Сеткавы вучэбны курс “ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ” Модуль 5
Аўтары: дац., к. г. н. Янушкевіч А. М. дац., к. г. н. Пупа В. В. дац., к. г. н. Макарэвіч А. Ф Модуль
Модуль 5
БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ І КРЫЗІС РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ
У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XVII – XVIII СТ.
ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН
1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх земляў у другой палове XVII – XVIII ст.
2. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай у XVIII ст.
3. Спробы рэформаў і падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне 1794 г. пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі.
4. Культурнае развіццё беларускіх земляў: эпоха барока і Асветніцтва
1. ПАЛІТЫЧНЫ КРЫЗІС РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ У XVIII СТ.
Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай вынікаў як з унутранага яе стану, так і са змен у міжнародным становішчы. Усталяванню палітычнай анархіі перш за ўсё спрыяла адсутнасць моцнай цэнтралізаванай улады. Адмоўны адбітак накладваў той факт, што ўся ўлада у дзяржаве канцэнтравалася, па сутнасці, у руках аднаго саслоўя — шляхецтва. У Рэчы Паспалітай двух народаў сфарміравалася спецыфічная сацыяльная групоўка, якую сталі называць “шляхецкім народам”. Польская і ліцвінская шляхта валодала шэрагам прывілегій, якія ставілі яе вышэй за ішпых у грамадстве. Так, толькі шляхта валодала правам зямельнай уласнасці, пры гэтым яна магла набываць зямлю і будынкі ў гарадах. Толькі шляхта мела доступ да вышэйшага духоўнага сану і да ўсіх свецкіх пасад. шляхта плаціла толькі тыя падаткі, якія сама сабе ўстанавіла, была вольная ад усіх павіннасцяў (цягла), за выключэннем вайсковага (рыцарскага ) абавязку. Шляхціц карыстаўся правам асабістай недатыкальнасці і не мог быць арыштаваны без папярэдняга судовага прыгавору. Яго неад’емным правам была таксама свабода слова. Нарэшце кожны шляхціц мог прыняць удзел у абранні караля і вялікага князя, выступіць у якасці прэтэндэнта на трон. Такім чынам, усе, што было істотным у Рэчы Паспалітай, было шляхецкім.
Гарадское саслоўе, мяшчане былі адхілены ад уд зелу у палітычным жыцці. Практычна аднасаслоўным з’яўляўся агульнадзяржаўны двухпалатны сойм, які склікаўся раз у 2 гады. У вышэйшай палаце, сенаце, засядалі магнаты і каталіцкія біскупы. Ніжэйшая, “пасольская ізба”, складалася з дэпутатаў-паслоў ад павятовай і ваяводскай шляхты. Звычайна іх выбіралася па два чалавекі ад кожнага павету. Але і яны не валодалі правам свабоднага волевыказвання на вальных соймах, што з 1673 г. праводзіліся па чарзе ў Варшаве і Гародні. Кожны пасол павінен быў строга прытрымлівацца “інструкцыі”, дакумента, які ўтрымліваў пажаданні-наказы павятовай шляхты сваім паслам у дачы-ненні да вырашэння таго ці іншага пытання. Адным з абавязковых наказаў было патрабаванне забароны ўстанаўлення новых падаткаў. Гэта не дазваляла павялічыць дзяржаўны бюджэт, а значыць, знайсці сродкі на ўмацаванне і павелічэнне войска, каб бараніць дзяржаву. Палітычная праграма беларуска-літоўскай шляхты (як і польскай) магла быць зведзена да адзгнага найгалоўней-шага патрабавання “nihil novi ” — нічога новага.
Заканадаўчы аўтарытэт сойма, як і вышэйшых улад, па сутнасці, падрываўся павятовымі соймікамі, якія сталі самастойнымі органамі з шырокай заканадаўчай, адміністрацыйнай і судовай кампетэнцыяй. Агульнадзяржаўны сойм, не маючы магчымасці ўзгадніць разнародныя інтарэсы і супярэчлівыя патрабаванні дзесяткаў пасольскіх соймікаў, Губляў час на абмеркаванне прыватных інтарэсаў замест таго, каб займацца агульнадзяржаўнымі праблемамі.
У абставінах, калі соймы пачалі часта зрывацца ці разы-ходзіцца без прыняцця рашэнняў, павятовыя соймікі сталі паступова прысвойваць сабе яго правы. Падчас знешняй небяспекі яны самі ўстанаўлівалі падаткі і прызначалі іх збіральнікаў, фарміравалі ваяводскі скарб, абвяшчалі паспалітае рушанне. Павятовая шляхта кантралявала і судовую ўладу — мясцовую і вышэйшую. Першую — шляхам выбару на сойміках кандыдатаў на пажыццёвыя пасады суддзяў, падсудкаў, земскіх пісараў і падкаморыяў; другую — у Трыбуналах, у якія яна накіроўвала сваіх “дэпутатаў”. Такім чынам, соймікі як бы падзялілі дзяржаву на павятовыя аўтаноміі. Яны падрывалі цэнтральную ўладу, дзейнічалі амаль незалежна адзін ад другога. Дэцэнтралізацыя краіны была даведзеная тым самым да небяспечнай мяжы.
Краевугольным каменем “залатых шляхецкіх вольнасцяў”, а інакш кажучы, шляхецкага самаўладдзя і анархіі лічылася права “liberum veto” (свабода забароны). Згодна з ім кожны шляхціц-пасол меў права аднаасобна заблакіраваць прыняцце любой пастановы сойма ці нават увогуле сарваць яго працу. Агульнадзяржаўныя соймы заканчваліся безвынікова, гэга значыць не прымалі ніякіх альбо не зацвярджалі абмеркаваных рашэнняў і ў больш ранні час з-за лратэстаў некалькіх паслоў ці з-за перавышэння ўстаноўленых законам тэрмінаў пасяджэнняў. У 1652 г. быў створаны прэцэдэнт зрыву працы сойму адным паслом. У гэтым годзе надзвычайны сойм абмяркоўваў пытанні, звязаныя з казацкай вайной пад кіраўніцтвам Б. Хмяльніцкага на Украіне. Тады ж пасол ад Вялікага Княства Літоўскага Сіцінскі, выконваючы волю Радзівілаў, пакінуў “пасодьскую ізбу” у знак пратэсту супраць перавышэння двухтыднёвага тэрміну пасяджэння. “Ізба” прызнала “вета” аднаго пасла правамоцным і спыніла працу сойма. 3 гэтага моманту і да 1764 г. такім чынам было сарвана 42 сойма з 55. Магнаты Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага праз падуладнае сабе шляхец-тва выкарыстоўвалі права “ліберум вета” для аховы ўласных інтарэсаў і свайго прывілеяванага становішча. Усе гэга прывяло да фактычнага паралічу дзяржаўнага кіравання, магчы-масці зрыву любога памкнення да змен і рэформаў.
Найбольш моцна такі стан рэчаў адбіваўся на становішчы караля і вялікага князя. Пасля смерці апошняга Ягайлавіча, Жыгімонта III Аўгуста (1572), які не пакінуў нашчадкаў, усталявалася традыцыя абрання (элекцыі) кожнага наступ-нага манарха на агульнадзяржаўных соймах прадстаўнікамі польскай і ліцвінскай шляхты. Адсутнасць спадчыннага трона вяла да пастаяннай барацьбы паміж магнацкімі групоўкамі за ўладу ў перыяд міжкаралеўя. Жадаючы пры-весці свайго прадстаўніка да ўлады, яны звярталіся за дапамогаю да іншаземцаў, запрашалі і выкарыстоўвалі замежную ваенную сілу. У XVIII ст. гэта прывяло да простата уплыву з боку замежных паслоў (Прусіі, Расіі, Швецыі, Аўстрыі) у Варшаве на абранне караля і вялікага князя праз падтрымку патрзбнай кандыдатуры з дапамогай свайго войска. Так, па сутнасці, са згоды ці з дапамогай Расіі былі абраны тры апошнія манархі Рэчы Паспалітай — Аўгуст II Дужы, Аўгуст III і Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Не скрываючы сваей ролі у абранні апошняга з іх, расійская імператрыца Кацярына II пісала ў Варшаву свайму паслу: “Віншую Вас з каралём, якога мы зрабілі”.
Новаабраны кароль і вялікі князь быў абцяжараны неабходнасцю выканання ўскладзеных на яго праз сойм аба-вязкаў, якіх ён не павінен быў парушаць. Гэтыя абавязкі былі замацаваныя у так званых “генрыхаўскіх артыкулах” (з 1573 г.), якія ўтрымлівалі асноўныя прынцыпы дзяржаўнага ладу і кіравання. Акрамя таге, кожны кандыдат на трон, пачы-наючы з Генрыха Валуа, падпісваў персанальны дагавор (pacta coventa) на элекцыйным сойме і пацвярджаў яго ўласнай прысягай. Пры невыкананні ці парушэнні ім гэтых дагавораў шляхта заояспечвала за сабой права аказаць супраціўленне, нават узброенае, каралю і вялікаму князю праз абвяшчэнне канфедэрацыі. Канфедэраты фіксавалі пісьмова свае скаргі і патрабаванні у спецыяльным канфедэрацкім акце у якім-небудзь гродскім судзе. Пасля гэтага канфедэра-цыя (калі манарх не прызнаваў прэтэнзій), а па сутнасці — грамадзянская вайна, лічылася ўзаконенай.
Улада караля і вялікага князя была абмежавана соймам. 3 першай паловы XVI ст. манарх быў адным з трох акрамя сената і “пасольскай ізбы” “сеймуючых станаў”. Ён не мог самастойна выдаваць “канстытуцыі” (пастановы), уводзіць падаткі, распараджацца дзяржаўнымі маёнткамі. Пры ім (з 1607 г.) у перапынку паміж соймамі пастаянна павінна была знаходзіцца пэўная колькасць сенатараў. Іх парады павінен быў улічваць кароль і вялікі князь ва ўсіх важнейшых справах. Вышэйшыя дзяржаўныя пасады (вялікіх маршалкаў, канцлераў, гетманаў, падскарбіяў) у Вялікім Княстве Літоўскім і Польшчы займаліся пажыццёва. Яны не маглі быць скасаваныя манархам.
Важным крокам да замацавання шляхецкай улады у Рэчы Паспалітай стала ўтварэнне незалежных вышэйшых судоў — Трыбуналаў. Галоўны Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага быў створаны у 1581 г. У Трибунале засядалі выбраныя ад павятовай шляхты дэпутаты, да якіх і перайшлі правы вышэйшага вялікакняжацкага апеляцыйнага суда.
Гэтыя і іншыя шляхецкія памкненні да абмежавання ўлады манарха сталі немалаважнай унутранай прычынай палітычнага крызісу і развалу дзяржавы, можна сказаць, што шляхта амаль цалкам вызвалілася ад каралеўскай і вялікакняжацкай улады на падставе самакіравання. На працягу другой паловы XVI—XVIII стст. яна паступова стала пануючым саслоўем над іншымі і над самім манархам. Рэч Пас-палітая пераўтварылася ў “шляхецкую рэспубліку”.
Адметнымі рысамі “шляхецкай рэспублікі” было ўладарства і перавага найбуйнейшых феадалаў-магнатаў. Яны “вялі рэй” палітычнага жыцця, асабліваў Вялікім Княстве Літоўскім. Магутнасць такіх родаў, як Радзівілы, Сапегі, Пацы, Агінскія, Чартарыйскія, была амаль нічым не абме-жаваная. Кароль і вялікі князь вымушаны быў лічыцца з імі. Асновай гэтай магутнасці сталі велізарныя зямельныя уладанні магнатаў. Так, Казімір Ян Сапега, вялікі гетман Вялікага Княства Літоўскага у 1690 г. валодаў 18 563 “дымамі”. Магнаты мелі магчымасць утрымліваць нават свае ўласнае войска. Да іх на службу, гаспадарчую і вайсковую, ішла сярэдняя і бяднейшая шляхта. Трапна ахарактарызаваў падуладнае становішча ліцвінскай шляхты кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі: “Два стагоддзі ішло спаборніцтва Сапегаў і Радзівілаў, свежая зайздрасць тых апошніх супраць Чартарыйскіх і велізарная перавага багаццяў і ўплываў тых трох дамоў пры двары, перад усімі іншымі у дзяржаве, спарадзілі нават паміж мясцовай шляхтай від спадчыннай як бы залежнасці ад ад наго з тых вялікіх дамоў да такой ступені, што большая частка, уяўляючы сабе, што няможа без іх існаваць, вернасць сваім патронам лічыла за гонар…”
У канцы XVII — пачатку XVIII ст. амбіцыі магнацкіх родаў у Вялікім Княствам Літоўскім даходзяць да ўзброенага саперніцтва, перарастаюць у грамадзянскія войны. Спачатку на неабмежаванае, роўнае вялікакняжацкаму першынство ў беларуска-літоўскаи дзяржаве прэтэндуюць Сапегі, змагаю-чыся з Агінскімі, Вішнявецкімі і Радзівіламі. Аднак канфлікт паміж Сапегамі і іх праціўнікамі ў канцы 90-х гг. XVII ст. нельга разглядаць толькі як барацьбу паміж магнацкімі групоўкамі за ўладу ў Вялікім Княстве Літоўскім. Сутнасцю гэтага канфлікту была спроба з боку сапегаўскага дома (на чале з вялікім гетманам Казімірам Янам і падскарбіем Бенядыктам Сапегамі) разарваць унію з Польшчай, дабіцца незалежнасці Княства. Сапегі нават распачалі перагаворы з аўстрыйскім імператарам і іншымі манархамі Еўропы, шукаючы падтрымку ў справе аддзялення Вялікага Княства Літоўскага. Абодва бакі выкарыстоўвалі шляхту (а Сапегі яшчэ і сялянства) у сваіх інтарэсах, абапіраючыся на сілу і маніпуліруючы лозунгам абароны “шляхецкіх вольнасцяў”.
Супрацьстаянне дзвюх партый дасягнула апагея у 1700 г. Спачатку у сутыкненні пад Ашмянамі (14.10) перамаглі сапегаўцы. Але ў вырашальнай бітве пад Алькенікамі (17.11) трыумфавалі ўжо іх праціўнікі. У грамадзянскую вайну ўключыуся і Аўгуст II, які намерваўся ўсталяваць у Рэчы Паспалітай абсалютную манархію, а Вялікае Княства Літоўскае разглядаў як пляцоўку для яе замацавання. Невыпадкова падчас гэтай грамадзянскай вайны ўзнікае праект сгварэння у Княстве спадчыннай манархіі на чале з вялікім князем Аўгустам II як супрацьвага манархісцкім памкненням Сапегаў. Тэты праект вядомы як “Віленская пастанова” ад 29 лістапада 1700 г. У ім ліцвінская шляхта у асобе кіраўнікоў антысапегаўскай кааліцыі адмаўлялася “ад усялякіх нікчэм-ных вольнасцяў польскіх” і перадавала абсалютную ўладу вялікаму князю Аўгусту II і яго спадкаемцам.
Унутрыпалітычныя праблемы Рэчы Паспалітай на пачатку XVII ст. спляліся са знешнімі, падкрэсліваючы згубную нявырашанасць першых. У тэты час Беларусь становіцда арэнай ваенных дзеянняў, звязаных з руска-шведскай (Паўночнай) вайной (1700 — 1721). Шведы, рускія, саксонцы, не пытаючыся дазволу, маршыруюць па краі, рабуючы, палячы і вынішчаючы набыткі яго жыхароў. Падчас Паўночнай вайны Вялікае Княства Літоўскае, бадай, у апошні раз выступіла у якасці самастойнага фактара еўрапейскай палітыкі. У 1701 —1703 гг. паміж ім і Расіяй было падпісана тры міждзяржаўных пагадненні, накіраваных на сумесныя дзеянні супраць Швецыі. У 1704 г. частка шляхты, якая непрыязна ставілася да караля і вялікага князя Аўгуста II, пры падтрымцы шведскага караля Карла XII абрала новага манарха С.Ляшчынскага. Толькі пасля паражэнняў шведскіх войскаў расійскім пад Палтавай (1709 г.) Аўгуст II змог вярнуцца на трон. Але ўжо ў 1715 г. зноў пачынаецца грамадзянская вайна, якая ахапіла і Вялікае Княства Літоўскае. Яе выклікала памк-ненне Аўгуста II зноў паспрабаваць усталяваць абсалют-ную манархію у Рэчы Паспалітай. Значная частка шляхты выступіла у абарону “залатых шляхецкіх вольнасцяў”. Толькі ўмяшанне рускіх войскаў прывяло да згоды шляхты з карал ем на так званым “нямым” сойме 1717г. (пастановы на ім прымаліся без абмеркавання). Тэты сойм абмежаваў уладу караля, замацаваў шляхецкую анархію, пацвердзіў права “ліберум вета”. Апошняе зноў паставіла заслон перад спробамі рэфармавання дзяржавы. Колькасць рэгулярнага войска была абмежавана да 24 тыс. (18 у Полыпчы і 6 у Вялікім Княстве Літоўскім).
3 часу Паўночнай вайны Расія паступова бярэ над свой пратэктарат знешнюю і ўнутраную палітыку Рэчы Паспалітай. Больш моцным суседзям была выгадная яе слабасць. Таму яны імкнуліся захаваць у ёй безуладдзе і анархію пад прыкрыццём аховы і гарантавання “шляхецкіх вольнасцяў”. У 1720 г. пра гэга дамовіліся Расія і Прусія. У 1726 г. да іх далучылася Аўстрыя.
Крызісныя з’явы у грамадска-палітычным жыцці Рэчы Паспалітай абвастрала нявырашанасць рэлігійнага пытан-ня. Hi адно з існаваўшых веравызнанняў фактычна тут не было забаронена. Але практычна толькі прадстаўнікі ка-таліцкай шляхты і святарства маглі займаць дзяржаўныя пасады, удзельнічаць у працы сойма. У 1718 г. апошні пасол-некаталік Пятроўскі па патрабаванні Віленскага афіцыяла ксяндза Анцуты быў сілай выдалены з сойму у Гародні. 3 гэтага часу некаталікі былі пазбаўлены права удзельнічаць у пасяджэннях сойму. Канвакацыйны сойм 1733 г. прыняў канстьггуцыю, якая пазбаўляла некаталікоў права не толькі быць пасламі, але і засядаць у трыбуналах, гэтак жа як і заняцця грамад-зянскіх пасад. Праваслаўнае святарства традыцыйна шукала падтрымкі у Маскве. Уніяцкая вера з-за таго, што большасць беларускай шляхты перайшла у каталіцтва, ператвараецца у “хлопскую” (сялянскую). Зрэшты і вы-шэйшыя іерархі ўніяцкай царквы не карысталіся належнай павагай. Толькі пятнаццаты па ліку ўніяцкі мітрапаліт (С.Растоцкі) у 1791 г. быў дапушчаны у сенат Рэчы Паспалітай. Негатыўныя вынікі такой недальнабачнай палітыкі кіруючых колаў Рэчы Паспалітай выразна адчуваюцца у другой палове XVIII ст.
Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай канца XVII — першай паловы XVIII ст. з-за пагрозы самому існаванню дзяржавы ўсё выразней патрабаваў яе рэфармавання. Паступова сярод пануючага шляхецкага саслоўя, у першую чаргу магнацтва, сфарміраваліся дзве плыні. Першая выступала за рэформы і ўмацаванне цэнтральнай улады, другая — за захаванне існуючага становішча безуладдзя і анархіі.
5. СПРОБЫ РЭФОРМАЎ І ПАДЗЕЛЫ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ. ПАЎСТАННЕ 1794 Г. ПАД КІРАЎНІЦТВАМ Т. КАСЦЮШКІ
Паглыбленне палітычнага крызісу, узрастанне замеж-нага ўмяшання ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай узмацнілі імкненне прагрэсіўнай часткі грамадства да змен у палітычным ладзе краіны.
Лагер рэфарматараў на чале з Чартарыйскімі дабіўся у 1764 г. абрання каралём і вялікім князем стаўленіка Расіі Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Пачаўся першы этап рэформаў (1764 — 1766 гг.). Былі адменены шматлікія ўнутрыдзяржаўныя гандлёвыя зборы, іх замянілі адзіным ’ генеральным падаткам”. Распачалася рэвізія каралеускіх маёнткаў, што дало сродкі для павелічэння войска. Была зроблена спроба частковай ліквідацыі права “ліберум вета” пры вырашэнні на соймах пытанняў эканамічнага характеру. Дзеля ўпарадкавання і павелічэння дзяржаўных прыбыткаў былі створаныя дзве “скарбавыя камісіі” —польская і ліцвінская. У склад ліцвінскай скарбавай камісіі абіраліся два сенатары і сем шляхціцаў. Камісія акрамя кантролю за эбіраннем падатку і расходваннем скарбавых грошай павінна была сачыць за ўздымам эканамічнага становішча краіны шляхам ўпарадкавання рачнога суднаходства, падрыхтоўкі гандлёвых дамоў, пошукаў рынкаў збьпу для мясцовых тавараў і т.д. Кіраванне войскам было даручана вайсковым камісіям, якія абіраліся на вальных соймах і працавалі пад старшынствам вялікага ці палявога гетмана, што памяншала іх уладу, якая раней не падлягала амаль ніякаму кантролю.
Спроба рэформаў вьнслікала незадавальненне як у магнацтва, так і ў суседніх дзяржаў. Расія і Прусія выкарысталі для ўмяшання ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай адмову на сойме 1766 г. надаць роўныя правы некаталікам — пратэстантам (дысідэнтам) і праваслаўным (схізматыкам). А яны пры дапамозе Расіі і Прусіі ствараюць дзве канфедэрацыі ў Слуцку і Торуні (1767 г.) з мэтай ўраўнавання ў правах. Слуцкую канфедэрацыю ўзначаліў кальвініст Ян Грабоўскі, генерал-маёр войска Вялікага Княства Літоўскага. Нягледзячы на старанні расійскага пасла Рапніна, пад актамі гэтых канфедэрацый аказалася няшмат подпісаў. У сакавіку 1767 г. канфедэрацыі выдалі маніфесты з пералікам .уціскаў і крыўдаў, якія цярпелі дысідэнты у Рэчы Паспалітай, і просьбаю аб пратэкцыі расійскай імператрьщы, а таксама прускага, англійскага і дацкага каралёў. На сойме 1767 — 1768 гг. пад уціскам расійскага войска, размешчанага пад Варшавай, былі прынятыя пастановы, згодна з якімі некаталікам надавалася свабода веравызнання і палітычныя правы, роўныя з каталікамі. Адначасова былі пацверджаны “вечныя і неадменныя кардынальныя правы” шляхты (права выбару караля, “ліберум вета”, права абвяшчэння канфедэрацыі і інш.). Гарантам выканання гэтых рашэнняў сойм назваў Расійскую імперыю. Такім чынам, ужо і фармальна Рэч Паспалітая апусцілася да ўзроўню залежнай дзяржавы. Рэфарматарская дзейнасць была перапынена.
Незадаволеная палітыкай Станіслава Аўгуста шляхта стварае Барскую канфедэрацьпо (1768 г.). Яна аб’яднала патрыятычныя і кансерватыўныя элементы пад сцягам аднаўлення незалежнасці, правядзення Рэччу Паспалітай самастойнай палітыкі, вяршэнства каталіцкай веры. На тэрыторыі Беларусі, як і у Польшчы, канфедэраты ўжывалі партызанскія сродкі барацьбы. Найбольш буйныя бітвы канфедэратаў Вялікага Княства Літоўскага з расійскімі войскамі адбыліся у 1769 г. пад в. Арэхава, у 1771 г. — пад в. Бездзеж і мястэчкам Сталовічы. Ліцвінскіх канфедэратаў узначальваў Міхал Пац у якасці іх генеральнага маршалка. 9 жніўня 1770 г. барычане абвясцілі дэтранізацьпо Станіслава Аўгуста і бескаралеўе. Гэта прымусіла караля і вялікага князя шукаць яшчэ большай падтрымкі у Расіі.
Самым актыўным і дзейньш кіраўніком канфедэратаў у Вялікім Княстве Літоўскім быў Сымон Касакоўскі. Пад сціплай назвай “грамадзяніна Вялікага Княства Літоўскага”, апрануты ў сялянскі убор, пераязджаў ён ад мястэчка да мястэчка, збіраючы у канфедэрацкія атрады дробную шляхту, сялян, нават яурзяў і цыганоў. Летам і восенню 1771 г. атрады С.Касакоускага пайшлі дыверсійным маршам з Віленшчыны праз Менск, Магілёў да Быхава і -Гомеля. Аднак сілы былі няроўнымі і ў 1772 г. канфедэрацыя спьщіла свае існаванне.
Знясіленая анархіяй і чарговай грамадзянскай вайной, Рэч Паспалітая стала ахвярай больш модных абсалютных манархій Расіі, Прусіі, Аўсгрыі. 5 жніўня 1772 г. у Пецярбургу былі падпісаны тры трактаты паміж гэтымі дзяржавамі. Усе яны пачыналіся са слоў: “У імя Святой Троіцы…”. Прычынай падзелу тэрыторыі дэмагагічна былі выстаўленая анархія ў.Рэчы Паспалітай, якая пагражала спакою суседніх краін, а таксама неабходнасць нібыта стварыць Польскаму каралеўству і Вялікаму Княству Літоўскаму такія ўмовы іх палітычнага існавання, якія у першую чаргу адпавядалі б інтарэсам “падзелыпчыкаў”. Прусія і Аўсгрыя ат-рымалі частку польскіх і ўкраінскіх зямель, Расія — 92 тыс. км2 усходнебеларускіх зямель з 1,3 млн насельшцтва (Расія забрала Інфлянцкае, Полацкае, за выключэннем невялікай часткі па левым беразе Дзвіны, Віцебскае без Аршанскага павету, Мсціслаўскае і частку Мінскага ваяводстваў). У абставінах фактычнай акупацыі Польшчы і Вялікага Княст-ва Літоўскага замежнымі войскам! сойм у 1773 г. вымушана пагадзіуся з захопамі. Напачатку яго дзейнасці мужную апазіцыю акупантам і іх памагатым з ліку падкупленай шляхты і магнацтва на сойме склалі ліцвінскія паслы на чале з Т. Рэйтанам, С. Багушэвічам і С. Корсакам. 38 гадзін не пакідаў Т. Рэйтан “пасольскай ізбы”, пратэстуючы разам са сваімі сябрамі супраць спробы распачаць працу сойма пад кіраўніцтвам купленага за расійскія грошы маршалка Аліатаскага.
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай прагрэсіўныя колы грамадства яшчэ болып упэўніліся у тым, што вырата-ваць краіну змогуць толькі змены у яе палітычным ладзе. 3 1773 г. усе вальныя соймы, каб пазбегнуць ужывання права “ліберум вета”, пачьшалі сваю працу з абвяшчэння сябе канфедэрацкімі (гэга давала магчымасць прымаць рашэнні болыпасцю галасоў). У 1773 г. пасля ліквідацыі ордэна езуітаў у Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскім было ство-рана першае у Еўропе міністэрства асветы — Адукацыйная камісія. Зроблена гэга было па прапанове падканцлера Вялікага Княства Літоўскага Яўхіма Храптовіча. Нерухомая маёмасць ордэна езуітаў перадавалася шляхце у вечную арэнду з абавязкам выплочваць у год 4,5 % яе ацэначнага кошту на карысць адукацыі. На сойме 1775 г. Рэч Паспалітая ўпершыню заимела дакладна дзеючы орган выканаўчай улады — Пастаянную Раду на чале з каралём і вялікім князем. Пастаянная Рада вырашала пытанне аб скліканні агульнадзяржаўнага сойма, выбірала і прадстаўляла каралю кандыдатау на вакантныя вышэйшыя дзяржаўныя пасады. Рада павінна была сачыць за бяспекай і спакоем у дзяржаве.
Гэтыя функцыі забяспечвалі пяць яе дэпартаментаў: замежных спраў, паліцыі, вайсковы, юстыцыі і скарбавы (фінансавы). Фактычна ж дзейнасць Рады кантралявалася рускімі пасламі у Варшаве. Галоўны ідэал рэфарматараў эпохі Ас-ветніцтва — утварэнне дзяржавы з дзейснай бюракратыяй на месцах і моцнай цэнтральнай уладай на чале з манархам асветнікам, не быў здзейснены.
У канцы 80-х гг. XVIII ст. склаліся больш спрыяльныя ўмовы для другога этапа дзейнасці рэфарматараў, чаму не у апошнюю чаргу садзейнічалі змены у міжнародным становішчы (руска-шведская вайна 1788 — 1790 гг., руска-турэцкая вайна 1787 — 1791 гг., супярэчнасці паміж дзяр-жавамі, якія дзялілі Рэч Паспалітую).
Партыя рэфарматараў змагла згуртавацца падчас працы Вялікага сойма (1788 — 1792 гг.) і пачала дзейнасць па ўдасканаленні дзяржавы. На працу рэфарматараў вялікі ўплыў аказала буржуазная рэвалюцыя ў, Францыі 1789 г. Зруйнаванне Бастыліі — сімвала ненавіснага народу феадальнага рэжыму, распачало пераможнае шэсце па краінах Еўропы ідэй дэмакратыі.
Праца сойма адбывалася на фоне росту палітычнай актыўнасці гарадоў, якія патрабавалі ўдзелу ў кіраўніцтве дзяржавай. 18 красавіка 1791 г. сойм прыняў закон аб “вольных гарадах каралеўскіх”, якія нарэшце атрымалі магчымасць свабоднага развіцця, не замаруджанага феадальным правам. Па ініцыятыве браслаўскага пасла Тамаша Ваўжэцкага спачатку у Вялікім Княстве Літоўскім, а потым і ў Польшчы былі створаны “Цывільна-вайсковыя парадкавыя камісіі”. Яны сталі пастаяннай адміністрацыйнай уладай у паветах і ваяводствах. Першым крокам у вызваленні Рэчы Паспалітай ад пратэктарату Расіі стала рашэнне аб павелічэнні войска да 100 тыс. чалавек і ліквідацыя скампраметаванай Пастаяннай Рады. Было ўведзена падаткаабкладанне святарства і шляхты. Спадзя-ючыся на дапамогу ў рэфармаванні краіны, Рэч Паспалітая у 1790 г. заключыла ваенны саюз з Прусіяй. Мяшчане, як і шляхта, атрымалі права асабістай недатыкальнасці, сва-боду набыцця зямельнай уласнасці, доступ да ўсіх духоўных пасад, грамадзянскіх чыноў і вайсковых рангаў. Прадстаўнікі каралеўскіх і вялікакняжацкіх гарадоў атрымалі права ўдзелу ў працы сойма пры абмеркаванні пытанняў, якія тычыліся развіцця рамёстваў і гандлю.
Вяршыняй дзейнасці Вялікага сойма з’явілася прыняц-це 3 мая 1791 г. першай у Еўропе (і другой у свеце пасля ЗША) Канстытуцыі. Канстытуцыя складалася з 11 артыкулаў. Першы тычыўся рэлігіі, тры наступныя вызнаЧалі стан шляхецтва, мяшчанства і сялянства, астатнія — месца і ўзаемнае размежаванне заканадаўчай, выканаўчай і судовай улад. Згодна з ею адмяняліся “ліберум вета”, выбары караля шляхтай і абавязковасць соймікавых “інструкцый” для паслоў, уводзілася спадчынная манархія, у якой выканаўчная ўлада перадавалася каралю і ўраду, падпарад-каванаму сойму. Канстытуцыя 3 мая абвясціла таксама, што бярэ сялянства “пад апякунства ўрада”, даючы надзею на паляпшэнне яго долі.
Каб урэгуляваць рэлігійнае пытанне і пазбавіць Расію падстаў для ўмяшання ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалі-тай, сойм ухваліў у маі 1792 г. рашэнне аб утварэнні у Полыпчы і Вялікім Княстве Літоўскім самастойнай праваслаўнай іерархіі, падпарадкаванай канстанцінопальска-му патрыярху.
Аб’ектыўна Канстытуцыя 3 мая спрыяла развіццю краіны ў прагрэсіўным буржуазным напрамку. Прыняцце соймам Канстытуцыі 3 мая выклікала станоўчую рэакцыю ў Францыі, Англіі. Спагадліва трымалі сябе ў дачыненні да яе Прусія і Аўстрыя. Рымскі папа асобым указам (breve) перанёс святкаванне дня Св.Станіслава з 8-га на 3-е мая. Толькі у Пецярбургу былі раздражнёныя такім аднаўленнем самастойнасці і чакалі заканчэння вайны з Турцыяй, каб пачаць вайсковыя дзеянні супраць Рэчы Паспалітай.
Канстытуцыя 1791 г. зрабіла рашучы крок да ўтварэння цэнтралізаванай дзяржавы (адзінае войска, адзіны скарб і т.д.). Самастойнасць Вялікага Княства Літоўскага ў ёй была значна абмежаваная. Тым не менш 20 кастрычніка 1791 г. па настаянні ліцвінскіх паслоў адбылося прыняцце соймам спецыяльнага дакумента “Узаемнай гарантыі” Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы. У ім агаворваліся ўмовы раўнапраўнага ўдзелу прадстаўнікоў княства разам з палякамі ў кіраванні дзяржавай.
Рашэнні сойма выклікалі пратэсты кансерватыўнай часткі магнатаў і шляхты. Баючыся распаўсюджвання ідэй Французскай рэвалюцыі з яе ідэаламі роўнасці, волі і братэрства, Кацярына II накіравала свае войскі у Рэч Паспалітую. 18 мая 1792 г. 35-тысячны корпус генерала Крачэтнікава ўвайшоў у Беларусь. А перад гэтым праціўнікі Канстытуцыі 3 мая абвясцілі на Украіне аб утварэнні антырэфарматарскай Таргавіцкай канфедэрацыі з мэтай вяртання ’ паўнаты правоў шляхецкіх”. На самой справе гэты акт быў складзены яшчэ ў Пецярбургу пры ўдзеле расійскага генерала Панова. Таргавічане (ix было ўсяго 13 чалавек. пад сваім камандаваннем яны не мелі ні аднаго жаўнера), знаходзячыся ў абозе расійскага войска, выступілі за роўнасць усей, а не толькі аседлай, шляхты, захавання межаў Рэчы Паспалітай, супраць спадчыннасці трона і Канстытуцыі 3 мая. Апошнюю яны лічылі “труной для шляхецкіх вольнасцяў”.
Войска Вялікага Княства Літоўскага, якое налічвала ўсяго 15 тыс. чалавек, не змагло аказаць дзейснага суп-раціўлення інтэрвентам. Пасля няўдалых сутыкненняў пад Мірам (11.06) і Берасцем (25.06) яго рэшткі апынуліся на тэрыторыі Польшчы. 25 чэрвеня 1792 г. у Вільні было абвешчана аб утварэнні Генеральнай канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага. Фактычнымі кіраўнікамі ліцвінскіх таргавічан сталі браты Сымон і Юзаф Касакоўскія. Былы барскі канфедэрат Сымон Касакоўскі цяпер быў генерал-лейтэнантам расійскай службы. Хутка ён самастойна абвесціць сябе гетманам Вялікага Княства. Кароль Станіслаў Аўгуст вымушаны быў далучыцца да канфедэрацыі. У знак пратэсту вялікая частка генералаў і афіцэраў дэманстратыўна падасць у адстаўку і пакіне краіну. Сярод іх будзе і будучы кіраўнік паўстання 1794 г. Т.Касцюшка.
Расія і Прусія цяпер ужо у апраўданне барацьбы з “яка-бінскай заразай” з Францыі дамовіліся 23 студзеня 1793 г. аб чарговым падзеле тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Прусія захапіла Вялікаполыычу з Торунем і Гданьскам. Расіі даста-лася большая частка Беларусі і Украіны прыблізна па лініі Друя — Пінск — Збруя з тэрыторыяй у 250 тыс. км2 і 4 млн насельніцтва. Астатняя частка тэрыторыі Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага была акупіравана расійскімі войскамі. Пад пагрозай прымянення ваеннай сілы Гарадзенскі сойм (1793 г.) зацвердзіў чарговы ганебны падзел дзяржавы. Гэты сойм у асноўным аднавіў парадкі, якія былі у Рэчы Паспалітай падчас існавання Пастаяннай Рады.
Шлях рэформаў у чарговы раз бьгў перарваны. Апетыты захопнікаў павялічваліся. Было зразумела, што сквапныя суседзі не спыняцца на дасягнутым. Каб абараніць гонар зганьбаванай дзяржавы, патрыёты Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага ўзнялі паўстанне супраць Расійскай Імперыі.
Кіраўніком паўстання быў абраны нашчадак старажыт-нага беларускага шляхецкага роду, змагар за незалежнасць ЗША Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка. У Польшчы паўстанне пачалося 24 сакавіка 1794 г. Праз месяц (24.04) пасля вызвалення Вільні паўстанне ахапіла Літву і заходнюю Беларусь. Тут яго ўзначаліў палкоўнік Якуб Ясінскі. Галоўнымі мэтамі паўстання былі: вяртанне захопленых тэрыторый, выгнанне акупантаў, працяг дэмакратычных рэформаў. Віленскія “якабінцы” на чале з Ясінскім напачатку высгупілі з больш радыкальнымі патрабаваннямі — “воля, роўнасць, незалежнасць”, адразу салідарызаваліся з рэвалю-цыйнай Францыяй. Быў утвораны самастойны орган па кіраўніцтве паўстаннем — Найвышэйшая Рада Вялікага Княства Літоўскага. У яе першапачаткова ўвайшлі 29 чалавек. Склад Рады павінен быў папоўніцца прадстаўнікамі паўстанцкіх сіл з паветаў і ваяводстваў, што стварала магчымасць яе пераўтварэння ў прадстаўнічы рэвалюцыйны орган.
Паўстанне зрабіла спробу аб’яднаць разам інтарэсы пе-радавой часткі шляхецтва, сялянства і гарадскога насельніцтва. Мэтай паўстанцаў была таксама дапамога у вызваленні ад “ярма дэспатызму” народаў суседніх краін. Касцюшка заклікаў да ўдзелу у паўстанні прадстаўнікоў усіх веравызнанняў. Асаблівая ўвага была выказана ім да праваслаўнага святарства і насельніцтва. Ім была паабяцана поўная роўнасць і самастойнасць. Паланецкім універсалам (7 мая 1794 г.) Касцюшка адмяніў асабістую залежнасць сялян. Сяляне, якія пайшлі у паўстанне (касінеры), вызваляліся ад прыгону. На тэрыторыі Беларусі у паўстанцкіх атрадах сяляне складалі да адной трэці іх колькасці.
За кароткі тэрмін (з красавіка па верасень) на Беларусі у паўстанні прыняло ўдзел да 25 тыс. чалавек. Найбольш буйныя бітвы беларускіх касцюшкаўцаў адбыліся пад в.Паляны (7.05), в.Солы (25.06), Слонімам (4.08), Любанню (4.09), в.Крупчыцы (17.09). Пад Крупчыцамі адбылася самая вялікая бітва часоў паўстання: з абодвух бакоў у ей прыняло ўдзел да 20 тыс. чалавек.
Але паўстанцкае войска не змагло супрацьстаяць аб’яд-наным сілам Прусіі, Расіі і Аўстрыі. Кацярына II накіравала на барацьбу з паўстанцамі сваіх лепшых военачальнікаў разам з А.Суворавым. У лістападзе паўстанне было задушана. Менавіта за актыўны ўдзел у задушэнні паўстання Сувораў атрымаў звание фельдмаршала.
Яшчэ падчас паўстання ўзнік план ліквідацыі Рэчы Паспалітай. У 1795 г. адбыўся трэці яе падзел. Прусія захапіла польскія землі з Варшавай, Аўстрыя — з Кракавам. Да Расіі адышлі заходнебеларускія, украінскія і літоўскія землі з Курляндыяй. Частка Беларусі (захад Гарадзеншчы-ны) апынулася пад уладай Прусіі (да 1807 г.). Станіслаў Аўгуст 25 лістапада 1795 г. падпісаў акт адмовы ад трона. Гэга якраз была гадавіна яго каранацыі і дзень імянін імператрыцы Кацярыны II, якая у свой час “зрабіла” яго каралём, а цяпер прымусіла адмовіцца ад тытула.
Захоп Рэчы Паспалітай з’явіўся гвалтоўным актам у дачыненні да дзяржавы, якая ўваходзіла у перыяд свайго гаспадарчага і грамадскага рэфарміравання.
6. САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯЎ У XVII-XVIII СТСТ.
У другой палове XVII — пачатку XVIII ст. шляхецкая Рэч Паспалітая, у тым ліку Беларусь, якая ўваходзіла ў яе склад, знаходзілася ў стане глыбокага эканамічнага заняпаду і палітычнага крызісу. 3 сярэдзіны XVII ст. гэга дзяржава ўступіла ў паласу разбуральных войнаў і ўнутраных міжу-собіц. З 68 гадоў яе гісторыі (1648 — 1716) на ваенныя падзеі прыходзяцца 65. Войны, якім спадарожнічалі голад, эпідэміі, прынеслі велізарныя бедствы, а месцамі прывялі да поўнага разарэння сялян, цяжка адбіліся на панскай гаспадарцы, разбурылі гарады, зменшылі колькасць насельніцтва.
Разарэнне сялян дасягнула такой ступені, што нават кароль Рэчы Паспалітай Ян Казімір вымушаны быў даць абяцанне заняцца паляпшэннем іх становішча. На сходзе магнатаў і шляхты у Львове у 1656 г. ён заявіў: “Абяцаю і клянуся, што ад гэтага часу з усімі саслоўямі маёй дзяржавы, як толькі паспею заключыць мір, буду ўсяляк імкнуцца пазбавіць мой народ ад уціску і пакутванняў”. У след за каралём гэта абяцалі магнаты і шляхта. Аднак, паколькі Рэч Паспалітая пазбегла канчатковага разгрому, шляхта забылася пра абяцанні. Яна і не думала расставацца са сваімі прывілеямі.
Пасля “крывавага патопу”, як называлі сучаснікі падзеі сярэдзіны XVII ст., большая частка гарадоў таксама прыйш-ла у заняпад. Так, у выніку пагромаў 1657 і 1660 гг. горад Бярэсце быў “увесь да апошняга будынка разрабаваны і спалены”. Насельніцтва засталася толькі “вельмі малая жменька”. Пагромы і пажары 1648, 1655 і 1660 гг. амаль цалкам знішчылі Пінск. Гараджане, “не маючы дзе прытуліцца, разышліся па розных мястэчках і вёсках”. Непазбежныя спадарожнікі вайны — неўраджаі — выклікалі катастрафічны голад. 3-за голаду і блукання абяздо-ленага насельніцтва пачалася эпідэмія сыпнога тыфу, якая лютавала з 1653 па 1658 г. і зноў успыхнула у 1664 г.
Цяжкія вынікі войнаў ускладняліся захаваннем і ўмацаваннем фальваркава-паншчыннай сістэмы гаспадаркі, кансервацыяй найбольш застарэлых формаў прыгонніцтва, феадальнай анархіяй і міжусобіцамі.
Крызіс сельскай гаспадаркі адмоўна адбіўся на развіцці беларускіх гарадоў, рамяства, унутранага і знешняга гандлю. 3-за недахопу заказчыкаў і пакупнікоў частка гарадскога насельніцтва вымушана была перасяліцца ў вёскі або займацца сельскай гаспадаркай у горадзе.
Вядома, што для вядзення войнаў урад Рэчы Паспалітай пазьгчаў буйныя грашовыя сумы ў магнатаў. Не маючы сродкаў для іх пакрыцдя, ён раздаваў рэшткі дзяржаўньгх зямель. У выніку на Беларусі ўтварыліся вялізныя латыфун-дыі, у некалькі разоў большыя за асобныя княствы Германскай імперыі. Так, Караль Радзівіл (“пане Каханку”) у сярэдзіне XVIII ст. акрамя буйных спадчынных уладанняў, што складваліся з Нясвіжскага, Клецкага, Біржанскага і Олыцкага княстваў, меў у так званых “каралеўшчынах” 16 гарадоў, 583 вёскі, 25 войтаўстваў, мноства графстваў і валасцей. Яго даход толькі са спадчынных маёнткаў дасягаў сумы ў 20 млн злотых, што ў паўтара раза перавышала гадавыя паступленні ў казну Рэчы Паспалітай. Не дзіўна таму, што ён трымаў вялікі двор, свае войска. Маючы неабмежаваную ўладу, ён любіў паўтараць: “Кароль сабе каралём у Кракаве, а я ў Нясвіжы”. Сучаснік Б.Міхалоўскі так пісаў аб “пане Каханку”: “Было штосьці манархічнае ў нясвіжскім маёнтку Радзівілаўскага дома. Маўчу аб баляваннях … на якія збіралася амаль уся Літва, маўчу нават аб тэатры, аркестры, міліцыі, дасягаўшай да 8000 рознага ўзбраення. Ахвотнікаў было мноства, што нават мала хто з каралёў меў столькі гайдамакаў і казакаў”. Буйнымі латы-фундыямі валодалі таксама Вішнявецкія, Глябовічы, Пацы, Сангушкі, Сяняўскія, Яблонскія, віленскае біскупства і інш. Развал апарату дзяржаўнай улады і феадальная анар-хія адмоўна адбіліся на эканоміцы Беларусі. Пастаянная міжусобная барацьба магнацкіх груповак, якая даходзіла да ўзброеных выступленняў, прычыніла вялікія спуста-шэнні насельніцтву. Сапраўдным няшчасцем для вёсак і мястэчкаў з’яўляліся і так званыя наезды ўзброеных шляхціцаў на маёнткі іншых, якім спадарожнічалі знішчэнне сялянскіх пасеваў, угон жывёлы, рабаванне маёмасці і інш. Свавольствы, якія вытваралі магнаты і шляхта, знайшлі адлюстраванне у шматлікіх скаргах, пастановах павятовых і ваяводскіх сеймікаў, каралеўскіх універсалах. Кароль Аўгуст III у маніфесце, вьщадзеным у 1735 г., адзначыў, што у Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскім узброеныя атрады, якія ўзначальвалі “некаторыя асобы”, руйнуюць гарады, мястэчкі і вёскі, самавольна бяруць з іх падаткі, “чыняць вялікія насіллі і разбой”. Hi мясцовыя, ні цэнтральныя ўлады не маглі не толькі спыніць, але нават і абмежаваць свавольствы у краіне.
Узмацненне феадальнага прыгнёту выклікала далейшае абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцяў на Беларусь Найбольш пашыранымі формамі супраціўлення з’яўляліся падача скаргаў на злоўжыванні з боку феадальнай адміністрацыі, арандатараў, адмова выконваць павіннасці, уцёкі сялян ад сваіх уладальнікаў у іншыя ўладанні, гарады, мястэчкі, а таксама за межы Рэчы Паспалітай.
Нармалізацыя эканамічнага жыцдя на Беларусі пачалася толькі з сярэдзіны XVIII ст. Пасля многіх гадоў разбурэння паступова аднаўлялася сельская гаспадарка, павялічвалася колькасць насельніцтва, развіваўся ўнутраны і знешні гандаль, а з ім і таварна-грашовыя адносіны. Асобныя феадалы з мэтай павелічэння прыбытковасці сваіх маёнткаў станавіліся на шлях перабудовы вядзення сваей гаспадаркі. Так, магнат Іаахім Храптовіч у сваіх маёнтках Шчорсы у Наваградскім і Вішнёваў Ашмянскім паветах ліквідаваў паншчыну і замяніў яе чыншам. Прыгонныя сяляне былі падзелены на дзве катэгорыі. Адна, больш заможная частка сялян атрымлівала 10 моргаў (7,12 га) ворнай зямлі на двор і ператваралася ў арандатараў, якія плацілі ўласніку ці яго арандатару 90 — 100 злотых у год. Другая частка сялян, пазбаўленая палявых надзелаў, ператваралася ў агароднікаў, іх абавязвалі наймацца на працу ў фальваркі. За акрэсленую плату яны апрацоўвалі панскую зямлю, вырошчвалі і збіралі ўраджай, даглядалі жывёлу, сплаўлялі лес і інш. Іх сыны ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў для “вывучэння” сельскай гаспадаркі бясплатна працавалі у панскім двары. Новаўвядзенні, падоб-ныя “рэформам” Храптовіча, праводзіліся таксама Масальскім у яго маёнтках на Ігуменшчыне, княгіняй Яблонскай у маёнтку Сямяцічы і інш.
Другая група феадалаў, захоўваючы у палявой гаспадарцы паншчыну, стала заахвочваць прыгонных сялян, якія працавалі ў найбольш прыбытковых галінах, грашовым узнагароджаннем: у Гарадзенскай каралеўскай эканоміі, напрыклад, налічвалася больш за 330 сялян, а таксама 350 рамеснікаў, якія за сваю працу атрымлівалі грошы. Такія ж парадкі былі заведзены ў Берасцейскай і Кобрынскай каралеўскіх эканоміях, што сведчыла аб пранікненні ў панскую гаспадарку элементаў новых, буржуазных сацыяльна-эканамічных адносін.
У XVIII ст., асабліва у другой яго палове, некаторыя феадалы засноўвалі ў сваіх уладаннях прамысловыя прадпрыемствы мануфактурнага тыпу. Найбольш буйнымі з іх былі шклозавод у Налібоках (20-я гг. XVIII ст.), люстраная фабрыка у мястэчку Урэчча (канец 30-х гг. XVIII ст.), Слуцкая фабрыка шаўковых паясоў князёў Радзівілаў (1751), жалезаробчы завод графа Храптовіча у в.Вішнёва (Ашмянскі павет, 80-я гг. XVIII ст.) і інш.
Першым прадпрыемствам мануфактурнага тыпу на тэрыторыі Беларусі быў шкляны завод у Налібоках (зараз Стаўбцоўскі раён Мінскай вобласці), пабудаваны па загадзе жонкі канцлера Вялікага Княства Літоўскага Ганны Радзівіл у 1727 ці 1728 г. Аснову кадраў прадпрыемства складалі кваліфікаваныя рабочыя — шліфавальшчыкі, рысавальшчыкі, шкловыдзімальшчыкі і інш., якіх у розныя гады дзейнасці прадпрыемства налічвалася ад 40 да 50 чалавек.
Працавалі на заводзе прыгонныя радзівілаўскіх маёнткаў. У большасці выпадкаў яны былі з Налібок і сумежных вёсак. Паводле інвентару 1789 г., напрыклад, сяляне Налібок павінны былі адпрацаваць на заводзе 1872 чалавека-дні у год “упряжных”, а сяляне Нівок — 1454 дні “пешых”. Умовы працы на заводзе былі вельмі цяжкімі. У інструкцыі, якая вызначала рэжым працы на прадпрыемстве, было сказана, што шкловыдзімалыпчыкі павінны прыступаць да працы ў чатыры гадзіны раніцы і працаваць да сямі гадзін вечара з двухгадзінным перапынкам на абед (з 11 да 13 гадзін). Качагары прыступалі да працы значна раней. Такім чынам, працоўны дзень на заводзе праця-гваўся больш за 13 гадзін. Для асобных катэгорый рабочых і ў першую чаргу для тых, хто адбываў паншчыну, давалі норму выпрацоўкі і не адпускалі з завода, пакуль рабочы не выконваў яе. Паколькі нормы былі вельмі вялікія, часта прыходзілася працаваць да ночы. За спазненне, а таксама за заўчасны уход з працы сурова каралі — штрафавалі, білі палкамі і інш. Нават майстры за кожны час спазнення плацілі 20 грошаў штрафу.
Другой мануфактурай на Беларусі на часе стварэння быў Урэцкі шкляны завод (Любанскі раён Мінскай вобласці), які пачаў дзейнічаць у канцы 30-х гг. XVIII ст. Урэчча было выбрана месцам будаўніцтва шклянога завода па тых жа прычынах, што і Налібоцкага. Па сваіх памерах і якасці прадукцыі гэты завод быў у той час самым буйным прадпрыемствам такога тыпу не толькі у Беларусі, але і ва ўсёй Рэчы Паспалітай. Калі ў Налібоках у асноўным выраблялі просты шкляны посуд і аконнае шкло, то на Урэцкім прадпрыемстве галоўную ўвагу звярталі на вытворчасць дарагога крыштальнага посуду, дэкаратыўных шкляных вырабаў. Асабліва славіўся завод сваімі люстэркамі. Выраблялі іх тут даволі многа, розных памераў і формы. 3 дэкаратыўных вырабаў цэнтральнае месца займалі люстры з хрусталю.
Разам са шклянымі прадпрыемствамі у маёнтках Радзівілаў былі створаны і іншыя прадпрыемствы мануфактурнага тыпу, перш за ўсё тэкстыльныя, сярод якіх на першае месца неабходна паставіць Слуцкую фабрыку шаўковых паясоў, вырабы якой атрымалі сусветную вядомасць. Гэта фабрыка была заснавана ў 1751 г. Міхаілам Казімірам Радзівілам. Для кіраўніцтва прадпрыемствам М.Радзівіл запрасіў майстроў з Персіі і Турцыі. Персы і туркі хоць і лічыліся ўмелымі майстрамі, але пад іх кіраўніцтвам фабрыка праца-вала дрэнна. У сувязі з гэтым у 1758 г. Радзівіл запрасіў для кіраўніцтва фабрыкай майстра са Стамбула Яна Маджарска-га, які змог наладзіць і пашырыць вытворчасць. Праз некалькі гадоў яна вырабляла паясоў на суму да 10 тыс. злотых. Пасля смерці Яна Маджарскага ў 1780 г. кіраўніком вытворчасці стаў яго сын Лявон. У 1793 г. на фабрыцы працавала да 60 чалавек, у тым ліку такія мясцовыя майстры, як Яўфім і Ян Дубіцкія з Урэчча, Ян Канчыла і Аляксандр Лойка са Слуцка і інш. Галоўным майстрам-ткачом доўгі час працаваў беларус Васіль Барсук. Сярод рабочых было шмат дзяўчат, узятых на фабрыку са Слуцка і навакольных вёсак.
Вырабляліся слуцкія паясы да 1830 г. Пасля падаўлення паўстання 1830 — 1831 гг. царскі ўрад забараніў магнатам і шляхце насіць нацыянальнае адзенне — кунтуш і пояс. Пасля гэтага фабрыка стала вырабляць царкоўныя рызы. Паколькі вялікага попыту на гэгу прадукцыю не было, яна праіснавала нядоўга і ў 1844 г. закрылася.
Апрача пералічаных вотчынных прамысловых прад-прыемстваў на Беларусі існавалі шкляныя заводы графа Салагуба у мястэчку Ілля і гетмана Масальскага ў маёнтку Мыш (Наваградскі павет), суконныя фабрыкі Бярновіча ў мястэчку Бабоўня і Нясвіжскага бернардзінскага манастыра ў в.Падласосня, суконная і палатняная фабрыкі князя Сапегі ў мястэчку Ружаны і інш.
У другой палове XVIII ст. актыўны ўдзел у развіцці мануфактурная вытворчасці прымаў пароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. У 60—70-я гг. па яго загадзе літоўскі надворны падскарбій (галоўны ўпраўляючы эканоміямі, якія належалі каралю у Літве і Беларусі) Антоній Тызенгаўз стварыў у Гарадзенскай і Берасцейскай эканоміях 21 буйное прадпрыемства мануфактурнага тьшу — залата- і шаўкаткацкую, суконную, суконна-капялюшную, тонкасуконную, палатняную, панчошную, камлотавую, паркаленабіўную фабрыкі, а таксама металургічны, гарматны, ружэйны заводы, завод металічных вырабаў і інш. У канцы XVIII ст. на Беларусі дзейнічалі звыш 50 прамысловых прадпрыемстваў мануфактурнага тыпу.
Вотчынныя мануфактуры абслугоўваліся, як правіла, прыгоннымі сялянамі, але разам з тым на іх ужывалася і праца наймітаў. Амаль усе працаўнікі разам з прадуктамі харчавання атрымлівалі пэўнае грашовае ўзнагароджанне, прычым на многіх аперацыях была ўведзена здзельная аплата працы. Аднак нізкая прадукцыйнасць працы і плата замежным майстрам былі прычынай высокага сабекошту мануфактурных вырабаў. Іх прадукцыя, асабліва прадметы раскошы, не мела збьггу і залежвалася на складах, у выніку чаго большасць гэтых прадпрыемстваў да канца 80-х гг. XVIII ст. закрылася.
Развіццё таварнай вытворчасці, ужыванне прымусовага найму, грашовая аплата, з’яўленне мануфактур — усе гэга сведчыла аб пачатку распаду феадальных адносін, развіцці элементаў капіталістычнай вытворчасці.
3 мэтай навядзення парадку у гандлі у 1766 г. былі ўведзены адзіныя для Вялікага Княства Літоўскага меры вагі, аб’ёму і даўжыні. Рабіліся спробы зблізіць іх з адзінкамі вымярэння іншых дзяржаў, у тым ліку Польшчы. Зліццю эканамічна раздробленых абласцей Рэчы Пас-палітай у адно эканамічнае цэлае садзейнічала таксама паштовая рэформа 1764 г., якая паклала пачатак шырокаму развіццю паштовай сувязі паміж гарадамі.
У 1775 г. урад Рэчы Паспалітай увёў “генеральную мытную пошліну”, абавязковую для ўсіх, у тым ліку для караля, магнатаў, шляхты і духавенства, а сейм Вялікага Княства Літоўскага, каб абмежаваць ліхвярства, увёў даўгавы працэнт у памеры не болып за 7 % для свецкіх і не болып за 6 % для духоўных крэдытораў.
3 развіццём унутранага і знешняга гандлю і ўцягненнем феадалаў у таварна-грашовыя адносіны пачаліся работы па паляпшэнні сухапутных дарог і ачыстцы судаходных рэк. У другой палове XVIII ст. былі пабудаваны дзве дарогі — Пінска-Слонімская і Пінска-Валынская. У 1767 г. віленскі ваявода М. Агінскі пачаў будаўніцтва канала, які злучыў Неман праз Шчару, Ясельду і Прыпяць з Дняпром. У 1784 г. па канале прайшло першае судна. У 1781 — 1784 гг. бьгў пабудаваны другі канал, што злучыў Прыпяць з Заходнім Бутам.
Рост вытворчых сіл у сельскай гаспадарцы, развіццё унутранага і знешняга гандлю садзейнічалі аднаўленню гарадоў і мястэчак Беларусі. Яны паступова адбудоўваліся, знікалі сляды спусташэнняў і разрухі, расло гарадское насельніцтва, аднаўляліся рамяство і гандаль, хаця да канца XVIII ст. і не быў дасягнуты той узровень, які існаваў у канцы XVI — першай палове XVII ст.
Аднаўленне разбуранай эканомікі Беларусі адбывалася у абстаноўцы разлажэння феадальна-прыгонніцкай сістэмы, ва ўмовах феадальнай анархіі, усеўладдзя магнатаў, шырокіх эканамічных і палітычных прывілеяў шляхты і жорст-кай эксплуатацыі сялян і гараджан, а таму зацягнулася на доўгі час і не закончылася да ліквідацыі Рэчы Паспалітай.
7. КУЛЬТУРНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯЎ: ЭПОХА БАРОКА І АСВЕТНІЦТВА
Пасля войнаў сярэдзіны XVII ст. рэзка ўзмацніліся паланізацьія і акаталічванне ўсходніх зямель Рэчы Паспалітай. Беларуская мова паступова выцяснялася з дзяржаўнага справаводства і афіцыйнага ўжытку. Тэта тэндэнцыя знайшла завяршэнне у соймавых пастановах 1696 — 1697 гг., паводле якіх паслы Вялікага Княства Літоўскага пагаджалі-ся: “У справах і пасольствах Рэчы Паспалітай мы, згодна з даўнімі законамі, не будзем карыстацца сваей пакаёвай пячаткай або сыгнетам і абяцаем выдаваць усе лісты, справы і публічныя легацыі толькі на мове польскай і лацінскай, а не іншай”. Узмацніўся ўціск у дачыненні да праваслаўных і пратэстантаў. У 1658 г. сойм Рэчы Паспалітай прыняў пастанову аб выгнанні арыян, а ў 1668 г. забараніў пераходзіць з каталіцтва ў іншыя веравызнанні. Праваслаўным шляхце, святарам і мяшчанам быў забаронены доступ у дзяржаўныя органы ўлады і самакіравання. Паблажлівыя адносіны да ўніяцкай царквы змяніліся на больш нецярпі-мыя, бо ўніяты не здзейснілі ўсіх планаў ідэолагаў Берасцейскай уніі па распаўсюджванні каталіцкіх і польскіх уп-льшаў на Беларусь На самой справе ўніяцкая царква больш спрыяла захаванню этнакультурнай самастойнасці белару-саў, пагроза страты якой існавала у XVII—XVIII стст.
Інтэлектуальнае жыццё у другой палове XVII — пачат-ку XVIII ст. характарызавалася адыходам назад. Забываліся здабыткі часоў эпохі Адраджэння і Рэфармацыі, зноў набылі папулярнасць ідэі часоў сярэднявечча. Гэга, а таксама схаластыка, фанатызм, нецярпімасць сталі вызначальнымі прынцыпамі перыяду контррэфармацыі. Умовы развіцця культуры Беларусі ў XVII —XVIII стст. вызначылі яе спецыфічную рысу — полілінгвістычны характар. 3-за неспрыяльнай сітуацыі беларускамоўнай была пераважна народная культура — культура сялянства, гарадскіх нізоў, часткі шляхты і святарства. Многія ўраджэнцы Беларусі пісалі на лацінскай, польскай, часта на нямецкай і французская мовах, але іх творы, пазіцыя аўтара заставаліся духоўна блізкімі да мясцовых вытокаў.
Вядучым мастацкім напрамкам у другой палове XVII — сярэдзіне XVIII ст. было пышнае і вытанчанае барока. Узнікла яно на аснове традыцый позняга Адраджэння і Рэфармацыі у канцы XVI ст. у Італіі. На месца “сціплага” у аздабленні, без вычурных упрыгажэнняў мастацтва Рэфармацыі прыйшло пампезнае барока. Яно знайшло адбітак перш за ўсё у развіцці архітэктуры і выяўленчых жанраў мастацтва. Эстэтыка гэтага стылю — крок наперад у параўнанні з папярэднім перыядам. Аднак у сферы ідэалагічнага і грамадска-палітычнага жыцця барока суправаджалася адыходам да схаластыкі і дагматызму часу сярэднявечча. Яго асноўныя мастацкія прынцыпы — дынамічнасць кампазіцыі, кантрасты маштабаў, рытмаў, святлоценявыя і колеравыя эфекты, крывалінейнасць абрысаў, імкненне стварыць ілюзію бязмежнай прасторы. Эфектнасць барока была выкарыстана царквой у сваіх мэтах для эмацыянальнага ўздзеяння на пачуцді чалавека і дэманстрацыі марнасці чалавечага жыцця перад вечным, велічным. Матэрьгальнай базай для станаўлення стылю з’явілася архітэктура. Тут барока знайшло найболыи поўнае выяўленне. Пачатак гэтай плыні ў Беларусі звязаны з будаўніцтвам першага ў Рэчы Паспалітай помніка архітэктуры барока — касцёла езуітаў у Нясвіжы ў 1584 — 1593 гг. па праекце Я.М.Бернардоні.
Развіццё беларускага барока прайшло тры перыяды: ранняе (канец XVI — першая палова XVII ст.), сталае (другая палова XVII — 30-я гг. XVIII ст.) і позняе, ці віленскае (30-80-я гг. XVIII ст.).
На другую палову XVIII ст. прыходзіцда распаўсюд-жванне ідэй Асветніцтва на Беларусі. Яны прыйшлі з Еўропы і іх з’яўленню спрьгалі навуковыя адкрыцці у прыродаз-наўстве і дасягненні у галіне гуманітарных ведаў. Ім уласціва прызнанне прьгарытэту асветы, навукі і розуму у жьщці асобы, грамадства і дзяржавы. .Ідэі Асветніцтва знайшлі адлюстраванне ў філасофіі, сацыялогіі, літаратуры і мастацтве. Для эпохі Асветніцтва характэрна суіснаванне шэрага культурных стыляў — барока, класіцызму, сентыменталізму, ракако. Аднак характар эпохі вызначаў перш за ўсё класіцьізм. Сутнасць яго выявілася у кананізацыі антычнай класікі як дасканалага узору для наследавання нарма-тыўнасці эстэтычных крытэрыяў. Грунтаваўся ён на трады-цыях Адраджэння і разам з тым сінтэзаваў у пераўтворанай форме дасягненні процілеглага яму барока, якое папярэднічала і часткова суіснавала з новым напрамкам.
На станаўленне беларускага Асветніцтва істотна паўплывала французская філасофская і эстэтычная думка. У сярэдзіне XVIII ст. на Беларусь пачалі пранікаць навукова-філасофскія ідэі французскіх энцыклапедыстаў, а таксама Д. Ж. Лока, Ф. Бэкана, Д. Юма, Р. Дэкарта. Іх творы карысталіся папулярнасцю, значыліся ў каталогах розных бібліятэк. Асаблівую цікавасць выклікала творчасць Вальтэра. Аднак развіццё асветніцкай думкі на Беларусі было абумоўлена пераважна патрэбамі мясцовага жыцця — развіццём эканомікі і грамадска-палітычнай сітуацыяй. За час Асветніцтва змяніліся грамадскія ідэалы. Раней ідэалам быў “сармат” — чалавек набожны, забабонны, суровы, не-навіснік усяго чужога і хавальнік старашляхецкіх традыцый. На змену яму прыйшоў ідэал разумнага, адукаванага, рацыяналістычнага, але адначасова і касмапалітычнага чалавека. Зразумела, гэтыя рысы вызначаліся перш за ўсё адносна сацыяльнага партрэту шляхты і магаатаў.
Школьная адукацыя да сярэдзіны XVIII ст. канцэнтравалася ў асноўным у руках розных манаскіх.ордэнаў. Большасць школ належала езуітам, асветніцкія ўстановы адчынялі таксама базыльяне, піяры і дамініканцы. Была спынена дзейнасць брацкіх і пратэстанцкіх школ. Езуіцкія калегіўмы і ніжэйшыя школы існавалі у Полацку, Нясвіжы, Оршы, Бабруйску, Бярэсці, Менску, Віцебску і інш. Выкладанне вялося на лацінскай мове, традыцыйнымі прадме-тамі для навучання з’яўляліся граматыка, рыторыка, дыялектыка, арыфметыка, геаметрыя, музыка і асграномія. Цэнтрам адукацыі і навукі на Беларусі была Віленская езуіцкая акадэмія, якая мела статус універсітэта. Акадэмія славілася ва Усходняй Еўропе талентам і вучонасцю шэрага сваіх выкладчыкаў і вьтускнікоў. Адным з найбольш вядомых прафесараў Віленскай акадэміі быў Мацей Сарбеўскі (1595 — 1640), які лічыўся адным з галоўных тэарэтыкаў барока у Еўропе. Высокім узроўнем адукацыі славілася таксама Полацкая езуіцкая калегія, прычым езуіты бралі на выхаванне прадстаўнікоў не толькі каталіцкага веравызнання і шляхецкага стану. Пры калегіі былі музей, карцінная галерэя, бібліятэка, друкарня, тэатр, які ставіў з удзелам хору і балета п’есы на гістарычную, біблейскую тэматыку. Школы, арганізаваныя ўніяцкім ордэнам базыльянаў, пра-цавалі у асноўным па узоры езуіцкіх. У арганізацыі адукацыі базыльяне вылучаліся найперш тым, што настаўнікі выкла-далі на роднай для вучняў школ мове. Шырокую вядомасць мела Слуцкая гімназія. Яна была заснавана Янушам Радзівілам як кальвінісцкая школа. Слуцкая навучальная ўстанова вылучалася цярпімасцю ў справах рэлігіі, павагай да асобы вучня.
У другой палове XVIII ст. адбылося паступовае абнаўленне сістэмы адукацыі у, Рэчы Паспалітай. Тэта было звязана са зменамі у эканамічным жыцці грамадства, з развіццём навукі. У 1773 г. была створана Камісія па нацыянальнай адукацыі. Яе старанням-і школа набыла свецкую накіраванасць. Агульнае кіраўніцтва справай асветы ад духавенства перадавалася дзяржаўным органам. У школьнай адукацыі большае месца сталі займаць прадметы прыродазнаўчага цыкла. Болын чым за 20 гадоў сваей дзейнасці Адукацыйная камісія заснавала шэраг новых школ. Асаблівую цікавасць выклікаюць закладзеныя ў Гародні і Паставах мецэнатам А.Тызенгаўзам шматлікія прафесіянальныя ўстановы. У 70-я гг. XVIII ст. ён арганізаваў першыя ў Рэчы Паспалітай медыцынскую, ветэры-нарную, акушэрскую, чарчэння і малявання, фінансавых кантралёраў, мастацка-тэатральную школы. У іх вучыліся пераважна дзеці беларускіх прыгонных сялян.
Асаблівасць развіцця грамадска-палітычнай думкі Беларусі у перыяд панавання схаластыкі заключалася у тым, што новыя філасофскія і навуковыя ідэі ўзнікалі галоўным чынам у нетрах самой схаластыкі, а не па-за яе межамі, як гэта было у заходнееўрапейскіх краінах. Найбольш вядомымі схаластамі таго часу былі В. Тылкоўскі, А. Кміціц, А. Кярсніцкі і інш. Аднак панаванне схаластыкі не было непадзельным. Шырокую вядомасць атрымалі атэістычныя погляды Казіміра Лышчынскага (1634 — 1689). Пакінуўшы ордэн езуітаў, ён напісаў трактат “Аб неіснаванні Бога”, у якім сцвярджаў, што Бог не існуе, а з’яўляецца толькі хімерай, народжанай фантазіяй людзей. Каталіцкае духавенства жорстка расправілася з беларускім вальнадумцам. У 1689 г. К.Лышчынскі быў спалены на вогнішчы.
Развіццё навуковых уяўленняў у Беларусі таго часу было абмежавана рамкамі нэвучальных школьных дысцыплін. Магчымасці для развіцця новага эксперыментальнага прыродазнаўства былі вельмі абмежаваныя. Навука развівалася дзякуючы працы і падзвіжніцтву геніяльных вучоных-адзіночак. Сярод іх — Казімір Семяновіч, які выдаў у 1650 г. у Амстэрдаме кнігу “Вялікае мастацтва артылерыі”, што пазней шмат разоў перавыдавалася. Ён першым у сусветнай навуцы стварыў праект шматступеньчатай ракеты.
Пашырэнню навуковых ведаў спрыяла кнігавыдавец-кая, асветніцкая дзейнасць ураджэнца Беларусі Іллі Капіевіча (1651 —1714). Ён зведаў ганенні, жыў у Амстэрда-ме, пазней Пятром I быў запрошаны на працу ў Маскву. Там Ілля Капіевіч выдаў больш за 20 падручнікаў па граматыцы і інш. Ён быў першым у гэтай справе ў Расіі. 3 дапамогай яго кніг рускія людзі змаглі пазнаёміцца са здабыткамі, багаццем еўрапейскай навукі і культуры.
У другой палове XVIII ст. адбываецца працэс пасгуповага вызвалення філасофіі і прыродазнаўсгва ад сярэдневяковай тэалогіі і схаластыкі. Пра гэга сведчыць творчасць вядомых мысліцеляў Казіміра Нарбута (1738-1807), Бенядзікта Дабшэвіча (1722 – ?), Анёла Доўгірда (1776-1835). Вытокі эксперыментальнага прыродазнаўсгва на Беларусі звязаны з дзейнасцю выдатных вучоных Ж. Жылібера і Г. Форстэра. Цікавую спадчыну пакінуў астраном і асветнік Марцін Пачобут-Адляніцкі (1728-1810). Ён стаў адным з арганізатараў і дырэктарам Віленскай абсерваторыі. За заслугі ў прыродазнаўстве М. Пачобут-Адляніцкі выбіраўся членам-карэспандэнтам Парыжскай акадэміі навук і Лонданскага астранамічнага таварыства. Доўгі час ён працаваў рэктарам рэарганізаванай у Галоўную школу Вялікага Княства Літоускага Вілёнскай езуіцкай акадэміі. Шэраг трактатаў на беларускай, польскай і лацінскай мовах па філасофіі, эканоміцы, эстэтыцы належьщь вядомаму асветніку і мецэнату, апошняму канцлеру Вялікага Княства Літоускага Іаахіму Храптовічу (1728-1812). Шырокую вядомасць мела яго бібліятэка у Шчорсах. Імя беларускага асветніка добра ведалі у еўрапейскіх краінах. Адзін з дзеячаў Вялікай французскаи буржуазнай рэвалюцыі А.Мірабо пісаў пра І.Храптовіча: “Я не ведаў лепшага эканаміста у галіне практыкі як па сумленню свайго розуму, так і па дабраце сэрца”. Прызнаным спецыялістам у галіне батанікі і заалогіі быў Станіслаў Юндзіл (1761-1847). Ён стаў адным з першых даследчыкаў расліннасці Беларусі, напісаў кнігу “Апісанне раслін у правінцыі Вялікага княства Літоўскага.
На тэрыгорыі Беларусі у канцы XVIII ст. папулярнымі былі ідэі фізіякратаў, якія адстойвалі тэзіс аб натуральнай ррўнасці людзей і крытыкавалі прыгоннае права. Іх прыхільнікамі былі І.Храптовіч, І.Страйноўскі, М.Карповіч і інш. Шырокую вядомасць меў філосаф і царкоўны дзеяч Георгій Каніскі (1717-1795), які высока цаніў прыродазнаўчыя навукі і іх ролю у пазнанні прыроды. Папярэднікам матэма-тычнай логікі, адным з першых інтэрпрэтатараў філасофскай сістэмы I. Канта быў С. Майман (1753-1800). Яго ведалі і высока цанілі І.В.Гётэ і Ф.Шылер. Знаёмства з многімі французскімі асветнікамі меў Антоній Тызенгаўз (1738-1785). Гродзенскі мецэнат прапанаваў нават Ж.-Ж. Русо пераехаць у Беларусь, абяцаў пабудаваць яму ў Белавежскай пушчы ідылічную хатку.
Тагачасная беларуская літаратура знаходзілася на этапе пераходу ад сярэдневяковых ідэй і мастацкіх формаў да ідэй і формаў новага часу. Адміралі жанры летапісання, палемічнай і жыційнай прозы, панегірычнае вершаскладанне, нараджаліся песенна-інтымная лірыка, гумарыстычная і парадыйна-сатырычная паэзія, інтэрмедыя і інш.
Літаратура другой паловы XVII — сярэдзіны XVIII ст. развівалася пераважна пад уплывам еўрапейскага барока. Для прыгожага пісьменства гэтага часу характэрнью розныя ідэйныя і стылявыя тэндэнцыі, розныя “шцілі” — высокі, які адпавядаў запатрабаванням эліты грамадства, сярэдні з арыентацыяй на густы сярэдняй і дробнай шляхты, гараджан і нізкі — народны. Паміж гэтымі трыма “пластамі” ішло бесперапыннае ўзаемадзеянне, узаемапранікненне ідэй і мастацкіх формаў. Аднымі з найбольш значных прадстаўнікоў беларускай літаратуры з’яўляліся Сімяон Полацкі (1629-1680) і Андрэй (Ян) Белабоцкі. Істотная частка іх творчага шляху была звязана з Масквой. Менавіта з іх дзейнасці пачынаецца станаўленне рускай сілабічнай паэзіі і распаўсюджванне ідэй барока у духоўным жыцці. С. Полацкі стварыў рукапісныя зборнікі “Вертоград многоцветный”, “Рифмологион”, пісаў на беларускай, лацінскай, польскай і стараславянскай мовах. Асноўны мастацкі твор А.Белабоц-кага — “Пентатэугум” (“Пяцікніжжа”). Абодва пісьменнікі займаліся педагагічнай дзейнасцю. С.Полацкі быў выхава-целем царскіх дзяцей, а таксама заснаваў друкарню у Крамлі і Славяна-грэка-лацінскую акадэмію.
На станаўленне беларускай літаратуры перыяду барока у немалой ступені паўплывала вусная народная творчасць. Ва ўмовах узмацнення сацыяльнай напружанасці у гарадах і вёсках з’явіліся фальклорныя творы з акрэсленай антыпры-гонніцкай накіраванасцю. У гэты перыяд узнік цыкл казак аб асілках, у якіх традыцыйны вобраз волата чароўнай казкі саступае месца вобразу народнага заступніка. Далейшае развіццё атрымоўвае сацыяльна-бытавая казка.
Літаратурнае жыцдё Беларусі другой паловы XVIII ст. вызначалася яшчэ болыпым полілінгвізмам, чым у папярэд-нюю эпоху. Гэга ж заўвага датычыцца і яго мастацка-стыля-вога аблічча. Аднак класіцызм, які панаваў у перыяд Асветніцтва, асобнага этапа у развіцці беларускай літаратуры не склаў. 3-за існаваўшых у XVIII ст. культурна-палітычных абставін многія выхадцы з Беларусі пакінулі след у гісторыі прыгожага пісьменства суседніх народаў. Сярод іх Ю.Нямцэвіч, А.Нарушэвіч, Ф.Князьнін, Ф.Багамолец — пісьменнікі, якія занялі вядучае месца ў польскай літаратуры.
Тэатральнае жыццё Беларусі на мяжы XVII — XVIII стст. было прадстаўлена школьным тэатрам і народным лялечным — батлейкай. Дзейнічалі тэатры перш за ўсё пры езуіцкіх навучальных установах. У іх рэпертуарах пераважалі пастаноўкі на польскай і лацінскай мовах. Спектакль уяўляў сабой пышнае відовішча з музыкай, песнямі, тан-цамі, паміж дзеямі выконваліся інтэрмедыі, хоры, балеты. Сярод батлеечнікаў папулярнымі былі народныя драмы “Цар Ірад” і “Цар Максімільян”.
У другой палове XVIII ст. на Беларусі адбылося станаўленне прафесійнага тэатра. Пры гэтым пераважалі прыватнаўласніцкія тэатры. Яны былі блізкія па сваім пра-фесійным ўзроўні да сталічных. Рэпертуар гэтых тэатраў адлюстроўваў часцей агульнаеўрапейскую тэматыку. Магнаты актыўна запрашалі на прыдворную сцэну замежных артыстаў і музыкантаў і нават цэлыя тэатральныя трупы з Італіі, Аўстрыі, Францыі. Многія замежныя майстры пазней станавіліся выхавацелямі, настаўнікамі мясцовых прыгон-ных акцёраў. У Беларусі асабліва высокім быў прафесійны ўзровень у прыгонных тэатрах і капэлах Нясвіжа, Слуцка, Шклова, Гродна, Ружан, Слоніма, Магілёва. Пра высокую прафесійную падрыхтоўку беларускіх акцёраў сведчыць тое, што калектывы танцораў Слоніма і Гродна сталі пазней асновай вядомага ў Еўропе каралеўскага балета у Варшаве, танцоры Шклова і музыканты з Горы-Горак праславіліся на сцэне санкт-пецярбургскіх тэатраў.
Адным з першых быў нясвіжскі тэатр, заснаваны Ф.У.Радзівіл. Для яго было пабудавана спецыяльнае па-мяшканне, арганізаваны балетная, тэатральная школы, пазней — музычная. Адначасова з нясвіжскім працаваў слуцкі тэатр. Яго ўладальнікам быў Геранім Радзівіл, але пасля смерці мецэната тэатр аб’ядналі з нясвіжскім.
Значны цэнтр тэатральнага і музычнага жыцця быў створаны ў Слоніме Міхалам Казімірам Агінскім. У яго палацы існавала канцэртная зала, якая не уступала славутай мангеймсдай. Акрамя таго, дзейнічаў “плавальны тэатр”, які перамяшчаўся па канале і р. Шчары. У 1780 г. было пабудавана спецыяльнае памяшканне для тэатра. Пры ім існавала школа. Тут працавалі інструментальны аркестр, оперны ансамбль. М.К.Агінскі сам быў адораным чалавекам. Ён з’яўляўся аўтарам некалькіх опер на ўласныя лібрэта. Слонімскі тэатр выязджаў на гастролі у Варшаву, меў некалькі труп, у тым ліку балет і драматычны калектьгў. Слонімскі аркестр быў адным з найбольшых у тагачаснай Еўропе.
У мураваным дойлідстве яскрава выявіліся асаблівасці барока. У гарадах і вёсках будаваліся пампезныя касцёлы, кляштары, магнацкія рэзідэнцыі. Да такіх пабудоў адносяцца бернардынскі, брыгідскі і езуіцкі касцёлы у Гродне, францысканскі касцёл і кляштар у Пінску і інш. Рысы барока прысутнічалі таксама ў манеры пабудовы і аздабленні праваслаўных і ўніяцкіх храмаў. Гэга датычыцца Мікалаеўскай царквы ў Магілёве, базыльянскай царквы і іканастаса у Супраслі, манастырскага комплексу у Жыровіцах. Еўрапейскія ўплывы барока тут перапляліся з мясцовымі і візантыйскімі традыцыямі, што надало непаўторны каларыт по-мнікам. 3 цягам часу барока пранікла у свецкае дойлідства, жыллёвае будаўніцтва. Характерны помнік у гэтым стылі — дом на рынку у Нясвіжы (1721). Своеасаблівым фіналам развіцця барока стала фарміраванне ў сярэдзіне XVIII ст. адметнага ад іншых стылю ракако, у аснову мастацтва якога быў пакладзены крывалінейны асіметрычны арнамент. Апошні быў заснаваны на стылізаванай і перайначанай форме ракавіны, абрамлёнай сшіяценнем складанешпых завіткоў, увагнутых ліній. У стылі ракако былі пабудаваны палацы М.Радзівіла ў Дзятлаве, М.К.Агінскага у Слоніме і інш. Больш магутна ракако знайшло праяву у культавым дойлідстве.
Станаўленне класіцызму у архітэктуры Беларусі адносіцца да 70—90-х гг. і супадае з часам далучэння да Расійскай Імперыі. Асновай для пранікнення рыс класіцызму ў архітэктуру стала дзейнасць па перапланіроўцы ўсходнебеларускіх гарадоў. Планы іх пабудовы і кварталы набылі геаметрычныя абрысы, у якасці кампазіцыйных восей вылучаліся галоўныя вуліцы і гарадскія плошчы. У Цэнтральнай і Заходняй Беларусі класіцызм не меў значнага развіцця.
У другой палове XVII — XVIII ст. працягваўся ўздым у беларускім іканапісе. Узбагацілася вобразная мова і жы-вапісная манера іканапісцаў. У іх творы пранікаюць рысы рэалістычнасщ. Вядучае месца у свецкім жывапісе па-раней-шаму займаў партрэт. У тагачасным беларускім мастацтве склалася некалькі яго тыпаў: парадны, рэпрэзентатыўны; тып так званага рыцарскага, ці “сармацкага”, партрэта, з характэрнай для яго падкрэсленай напышлівасцю героя карціны; трунны, ці пахавальны, партрэт — абавязковы атрыбут пахавальнага рытуалу у прывілеяванага саслоўя.
На ўзроўні лепшых еўрапейскіх узораў развівалася кніжная графіка. Найбольш высокі мастацкі ўзровень афар-млення і ілюстравання кніг дэманстравалі супрасльская і магілёўская друкарні. Іх выданні вылучаліся імпазантнасцю, своеасаблівай манументальнасцю, багаццем дэкору. Асновы магілёўскай гравёрнай школы былі закладзены Максімам і Васілём Вашчанісамі. Знакамітымі сталі таксама дрэварыты Фёдара Ангілейкі. Вядомымі майстрамі станковай гравюры былі Аляксандр і Лявонцій Тарасевічы.
Шырокую вядомасць па-за межамі Беларусі атрымала майстэрства мясцовых разьбяроў. 3 Масквы ў Вялікае Княства Літоўскае пасылалі ганцоў для падбору разьбяроў, цаніннікаў, збройнікаў, “залатых і срэбраных спраў майстроў” для работы пры царскім двары. Славу і прызнанне беларускім майстрам прынесла будаўніцтва Каломенскага палаца. Пад кіраўніцтвам старца Арсенія і Кліма Міхайлава імі былі выкананы ўсе разьбяныя работы па вонкавым і ўнутраным ўбранні палаца. Беларускія майстры стварылі шэраг высокамастацкіх іканастасаў для Данскога, Сімяонаўскага, Нова-Іерусалімскага, Валдайска-Іверскага, Свенскага і Новадзявочага манастыроў. Імі ж упрыгожаны многія саборы, памяшканні Маскоўскага Крамля. Беларускія майстры прынеслі у Расійскую дзяржаву таксама тэхніку вытворчасці паліхромнай (“цаніннай”) кафлі, з якой яны вы-раблялі складаныя архітэктурныя дэталі, што дазваляла надаваць будынкам разнастайны паліхромны дэкор.
Такім чынам, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, перыяд з XVII па XVIII ст. стаў перыядам значнага і разнастайнага развіцця культуры Беларусі, прычым беларускае барока выканала гістарычную ролю культурнага маета паміж захадам і ўсходам Еўропы.
Метки текущей записи:
закон, норм, права, право, рэформы, Сеткавы вучэбны курс, статус, феадалы, штрафБольше из этой рубрики
- Смена развития стратегии
- Pocket Option: платформа для торговли бинарными опционами для начинающих и профессионалов
- Центр дополнительного образования в УЦ ‘Техстандарт’: программы и преимущества обучения
- Оптовые прокси: как они могут помочь в масштабировании бизнеса
- Венки на похороны: значение, виды и правила выбора
Комментариев нет.