Сеткавы вучэбны курс “ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ” Модуль 2
Аўтары: дац., к. г. н. Янушкевіч А. М. дац., к. г. н. Пупа В. В. дац., к. г. н. Макарэвіч А. Ф
Модуль 2.
БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ Ў складзе вялікага Княства літоўскага (СЯРэдзіна XIII — ПЕРШая ПАЛова XVI ст.)
Тэматычны план
Уводзіны
Модуль прысвечаны разгляду палітычнай і эканамічнай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага ад часоў яго ўтварэння ў сярэдзіне XIII ст. да Люблінскай уніі 1569 г. Галоўнае месца адведзена вывучэнню “беларускага фактару” ў гісторыі гэтай дзяржавы. Асаблівая ўвага надаецца месцу ВКЛ у сістэме міжнародных адносін у усходнееўрапейскім рэгіёне, характарызаецца роля гэтай дзяржавы ў працэсе кантынуітэту дзяржаўніцкіх традыцый на беларускіх землях у эпоху развітага сярэднявечча.
1. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага
На балцкіх землях на сярэдзіну XIII ст. сталай дзяржаўнасці яшчэ не было. Стан у гэтым рэгіёне можна вызначыць як пераддзяржаўны. Тут узнікаюць племянныя саюзы, вылучаюцца “старшыя” князі (кунігасы), якія ўмацоўваюць сваю ўладу. Як сведчыць гісторыя, такі пераддзяржаўны стан мог праіснаваць даволі працяглы час. Але пагражальная для самога выжывання балтаславянскага насельніцтва знешняя небяспека вымушала суцішаць міжкняжацкія ўнутраныя разборкі і вылучала ідэю кансалідацыі на першы план. Бо ж сапраўды гэтым часам на суседніх паўночных землях — тэрыторыях латышоў і эстаў — ордэн мечаносцаў далека не прапаведніцкімі метадамі насаджаў хрысціянства. Рэальная пагроза паўставала для палачан, пскавічоў, Ноўгарада Вялікага, ды і для той жа Жмудзі і Літвы. Асаблівую небяспеку сталі ўяўляць ворагі з паўночнага захаду, калі ў 1237 г. мечаносцы аб’ядналіся у адзін ордэн з тэўтонамі, якія знішчылі перад гэтым магутнае балцкае племя прусаў і марылі аб новых заваяваннях на ўсходзе.
Не меншая пагроза навісала для нашых продкаў у сярэдзіне XIII ст. з паўднёвага ўсходу. Адно за адным падпадалі пад мангола-татарскае ярмо ўсходнія і паўднёвыя княствы. Нават самыя магутныя з іх — тая ж Галіцка-Валынская Русь — вымушаны былі выплачваць даніну ардынскім захопнікам.
У такой сітуацыі дзеля абароны сваей незалежнасці, у рэшце рэшт дзеля выжывання, насельніцтва балта-ўсходнеславянскага памежжа павінна было аб’яднаць свае намаганні. Але спраўдзіць ідэю кансалідацыі балта-славянскіх зямель было не так проста, бо на лідэрства у гэтым рэгіёне прэтэндавалі па меньшай меры тры цэнтры: Наваградак, літоўска-жмудскі асяродак і Полацк. Нельга забываць і аб палітычных амбіцыях у гэтым рэгіёне галіцкіх князёў.
Здаецца, Полацкае княства, якое ў свой час першым вылучылася са складу Кіеўскай Русі і мела багатыя традыцыі незалежнага і самастойнага існавання, павінна было стаць тым цэнтрам, які б аб’яднаў вакол сябе змоглыя ад феадальных усобіц і іншаземных набегаў навакольныя землі. Але ж Полаччына XIII ст. не была ўжо настолькі багатай і магутнай, як у папярэднія стагоддзі, бо страта выхаду да Балтыкі, цяжкая зацяглая барацьба з крыжацкай агрэсіяй падтачыла сілы гэтага волата. I ў сярэдзіне XIII ст. цэнтр палітычнага жыцця на беларускіх землях пераходзіць у Наваградак. Пацвярджэннем таму з’яўляюцца як летапісныя звесткі, так і археалагічныя крыніцы.
Узвышэнне Наваградка ў сярэдзіне XIII ст. вынікае з яго геапалітычнага становішча на гэты час. Toe, што багацце і раскоша пацяклі сюды — натуральная з’ява, бо пацяклі яны ў самае бяспечнае месца, аднолькава аддаленае ад гарачых крывавых межаў, дзе сутыкаліся балты і славяне з крыжацкай і мангола-татарскай наваламі. Грошы і багацце давалі моц і ўладу. I калі ў 30-я гг. XIII ст. Наваградак знаходзіўся ў залежнасці ад Галіцка-Валынскай Русі, то ў другой палове 40-х гг. наваградцы праводзяць сваю самастойную лінію ў складаных міждзяржаўньгх стасунках у гэтым рэгіёне.
Менавіта ў верхнім Панямонні разгортваліся асноўныя падзеі, якія паклалі пачатак Літоўскай дзяржаве. Першым князем — прэтэндэнтам на ролю яе стваральніка — выступіў літоўскі князь Міндоўг. Трэба мець на ўвазе, што летапісная Літва размяшчалася на сённяшніх усходнелітоўскіх і паўночна-заходніх беларускіх землях.
Да з’яўлення у Наваградку Міндоўг у летапісах упамінаецца сярод іншых князёў-кунігасаў на балцкіх тэрыторыях. Так, у 1219 г. Міндоўг даў абавязацельствы галіцка-валынскім князям ваяваць супраць палякаў. У 1237 г. ён па жаданні Данілы Галіцкага выступав супраць Конрада Мазавецкага. Аднак у сярэдзіне 40-х гг. Міндоўг церпіць няўдачу у бітве з крыжакамі і яго пазіцыі у Літве значна слабеюць. Скарыстаўшы гэта, праціўнікі-кунігасы Міндоўга выдвараюць яго з Літвы. Тады і з’яўляецца Міндоўг у Наваградку, дзе, паводле Густынскага летапісу, у 1246 г. “прия веру Христову от Востока (г.зн. праваслаўную) со многими своими баяры”.
Як князь Наваградка Міндоўг выконвае волю і памкненні наваградскіх баяр, якія, паміж іншым, супадалі з яго асабістымі інтарэсамі. 3 дапамогай сілы Міндоўг напрыканцы 40-х — пачатку 50-х гг. XIII ст. адваёўвае для сябе Літву, далучыўшы яе да Наваградка. Паводле Іпацеўскага летапісу Міндоўг “Литву зане, поймана бе вся земля Литовьская”.
Добра разумеючы, што гэты крок прыдзецца не даспадобы магутным галіцка-валынскім князям, Міндоўг шукае падтрымку на Захадзе. Ён прымае каталіцтва і ў 1252 ці 1253 г. карануецца ў Наваградку з бласлаўлення папы рымскага Інакеція XIV. Тым самым валадар Літвы мяркуе спыніць крыжацкі ўціск і здабыць саюзнікаў у супрацьстаянні з галічанамі. Але надзеі Міндоўга не спраўдзіліся. Тройчы абрушвалася моц галіцка-валынскага войска на землі Наваградчыны, несучы з сабой смерць, рабаванне, гвалт.
Няўдачы, што праследавалі Міндоўга, выклікалі незадаволенасць ім у баярскім асяродку наваградчан. У хуткім часе на княжацкі пасад яны запрашаюць сына Міндоўга — Войшалка. Гэга быў таленавіты, дальнабачны, жорсткі палітык-валадар. На пачатку сваей кар’еры у ролі князя наваг-радскага ён разыгрывав складанейшую палітычную камбінацыю, мэтай якой было захаванне незалежнасці Наваградка ад галіцкіх князёў. Войшалк аддае свае наваградскае кня-жанне Раману, сьшу Данілы Галіцкага. Сам жа ўваходзіць у давер да магутнага паўднёварускага валадара. У зручны ж момант — недзе напрыканцы 50-х гг. XIII ст. — Войшалк забівае Рамана і вяртае страчаны пасад. У гэты час абвасграюцца адносіны паміж валадаром Літвы Міндоўгам і яго сынам князем Наваградка Войшалкам. Здаецца, пытанне аб лідэрстве у рэгіёне павінна вырашыцца паміж гэтымі асобамі.
Але на авансцэну выходзіць трэцяя сіла — жмудскі князь Трайнята. Менавіта са жмудскага асяродку паўстае другая спроба аб’яднання балта-ўсходнеславянскіх зямель у адзіны палітычны арганізм. Увосень 1263 г., калі войска Міндоўга знаходзілася ў паходзе на Бранск, валадар Літвы і два яго малодшыя сыны былі забітыя змоўшчыкамі. На чале іх стаяў ужо згаданы вышэй Трайнята. Ён вырашыў знішчыць пад корань усіх мажлівых канкурэнтаў. Пачаў гэтую няўдзячную справу жмудскі князь з шіяменніка Міндоўга Таўцівіла, што на той час княжыў у Полацку. Полацк на самой справе і сам меў намеры скарыстаць сітуацыю і, забіўшы Трайняту, далучьщь суседнія балцкія землі да сваей дзяржавы. Больш увішным аказаўся жмудскі князь, які забіў полацкага Таўцівіла. Тады, як сведчаць летапісы, “Войшалк убоявся того же и бежа до Пиньска”.
Але трыумф Трайняты быў нядоўгім. Праз некаторы час ён быў зарэзаны конюхамі Міндоўга, пасля чаго і надышла развязка драмы: Войшалк “поиде с пиняны к Новогороду и оттоле пое с собою Новогородце и поиде в Литву княжить”. Наступным этапам у дзейнасці Войшалка было далучэнне да сваіх уладанняў балцкіх земляў Нальшчанаў і Дзяволтвы.
Такім чынам, князь наваградскі Войшалк стварыў тое ядро дзяржавы, якое з цягам часу абрастала суседнімі землямі і пераўтварала княства Літоўскае, Літву у Вялікае Княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае. Можна з упэўненасцю канстатаваць, што сярод заснавальнікаў княства Літоўскага былі разам з балцкімі і заходнебеларускія землі. Прычым у існаванні такога палітычнага аб’яднання было зацікаўлена насельшцтва як тых, так і другіх зямель.
Але ў апошнія тры дзесяцігоддзі XIII ст. перад маладой дзяржавай стаяла ад на задача: выжыць у акружэнні суседзяў, што былі не зацікаўлены у з’яўленні новага дзяржаўнага ўтварэння, да якога хінуліся яшчэ не падуладныя крыжакам ці ардынцам землі. I з гэтай задачай уладары Літоўскай дзяржавы паспяхова справіліся. Гэга стала мажлівым, па-першае, з прычыны гістарычнай мэтазгод-насці, калі толькі ядйанне сіл дазваляла балтаславянскаму насельніцтву верхняга і сярэдняга Панямоння адстаяць сваю свабоду і жыццё. Па-другое, з’яўленне на авансцэне гісторыі магутных дзяржаўных дзеячаў — Міндоўга, Войшалка, Тройдзеня, Віценя — не дазволіла згінуць дзяржаве ў крыві міжусобных дынастычных звадак.
Ды урэшце рэшт да княства Літоўскага у гэты час павярнулася тварам гістарычнае шанцаванне. Невядома, як бы склаўся лес гэтай дзяржавы, калі б аб’яднальныя працэсы ў Панямонні прыпалі на 30 — 40-я гг. XIII ст. — час найвялікшага ўздыму Галіцка-Валынскага княства, — ці, скажам, на тыя ж 30 — 40-я гг. XIV ст., калі ў моц увайшоў Ордэн. Але ж так склалася гістарычна, што станаўленне дзяржаўнасці Літвы прыпала на той перыяд, калі гэтаму працэсу Галіцка-Валынская дзяржава ўжо не магла перашкодзіць, а Ордэн тое ж зрабіць яшчэ не быў у сілах.
Увакняжыўшыйся на літоўскім троне недзе ў 1269/1270 г. Тройдзень энергічна, з дапамогай сілы і подкупаў праводзіў палітыку кансалідацыі зямель, што склаліся у адзіны дзяржаўны арганізм у 50 — 60-я гг. XIII ст. Яму ўдалося стабілізаваць унутрыпалітычную сітуацыю у Літоўскай дзяржаве. Гэта дазволіла адвадзіць на пэўны час ворагаў ад прэтэнзій на незалежнасць Літвы. А што прэтэнзіі такія існавалі, сведчаць летапісныя згадкі..
Толькі ў 1274 г. аднавіліся захопніцкія выправы тэўтонаў на прускія землі і далей на ўсход. Аднак поспех далека не заўсёды спадарожнічаў крыжакам. У 1279 г. яны атрымалі страшэннае паражэнне ад войска Тройдзеня і на некаторы час суцішылі свой уціск на Літву. Але ўсё ж крыжацкай агрэсіі не перапынілі, бо барацьба за жмудскія землі працягвалася і ў 80 — 90-х гг. XIII ст., а ў 1300 — 1315 гг. крыжакі рабілі наезды ў асноўным на Жмудзь ажио 20 разоў.
Тым не менш Літоўская дзяржава пасля смерці Тройдзеня у 1280 г., які, безумоўна, умацаваў яе становішча, атрымала мажлівасць для далейшага развіцця. Што і знайшло свае ўвасабленне ў дзейнасці наступных уладароў. Асабліва яскрава цэнтралізатарскія памкненні выявіліся у палітыцы вялікіх князёў Віценя і Гедыміна. Менавіта за часы іх панавання ў склад Літоўскай дзяржавы ўвайшлі амаль усе беларускія землі, якія не прымалі ўдзелу ў яе заснаванні.
Шляхі іх уваходжання ў склад Літоўекай дзяржавы былі розныя. Скупыя, адрывачныя звесткі, што дайшлі ад той далёкай пары, не дазваляюць вызначыць дакладную карціну гэтага працэсу. Пад 1326 г. у летапісах упамінаецца князь менскі Васіль ужо як васал вялікага князя Гедыміна, але на якіх умовах і пры якіх абставінах гата адбылося, меркаваць цяжка. Сваю ролю ў пашырэнні дзяржаўнай тэрыторыі Літоўскай дзяржавы адыгралі шлюбныя сувязі, недругарад-нае месца адводзілася і ваенна-палітычнаму ўціску. Але ўсё ж ёсць усе падставы, каб з вялікай доляй упэўненасці гаварыць аб дабравольна-дагаворнай аснове уваходжання у склад Літоўскай дзяржавы наиболын буйных беларускіх зямель — Полацкай і Віцебскай. Аб гэтым сведчаць земскія прывілеі вялікіх князёў літоўскіх. Яны зацвярджалі аўта-номны статус названых зямель у складзе Вялікага Княства Літоўскага. Па меншай меры можна выдзеліць чатыры характэрныя рысы аўтаномнасці. Першая звязана з правам палачан і віцяблян выказаць сваю думку і самым сур’ёзным чынам уплываць на прызначэнне вялікім князем першай асобы у сваей зямлі. Вялікі князь быў абавязаны “им давать воеводу по старому, по их воли, и который им будет нелюб воевода … ино нам воеводу им иного дати, по их воли”.
Другая — гэта тое, што аўтаномнасць Полацкай і Віцебскай зямель прадугледжвала абмежаванне судовай улады вялікакняжацкіх намеснікаў ці ваявод. Гэта вельмі важны момант, 6о заканадаўчыя нормы і судовыя ўстановы практычна вызначаюць статус асобы у грамадстве. Кантроль за статусам мясцовае баярства захоўвала за сабой. У прыгаданых земскіх прывілеях спецыяльна агаворвалася: “А воеводе нашему полоцкому мешчан не судити одному, судити ему с бояры и мешчаны”.
Трэцяя рыса аўтаномнасці выяўлялася у мажлівасці функцыяніравання полацкага і віцебскага веча (сойма). Прычым на гэтых сходах насельніцтва Полацка ці Віцебска вырашаліся многія важныя пытанні мясцовага кіравання: выбранне мясцовых улад, нормы нясення вайсковай службы, гаспадарчыя гарадскія справы, нарэшце, абмяркоўваліся міждзяржаўныя гандлёвыя дагаворы.
Чацвёртая, бадай самая важная з вызначаных рыс пэўнай самастойнасці Полацкай і Віцебскай зямель у складзе Вялікага Княства Літоўскага заключаецца у выключным, манапольным праве мяецовага баярства займаць усе пасады мяецовага кіравання. Тэта значыць, мясцовыя землеўладальнікі захоўвалі за сабою права ўладарыць у сваей зямлі. Зусім нездарма менавіта з Падзвіння выйшла абсалютная болынасць родаў беларускага паходжання, прадстаўнікі якіх займалі кіруючыя пасады як у мясцовых, так і у цэнтральных органах улады Вялікага Княства Літоўскага. Тут былі радавыя гнёзды князёў Друцкіх, Лукомскіх, Адзінцэвічаў. Адсюль паходзілі такія вядомыя у гісторыі прозвішчы, як Глябовічы, Ільінічы, Неміравічы, Корсакі, Зяноўевічы і многія іншыя.
Усе прыведзеныя факты дазваляюць гаварыць аб аўтаноміі далучаных зямель да Вялікага Княства Літоўскага. Феадальныя княствы-дзяржавы, якія існавалі на тэрыторыі Беларусі яшчэ ў X — XII стст., сваім вопытам дзяржаўнасці, развітай эканомікай, культурай удыхвалі свае багатыя традыцыі і новай Літоўскай дзяржаве, робячы яе Вялікім Княствам.
2. Унутры- і знешнепалітычнае становішча Вялікага Княства Літоўскага ў XIV — першай палове XVI ст.
У першай палове XIV ст. Літоўская дзяржава, што пачыналася на землях верхняга і сярэдняга Панямоння, павялічыла свае абшары не менш як удвая. Пашыралася яна у асноўным за кошт суседніх усходніх і паўднёвых зямель. Гэта, як ужо згадвалася, землі Полацкая, Віцебская і Менская. Недзе да 1340 г. межы княства Літоўскага ва ўсходнім кірунку выйшлі на рубеж Вязьма — Расна, гэта значыць праходзілі па заходняй Смаленшчыне. Да таго ж у гэты час далучаны былі да Княства Пінск з Туравам.
Блізкія добразычлівыя стасункі за панаванне Гедыміна мела Літва з Ноўгарадам Вялікім, Псковам і Цвер’ю. Гэтыя рускія землі бачылі у дзяржаве Гедыміна саюзніцу у барацьбе супраць маскоўскага ўціску, які ўзмацніўся у гады княжання Івана Каліты (1325 — 1340). Бадай, у адзначаны перыяд упершыню сутыкнуліся інтарэсы Масквы і Літвы за права панавання ва ўсходнеславянскім рэгіёне.
Пераважны ўсходнеславянскі зачын Вялікага Княства Літоўскага і Рускага (9/10 тэрыторыі і 8/10 насельніцтва) выразна паўставаў з факту падзелу дзяржавы на ўдзелы пасля пагібелі вялікага князя Гедыміна у 1341 г. Паводле яго волі гаспадарства дзялілася на 7 частак: “Монивиду дал отец Корачев да Слоним, Наримонту — Пинеск, Олгирду… — Крево, да к тому князь витебский, сынов не держал, принял его к дотьце, — Витебск в зяти. Евнутия осадил во Вильни на великом княжени. А Кестутию — Троки. Корияту — Новгородок. А Люборта принял володимерский князь к дотьце — во Володимер и в Луцеск и во всю землю Волынскую”. Як відаць з прыведзенай цытаты з “Летапісца вялікіх князей літоўскіх”, большасць цэнтраў дзяржавы размяшчалася на сённяшніх беларускіх і часткова ўкраінскіх землях.
Пасля гедымінавых падзелаў для Вялікага Княства Літоўскага настаў час выпрабаванняў на трываласць. Лес дзяржавы мог пайсці па ужо накатаным класічным узоры развіцця раннефеадальных еўрапейскіх манархій. Тэта значыць, беларуска-літоўскае гаспадарства маглі чакаць удзельная дробнасць і крывавыя міжусобіцы. Але цяжкае знешнепалітычнае становішча (пагроза ў першую чаргу ад крыжакоў) ды наяўнасць сярод гедымінавых нашчадкаў моцных дзяржаўных палітыкаў не дапусцілі шлях развіцця Вялікага Княства па мажліва апісаным сцэнарыі.
Яўнут, сярэдні сын Гедыміна, які згодна з яго воляй стаў вялікім князем і на гэтай пасадзе не праявіў дбайнасці, быў у 1345 г. змешчаны з вялікага княжання. Справу яго змяшчэння арганізавалі браты Альгерд і Кейстут. Са згоды апошняга менавіта Альгерд стаў вялікім князем літоўскім. Ён і пачынае правядзенне адзіна мажлівай палітыкі, якая вынікала з этнатэрытарыяльнай пабудовы Княства. Пры ім Вялікае Княства Літоўскае і Рускае выступае на гістарычнай арэне з праграмай збірання вакол Вільні тых рускіх зямель, якія ў свой час былі аб’яднаныя ва ўладзіміравай Кіеўскай Русі. Паказальна ужо тое, што першую палову жыцця Альгерд пражыў у Полацку (да 1345 г. ён быў жанаты на віцебскай княгіні Марыі Яраслаўне), дзе, верагодна, прыняў праваслаўе і спрабаваў падпарадкаваць сваей уладзе Пскоў.
Калі ж Альгерд стаў вялікім князем, ён з поспехам працягваў ажыццяўляць сваю “агульнарускую” праграму. Пры ім робяцца спробы авалодаць Ноўгарадам Вялікім, практычна далучаюцца да Вялікага Княства Валынь (1352), Бранск і Смаленск (1357), Кіеўшчына ды Падолле (1362 —1364), Чарнігава-Северская зямля (канец 60 — пачатак 70-х гг. XIV ст.).
У тым жа ўсходнім кірунку з боку беларуска-літоўскага гаспадарства не менш адчувальнай была экспансія ідэалагічная. 3 мэтай прадвырашэння першынства палітычнай улады ва ўсходнеславянскім рэгіёне вялікія князі літоўскія (Гедымін, Альгерд) імкнуліся, і часам небеспаспяхова, да ўтварэння праваслаўнай мітраполіі і ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Суперніцтва паміж Альгердавічамі за валоданне віленскім тронам распачалося адразу пасля смерці вялікага князя у 1377 г. Згодна з воляй Альгерда у Вільні ўвакня-жыўся яго старэйшы сын ад другога шлюбу — Ягайла. У апазіцыю да новага валадара стаў старэйшы сын ад першага Альгердава шлюбу Андрэй Полацкі. Ягайла, каб пазбавіць свайго апанента апоры, якой з’яўлялася Полаччына, вырашыў у 1377 г. адняць у Андрэя свой удзел. Такія дзеянні маладога вялікага князя прывялі да стварэння антыягайлаўскай кааліцыі у складзе князя полацкага, маскоўскага князя Дзмітрыя Іванавіча, князя смаленскага і бранскага. Моц гэтага хаўрусу быў апрабаваны ў Кулікоўскай бітве, у якой чынны ўдзел прымалі Альгердавічы — “Андрей да брат его Дмитрий” (князь бранскі).
Пасля ад’езду у Маскву полацкага князя Андрэя Ягайла перадае гэтую зямлю брату Скіргайлу. Але палачане не пры-маюць стаўленіка Вільні. На працягу вясны — лета 1381 г. яны не дапускалі ў горад Скіргайлу, а пасля прынялі бок Кейстута ў спрэчцы за ўладу паміж апошнім і Ягайлам.
Нестабільнае становішча у краіне прымушала Ягайлу шукаць надзейную апору як унутры краіны, так і па-за яе межамі. Першыя спробы знайсці моцнага саюзніка ў асобе князя маскоўскага не прынесла Ягайлу плену. Здаецца ужо дамоўлены шлюб дачкі Дзмітрыя Данскога з вялікім князем літоўскім не адбыўся. Прычынай гэтага з’явілася занадта амбіцыйная пазіцыя Масквы. Праект дамовы паміж суседнімі княствамі прадугледжваў не толькі хрьшгчэнне язычніцкай часткі насельніцтва Вялікага Княства Літоўскога ў праваслаўную (“грэцкую”) веру, але і меў на ўвазе тое, што “великому князю Ягайле быти в их воли”. А гэта значыць, што Ягайла станавіўся васалам Дзмітрыя. Гэта, безумоўна, было непрымальным для ліцвінскага боку.
Зыходзячы з акалічнасці, што ўсходні сусед-княства, а таксама частка ўсходніх зямель Вялікага Княства Літоўскага сталі да Ягайлы ў апазіцыю, ее пачаў набліжаць да сябе язычніцкі набілітэт (знаць), паступова рыхтуючы яго да хрышчэння у “рымскую” (каталіцкую) веру з абяцаннямі значных за тое прывілеяў.
Гэтая палітычная лінія Ягайлы вынікала з яго пачасціўшыхся кантактаў з Польшчай. Менавіта у тэты час (верасень 1382 г.) заходні сусед Княства застаецца без караля. Польская каралева Ядзвіга была заручана з Вільгельмам Габсбургам, меліся і ўласна польскія прэтэндэнты на карону. Але Польскае каралеўства аддавалася Ягайлу. Выйшла так з прычыны зацікаўленасці каталіцкага Захаду ў абмежаванні распаўсюджвання ў Еўропе праваслаўнай веры і недапушчальнасці стварэння новай магутнай апоры ўсходняга хрысціянства, якім была Візантыйская імперыя, Вялікае Княства Літоўскае часоў Альгерда прэтэндавала на гэтую ролю. Таму Польшча дала згоду аддаць каралеўскі трон літоўскаму князю у абмен на каталіцкую Літву з далейшым прыцэлам на акаталічванне ўсходнеславянскіх зямель Вялікага Княства Літоўскага і Рускага.
Ягайла разумеў, што акаталічванне дзяржавы будзе праходзіць у нялёгкіх умовах. Але стаўка была высокая — каралеўства Польскае. Да таго ж на сярэдзіну 80-х гг. XIV ст. для ажыццяўлення гэтага акта склалася даволі спрыяльная сітуацыя. У верасні 1382 г. Ягайла гвалтоўна забівае свайго дзядзьку Кейстута, які не прымаў палітыку пляменніка. У кастрычніку таго ж года вялікі князь літоўскі, ахвяраваўшы палову Жмудзі крыжакам, заклю-чыў з імі часовы мір. У гэты час была страшэнна вынішча-на Масква пасля наезду хана Тахтамыша.
Рэалізацыя польска-вялікакняжацкага саюза канкрэтна распачалася у 1385 г. падпісаннем Крэўскай уніі. У 1386 г. Ягайла прымае каталіцтва, бярэ у жонкі каралеву Ядзвігу і займае польскі трон. У лютым 1387 г. ён выдае прывілеі, якія выяўлялі змест польска-ліцвінскіх дамоўленасцяў напя-рэдадні заключэння ўніі. Па-першае, Уладыслаў-Ягайла заснаваў біскупства у Вільні і адарыў яго землямі. Пачатковы дар вялікага князя каталіцкаму асяродку у Вялікім Княстве складаўся з 50 — 60 вёсак. Па-другое, землеўласнікі каталіц-кай веры атрымлівалі ад гаспадара значныя эканамічныя прывілеі.
Паводле граматы “караля польскага, вялікага князя літоўскага і спадкаемца Русі” (так Уладыслава-Ягайлу велічалі афіцыйныя дакументы) ад 20 лютага 1387 г. феадальная знаць каталіцкага веравызнання атрымлівала неабмежаванае права валодання і распараджэння сваімі вотчынамі, а таксама вызвалялася ад выканання шэрага дзяржаўных павіннасцяў. На праваслаўных феадалаў, што вялі сваю радаслоўную галоўным чынам з беларускіх зямель, тэты прывілей не распаўсюджваўся. Натуральна, такі дыскрымінацыйны закон для знаці “рускага” паход-жання выклікаў у іх асяродку рэзкае незадавальненне палітыкай вярхоўнай улады Вялікага Княства.
3 гэтага часу (з канца XIV ст.) так званае “рускае” пытанне не аднойчы падымалася і выкарыстоўвалася рознымі палітычнамі дзеячамі і групоўкамі. Першым выкарыстаў яго Вітаўт, які ў 90-я гг. XIV ст. выступіў з праграмай стварэння самастойнага “Літоўска-Рускага” каралеўства, якое б супрацьстаяла, з аднаго боку, Польшчы, а з другога — Маскве. Унутры дзяржавы для ажыццяўлення сваей праграмы Вітаўт узяў у саюзнікі апазіцыйную каталіцкай экспансіі Польшчы праваслаўную знаць, за межамі Вялікага Княства — Ордэн, якому было выгадна пагаршэнне адносін паміж Княствам і Польскай дзяржавай, а таксама татарскага эмігранта, ранейшага залатаардынскага хана Тахтамыша. 3 Ордэнам вясной 1398 г. на востраве Салін было заключана пагадненне, па якім Вітаўт абвяшчаўся “каралём Літвы і Русі”. Аб сувязях жа Вітаўта з Тахтамышам, які выдаў літоўскаму князю ярлык на кіраванне ўсімі рускімі землямі, чытаем у “Хранографе”: “Витовт рече: я тебя (Тахтамыша) посажю на Орде и на Сараи, и на Болгарах, и на Азтархан, и на Озове, и на Заятцькой Орде, а ты мене посади на Московском великом княжении… и на Новгороде Великом, и на Пскове, а Тферь и Рязань моа и есть, а Немцы и сам возму”.
Аднак гэтым амбіцыёзным задумам здзейсніцца не ўдалося. 12 жніўня 1399 г. на р. Ворскла адбылася рашаючая бітва паміж кааліцыяй Вітаўт — Тахтамыш і правіцелямі Залатой Арды Цімурам і Едзігеем, у якой “попусти бог татаром”. Армія Вітаўта была амаль цалкам знішчана, сам жа вялікі князь “побеже в мале дружине”.
У пасляворсклаўскі перыяд Усходняя Еўропа аб’ядналася пад эгідай Польскага каралеўства. Гэга дало свой плен у бітве пад Грунвальдам. 15 ліпеня 1410 г. аб’яднаным польска-вялікакняжацкім войскам была разбіта крыжацкая армада. Балта-славянскія народы перамаглі лютага ворага, які пагражаў ім духоўным ды фізічным вьшішчэннем. Разам з тым вынікам паражэння на Ворскле быў дагавор 1401 г. паміж Вялікім Княствам і Полыпчай, які пацвярджаў “польска-літоўскую” ўнію, што была заключана за 16 гадоў да гэтага у Крэве.
У 1413 г. адбылося прыняцце пастановы Гарадзельскага сойма 1413 г. аб уніі паміж Вялікім Княствам і Польшчай, паводле якой праваслаўная знаць Княства ставілася практычна ў дыскрымінацыйнае становішча ў гэтай этнічна неаднароднай дзяржаве. Параграф трэці Гарадзельскай пастано-вы, працягваючы прывілеі 1387 і 1401 гг., устанаўліваў, што толькі “каталікі, Рымскай царкве падуладныя”, маглі вало-даць і карыстацца эканамічнымі і палітычнымі прывілеямі і падараваннямі пануючаму класу з боку вярхоўнай улады. У б-м пацвярджалася забарона на шлюбы паміж каталікамі і праваслаўнымі. Асаблівае значэнне у далейшай унутрыпалі-тычнай барацьбе у Вялікім Княстве меў § 9 Гарадзельскага прывілея, па якім на “дастоінсгва, месцы і пасады” прызначаліся “толькі каталіцкай веры прыхільнікі і падуладная святой Рымскай царкве. Таксама і ўсе пасгаянныя ўрады земскія… надаюцца толькі спавядальнікам хрысціянскай каталіцкай веры”, § 11 і 12 пазбаўлялі праваслаўных феадалаў права выбрання вялікага князя, якім зноў жа карысталіся толькі “паны і шляхціцы зямлі літоўскае, прыхільнікі хрысціянскай рэлігіі, Рымскай царкве падуладныя, не схізматыкі ці іншыя паганыя”.
У 1430 г. вялікім князем літоўскім становіцца малодшы брат Ягайлы Свідрыгайла Альгердавіч, які у свой час выступаў апанентам вымушанай прапольска-каталіцкай палітыкі Вітаўта першых дзесяцігоддзяў XV ст. Прычым цікава, што барацьбу супраць колішняга “гаспадара” Вялікага Княства ён вёў, выкарыстоўваючы праграму Вітаўта 90-х гг. XIV ст. — праграму стварэння Літоўска-Рускай дзяржавы з апорай на праваслаўныя элементы Вялікага Княства. Як заўважаў гісторык XVI ст. Мацей Стрыйкоўскі, Свідрыгайла змагаўся супраць Вітаўта, “абапіраючыся на Русь, што яму спачувала .
Свідрыгайла і на вялікае княжанне ўзышоў пры падтрымцы князёў і баяр беларускіх, украінскіх, рускіх зямель Вялікага Княства. Таму няма нічога дзіўнага, што новапасаджаны “гаспадар” пачаў абапірацца на гэтыя сілы ў кіраванні дзяржавай. Пры ім праваслаўная арыстакратыя “рускіх” абласцей княства займае вышэйшыя пасады, засядае ў “вернай” вялікакняжацкай Радзе (князі Друцкія, Карсаковічы, Хадкевічы, Палазовічы і інш.). Яны ж прымаюць удзел у вырашэнні самых адказных дзяржаўных пытанняў. I гэга нягледзячы на папярэджанні Гарадзельскай пастановы, што розніца у веравызнаннях вядзе да палітычных супярэчнасцяў. На самой справе не розніца ў веры вяла да супярэчнасцяў у палітыцы. Іх нараджала імкненне да манапольнага валодання вышэйшымі дзяржаўнымі пасадамі, якія давалі толькі аднаму крылу феадальнай знаці Вялікага Княства Літоўскага права на ўладу і багацце.
Узрастанне палітычнай ролі феадалаў праваслаўнага веравызнання, страта каталіцкай арыстакратыяй неабмежаванай улады прывялі да змовы апошняй супраць Свідрыгайлы Альгердавіча. У ноч на 1 верасня 1432 г. адбыўся замах на вялікага князя. Змоўшчыкі пасадзілі на віленскі прастол брата Вітаўта, а Свідрыгайла ратаваўся ўцёкамі у Полацк. Полацк, які ўвесь час знаходзіўся ў гушчы палітычных падзей, становіцца сталіцай Вялікага Княства Рускага.
Такім чынам, Вялікае Княства Літоўскае і Рускае распалася на два дзяржаўныя ўтварэнні. Як занатаваў летапісец: “Й Литва же посадиша великого князя Жигимонта Кесьтутевич на великое княжение на Вилни … и приде Швитригайло на Полотескъ и на Смоленскъ, и князи руськие и бояре посадиша князя Швитригайла на великое княжение на Руское”. Апошняя з названых дзяржаў, якая стварылася і дзейнічала на аснове аўтаноміі Полацкай, Віцебскай, Смаленскай зямель у складзе Вялікага Княства Літоўскага існавала недзе 4 гады. Намінальна яна загінула ў выніку ваеннага паражэння войскаў Свідрыгайлы ў бітве пад Вількамірам летам 1435 г., але фактычна Вялікае Княства Рускае спыніла свае існаванне у выніку авантурных, неабачлівых дзеянняў “князя рускага, які не у моцы бьгў адолець тонкай дыпламатыі “вялікага князя на Вільна і Троках”, скаардынаванай з польскім каралем. Для таго каб выбіць у Свідрыгайлы апору на праваслаўных феадалаў “рускіх” зямель, 15 кастрычніка 1432 г. каралём Польшчы Уладзіславам-Ягайлам быў выдадзены са згоды Жыгімонта Кейстутавіча прывілей, па якім прадстаўнікі знакамітых радоў беларускага, украінскага, рускага паходжання праваслаўнага веравызнання ўраўноўваліся ў некаторых правах з феадаламі-каталікамі. Праз год і сем месяцаў, 6 мая 1434 г., быў абнародаваны аналагічны прывілей за подпісам аднаго вялікага князя Жьпімонта. Неабходнасць яго выдання тлумачыіща ў прэамбуле тым, што “гаспадар” жадае “нашыя землі Літоўскія і Рускія прывесці ў парадак і справы іх давесці да найлешпага стану… каб паміж народамі гэтых зямель не было ніякага разладу ці непатрэбнага урону… каб яны карысталіся роўнымі міласцямі і тым больш горача і настойліва імкнуліся заўсёды да адзінства душ і дапамагалі захаванню найшчаслі-вейшага стану гэтых зямель”. Восем пунктаў, што ішлі ўслед за гэтай прэамбулай, даравалі “рускім князям і баярам права свабоднага распараджэння спадчыннымі маёнткамі па прыкладзе “іншых месц хрысціянскіх”; права атрымання у спадчыну зямельных уладанняў жонкамі і дзецьмі; вызвалялі кияжацкіх і баярскіх падданых ад асобных дзяржаўных падаткаў і павіннасцяў; дазвалялі мець ва ўжытку праваслаўнай шляхце нараўне з феадаламі-каталікамі гербы і знакі шляхецтва.
Прывілей 1434 г., па якім “руская” знаць дабілася саслоўнай роўнасці з каталіцкай арыстакратыяй, — безумоўная перамога праваслаўнай знаці ў барацьбе за раўнапраўе. Але гэта была перамога не канчатковая. Адно з галоўных пытанняў — удзел праваслауных феадалаў у кіраванні дзяржавай — гэтай граматай не вырашалася.
На працягу XV ст. дзяржаўны лад Вялікага Княства Літоўскага эвалюцыяніраваў ад неабмежаванай манархіі да манархіі парламенцкага тыпу, пры якой самаўладства абмяжоўвалася так званым парламентам, што складаўся з дзвюх палат: Рады і Сойма.
На ўнутраную палітыку вялікіх князёў літоўскіх і паноў-радных усе больш уздзейнічала знешнепалітычная сітуацыя. На працягу XVI ст. Вялікае Княства абараняла сваю незалежнасць і багацце ад набегаў крымскіх татар, якіх зведала 45 за першую палову гэтага стагоддзя. Але галоўны вораг беларуска-літоўскага гаспадарства у гэты час паўстаў на ўсходзе. З канца XV ст. Маскоўская дзяржава прыпісвае сабе ролю спадкаемцы Кіева, а пасля жаніцьбы Івана III на дачцэ візантыйскага імператара — спадкаемцы Візантыі і галавою ўсіх праваслауных хрысціян Усходняй Еўропы. Гэта спрычынілася да аб’яўлення усходнеславянскіх зямель Вялікага Княства сваей вотчынай і адкрытай агрэсіі супраць заходняга суседа.
Першая палова XVI ст. была запоўнена войнамі паміж Вялікімі Княствамі Маскоўскім і Літоўскім. Баявыя дзеянні вяліся у 1500 – 1503 гг., 1506 – 1508, 1512 – 1522, 1534 — 1537 гг. 3 аднаго і другога боку былі і перамогі і паражэнні. Масква інспірыравала ўнутраныя канфлікты у беларуска-літоўскай дзяржаве. Варта прыгадаць хаця б мяцеж Міхала Глінскага ў 1508 г. Уся захопніцкая палітыка Масковіі адбывалася пад ідэалагічным вэлюмам аба-роны праваслаўя. Гэта прымусіла вялікакняжацкі ўрад пайсці на значныя змены ва ўнутранай палітыцы.
3 пачатку XVI ст. усе выразней праводзіцца лінія на роўнасць у правах прадстаўнікоў шляхецкага саслоўя Вялікага Княства незалежна ад этнічнага паходжання і рэлігійнай прыналежнасці. 3 гэтага часу праваслауных беларускага, украінскага паходжання можна сустрэць сярод радных засядацеляў і кіраўнікоў самага высокага рангу (К.Астрожскі, Р.Хадкевіч). Гарадзельская пастанова ужо не дзейнічала і, як зжыўшая сябе, была адменена ў 1563 г. 3 гэтага часу пасады дзяржаўнага кіравання маглі займаць прадстаўнікі шляхецкага саслоўя як каталіцкага, так і праваслаўнага веравызнання. Надалей заканадаўчае афармленне роўнасці ў правах усей шляхты “веры хрысціянскай” знайшло месца у Статуце Вялікага Княства Літоўскага 1588 г.
У XVI ст. буйныя феадалы Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага рознага этнічнага паходжання — беларускага, літоўскага, украінскага, рускага, розных вер — каталіцкай, праваслаўнай, пратэстанцкай — уяўлялі сабой адну сацыяльную трупу. Яна была аб’яднана агульнасцю палітычных, эканамічных, класа-вых інтарэсаў. Вялікае Княства Літоўскае стала іх супольнай дзяржавай — Айчынай. Нездарма у першай палове XVI ст. у найвышэйшым органе ўлады — Гаспадарскай Радзе — не сустракалася груповак, якія б утварыліся на аснове этнічных ці рэлігійных адрозненняў.
Такім чынам, пасля першага — ваенна-абарончага — аб’яднання у XIII —XIV стст. беларускіх і балцкіх зямель у адзіную дзяржаву і амаль двухсотгадовага перыяду “прыціркі” этнасаў поліэтнічнага дзяржаўнага ўтварэння у XVI ст. адбылося другое — дзяржаўна-палітычнае — аб’яднанне грамадства Вялікага Княства. У гэты час на другі план адыходзяць мясцовыя, этнічныя, рэлігійныя інтарэсы, а найперш усведамляецца агульнадзяржаўны ліцвінскі патрыятызм.
Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае XVI ст. увайшло ў сусветную гісторыю як адна з першых еўрапейскіх дзяржаў, што стварыла ўнікальны узор палітычнага і грамадскага ладу, прававой дэмакратыі, мірнага суіснавання ды супрацоўніцтва розных народаў і царкоўна-рэлігійных сістэм.
3. Развіццё эканамічных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XIII – першай палове XVII стст.
Аснову эканамічнага развіцця беларускіх зямель у другой палове XIII — першай палове XVII ст. складала сельская гаспадарка, з якой былі цесна звязаны рамяство і промыслы. Галоўнымі галінамі сельскай гаспадаркі з’яўляліся земляробства і жывёлагадоўля.
Права ўласнасці на зямлю ў феадальную эпоху манапольна належала класу феадалаў. Буйнейшым феадалам была дзяржава, якая мела ва ўласнасці вялікія зямельныя абшары. Значнай колькасцю фондаў так званых гаспадарскіх зямель валодаў вялікі князь. Усе больш зямельных угоддзяў з рук манарха пападала ва ўласнасць шляхты. У сярэдзіне XVI ст. колькасць шляхты, якая мела землі на Беларусі, складала каля 162 тыс. чалавек (9 % усяго насельніцтва). Валодалі маёнткамі на беларускіх землях царкоўныя ўстановы ды іерархіі.
У XIV — першай палове XV ст. панская гаспадарка насіла натуральны характар, задавальняючы неабходныя патрэбы землеўласнікаў. Але ўжо з другой паловы XV ст. усе больш характэрным для гаспадарання становіцца паглыбленне грамадскага падзелу працы. Самае яскравае сведчанне гэтага — хуткі рост колькасці гарадоў і мястэчак — цэнтраў рамяства і гандлю. У сувязі з гэтым далейшае пашырэнне атрымаў унутраны рынак, дзе збываліся прадукты сельскай гаспадаркі і купляліся неабходныя рамесныя вырабы. Павелічэнне попыту на сельскагаспадарчую прадукцыю ў краінах Заходняй Еўропы садзейнічала і пашырэнню знешняга гандлю. Усе большыя прыбыткі даваў феадалам гандаль збожжам. Каб павялічыць колькасць панскай ворнай зямлі, трэба было прымушаць сялян працаваць на ей. Гэта выклікала неабходнасць карэнным чынам перабудоўваць панскую гаспадарку. На змену ранейшаму панскаму двару, гаспадарка якога забяспечвала толькі унутраныя патрэбы землеўласніка, прыйшоў фальварак, які арыентавауся галоўным чынам на рынак. Вытворчасць у такой гаспадарцы была заснавана на працы не нявольнай чэлядзі, а селяніна-паншчынніка.
Рэарганізацыя панскай гаспадаркі паступова набірала тэмпы. На працягу XV ст. спарадычна з’яўляюцца фальваркі, з пачатку ж XVI ст. усе большае значэнне набываюць двары з панскай ворнай зямлёй. Панямонне і Падзвінне — рэгіёны сплаўных рэк з развітымі знешнімі гандлёвымі сувязямі — сталі тэрыторыяй, дзе ўпершыню сустракаецца панская гаспадарка — фальварак. Да сярэдзіны XVI ст. на той частцы тэрыторыі Беларусі, якая была звязана сплаўнымі рэкамі Буг, Неман і Дзвіна, дзе знаходзіліся буйныя гандлёвыя цэнтры, і якая не пад-вяргалася пастаянным ваенным разбурэнням, фальварак стаў асноўнай формай арганізацыі гаспадаркі феадалаў.
“Устава на валокі” 1557 г. з’яўляецца дакументам, які не распачынаў рэформу, а ужо падсумоўваў пэўны вопыт фальварачнага гаспадарання. Паводле “Уставы” зямля наразалася на валокі (21,36 га). Часцей за ўсё сялянская сям’я не магла ўзяць сабе цэлую валоку, каб выконваць вызначаныя павін-насці. Тады дазвалялася дзвюм — тром сем’ям браць валоку і несці з яе павіннасці. Фальварак ствараўся на лепшых землях, якія адразаліся ад сялянскіх надзелаў, з разлікам на апрацоўку адной фальваркавай валокі — 7. сялянскіх валок. У канцы XVI ст. аднавалочны надзел у сялянскай сям’і быў параўнаўча рэдкай з’явай. У тэты час з 4293 гаспадарак у васьмі паветах Беларусі 1526 (34,9 %) размяшчаліся на плошчы у адну ці болей валок.
Эканамічная эвалюцыя панскай гаспадаркі выклікала істотныя змены у становішчы сялянскіх мае. Развіццё фальварачна-паншчыннай сістэмы паскарала прымацаванне сялян да зямлі. Дзяржава рэагавала на патрэбы пануючага класа, задавальняючы заканадаўчымі нормамі імкненне феадалаў павялічваць колькасць прыгонных. Аб гэтым сведчаць прывілей 1447 г., які паклаў пачатак юрьщычнага запрыгоньвання сялянства, Статуты Вялікага Княства Літоўскага 1529, 1566, 1588 гг., апошні з якіх завяршаў гэты працэс. Раней існаваўшыя катэгорыі сялян (“чэлядзь нявольная”, “людзі пахожыя”, “непахожыя”) паступова ператварыліся ў прыгоннае сялянства.
Па формах рэнты сяляне падраздзяляліся на наступныя асноўныя катэгорыі: “даннікі”, “цяглыя”, “чыншавыя”. Да канца XV ст., у час панавання натуральнай гаспадаркі, першая група пераважала. Даніна натурай была галоўнай у сістэме павіннасцяў. Але па меры ўсталявання фальварачна-паншчыннай сістэмы на захадзе Беларусі на першае месца выходзіць паншчына — праца ў панскай гаспадарцы. Тэксты грамат з Полацкай зямлі ужо называюць “прыгон” у якасці павіннасці.
У пачатку XVI ст. устанавілася паншчына памерам 1 дзень у тыдзень з адзінкі абкладання. Да сярэдзіны ста-годдзя яна дасягнула у сярэднім 2 дні на тыдзень. Факты сведчаць, што паншчына ў другой палове XVI — першай палове XVII ст. стала адной з галоўных павіннасцяў сялян на беларускіх землях. Аналіз рэнтавай структуры сялянскіх надзелаў у прыватнаўласніцкіх маёнтках Беларусі паказаў, што на захадзе 58 %, а з улікам складаных надзелаў з цяглай доляй 64,9 % сялянскіх гаспадарак у другой палове XVI — першай палове XVII ст. мелі цяглыя надзелы.
Памер паншчыны землеўласнік вызначаў асабіста, з улікам захавання магчымасці весці гаспадарку сялянам на сваім надзеле, а таксама з улікам вастрыні і размаху супраціўлення эксплуатуемьгх падданых феадальнаму прыгнёту. 3 сярэдзіны XVI ст. паншчына частей за ўсё вызначалася колькасцю рабочых дзён з валокі ці яе часткі. Паншчыну адбывалі зімой і летам, мужчыны і жанчыны. На працу сяляне павінны былі выходзіць ці з рабочай жывёлай, ці без яе — па неабходнасці. Феадалы жорстка каралі сялян, калі тыя спазняліся ці не выходзілі на працу ў вызначаныя дні.
Інакш праходзіў працэс развіцця панскай гаспадаркі на ўсходзе Беларусі. Там фальварак быў рэдкай з’явай, прычым ён ствараўся толькі дзеля задавальнення патрэб феадальнай адміністрацыі. Панская гаспадарка на ўсходзе мела не земляробчы, а пераважна прамысловы характар (вытворчасць лесаматэрыялаў, попелу, дзёгцю, смалы і інш.). Асноўным вытворцам сельскагаспадарчай прадукцыі ва ўсходняй Беларусі з’яўлялася сялянская гаспадарка, якая яшчэ не ведала паншчыны.
Умоўную мяжу паміж захадам і ўсходам Беларусі, дзе у XVI ст. назіралася розніца у эвалюцыі рэнтавых адносін, можна правесці па лініі Орша — Барысаў — Менск- — Слуцк — Пінск.
Акрамя паншчыны сяляне давал і дзякло, якое складалася са збожжа, прадуктаў жывёлагадоўлі, промыслаў і інш., грашовы чынш. Ва ўсходняй Беларусі галоўнай павіннасцю заставалася даніна, прычым большай часткай дарагім футрам, мёдам. У дадзены перыяд у гэтым рэгіёне назіраецца тэндэнцыя да змены натуральнай дані грашовым эквівалентам.
У XIV — XVI стст. на Беларусі назіраўся інтэнсіўны працэс урбанізацыі. Калі да 1500 г. крыніцы падаюць звесткі аб 83 гарадах Вялікага Княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага, то з 1500 па 1600 г. згадваюцца 530 гарадскіх пасяленняў, 387 з якіх знаходзіліся на тэрыторыі нашага края. Населенасць гарадоў была не надта вялікая: ад 1,5 да 3 тыс. .жыхароў. Але меліся і буйныя цэнтры — болын 10 тыс. насельнікаў. Вызначаўся сярод беларускіх гарадоў найстаражытнейшы Полацк.
Некаторыя беларускія гарады XIV — XVI стст. сталі буйнымі цэнтрамі рамяства. Гэта ў першую чаргу Бярэсце, Гародня, Слуцк, Менск, Магілёў. Рамяство тут было прадстаўлена некалькімі дзесяткамі прафесій. 3 мэтай абароны рамеснай вытворчасці ад самавольстваў феадалаў, канкурэнцыі і для наладжвання збыту прадукцыі гарадскія рамеснікі аб’ядноўваліся ў цэхі.
Выдзяленне мяшчанства у асобнае саслоўе спарадзіла імкненне з іх боку ператварыць горад у непадлеглую для ўмяшальніцтва землеўладальнікаў тэрыторыю. Гараджане дамагаліся і ўрэшце дабіваліся ад вярхоўнай улады надання іх населеным пунктам магдэбургскага права. Паводле яго мяшчане выходзілі з-пад юрысдыкцыі землеўласнікаў, вызваляліся ад шэрага феадальных павіннасцяў, выбіралі гарадскія органы ўлады — магістрат, суд. Аднымі з першых беларускіх гарадоў, якія атрымалі права на самакіраванне, былі Бярэсце (1390), Слуцк (1441), Гародня (1496), Полацк (1498), Менск (1499).
Адной з галоўных гарадскіх функцый была гандлёвая. Рынкі гарадоў звязвалі паміж сабой усе рэгіёны Вялікага Княства. Беларускія ж купцы — “госці” — пракладвалі гасцінцы — тракты да Варшавы, Познані, Гданьска, Рыгі, Кралеўца (Калінінграда), Ноўгарада, Цверы, Масквы, звязваючы тым самым Заходнюю Еўропу з усходнім светам.
Такім чынам, разгледжаныя асаблівасці аграрных адносін і ўрбанізацыйных працэсаў на беларускіх землях дазваляюць заключыць, што XV — першая палова XVII ст. — час глыбокіх сацыяльна-эканамічных зрухаў, якія ўзламвалі векавыя традыцыі феадальных асноў і стваралі спрыяльную глебу для развіцця новых вытворча-грамадскіх адносін. На жаль, гэтыя працэсы былі перапынены крывавымі войнамі сярэдзіны XVII — пачатку XVIII ст.
Комментариев нет.