Сеткавы вучэбны курс “ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ” Модуль 1

16.01.2011 Автор: Рубрика: Бизнес»

Аўтары: дац., к. г. н. Янушкевіч А. М. дац., к. г. н. Пупа В. В. дац., к. г. н.

Модуль 1
СТАНАЎЛЕННЕ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ І ХРЫСЦІЯНСКАЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ
НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ

ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН
1.
2.
а) Полацкае княства
б) Тураўскае княства
в) Княствы-дзяржавы на Панямонні
3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у ІХ-ХІІІ стст.
4. Станаўленне хрысціянскай цывілізацыі. Культура Беларусі ІХ-ХІІІ стст.
уводзіны
МОДУЛЬ ПРЫСВЕЧАНЫ АПІСАННЮ ДАГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ І ПЕРШАГА ПЕРЫЯДУ ЎЛАСНА ГІСТАРЫЧНАГА РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСІ. ПАДЧАС ПАНАВАННЯ ПЕРШАБЫТНААБШЧЫННАГА ЛАДУ ТЭРЫТОРЫЮ БЕЛАРУСІ, ЯК І ЎСЮ ТЭРЫТОРЫЮ ЕЎРОПЫ, ЗАСЯЛІЎ СУЧАСНЫ ЧАЛАВЕК. ПЕРЫЯД ІХ-ХІІІ СТСТ. ВЫЗНАЧАЕЦЦА СТАНАЎЛЕННЕМ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ НА БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯХ, РАЗВІЦЦЕМ ПІСЬМЕННАСЦІ І ІНШЫХ ФОРМ КУЛЬТУРЫ, А ТАКСАМА ПРЫНЯЦЦЕМ ХРЫСЦІЯНСКАЙ РЭЛІГІІ ВІЗАНТЫЙСКАГА ТЫПУ. ГАЛОЎНЫМ ЦЭНТРАМ ДЗЯРЖАЎНАГА І ЦЫВІЛІЗАЦЫЙНАГА РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ З’ЯЎЛЯЎСЯ ПОЛАЦК, ДЗЕ НАРАДЗІЛІСЯ І ДЗЕЙНІЧАЛІ ВЫДАТНЫЯ ПАЛІТЫЧНЫЯ І КУЛЬТУРНЫЯ ДЗЕЯЧЫ РАННЯГА СЯРЭДНЯВЕЧЧА.

1. ПЕРШАБЫТНАЕ ГРАМАДСТВА НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ
Старажытная эпоха, якую яшчэ называюць дагісторыяй, дапісьмовай гісторыяй, першабытнаабшчьшным ладам, у нашай мінуўшчыне ахоплівае працяглы перыяд амаль у 100 тысячагоддзяў — ад першага з’яўлення у краі чалавека і да 2-й паловы 1-га тысячагоддзя нашай эры (пасля нараджэння Ісуса Хрыста), гэта значыць да пачатку ранняга сярэднявечча.
3-за адсутнасці пісьмовых крыніц звесткі пра найдаўнейшыя перыяды гісторыі Беларусі мы маем толькі з раскопан археалагічных помнікаў — стаянак і селішчаў, гарадзішчаў, могільнікаў. Навукоўцы-археолагі на падставе здабытых з зямлі рэчаў рэканструююць самыя розныя бакі жыцця першабытнага чалавека — яго заняткі, побыт, вераванні і нават часам знешні выгляд.
Заўважана, што у асобныя перыяды старажытнасці для вырабу прылад працы і зброі людзі выкарыстоўвалі розны матэрыял. На падставе гэтага першабытная эпоха была падзелена на вякі — каменны, бронзавы і жалезны.
Каменны век на Беларусі займаў каля 90 тыс. гадоў, на працягу якіх таксама адбываліся прыкметныя змены ў чалавечым жыцці. Таму ён у сваю чаргу дзеліцца на старажытны каменны век — палеаліт (ад гр. палаес — старажытны, літос —камень), сярэдні каменны век — мезаліт (ад гр. мезос — сярэдні) і новы каменны век — неаліт (ад гр. нэо — новы). Каменны век змяніўся бронзавым і жалезным, якія ў гісторыі чалавецтва займаюць адносна мізэрны прамежак часу, толькі два з паловай тысячагоддзі, але сталі падмуркам для развіцця цывілізацыі.
Першае пранікненне чалавека на тэрыторыю Беларусі якое адбылося яшчэ у палеаліце, супала з рэзкім пахаладаннем. На гарах Скандынавіі пачалі ўтварацца ледавікі таўшчынёй у многія сотні метраў, якія раз-пораз насоўваліся на Паўночную Еўропу, у тым ліку і на наш край. Вечная мерзлата скавала зямлю, якую накрывала тундравая халоднастэпавая расліннасць. Распаўсюдзіліся жывёлы прыледавіковай зоны, сярод якіх вылучаліся валасаты насарог і паўночны слон — мамант.
У некаторых месцах паўднёва-усходняй Беларусі знойдзены аднолькавыя каменныя (крамянёвыя) вырабы архаічнага выгляду, якія датуюцца 100 — 35 тысячагоддзямі да нашых дзён. У тэты час Еўропу засялялі людзі даволі прымітыўнага тыпу — неандэртальцы. Аднак яны ужо маглі вырабляць з крэмню прылады працы, валодалі членападзельнай мовай, пастаянна карысталіся агнём, будавалі сховы-жытлы. Менавіта неандэртальцы і рабілі спробы асвоіць абшары на ўзбярэжжах Дняпра, Сажа і Прыпяці.
Несумненныя сведчанні сталага засялення першабытным чалавеісам паўднёвай Беларусі адносяцца да перыяду 27 — 24 тысячагоддзі назад, калі тут з’явіліся людзі сучас-нага тыпу — краманьёнцы. Да гэтага часу адносяцца рэшткі доўгачасовых паселішчаў-стаянак, пгго захаваліся пад тоўшчамі земляных адкладаў у Юравічах Калінкавіцкага і каля Бердыжа Чачэрскага раёнау.
Асноўным заняткам краманьёнцаў было загоннае паляванне, асабліва на мамантаў. 3 костак мамантаў, жэрдак і скур яны будавалі доўгачасовае жыллё з агнішчамі пася-рэдзіне, запасы ежы захоўвалі у ямах, выкапаных у вечнай мерзлаце, цела свае прыкрывалі скураной вопраткай, што было неабходна у суровым клімаце. Тагачасныя людзі выраблялі разнастайныя прылады працы і зброю — драўляныя дзіды, да якіх часам мацаваліся крамянёвыя наканечнікі, крамянёвыя скрабкі для апрацоўкі скур, разцы для работы па косці, нажы, праколкі. Некаторыя вырабы, асабліва іголкі, былі касцяныя. Пераважна з косці вырабляліся ўпрыгажэнні для цела і вопраткі. Жыхары познепалеалітычных стаянак выпрацавалі сістэму рэлігійных вераванняў, звязаных пераважна з паляўнічай магіяй, жаночай плоднасцю, уяўленнямі пра замагільнае жыццё.
Каля 10 тысячагоддзяў назад ледавік растаў нават у Скандынавіі. 3 канцом ледавіковай эпохі завяршыўся старажытнакаменны век. Пачаўся сярэднекаменны век — мезаліт. У сярэдзіне мезаліту на землі Беларусі з поўдня і паўднёвага захаду начало перасяляцца новае насельніцтва, якое карысталася прыладамі працы, састаўленымі з дробных рэтушаваных крамнёў, так званых мікралітаў. Ужывалі і буйныя крамнёвыя вырабы, найбольш сякеры.
3 позняга палеаліту паходзяць толькі два паселішчы, пакуль што выяўленыя археолагамі на паўднёва-ўсходнім ускрайку Беларусі. У канцы палеаліту і у мезаліце край наш нарэшце быў заселены цалкам, праўда, пакуль што па бера-гах буйнейшых вадаёмаў. На Дняпры, Прыпяці, Немане і іх значных прытоках знойдзены дзесяткі стаянак гэтага часу.
У 4-м тысячагоддзі да н.э. у развіцці першабытнага грамадства Беларусі пачынаецца заключны этап каменнага веку — неаліт. У гэты час, пераважна з нашчадкаў познемезалітычнага насельніцтва, пачынаюць фарміравацца супольнасці новакаменнага веку са сваей адметнай матэрыяльнай і духоўнай культурай. Жыхары Беларусі навучыліся ляпіць гліняны посуд, які прызначаўся для гатавання ежы і захоўвання яе запасаў. У канцы эпохі ужо выраблялі шліфаваныя каменныя прылады працы. Але галоўнае — у краі пачалі распаўсюджвацца прынцыпова новыя формы гаспадарання — земляробства і жывёлагадоўля. Яны значна папаўнялі запасы харчавання чалавека, рабілі яго болып незалежным ад прыроды. Усе тэта вяло да павелічэння колькасці жыхароў, а часам і да перанаселенасці і міграцый у пошуках урадлівейшых глеб. Змянялася матэрыяльная і духоўная культура, ускладняліся ўзаемаадносіны паміж чалавечымі калектывамі і асобнымі людзьмі. Праўда, у адрозненне ад Паўднёвай і Заходняй Еўропы на Беларусі земляробства і жывёлагадоўля засвойваліся і распаўсюджваліся запаволена. У азёрна-лясной Беларусі і без іх працяглы час хапала спажывы з палявання, рыбалоўства і збіральніцтва.
У 3-м тысячагоддзі да н.э. у размераным гістарычным працэсе на тэрыторыі Беларусі наступілі радыкальныя змены. На ўзбярэжжы азёр і рэк нашай поўначы з-пад далёкай Фінскай затокі прасочваюцца групы насельніцтва з кругладонным тоўстасценным посудам, якіх лічаць далёкімі продкамі сённяшніх эстонцаў.
Прыкладна у гэты ж час назахад Беларусі з тэрыторыі Полынчы пранікае насельніцтва цэнтральнаеўрапейскіх культур, якое валодала даволі развітымі формамі земляробства і жывёлагадоўлі. 3 іх з’яўленнем распачынаецца і мясцовая горназдабываючая справа. Уплыў прышлага люду быў адчувальны і спрычыніўся да далейшага развіцця позненеалітычнага насельніцтва берагоў Немана і Верхняй Прыпяці.
У неалітычны час ужо праяўляецца нераўнамернасць у развіцці асобных рэгіёнаў. На поўдні раней з’явілася вытворная гаспадарка (земляробства, жывёлагадоўля), прышліфаваныя, а затым і цалкам загладжаныя сякеры, жніўныя нажы, трохкутныя наканечнікі стрэл. На поўначы на працягу ўсёй эпохі дамініравалі традыцыйныя для лясной зоны формы прысвойваючай гаспадаркі. Тут жа з-за адсутнасці мясцовых радовішчаў крэменю асабліва шырока апрацоўвалі косць і рог, з якіх выраблялі наканечнікі стрэл, кінжалы, гарпуны, рыбацкія кручкі, шылы, рубячыя прылады, а таксама ўпрыгажэнні — падвескі з зубоў жывёл, розныя арнаментаваныя пласцінкі.
У пачатку 2-га тысячагоддзя да н.э. жыхары Беларусі пазнаёміліся з першымі металічнымі рэчамі — спачатку меднымі, затым і бронзавымі. Такім чынам, у нашай першабытнай гісторыі наступіў бронзавы век, які працягваўся амаль паўтара тысячагоддзя.
Аднак цэнтры старажытнай металургіі знаходзіліся далека, таму медных і бронзавых вырабаў у край трапляла мала і цаніліся яны вельмі высока. Гэта былі пераважна упрыгажэнні, сусгракаліся таксама сякеры, наканечнікі дзідаў, далоты і цяслы, тылы, зрэдку нават мячы. Пераважная ж большасць прылад працы і зброі па-ранейшаму выраб-лялася з крэмню.
Адной з самых характерных адзнак бронзавага веку на Беларусі стала паўсюднае з’яўленне пласкадоннага глінянага посуду. Значыць, у інтэр’еры жытла ужо былі дашчаныя палійьі і сталы, а таксама агнішчы з роўным чэранем. Посуд стаў разнастайны. Вядомы гаршкі, збаны, міскі, кубкі, цадзілкі. Гэта сведчыць аб росце побытавай.культуры.
Новая эпоха азнаменавалася значнымі поспехамі у гаспадарцы. Земляробсгва і жьшёлагадоўля з дапаможных за-няткаў ператварыліся, асабліва у пазнейшы час, у вядучыя. Патрэба у вялікай колькасці сякер для высечкі лясоў выклікала росквіт крэмнездабываючай справы на Краснасельскіх шахтах. Больш распаўсюджанымі сталі прадзенне і ткацтва, пра што гавораць знаходкі гліняных праселак для верацёнаў і кроснаў, адбіткі тканіны і пляцёнкі на кераміцы. Земляробства і жывёлагадоўля, першабытная металургія і крэмнездабыча спрыялі зараджэнню маёмаснай няроўнасці, вылучалі мужчьшу перад жанчьшай у сацыяльна-гаспадар-чым жыцді роду і племя. Ужо у раннебронзавых пахаваннях з Падняпроўя сустракаюцца надзвычай багатыя пахаванні мужчын-ваяроў з вялікай колькасцю медных і бронзавых рэчаў, з імпартаванымі бурштынавымі і шклянымі ўпрыгажэннямі.
Нераўнамернасць развіцця розных рэгіёнаў, попыт на карысныя выкапні, якія таксама залягаюць вельмі нераўнамерна, спрыялі развіццю абмену. 3 Беларусі у Прыбалтыку ішоў крэмень, у адваротным кірунку — бурштын. Пераважна каўказскага і прыкарпацкага паходжання нашы першыя металы, а ўпрыгажэнні са шклопадобнай масы траплялі аж з усходніх берагоў Міжземнага мора.
Новыя формы гаспадарання, з’яўленне прышлага насельніцтва вялі да змен і ў духоўным жыцці. У пачатку эпохі памерлых пачалі хаваць у магільных ямах, нярэдка насыпаючы над імі курганы. 3 сярэдзіны 2-га тысячагоддзя да н.э., пад уплывам земляробча-жывёлагадоўчых культаў, звязаных з абагаўленнем сонца і агню як жыватворных сіл, распаўсюджваецца звычай спальвання нябожчыкаў, які на Беларусі пратрымаўся больш за два з паловай тысячагоддзі — аж да ўсталявання хрысціянства. На некаторых стаянках знойдзены рэшткі адмысловых бажніц. Культавыя абрады у іх ужо маглі практыкаваць “прафесіяналы” — язычніцкія святары.
Бронзавы век на Беларусі распачаўся з радыкальнай змены культурнай і этнічнай сітуацьгі. У гэты час на прасторах ад Рэйна на захадзе да сярэдняй Волгі на ўсходзе, ад Швецыі і Фінляндыі на поўначы да цэнтральнай Украіны распаўсюдзіліся ваяўнічыя плямёны, так званыя шнуравікі, характэрнейшымі адзнакамі якіх былі баявыя лодкападобныя сякеры і посуд, аздоблены адбіт-камі шнура. Шнуравікі трапілі і на нашу тэрыторыю. Мясцовае насельніцтва начало паступова змешвацца з імі. У вышку ўтварыўся шэраг культур шнуравой керамікі. Найбольш прадстаўнічай і даследаванай з іх з’яўляецца сярэднедняпроўская, плямёны якой засялялі Беларускае Падняпроўе І суседнія раёны Украіны.
У 7 — 6-м стагоддзях да н.э. у гісторыі старажытнага грамадства Беларусі наступіла новая і надзвычай важная памеры лсылля сведчаць пра захаванне архаічнай вялікай сям’і — роду, у той жа час на Палессі асноўнай гаспадарчай адзшкай становіцца невялікая сям’я.
Сярод носьбітаў культур жалезнага веку Беларусі вучоныя шукаюць карані сучасных народаў. Найболып спрэчным з’яўляецца этнічнае вызначэнне паўднёвабела-рускіх культур. Мілаградцаў і зарубінцаў адносяць то да старажытных балтаў, то да славян, то да плямён невядомай мовы, што затым растварыліся сярод суседзяў. Аднак маецца шмат сведчанняў, што нашчадкі зарубінцаў ужо мелі сувязь са славяншчынай. Менш спрэчак пра штрыхавікоў і днепра-дзвінцаў. Яны засялялі землі, дзе назвы большасці вадаёмаў балцкія, гэта значыць лета-літоўскія. Па гэтай прычыне большасць даследчыкаў насельніцтва жалезнага веку сярэдняй і паўночнай Беларусі лічаць продкамі сённяшніх латышоў і літоўцаў.
У 455 г. вандалы зруйнавалі сталіцу калісьці непераможнай Рымскай імперыі. Дым пажараў абвясціў заняпад бліскучай антычнай цывілізацыі, заснаванай на рабаўласніцтве. Аднак агонь, што пажыраў палацы нобіляў і халупы гарадскога плебсу, высвеціў набліжэнне новай эпохі ў еўрапейскай гісторыі — сярэднявечча. Беларусь таксама не мінулі тагачасныя бурлівыя падзеі. Развіццё гаспадаркі, масавыя пера-мяшчэнні насельніцтва, уплыў суседніх супольнасцяў пасту-пова трансфармавалі першабытны лад у феадальны. Аднак гэты працэс у нас зацягнуўся на некалькі стагоддзяў.
Пачатак беларускага сярэднявечча супаў са славянізацыяй большая часткі нашага края, чым закладвалася аснова для фарміравання тут старабеларускага этнасу. У V — VI стст. славяне, падхопленыя вірам вялікага перасялення народаў, здзейснілі імклівую экспансію да ўсходняй Германіі, Балтыкі, на берагі Чорнага і Адрыятычнага мораў. Іх паселішчы і могільнікі з крэмацыяй памерлых, аб’яднаныя археолагамі у пражскую культуру (па могільніку каля сталіцы Чэхіі), з’яўляюцца і на паўднёвым захадзе нашага Палесся. Людзі тут жылі у вёсках, часам вялікіх, якія месцамі абводзіліся драўляна-землянымі ўмацаваннямі. Жытламі былі паўзямлянкі з печкамі-каменкамі на покуце.
Тагачасная славянская культура не вылучалася багаццем, адмысловымі ўпрыгажэннямі, прывазнымі рэчамі — разгромленыя варварамі паўднёвыя прыморскія гарады ўжо не распаўсюджвалі свой добратворны ўплыў на поўнач. Аднак славяне мелі даволі высокі ўзровень гаспадаркі, дзе дамінавалі ворнае земляробства на выгарынах і стараполлі і жывёлагадоўля з перавагай у статку кароў. Нават зерне на муку яны перараблялі не на зерняцёрках, а у жорнах. А ячшэ славяне вылучаліся вялікай жыццёвай энергіяй, якая давала імпэт іх распаўсюджванню на вялізныя прасторы Еўропы.
У VI ст. невялікія, але добра ўзброеныя групы славянскага насельніцтва, у якіх, мяркуючы па знаходках, пераважалі мужчыны-ваяры, распачынаюць рух на поўнач ад Прыпяці да Дняпра і яго прытокаў, у далёкае Падзвінне. Сляды пажараў на некаторых гарадзішчах штрыхавікоў і днепра-дзвінцаў сведчаць аб тым, што гэта пранікненне не абыходзілася без сутыкненняў.
У пачатку ранняга сярэднявечча, у прыватнасці ў VI — VII ст. н. э., кампактна, суцэльным масівам славяне жылі толькі ў самых паўднёвых раёнах сучаснай тэрыторыі Беларусі, у басейне р. Прыпяць, пераважна на поўдзень ад яе. Славянскімі з’яўляюцца археалагічныя помнікі гэтага часу — Хатомель, Сямурадцы, Хільчыцы, Петрыкаў. Асноўным тыпам славянскіх пасяленняў былі селішчы (неўмацаваныя пасяленні). Звычайна яны размяшчаліся групамі (па 3 — 4 у адной групе). Характерны тып жытла славян — паўзямлянка. У славян панаваў абрад трупаспа-лення. Крэмацыя адбывалася па-за межамі магільнікаў. Попел змяшчалі ў бескурганных магілах або ў невысокіх акруглай формы курганах, вакол якіх выкопвалі ровікі.
3 VI — VII стст. н.э. славяне пачынаюць пранікаць на поўнач — у балцкі арэал. Аб гэтым сведчаць славянскія культурныя элементы, якія знаходзяць у старажытнасцях тыпу Калочын — Банцараўшчына. У балцкім арэале ў гэты час з’яўляюцца паўзямлянкі з тыповым славянскім інтэр’-ерам.
Масавае рассяленне славян у балцкім арэале на тэрыторыі Беларусі адбываецца у VIII — IX стст. н.э. Вялікімі групамі яны пасяляюцца спачатку у раёнах, размешчаных на поўначы ад р. Прыпяць. На гэтыя землі славяне прыйшлі з паўднёвага боку басейна р. Прыпяць. А6 гэтым сведчаць аднолькавыя водныя назвы - і левабярэж най частак Прыпяцкага Палесся і басейна р.Бярэзіна, Случ, Грыўка, Стаў і інш. У VIII—XI стст.н.э. славяне пасяляюцца у Пасожжы. Гэтымі стагоддзямі датукщца славянскія археалагічныя помнікі — круглыя курганы з пахаваннямі па абраду трупаспалення. У IX ст. н.э. славяне рассяляліся і ў Падзвінні.
Такім чынам, у VIII — IX стст. н.э. адбыліся істотныя змены у этнічным складзе і культуры насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. Вялікія трупы славян пасяліліся ва ўсіх яе рэгіёнах. Пачаліся цесныя кантакты славян з мясцовым балцкім насельніцтвам. Узаемадзеянне славян і балтаў істотна змяніла іх культуру. Балцкае насельніцтва было асімілявана. Ранейшая культура тыпу Калочын — Банцараўшчына ў VIII ст. знікла. У выніку славяна-балцкага сінтэзу к IX—X стст. н.э. сфарміраваліся новыя славянскія этнічныя супольнасці, што неаднаразова ўпамінаюцда у сярэдневяковьгх пісьмовых крыніцах, — дрыгавічы, крывічы і радзімічы. Яны займалі у гэты час асноўную частку тэрыторыі Беларусі.
Дрыгавічы першапачаткова займалі значную частку Папрыпяцця. Паўднёвая мяжа дрыгавічоў праходзіла за Прыпяццю на поўдзень ад яе. Ад суседніх драўлян дрыгавічоў аддзялялі балощстыя мясцовасці. Потым дрыгавічы прасунуліся на поўнач, апынуліся ў вярхоў’ях Немана. Асобныя іх групы, магчыма, рассяляліся і на болып паўночнай тэрыторыі. Мова дрыгавічоў была славянскай. Славянскімі па паходжанні былі і такія элементы іх культуры, як буйныя мегалічныя пацеркі, пакрьггыя зерню, пярсцёнкападобныя скроневыя кольцы. Славянскімі былі сярпы, нажы, кераміка. Да элементаў балцкага паходжання у культуры дрыгавічоў адносіліся спіральныя пярсцёнкі, змяінагаловыя бранзалеты, зоркападобныя спражкі. Аб змешаным славяна-балцкім паходжанні дрыгавічоў, верагодна, сведчыць і сама назва гэтай супольнасці. Корань гэтай назвы, магчыма, балцкі. У літоўскай мове шмат слоў з такім коранем (dregnas — сыры, вільготны, dregme — сырасць, вільготнасць і інш.). Словы з гэтым коранем адлюстроуваюць адну з асаблівасцяў мясцовасці, у якой жыла вялікая група дрыгавічоў, менавіта вільготнасць, забалочанасць зямель у парэччы Прыпяці.
Такога ж змешанага славяна-балцкага паходжання былі і радзімічы, якія сфарміраваліся ў Пасожжы і займалі гэгу тэрыторыю і у пазнейшы час. Мова радзімічаў была славянскай. Славянскімі па паходжанні у культуры радзімічаў былі таксама сяміпрамянёвыя кольцы, бразготкі, кераміка. Разам з тым у культуры радзімічаў былі і элементы балцкага паходжання. Да іх адносіліся бранзалеты са змяінымі галовамі на канцах, бронзавыя спіралькі, касцяныя прывескі у выглядзе качак, зоркападобныя спражкі. Назва “радзімічы”, верагодна, таксама змешанага славяна-балцкага паходжання. Самымі блізкімі да гэтай назвы з’яўляюцца балцкія (літоўскія) словы radimas (знаходжанне), radimviete (месцазнаходжанне). У славянскай і балцкай назвах аснова (радзім) агульная, адрозніваюцца толькі канчаткі. Назва ўсходнеславянскай супольнасці заканчваецца на славянскае “-ічы”.
Змешанага славяна-балцкага паходжання была і самая вялікая ўсходнеславянская супольнасць таго часу — крывічы, што сфарміраваліся на тэрыторыі, размешчанай на поўначы ад дрыгавічоў і радзімічаў. Крывічы рассяляліся вельмі шырока. Паўночная мяжа крывічоў дасягнула вярхоўя Волгі. Арэал іх рассялення, апрача Падзвіння, уключаў таксама і верхняе Падняпроў’е. Як адзначаецца у старажытным летапісе, “кривичи иже седять на верх Волги, и на верх Двины, и на верх Днепра”. Мова крывічоў была славянскай. Славянскімі па паходжанні элементамі культуры крывічоў з’яўляліся бранзалетападобныя скроневыя кольцы з завязанымі канцамі, крывіцкія бранзалеты, кераміка. Адначасова у культуры крывічоў ёсць і элементы балц¬кага паходжання. Да іх адносяцца бранзалеты са змяінымі галовамі, шыйныя грыўны балцкага тыпу, галаўны вянок і інш. Змешанага славяна-балцкага паходжання, магчыма, і сама назва гэтай супольнасці. Верагодна, яна адлюстроўвае своеасаблівасць той значнай часткі іх тэрыторыі на Міншчы-не і Смаленшчыне, дзе шмат узгоркаў і мясцовасць як бы крывая. Высокія мясціны чаргуюцда з больш нізкімі. Такі характар мясцовасці асабліва тыповы для поўдня і ўсходу іх тэрыторыі. У адрозненне ад балоцістай мясцовасці дрыгавічоў яе маглі назваць крывой. Шмат слоў са значэннем крывізны ёсць не толькі у славянскіх, але і у балцкіх мовах, напрыклад літоўскай (kreivas — крывы, kreivinti — крывіць, kreivis, kreivimas — крывізна, kreivuzas — крывая рэч). Паколькі першапачаткова на тэрыторыі крывічоў жылі не славяне, а балты, можна меркаваць, што тэрмінам з перша-пачатковай асновай “крыў” (kreiv) тут назвалі балцкае насельніцтва. У балцкіх мовах па-ранейшаму захавалася некалькі змененая балцкая форма, якой балты называл! славянскіх суседзяў на ўсходзе, — kreivs, krievai. Да цяперашняга часу яна захавалася ў латышскай мове для абазначэння велікарусаў (рускіх): kreivs — рускі, Kreivja — Расія.
Да нядаўняга часу навукоўцамі заніжаўся ўзровень развіцця крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў. Іх лічылі плямёнамі ці саюзамі плямёнаў і адносілі да родаплемянной стадыі чалавечага грамадства. Але гэга не так. К IX—X стст., калі сфарміраваліся гэтыя супольнасці, яны, асабліва крывічы і дрыгавічы, ужо дасягнулі болын высокая стадыі развіцця, падняліся на ступень раннекласавага грамадства і стварылі дзяржавы, якія можна назваць прадзяржавамі (протадзяржавамі). Для такой высновы ёсць шмат доказаў. А6 гэтым сведчыць узровень развіцця іх гаспадаркі, у прыватнасці земляробства і рамёстваў. У земляробсгве пачалі выкарыс-тоўваць больш дасканалыя прылады, у якіх з’явіліся жалезныя наканечнікі. Апрацоўка жалеза і гліны паступова становіцца прафесійным відам дзейнасці, асобным заняткам. Рамёствы пачынаюць аддзяляцца ад земляробсгва. Гэга стварае спрыяльныя ўмовы для ўзнікнення пастаяннага гандлю. У IX—X стст. у крывічоў і дрыгавічоў з’яўляецда ўстойлівае грашовае абарачэнне. На тэрьггорыі крывічоў, у прыватнасці на Полаччыне знойдзены клад гэтага часу, у якім было звыш 7500 манет. У выніку такіх важных змен у гаспадарчых занятках у крывічоў і дрыгавічоў узнікаюць першапачатковыя гарады (прагарады, протагарады). На тэрьггорыі крывічоў у IX ст. узнікае Полацк, у X ст. — Віцебск, а на тэрыторыі дрыгавічоў у X ст. з’яўляецда Тураў.
У гэты час змяняецда і сацыяльны склад насельніцтва. Яно падзяляецца на знаць (князёў) і астатніх жыхароў. Першыя адрозніваліся сваімі функцыямі і становішчам, якое адлюстравана у пахаваннях. На Полаччыне, у адным з курганоў каля в. Баркі, знойдзена каля 200 упрыгажэнняў. У крывічоў і дрыгавічоў у адрозненне ад папярэдніх балцкіх супольнасцяў усталявалася другая сістэма кіравання. Рода-племянное кіраванне змянілася палітычным. Узніклі перша¬пачатковыя дзяржавы, якія называліся княжаннямі. У полацкіх крывічоў і дрыгавічоў кіраванне ўзначальвалі князі, якія атрымлівалі гэтыя пасады па спадчыне. Старажытныя пісьмовыя крьшіцы называюць нават імёны такіх князёў (Рагвалод — у полацкіх крывічоў, Тур — у дрыгавічоў). У княжаннях быу дзяржаўны апарат для збірання даніны.
Такім чынам, у выніку шырокага рассялення славян на тэрыторыі нашага края і змешвання іх з усходнімі балтамі ўтварыліся першасныя ўсходнеславянскія этнічныя супольнасці — крывічы, дрыгавічы і радзімічы. Пашыраны да гагата часу погляд, што яны з самага пачатку былі чыста славянскімі этнічнымі супольнасцямі, а не змешанага паходжання, не мае грунтоўных доказаў. Значка больш аргументаў у карысць погляду, што дрыгавічы, крьшічы і радзімічы сфарміраваліся на тэрыторыі Беларусі як славяна-балцкая супольнасць. У параўнанні са старажытным фіна- і балтамоўным насельніцтвам яны гістарычна бліжэй да беларусаў. Але і ў аргументацыі погляду, што непасрэднымі продкамі беларускага народа з’яўляюцца крывічы, дрыгавічы і радзімічы, ёсць спрэчныя моманты.
Шмат схематычнага ва ўяўленнях “старажытнарускай” канцэпцыі паходжання беларусаў. Спрэчна лічыць старажытную Русь агульнай калыскай беларускай, украінскай і велікарускай супольнасцяў, таму што яна распалася, знікла раней, чым ўтварыліся беларускі, украінскі і велікарускі народы. Рэгіянальныя асаблівасці культуры і мовы ўсходніх славян, як ранняй, так і больш позняй пары, не адпавядаюць усходнеславянскім этнасам — беларусам, украінцам і велікарусам. Заходняя частка тэрыторыі ўсходніх славян, якая стала арэалам фарміравання бела¬рускага этнасу, у час існавання старажытнай дзяржавы — Русі — не вылучалася у асобную лінгвістычна-этнаграфічную зону. Уяўленне аб тым, што старажытная Русь з’яўляецца калыскай трох усходнеславянскіх этнічных супольнасцяў, у якой яны знаходзіліся як тры дзіцяці, а потым сталі дарослымі, самастойнымі этнасамі, дэманструе спрошчаны падыход да складанага гістарычнага працэсу.
Верагодна, асноўнымі продкамі сучасных беларусаў былі групы насельніцтва, якія жылі ў нашым краі пасля таго, як зніклі крывічы, дрыгавічы і радзімічы. Імі сталі перш за ўсё насельнікі падзвінска-дняпроўскага рэгіёна, і старажытныя палешукі, што знаходзіліся ў Папрыпяцці. Першыя сфарміраваліся ў выніку трансфармацыі крывічоў, вяцічаў і паўночнай часткі радзімічаў, а другія — дрыгавічоў, драўлян і паўднёвых радзімічаў. Старажытныя палешукі і днепра-дзвіны мелі таксама агульную назву “русіны”, “рускія” (у значэнні ўсходніх славян). Яны адрозніваліся ад крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў новымі рысамі культуры і мовы.

2. Першыя княствы-дзяржавы на беларускіх землях
а) Полацкае княства
Полацкае княства было першай дзяржавай, якая сфарміравалася на беларускіх землях. Падчас яе ўтварэння вялікая роля належала геаграфічнаму, этнічнаму і сацыяльна-эканамічнаму фактарам.
ДА З’ЯЎЛЕННЯ У ПРЫДЗВІННІ СЛАВЯН-КРЫВІЧОЎ ТУТ ЖЫЛІ БАЛЦКІЯ ПЛЯМЁНЫ ДНЕПРАДЗВІНСКАЙ І БАНЦАРАЎСКАЙ КУЛЬТУР, ЯКІЯ ЗАЙМАЛІ ВЯЛІКІЯ ПРАСТОРЫ ПАЎНОЧНАЙ І ЦЭНТРАЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ. ГЭТЫЯ ПЛЯМЁНЫ ПАКІНУЛІ ПАСЛЯ СЯБЕ ШМАТЛІКІЯ ГАРАДЗІШЧЫ, КУРГАНЫ, ТАПАНІМІЧНЫЯ І ГІДРАНІМІЧНЫЯ НАЗВЫ.
Ужо ў VI ст. на Беларусь пранікаюць першыя славяне. Найболып актыўна яны рассяляюцца ў VII—VIII стст., займаючы вольныя плошчы, пакінутыя балтамі месцы, а часам і выцясняючы апошніх. Пачаўся працэс сумеснага пражывання розных этнасаў і паступовае іх змешванне — асіміляцыя. Крывічы, якія прыйшлі ў Прыдзвінне і Верхняе Падняпроўе, мелі больш высокі ўзровень сацыяльнай арганізацыі — зародкі дзяржаўнасці. Іх культура стала дамінуючай.
Ужо ў недатаванай частцы летапісу сустракаецца тэрмін “палачане” разам з крывічамі. Гэтым была вылучана тая частка крывічоў (у адрозненне ад пскоўска-ізборскіх і смаленскіх), якія атабарыліся вакол Полацка. Сам Полацк упершыню згадваецца крыніцамі пад 862 г. Да з’яўлення крывічоў тут існавала гарадзішча днепра-дзвінцаў, якія і далі гораду назву ад ракі Палаты. У IX—X стст. ён уяўляў сабой паселішча масавага тыпу. Плошча ўмацаванага дзяцінца складала каля 1 га, навакольнага горада-падграддзя — каля 7,5 га. У горадзе магло жыць на той час да 1 тыс. чалавек.
У другой палове X ст. летапісы згадваюць першага полацкага князя Рагвалода, які прыйшоў з-за мора, “трымаў, валадарыў і княжыў Полацкую зямлю”. Вызначэнне, якое далі летапісцы полацкаму князю, сведчыць аб завяршэнні першага этапа ва ўсталяванні полацкага гаспадарства: з’яўленне межаў, зацвярджэнне палітычнай сістэмы, упарадкаванне ўнутраных гаспадарчых адносін. Працэс утварэння першай полацкай дзяржавы Рагвалода супаў з усталяваннем многіх славянскіх еўрапейскіх дзяржаў сярод чэхаў і мараваў, харватаў і славенцаў, палякаў, а таксама першых дзяржаў у Скандынавіі — Даніі, Швецыі, Нарвегіі. На землях Усходняй Еўропы ўсталяваліся тры моцныя дзяржаўныя цэнтры: акрамя крывіцкага Полацка палянскі Кіеў і славянскі Ноўгарад. Апошні быў пад моцным уплывам скандынаваў.
Каля 970—980 гг. да полацкай князёўны Рагнеды — дачкі Рагвалода — пасваталіся два браты: Уладзімір наўгародскі і Яраполк кіеўскі. Рагнеда абрала Яраполка. Абражаны адмоваю Уладзімір робіць напад на Полацк і прымусам бярэ Рагнеду у жонкі. Пасля ён забівае падманам свайго брата і становіцца валадаром Кіева. На перыяд каля 20 гадоў утвараецца “імперыя Рурыкавічаў” з цэнтрам у Кіеве, якая часам атаясамліваецца з Кіеўскай Руссю. Але гэтае штучнае ўтварэнне не мела надзейных ўнутраных мацуючых ніцяў і трымалася на даніне, якую выплачвалі Кіеву астатнія землі.
Пасля спробы забіць Уладзіміра полацкая княжна Рагнеда была выслана на Бацькаўшчыну, дзе для яе быў заснаваны новы горад Ізяслаўль — у гонар сына Ізяслава (сучаснае Заслаўе). У канцы жыцця Рагнеда пастрыглася ў манашкі пад імем Анастасіі. Памерла у 1000 г.
Князь Ізяслаў памёр у 1001 г. Ён паклаў пачатак полацкай княжацкай дынастыі. Пераемнікам стаў князь Брачыслаў Ізяславіч (1001 — 1044). Пры ім пачала складвацда другая полацкая дзяржава, росквіт якой прыпаў на сярэдзіну — другую палову XI ст. У часы Брачыслава пашыраюцца межы Полацкай зямлі, умершую чаргу на захад і поўнач. Паўстаюць новыя гарады і сярод іх Брачыслаўль (названы так у гонар князя — сучасны Браслаў) і гарады па сярэднім рэчышчы Дзвіны — Кукейнос, Герсіка (зараз на тэрыторыі Латвіі). Палачане цалкам кантралююць гандлёвы шлях па Дзвіне аж да Варажскага (Балтыйскага) мора, збіраюць даніну з балтыйскіх плямён.
Разам з тым абвастраліся адносіны паміж Полацкам і Ноўгарадам. Гэта было выклікана, верагодна, барацьбой за прыярытэтнае права кантролю над скандынаўска-візантыйскім экспартам-імпартам па шляху “з варагаў у грэкі”. Два буйнейшыя адгалінаванні гэтага шляху праходзілі праз Полацк і Ноўгарад. У першай палове XI ст. актыўнасць на гэтым шляху рэзка зменшылася, адпаведна і колькасць тавараў і дабрабыт дзяржаў-саперніц. Да таго ж узніклі тэрытарыяльныя спрэчкі на памежжы, спрэчкі за кантроль над Кіевам. Згодна з крыніцамі, да 1026 г. Брачыслаў полацкі і Яраслаў наўгародскі кіравалі Кіевам праз сваіх намеснікаў. Магчыма, Брачыслаў адзін час быў таксама і князем кіеўскім. Напружанасць адносін паміж суседзямі дапаўнялася традыцыямі звычаёвага права, па якім Ноўгарад быў кроўным ворагам Полацка пасля забойства Рагвалода і зняволення Рагнеды.
У 1021 г. Брачыслаў полацкі нападае на Ноўгарад і захоплівае яго. Тады ж паміж Брачыславам і Яраславам адбылася бітва на р.Судамір. У выніку была заключала мірная дамова паміж князьмі як паміж братамі і Полацкай зямлі вернуты гарады Віцебск і Усвяты. У 1026 г. Яраслаў стаў кіеўскім князем і мірная дамова была парушана. Пасля 1036 г. на тэрыторыі Ўсходняй Еўропы засталіся толькі два княжацкія радаводы: Яраславічы і Рагвалодавічы. Абодва па жаночай лініі вялі пачатак ад Рагнеды з Полацка.
Пасля смерці Брачыслава на яго месца заступіў сьш Усяслаў, празваны Чарадзеем (каля 1029 — 1101), бо, па паданні, быў народжаны ад чарадзейства. Да 60-х гг. XI ст. уся дзейнасць полацкага князя была скіравана на ўладкаванне сваей дзяржавы. Да Полацкай зямлі у XI ст. належаць Віцебск, Заслаўе, Друцк, Браслаў, Менск, Орша, Лагойск, Лукомль і згаданыя вышэй Кукейнас і Герсіка. Растуць плошчы гарадоў, часам нават адбываецца іх перанос на новыя месцы. Уласна Полацк займае у гэтыя часы больш за 20 га з насельніцтвім 10—15 тыс. чалавек. Тут хутка развіваюцца гандаль і рамяство.
Але з 1065 г. аднаўляецца запятая барацьба з Ноўгарадам і Кіевам. Яна абумоўлена тым, што пасля смерці Яраслава Мудрага ў 1054 г. землі ўласна Кіеўскай Русі былі падзелены паміж усімі яго сынамі (іх было сем), але з цягам часу ўлада апынулася у руках траіх: Ізяслава, Святаслава і Усевалада. Гэтыя браты Яраславічы пачалі прыбіраць да рук землі малодшых князёў — траюрадных пляменнікаў, парушаючы тым самым запавет бацькі. Мелі яны намер захапіць і Полацкую зямлю. У такіх абставінах Полацк выступаў гарантам спадчыннага права і захавання справядлівасці.
У перыяд з 1065 па 1078 г. адбываюцца бітвы паміж Усяславам Чарадзеем і Яраславічамі за Пскоў, Ноўгарад, Менск, Смаленск. У 1067 г., пасля знакамітай бітвы на Нямізе, полацкі князь трапляе у палон і 14 месяцаў сядзіць у кіеўскай турме-порубе разам з двума сынамі. У выніку паўстання кіяўлян 15 верасня 1068 г. ён становіцца вялікім князем кіеўскім, але у хуткім часе вярта-ецца да сябе у Полацк. Пасля гэтага аж да смерці у 1101 г. ён знікае са старонак летапісаў.
Тым часам у канцы XI — пачатку XII ст. адбываюцца знакамітыя з’езды князёў у Любечы, Увецічах, каля Долабскага возера. На з’ездах вырашаецца пытанне аб падзеле зямель Кіеўскай Русі: “Хай кожны трымае вотчыну сваю”. Полацкіх князёў на гэтых з’ездах не было. Яшчэ пры жыцці Усяслаў размеркаваў асобныя княствы Полацкай зямлі паміж шасцю сынамі (Давыдам, Барысам, Глебам, Раманам, Расціславам, Святаславам (Юрыем)). Найбольш буйное княства — Полацкае — дасталася Барысу, Менскае — Глебу. Асабліва актыўную палітыку па ўмацаванні свайго княства праводзіў Глеб менскі. Гэта выклікала незадаволенасць Кіева, бо Менскае княства у асноўным размяшчалася на этнічных дрыгавіцкіх землях. Частка ж гэтых зямель падпарадкоўвалася Кіеву. Войны Кіева і Менска скончыліся палонам Глеба і яго смерцю, відавочна, прымусовай, у Кіеве у 1119 г.
У XII — першай палове XIII ст. Полацкая, Тураўская землі і іншыя дзяржаўныя ўтварэнні на Беларусі перажывалі этап феадальнай раздробленасці. Гэта быў заканамерны і прагрэсіўны крок на шляху станаўлення і далейшага развіцця беларускай дзяржаўнасці. Аналагічныя працэсы адбываліся паўсюдна ў Еўропе. У Італіі, Францыі і Нямеччыне у гэты час утвараліся самастойныя каралеўствы, дзе ўлада належала феадальным сеньёрам. Асобна ўзвышаліся гарады-полісы з зародкамі алігархічна-дэмакратычнага кіравання. Сярод славянскіх зямель толькі Балгарыя і Сербія у канцы XII ст. дзякуючы нацыянальна-вызваленчай барацьбе з Візантыяй ішлі да кансалідацыі зямель. Астатнія — Харватыя, Чэхія, Польшча, Венгрыя — распадаліся на асобныя княствы, землі. Усюды паступова ўзмацняўся слой буйных феадалаў. Велікашы ў Харватыі, шляхта ў Чэхіі, можнаўладцы ў Польшчы пачыналі лічыць караля альбо вялікага князя толькі “першым сярод роўных”. Самастойнае развіццё зямель і княстваў спрыяла росту гарадоў і ўнутраных рынкаў.
Нягледзячы на раздробленасць Полацкай зямлі, якая часам прыводіла да спрэчак і крывавых боек паміж самімі полацка-менскімі князямі Усяславічамі, на Полацкую зямлю звонку паглядалі як на ранейшую цэласную дзяржаву. Роля і аўтарытэт полацкіх валадароў не давалі спакою паўднёва-рускім князям. У 1129 г. кіеўскі князь Мсціслаў, аб’яднаўшы вялікія сілы, напаў на палачан. У выніку ўвесь радавод — князі Расціслаў, Святаслаў, Васіль, Іван, Давыд, былі схоплены і разам з сем’ямі высланы ў Візантыю. Там яны у якасці военачальнікаў змагаліся на тэрыторыі Малой Азіі з сарацынамі. Жывымі засталіся Васіль ды Іван, якія у 1138—1139 гг. вярнуліся на радзіму.
У ПАЧАТКУ XII СТ. У ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНЫМ ЖЫЦЦІ ПОЛАЦКАЙ ЗЯМЛІ ПАЧАЛІ АДБЫВАЦЦА ВЯЛІКІЯ ЗРУХІ. АКТЫВІЗАВАЛАСЯ ВЕЧА — АГУЛЬНЫ СХОД ГАРАДЖАН ДЛЯ ВЫРАШЭННЯ РОЗНАБАКОВЫХ ПЫТАННЯЎ. ВЕЧА ВЫГАНЯЛА І ЗАПРАШАЛА КНЯЗЁЎ, ЗАКЛЮЧАЛА МІРНЫЯ ДАМОВЫ І АБ’ЯЎЛЯЛА ВОЙНЫ, РЭГУЛЯВАЛА АДНОСІНЫ ПАМІЖ РАМЕСНІКАМІ, ЗАКЛЮЧАЛА ГАНДЛЁВЫЯ ДАГАВОРЫ. ВЕЧА СТАЛА ТАКСАМА І ВЫШЭЙШАЙ СУДОВАЙ ІНСТАНЦЫЯЙ. ГЭТА БЫЛО АБУМОЎЛЕНА ПАГЛЫБЛЕННЕМ І РАЗВІЦЦЁМ ШМАТУКЛАДНАЙ ГАСПАДАРКІ У ГРАМАДСТВЕ. ФЕАДАЛЬНЫ УКЛАД ПАСТУПОВА ПЕРАМАГАЎ ТРАДЫЦЫЙНУЮ РОДАПЛЕМЯННУЮ ВЫТВОРЧАСЦЬ І РАБАЎЛАДАЛЬНІЦКУЮ ЭКСПЛУАТАЦЫЮ. ПАСТУПОВА НА ПЕРШЫ ПЛАН ВЫСТУПАЛІ БАЯРЫ І ДРУЖЫННІКІ, ЯКІЯ ПРАЗ ПАЧАТКОВАЕ ПРАВА ЗБІРАЦЬ ДАНІНУ З ДАЗВОЛУ КНЯЗЯ ПАДПАРАД-КОЎВАЛІ САБЕ СВАБОДНЫХ ВЫТВОРЦАЎ. ДАНІНА ЗМЯНЯЕЦЦА ФЕАДАЛЬНАЙ РЭНТАЙ, З’ЯЎЛЯЮЦЦА ВОТЧЫНЫ І ВОЛАСЦІ, РАЗБУРАЕЦЦА ПАТРЫЯРХАЛЬНЫ УКЛАД, У ГАРАДАХ СТВАРАЮЦЦА ПЕРШЫЯ ЦЭХАВЫЯ АРГАНІЗАЦЫІ ПА УЗОРЫ “БРАТЧЫН”. ПАМІЖ “СТАРЭЙШЫМІ” І “МАЛОДШЫМІ” КНЯЗЯМІ ЎСТАЛЁУВАЮЦЦА ВАСАЛІТЭТНЫЯ (ПАДПАРАДКАВАНЫЯ) АДНОСІНЫ. УЗРАСТАЕ АКТЬГЎНАСЦЬ ЦАРКВЫ ЯК БУЙНОГА ЗЕМЛЕЎЛАДАЛЬНІКА. АЛЕ ГЭТЫ ЧАС БЫЎ МЕНАВІТА ПЕРАХОДНЫМ ДА ФЕАДАЛІЗМУ, БО ЗАХОЎВАЛІСЯ І ВОЛЬНЫЯ СЯЛЯНЕ-АБШЧЫННІКІ, І ВОЛЬНЫЯ РАМЕСНІКІ, І РАБЫ — “ХАЛОПЫ”, “СМЕРДЫ”. РАМЯСТВО ЯШЧЭ НЕ АДДЗЯЛІЛАСЯ КАНЧАТКОВА АД СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ. РАЗАМ З ТЫМ ІНТАРЭСЫ НОВЫХ КЛАСАЎ, ЯКІЯ НАРАДЖАЛІСЯ, І СТАРЫХ КНЯЖАЦКА-ПАТРЫЯРХАЛЬНЫХ ІНСТЬГГУТАЎ УСЕ ЧАСЦЕЙ ПРЫХОДЗІЛІ Ў СУПЯРЭЧНАСЦЬ.
Час феадальнай раздробленасці на Беларусі быў заканамерным этапам пераходу ад пачатковай дзяржаўнасці Полацкай і Тураўскай зямель да больш высокага ўзроўню кансалідацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім.
У пачатку XIII ст. над Полацкай зямлёй начала навісаць новая небяспека — на поўначы і захадзе з’явіліся нямецкія рыцары-крыжакі. Пачалася паступовая і настойлівая акупацыя зямель балтаў, якія былі у саюзніцкіх адносінах з палачанамі ці плацілі ім даніну, і ўласных полацкіх зямель. Ордэн мечаносцаў, які з 1237 г. называўся Лівонскім, узяў пад свой кантроль землі латгалаў і ліваў па ніжнім цячэнні Дзвіны, былі захоплены полацкія гарады Кукейнос (1208) і Герсіка (1209), у 1224 г. імі быў заняты эстонскі горад Тарту (Юр’еў). Крыжацкая пагроза прымушала ісці на ваенны саюз Полацка з Ноўгарадам і Полацка з Літвой. Дачка полацка-віцебскага князя Брачыслава — Параскева стала жонкай Аляксандра Яраславіча наўгародскага (Неўскага) у 1239 г. Але пераможныя бітвы з крыжакамі на р.Нява у 1239 г. і Чудскім возеры ў 1242 г. карэнным чынам сітуацыю не змянілі. Полацкая зямля паступова губляла сваю магутнасць і былую веліч. У такіх абставінах палачане і пайшлі на саюз з землямі Верхняга Панямоння, сталіцай якіх быў Наваградак, праз запрашэнне на свае княжанне літоўскіх князёў. У канцы 50 — пачатку 60-х гг. XIII ст. на полацкім княжанні з’яўляецца першы літоўскі князь Таўцівіл. Пачынаецца перыяд існавання Полаччыны ў саюзе з Літвой у новай дзяржаве — Вялікім Княстве Літоўскім.
Тым часам у вышку мангольскіх паходаў 40—50-х гг. практычна ўся Усходняя Еўропа была падначалена ім. Тумены хана Бурундая дайшлі да Віслы. Вольнымі заставаліся толькі княствы-дзяржавы на Беларусі і Ноўгарад, ды і то апошні на чале з князем Аляксандрам быў выму¬шаны плаціць манголам даніну. Акрамя таго, у 30-я гг. XIII ст. у Прусіі пачаў уладкоўвацца яшчэ адзін крыжацкі ордэн — тэўтонаў, які пад ударамі туркаў-сельджукаў быў вымушаны пакінуць Малую Азію. Пачынаўся новы “наступ на ўсход” праз прусаў, яцьвягаў, ліваў на Навагародскую і Віленскую землі, на маладую дзяржаву — Вялі¬кае Княства Літоўскае.
Толькі кааліцыя ўсіх сіл паўночнай часткі Усходняй Еўропы дала магчымасць не без пераменнага поспеху адстаяць незалежнасць не толькі Полацкага і Наўгародскага княстваў, але і ўсіх іншых усходнесла-вянскіх зямель. Гэтыя вольныя астраўкі у моры разрабаваньгх і спаленых манголамі гарадоў і вёсак сталі падмуркамі кансалідацыі і адраджэння славянскіх княстваў. Беларускія землі, не зведаўшыя ўсіх жахаў мангольскага пагрому, адстаяўшыя у цяжкай барацьбе з крыжакамі сваю незалежнасць, пайшлі сваім, толькі ім характэрным шляхам з да новай дзяржаўнасці — Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.

Б) ТУРАЎСКАЕ КНЯСТВА
Тураўскае княства ўтварылася ў межах рассялення дрыгавічоў — у паўднёвай Беларусі, басейне р.Прыпяць. Сталіца княства — горад Тураў — прыгадваецца пад 980 г., калі на Беларусі з’яўляюцца князі, магчыма, браты — Рагвалод і Тур. Ад апошняга, як паведамляе летапіс, “тураўцы празваліся”. Першая звестка і падзеі 988 г., калі былі вызначаны межы Тураўскай зямлі, сведчаць аб тым, што Тураўшчына з самага пачатку развівалася як самастойная дзяржаўная адзінка з усімі адпавядаючымі гэтай пабудове інстытутамі. Галоўнай складанасцю у фарміраванні гэтай дзяржавы было тое, што яна займала не ўсю этнічную тэрыторыю дрыгавічоў, а толькі землі левага берага Прыпяці з гарадамі Туравам, Слуцкам, пазней — Бярэсцем. На поўначы землі вакол Менска належалі Полацкай дзяр¬жаве, на поўдні і ўсходзе — Брагінская вобласць — Кіеўскаму княству, Рэчыцкая — Чарнігаўскаму, на захадзе частка зямель была ва ўладанні ўладзіміра-валынскіх князёў. Разам з тым гістарычныя крыніцы дазваляюць меркаваць, што да канца X ст. у Тураве кіравала ўласная дынастыя князёў, чый радавод быў спынены падчас утварэння “імперыі Уладзіміра Святаславіча”.
У 988 г. Уладзімір выдзеліў Тураўскую зямлю свайму трэцяму сыну Святаполку. Гэта сведчыць аб вялікай значнасці і ролі Тураўскага княства. Акрамя таго, Святаполк быў сынам Уладзіміра Святаславіча ад грачанкі — былой жонкі Яраполка. Як паведамляе летапіс, калі Уладзімір забіў свайго брата Яраполка, грачанка была ужо цяжарнай. Верагодна, Святаполк не быў упэўнены у бацькоўстве Уладзіміра, што праявілася у далейшым у яго імкненні да незалежнасці Тураўшчыны ад Кіева. Ён зрабіў гэту спробу яшчэ у 1012 г. пры жыцці Уладзіміра, узяўшы напярэдадні шлюб з дачкой польскага караля Баляслава Харобрага і запрасіўшы да сябе каталіцкага епіскапа Рэйнберна. Менавіта апошнім, можна меркаваць, выклікана такое страшэннае непрыняцце асобы Святаполка кіеўскімі летапісцамі.
Аднак у барацьбе Святаполка за самостойнасць Тураўскай зямлі былі падставы геапалітычнага плана. Справа у тым, што Тураўшчына знаходзілася у выгадным геаграфічным становішчы. Яна ляжала на шляху з Польшчы у Кіеў. Акрамя таго, праз Тураў праходзіла адно з адгалінаванняў знакамітага шляху “з вараг у грэкі”. Да таго ж тут былі надзвычай ураджайныя і багатыя ворныя землі.
Пасля смерці Уладзіміра Святаславіча у 1015 г. менавіта Святаполк тураўскі становіцца кіеўскім князем, але пакідае за сабой і Тураўскую зямлю. 3 гэтым не пагадзіўся Яраслаў Мудры і распачаў супраць Святаполка вайну. Пасля бітвы на р.Альце у 1019 г. па дарозе у Полыпчу Святаполк гіне.
НАПРЫКАНЦЫ СВАЙГО ЖЫЦЦЯ ЯРАСЛАЎ МУДРЫ — КНЯЗЬ КІЕЎСКІ —АДДАЎ ТУРАЎШЧЫНУ СВАЙМУ СЫНУ ІЗЯСЛАВУ. ВЕРАГОДНА, ГЭТА АДБЫЛОСЯ ДА СМЕРЦІ ВЯЛІКАГА КНЯЗЯ У 1054 Г. І СВЕДЧЫЦЬ ПРА ЎСТОЙЛІВАСЦЬ ДЗЯРЖАЎНА-КНЯЖАЦКАЙ ТРАДЫЦЫІ У ТУРАВЕ, ТАКСАМА ЯК І ПРА ПАСТАЯНСТВА ТЭРЫТОРЫІ ГЭТАЙ ДЗЯРЖАВЫ. ПАСЛЯ СМЕРЦІ ЯРАСЛАВА ІЗЯСЛАЎ СТАНОВІЦЦА ВЯЛІКІМ КНЯЗЕМ КІЕЎСКІМ, АЛЕ ПАКІДАЕ ЗА САБОЙ І ТУРАЎ. ДВА СЫНЫ ІЗЯСЛАВА — ЯРАПОЛК І СВЯТАПОЛК — ТРЫМАЛІ ЗА САБОЙ ТУРАЎ. АЛЕ У 1113 Г. СА СМЕРЦЮ СВЯТАПОЛКА ЎЛАДА ІЗЯСЛАВІЧАЎ У ТУРАВЕ СКОНЧЫЛАСЯ І СТАЛІЦА РАЗАМ З КНЯСТВАМ ПЕРАЙШЛА ДА РОДУ МАНАМАХАВІЧАЎ. ЯНЫ ТРЫМАЛІ КНЯСТВА У ЯКАСЦІ ДАДАТКУ ДА СВАІХ АСНОЎНЫХ УЛАДАННЯЎ — КІЕВА, ПЕРАЯСЛАЎЯ І ІНШЫХ ЗЯМЕЛЬ. АЛЕ ГЭТА БЫЛО ПРАВА СІЛЫ, А НЕ ВЫНІК ПРЫНАЛЕЖНАСЦІ ТУРАЎСКАЙ ЗЯМЛІ ДА КІЕЎШЧЫНЫ.
У сярэдзіне XII ст. паміж паўднёварускімі кпязямі адбывалася зацятая барацьба за валоданне Кіевам. Разам з Кіевам з рук у рукі пераходзіў і Тураў — то да суздальскіх, то да валынскіх князёў. Але у 50-я гг. XII ст. на тураўскім троне апынуўся князь Юрый Яраславіч, які вярнуў зямлю ва ўладанне дынастыі Ізяславічаў. 3 гэтым не жадалі мірыцца кіеўскія князі. Аб’яднаўшыся у 1158 г., яны зрабілі паход на Тураў, каб адабраць яго ў Юрыя. Відавочна, што Юрый Яраславіч быў не толькі ўдалым военачальнікам, але і карыстаўся павагай тураўцаў, іх поўнай падтрымкай. Ён клапаціўся ў першую чаргу пра жыхароў зямлі, разглядаючы княства як сваю законную спадчыну. Толькі гэтым і моцнай фартыфікацыяй горада можна растлумачыць, што дзесяцідзённая аблога была паспяхова вытрымана. Таксама бьгў адбіты напад на Тураў валынскіх князёў у 1160 г. На гэты раз варожыя войскі прастаялі пад сценамі горада тры тыдні.
Праз цяжкую барацьбу Тураўскае княства аднавіла сваю самастойнасць і незалежнасць. На Тураўшчыне ад-навілася самастойная княжацкая дынастыя — неабходная ўмова дзяржаўнага існавання. У гэты час Тураўская зямля падзялілася на ўдзельныя княствы: Тураўскае, Пінскае, Клецкае, Слуц-кае, Дубровіцкае. Але, нягледзячы на ўдзельную раздробленасць, можна меркаваць, што Тураўская зямля і у XII ст. успрымалася цэласнай дзяр-жаўна-палітычнай адзінкай.
Сярод гарадоў Тураўскага княства найбуйнейшымі былі Пінск і Бярэсце, меншымі — Кобрын, Камянец, Драгічын, Вельск, Мельнік, Мазыр, Рагачоў, Брагін. У крыніцах XII — XIII стст. досыць часта згадваюцца першыя два. Недалёка ад Бярэсця прайшлі мангола-татары і на навакольных палях было “многа пабітых”. Аб зруйнаванні самога горада звестак няма. З’яўляючыся пагранічнымі, гарады часта адбівалі напады польскіх і літоўскіх дружын. Разам з галіцка-валынскімі князямі тураўцы і пінчукі хадзілі паходамі на Літву (1251 — 1252, 1275). Але неўзабаве, у канцы XIII — пачатку XIV ст., Тураўская зямля была цалкам далучана да Вялікага Княства Літоўскага. Адбылося гэта падчас праўлення Віценя і Гедыміна.

В) КНЯСТВЫ-ДЗЯРЖАВЫ НА ПАНЯМОННІ
Разам з Полацкім і Тураўскім княствамі ў XII ст. актыўную ролю пачалі адыгрываць Гарадзенскае і Наваград скае княствы.
Гарадзенскае княства, верагодна, зарадзілася у XI ст. Пад 1116 г. летапісы апавядаюць, што князь гарадзенскі Усевалад Давыдавіч узяў шлюб з дачкой Уладзіміра Манамаха Агафіяй. Тэты шлюб — сведчанне значнай ролі Гарадзенскага княства у палітычных адносінах Усходняй Еўропы. Княства да сярэдзіны XIII ст. праводзіла яўную пракіеўскую палітыку. Князь Усевалад у 1128 г. прымаў удзел у паходзе на Полацк, пасля разам з кіеўскімі князямі у 1132 г. — на Літву. Яго сыны Барыс і Глеб у 1144 г. разам з кіеўлянамі ідуць на Галіцка-Валынскае княства, удзельнічаюць у барацьбе за Кіеў на баку Ізяслава Мсціславіча у 1150 і 1151 гг. Потым гарадзенскія князі у 1174 г. падтрымліваюць Андрэя Багалюбскага. Неаднойчы гарадзенскія дружыны разам з іншымі хадзілі паходамі на полаўцаў. Так, у 1183 г. Мсціслаў Усеваладавіч гарадзенскі разам з Яраславам Юр’евічам пінскім і Глебам Юр’евічам дубровенскім, іншымі князямі на чале са Святаславам Усеваладавічам кіеўскім разбілі палавецкага хана Канчака на р.Эрэлі. Пад тым жа годам летапіс паведамляе, што у Гародні быў пажар і згарэла ад маланкі каменная царква. Археолагам вядомы яшчэ дзве царквы гэтага часу ў Гародні, што сведчыць аб значнасці горада ў Беларускім Панямонні. Пачынаючы з 40-х гг. XIII ст. Гарадзенскае княства ўваходзіць у склад Вялікага Княства Літоўскага.
Другім буйным беларускім княствам у Верхнім Панямонні было Наваградскае княства. У 1235 г. упершыню прыгадваецца наваградскі князь Ізяслаў, а у 1252 г. тут адбываецца каранацыя князя Міндоўга. У наступным годзе у летапісе прыгадваецца’’зямля Новагародская”, што сведчыць пра існаванне самастойнага княства. Гэта княства мела выгаднае геапалітычнае становішча і таму стала цэнтрам, вакол якога з цягам часу аб’ядноўваліся многія беларускія землі.
Акрамя вышэйзгаданых самастойнымі дзяржаўна-палітычнымі ўтварэннямі былі Слонімскае і Ваўкавыскае княствы, вядомыя з 1252 г.

3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у іх-хііі стст.
Характар эканамічнага жыцдя беларускіх зямель ранне-сярэднявечнага часу ў асноўным вызначала сельская гаспадарка. Гэга пацвярджаюць як археалагічныя, так і пісьмовыя крыніцы. Асноўныя прылады апрацоўкі глебы — шмат- і двухзубыя сохі. Такімі сохамі можна было толькі ўзрыхляць зямлю. Сохі з прыстасаваннем для адкідвання скібаў увайшлі ва ўжытак у болвш позні час, прыблізна ў XIV—XV стст. Сеялі ўручную, баранавалі драўлянай бараной. Пры рабоце на агародах ужывалася матыка з жалезнай акоўкай, так званым “рыльцам”, і драўляная лапатка з жалезнай рабочай часткай. Гэтыя прылады адлюстраваны у старажытных мініяцюрах, а жалезныя наканечнікі матык і акоўкі лапат знойдзены пры археалагічных раскопках.
Найбольш распаўсюджанымі збожжавымі культурамі былі проса, жыта і пшаніца, а таксама авёс, ячмень. Збожжа жалі жалезнымі сярпамі. Зерне малацілі на таку драўлянымі цапамі, ачышчалі пры дапамозе драўляных лапат і рашот і захоўвалі у свірнах. Зерне размолвалі на ручных каменных жорнах, а крупы абдзіралі ў драўляных ступах. Нажная ступа складалася з масіўнай драўлянай плахі з адтулінай для засыпання зерня з аднаго боку і ўмацаванага рычага з другога. У рычаг на ўзроўні адтулін у плаху устаўляўся драўляны таўкач, які прыводзіўся у рух шляхам перамяшчэння цяжару цела працуючага з адной нагі на другую.
Як сельскае, так і гарадское насельніцтва старажытнай Беларусі займалася агародніцтвам. Акрамя бабовых шырока былі распаўсюджаны агуркі, капуста, морква, рэпа і цыбуля. Трэба адзначыць, што бабы, знойдзеныя у пластах ХІ—XII стст. у Менску, з’яўляюцца самай ранняй знаходкай гэтай культуры не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і ва ўсёй Еўропе.
Старажытная Беларусь добра ведала садоўніцтва. Як пісьмовыя, так і археалагічныя матэрыялы зафіксавалі развядзенне яблынь, груш, вішань, сліў і інш. Костачкі вішні выяўлены у Менску і Полацку, а ў Гародні — вішні і слівы. На Менскім замчышчы акрамя костачак вішні выяўлена кучка абвугленых пладоў грушы.
Важнай галіной сельскай гаспадаркі старажытнабеларускіх паселішчаў з’яўлялася жывёлагадоўля. Яе развіццё мела вялікае значэнне для пашырэння на Беларусі папаравай сістэмы земляробства, пры якой у лясных раёнах глебы патрабавалі сістэматычнага ўгнойвання.
3 развіццём земляробства паляванне, рыбалоўства, борт-ніцтва страчвалі ранейшае значэнне і ўсё больш набывалі характар падсобных заняткаў. Нездарма у курганах IX—XII стст. слядоў палявання амаль не сустракаецца. Даніна, якую плацілі радзімічы па адной шкурцы з “дыма” (двара), таксама сведчыць аб мізэрных памерах паляўнічага промыслу.
Рост прадукцыйных сіл у земляробстве суправаджаўся развіццём хатніх промыслаў і выдзяленнем рамяства. Многія сельскія рамеснікі, якія добра асвоілі адно якое-небудзь рамяство, выходзілі з сельскай і сяліліся у такіх мясцінах, дзе быў большы попыт на іх вырабы. Так узнікалі гарады, у якіх канцэнтравалася рамеснае і гандлёвае насельніцтва, якое у той ці іншай ступені было адарвана ад земляробства і забяспечвала сваімі вырабамі ужо не асобную абшчыну, а больш шырокую тэрыторыю.
3 IX па XIV ст. пісьмовыя крыніцы называюць больш за 50 пасяленняў гарадскога тыпу на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Гэта Полацк (862), Тураў (980), Бярэсце (1019), Віцебск (1021) і інш., але археалагічныя матэрыялы свед-чаць, што болыпасць з гэтых населеных пунктаў з’явілася задоўга да таго, як пра іх паведамілі летапісы.
Працэс узнікнення старажытных гарадоў складаны і разнастайны. Можна меркаваць, што Полацк бярэ свой пачатак ад ўмацаванага паселішча крывічоў, культурныя слі,і якога датуюцца VIII—IX стст. Аднак у аснове большасці беларускіх гарадоў былі княжацкія і феадальныя замкі. Так былі заснаваны Заслаўе (988), Браслаў (1065), Друцк (1078), Гародня (1127) і інш. 3 пачаткам феадальнай раздробленасці з’яўляюцца гарады-крэпасці паасобных княстваў. Такой крэпасцю быў Менскі замак — важнейшы фарпост Полацкай зямлі на яе паўднёвых рубяжах, пабудаваны у другой палове XI ст. у сутоцы Нямігі і Свіслачы (упершыню Менск упамінаецца у 1067 г.). Замак меў магутны земляны вал вышынёй 8—10 м, драўляныя крапасныя сцены, вежы, вароты. Замак быў складаным архітэктурным комплексам з разнастайнымі, пераважна драўлянымі, пабудовамі, саборным храмам, некалькімі вуліцамі. За сценамі Менскага замка сфарміраваўся рамесніцкі насад (вакольны горад) з гандлёвай шіошчай. Доўгі час замак быў палітычным, ваен-ным і культурным цэнтрам, рэзідэнцыяй князёў, пазней намеснікаў, да XVI ст. меў ваеннае значэнне.
Гарады з’яўляліся не толькі цэнтрамі рамеснай вытворчасці (ужо у IX—X стст. у іх налічвалася звыш 40 спецыяльнасцяў: кавалі, збройнікі, ювеліры, бондары, ткачы, шаўцы і інш.), але і гандлю, як унутранага, так і знешняга. У XII—XIII стст., відаць, склаўся абмен на ўнутраным рынку у сувязі з аддзяленнем горада ад вёскі, што не магло не выклікаць абмену паміж імі. Але гэты працэс толькі пачынаўся, таму што, паводле летапісаў, значная частка гарадскіх жыхароў яшчэ “делала нивы своя”, гэта значыць займалася земляробствам.
Развіваўся і знешні гандаль, а таксама гандаль паміж асобнымі землямі і княствамі. Напрыклад, у XII ст. у Ноўгарад сістэматычна прыязджалі полацкія купцы, якія, як і смаленскія, павінны былі плаціць “по две гривны кун от берковъска вощанаго”. Гэта плата была больш высокая, чым тая, якую плацілі мясцовыя купцы — жыхары Ноўгарада і Ноўгарадскай зямлі. Гэтым, трэба думаць, ліквідавалася канкурэнцыя. Шмат тавараў (жыта, пшаніца, агародніна, віна, прыправы) дастаўляліся у Ноўгарад праз Полацк і Віцебск транзітам. Вядомы выпадкі, калі наўмысная іх затрымка ставіла Ноўгарад у цяжкае становішча.
Значным гандлёвым цэнтрам быў і старажытны Менск. Шлях па р.Свіслач, Бярэзіна і Днепр звязваў яго з Кіевам. 3 паўночнага захаду блізка да горада падыходзілі прытокі Віліі, якая упадала у Неман. Са шматлікімі гарадамі Менск злучалі сухапутныя дарогі. Невыпадкова тут у час раскопак пластоў XI—XIV стст. былі знойдзены ўпрыга-жэнні з бурштыну, што здабываўся на берагах Балтыкі, прасліцы з ружовага шыферу, вытворчасць якіх была сканцэнтравана у ваколіцах Оўруча на Валыні, а таксама розныя вырабы кіеўскіх майстроў: флаконы і кубкі, шкля-ныя бранзалеты, пярсцёнкі, абломкі царкоўнага звана, некаторыя прадметы ўзбраення і інш.
Купцы з беларускіх зямель падтрымлівалі шырокія гандлёвыя сувязі не толькі з суседнімі, але і з больш далёкімі краінамі. Праз Русь праходзіў, як вядома, вялікі водны шлях “з вараг у грэкі” (Балтыйскае мора — Нява — Ладажскае возера — Волхаў — возера Ільмень — Ловаць — Днепр — Чорнае мора). Вядомы арабскі географ XI ст. Ібн Хордадбег пісаў: “Русы — купцы, — а яны са славянскіх плямён, прыбываюць з вельмі далёкіх абласцей Склаба (краіны славян) да Румскага мора, а таксама да Хазарскай сталіцы Іціль, да Багдада і тут прадаюць скуры бабра, чорнай лісіцы, а таксама мячы”. На Русь прывозіліся дарагія самацветы, прадметы раскошы, перац, лаўровы ліст, фарбы і інш.
3 узнікненнем прыватнай уласнаці на зямлю на тэрыторыі Беларусі ўмацоўвалася і пашыралася феадальнае землеўладанне. Тэты працэс быў звязаны з захопамі пануючым класам абшчыннай зямлі. Сяляне-абшчыннікі (смерды) пазбаўляліся зямлі і ператвараліся у залежных ад феадала людзей. 3 цягам часу феадальнае землеўладанне стала па-нуючай формай зямельнай уласнасці на Беларусі. Уласнікамі зямлі з’яўляліся князі, баяры, царква. Першыя звесткі аб княжацкіх уладаннях на Беларусі адносяцца да X ст. Летапіс паведамляе, што дачцы полацкага князя Рагвалода і жонцы вялікага кіеўскага князя Ўладзіміра Рагнедзе належаў “горад” (замак) Ізяслаўль (сучаснае Заслаўе). У дакументах XI ст. сярод “валасцей” тураўскага князя Яраполка названа Невельская вобласць на Прыпяці (каля Пінска). У сярэдзіне XII ст. менскі князь Глеб завяшчаў сваей жонцы пяць “вёсак з чэляддзю”. У 1128 г. упамінаецца “сяльцо”, што каля Полацка, якое належала мясцоваму епіскапу Ільі. Грамата князя Расціслава 1136 г. сведчыць, што княжацкае і царкоўнае землеўладанне існавала і у Смаленскім княстве, у склад якога ўваходзіла ўсходняя частка беларускіх зямель.
3 цягам часу феадальная ўласнасць на зямлю пашыралася: сёламі валодалі як князі, так і баяры і княжацкія дружыннікі, якія, паводле Наўгародскага летапісу, перасталі харчавацца “воюя другия страны”, а пачалі збіраць “много имения” і абкладваць насельніцтва сваей зямлі цяжкімі “вирами” і “продажами”, гэта значыць штрафамі.
На працягу XI—XIII стст. на Беларусі развівалася не толькі свецкае, але і царкоўнае землеўладанне. Росту царкоўных уладанняў садзейнічала, па-першае, іх неадчужальнасць, а па-другое, тое, што яны ў адрозненне ад княжацкіх і баярскіх уладанняў не раздрабляліся на часткі, паколькі ў спадчыну не перадаваліся.
Сяляне-абшчыннікі траплялі у феадальную залежнасць рознымі шляхамі. Значная частка сялян бяднела ад уплаты цяжкіх княжацкіх данін, ад частых войнаў, у час якіх іх гаспадарка рабілася аб’ектам рабаўніцтва. Збяднялі сялян таксама судовыя штрафы і “кормы”, якія яны павін-ны былі даваць прадстаўнікам вялікакняжацкай улады на месцах. Абрабаваныя сяляне-абшчыннікі, трапляючы у кабалу, трацілі свабоду і зямлю. У некаторых выпадках сяляне-абшчыннікі, ратуючыся ад штодзённага гвалту і ўціску з боку многіх феадалаў, самі вымушаны былі аддаваць сябе пад уладу аднаго з іх. Персідскі гісторык Гардзізі паведамляў, што “многія славяне прыходзяць да русаў і служаць ім, каб службай здабыць сабе бяспеку”. Відаць, смерды, паступаючы на службу да феадалаў, імкнуліся “здабыць сабе бяспеку” ад памкненняў на іх асобу іншых феадалаў. У выніку абшчынныя сялянскія землі пераходзілі да феадалаў, а землі, якія не былі імі захоплены, станавіліся ўласнасцю дзяржавы.
Сялянскі надзел і гаспадарка, якая на ім вялася, былі крыніцай для атрымання феадаламі і феадальнай дзяржавай прыбавачнага прадукту. На карысць дзяржавы сяляне плацілі перш за ўсё даніну — розныя футры (сабаліныя, гарнастаевыя, пясцовыя, куніцавыя, бабровыя), а таксама мёд, воск і іншыя прадукты лясной гаспадаркі. Трэба падкрэсліць, што раней гэту даніну збіралі варагі: “Нмяху дань верязи изъ заморья на чюди и на словенах, и на мери и на всехъ кривичех”, — запісаў летапісец пад 859 г. На радзімічаў варажская даніна не распаўсюджвалася: там яе “козари имяху”. Плата даніны была звязана з такімі павіннасцямі, як палюддзе, павоз і інш. Палюддзем называліся наборы, якія дадаткова браліся з насельніцтва пры зборы даніны, павозам— павіннасць, звязаная з дастаўкай даніны у пэўныя месцы.
Даніна збіралася з насельніцтва шляхам перыядычнага аб’езду князем і яго дружынай падуладных яму зямель. Памеры даніны не былі вызначаны, што вяло да злоўжыванняў. Нечарговы ваяж Ігара да драўлян скончыўся для яго трагічна. У 945 г. яго забілі паўстаўшыя драўляне. У 984 г. радзімічы адмовіліся плаціць даніну кіеўскаму князю, але былі разбіты на р.Пяшчана каля Прапойска (сучасны Слаўгарад) ваяводам вялікага кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча Воўчым Хвастом, пасля чаго зноў былі вымушаны плаціць даніну.
Далейшае развіццё феадальных адносін павялічвала сацыяльную процілегласць паміж нізамі і пануючым класам, абвастрала супярэчнасці ўнутры тагачаснага грамадства. “Руская праўда”, напрыклад, у старажытнай сваей частцы вызначала (віру) за забойства “огнищанина” і “княжа тивуна” у 80 грыўнаў, а за забойства смерда, радовіча і халопа — 5 грыўнаў. Штрафы за забойства феадала былі, такім чынам, у 16 разоў большыя, чым за забойства простата селяніна. Рэзкае проціпастаўленне свабоднага чалавека несвабоднаму можна знайсці і у іншых дакументах. Напрыклад, у дагаворы Смаленска, Віцебска і Полацка (1229 г.) сказана, што забойства свабоднага чалавека аплачваецца у 10 грыўнаў серабра, а забойства халопа — у 1 грыўну.

4. Станаўленне хрысціянскай цывілізацыі. Культура Беларусі Іх-хііі стст.
У ЦЕСНАЙ СУВЯЗІ З ДЗЯРЖАВАЎТВАРАЛЬНЫМІ ПРАЦЭСАМІ НА БЕЛАРУСІ Ў IX—XIII СТСТ. ІШЛО РАЗВІЦЦЁ КУЛЬТУРЫ. НАЙБОЛЬШ ЯСКРАВЫМ ПРАЯЎЛЕННЕМ ГЭТАГА БОКУ ГРАМАДСКАГА ЖЫЦЦЯ СТАЛА ПРЫНЯЦЦЕ І РАСПАЎСЮДЖВАННЕ ХРЫСЦІЯНСТВА.
Першыя славянскія супольнасці, якія рассяліліся на Беларусі — крывічы, дрыгавічы і радзімічы, — вызнавалі язычніцкую рэлігію. Гэта збліжала іх з аўтахтонным насельніцтвам — балтамі і, верагодна, стала адной з прычын з’яўлення прадзяржаўных утварэнняў з поліэтнічным на-сельніцтвам — Полацкага і Тураўскага княстваў.
Сапраўды, прынцыповай розніцы паміж язычнікамі ва ўсім свеце не існуе. Усе яны пакланяліся і пакланяюцца праявам навакольнага асяроддзя — сонцу, месяцу, агню, вадзе і інш. У нашых продкаў яны атаясамліваліся з багамі: Сварогам, Сварожычам, Жыжалем, Макошай (Цёцяй), Перуном і інш.
Аднак на мяжы Старога і Новага часу паўсюдна монатэістычныя вераванні паступова змяняюць язычніцкія. Сярод іх найбольш магутным было хрысціянства. Еўропа перажыла два этапы хрысціянізацыі. Першы пачынаецца з узнікнення хрысціянства да VII—VIII стст., калі была ахрышчана Рымска-Візантыйская імперыя, імперыя франкаў і брытанскія каралеўствы. На другім этапе — ІХ—X стст. — Хрыстову веру прынялі славянскія дзяржавы і Скандынавія. Паўсюдна прыняцце хрысціянства супадала з утварэннем самастойных монаэтнічных дзяржаў.
На Беларусь хрысціянства начало пранікаць у IX ст. Ужо у X ст. ісландская епіскапская “Сага аб хрышчэнні” распавядае аб місіянеры Торвальдзе па прозвішчы Вандроўнік, які, прайшоўшы паломніцкі шлях у Палесціну, вярнуўся да сябе на радзіму праз Полаччыну. У Полацку, паводле звестак, ён заснаваў манастыр у гонар Іаана Прадцечы, дзе памёр і бьгў пахаваны. Пісьмовыя крыніцы XV ст. сапраўды фіксуюць у Полацку такі манастыр. Можна спадзяваіща, што ў хуткім часе будуць знойдзены і яго археалагічныя рэшткі. Не выключана і тое, што да часу афіцыйнага прыняцця новай рэлігіі з верай былі знаёмы і Рагвалод, і Рагнеда. Інакш цяжка вытлумачыць пастрыжэнне Рагнеды у манашкі пад імем Анастасіі і заснаванне ею манастыра ў Заслаўі. Прыхільна ставіўся да хрысціянства сын Рагнеды —князь Ізяслаў. Летапісы згадваюць яго як першага князя-кніжніка, які “любіў і шанаваў манаскі чын”.
Прамых звестак пра хрышчэнне Беларусі няма. Такія падзеі, як у Кіеве і Ноўгарадзе (знішчэнне язычніцкіх багоў, прымусовае прывядзенне кіеўлян на Дняпро і крывавая бойка у Ноўгарадзе), абмінулі нашы землі. Магчыма, гэтаму спрыяла тое, што беларускія князі праводзілі самастойную, палітыку не толькі ў дзяржаўнай, але і ў духоўнай сферы. Ёсць меркаванне, што першыя епіскапы былі дасланы ў Кіеў, Ноўгарад і Полацк з балгарскай Ахрыдскай аўтакефальнай царквы. Яна бьша праваслаўнага кірунку ў статусе патрыярхату і роўнай візантыйскай Канстанцінопальскай царкве.
Ужо у канцы IX ст. у Полацку была пабудавана першая царква у імя Багародзіцы, якая прыгадваецца летапісамі пад 1007 і 1158 гг. У гэтую царкву ў XI ст. былі перанесены мошчы невядомых святых, што сведчыць аб наяўнасці ранніх мясцовых культур і самастойнасці полацкай царквы. У сярэдзіне XI ст. быў пабудаваны вялікі саборны храм — Сафія. Па духу і ўнутраным змесце ён паўтарыў храмы у Ахрыдзе, Канстанцінопалі. Полацкая Сафія была сястрой і у пэўнай ступені саперніцай аналагічных храмаў у Кіеве і Ноўгарадзе. Як і там, яна з’яўлялася яскравым увасабленнем ідэі магутнасці, адзінства і непадуладнасці. Гісторыя захавала імёны першых беларускіх муляроў — Давыда, Таўма, Мікулы і Капесы.
Ад першых храмаў у Полацку начала развівацца сталая дойлідская традыцыя на Беларусі, якая мела шэраг адметных рыс. Перш за ўсё яна вызначалася незвычайнай узнёсласцю і стромкасцю цэркваў. Многія пабудовы менавіта полацкай дойлідскай школы мелі падоўжаны у плане аб’ём па лініі захад — усход і змешчанасць на захад падкупальнай прасторы. У XII ст. у самім Полацку было восем храмаў, акрамя Сафіі і Багародзіцы, тры царквы у Гародні, па одной у Віцебску, Менску, Наваградку, Ваўкавыску, Тураве і Пінску. Нельга забываць таксама этнічна і гістарычна звязаны з Беларуссю Смаленск, дзе ў гэты час было сем храмаў. Сярод дойлідаў XII ст. вядома імя Іаана, які кіраваў узвядзеннем царквы у гонар Спаса Праабражэння Ефрасіннеўскага манастыра.
Разам з храмавым дойлідствам з’явілася хрысціянскае выяўленчае мастацтва. Жывапісцы распісвалі па сырой тынкоўцы сцены сабораў, пісалі абразы. Полацкую Спаскую царкву распісаў мастак Кузьма з памочнікамі. Імя яго жонкі — Кузьміная — захавалася сярод надпісаў на адной са сцен гэтага храма.
Надзвычай рана на Беларусі з’явілася пісьменнасць. Першым датаваным надпісам на ўсёй тэрыторыі Усходняй Еўропы з’яўляецца надпіс на пячатцы полацкага князя Ізяслава. Імя князя перададзена так званымі кірылічнымі літарамі, але ў грэчаскім гучанні — “Ізяславос” і ў гзтым няма нічога дзіўнага. Справа ў тым, што знакаміты балгарскі асветнік Кірыла Салунскі прыдумаў азбуку-глаголіцу у 60-я гг. IX ст., якая зусім не падобная на існуючую. Яго вучні, у тым ліку архіепіскап Ахрыдскі Клімент, адаптавалі сучасныя ім грэчаскія літары пад славянскую фанетыку. У гэтым выглядзе і трапілі да нас з Балгарыі першыя перакладныя кнігі і кніжнае пісьмо.
Першыя бытавыя надпісы таксама з’явіліся на этнічных крывіцкіх землях. Падчас раскопак курганоў пад Смаленскам знойдзены вялікі гаршчок-карчага з надпісам “гараушна” — гарчыца.
У XII ст. хрысціянская культура і пісьменнасць паступова ахапілі амаль усе слаі тагачаснага грамадства. Пісьмом пачалі карыстацца не толькі царкоўнікі і князі, але і простыя людзі. Археолагі знайшлі берасцяныя гранаты у Мсціславе і Віцебску, а таксама у Ноўгарадзе і Смаленску, якія нале-жалі палачанам. Ёсць узоры пісьма “полацкай вытворчасці” на сценах Сафійскага сабора у Кіеве. Найвыдатнейшым узорам старажытнай эпіграфікі з’яўляецца надпіс на крыжы, які ў 1161 г. зрабіў полацкі майстар Лазар Богша па заказе Ефрасінні Полацкай. У гэтым надпісе пералічваецца, колькі матэрыялу пайшло на выраб крыжа, колькі было выплачана майстру за работу, а таксама ўтрымліваецда страшэннае закляцце-загавор супраць магчымых рабаўнікоў. У 30 — 40-я гг. XX ст. гэты крыж знік і пакуль яшчэ не знойдзены. Выдатнымі помнікамі пісьменнасці з’яўляюцца так званыя “Барысавы” і “Рагвалодавы” камяні. Гэта былі язычніцкія культавыя камяні, на якіх полацкія князі загадвалі выбіваць надпісы хрысціянскага зместу. Такім чынам яны дамагаліся пакланення язычнікаў хрысціянскім святьшям, а таксама ўвекавечвалі свае імёны.
Нарэшце, кніжная культура дасягнула сваіх вышынь у творчасці Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Аўрамія Смаленскага, Кліма Смаляціча, невядомага аўтара “Слова пра паход Ігаравы”.
Найбольш знакамітым сярод іх быў Кірыла Тураўскі, якога яшчэ пры жыцці празвалі Златавустам. Гэты чала-век, які паходзіў з заможнай гарадской сям’і, добраахвотна стаў манахам. Ен карыстаўся такой павагай сярод сучаснікаў, што яны самі прасілі Кірылу стаць епіскапам тураўскім. Добра ведаючы шматлікія мовы і чытаючы кнігі у арыгіналах, Кірыла сам быў выдатным прамоўцаю і пісьменнікам. Захаваліся некалькі яго філасофскіх прыт-чаў, восем слоў, 30 малітваў, два каноны.
Не менш багатаи была і побытавая культура. Старажытныя беларусы выдатна валодалі шматлікімі рамёствамі. Апошніх у XII—XIII стст. налічвалася каля 60. Аднак майстры-рамеснікі не проста выраблялі, напрыклад, прылады працы, але імкнуліся ўпрыгожыць іх. Яны выкарыстоўвалі шматлікія арнаментальныя матывы. Мно-гія з іх (Сонца-кола, зорачка, ромб, трохкутнікі), што бяруць пачатак у далёкім язычніцтве, жывуць і сёння. Арнаменты былі вельмі пашыраны ў адзенні. Нават абутак, тады яшчэ мяккі, без абцасаў, часам цалкам вышывалі каляровымі ніткамі. Славіліся полацкія залатары. Акрамя Лазара Богшы працавалі многія іншыя. У Полацку, напрыклад, археолагі знайшлі чатыры ювелірныя майстэрні X—XII стст. Полацкія майстры выраблялі ўпрыгажэнні з бронзы (бранзалеты, пярсцёнкі, розныя прывескі, грабеньчыкі), з бурштыну (пацеркі і пярсцёнкі). Вядома, працавалі і з каштоўным металам, але гэта былі рэчы выключна заказныя для князёў і духоўных іерархаў.
Такім чынам, культура старажытнай Беларусі вызначалася вельмі багатай гамай фарбаў, формаў, гукаў (вырабляліся музычныя інструменты і пісалася музыка). Усе гэта было магчыма дзякуючы глыбокім дзяржаватворчым працэсам, на якія былі скіраваны ўсе палітычныя і духоўныя памкненні грамадства.

Метки текущей записи:
, , , , , , , , ,
Автор статьи:
написал 6135 статей.

Комментариев нет.

 
Запросов: 110 | 0,746 сек
Память: 10.73MB