасцяў. У ходзе люстрацыі — новага апісання дзяржаўных уладанняў — змяншаліся павіннасці сялян і павялічваліся іх зямельныя надзелы. На аснове ўказаў 1844 і 1845 гг. сяляне казённых маёнткаў пераводзіліся з паншчыны на аброк і адначасова спьшялася практыка здачы іх у арэнду. На месцах ствараліся сельскія грамады з выбарным кіраваннем, якім давяралася самастойнае вырашэнне гаспадарчых, адміністрацыйных і судовых спраў. Прызнавалася “грамадзянская свабода” дзяржаўных сялян, што выгадна адрознівала іх ад бяспраўных памешчыцкіх падданых. Ажьщцяўлялася малаэфектыўная з-за недахопу сродкаў “папячыцельная палітыка”. Аднак мэты , пры захаванні дзяржавай феадальнай сістэмы, не маглі быць у поўнай ступені дасягнугы.
Тым не менш рэформа П. Дз. Кісялёва выклікала супрацьдзеянне памешчыцкага класа, які ўбачыў у гэтым замах на свае саслоўныя прэрагатывы. Імкнучыся скампраметаваць рэформу казённых маёнткаў у заходніх губернях, каб не дапусціць распаўсюджвання яе прынцыпаў на астатнюю вёску, памешчыкі адзначалі, што “быт народа паправіўся б толькі на паперы”. Такія папрокі мелі пад сабой рэальныя падставы. Нягледзячы на значнае зніжэнне павіннаснага прыгнёгу, заставалася вострай праблема малазямелля, да того ж поспехі сельскай гаспадаркі дзяржаўных сялян у параўнанні з памешчыцкімі былі невялікія. Падвяргаемы, з іншага боку, крытыцы рэвалюцыйна-дэмакратычнага лагера, усхваляемы толькі асобнымі прадстаўнікамі ліберальнай бюракратыі, Кісялёў трымаўся прыхільнасцю Мікалая I. Новы цар, Аляксандр II, у 1855 г. замяніў яго на пасадзе графам М. М. Мураўёвым, раней паслядоўна займаўшым пасты губернатараўуМагілёве, Гродне і Мінску, а пазней.у 1863 — 1865 гг., генерал-губернатара ўсяго так званага Паўночна-Заходняга края.
Мураўёў падверг рэзкай крытыцы пераўтварэнні свайго папярэдніка, перш за ўсё за ліквідацыю фальваркаў і зніжэнне павіннаснага прыгнёту, што, на яго думку, змяншала даходы казны. У ходзе праведзенай ім контррэформы (1857-1862 гг.) на свабодных і адабраных у сялян землях былі сгвораны фермы, што аддаваліся ў доўгатэрміновую арэнду. Адначасова павысіўся памер аброка па дзевяці за-ходніх губернях у сярэднім на 22 %. У выніку сяляне аказаліся вымушанымі ісці ў адработачную кабалу да новых, а нярэдка і старых арэндных паноў. Адказам дзяржаўных сялян на контррэформу з’явіўся пераважны ўдзел іх у паўстанні 1863 г., пад уплывам якога ўрад вымушаны быў адмовіцца ад далейшага ажыццяўлення рэакцыйньіх мер і павярнуць на шлях прагрэсіўных пераўтварэнняў у дзяржаўнай вёсцы заходніх губерняў.
Каб аслабіць крызіс прыгонніцкіх адносін у памешчыцкай вёсцы, урад пайшоў на правядзенне так званай інвентарнай реформы. Традыцыя складання інвентароў — вопісаў феадальных уладанняў — існавала на Беларусі яшчэ з XVI ст. У іх уладальнікі ўносілі звесткі аб межах маёнтка, даходах насельніцтва, фіксавалі памеры сялянскіх надзелаў і павіннасцяў.
Інвентарная рэформа начала ажыццяўляцца на падставе закона ад 15 красавіка 1844 г. Яе сутнасць зводзілася да рэгулявання памераў надзелаў і павіннасцяў памешчыцкіх сялян і замацавання іх гранічных узроўняў у абавязковых не толькі для сялян, але і для памешчыкаў інвентарах. Гэтым практычна займаліся губернскія інвентарныя камітэты, што складаліся з царскіх чьйюўнікаў і прадстаўнікоў мясцовага дваранства. Абавязковыя інвентары былі ўведзены ва ўсіх памешчьщкіх маёнтках заходняй і цэнтральнай Беларусі і у частцы маёнткаў усходняй Беларусі. Фактычна была нададзена сіла закона тым павіннасным адносінам, якія рэальна склаліся. Рэформа выклікала супраціўленне памешчыкаў і нараканні сялян там, дзе павіннасці аказаліся завышанымі. Таму ўрад некалькі разоў мяняў падыход” да яе правядзення. Перагляд і вьшраўленне інвентароў цягнуліся да 1857 г., калі пачалася падрыхтоўка да адмены прыгоннага права. Нягледзячы на прыгонніцкую абмежаванасць інвентарнай рэформы, яе непаслядоўнасць і незавершанасць, абавязковыя інвентары афіцыйна ставілі мяжу памешчыцкай уладзе і адкрывалі некаторыя легальныя магчымасці для адстойвання сялянамі сваіх інтарэсаў.
У цэлым жа аграрный рэформы 40 — першай паловы 50-х гг. хоць і стваралі лепшыя ўмовы для развіцця таварна-грашовых адносін і разгортвання гаспадарчай ініцыятывы сялянства (перш за ўсё ў дзяржаўнай вёсцы), але не закраналі асноў феадальных парадкаў, ліквідацыя якіх заставалася жыццёва неабходнай эканамічнай і палі-тычнай задачай часу.

4. ГРАМАДСКІ РУХ У БЕЛАРУСІ І ПАЛІТЫКА ЦАРЫЗМУ
Ліквідацыя дзяржаўнасці Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага, ідэі французскай рэвалюцыі канца XVIII ст., падзеі вайны 1812 г. аказалі вялікі ўплыў на развіццё грамадскай думкі Беларусі. Шляхецкая інтэліге-нцыя, вучнёўская моладзь аб’ядноўваліся ў гурткі і таварыствы для выпрацоўкі і дасягнення сваіх сацыяльных і нацыянальных ідэалаў. Яны былі ідэйна і часта арганізацыйна звязаны з грамадскім рухам у Польшчы, кантактавалі з перадавымі людзьмі Расіі дзеля барацьбы супраць агульнага ворага — царскага самадзяржаўя.
Першай тайнай арганізацыяй у Літве і Беларусі пасля падзелаў Рэчы Паспалітай стала Віленская асацыяцыя 1796 — 1797 гг., якая мела адгалінаванні ў Мінску, Брэсце, Кобрыне, Ашмянах. Асноўнай яе мэтай з’яўлялася аднаўленне ранейшай дзяржавы на аснове Канстытуцыі 3 мая 1791 г., для чаго вялікія спадзяванні ўскладаліся на дапамогу Францьіі. За кароткі час свайго існавання, да раскрыцця царскімі ўладамі, асацыяцыя хоць і не паспела набраць сілу, але карысталася папулярнасцю сярод шляхты.
У 1817 г. па ініцыятыве студэнтаў Віленскага універсітэта — Адама Міцкевіча, Тамаша Зана, Яна Чачота — было створана Таварыства філаматаў (аматараў навук), якое мела аддзяленні (філіялы) у свіслацкай гімназіі, полацкім піярскім вучылішчы і іншых навучальных установах. Яны прапагандавалі сярод навучэнцаў і насельніцтва ідэі роўнасці і свабоды. На Беларусі жылі і дзейнічалі у “кладзе раскватараваных тут расійскіх войскаў многія дзекабрысты — М.М.Мураўёў, А.А.Бястужаў (Марлінскі), К.Г.Ігельстром, С.І.Трусаў і інш. У 1823 г. быў распрацаваны так званы бабруйскі план паўстання: арышт цара і яго світы падчас агляду войскаў у Бабруйскай крэпасці, але з-за непадрыхтаванасці і рознагалоссяў у кіраўніцтве дзекабрысцкімі арганізацыямі не быў ажыццёўлены. 24 снежня 1825 г. таварыства “Ваенныя сябры” сарвала цырымонію прысягі на вернасць Мікалаю I у Асобным літоускім корпусе, размешчаным на Беласточчыне. У лютым 1826 г. дзекабрысты Палтаўскага палка спрабавалі захапіць Бабруйскую крэпасць. Гэтью першыя рэвалюцыянеры хоць і спачувалі сялянам, але не лічылі іх рэальнай сілай і не абапіраліся на іх у сваей дзейнасці. У сярэдзіне 20-х гг. тайныя таварыствы на Беларусі былі разгромлены. Многіх удзельнікаў арыштавалі і саслалі ў аддаленыя губерні. Выйшла забарона на навучанне жыхароў Літвы і Беларусі у замежных універсітэтах і у Полынчы, у чьшоўнікаў бралася падпіска аб няўдзеле ў тайных арганізацыях. Аднак поўнасцю спыніць грамадска-палітычны рух царскі ўрад не мог.
У лістападзе 1830 г. у Варшаве пачалося шляхецкае паўстанне, кіраўнікі якога ставілі галоўнай мэтай аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Вясной 1831 г. у руках паўстаўшых аказаліся Літва і шэраг паветаў заходняй Беларусі. Паўстанне развівалася тут у многім стыхійна, хоць і існаваў Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. Сяляне і мяшчане мабілізоўваліся у атрады пераважна пад прымусам і не былі зацікаўлены ваяваць без вырашэння сваіх сацыяльных праблем. У той жа час царскія ўлады абяцалі ім вызваленне ад паноў-паўстанцаў. Кульмінацыяй падзей стала бітва за Вільню 19 чэрвеня 1831 г., у якой аб’яднаныя паўстанцкія сілы края разам з прысланым у дапамогу польскім корпусам не змаглі дасягнуць перамогі над царскімі войскамі. Летам 1831 г. асобныя выступленні адзначаліся у паўднёвых паветах Беларусі, але у цэлым паўстанне на беларускіх землях пайшло на спад і у жніўні было задушана. Многія яго ўдзельнікі былі аддадзены пад суд. У шляхціцаў канфіскоўваліся маёнткі, асоб недваранскага паходжання аддавалі у салдаты ці ссылалі ў Сібір. Сваіх маёнткаў пазбавіўся шэраг прадстаўнікоў фамілій, якія валодалі ты-сячамі прыгонных: Агінскія, Плятэры, Пшаздзецкія, Радзівілы, Сапегі, Чартарыйскія і інш. Толькі частка ўладальнікаў змагла атрымаць “дараванне”. На тэрыторыі Бе-ларусі (у сучасных межах) у 1837 г. лічыліся канфіскаванымі 115 маёнткаў з 38 544 сялянамі мужчынскага полу.
Урад разумеў, што адных рэпрэсій мала. Таму пасля 1830 г. быў распрацаваны канкрэтны план поўнага зліцця забраных ад Рэчы Паспалітай зямель з усей тэрыторыяй Расіі пад сцягам праваслаўя і адзінай рускай народнасці. Важнейшым мерапрыемствам у гэтым кірунку было ўвядзенне указам ад 1 студзеня 1831 г. расійскага заканадаўсгва і адмена 25 чэрвеня 1840 г. дзеяння Статута Вялікага Княства Літоўскага у беларускіх губернях. 3 1831 па 1848 г. у якасці дарадчага органа пры цары функцыяніраваў асобы Камітэт па справах заходніх губерняў. У склад Заходняга камітэта ўвайшло шзсць чалавек: міністры і вышэйшыя дзяржаўныя саноўнікі. Яго ўзначаліў старшыня Камітэта міністраў В.П.Качубей. Мікалай I даручыў Камітэту па справах за¬ходніх губерняў “унікнуць у меркаванне захадаў, якія прыняты бьщь могуць, каб губерні, ад Польшчы адлучаныя, прьюедзены былі да таго парадку, які для кіравання у другіх расійскіх губернях існуе”. Камітэт разглядаў праекты адміністрацыйных і палітычных мерапрыемстваў у адносінах да Беларусі, Літвы і Правабярэжнай Украіны, што паступалі ад міністэрстваў, губернатараў, генерал-губернатараў, і падаваў на зацвярджэнне пару.
Цэлы комплекс мерапрыемстваў ажыццяўляўся для па-пярэджвання магчьшых Ішіяхецкіх выступленняў, сярод якіх галоўнае месца займаўтак званы “разбор” шляхты. Гэта працэдура ўяўляла сабой праверку дакументаў аб дваранскім паходжанні і перавод на гэтай аснове часткі шляхты у падатковае саслоўе: аднадворцаў — у сельскай мясцовасці і грамадзян — у гарадах. Ужо напачатку 40-х гг. аднадворцамі у пяці беларускіх губернях лічыліся болын за 20 тыс. душ мужчынскага полу. Дваранскага звания пазбаўляліся звычайна дробныя, беспамесныя шляхціцы, якіх царскі ўрад зліваў у далейшым з масай сялянства.
Адным з важнейшых напрамкаў урадавай палітыкі стала барацьба супраць уплыву каталіцкай царквы, што змыкалася са шляхецкай апазіцыяй. Урад ішоў па лініі змяншэння колькасщ каталіцкага духавенства і падрыву яго эканамічнай базы. У 1832 г. выйшаў указ аб ліквідацыі некамплектных (што не мелі поўнага складу манахаў) каталіцкіх манастыроў і перадачы іх маёнткаў у склад казённых. 25 снежня 1841 г. са спасылкай на тое, “як непрыстойна духоўнай асобе адрывацца ад яго прамых святарных абавязкаў”, быў падпісаны шэраг указаў аб прыёме ў дзяржаўную маёмасць усіх населеных маёнткаў вышэйшага праваслаўнага і іншавернага духавенства заходніх губерняў. Да сярэдзіны 40-х гг. секулярызацыя царкоўных уладанняў была у асноўным завершана, у вышку чаго дзяржаўнае сялянства беларускіх губерняў папоўніла каля 100 тыс. рэвізскіх (мужчынскіх) душ. Асноўная маса зямельных уладанняў была адабрана ад каталіцкага духавенства, бо праваслаўная царква мела параўнальна невялікую колькасць сялян. Ліквідацыя царквы як буйнога феадала-ўласніка ставіла яе ў большую залежнасць ад дзяржаўнай улады.
Ва ўмовах небяспекі антыўрадавых змоў і выступленняў важнейшым фактарам палітычнай стабільнасці ў рэгіёне лічылася праваслаўнае яднанне афіцыйных улад і народа з мэтай ізаляцыі паўстанцаў-каталікоў. Гэта прадвызначыла лес уніяцкай царквы, да якой напрыканцы XVIII ст. належала больш 2/3 насельніцтва і у якой яшчэ захоўваліся ра-нейщыя беларускія праваслаўныя традыцыі, што не дазволіла ей зліцца з каталіцкай царквой. У 30-я гг. XIX ст. улады схіляюць на свой бок вышэйшае ўніяцкае духавенства на чале з літоўскім епіскапам Іосіфам Сямашкам. 12 лютага 1839 г. на саборы у Полацку прымаецца рашэнне аб далучэнні ўщяц-кай царквы да рускай праваслаўнай. Аб метадах “уз’яднання” уніятау сведчаць успаміны віцябчаніна Максіміліяна Маркса, у будучым актыўнага ўдзельніка расійскага рэвалюцыйнага руху. У адной з вёсак пад Віцебскам ён назіраў, як тых сялян, што згаджаліся “пераварочвацца”, заахвочвалі гарэлкай, а для тых, хто адмаўляўся, былі падрыхтаваны бізуны. Ліквідацыя уніяцкай канфесіі суправаджалася знішчэннем яе шматлікіх культурных каштоўнасцяў, спальваннем богаслужэбнай літаратуры. 3 гэтага часу на нашай зямлі запанавала рускае праваслаўе, але многія з былых уніятаў працягвалі тайна трымацца сваіх ранейшых традыцый.
Дзеля русіфікацыі заахвочваўся пераезд на Беларусь рускіх чыноўнікаў і абмяжоўваўся доступ да заняцця дзяржаўных пасад мясцовых ураджэнцаў. Рабіліся спробы насаджэння рускага дваранскага землеўладання, перасялення рускіх праваслаўных сялян і інш.
Праўда, не заўсёды мерапрыемствы Заходняга камітэта даводзіліся да канца і поўнасцю рэалізоўваліся, што залежала як ад аб’ектыўных абставін у Заходнім краі, так і ад барацьбы ва ўрадавых сферах вакол тактычных пытанняў яго “супакаення”. Аб гэтым, напрыклад, сведчыць лес сялян маёнткаў, канфіскаваных ва ўдзельнікаў шляхецкага паўстання 1830-1831 гг. Тады задача нейтралізацыі шля-хецкай апазіцыі абумовіла падняцце на шчыт палітьжі Ка-цярыны II, што пагражала ўвогуле знікненнем дзяржаўных сялян на Беларусі 5 сакавіка 1832 г. Камітэт па справах заходніх губерняў прыняў зацверджанае пасля імператарам “Палажэнне аб аддачы канфіскаваных у заходніх губернях маёнткаў у стогадовае арэнднае ўладанне ці спадчыннае”. Але гэты так званы закон аб ленных маяратах быў амаль не рэалізаваны. У 1835-1839 гг. П. Дз. Кісялёў, у руках якога аказалася кіраванне канфіскаванымі маёнткамі, даследа-ваўшы іх становішча, прыйшоў да высновы, што план стварэння маяратаў не можа быць паспяхова ажыццёўлены па прычыне раздробленасці ўладанняў. Ён прыняў энергічныя меры да адмены гэтага плана. Супраць курса Кісялёва рашуча выступілі кіеўскі Д. Г. Бібікаў і віленскі Ф. Я. Міркавіч генерал-губернатары, якія патрабавалі неадкладнай перадачы канфіскаваных і ўсіх арэндных казённых маёнткаў “карэнным рускім дваранам у выглядзе маяратаў”. У ходзе разгорнутай палемікі Кісялёў пераканаў Мікалая I, што ажыцдяўленне плана стварэння маяратаў, акрамя выдаткаў казны, выкліча ўсеагульнае абурэнне сялян і падарве іх “прывязанасць да ўрада”. Указ 23 чэрвеня 1846 г. залічваў у склад дзяржаўных маёмасцяў усе канфіскаваныя маёнткі.
У другой палове 30-х гг. XIX ст. рабіліся спробы прамога перасялення на Беларусь і ў Літву рускіх праваслаўных сялян, якія, на думку віленскага генерал-губернатара М.А.Далгарукава і падтрымаўшага яго Камітэта па справах заходніх губерняў, прынеслі б “з сабою … нашу мову, нашы звычаі і адданасць рускіх прастолу”. У лютым 1836 г. урад зацвердзіў Палажэнне аб перасяленні рускіх сялян у Віленскую, Гродзенскую і Мінскую губерні і Беластоцкую вобласць. Сярод дзяржаўных сялян Калужскай, Курскай, Арлоўскай і Пскоўскай губерняў быў аб’яўлены набор жадаючых перасяліцца на Беларусь і у Літву. Нягледзячы на вострае малазямелле, сяляне, не давяраючы ўладам і маючы “самае нявыгаднае паняцце аб тамашнім краі”, адмаўляліся перасяляцца. Замест мяркуемых дзесяці тысяч душ набралося ўсяго некалькі соцень. На самой справе перасялілася крыху больш чым 150 душ мужчынскага полу.
Раскіданыя дробнымі групамі па тэрыторыі Беларусі і Літвы, рускія сяляне не маглі доўга захоўваць сваю “самабытнасць” і непазбежна раствараліся у масе мясцовага насельніцтва. Таму Заходнім камітэтам было прадпісана знаходзіць “магчымасці пасялення не менш чым па 200 душ селішчы з пабудовай грэка-расійскай царквы”. Аднак здзяйсненне такога задания аказалася не пад сілу мясцовым ўладам, перш за ўсё па прычыне малазямелля бела-рускага і літоўскага сялянства.
Уніфікатарская дзейнасць Заходняга камітэта хоць і мела вынікі, але не магла хутка ліквідаваць асаблівасці беларускіх зямель і выкараніць тут апазіцыйныя настроі. Шляхецкія рэвалюцыянеры са свайго боку таксама ўлічылі ўрокі паўстання. Іх рух, асабліва у 40-я гг., дэмакратызаваўся і радыкалізаваўся, набыў антыпрыгонніцкі характар. У ім удзельнічала ўсё больш прадстаўнікоў разначыннай інтэлігенцыі, якая імкнулася павесці за сабой сялянскія масы.
Шляхецкая паўстанцкая эміграцыя, што асела пераважна у Францыі, першапачаткова не губляла надзей на ўзнаўленне ваенных дзеянняў і засылала на Беларусь сваіх эмісараў. Сярод іх быў ураджэнец Слонімшчыны Міхал Валовіч (1806—1833), які у сакавіку 1833 г. тайна вярнуўся на радзіму, сфарміраваў у асноўным з сялян уласнай вёскі невялікі атрад і ажыццяўляў партызанскія дзеянні у Слонімска-Наваградскай акрузе. Мэтай сваей барацьбы ён лічыў вызваленне сялян і абвяшчэнне Беларусі і Літвы дэмакратычнай рэспублікай. Аднак ужо ў маі “экспедыцыя Валовіча” была ліквідавана ўладамі.
Студэнт Медыка-хірургічнай акадэміі ураджэнец Піншчыны Франц Савіч (1815 —1845) заснаваў у 1836 г. у Вільні “Дэмакратычнае таварыства”, члены якога прапа-гандавалі ідэі дружбы народаў у барацьбе супраць царыз-му, стаялі за вызваленне сялян і надзяленне іх зямлёй. “Ліцвін, валынец, падайце ж мне рукі… Царам — назгубу, панам — для навукі”, — заклікаў Савіч у сваім вершы “Дзе ж тое шчасце падзелася?..” Праз тры гады ўдзельнікі гэтага таварыства былі арыштаваны.
У 1846 — 1849 гг. у Вільні, Мінску, Гродне, Лідзе, Ашмянах і іншых гарадах існавала тайная арганізацыя “Саюз свабодных братоў”, якая налічвала каля 200 членаў. Вялася прапаганда сярод салдат і афіцэраў мінскага гарт-зона, выраблялася зброя. На развіццё грамадскага руху мелі вялікі ўплыў палітычныя падзеі, перш за ўсё рэвалюцыі 1848 — 1849 гг. у Заходняй Еўропе, і толькі прысутнасць вялікай колькасці царскіх войскаў прадухіляла на беларускіх землях масавыя выступленні.
Беларуская нацыянальна-дзяржаўная ідэя ў грамадскім руху канца XVIII — першай паловы XIX ст. яшчэ не аформілася, але калі дзекабрысты наогул ігнаравалі нацыянальныя правы беларускага і іншых народаў Расійскай імперыі, то ўдзельнікі гурткоў і арганізацый, створаных на мясцовай, хаця і моцна спаланізаванай глебе, праяўлялі так званы “літоўскі сепаратызм”, любілі родны край, што пры збліжэнні іх з беларускай сялянскай масай стварала неабходныя перадумовы для фарміравання такой ідэі і выдзялення яе як самастойнай у недалёкай будучыні.

5. Культурнае развіццё Беларусі ў першай палове ХІХ ст.
У канцы XVIII — першай палове XIX ст. у культурным жыці Беларусі вызначылася шмат новых з’яў і працэсаў. Змены, якія адбываліся у рознах галінах культуры у гэты перыяд, былі абумоўлены як логікай самога гісторыка-культурнага працэса, так і новымі з’явамі ў эканоміцы, палітычным і сацыяльным жыцці грамадства. Фактарамі, якія у гэты час аказвалі найістотнейшы ўплыў на фарміраванне новых культурных працэсаў, былі эканамічнае развіццё Беларусі, склад ванне буржуазных адносін у нетрах феадальнага ладу, утварэнне беларускай нацыі, каланіяльная палітыка расійскага самаўладдзя, актыўны нацыянальна-вызваленчы рух, інтэнсіўнае ўзаемадзеянне з культурамі іншых народаў.
Найбольш характэрнай праявай новага этапу ў развіцці культуры Беларусі была яе дэмакратызацыя. Яна праявілася ва ўзнікненні новых формаў арганізацыі культурнага жыцця, якія рабілі культурныя каштоўнасці больш даступ-нымі (перыядычня друк, камерцыйны тэатр, мастацкія выстаўкі, ланкастарскія школы і інш.), а таксама ў змене ідэйнага ладу культуры (развіццё рэалізму ў літаратуры і мастацтве, звяртанне да традыцыйнай культуры, фальклору і т.д.). Ідэйны змест культуры значна ўзбагачаецца і ўскладняецца, адбываецца хуткая змена ідэйна-стылявых кірункаў (класіцызм, сентыменталізм, рамантызм, рэалізм). Культура становіцца ў гэты час полем вострай і напружанай ідэалагічнай барацьбы, а самі творы літаратуры і мастацтва — сродкамі такой барацьбы.
У сувязі з развіццём эканомікі і ўскладненнем сацыяль-нага жыцця расце попыт на веды, культурныя каштоўнасці. Адначасова больш значнай становіцца роля культуры ў жыцці асобнага чалавека, узмацняецца яе ўплыў на развіццё грамадства.
Вызначальнай з’явай гісторыка-культурнага працэса на Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. было паступовае фарміраванне беларускай нацыянальнай культуры. Нягледзячы на існаванне прыгонніцтва, саслоўны падзел грамадства, іншыя праявы феадальнага ладу, якія стрымлівалі працэс складвання новай беларускай культуры, а таксама насуперак памкненням улад затрымаць беларускую культуру на ўзроўні фальклору, уздымаецда новая хваля беларускага нацыянальнага адраджэння. Свайго найвышэйшага ўзроўню яна дасягнула у 40—50-я гг. У гэты час закладваюцца тыпалагічныя, характерный рысы культуры беларусаў, пачынаецца яе прафесіяналізацыя, ствараюцца нацыянальны тэатр, літаратура, іншыя галіны мастацтва, навукі, асветы. Адной з найболып важных галін духоўнага жыцця у канцы XVIII — першай палове XIX ст. была асвета. У гэты час у сістэме адукацыі адбываюцца значныя змены, якія праявіліся у стварэнні сістэмы свецкай адукацыі і павелічэнні колькасці навучальных устаноў розных тыпаў. Пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі царскі ўрад захаваў агульны кірунак асветніцкай палітыкі, распрацаванай у часы Адукацыйнай камісіі. У 1802 г. пачалася школьная рэформа, якая на тры дзесяцігоддзі вызначыла стан асветы на Беларусі. У 1803 г. Галоўная літоўская школа была перайменавана ў Віленскі універсітэт, які з’яўляўся навучальным і адміністрацыйным цэнтрам Віленскай навучальнай акругі, у якую ў гэты перыяд уваходзілі Беларусь, Літва і частка Украіны.
Згодна з рэформай утвараліся некалькі тыпаў навучальных устаноў. На самай ніжняй прыступцы стаялі аднакласныя прыхадскія вучылішчы, прызначаныя для падатных саслоўяў. Сярэднюю адукацыю давалі павятовыя вучылішчы і гімназіі. Школа насіла саслоўны характар — доступ у гімназіі для дзяцей падатных саслоўяў быў абмежаваны, а ва універсітэт іх наогул не дапускалі.
Акрамя вышэйназваных навучальных устаноў на Беларусі у першай трэці XIX ст. дзейнічала сетка вучылішчаў пры каталіцкіх кляштарах і базыльянскіх манастырах. Яны давалі сярэднюю адукацыю і прыраўноўваліся да павятовых вучылішчаў ці гімназій. Сярод гэтых навучальных устаноў вылучалася Полацкая езуіцкая акадэмія, якая па ўзроўні адукацыі набліжалася да вышэйшай навучальнай установы. Аднак у 1820 г. езуіты былі выгнаны з Расійскай імперыі, а на месцы Полацкай акадэміі створаны кадэцкі корпус. Колькасць навучальных устаноў пры каталіцкіх кляштарах і базыльянскіх манастырах на працягу першых дзесяцігоддзяў XIX ст. скарачалася па загаду ўлад, а ў 1832 г. яны былі пераўтвораны ў свецкія навучальныя установы.
У 1821 г. на тэрыторыі Беларусі пачалося распаўсюджванне школ узаемнага навучання (ланкастарскіх). Адной з першых такіх школ была школа для сялян, адкрытая ў Шчорсах Храптовічам. Ініцыятарам адкрыцця такіх школ для дзяцей сялян і бедных мяшчан выступіў урад. Але ужо цераз пяць гадоў гэтыя школы былі забаронены і з’явіліся зноў толькі ў канцы 30-х гг. XIX ст.
Асобныя навучальныя установы існавалі ў гэты час для яўрэяў, якія складалі тады значную частку гарадскога насельніцтва Беларусі. Адукацыя гэтай часткі гараджан мела пераважна рэлігійны характар. У талмудторах, хадарымах і іншых навучальных установах, якія ўтрымліваліся на грошы яўрэйскай , дзеці займаліся вывучэннем свяшчэнных кніг іўдаізму пад кіраўніцтвам равінаў і меламедаў. У 1844 г. была праведзена рэформа яўрэйскіх навучальных устаноў, уведзены першы, не лічачы яўрэйскай мовы, свецкі прадмет — руская мова. На Беларусі працавалі таксама прыватныя вучылішчы і пансіянаты. Жаночая адукацыя адбывалася менавіта праз гэтыя навучальныя установы і хатніх настаўнікаў.
У першай чвэрці XIX ст. сістэма асветы на Беларусі, асабліва у заходняй яе частцы, была значна спаланізавана. Польская мова з’яўлялася асноўнай мовай выкладання, дзеці вывучалі польскую гісторыю і літаратуру. Такое становішча было звязана з агульным кірункам палітыкі самаўладдзя — царызм шукаў саюзнікаў сярод мясцовай спаланізаванай шляхты і ішоў. на свядомае патуранне паланізацыі. Польскія патрыёты на чале з папячыцелем Віленскай навучальнай акругі і куратарам універсітэта Адамам Чартарыйскім зрабілі асвету надзейным сродкам распаўсюджвання ідэалаў польскага нацыянальнага руху. Сітуацыя стала паступова змяняцца пасля раскрыцця тайных таварыстваў у навучальных установах. Уводзіцца выкладанне рускай мовы у якасці абавязковага прадмета, польская гісторыя замяняецца гісторыяй Расіі. У гэты час змяняецца кіраўніцтва Віленскай навучальнай акругі і універсітэта. Новы куратар М.Навасільцаў пачынае пра-водзіць паступовую русіфікацыю універсітэта, замяняе “нядобранадзейных” выкладчыкаў. Але Віленскі універсітэт і пасля рэпрэсій сярэдзіны 20-х гг. не страчвае свайго значэння як галоўнай навучальнай ўстановы і навуковага асяродка Беларусі і Літвы. Тут дзейнічаюць чатыры факультэты — фізіка-матэматычны, медыцынскі, маральна-палітычных навук, літаратуры і прыгожых мастацтваў, а таксама настаўніцкая і духоўная семінарыі. Штогод на ўсіх аддзяленнях універсітэта вучылася больш за 1 тыс. чалавек, тут меліся выдатная бібліятэка, батанічны сад, астранамічная абсерваторыя, анатамічны музей, лабараторыі. Універсітэт меў еўрапейскую славу, вакол яго гуртаваліся лепшыя сілы мясцовай інтэлігенцыі.
Пасля паўстання 1830 — 1831 гг. царскі ўрад падвяргае сістэму адукацыі новым пераўтварэнням. 1 мая 1832 г. Мікалай I падпісвае указ аб закрыцці Віленскага універсітэта. Тэта было не толькі пакаранне за ўдзел студэнтаў у паустанні, але і імкненне знішчыць “гнездо вольнодумства , якім улады справядліва лічылі універсітэт. У Вільні застаецца Медыка-хірургічная акадэмія, створаная на базе медыцынскага факультета (працуе да 1840 г.) і Рымска-каталіцкая акадзмія, асновай якой стала тэалагічнае аддзяленне маральна-прававога факультета (у 1842 г. пераведзена ў Пецярбург). Выкладанне ва ўсіх тыпах навучальных устаноў пераводзіцца на рускую мову. На ўсходзе Беларусі польская мова выключаецца з праграмы выкладання, на захадзе выкладаецца толькі як асобны прадмет па скарочанай праграме. Настаўнікі, якія не валодаюць рускай мовай, адхіляюцца ад выкладання. Рускамоўных выкладчыкаў для Беларусі пачынаюць рыхтаваць Пецярбургскі настаўніцкі інстытут і створаная ў Віцебску у 1834 г. настаўніцкая семінарыя (працуе да 1839 г.). Сярод іншых важных падзей у галіне асветы неабходна адзначыць адкрьщцё у 1840 г. у Горы-Горках земляробчай школы, якая ў 1848 г. была пераўтворана ў земляробчы інстытут, а таксама адкрыццё кадэцкага корпуса ў Брэсце. У канцы 50-х гг. на тэрыторыі Беларусі пачынаюць адкрывацца “училища для поселянских детей” — пачатковыя школы для сялян, якія ўтрымліваліся часткова на сродкі дзяржавы, а часткова — праваслаўным святарствам і самімі сялянамі. Вясковых дзяцей вучылі рускай мове, пачаткам арыфметыкі, малітвам. Адной з галоўных мэт гэтых школ была русіфікацыя беларускага сялянства і прыцягненне яго да праваслаўя. Адкрыццё такіх школ, падтрыманае дзяржавай, мела масавы характар. Толькі ў Гродзенскай губерні з 1859 па 1862 г. было адкрыта 223 такіх школы. Аднак з-за нізкага ўзроўню выкладання яны не давалі і не маглі даваць паўнацэннай адукацыі сялянскім дзецям. Большасць з гэтых школ існавала толькі на паперы. Не лічачы гэтых пачатковых школ для сялян, у пачатку 60-х гг. XIX ст. на Беларусі налічвалася 167 навучальных устаноў ўсіх тыпаў, у тымліку адна вышэйшая, 12 сярэдніх, 45 прыватных і дзяржаўных жаночых вучылішчаў, 21 духоўнае вучылішча. Пачатковых школ для сялян у 1863 г. налічвалася згодна са справаздачамі чьшоўнікаў навучальнай акругі больш за 700. Але колькасць вучняў у навучальных установах Беларусі была невялікай: адзін вучань прыходзіўся на 200 чалавек насельніцтва.
У Віленскім універсітэце значнага развіцця дасягнулі дакладныя навукі. Выдатны уклад унёс у матэматыку і астраномію Ян Снядэцкі, які працяглы час быў рэктарам універсітэта. Дзякуючы яму ў Вільні была адкрыта астранамічная абсерваторыя, яго падручнік па сферычнай трыганаметрыі лічыўся найлепшым у Еўропе і быў выдадзены у Лейпцыгу. Брат Яна Снядэцкага Андрэй — выдатны біёлаг і хімік — таксама працаваў ва універсітэце. Яго пяру належыць фундаментальная праца “Тэорыя арганічных рэчываў”, дзе Андрэй Снядэцкі на падставе эмпірычных даных біялогіі стварыў стройную навуковую тэорыю арганічнай хіміі. Выкладчыкі універсітэта ўнеслі значны уклад у развіццё медыцыны, фізіялогіі, гісторыі, літаратуры і іншых навук. Гэтыя галіны пазначаны імёнамі прафесара батанікі і заалогіі С. Юндзіла, прафесара медыцыны А. Бекю, фізіёлага М. Гамаліцкага, прававедаў І. Даніловіча і Ю. Ярашэвіча, мовазнаўцы І. Лабойкі.
Не страцілі і сёння сваей навуковай вартасці працы прафесара універсітэта І. Лялевеля, які быў заснавальнікам рамантычнай школы польскай гістарыяграфіі, а ў 30-я гг. стаў адным з кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага руху на Беларусі, у Літве і Полыпчы.
У Горы-Горацкім земляробчым інстытуце выдатныя вынікі былі дасягнуты ў галіне хіміі і біялогіі. Тут працавалі пачынальнік хімічнай навукі на Беларусі К. Д. Шміт, выдатны хімік і педагог І. Цютчаў і інш.
Значных поспехаў дасягнулі у канцы XVIII — першай палове XIX ст. гістарычная навука, этнаграфія, археалогія, краязнаўства. Як асобная галіна ведаў начало складвацца беларусазнаўства. Гэтыя галіны навуковых ведаў пазначаны знакамітымі імёнамі Т. Нарбута, З. Даленгі-Хадакоўскага, А. Кіркора, П. Шгалеўскага, К. Калайдовіча, М. Балінскага, Р. Зянькевіча і іншых даследчыкаў. Значную ролю у развіцці гістарычнай навукі, краязнаўства і этнаграфіі адыгралі браты Яўстафій і Канстанцін Тышкевічы. Па ініцыятыве Я. Тышкевіча былі створаны Віленскі музей старажытнасцяў і Віленская археалагічная камісія. Напачатку 60-х гг. у Віленскім музеі налічвалася больш за 10 тыс. адзінак захавання, у тым ліку выдатная нумізматычная калекцыя, археалагічныя матэрыялы, гравюры, карціны, рукапісы. У бібліятэцы музея, якая мела больш за 20 тыс. тамоў, знаходзіліся першадрукі, старажытнейшыя рукапісныя кнігі, сабраныя з розных мясцін Беларусі і Літвы. Віленская археалагічная камісія, пакуль яе у 1865 г. не закрылі па загадзе Мураўёва, займалася выяўленнем і друкаваннем старажытных дакументаў, летапісаў. Яна выдавала “Записки Виленской археологической комиссии”, дзе друкаваліся не толькі гістарычныя крыніцы, але і навуковыя рэфераты мясцовых даследчыкаў. Цікаўнасць да вывучэння мінулага Беларусі, яе культуры, мовы і народных традыцый сведчыла аб працэсе нацыянальнага адраджэння беларусаў, аб складванні беларускай нацыі, якая такім чынам усведамляла сябе ў часе і прасторы.
Адметнай рысай культурнага жыцця Беларусі у першай палове XIX ст. з’яўлялася інтэнсіўнае развіццё літаратуры і журналістыкі. Гэтыя галіны культуры становяцца своеасаблівай трыбунай палітычнай думкі, арэнай вострай палітычнай і ідэалагічнай барацьбы. Літаратура Беларусі ў гэты час характарызуецца шматмоўнасцю, разнастайнасцю мастацкіх кірункаў, шматлікасцю жанраў. Першая палова XIX ст. была часам станаўлення новай беларускай літаратуры. Цяпер ля яе калыскі стаялі пісьменнікі, якія адначасова працавалі на польскай мове; аўтары, творчасць якіх генетычна была звязана з рускай і ўкраінскай літаратурамі, а таксама самабытныя народныя паэты, творчасць якіх у болыпасці належала да фальклору. Усіх іх аб’ядноўвала любоў да Беларусі, да яе народа, імкненне слу-жыць сваей Бацькаўшчыне. У болыпасці з напісаных імі твораў адчуваецца выразнае сацыяльнае гучанне, імкненне да адлюстравання самабытнасці беларускага народа.
Выдатнам літаратарам Беларусі быў Адам Міцкевіч. Яго творы, напісаныя на польскай мове, могуць лічыцца культурнай спадчынай не толькі польскага народа. У сваіх ранніх творах “Мешка, князь Навагрудка”, “Бульба”, а таксама у буйнейшых паэмах “Дзяды”, “Пан Тадэвуш”, “Гражына” знакаміты паэт-рамантык выкарыстаў тэмы і вобразы беларускага фальклору, сюжэты беларускай гісторыі, а яго літаратурная мова адчула на сабе значны ўпльгў мовы беларускага народа, паэтыкі беларускай песні.
Характэрная з’ява беларускай літаратуры першай па-ловы XIX ст. — узнікненне ананімных твораў, якія, як правіла, уздымалі сацыяльныя праблемы і не маглі трапіць у той час на старонкі друкаваных выданняў з-за цэнзурных перашкод. Ананімныя творы перапісваліся, завучваліся напамяць, перадаваліся як сямейная рэліквія. Мнопя з Іх былі адрасаваны беларускаму сялянству. У “Гутарцы Данілы са Сцяпанам”, “Вось які свет стаў”, гутарках “Вясна гола перапала”, “Панаманія” і інш. адлюстроўваліся думкі і настроі беларускіх сялян, сцвярджалася права прыгоннага сяляніна звацца чалавекам, гучала асуджэнне існуючага сацыяльнага ладу.
Доўгі час ананімнымі былі знакамітыя беларускія паэмы “Энеіда навыварат” і ‘Тарас на Парнасе”. Зараз найбольш верагоднымі іх аўтарамі лічацца адпаведна В. Равінскі і К. Вераніцын, але да канца гэтае пытанне не высветлена. Травесційныя па форме, напісаныя з вялікім пачуццём гумару, паэмы тым не менш вырашалі вельмі сур’ёзную праблему — праблему народнай самабытнасці, даказвалі каштоўнасць народных традыцый, прыгажосць і багацце беларускай мовы, адкрывалі новы жанр у беларускай літаратуры. Стваральнікі гэтых паэм паказалі не толькі выдатнае веданне беларускай мовы, народных традыцый, фальклора і этнаграфіі, але і глыбокую эрудыцыю у галіне сусветнай літаратуры.
Сярод літаратурнай спадчыны першай паловы XIX ст. асобнае месца займае узор рамантычнай прозы “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” Я. Баршчэўскага, дзе выкарыстаны беларускія казкі і па-данні. Тагачасныя крытыкі называл! гэты твор беларускім цыклам “1000 і адной ночы”. Значны уклад у развіццё беларускай літаратуры ўнеслі таксама Ян Чачот, аўтар фальклорных зборнікаў і вершаўна беларускай і польскай мовах, сябра Міцкевіча, адзін са стваральнікаў таварыства філаматау; В. Каратынскі, польска-беларускі паэт і пісьменнік. Яркай зоркай на небасхіле прыгожага пісьмен-ства 40—50-х гг. заблішчэў талент Уладзіслава Сыракомлі (Людвіка Кандратовіча). Яго паэмы, вершы, драматургічныя творы адкрылі новую старонку у беларускай і польскай літаратуры. У 20-я гг. развіваецца талент беларускага сялянскага паэта Паўлюка Багрыма, якога літаратуразнаўцы называюць “беларускім Бёрнсам”. Але ва ўмовах царскага прыгонніцтва талент сялянскага хлопца не мог праявщца у поўнай сіле. За перапісванне забароненых літаратурных твораў, перш за ўсё паэмы Я. Баршчэўскага “Рабункі мужыкоў”, а таксама за ўдзел у сялянскім выступленні сын вясковага рамесніка быў здадзены у салда-ты. Адбыўшы рэкрутчыну, ён вярнуўся на радзіму і працаваў кавалём. 3 некалькіх сшыткаў вершаў маладога паэта, канфіскаваных паліцыяй, да нас дайшоў толькі адзін верш, згаданы ў працы аднаго з сучаснікаў Багрыма.
У 40-Я ГГ. ДА БЕЛАРУСКАГА ПРЫГОЖАГА ПІСЬМЕНСТВА ЗВЯРТАЕЦЦА ВЫДАТНЫ ПІСЬМЕННІК, ДРАМАТУРГ, ГРАМАДСКІ ДЗЕЯЧ ВІНЦЭНТ ДУНІН-МАРЦІНКЕВІЧ. ПЕРШЫМІ ВЯДОМЫМІ НАМ ТВОРАМІ ПІСЬМЕННІКА СТАЛІ П’ЕСЫ “РЭКРУЦКІ ЯЎРЭЙСКІ НАБОР”, СПАБОРНІЦГВА МУЗЫКДНТАЎ”, “ЧАРАДЗЕЙНАЯ ВАДА”. ГЭТЫЯ П’ЕСЫ БЫЛІ НАПІСАНЫ НА ПОЛЬСКАЙ МОВЕ І Ў 40-Я ГГ. ПАСТАЎЛЕНЫ НА МІНСКАЙ СЦЭНЕ. У 1846 Г. УБАЧЫЛА СВЕТ ВЫДАТНАЯ МУЗЫЧНАЯ П’ЕСА В.ДУНІНА-МАРЦІНКЕВІЧА “СЯЛЯНКА” (“ІДЫЛІЯ”), ДЗЕ ЎПЕРШЫНЮ ЗАГУЧАЛА ЖЫВАЯ БЕЛАРУСКАЯ ГАВОРКА. ПРОЗВІШЧА АДНАГО З НАЙБОЛЬШ КАЛАРЫТНЫХ ГЕРОЯЎ П’ЕСЫ — НАВУМА ПРЫГАВОРКІ — У ДАЛЕЙШЫМ ЁН ВЫКАРЫСТАЎ ЯК ЛІТАРАТУРНЫ ПСЕЎДАНІМ. У 50-Я ГГ. ДУНІН-МАРЦІНКЕВІЧ СТВАРАЕ ВЕРШАВАНЫЯ АПАВЯДАННІ “ВЕЧАРНІЦЫ”, “ГАПОН”, “ХАЛІМОН НА КАРАНАЦЫІ” І ІНШ. У ГЭТЫ ЧАС ЁН ПЕРАКДАЎ НА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ ПАЭМУ А.МІЦКЕВІЧА “ПАН ТАДЭВУШ”. АДНАК ЦАРСКАЯ ЦЭНЗУРА ЗАБАРАНІЛА ВЫДАННЕ ГЭТАГА ПЕРАКЛАДУ.
Творчасць Дуніна-Марцінкевіча завяршала рамантычна-этнаграфічны перыяд у развіцці беларускай літаратуры. Заслугамі пісьменніка з’яўляюцда распрацоўка беларускай літаратурнай мовы, сілабічнага вершаскладання, новых жанравых формаў. Класікай беларускай літаратуры стаў яго фарс-вадэвіль “Пінская шляхта”, які быў напісаны напачатку 60-х гг. Творчасць Дуніна-Марцінкевіча аказвала значны ўплыў на фарміраванне беларускай нацыянальнай літаратуры і ў пазнейшыя часы.
У гэты час значна ўзрастае колькасць друкарняў, як дзяржаўных, так і прыватных. У 50-я гг. пачынаецца шырокае распаўсюджванне літаграфій, якія дазвалялі вьщаваць ілюстраваныя вьщанні. Значную ролю ў культурным жьщці ў гэты перыяд адыгрываюць перыядычныя выданні, якія адрозніваліся разнастайнасцю кірункаў. Найбольш папулярнымі бьші навукова-літаратурныя часопісы. У Вільні выдаваліся “Кур’ер літоўскі”, “Дзённік Віленскі”, на Беларусі чыталі выданні А.Кіркора, перш за ўсё альманах Тэка Віленьска”, Ю.Крашэўскага “Атэнэум”, гродзенскі альманах “Андына”, выданні Р.Падбярэзскага. Дзеячы беларускага адраджэння рабілі спробы выдання часопіса на беларускай мове, але ва ўмовах жорсткай цэнзуры тэта было немагчыма.
У другой трэці XIX ст. на Беларусі пачынаюць ства-рацца першыя публічныя бібліятэкі. Але да сярэдзіны стагоддзя іх дзейнасць абмяжоўвалася амаль выключна збіраннем кніжнага фонду. Адметнай рысай перыяду было існаванне буйных прыватных кнігазбораў і калекцый. У канцы XVIII — пачатку XIX ст. быў пакладзены пачатак аднаму з найлепшых кнігазбораў Беларусі і Польшчы — бібліятэцы Храптовічаў, якая размясцілася ў Шчорсах. Буйныя калекцыі і кнігазборы былі ў Дзярэчыне ў Сапегаў, у Т.Нарбута ў Шаўрах, у Кіркора у Вільні, у Я. Тышкевіча у Лагойску і у іншых.
У канцы XVIII — першай палове XIX ст. масавымі відамі мастацтва становяцца тэатр і музыка. Асноўнай формай тэатральнага мастацтва ў гэты час з’яўляўся тэатр прыватнай антрэпрызы, які ўвасабляў новы, камерцыйны падыход да арганізацыі тэатральнай справы. Па форме дзейнасці тэатры былі “аб’язнымі”. Такі тэатр меў сталую базу у губернскім ці буйным павятовым горадзе і час ад часу рабіў турнэ па навакольных мястэчках і гарадах, маёнтках і кірмашах. У XIX ст. сталыя тэатральныя калектывы дзейнічалі у Вільні (трупа Мараўскага), Грод-не (трупа С.Дзешнер), Мінску (трупа Кажынскага). У 30-я гг. тэатральныя відовішчы адбываюцца ужо бесперапынна ва ўсіх губернскіх і многіх павятовых гарадах.
Ажыўленне тэатральнага жыцця у гарадах Беларусі не магло не прыцягнуць да сябе ўвагу царскіх улад. Тэатр на той час быў найбольш дэмакратычным відам мастацтва, а дзякуючы пераходу на камерцыйныя рэйкі меў пэўную фінансавую незалежнасць ад дзяржавы. Улады бачылі ў тэатры, як і ў літаратуры, трыбуну для антыўрадавых і антыпрыгонніцкіх выступленняў. У сувязі з гэтым для палягчэння нагляду за тэатральным мастацтвам Беларусі ўрад у 1845 — 1847 гг. праводзіць тэатральную рэформу. Усе вандроўныя трупы забараняліся, у губернскіх гарадах ствараліся пастаянныя руска-польскія тэатры і тэатральныя дырэкцыі. Гэтыя тэатры атрымалі манаполію на паказы у губерні. Адной з галоўных мэт тэатральнай рэформы была паступовая русіфікацыя тэатральнага мастацтва. Аднак рэформа не была даведзена да канца. Ужо у сярэдзіне 50-х гг. на Беларусі зноў актыўна дзейнічалі “аб’язныя” трупы, хаця тэатральныя дырэкцыі і працягвалі сваю работу.
Значная падзея тэатральнага жыцця Беларусі — стварэнне першай беларускай трупы В. Дуніна-Марцінкевіча. Аматарскае мастацтва наогул было вельмі распаўсюджана сярод беларускіх тэатралаў, а гэтая трупа была спецыяльна створана для пастаноўкі п’есы Дуніна-Марцінкевіча “Сялянка” у 1852 г. У яе ўваходзіла больш за 20 чалавек. Нягледзячы на тое, што мінскія ўлады забаранілі публічны паказ п’есы, яна ўсё ж была пастаўлена на прыватнай сцэне у купца Саламона. Затым гэтую п’есу неаднаразова ставілі на кватэрах не толькі у Мінску, але і ў Бабруйску, Слуцку, Глуску і іншых мясцінах, куды рабіла вандроўку трупа Марцінкевіча.
Апрача прафесійнага і аматарскага тэатраў на Беларусі у гэты час існаваў і народны тэатр, вытокі якога ішлі яшчэ з часоў Рэнесанса, — батлейка, тэатр народнай драмы, тэатралізаваныя сялянскія святы і інш.
Як і тэатральнае мастацтва, музыка ў гэты час даволі выразна падзяляецца на прафесійную, якую культывавалі у мастацкіх салонах і на канцэртах (распаўсюджвалася з дапамогай друкаваных нот, тэатральных відовішчаў і г.д.), а таксама музыку народную, якая зберагалася і ўзбагачалася народнымі музыкантам!.
На Беларусі музыка была адной з найважнейшых і найбольш распаўсюджаных галін мастацтва. Асновамі музычнай культуры тут валодаў амаль кожны адукаваны чалавек, напрыклад для жанчын-шляхцянак уменне іграць на музычным інструменце і спяваць лічылася амаль абавязковым. Музыка гучала у салонах мясцовай шляхты, выкладалася ў навучальных установах, даволі часта адбываліся сольныя канцэрты прафесійных музыкантаў і аматараў. Губернскія гарады, як правіла, мелі свае аматарскія ці прафесійныя аркестры. У маёнтках буйных магнатаў існавалі прыгонныя аркестры і капэлы — традыцыя, якая захавалася яшчэ з XVIII ст.
Добра ведалі на Беларусі творы заходнееўрапейскіх кампазітараў, папулярнасцю карысталіся таксама кампазіцыі мясцовых аўтараў. Сусветную славу маюць творы нашага земляка выдатнага кампазітара, палітычнага дзеяча, мемуарыста Міхала Клеафаса Агінскага. Мінчанін Станіслаў Манюшка ўвайшоў у гісторыю музыкі як ства-ральнік некалькіх выдатных опер, аўтар шматлікіх інструментальных твораў. У XIX ст. заслужана карысталіся папулярнасцю творы Ф. Міладоўскага, А. Абрамовіча, Д. Стафановіча.
У першай палове XIX ст. назіраецца значны рост будаўнічай дзейнасці, ідзе рэгулярная забудова гарадоў, узнікаюць новыя тыпы грамадзянскіх будынкаў, упершы-ню шырока выкарыстоўваюцца тыпавыя праекты. Асноўным архітэктурным стылем у гэты час становіцца класіцызм. Значную ролю ў фарміраванні архітэктурнага выгляду беларускіх гарадоў і мястэчак адыграла Віленская архітэктурная школа, аснову якой склалі навучэнцы Віленскага універсітэта М. Шульц, Л. Стуока-Гуцявічус, К. Падчаньгаскі. Да буйнешых помнікаў гэтага часу адно-сяцца Петрапаўлаўскі сабор у Гомелі, Праабражэнская царква у Чачэрску, Жыліцкі палац, Пакроўская царква ў Стрэшыне і ішп. У 30 — 40-я гг. амаль цалкам бьгў перабудаваны Брэст, Бабруйск, дзе былі ўзведзены крэпасці.
У гісторыі выяўленчага мастацтва Беларусі першая палова XIX ст. займае асобнае месца — гэты час значных якасных і колькасных зрухаў у развіцці ўсіх яго жанраў і формаў. Важнейшую ролю ў гэтым працэсе адыграла Віленская школа жывапісу — аддзяленне прыгожых мастацтваў факультета літаратуры і мастацтва Віленскага універсітэта. Яна была заснавана у канцы XVIII ст. першым прафесарам жывапісу Беларусі і Літвы Ф. Смуглевічам і яго вучнямі. Тут выкладалі Я. Рустэм, выдатны мастак, педагог; былы каралеўскі скульптар А. Ле Брун (Лебрэн), яго вучань — ураджэнец Гарадзеншчыны К. Ельскі, выдатны графік і мастацтвазнавец англічанін Дж. Саўндэрс. За 35 гадоў сваей работы школа падрыхтавала больш за 250 мастакоў, гравёраў, скульптараў. Выхаванцамі аддзялення прыгожых мастацтваў былі выдатны партрэтыст, майстар гістарычных кампазіцый Я. Дамель, мастак-партрэтыст еўрапейскага ўзроўню В. Ваньковіч, графік і мастак В. Дмахоўскі і інш. Галерэю вобразаў беларускіх помнікаў гісторыі і архітэктуры, краявідаў пакінулі вучні Я. Рустэма — выдатныя мастакі М. Кулеша і Н. Орда. Майстар батальнага жанру Я. Сухадольскі пакінуў серыю работ, прысвечаных вайне 1812 г., паўстанням. Пачынальнікам беларускага мастацтва нацюрморта быў выдатны мастак, выхаванец Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў І. Хруцкі. Закрыццё Віленскага універсітэта значна збядніла мастацкае жыццё рэгіёну. Пачынаецца адток таленавітых мастакоў у Пецяроургскую Акадэмію мастацтваў, у Маскоўскае Строганаўскае вучылішча і за мяжу. Многія з іх ужо больш не вяртаюцца на Беларусь (К. Карсалін, С. Заранка), або прыязджаюць сюды толькі на нядоўгі час (Т. Гарэцкі, М. Андрыёлі). Тыя ж мастакі, якія вярталіся, каб жыць і працаваць на Бацькаўшчыне, — Г. Дмахоўскі, які вярнуўся з Амерыкі, І.Хруцкі і некаторыя іншыя, — вымушаны былі шукаць для сябе дадатковую, акрамя жывапісу, крыніцу даходу.
Культура Беларусі першай паловы XIX ст. з’яўлялася важнай часткай гістарычнага працэсу. Яна была цесна звязана з культурамі суседніх народаў. У многіх галінах — выяўленчым мастацтве, літаратуры, тэатры, навуцы яна дасягнула еўрапейскіх вышынь. У гэты час фарміраваліся яе самабытнасць, непаўторныя традыцыі. Але працэс развіцця культуры Беларусі скажаўся і стрымліваўся паліты-кай царскіх улад. У канцы XVIII — першай чвэрці XIX ст. гэта палітыка спрыяла інтэнсіўнай паланізацыі Беларусі, што закрывала беларускай культуры шлях да прафесіяналізацыі. Русіфікацыя, распачатая царскім урадам у другой чвэрці стагоддзя і асабліва ўзмацніўшаяся пасля паўстання 1830 — 1831 гг., зноў не пакідала беларусам месца і магчымасцяў для развіцця нацыянальнай культуры. Царскі ўрад, не забараняючы афіцыйна беларускую мову, перакрываў ей шлях да прыгожага пісьменства. Асабліва моцна пашкодзіла станаўленню новай беларускай мовы забарона друкаваць на лацінцы, выдадзеная ў сувязі з цэнзурным разглядам перакладу “Пана Тадэвуша” В. Дуніна-Марцінкевіча. Такім чынам, даволі вялікае кола беларускіх пісьменнікаў, якія выйшлі з польскамоўнага асяроддзя і карысталіся лацінкай, былі пазбаўлены магчы-масці друкаваць свае творы. Беларуская мова разглядалася царскімі ўладамі як адзін з дыялектаў мовы рускай і дазвалялася толькі у фальклоры.
Але, нягледзячы на працяглую паланізацыю і распачатую русіфікацыю, беларускі народ здолеў захаваць этнічны воблік і нават пры вялікіх стратах адстаяць сваю нацыянальную перспектыву.

Метки текущей записи:
, , , , , ,
Автор статьи:
написал 6135 статей.

Комментариев нет.

 
Запросов: 110 | 0,792 сек
Память: 10.48MB