Сеткавы вучэбны курс “ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ” Модуль 12

16.01.2011 Автор: Рубрика: Бизнес»

Аўтары: дац., к. г. н. Янушкевіч А. М. дац., к. г. н. Пупа В. В. дац., к. г. н.

Модуль 12

сусветных супердзяржаў (1945 – 1991 гг.)

Тэматычны план

Уводзіны

Модуль прысвечаны характарыстыцы пасляваеннай гісторыі Беларусі. Трэба адзначыць, што, з аднаго боку, гэты перыяд характарызуецца імклівым развіццём эканомікі Беларусі, павышэннем матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва, уваходжаннем БССР у сістэму міжнародных адносін, з другога боку – ціскам таталітарнай сістэмы сацыяльна-палітычных адносін у СССР, далейшым заняпадам беларускай мовы і пазбаўленнем беларускага народа гістарычнай памяці. Падобнае супярэчлівае развіццё наклала свой адбітак на працэсы дэмакратычнай трансфармацыі беларусі, якія працякаюць у сённяшні час, аб чым варта заўсёды памятаць і мець гэта на ўвазе.

1. Грамадска-палітычнае жыццё ў пасляваенны перыяд

Заканчэнне вайны парадзіла вялікія надзеі ў грамадстве. Сярод насельніцтва ўзніклі таксама спадзяванні на перамены ў палітычным жыцці, бо многія пачалі ўжо задумвацца над будучым лесам сацыялізму. Аснову “крытычнай масы” складалі былыя ўдзельнікі вайны, інтэлігенцыя, моладзь, якія ўносілі прапановы аб неабходнасці рэфармавання палітычнай сістэмы і структуры ўлады у краіне. Выказваліся думкі аб абмежаванні тэрмінаў зна-ходжання на выбарных пасадах, увядзенні спаборніцтва кандыдатаў пры выбарах у Саветы, недапушчальнасці падмены палітычнага кіраўніцтва адміністрацыйным. Але стыхійны пратэст супраць панаваўшай сістэмы, які ішоў знізу, хутка пачаў згасаць, бо перамогу атрымала жорсткая лінія, накіраваная на ўзмацненне таталітарызму.

На Беларусі, як і па ўсёй краіне, поўнасцю захавалася старая палітычная сістэма, у якой адміністрацыйныя функцыі ажыццяўляла Камуністычная партыя. Нягледзячы на тое, што адразу пасля вайны адбылася справаздачна-выбарная кампанія і змянілася партыйнае кіраўніцтва, мета-ды яе работы засталіся нязменнымі. На кіруючыя пасады прызначаліся асобы, якія раней да Беларусі ніякага дачы-нення не мелі. У 1953 г. толькі 62,2 % кіраўнікоў рэспубліканскай партыйнай арганізацыі складалі прадстаўнікі ка-рэннай нацыянальнасці. Першымі сакратарамі ЦК Кампартыі Беларусі ў 1945-1956 гг. з’яўляліся П.Панамарэнка, М.Гусараў, М.Патолічаў, якіх сюды накіравалі з Масквы. У такіх умовах узмацнялася жорсткая партыйная цэнтралізацыя, што ўплывала на грамадска-палітычнае жыццё рэспублікі.

Саветы як органы дзяржаўнай улады павінны былі займацца аднаўленнем народнай гаспадаркі і паляпшэннем умоў жыцця. Аднак яны поўнасцю знаходзіліся пад кантролем партыйнага апарату і рэальнай уладай не валодалі. Вярхоўны Савет БССР дзейнічаў намінальна. Усе закана-даучыя акты і указы, перш чым прымаліся, праходзілі экспертызу у ЦК КП(б)Б. Парадак работы сесій, пытанні, якія выносіліся на абмеркаванне, працэдура і ход выбараў, кандыдатуры будучых дэпутатаў таксама ўзгадняліся. На адбыўшыхся у першыя пасляваенныя гады выбарах у Вярхоўны Савет СССР (1946), у Вярхоўны Савет БССР (ІУ47) і мясцовыя Саветы (1948) амаль поўнасцю змяніўся дэпутацкі корпус. Аднак нават Старшыні Прэзідыўма Вярхоўнага Савета БССР М.Наталевіч (1947-1948) і В.Казлоў (1948 — 1968) першымі асобамі у рэспубліцы не з’яўляліся, хоць і займалі пэўнае месца на партыйна-іерар-хічнай лесвіцы.

Спецыфічнай заставалася роля прафсаюзаў, камсамола і іншых грамадскіх арганізацый, якія ўваходзілі у палітыч-ную сістэму. Часта яны займаліся не ўласцівымі ім функцыямі, выконвалі волю ўлады і мабілізоўвалі насельніцтва на выкананне чарговых задач.

У такіх умовах грамадска-палітычнае жыццё вызнача-лася ўсеагульнай рэгламентацыяй і татальным кантролем, было жорстка звязана з сістэмай і падпарадкоўвалася ей. Як толькі ўзнікала небяспека, сістэма заўсёды ўключала ахоўныя механізмы — пачыналіся масавыя рэпрзсіі.

Такая палітыка не спынялася на Беларусі у першыя пасляваенныя гады і мела тэндэнцыю да пашырэння. Рэпрэсіўны апарат НКУС лічыў, што усе, хто знаходзіўся у час вайны на акупіраванай тэрыторыі і не прымаў удзелу у партызанскай барацьбе, з’яўляюцца здраднікамі. Таму у турмы без усякіх падстаў трапілі многія партызанскія сувяз-ныя, падпольшчыкі і ваеннапалонныя. Адбыліся паўторныя арьшты асоб, якія былі асуджаны раней і ужо панеслі пакаранне. Рабочыя і сяляне за дробныя ўчынкі караліся турмамі і лагерамі. Асабліва напружанае становішча склалася ў Заходняй Беларусі, дзе пасля вайны дзейнічалі атрады Арміі Краёвай і праходзіла калектывізацыя. Менавіта тут НКУС бачыла “гняздо нацыяналізму і кулацтва” і недавер распаўсюджваўся на ўсё насельніцтва. Толькі летам 1951 г. адсюль было выселена 1024 сям’і, якія налічвалі каля 4000 чалавек, а маёмасць іх была канфіскавана. Усяго судовымі і несудовымі органамі у рэспубліцы за 1946 — 1953 гг. было рэпрэсіравана каля 50 тыс. чалавек, а у адміністрацьійным парадку выслана 349 тыс. чалавек. Махавік рэпрэсій быў спынены толькі пасля смерці Сталіна у 1953 г.

Пачатая лібералізацыя, а таксама вызначаны курс на правядзенне палітыкі рэформаў і аздараўленне маральна-палітычных абставін у краіне выклікалі вялікія надзеі у грамадстве на хуткія перамены. У рэспубліцы аднаўлялася сацыялістычная законнасць, шырокія памеры, асабліва пасля XX з’езда КПСС, набыла рэабілітацыя ахвяр культу асобы Сталіна. У 1956 — 1961 гг. Вярхоўны суд БССР разглядзеў звыш 30 тыс. спраў у адносінах больш як да 50 тыс. чалавек і рэабілітаваў каля 40 тыс. жыхароў рэс-публікі. Каля 20 тыс. грамадзян былі рэабілітаваны ваенным трыбуналам Беларускай вайсковай акругі. Адначасова ажыццяўляліся , якія былі накіраваны на ўдасканаленне палітычнай сістэмы і дэмакратызацыю.

У дзейнасці Кампартыі Беларусі, прафсаюзаў, камсамола паглыблялася калегіяльнасць і рабіліся пэўныя захады па пашырэнні удзелу працоўных у іх рабоце. У 1962 г. адбылася перабудова грамадскіх і дзяржаўных арганізацый Беларусі па вытворчым прынцыпе. Аднак калі высветлілася, што гэга рэарганізацыя не прьшесла станоўчьгх вынікаў, у 1964 г. быў адноўлены тэрытарыяльна-вытворчы прынцып іх пабудовы. Змены закранулі і органы дзяржаўнай улады. У 1957 г. была принята пастанова, накіраваная на Паляпшэнне дзейнасці Саветаў у эканоміцы і грамадска-палітычным жыцді. У вьшіку Саветы атрымалі больш шырокія правы. У практыцы іх работы, асабліва пасля 1961 г., вялікае значэнне набылі шматлікія камісіі, да удзелу у якіх на грамадскіх пачатках прыцягваліся прадстаўнікі рабочых, сялянства і інтэліге-нцыі. Аднак карэнных змен у становішчы Саветаў не адбы-лося. Яны па-ранейшаму заставаліся пад пільным наглядам партыйнай наменклатуры і рэальнай уладай не валодалі.

Вялікую ролю у вырашэнні сацыяльна-эканамічных задач і у грамадска-палітычным жыцці адыграла сацыяліс-тычнае спаборніцтва. Абвешчаны пераход да пабудовы камунізму выклікаў уздым творчай актыўнасці мае і ўзнікненне руху за камуністычныя адносіны да працы. У 1962 г. у ім удзельнічалі 395,5 тыс. чалавек, больш за 35 тыс. перадавікоў сталі ўдарнікамі камуністычнай працы. Але у спаборніцтве з’явіліся і негатыўныя моманты, асабліва тады, калі яно начало выводзіцца за межы вытворчасці і матэрыяльнага інтарэсу. Даволі хутка ўлады пераўгва-рылі яго у рашаючы фактар грамадскага жыцця і фармі-равання новага чалавека. Гэта стрымлівала актыўнасць людзей і параджала настрой абыякавасці.

Прагрэсіўныя з’явы у грамадска-палітычным жыцці не былі працяглымі і скончыліся тым, што у другой палове 60-х гг. узмацніліся кансерватыўныя тэндэнцыі. На змену “адлізе” прыйшла эпоха “застою”. Гэга стала магчымым не столькі таму, што адбыліся змены у кіраўніцтве дзяржавай, колькі у выніку супярэчнасці гіаміж дэмакратызацыяй і захаванай палітычнай сістэмай. Павароту грамадскім жыцці выяўляўся перш за ўсё у тым, што адбылася кансервацыя сфарміраваных за дзесяцігоддзі формаў эканамічнай, дзяржаўнай і грамадска-палітычнай дзейнасці. Убачыўшы безвыніковасць хуткага “скачка ў камунізм”, кіраўніцтва дзяржавы вылучыла канцэпцыю развітога сацыялізму. Яна была падмацавана вывадамі аб павышэнні вядучай і накіроўваючай ролі партыі у жыцці грамадства, узмацненні яго сацыяльнай аднароднасці і пашырэнні калектывізму. З’явілася новае тэарэтычнае палажэнне аб тым, што пачаўся інтэнсіўны працэс інтэграцыі нацый у новую гістарычную супольнасць — савецкі народ. Велічны размах набылі шматлікія ідэалагічныя кампаніі, якія асабліва пампезна праходзілі у час распрацоўкі і прыняцця Канстытуцыі СССР (1977) і Канстытуцыі БССР (1978). Але пры адсутнасці дэмакратычных свабод і узмацненні партыйнага бюракратызму ўсё гэта выклікала ў народа апатыю і песімізм.

Толькі ў часы перабудовы ў 1985-1991 гг. у рэспубліцы пачалі ажыццяўляцца пэўныя захады да дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця. Значную ролю у гэтым працэсе ады-грала публічнасць. На старонках газет і часопісаў, у тэле-і радыёперадачах разгарнулася небывалая па масштабе палеміка аб умовах грамадскага жыцця, шляхах аднаўлення сацыялізму і паскарэння эканамічнай рэформы. Вялікую зацікаўленасць выклікалі працэсы дэсталіні-зацыі грамадства і пазбаўлення яго ад дэфармацый культу асобы і рэцыдываў у 70 —80-я гг. Сродкі масавай інфармацыі паступова падрыхтавалі у грамадстве думку аб тым, што лёс і паглыбленне перабудовы будуць немагчымыя без рэформы палітычнай сістэмы, якая пачалася ў 1988 г.

Поспех рэформы ў значнай ступені залежаў ад таго, як хутка і ў якім кірунку адбудзецца дэмакратызацыя партыі. Трэба адзначыць, што напачатку у дзейнасці Кампартыі Беларусі з’явіліся некаторыя змены. У партийных камітэтах былі скасаваны гаспадарча-галіновыя аддзелы і пачалося ўвядзенне ратацыі кадраў. У мэтах пашырэння ўнут-рыпартыйнай дэмакратыі былі ўведзены выбары на аль-тэрнатыўнай аснове, рабіліся захады па пашырэнні правоў пярвічных арганізацый. Аднак, як паказалі далейшыя падзеі, у прыватнасці XXXI з’езд КПБ (1990), у камуніс-таў адсутнічала дакладная праграма партыйнага развіцдя. У часы жнівеньскага путчу КПБ прадэманстравала сваю поўную немагчымасць падтрымаць прагрэсіўныя пераўтва-рэнні у грамадстве, і Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 25 жніўня 1991 г. прыпыніў яе дзейнасць.

Важнае значэнне у рэформе палітычнай сістэмы атрымала аднаўленне поўнаўладдзя Саветаў. Яны павінны былі пашырыць свой уплыў на усе бакі кіравання, палепшыць структуру і функцыяніраванне ўсяго дзяржаўнага апарату. У сакавіку 1989 г. адбыліся выбары народных дэпутатаў СССР, якія у адрозненне ад мінулых гадоў прайшлі на альтэрнатыўнай аснове. Працоўныя атрымалі магчымасць выбіраць дэпутатаў з некалькіх кандыдатур. Аднак 1/3 частка прайшла у дэпутаты не па выбарчых акругах, а у якасці прадстаўнікоў Камуністычнай партыі і грамадскіх арганізацый, што наглядна сведчыла аб абмежаванасці дэмакратыі.

У сакавіку 1990 г. па-новаму былі праведзены выбары у Вярхоўны Савет і мясцовыя Саветы народных дэпутатаў БССР. У большасці выбарчых акруг разглядаліся некалькі кандыдатур. На 310 месцаў у беларускім парламенце прэтэндавала 1769 кандыдатаў, 50 дэпутатаў былі абраны ад чатырох грамадскіх арганізацый. У выніку значна абнавіліся Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь, склад мясцовых Саветаў, ажывілася іх работа, узмацніліся сувязі з працоўнымі калектывамі.

Вярхоўны Савет Беларусі разгарнуў вялікую закана-даўчую дзейнасць, накіраваную на рэфарміраванне эка-номікі, палітычнай сістэмы, усяго ладу жыцця. Былі рас-працаваны і прыняты шматлікія законы, у тым ліку аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь, аб улас-насці і пераходзе да рынку, аб арэндзе, прыватызацыі жылля, адукацыі і пенсіонным забеспячэнні працоўных.

У адпаведнасці з рэформай палітычнай сістэмы у 1990 г. быў прыняты СССР аб грамадскіх арганізацыях, згодна з якім насельніцтва атрымала правы на стварэнне суполак і таварыстваў, а таксама палітычных партый. Гэты вельмі спазніўся, бо у рэспубліцы значна раней пачалі ўзнікаць шматлікія нефармальныя аб’яднанні па вывучэнні літаратурнай і гістарычнай спадчыны, краяз-наўству і асабістых інтарэсах. У чэрвені 1989 г. арганізацыйна аформіўся грамадска-палітычны рух Беларусі — Народны фронт “Адраджэнне”, пасля чаго працэс утварэн-ня новых палітычных партый і аб’яднанняў стаў інтэнсіўна нарастаць. У 1991 г. заявілі аб сабе Аб’яднаная дэмакра-тычная партыя Беларусі, Беларуская сялянская партыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада, Нацыяналь-на-дэмакратычная партыя Беларусі, рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Рух за дэмакратычныя рэформы”.

Утварэнне палітычных партый і аб’яднанняў сведчыла аб глыбокіх пераўтварэннях у грамадскім жыцці і развіцці дэмакратыі. Нягледзячы на невялікі колькасны склад, яны садзейнічалі ўзнікненню у рэспубліцы парламенцкай апазіцыі, пашырэнню правоў грамадзян, плюралізму мыслення, пошуку новых падыходаў да вырашэння складаных праб-лем грамадскага жыцця.

2. Сацыянальна-эканамічнае развіццё БССР у другой палове 40-х – 80-х гг. ХХ ст.

Распачатая гітлераўскай Германіяй вайна нанесла Беларусі велізарныя людскія і матэрыяльныя страты. Загінуў амаль кожны чацвёрты жыхар Беларусі. БССР страціла больш паловы нацыянальнага багацця. Па агульным ўзроўні развіцця зканомікі рэспубліка была адкінута да 1928 г., поўнасцю ці часткова былі разбураны гарады і больш за 9000 сельскіх населеных пунктаў. Пасля вызвалення Беларусі ўрад БССР патрабаваў ад Германіі выплаты рэпарацый на суму 1 млрд 500 млн амерыканскіх дол., што складала каля 10 % ад панесеных Беларуссю страт (была выплачана толькі нязначная частка).

У межах планавай сістэмы, панаваўшай у СССР, аднаўленне народнай гаспадаркі БССР меркавалася завяршыць на працягу чацвёртага пяцігадовага плана (1946-1950). Акцэнт быў зроблены на паскораным аднаўленні торфаздабычы, энергетыкі і развіцці машынабудавання, стварэнні такіх галін прамысловасці, якіх раней на Беларусі не існавала: аўтамабіле- і трактарабудаванне і інш. Паварот у бок вытворчасці сродкаў вытворчасці вызна-чаўся імкненнем кіраўнікоў БССР направіць развіццё бе-ларускіх гарадоў па традыцыйным для Расіі шляху інду-стрыяльных цэнтраў, жаданнем прыцягнуць праз будаўніцтва новых прадпрыемстваў асігнаванні на жыллёвае будаўніцтва і сацыяльнае забеспячэнне, змянен-нем геапалітычнага становішча Беларусі (савецкія войскі знаходзіліся ужо у цэнтры Еўропы). Гэта, аднак, натыкнулася на істотныя цяжкасці з забяспячэннем кваліфіка-ванымі рабочымі кадрамі і будаўнічымі матэрыяламі.

Такія галіны прамысловасці БССР, як машынабуда-ванне і металаапрацоўка, аднаўляліся і развіваліся у пер-шае пасляваеннае дзесяцігоддзе вельмі хутка. Дзякуючы іх росту у 1950 г. прамысловасць рэспублікі перавысіла даваенны ўзровень амаль у 2,5 раза у параўнанні з 1940 г. на 20 %. Але перакос у бок вытворчасці сродкаў вытворчасці прывёў да таго, што у заняпадзе засталіся традыцыйныя для Беларусі лёгкая, харчовая галіны, прамысловасць будаўнічых матэрыялаў. Абсталяванне прадпрыемстваў адзначаных галін фізічна і маральна састарэла, не адпавядала патрабаванням навукова-тэхнічнага прагрэсу, што адбілася на забеспячэнні насельніцтва самым неабходным.

На працягу разглядаемага перыяду цяжкім заставалася становішча у сельскай гаспадарцы. I прычына гэтага заклю-чалася не толькі у велізарных стратах падчас вайны. Пасля-ваенная індустрыялізацыя БССР вялася у многім за кошт сельскай гаспадаркі. Адбылося вяртанне да калгаснай сістэмы, хоць для гэтага не існавала ні матэрыяльна-тэхнічных умоў (большасць МТС засталіся без тэхнікі), ні жадання беларускіх вяскоўцаў (многія з іх спадзяваліся, што пасля вызвалення калгасы будуць распушчаны). Тым калгасам, якія добра працавалі і мелі станоўчыя вынікі, павялічвалі нормы абавязковых нарыхтовак сельгаспрадукцыі. Зверху загадвалі, што, дзе, калі і як сеяць, колькі мець жывёлы (хоць вызначаныя памеры не заўсёды адпавядалі запасам кармоў). Сельгасарцелі мелі велізарныя вьщаткі на вытвор-чыя патрэбы, прадавалі сваю прадукцыю намнога ніжэй за сабекошт і у выніку захоўвалі мізэрны фонд заработнай і натуральнай платы. Таму энтузіязм асобных працаўнікоў вёскі слаба падмацоўваўся матэрыяльнымі стымуламі. Вы-творчасць жа асабістых гаспадарак (якія у першыя паслява-енныя гады давалі да 80 % жывёлагадоўчай прадукцыі) стрымлівалася наяўнасцю жорсткай падатковай сістэмы (абкладваліся кожны кусцік, кожнае дрэўца, кожная галава жывёлы), якая не толькі забірала усе прыбыткі, але часам прымушала красці, каб не памерці з голаду.

Сітуацыю у сельскай гаспадарцы рэспублікі істотна пагоршыла масавая калектывізацыя у заходніх абласцях Беларусі. Стварэнне першых калгасаў пачалося тут яшчэ напачатку другой сусветнай вайны. Пасля яе заканчэння у першыя гады савецкая ўлада у Заходняй Беларусі была яшчэ недастаткова моцнай. Складанай заставалася сітуа-цыя у суседняй Польшчы. Але у лютым 1949 г. прымаецца канчатковае рашэнне (на XIX з’ездзе КПБ) аб правя-дзенні калектывізацыі і за два гады была загнана (часткова заахвочана) у калгасы большасць сялянскіх гаспадарак гэтага рэгіёну Беларусі. Адначасова адбывалася ссяленне хутароў, што разам са зменай традыцыйных формаў гас-падарання нанесла адчувальны удар па сельскагаспадар-чай вытворчасці. Прымусовы характар гэтага мерапрыем-ства, наяўнасць асобных узброеных банд і груп прывялі да значных ахвяр і рэпрэсій у Заходняй Беларусі.

Па сутнасці сельскагаспадарчая палітыка, якая праводзілася на Беларусі у першыя пасляваенныя гады, завяршылася банкруцтвам. Нягледзячы на павелічэнне пагалоўя жывёлы у калгасах да 1950 г. у параўнанні з даваенным узроўнем на 1/3, мяса было атрымана амаль на столысі ж менш, чым у 1940 г. Вытворчасць малака не дасягнула і 60 % даваеннага ўзроўню. Нават такі экстэнсіўны паказчык, як аб’ём пасяўных плошчаў, не быў выкананы. I калі б адзначанае можна было аднесці да вынікаў вайны, то з гэтага пункту гледжання цяжка рас-тлумачыць зніжэнне сельскагаспадарчай вытворчасці у 1950-1952 гг., бо ўсе паказчыкі ў гэтыя гады былі ніжэйшымі, чым у першы пасляваенны 1946 г. Пасля змены кіраўніцтва СССР у 1953 г. рабіліся адпаведныя захады, каб палепшьщь сітуацыю у сельскай гаспадарцы: былі павялічаны закупачныя цэны і вытворчасць сельскагаспадарчай тэхнікі, спісана запазычанасць з калгасаў, а самае галоўнае — зменена сістэма падаткаабкладання асабістага надзелу вяскоўца (больш пачалі плаціць з памеру зямель-най плошчы, а не з таго, што на ей вырошчвалася). Гэта, безумоўна, мела станоўчыя вынікі.

3 сярэдзіны 50-х гг. у свеце разгарнулася навукова-тэхнічная рэвалюцыя, якая адкрывала магчымасці комплекснай аўтаматызацыі вытворчасці, выкарыстання , новых крыніц энергіі, матэрыялаў і г.д. Гэта не магло не закрануць і эканоміку СССР, а разам з тым і БССР. Пераважнае развіццё атрымалі галіны прамысловасці, якія вызначалі тэхнічны прагрэс: прыборабудаванне, радыётэхнічная, хімічная, нафтахімічная, паліўна-энергетычная. Першы у гісторыі СССР сямігадовы план (дадаткова да пяцігодкі былі далучаны два гады папярэд-няй) 1959-1965 гг. у пэўнай ступені ўлічваў тэндэнцыі сусветнага развіцця, але рабілася гэта недастаткова пасля-доўна і энергічна, шляхам колькаснага нарошчвання вытворчасці у вядомых галінах, што у рэшце рэшт адбілася на узроўні навукова-тэхнічнага развіцця. Разам з тым па тэмпах развіцця прамысловасць БССР пераўзыходзіла агульнасаюзныя паказчыкі.

У першай палове 50-х гг. было завершана будаўніцтва і ўступілі у строй дзеючых у Мінску — падшыпнікавы, гадзіннікавы, радыятарны заводы, адзін з буйнейшых у Еўропе камвольны камбінат, шэраг прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці. К канцу 50-х гг. магчымасці экстэнсіўнага развіцця былі вычарпаны. Пошук новых шляхоў стымулявання вытворчасці (у межах адміністра-цыйна-загаднай сістэмы) знайшоў свае ўвасабленне у законе “Аб далейшым удасканаленні арганізацыі кіравання прамысловасцю і транспартам” (май 1957 г.).

Кіраўніцтва прамысловасцю праз саўнаргасы па тэрытарыяльнай адзнацы першапачаткова адыграла пэўную станоўчую ролю. Гэта выявілася у павышэнні ролі мясцо-вых органау, у разбурэнні ведамасных перашкод у межах беларускага эканамічнага раёна. Саўнаргасы садзейнічалі лепшаму выкарыстанню мясцовых рэсурсаў, узмацненню дробных прадпрыемстваў, арганізацыі вытворчых аб’яд-нанняў (у 1963 г. фірма “Прамень” у Мінску).

У сярэдзіне 50-х гг. савецкім кіраўніцтвам былі зроблены спробы павярнуць эканоміку да патрэб чалавека. Было зменена падаткаабкладанне калгасаў, што дазволіла павялічыць прыбытак ад падсобнай гаспадаркі. У 1956 г. устанаўліваецца мінімум заработнай платы. Патрэбна адз-начыць, што з 1955 г. роля зніжэння цэн як фактара павышэння даходаў насельніцтва паменшылася. Пераважнае значэнне набыла аплата працы. Цэны і у 1955 — 1960 гг. зніжаліся, але у адрозненне ад папярэдніх гадоў зніжэнне гэта не было ўсеагульным, а ахоплівала толькі асобныя віды тавараў. Напрыклад, зніжаліся цэны на тавары дзіця-чага асартыменту, розныя віды тканін, тэлевізары, радыёпрыёмнікі, гадзіннікі, фотаапараты, веласіпеды і павялічваліся на гарэлку і так званыя прадметы роскашы — аўтамабілі, дьгеаны, упрыгажэнні з каштоўных металаў і г.д. 3 сярэдзіны 50-х гг. значка скарацілася кола пла-целыычыкаў устаноўленага у гады вайны падатку на халас-цякоў, адзінокіх і маласямейных грамадзян. 3 1 студзеня 1957 г. ім перасталі абкладацца рабочыя, служачыя і іншыя грамадзяне, якія мелі дзяцей, а таксама адзінокія бяздзетныя жанчыны.

Для непрацаздольных вялікае значэнне мела прыняцце Закона аб дзяржаўных пенсіях (1956 г.). Апошні ўстанаўліваў памер пенсіі у залежнасці не толькі ад памеру заработнай платы, але і ад працоўнага стажу. Сярэдні памер пенсій быў павялічаны амаль напалову.

У 1961 — 1964 гг. хуткімі тэмпамі развівалася цяжкая прамысловасць, асабліва машынабудаванне і металаапрацоўка. Мінскі аўтамабільны завод пачаў выпускаць галоўным чынам 6—7-тонныя бартавыя машыны, самазва-лы і цягачы. Вытворчасць аўтамабіляў грузападымальнас-цю 25 т і больш была сканцэнтравана на Беларускім аўта-мабільным заводзе у Жодзіна, дзе у 1959 г. пачаўся іх се-рыйны выпуск. На Мінскім трактарным заводзе з 1963 г. пачалася вытворчасць но вага трактара МТЗ-50. Па эксплуатацыйных якасцях ён перасягаў папярэднія маркі машын і не ўступаў лепшым замежным узорам трактараў свайго класа.

У Беларусі з’явіўся новы від транспарту — трубаправодны. Узніклі і новыя галіны прамысловасці: радыёэлек-тронная, электратэхнічная, кабельная, нафтаперапра-цоўчая, дакладнае прыборабудаванне, вытворчасць сінтэтычных смол. На аснове Старобінскага радовішча калій-ных соляў, прывазных кольскіх апатытаў і прыроднага газу з Украіны у рэспубліцы начала стварацца буйная база па вытворчасці мінеральных угнаенняў.

Разам з тым недастатковая ўвага да развіцця лёгкая прамысловасці з боку партыйных і гаспадарчых кіраўнікоў прадвызначала яе адставанне. 3 1962 г. адбываецца зніжэнне ўсіх паказчыкаў прамысловай вытворчасці, асноўнай прычынай якога стала вычарпанне экстэнсіўных шляхоў развіцця.

На пачатку 60-х гг. назіраецца зніжэнне ўраджайнасці сельскагаспадарчай прадукцыі, павелічэнне яе сабекошту. Каб выканаць даведзеныя у тонах паказчыкі, у многіх калгасах і саўгасах пашыраюць пасевы менш каштоўных збожжавых і зернебабовых культур (жыта, гарох, кукуруза) за кошт грэчкі. Былі вычарпаны і магчымасці нарошчвання жывёлагадоўчай прадукцыі шляхам росту пагалоўя. На ста-новішчы спраў у сельскай гаспадарцы Беларусі у першай палове 60-х гг. у значнай ступені адбілася паспешлівасць у рэарганізацыі машынна-трактарных станцый (МТС). Большасць калгасаў, не маючы магчымасці выкупіць адразу ўсю тэхніку, вымушана была залезці у даўгі дзяржаве. Істотную небяспеку для сельскай гаспадаркі ўяўляла кампанія па ліквідацыі асабістых гаспадарак, што разгарнулася пад лозунгам непасрэднага пераходу да камунізму.

Пагаршэнне становішча спраў у вытворчасці тавараў масавага попьггу і сельскай гаспадарцы абвастрала сацыяльныя канфлікты у рэспубліцы. Адзначалася ўзросшая колькасць выпадкаў адмаўлення ад работы. У вышэйшых эталонах улады начала ўсё больш усведамляцца неабходнасць пасгуповага пераходу да эканамічна абгрунтаваных метадаў кіравання.

Мэтай эканамічнай рэформы з’яўлялася стварэнне такой сістэмы матэрыяльнага стымулявання, якая б зацікавіла прадпрыемствы адшукваць унутраныя рэзервы вытворчасці. Фактычна у прамысловасці яна была зведзена да наступных мерапрыемстваў:

Такім чынам, прадугледжвалася адначасовае ўмацаванне цэнтралізаванага кіравання народнай гаспадаркай і пашырэнне гаспадарчай самастойнасці, ініцыятывы прад-прыемстваў. Зразумела, такое спалучэнне эканамічных і дырэктыўных метадаў было несумяшчальным, але гэта выявілася не адразу.

Першапачаткова эканамічная рэформа ўкаранялася толькі на добра развітых у тэхнічных адносінах і высока-рэнтабельных прадпрыемствах. 3 1967 г. на новыя ўмовы гаспадарання пераводзяцца цэлыя галіны прамысловасці. Калі распаўсюджванне рэформы ўшыр адбьшалася хутка, то яе пранікненне ўглыб адбьшалася намнога складаней. Паколькі стратныя прадпрыемствы не закрываліся, то іх утрыманне вымушана была ўзяць на сябе дзяржава, прычым за кошт добра працуючых.

У сярэдзіне 60-х гг. доля прамысловасці у нацыянальным даходзе складала 43,8 % (у СССР – 50,7 %). Пераважная большасць насельніцтва па-ранейшаму жыла на вёсцы. Кіраўніцтвам Беларусі былі зроблены захады па паляпшэнні справы у гэтай галіне эканомікі. Была спісана запазычанасць з калгасаў, вызначаны цвёрдыя планы на-рыхтовак і ўстаноўлены стабільныя закупачныя цэны, прадугледжана прэміраванне за перавыкананне планавых заданняў. Былі крыху пашыраны правы калгасаў, што знайшло адлюстраванне у новым Статуце сельгасарцелі.

У другой палове 60-х — пачатку 70-х гг. адбываецца пэўнае павышэнне матэрыяльнага дабрабыту на-сельніцтва Беларусі Нацыянальны даход за 1960 — 1970 гг. у параўнанні з папярэднім пяцігоддзем павялічьг/ся амаль у 2 разы і, як вынік, тэмпы росту зарплаты былі вышэй агульнасаюзных. 3 1 студзеня 1968 г. было ажыццёўлена павышэнне мінімуму заработнай платы ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі да 60 %. Па ўзроўні зарплаты рэспубліка наблізілася да сярэдняга паказчыка па СССР, аднак поўнасцю гэтае адставанне не было пераадолена (1960 г. – 77,7 %, 1970 -87,5 %). У далейшым з тармажэннем рэформаў гэты працэс прыпыніўся. Toe, што у сярэдзіне 80-х гг. Беларусь у вачах насельніцтва суседніх рэспублік СССР заставалася аазісам у сэнсе забяспеча-насці харчовымі і прамысловымі таварамі, тлумачылася адносна болып нізкім узроўнем заработнай платы.

У 1966-1970 гг. акцэнт быў зроблены на ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння аграрнага сектара, пашырэнне меліярацыйных работ, хімізацыю. I вынікі сапраўды ўражваюць. Валавая прадукцыя калгасаў і саўгасаў за другую палову 60-х гг. узрасла у параўнанні з папярэдняй пяцігодкай на 45 %, вытворчасць збожжа — на 53, мяса — на 73, малака — на 66 %. Адзначаныя паказчыкі былі дасягнуты у пераважнай ступені за кошт экстэнсіўных фактарау. Напрыклад, ужо у 1967 г. па раалізацыі малака рэспубліка перавысіла ўзровень 1970 г. Але паколькі гэты рост адбываўся у пераважнай ступені за кошт павелічання дойнага статку (а гэга — і новыя кармы, фермы, рабочыя рукі), сабекошт малака рэзка ўзрос. Як вынік у 1967 г. вытворчасць малака для кожнай другой гаспадаркі была стратнай.

Адзначаную праблему паспрабавалі вырашыць шляхам узмацнення спецыялізацыі і канцэнтрацыі сельскагаспадарчай вытворчасці. Сапраўды, будаўніцтва буйных комплексаў па адкорме буйной рагатай жывёлы і птушкі павысіла рэнтабельнасць. Асабліва гэта было заўважна у птушкагадоўлі, дзе за 5 гадоў вытворчасць яек павялічылася у 2,5 раза, а сабекошт іх знізіўся напалову. Але ўзніклі новыя цяжкасці экалагічнага характару.

Пошукі рэфармавання народнай гаспадаркі напачатку 70-х гг. спыніліся. Аднак сітуацыя не была вострай і крытычнай, паколькі значная частка экстэнсіўных фактаpaў яшчэ працягвала дзейнічаць і з улікам гэтага захоўвалася магчымасць падтрымліваць пэўны эканамічны рост да сярэдзіны 70-х гг. У 1976 г. у БССР быў дасягнуты сярэднесаюзны ўзровень па выпуску прамысловай прадук-цьгі на душу насельніцтва (сельскагаспадарчай прадукцыі — у 1,5 раза вышэй). Але ужо з другой пало вы 70-х гг. усе асноўныя паказчыкі вытворчасці зніжаюцца. Так, ся-рэднегадавыя тэмпы росту нрадукцыйнасці працы знізіліся з 8,6 % у 1970-1975 да 4,5 % у 1976-1980 гг.

Вялікі размах капітальнага будаўніцтва пры адсутнасці істотных рэзерваў будаўнічых матэрыялаў, рабочых рук, істотнае апярэджанне у развіцці вытворчасці сродкаў вытворчасці (і няўвага да вытворчасці прадметаў спажывання) — вось характэрныя заганы эканомікі Беларусі другой паловы 70-х гг., віной якіх па-ранейшаму быў галоўны манапаліст — дзяржава. Ужо у гэтыя гады зніжаюцца усе асноўныя паказчыкі.

Яшчэ большым адставаннем тэхнічнага ўзроўню Беларусі ад дасягненняў індустрыяльна развітых краін характарызуецца пачатак 80-х гг. У 1982 г. сярэднегадавы прырост нацыянальнага даходу паменшыўся да рэкордна нізкага ўзроўню — 3,4 %.

Гаворачы аб дэфіцыце працоўных рэсурсаў у 80-я гг., неабходна звярнуць увагу на тое, што адзначаная з’ява ўзнікла яшчэ у першай палове 70-х гг., прынамсі, у зусім спрыяльнай з пункту гледжання натуральнага прыросту працаздольнага насельніцтва дэмаграфічнай сітуацыі. Абсалютны сярэднегадавы прырост насельніцтва працаздольнага ўзросту у 1971 — 1978 гг. бьгў вышэйшы, чым у 1961 — 1970 гг., у 1978 г. упершыню за пасляваенны час выраўнялася колькасць мужчын і жанчын працаздольнага ўзросту, прыкметна павысіўся ўзровень адукацыі і пра-фесійнай падрыхтоўкі працоўных. Ужо у сярэдзіне 70-х гг. была дасягнута высокая ступень уключэння у грамад-скую вытворчасць працаздольнага насельніцтва (звыш 90 %), у выніку чаго рэзка скараціліся дадатковыя крыніцы рабочай сілы (хатняя, падсобная, гаспадарка). Калі ўлічыць, што больш палавіны ўсіх рабочых прамысловасці была занята ручной працай, то можна адзначыць, што дэфіцыт рабочай сілы у значнай ступені быў выкліканы штучна. Змяніліся не столькі дэмаграфічныя, колькі эка-намічныя ўмовы забеспячэння занятасці, а вось характар эканамічнага росту не змяніўся: ён па-ранейшаму абапі-раўся на высокія тэмпы накаплення асноўных фондаў, на увод новых прадпрыемстваў. Гэтая няўзгодненасць працэ-су ўзнаўлення асноўных фондаў з дынамікай працоўных рэсурсаў у значнай ступені і абумовіла дэфіцытнасць ра­бочай сілы.

3 другой паловы 70-х гг. пачынаецца хранічнае недавыкананне вызначаных планавых паказчыкаў аграрным сектарам. Прычынай гэтага сталі, па-першае, адыход ад раней абвешчаных прынцыпаў планавай самастойнасці калгасаў (з пачатку 70-х гг. пашыраецца практыка прыму-совага планавання), па-другое, неўспрымальнасць калгасна-саўгаснай сістэмай радыкальных змен. Калі у перыяд з другой паловы 50-х да канца 60-х гг. шэраг колькасных і якасных паказчыкаў працоўнай, грамадскай і палітычнай актыўнасці вяскоўцаў сведчыў аб тым, што у многіх з іх пачуццё гаспадара не было канчаткова згублена, то у 70 — 80-я гг. ілюзіі былі развеяны. Безгаспадарчасць, адсут-насць ініцыятывы станавіліся характерным! рысамі дзей-насці большасці сельскагаспадарчых калектываў. У 1985 г. у сярэднім кожны калгас выдатковаў на аплату працы больш, чым атрымоўваў даходу.

Адчужэнне працаўніка ад зямлі і вынікаў сваей працы паскорыла працэс міграцыі насельніцтва з вёскі у горад. 3 1970 па 1984 г. сельскае насельніцтва у БССР паменшы-лася амаль у 1,5 раза.

Пэўныя спробы паляпшэння спраў у сельскай гаспадарцы мелі месца у 1982 г. Была ліквідавана запазычанасць калгасаў дзяржаве, павышаны закупачныя цэны. Аднак дыктат распарадчых органаў у адносінах да не-пасрэдных вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі за-хаваўся. Не адбылося істотных змен і у сферы матэры-яльнага заахвочвання калгаснікаў, гэта значыць на-бліжэння сельскага працаўніка да сродкаў вытворчасці. Таму небяспечныя тэндэнцыі, што выявіліся у канцы 70-х — пачатку 80-х гг., працягвалі дзейнічаць. Узрастаў сабекошт прадукцыі жывёлагадоўлі (з 1971 па 1984 г. амаль v 2 разы). К 1985 г. каля 90 % патрэб у кармах з ліку збожжавых забяспечвалася у БССР на аснове імпа-рту гароху і copra з Аргенціны, жыта і ячменя — з Канады і Францыі, кукурузы – з ЗША і нават аўса -са Швецыі. Як вынік, у ліпені 1988 г. 1 кг камбікорму каштаваў больш 1 кг хлеба.

3 1985 г. эканоміка рэспублікі развівалася ва ўмовах вызначанага партыйным кіраўніцгвам курсу на паскарэнне, якое меркавалася ажыцдяўляць на аснове фарсіраванага развіцця машынабудавання. У далейшым вызначаліся такія прыярытэтныя кірункі, як пашырэнне правоў прадпрыемст-ваў, іх «самастойнасці, укараненне гаспадарчага разліку. Такім чынам, пачаў назірацца пераход ад адміністрацыйных да пераважна эканамічных метадаў кіравання.

Грандыёзныя мерапрыемствы закончыліся распадам Савецкага Саюза. Шэраг распрацаваных праграм, якія былі вызначаны і у рэспубліцы (“Інтэнсіфікацыя”, “Жыллё” і т.д.), засталіся на паперы. Асобныя эксперы-менты па пашырэнні гаспадарчага разліку (на чыгуначным транспарце і г.д.) таксама не прынеслі жаданых вынікаў. Беларусь, пераўтвораная у зборачны цэх былога СССР, засталася па сутнасці без рынку збьггу для значнай часткі сваіх прадпрыемстваў. Цяжкія выпрабаванні выпалі на долю беларускага народа і у сувязі з вынікамі аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Акрамя велізарных эканамічных страт (10 гадавых рэспубліканскіх бюджэтаў) яе вынікі для здароўя жыхароў рэспублікі з’яўляюцца непрадбача-нымі. Радыёактыўнае забруджванне ахапіла пятую частку тэрыторыі Беларусі, дзе жыло больш за 2 млн чалавек. 3 гаспадарчага абароту былі выведзены сотні тысяч гектараў ворыўных зямель, што абумовіла значны недабор сельскагаспадарчай прадукцыі.

3. БССР у сістэме міжнародных адносін

Пасля другой сусветнай вайны змянілася палітычнае становішча Беларусі. Яна была адноўлена у рамках адзінай дзяржавы і пачала выходзіць на міжнародную арэну. Япгчэ на Тэгеранскай канферэнцыі трех вялікіх дзяржаў (лістапад — снежань 1943 г.) было прынята рашэнне аб заснаванні пасля вайны аўтарытэтнай міжнароднай арганізацыі, якая б вырашала важнейшыя праблемы сусветнага жыцця і выступала гарантам міру і бяспекі. Каб павялічыць свой уплыў на яе дзейнасць, урад СССР прапанаваў прызнаць паўнапраўнымі членамі новай арганізацыі усе рэспублікі Саюза. 3 мэтай юрыдычнага абгрунтавання гэтай прапановы 1 лютага 1944 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў закон аб пашырэнні паўнамоцтваў рэспублік у галіне знешніх зносін і абароны, у адпаведнасці з якім у сакавіку быў утвораны Народны камісарыят замежных спраў БССР (з 1946 г. — міністэрства). Аднак калі пытанне было вынесена на абмеркаванне на канферэнцыі у Думбартан-Оксе (21 жніўня — 28 верасня 1944 г.), дзе распрацоўваўся праект Статута Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, заходнія дзяржавы кваліфікавалі гэгу прапанову СССР як памкненне да “шматлікага членства” з мэтай забеспячзння сабе пэўных пераваг. Прадстаўнікі ўрадаў ЗША і Вялікабрытаніі пагадзіліся толькі на запрашэнне у ААН Украіны і Беларусі, улічваючы іх вялікі уклад у разгром фашызму і панесеныя у час вайны людскія ахвяры і матэрыяльныя страты. У красавіку 1945 г. Украіна і Беларусь атрымалі запрашэнне стаць дзяржавамі — заснавальніцамі ААН. 6 мая 1945 г. беларуская урадавая дэлегацыя на чале з наркамам замежных спраў К.В.Кісялёвым прыехала у Сан-Францыска, дзе актыўна ўключылася у работу. 26 чэрвеня 1945 г. яна разам з іншымі далегацыямі ад 49 краін свету падпісала Статут новай міжнароднай арганізацыі.

Членства у ААН не прывяло да істотных змен у ста-новішчы рэспублікі як унутры СССР, так і на міжнароднай арэне. Ва ўмовах сталінскага рэжыму ўся знешнепалітыч-ная дзейнасць была манапалізавана саюзным урадам, а паміж рэспублікамі і цэнтрам адсутнічала размежаванне у іх функцыях. Тым не менш удзел Беларусі у рабоце ААН меу станоўчае значэнне, бо садзейнічаў развіццю міжнародных сувязяў і кантактаў, набыцдю дыпламатычнага вопыту і культуры.

Ужо на першай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, якая начала сваю работу у студзені 1946 г., дэлегацыя БССР выступіла з ініцыятывай аб выдачы і пакаранні ваенных злачынцаў. Яна прапанавала ўсім дзяржавам прыняць неадкладныя захады па арышце і дэпартацыі ваенных злачынцаў з мэтай іх справядлівага пакарання. На другой сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (1947) Беларуская ССР была абрана на тры гады у Эканамічны і Сацыяльны Савет — адзін з шасці галоўных органаў гэтай арганізацыі.

У першыя пасляваенныя гады Беларусь заключыла так-сама шэраг пагадненняў з замежнымі краінамі. У верасні 1944 г. паміжурадам БССР і Польскім камітэтам нацыянальнага вызвалення было падпісана пагадненне аб абмене на-сельніцтвам. Што датычылася дагавора аб савецка-польскай мяжы, ён бьгў заключаны 16 жніўня 1945 г. без удзелу ўпаў-наважаных прадстаўнікоў БССР. У выніку рэспубліка страціла 17 раёнаў Беластоцкай вобласці з Беластокам і тры раё-ны Брэсцкай вобласці і атрымала ўзамен з польскага боку 15 вёсак, якія былі населены пераважна беларусамі. У 1946 г. дэлегацыя БССР прымала ўдзел у Парыжскай мірнай кан-ферэнцыі, дзе актыўна выступала у абмеркаванні тэрытары-яльных і рэпарацыйных пытанняў у пасляваеннай Еўропе. 10 лютага 1947 г. міністр замежньгх спраў БССР К.В.Кісялёў падпісаў дагавор аб міры з былымі саюзнікамі фашысцкай Германіі — Балгарыяй, Італіяй, Румыніяй, Венгрыяй і Фінляндыяй.

Пачынаючы з 1947 г. міжнародная дзейнасць Беларусі фактычна абмяжоўваецца ўдзелам у рабоце ААН. Гэта было звязана з тым, што ў першае пасляваеннае дзясяцігоддзе ўзнікла і абвастрылася “халодная вайна”. Трыбуна ААН стала актыўна выкарыстоўвацца у супрацьстаянні паміж Захадам і У сходам. Не маючы рэальнай самастойнасці у міжнародных справах, беларускія дыпламаты вымушаны былі толькі выступаць у падтрымку маскоўскіх прапаноў. Негатыўны адбітак на міжнародныя справы нанесла і ўзмацніўшаяся падазронасць да ўсіх, хто меў кантакты з іншаземцамі, бо у канцы 40-х — пачатку 50-х гг. праходзіла кампанія па барацьбе з касмапалітамі і нізкапаклонствам перад Захадам. У выніку у 1944 — 1955 гг. БССР падпісала толькі 30 дагавораў, пагадненняў, канвенцый і ўступіла у Міжнародны саюз электрасувязі, Сусветны паштовы саюз (1947), Сусветную метэаралагічную арганізацыю (1948), Міжнародную арганізацыю працы (1954) і інш.

Больш спрыяльныя магчымасці для ажыццяўлення міжнароднай дзейнасці БССР узнікаюць у другой палове 50-х гг. Змякчэнне міжнароднай напружанасці і пераход савецкага кіраўніцтва на шлях актыўнага супрацоўнііггва з ААН і яе арганізацыямі садзейнічалі таму, што саюзныя рэспублікі атрымалі больш правоў і паўнамоцтваў. У 1958 г. было адкрыта прадстаўніцтва Беларускай ССР пры ААН, што дазволіла ей актывізаваць сваю работу.

Па-ранейшаму дэлегацыя Беларусі адстойвала у ААН лінію на ўмацаванне міру і бяспекі, ліквідацыю каланіялізму, развіццё раўнапраўнага эканамічнага супрацоўніцтва. Пры яе актыўным удзеле у 1960 г. была прынята Дэкларацыя ААН аб наданні незалежнасці каланіяльным народам і краінам, што садзейнічала развіцдю нацыянальна-вы-зваленчага руху. Яна выступала супраць лакальных войнаў, удзельнічала у абмеркаванні праблем аб усеагуль-ным і поўным раззбраенні. У 1963 г. у ліку першых БССР падпісала у Маскве дагавор аб забароне выпрабаванняў ядзернай зброі у атмасферы, космасе і пад вадой. У 1970 г. быў ратыфікаваны дагавор аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі. Беларуская ССР у 1974 — 1975 гг. абіралася непастаянным членам Савета Бяспекі, пяць разоў яе прадс-таўнікі прысутнічалі у Эканамічным і Сацыяльным Саве-це. Прадстаўніцтвы БССР дзейнічалі у спецыялізаваных органах ААН, такіх як ЮНЕСКА (Арганізацыя Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры), МАГАТЭ (Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі) і інш. К сярэдзіне 80-х гг. рэспубліка падпісала больш за 160 дагавораў і пагадненняў, што яскрава сведчыла аб узмацненні яе міжнароднага аўтарытэту.

У 50-я гг. атрымалі развіццё двухбаковыя сувязі паміж Беларуссю і краінамі — членамі СЭУ. Геаграфічнае становішча, блізкасць да еўрапейскіх краін, зручныя шляхі зносін, а таксама наяўнасць пэўнай культурнай суполь-насці славянскіх нароДаў прадвызначалі пашырэнне кан-тактаў перш за ўсё з Полынчай, Балгарыяй і Чэхаславакіяй. Калі напачатку яны развіваліся на міждзяржаўным узроўні, то затым даволі хутка выйшлі на рэгіянальны. У 1956 г. Гродзенская і Брэсцкая вобласці заключылі пагадненні аб супрацоўніцтве з Беластоцкім і Люблінскім вая-водствамі. У 1985 г. ужо усе вобласці Беларусі мелі сістэматычныя кантакты на аснове дагавораў з 10 ваяводствамі Польшчы, дзвюма акругамі ГДР, акругай Балгарыі і вобласцю Чэхаславакіі. Пашырэнне супрацоўніцтва прывяло да таго, што у 1972 г. у Мінску былі адкрыты генеральныя консульствы ГДР і ПНР.

Пэўны імпульс для далейшага развіцця у пасляваенны перыяд атрымала эканамічнае супрацоўніцтва з замежнымі краінамі. Маштабы знешнеэканамічных сувязяў Беларусі вызначыліся яе прамысловым і навукова-тэхнічным патэнцыялам, а таксама агульным станам эканамічных адносін СССР з замежнымі дзяржавамі. Таму напачатку у пастаўках на экспарт пераважала галоўным чынам сыравіна. 3 сярэдзіны 50-х гг. пачалі вывозіцца машыны і абсталяванне. У 1956 г. звыш 100 беларускіх прадпрыемстваў пасгаўлялі сваю прадукцыю ў 47 краін свету. К, 1985 г. іх колькасць узрасла да 300, а пастаўкі ішлі больш чым у 100 краін свету. Асаблівым попытам за мяжой карысталіся трактары, калій-ныя ўгнаенні, тавары шырокага ўжытку. Аднак удзельная вага машын і абсталявання, нягледзячы на даволі высокі ўзровень прамысловага развіцця БССР, нават у лешпыя гады не перавышала 30 %. Гэга тлумачылася тым, пгго у міжнародным гандлёвым абмене у рэспублікі адсутнічала самастойнасць і усе экспартна-імпартныя аперацыі вызна-чаліся саюзнымі міністэрствамі. Большая частка тавараў накіроўвалася краінам — членам СЭУ, каля 10 % прыходзілася на краіны Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі, каля 20 % —на краіны Захаду.

Прыкладна у такіх жа памерах вызначаліся імпартныя паступленні. Амаль палова з іх прыходзілася на краіны СЭУ, каля 40 % — на развітыя краіны Захаду і 10 % — на астатнія. За кошт імпартных аперацый у рэспубліку завозіліся тэхналагічныя лініі і абсталяванне, тавары шырокага ўжытку.

Беларусь падтрымлівала у пасляваенныя гады культурныя і навуковыя сувязі з замежнымі краінамі. Яны ажыц-цяўляліся дзяржаунымі ўстановамі і творчымі саюзамі, шматлікімі партыйнымі і грамадскімі арганізацыямі, працоўнымі калектывамі. Значны ўплыў на іх развіццё аказвалі Беларускае таварыства культурных сувязяў, якое у 1958 г. было рэарганізавана у Беларускае таварыства дружбы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі, Беларускае таварыства па культурных сувязях з суайчыннікамі за мяжой (таварыства “Радзіма”). Пры іх непасрэдным удзеле адбываўся навуковы і культурны абмен, наладжваліся выставы, гастрольныя паездкі, праводзіліся кінафестывалі, аргані-зоўваліся міжнародныя сустрэчы і кангрэсы.

Аднак практычныя вынікі навуковых і культурных сувязяў з замежнымі краінамі не адпавядалі патрабаванням часу. Адсутнасць рэальнага суверэнітэту і самастойнасці Беларусі стрымлівала пашырэнне міжнародных кантактаў, што у сваю чаргу ўплывала на яе сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё.

4. Развіццё Адукацыі, навукі і культуры ў Беларусі ў другой палове ХХ ст.

Адраджэнне культурнага жыцця на Беларусі адбыва-лася у надзвычай складаных умовах. Па-першае, за гады вайны амаль поўнасцю была знішчана матэрыяльна-тэхніч-ная база ўстаноў навукі, адукацыі і культуры, многія навукоўцы загінулі, не хапала выкладчыкаў. У школах вучыліся чытаць па старых газетах, іх жа выкарыстоўвалі у якасці сшыткаў, мелам з’яўляўся звычайны вугаль, а чарніла выраблялася з сажы. На аднаўленне ўстаноў адукацыі кірауніцтвам Саюза і БССР накіроўваліся вялікія сродкі, істотную дапамогу аказвалі іншыя рэспублікі СССР, у першую чаргу РСФСР.

Асаблівыя цяжкасці прыйшлося пераадолець у Заходняй Беларусі, дзе па сутнасці нанава стваралася сетка беларускіх навучальных ўстаноў. Шмат хто з настаўнікаў, якія працавалі тут у гады вайны, пакінуў радзіму, іншыя ж трапілі у савецкія турмы ці загінулі. Нават хуткатэрмі-новыя настаўніцкія курсы адразу не дапамаглі вырашыць гэтую праблему. Ускладнялі справу і насцярожаныя ад-носіны сялянства да Савецкай улады, наяўнасць узброеных фарміраванняў, істотны ўплыў каталіцкай адукацыі. Аднак сумесныя намаганні дазволілі ужо з 1949/50 наву-чальнага года перайсці да ўсеагульнага сямігадовага навучання на Беларусі.

У 1944 — 1945 гг. на радзіму вяртаюцца вышэйшыя навучальныя ўстановы: у жніўні 1944 г. — Белдзяржуніверсітэт, восенню 1944 г. — Мінскі, Віцебскі, Магілёўскі, Гомельскі і Гродзенскі педагагічныя інстытуты і шэраг настаўніцкіх інстытутаў, пачаўся навучальны год у Белдзяржкансерваторыі, мінскіх медыцынскім, юрыдычным, фізкультурным інстытутах. Ужо у 1947 г. перавысіў даваенны ўзровень па колькасці студэнтаў Беларускі політэхнічны інстытут. У 1950 г. у БССР мелася 29 вышэйшых навучальных ўстаноў, болып за 100 тэхнікумаў. Хутка была адноўлена матэрыяльна-тэхнічная база акадэмічнай навукі, перавышаны даваенны ўзровень колькасць навуко-ва-даследчых ўстаноў, выпуск газет, часопісаў і інш. Ужо у 1946 г. у рэспубліцы дзейнічала 12 тэатраў.

Разам з тым у другой палове 40-х — пачатку 50-х гг. развіццё навукі і культуры натыкнулася на жорсткі ідэалагічны прэс. Ва умовах ўзмацнення супрацьстаяння дзвюх супердзяржаў —СССР і ЗША, а таксама недаверу да на-сельніцтва вызваленай тэрыторыі (асабліва інтэлігенцыі) пачалася далейшая ідэалагізацыя ўсіх сфер жыцця. Вызна-чаўся дакладны падзел розных галін навукі, культуры на “наша — сацыялістычнае” і “іх — капіталістычнае”. Гэта дазваляла той навуковай шэрасці, што была адціснута падчас вайны, аднавіць і пашырыць свае пазіцыі. Так, у біялогіі пачалі чарговы наступ прыхільнікі Т.Лысенкі. На Беларусі ім супрацьстаяла школа генетыкаў, якую ўзначальваў А.Жэбрак. 3 пяці вядомых свету відаў цвёрдай пшаніцы тры былі выведзены у яго лабараторыі генетыкі і цыталогіі. У маі 1947 г. А.Жэбрак быў абраны прэзідэнтам АН БССР, але ужо у снежні гэтага ж года ён вызваляецца з гэтай пасады, не выбіраецца нават у акадэмікі, а галоўнае — на доўгі час забараняецца ў рэспубліцы развіццё цэлага напрамку ў біялагічнай навуцы. Прысланы на месца прэзідэнта АН БССР М.Грашчанкоў шмат зрабіў для станаўлення нейрахірургіі у БССР, аднак лічыў немэтазгодным развіццё фундаментальных даследаванняў у галіне фізікі, матэматыкі і іншых навук на Беларусі.

Ужо з 1946 г. пачалася, а з прызначэннем у 1947 г. першым сакратаром М.Гусарава ўзмацнілася (не без дапа-могі яго намесніка па ідэалогіі — М.Іаўчука) кампанія па барацьбе супраць “нізкапаклонства перад Захадам”, супраць “беларускага нацыяналізму” і “бязроднага касмапалітызму”. Жорстка крытыкавалася палажэнне аб дзяржаўнасці Беларусі у сярэднявеччы, аб “залатым веку” у гісторыі беларускай культуры, памылковыя погляды на тое, быццам “святло культуры ішло з Захаду” і інш. Быў прыпынены выхад выпускаў “Гісторыі БССР”, падрыхтаваных М.Нікольскім, К.Палікарповічам, А.П’янковым і іншымі вядомымі навукоўцамі, і пастаўлена задача напісаць новы, “сацыялістычны” падручнік, падрыхтаваны для школы Л.А6ецэдарскім.

Для кантролю над культурным жыццём Беларусі на пачатку 1947 г. у ЦК КП(б)Б быў утвораны аддзел культуры. Ён пільна сачыў за выкананнем дырэктыў цэнтральных партый-ных органаў па ідэалагічных пытаннях. “Карысныя” у ідэалагічным кірунку творы заахвочвалі і маральна і матэрыяльна. У 1946 г. першым з беларускіх пісьменнікаў Сталінскай прэміі быў удастоены А.Куляшоў за паэму “Сцяг брьігады”. У літаратуры невыпадкова пераважала тэма вайны, аднак у вялікіх эпічных творах пра гераізм народа часам губляўся канкрэтны жывы чалавек з яго перажываннямі, страхамі, болем. Да таго ж партыйныя цэнзары штурхалі пісьменнікаў па сутнасці да пэўнага ідэалагічнага класіцызму, дзе прысутнічалі б толькі дакладна станоўчыя “героі” і адмоўныя “ворагі”. За адыход ад адзначанай схемы крытыкаваліся п’есы “Мілы чалавек” К.Крапівы, “Заложнікі” А.Кучара.

3 развіццём беларускай драматурга было цесна звязана адраджэнне на Беларусі тэатра. Ідэалагічны дыктат не перашкрдзіў творчасці такіх выдатных акцёраў, як Г.Глебаў, Б.Платонаў, С.Станюта і інш. Тэатр оперы і балета ужо у 1945 г. распачаў работу над операй Я.Цікоцкага “Алеся” (у першым варыянце “Дзяўчына з Палесся”), дзе выканаўцай галоўнай ролі была вьщатная беларуская спявачка Л.Александроўская. Ствараюцца музычныя калектывы, у прыватнасці у 1952 г. пачаў выступленні Дзяржаўны народны хор БССР на чале з Г.Цітовічам. Але і кампазітараў вучылі, што пісаць. У 1948 г. быў асуджаны “фармалістычны”, “антынародны напрамак” у музыцы, да якога прылічылі Дз.Шастаковіча, С.Пракоф’ева, А.Хачатурана. На Беларусі пачаліся нападкі на оперу Я.Цікоцкага “Алеся”, Першую сімфонію П.Падкавырава. Напачатку 50-х гг. быў асуджаны як “югаслаўскі шпіён” міністр асветы БССР П.Саевіч, які меў мужнасць заступіцца за родную беларускую мову, былі арыштаваны і высланы паэт С.Грахоўскі, таленавіты празаік Б.Мікуліч і інш.

У меншай ступені закрануў ідэалагічны дыктат выяўленчае мастацтва. Тут таксама пераважала героіка-патрыятычная тэматыка, найперш тэма партызанскага руху (Я.Ціхановіч, У.Сухаверхаў). Вызначальны ману-менталізм характэрны для вядомага жывапісца Я.Зайцава (“Парад беларускіх партызан у 1944 г. у Мінску”, “Стаяць насмерць”, “Канстанцін Заслонаў”), В.Волкава (“Мінск 3 ліпеня 1944 г.”), І.Ахрэмчыка (“Абаронцы Брэсцкай крэ-пасці”). Гістарычны жанр абмяжоўваўся пераважна партыйна-рэвалюцыйнай тэматыкай. Манументалізм заўважаны таксама у архітэктуры Беларусі гэтага часу, у прыватнасці у кампазіцыі Прывакзальнай шюшчы, Ленінскага праспекту (зараз праспект Ф.Скарыны). Будынкі ўзводзіліся пераважна па індывідуальных праектах, упрыгожваліся дэкорам, скульптурамі, прысутнічалі элементы лжэкласіцізму (Галоўпаштамт, Палац культуры Белсаўпрофа і інш.). У гэты час сталі вядомы скульптар З.Азгур, архітэктары А.Воінаў, У.Кароль, М.Паруснікаў.

Такім чынам, разбурэнні, нанесеныя вайной, ідэалагічны дыктат абмяжоўвалі магчымасць развіцця беларускай культуры, але спыніць гэты працэс цалкам не змаглі.

Развіццё адукацыі у 1950 — 1980 гг. характарызуецца спробамі шматлікіх рэфіормаў і рэарганізацый. Напрыклад, у 1958 г. у рэспубліцы замест усеагульнага абавязковага сямігадовага навучання ўводзіцца васьмігадовае, у сярэдняй — адзінаццацігадовы тэрмін з абавязковым вытворчым на-вучаннем. Аднак у 1964 г. школы зноў былі пераведзены на дзесяцігадовы тэрмін навучання. У канчатковым выніку адзначаная структура захавалася на дваццаць гадоў — да 1984 г., калі перайшлі на сістэму навучання з шасцігадовага ўзросту і адбылося вяртанне да тэрміну навучання у адзінаццаць гадоў. Характэрнай рысай сярэдняй адукацыі у перыяд з 1977 г. з’яўляўся яе абавязковы характар.

У 1950-1980 гг. пачалі працаваць новыя вышэйшыя навучальныя ўстановы: Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, Мінскі радыётэхнічны інстытут, адбылося адкрыццё Гомельскага і Гродзенскага дзяржаўных універсітэтаў і г.д.

Адна з характерных рыс развіцця адукацыі у перыяд другой паловы 50-х — 80-я гг. — рэзкае звужэнне сферы выкарыстання беларускай мовы. Прадастаўленне бацькам вырашаць, у школу з якой мовай навучання аддаць сваіх дзяцей (1958), было рашэннем дэмакратычным. Але ва ўмовах недастатковага клопату беларускай дзяржавы аб развіцці нацыянальнай культуры, нацыянальнага нігілізму, урбанізацыі (пры захаванні вялікай удзельнай вагі рабочых нізкай кваліфікацыі) і празмернага імкнення чыноўнікаў ад адукацыі да інтэрнацыяналізацыі навучання прывяло да таго, што у сярэдзіне 80-х гг. толькі 23,1 % школ і 19,3 % дашкольных дзіцячых усганоў працавалі на беларускай мове. Фактычна яны засталіся толькі ў сельскай мясцовасці.

Характэрная рыса навукі гэтага часу — развіццё фунда­ментальных даследаванняў. Пачатак адзначанай справе паклаў вядомы у свеце беларускі біёлаг В.Ф.Купрэвіч, яго справу прадоўжыў М.А.Барысевіч, які з 1969 па 1985 г. з’яўляўся прэзідэнтам Акадэміі навук Беларускай ССР. Вядомы даследчык у галіне спектраскапіі, люмінесцэнцыі і квантавай электронікі, ён у 1992 г. быў выбраны членам Еўрапейскай акадэміі навук, мастацтваў і славеснасці (яе сапраўднымі членамі да гэтага часу былі толькі 5 чалавек з былога Саюза ССР). Акрамя М.Барысевіча у галіне матэма-тыкі і фізікі сталі вядомымі прозвішчы М.Яругіна, У.Лабунова, У.Платонава (прэзідэнт АН БССР другой паловы 1980 гг., лаўрэат Ленінскай прэміі 1987 г.), Л.Кісялеўскага. Беларускія геолагі распрацавалі асноўныя заканамернасці бу-довы зямной кары. Дзякуючы іх распрацоўкам у БССР былі знойдзены радовішчы калійнай солі, нафты, граніту і т.д. Адным з вынікаў працы беларускіх гісторыкаў стаў выхад у свет 5-томнай Тісторыі Беларускай ССР”.

Увогуле навуко-выя даследаванні вяліся у сценах 167 навуковых устаноў, 33 ВНУ. Толькі за 20 гадоў — з 1965 па 1985 г. — колькасць беларускіх вучоных вырасла напалову. На пачатак 60-х гг. Беларуская ССР па колькасці вучоных займала 7-е месца сярод саюзных рэспублік, а у 1985 —ужо 3-е (пасля РСФСР і Ўкраіны). У структуры навуковага патэнцыялу рэспублікі пераважнае развіццё атрымліваюць фізіка-матэматычныя і тэхнічныя навукі, што выклікалася паскоранымі тэмпамі росту новых галін гаспадаркі (машынабудаванне, радыёэлек-троніка, вылічальная тэхніка). Як вынік, сярод спецыялістаў Беларусі з вышэйшай адукацыяй на пачатак 1991 г.больш 60 складалі прадстаўнікі тэхнічных навук. Пры гэтым многія навуковыя калектывы былі слаба звязаны з народнай гаспа-даркай рэспублікі, выконваючы долю работ для заказчыкаў па-за межамі Беларусі (адсюль рэзкае скарачэнне фінанса-вання беларускай навукі з распадам СССР). Акрамя таго, у 1970 — 1980 гг. адбываўся хуткі працэс старэння навуковых кадраў (сярэдні ўзрост дактароў навук перавысіў 50 гадоў). Рэспубліка ператварылася у краіну з велізарным навуковым патэнцыялам, аднак укараненне распрацовак у жыццё адбы-валася надзвычай марудна.

Развіццё літаратуры з сярэдзіны 50-х гг. вызначалася станаўленнем новай плыні. У ваеннай прозе галоўнай тэмай становіцца чалавек на вайне. Псіхалагічная насычанасць характарызуе творы В.Быкава (“Альпійская балада”, “Жураўліны крык”,”Трэцяя ракета” і інш.), І.Навуменкі, І.Чыгрынава. Дакументальнай праўдзівасцю і эмацыяналь-най усхваляванасцю ўражваюць кнігі А.Адамовіча (“Хатынская аповесць”, “Вайна пад стрэхамі” і інш.), С.Алексіевіч (“У вайны не жаночы твар”), “Ваенныя дзённікі” І.Мележа. Пстарычная тэма у беларускай прозе знайшла свае яскравае ўвасабленне у творах У.Караткевіча. Яго вядомыя раманы “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Чорны замак Альшанскі” і інш. лепш многіх даследаванняў садзейнічалі выхаванню цікавасці і вывучэнню беларускай гістарычнай спадчыны. Традыцыі, закладзеныя У.Караткевічам, прадоўжылі К.Та-расаў, В.Іпатава, К.Дайнека і інш.

Беларуская драматургія папоўнілася выдатнымі п’е-самі К.Крапівы, А.Макаёнка, А.Дударава. Пастаноўка п’есы маладога беларускага драматурга А.Дударава “Радавыя” у Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатры імя Я.Купалы была адзначана Дзяржаўнай прэміяй СССР 1985 г. Значнай падзеяй у культурным жыцці рэспублікі з’явілася адкрыццё Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі БССР (1971) і Тэатра-студыі кінаакцёра (1982) у Мінску.

Шырокай папулярнасцю у кінагледача карысталіся фільмы аб вайне “Альпійская балада”, “Баць-ка” (рэжысёр В.Сцяпанаў), “Паланез Агінскага”, “Іван Макаравіч” (І.Дабралюбаў), фільмы В.Турава, дзе здымаўся вядомы акцёр і спявак У.Высоцкі. Такім чынам, найбольш значныя поспехі беларускіх кінематаграфістаў былі звязаны з распрацоўкай ваенна-патрыятычнай тэмы.

Шырокую вядомасць набыў Беларускі дзяржаўны тэатр оперы і балета. Оперы “Алеся” Я.Щкоцкага, “Зорка Венера” Ю.Семянякі, “Альпійская балада” Я.Глебава, “Пасля балю” Я.Вагнера памножылі скарбонку сусветнай музычнай класікі. Toe ж можна сказаць аб пастаноўках балетаў народным артыстам БССР В.Елізар’евым (“Стварэнне свету” А.Пятрова і інш.). У папулярызацыі беларускай музыкі цяжка пераацаніць ролю ансамбля “Песняры” пад кіраўніцтвам У.Мулявіна. Іх намаганні памножылі ансамблі “Верасы”, “Сябры”, вакальна-харэаграфічны ансамбль “Харошкі”.

Увогуле з пачатку 60-х гг. пачынаецца абнаўленне бела-рускага мастацтва. Прыход у мастацтва моладзі прадвызна-чыў імкненне да перадачы рэчаіснасці ва ўсёй яе шматгран-насці — з драматызмам і гераізмам. Беларусь перажывала своеасаблівы культурны ўздым, важнейшай падзеяй стала адкрыццё Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. Дамінуючай тэндэнцыяй у мастацтве становіцца манументалізм. У жанры скульптуры гэга прадвызначыла з’яўленне мемарыяльных комплексаў “Хатынь” (С.Селіха-наў), “Прарыў” (А.Анікейчык), “Брэсцкая крэпасць-герой” (кіраўнік творчага калектыву А.Кабальнікаў), Курган Славы Савецкай Арміі (А.Бембель, А.Арцімовіч).

Шкада, што са стварэннем новага знішчаюцца найкаштоўнейшыя здабыткі беларускай культуры. Так, у 1962 г. была ўзарвана Благавешчанская царква XII ст. у Віцебску. I гэта не выключны выпадак.

У другой палове 50-х— 80-я гг. на Беларусі з’яўляюцца новыя гарады (Салігорск, Наваполацк, Светлагорск), узнікаюць новыя жылыя раёны. У Мінску гэта Зялёны Луг, Серабранка, Усход, Чыжоўка. Сярод найболын важных грамадскіх збудаванняў можна адзначыць будынкі гасцініц “Кастрычніцкая”, “Планета”, Тэатра музычнай камедыі, гандлёвага цэнтра “Камароўскі рынак” і інш. У 1977 —1984 гг. была пабудавана першая лінія Беларускага метрапалітэна.

Культура Беларусі унесла свой уклад у развіццё сусветнай культуры. Толькі на пачатку 80-х гг. ЮНЕСКА надрукавала “Анталогію беларускай паэзіі” і “Анталогію беларус-кага апавядання”, манаграфіі “Культурная палітыка у Беларускай ССР”, “Францыск Скарына”, даследаванні аб дзейнасці Янкі Купалы і Якуба Коласа, альбомы “Дрэва у архітэктуры славянскіх народаў”, дзе адзін з раздзелаў быў прысвечаны творчай спадчыне беларускіх дойлідаў.

Разам з тым патрэбна падкрэсліць, што у 70-я — першай палове 80-х гг. усе часцей пошукі новага часам сутыкаліся з рэальнасцю палітычнага жыцця, якое вызна-чала межы дазволенага у мастацтве. Многія няздзейсненыя мары пісьменніка У.Караткевіча, трагічны лес мастака А.Ісачова і многіх іншых яскравае таму пацвярджэнне. У гэты перыяд партыйным кіраўніцтвам праводзіліся і шырокамаштабныя мерапрыемствы з мэтай узмацнення кантролю над культурным жыццём рэспублікі, у прыватнасці у красавіку 1974 г. была прынята пастанова “Аб далейшым павышэнні дзейнасці і ідэина-палітычнай работы у святле рашэнняў XXIV з’езда КПСС”. Падвергліся разгромная крытыцы артыкулы і дзейнасць многіх дзеячау культуры і навукі Беларусі, якія былі названы “нацыяналістамі”.

Метки текущей записи:
, , , , , , , ,
Автор статьи:
написал 6135 статей.

Комментариев нет.

 
Запросов: 110 | 2,563 сек
Память: 10.52MB