KАHСТЫТУЦЫЯ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ


KАHСТЫТУЦЫЯ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

ЗМЕСТ

РАЗДЗЕЛ I. Асновы
канстытуцыйнага ладу (артыкулы 120)

РАЗДЗЕЛ II. Асоба,
грамадства, дзяржава (артыкулы 2163)

РАЗДЗЕЛ III. Выбарчая
сiстэма. Рэферэндум (артыкулы 6478)

Глава 1. Выбарчая сiстэма(артыкулы
6472)

Глава 2. Рэферэндум
(народнае галасаванне) (артыкулы 7378)

РАЗДЗЕЛ IV. Прэзiдэнт,
Парламент, Урад, суд (артыкулы 79116)

Глава 3. Прэзiдэнт
Рэспублiкi Беларусь (артыкулы 7989)

Глава 4. Парламент
- Нацыянальны сход (артыкулы 90105)

Глава
5.
Урад – Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь (артыкулы 106
108)

Глава 6. Суд (артыкулы 109
- 116)

РАЗДЗЕЛ V. Мясцовае
кiраванне i самакiраванне (артыкулы 117124)

РАЗДЗЕЛ VI. Пракуратура. Камiтэт дзяржаўнага кантролю (артыкулы 125
- 131)

Глава 7. Пракуратура (артыкулы 125
- 128)

Глава 8. Камiтэт
дзяржаўнага кантролю (артыкулы 129131)

РАЗДЗЕЛ VII. Фiнансава-крэдытная сiстэма Рэспублiкi Беларусь (артыкулы 132136)

РАЗДЗЕЛ VIII. Дзеянне Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i парадак
яе змянення (артыкулы 137140)

РАЗДЗЕЛ IX. Заключныя
i пераходныя палажэннi (артыкулы 141146)

KАHСТЫТУЦЫЯ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

Мы, народ Рэспублiкi Беларусь (Беларусi),

зыходзячы з адказнасцi за цяперашнi стан i будучыню Беларусi,

усведамляючы сябе паўнапраўным суб’ектам сусветнага супольнiцтва i пацвярджаючы сваю прыхiльнасць да агульначалавечых каштоўнасцей,

грунтуючыся на сваiм неад’емным праве на самавызначэнне,

абапiраючыся на шматвяковую гiсторыю развiцця беларускай дзяржаўнасцi,

iмкнучыся зацвердзiць правы i свабоды кожнага грамадзянiна Рэспублiкi Беларусь, жадаючы забяспечыць грамадзянскую згоду, непахiсныя ўстоi народаўладдзя i прававой дзяржавы, прымаем гэтую Канстытуцыю – Асноўны Рэспублiкi Беларусь.

РАЗДЗЕЛ I

АСНОВЫ КАНСТЫТУЦЫЙHАГА ЛАДУ

Артыкул 1. Рэспублiка Беларусь — унiтарная дэмакратычная
сацыяльная прававая дзяржава.

Рэспублiка Беларусь валодае вяршэнствам i паўнатой улады на сваёй тэрыторыi, самастойна
ажыццяўляе ўнутраную i знешнюю палiтыку.

Рэспублiка Беларусь абараняе сваю незалежнасць i тэрытарыяльную цэласнасць, канстытуцыйны
лад, забяспечвае законнасць i правапарадак.

Артыкул 2. Чалавек, яго правы, свабоды i гарантыi iх
рэалiзацыi з’яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю i мэтай грамадства i дзяржавы.

Дзяржава адказная перад грамадзянiнам за стварэнне ўмоў для
свабоднага i годнага развiцця асобы. Грамадзянiн адказны перад дзяржавай за
няўхiльнае выкананне абавязкаў, якiя ўскладзены на яго Канстытуцыяй.

Артыкул 3. Адзiнай крынiцай дзяржаўнай улады i носьбiтам
суверэнiтэту ў Рэспублiцы Беларусь з’яўляецца народ. Народ ажыццяўляе сваю ўладу непасрэдна,
праз прадстаўнiчыя i iншыя органы ў формах i межах, вызначаных Канстытуцыяй.

Любыя дзеяннi па змяненню канстытуцыйнага ладу i дасягненню дзяржаўнай
улады гвалтоўнымi метадамi, а таксама шляхам iншага парушэння законаў Рэспублiкi
Беларусь караюцца згодна з законам.

Артыкул 4. Дэмакратыя ў Рэспублiцы Беларусь ажыццяўляецца
на аснове разнастайнасцi палiтычных iнстытутаў, iдэалогiй i поглядаў.

Iдэалогiя палiтычных партый, рэлiгiйных або iншых грамадскiх аб’яднанняў, сацыяльных
груп не можа ўстанаўлiвацца ў якасцi абавязковай для грамадзян.

Артыкул 5. Палiтычныя партыi, iншыя грамадскiя аб’яднаннi,
дзейнiчаючы ў рамках Канстытуцыi i законаў Рэспублiкi Беларусь, садзейнiчаюць выяўленню
i выказванню палiтычнай волi грамадзян, удзельнiчаюць у выбарах.

Палiтычныя партыi i iншыя грамадскiя аб’яднаннi маюць карыстацца дзяржаўнымi
сродкамi масавай iнфармацыi ў парадку, вызначаным заканадаўствам.

Забараняецца стварэнне i дзейнасць палiтычных партый, а таксама iншых грамадскiх аб’яднанняў,
якiя маюць на мэце гвалтоўнае змяненне канстытуцыйнага ладу цi вядуць прапаганду
вайны, сацыяльнай, нацыянальнай, рэлiгiйнай i расавай варожасцi.

Артыкул 6. Дзяржаўная ўлада ў Рэспублiцы Беларусь
ажыццяўляецца на аснове падзелу яе на заканадаўчую, выканаўчую i судовую. Дзяржаўныя
органы ў межах сваiх паўнамоцтваў самастойныя: яны ўзаемадзейнiчаюць памiж
сабой, стрымлiваюць i ўраўнаважваюць адзiн аднаго.

Артыкул 7. У Рэспублiцы Беларусь устанаўлiваецца прынцып
вяршэнства права.

Дзяржава, усе яе органы i службовыя асобы дзейнiчаюць у межах Канстытуцыi
i прынятых у адпаведнасцi з ёю актаў заканадаўства.

Прававыя акты або iх асобныя палажэннi, прызнаныя ва ўстаноўленым законам
парадку супярэчнымi з палажэннямi Канстытуцыi, не маюць юрыдычнай сiлы.

Нарматыўныя акты дзяржаўных
органаў публiкуюцца або даводзяцца да ўсеагульнага ведама iншым прадугледжаным
законам спосабам.

Артыкул 8. Рэспублiка Беларусь прызнае прыярытэт
агульнапрызнаных прынцыпаў мiжнароднага права i забяспечвае адпаведнасць iм заканадаўства.

Рэспублiка Беларусь у адпаведнасцi з нормамi мiжнароднага права можа на
добраахвотнай аснове ўваходзiць у мiждзяржаўныя ўтварэннi i выходзiць з iх.

Hе дапускаецца заключэнне мiжнародных дагавораў, якiя супярэчаць Канстытуцыi.

Артыкул 9. Тэрыторыя Рэспублiкi Беларусь з’яўляецца
натуральнай умовай iснавання i прасторавай мяжой самавызначэння народа, асновай яго
дабрабыту i суверэнiтэту Рэспублiкi Беларусь.

Тэрыторыя Беларусi адзiная i неадчужальная.

Тэрыторыя падзяляецца на вобласцi, раёны, гарады i iншыя
адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльныя адзiнкi. Адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльны падзел
дзяржавы вызначаецца заканадаўствам.

Артыкул 10. Грамадзянiну Рэспублiкi Беларусь
гарантуецца абарона i заступнiцтва дзяржавы як на тэрыторыi Беларусi, так i за яе межамi.

Нiхто не можа быць пазбаўлены грамадзянства Рэспублiкi Беларусь або права змянiць
грамадзянства.

Грамадзянiн Рэспублiкi Беларусь не можа быць выдадзены замежнай
дзяржаве, калi iншае не прадугледжана мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi
Беларусь.

Hабыццё i страта грамадзянства ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з законам.

Артыкул 11. Замежныя грамадзяне i асобы без
грамадзянства на тэрыторыi Беларусi карыстаюцца правамi i свабодамi i выконваюць абавязкi
нароўнi з грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь, калi iншае не вызначана Канстытуцыяй,
законамi i мiжнароднымi дагаворамi.

Артыкул 12. Рэспублiка Беларусь можа надаваць права
прытулку асобам, якiя церпяць пераслед у iншых дзяржавах за палiтычныя, рэлiгiйныя
перакананнi або нацыянальную прыналежнасць.

Артыкул 13. Уласнасць можа быць дзяржаўнай i прыватнай.
Дзяржава надае ўсiм роўныя правы для ажыццяўлення гаспадарчай i iншай дзейнасцi,
акрамя забароненай законам, i гарантуе роўную абарону i роўныя ўмовы для
развiцця ўсiх форм уласнасцi.

Дзяржава садзейнiчае развiццю кааперацыi.

Дзяржава гарантуе ўсiм роўныя магчымасцi свабоднага выкарыстання здольнасцей
i маёмасцi для прадпрымальнiцкай i iншай не забароненай законам эканамiчнай
дзейнасцi.

Дзяржава ажыццяўляе рэгуляванне эканамiчнай дзейнасцi ў iнтарэсах
чалавека i грамадства; забяспечвае накiраванне i каардынацыю дзяржаўнай
i прыватнай эканамiчнай дзейнасцi ў сацыяльных мэтах.

Нетры, воды, лясы складаюць выключную ўласнасць дзяржавы. Землi сельскагаспадарчага
прызначэння знаходзяцца ва ўласнасцi дзяржавы.

Законам могуць быць вызначаны i iншыя аб’екты, якiя знаходзяцца толькi ва ўласнасцi
дзяржавы, або ўстаноўлены асобы парадак пераходу iх у прыватную ўласнасць, а таксама замацавана
выключнае права дзяржавы на ажыццяўленне асобных вiдаў дзейнасцi.

Дзяржава гарантуе працоўным права прымаць удзел у кiраваннi прадпрыемствамi, арганiзацыямi
i ўстановамi з мэтай павышэння эфектыўнасцi iх работы i паляпшэння сацыяльна-эканамiчнага
ўзроўню жыцця.

Артыкул 14. Дзяржава рэгулюе адносiны памiж сацыяльнымi,
нацыянальнымi i iншымi супольнасцямi на аснове прынцыпаў роўнасцi перад законам, павагi
iх правоў i iнтарэсаў.

Адносiны ў сацыяльна-працоўнай сферы памiж органамi
дзяржаўнага кiравання, аб’яднаннямi наймальнiкаў i прафесiйнымi саюзамi
ажыццяўляюцца на прынцыпах сацыяльнага партнёрства i ўзаемадзеяння бакоў.

Артыкул 15. Дзяржава адказная за захаванне
гiсторыка-культурнай i духоўнай спадчыны, свабоднае развiццё культур усiх нацыянальных
супольнасцей, якiя пражываюць у Рэспублiцы Беларусь.

Артыкул 16. Рэлiгii i веравызнаннi роўныя перад законам.

Узаемаадносiны дзяржавы i рэлiгiйных арганiзацый рэгулююцца законам з улiкам iх уплыву
на фармiраванне духоўных, культурных i дзяржаўных традыцый беларускага народа.

Забараняецца дзейнасць рэлiгiйных арганiзацый, iх органаў i прадстаўнiкоў,
якая накiравана супраць суверэнiтэту Рэспублiкi Беларусь, яе канстытуцыйнага
ладу i грамадзянскай згоды цi звязана з парушэннем правоў i свабод грамадзян,
а таксама перашкаджае выкананню грамадзянамi iх дзяржаўных, грамадскiх,
сямейных абавязкаў або прычыняе шкоду iх здароўю i маральнасцi.

Артыкул 17. Дзяржаўнымi мовамi ў Рэспублiцы
Беларусь з’яўляюцца беларуская i руская мовы.

Артыкул 18. Рэспублiка Беларусь у сваёй знешняй
палiтыцы зыходзiць з прынцыпаў роўнасцi дзяржаў, непрымянення сiлы або пагрозы сiлай,
непарушнасцi межаў, мiрнага ўрэгулявання спрэчак, неўмяшання ва ўнутраныя справы i iншых
агульнапрызнаных прынцыпаў i нормаў мiжнароднага права.

Рэспублiка Беларусь ставiць за мэту зрабiць сваю тэрыторыю бяз’ядзернай зонай, а дзяржаву –
нейтральнай.

Артыкул 19. Сiмваламi Рэспублiкi Беларусь
як суверэннай дзяржавы з’яўляюцца яе Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб i Дзяржаўны гiмн.

Артыкул 20. Сталiца Рэспублiкi Беларусь
– горад Мiнск.

горада Мiнска вызначаецца законам.

РАЗДЗЕЛ II

АСОБА, ГРАМАДСТВА, ДЗЯРЖАВА

Артыкул 21. Забеспячэнне правоў i свабод
грамадзян Рэспублiкi Беларусь з’яўляецца найвышэйшай мэтай дзяржавы.

Кожны мае права на годны ўзровень жыцця, уключаючы дастатковае харчаванне, адзенне,
жыллё i пастаяннае паляпшэнне неабходных для гэтага ўмоў.

Дзяржава гарантуе правы i свабоды грамадзян Беларусi, замацаваныя ў Канстытуцыi, законах
i прадугледжаныя мiжнароднымi абавязацельствамi дзяржавы.

Артыкул 22. Усе роўныя перад законам i маюць права
без усякай дыскрымiнацыi на роўную абарону правоў i законных iнтарэсаў.

Артыкул 23. Абмежаванне правоў i свабод асобы
дапускаецца толькi ў выпадках, прадугледжаных законам, у iнтарэсах нацыянальнай бяспекi,
грамадскага парадку, абароны маралi, здароўя насельнiцтва, правоў i свабод iншых асоб.

Нiхто не можа карыстацца перавагамi i прывiлеямi, якiя супярэчаць закону.

Артыкул 24. Кожны мае права на жыццё.

Дзяржава абараняе жыццё чалавека ад любых супрацьпраўных замахаў.

Смяротная кара да яе адмены можа прымяняцца ў адпаведнасцi з законам як выключная
мера пакарання за асаблiва цяжкiя злачынствы i толькi згодна з прыгаворам суда.

Артыкул 25. Дзяржава забяспечвае свабоду,
недатыкальнасць i годнасць асобы. Абмежаванне або пазбаўленне асабiстай
свабоды магчыма ў выпадках i парадку, устаноўленых законам.

Асоба, узятая пад варту, мае права на судовую праверку законнасцi яе затрымання або арышту.

Нiхто не павiнен падвяргацца катаванням, жорсткаму, бесчалавечнаму або
зневажальнаму да яго годнасцi абыходжанню цi пакаранню, а таксама без яго
згоды падвяргацца медыцынскiм або iншым доследам.

Артыкул 26. Нiхто не можа быць прызнаны
вiнаватым у злачынстве, калi яго вiна не будзе ў прадугледжаным законам
парадку даказана i ўстаноўлена прыгаворам суда, якi ўступiў у законную
сiлу. Той, каго абвiнавачваюць, не павiнен даказваць сваю невiнаватасць.

Артыкул 27. Нiхто не павiнен прымушацца даваць
паказаннi i тлумачэннi
супраць самога сябе, членаў сваёй сям’i, блiзкiх родных. Доказы, атрыманыя
з парушэннем закона, не маюць юрыдычнай сiлы.

Артыкул 28. Кожны мае права на абарону ад
незаконнага ўмяшання
ў яго асабiстае жыццё, у тым лiку ад замаху на тайну яго карэспандэнцыi,
тэлефонных i iншых паведамленняў, на яго гонар i годнасць.

Артыкул 29. Недатыкальнасць жылля i iншых законных
уладанняў грамадзян гарантуецца. Нiхто не мае права без законнай падставы ўвайсцi
ў жыллё i iншае законнае ўладанне грамадзянiна супраць яго волi.

Артыкул 30. Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь маюць
права свабодна
перамяшчацца i выбiраць месца жыхарства ў межах Рэспублiкi Беларусь, пакiдаць
яе i бесперашкодна вяртацца назад.

Артыкул 31. Кожны мае права самастойна
вызначаць свае адносiны да рэлiгii, асабiста або сумесна з iншымi вызнаваць
любую рэлiгiю або не вызнаваць нiякай, выказваць i распаўсюджваць перакананнi,
звязаныя з адносiнамi да рэлiгii, удзельнiчаць у адпраўленнi рэлiгiйных
культаў, рытуалаў, абрадаў, не забароненых законам.

Артыкул 32. Шлюб, сям’я, мацярынства,
бацькоўства i дзяцiнства знаходзяцца пад абаронай дзяржавы.

Жанчына i мужчына па дасягненнi шлюбнага
ўзросту маюць права на добраахвотнай аснове ўступiць у шлюб i стварыць
сям’ю. Муж i жонка раўнапраўныя ў сямейных адносiнах.

Бацькi або асобы, якiя iх замяняюць, маюць права i абавязаны выхоўваць дзяцей,
клапацiцца аб iх здароўi, развiццi i навучаннi. Дзiця не павiнна падвяргацца жорсткаму
абыходжанню або знявазе, прыцягвацца да работ, якiя могуць нанесцi шкоду
яго фiзiчнаму, разумоваму або маральнаму развiццю. Дзецi абавязаны клапацiцца
пра бацькоў, а таксама пра асоб, якiя iх замяняюць, i аказваць iм дапамогу.

Дзецi могуць быць аддзелены ад сваёй сям’i супраць волi бацькоў i iншых
асоб, якiя iх замяняюць, толькi на падставе рашэння суда, калi бацькi або
iншыя асобы, якiя iх замяняюць, не выконваюць сваiх абавязкаў.

Жанчынам забяспечваецца прадастаўленне роўных з мужчынамi магчымасцей у атрыманнi
адукацыi i прафесiйнай падрыхтоўцы, у працы i вылучэннi па службе (рабоце),
у грамадска-палiтычнай, культурнай i iншых сферах дзейнасцi, а таксама
стварэнне ўмоў для аховы iх працы i здароўя.

Моладзi гарантуецца права на яе духоўнае, маральнае i фiзiчнае развiццё.

Дзяржава стварае неабходныя ўмовы для свабоднага i эфектыўнага ўдзелу моладзi
ў палiтычным, сацыяльным, эканамiчным i культурным развiццi.

Артыкул 33. Кожнаму гарантуецца свабода
поглядаў, перакананняў i iх свабоднае выказванне.

Нiхто не можа быць прымушаны да выказвання сваiх перакананняў або адмовы ад iх.

Манапалiзацыя сродкаў масавай iнфармацыi дзяржавай, грамадскiмi аб’яднаннямi
або асобнымi грамадзянамi, а таксама цэнзура не дапускаюцца.

Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь
гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай
iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб’яднанняў, аб
палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя.

Дзяржаўныя органы, грамадскiя аб’яднаннi, службовыя асобы абавязаны
даць грамадзянiну Рэспублiкi Беларусь магчымасць азнаёмiцца з матэрыяламi,
якiя закранаюць яго правы i законныя iнтарэсы.

Карыстанне iнфармацыяй можа быць абмежавана заканадаўствам у мэтах абароны гонару,
годнасцi, асабiстага
i сямейнага жыцця грамадзян i поўнага ажыццяўлення iмi сваiх правоў.

Артыкул 35. Свабода сходаў, мiтынгаў, вулiчных шэсцяў,
дэманстрацый i пiкетавання, якiя не парушаюць правапарадак i правы iншых грамадзян Рэспублiкi
Беларусь, гарантуецца дзяржавай. Парадак правядзення ўказаных мерапрыемстваў
вызначаецца законам.

Артыкул 36. Кожны мае права на свабоду аб’яднанняў.

Суддзi, пракурорскiя работнiкi, супрацоўнiкi органаў унутраных спраў, Камiтэта
дзяржаўнага кантролю, органаў бяспекi, ваеннаслужачыя не могуць быць членамi палiтычных партый
i iншых грамадскiх аб’яднанняў, якiя дамагаюцца палiтычных мэт.

Артыкул 37. Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь маюць
права ўдзельнiчаць у вырашэннi дзяржаўных спраў як непасрэдна, так i праз свабодна выбраных
прадстаўнiкоў.

Непасрэдны ўдзел грамадзян у кiраваннi справамi грамадства
i дзяржавы забяспечваецца правядзеннем рэферэндумаў, абмеркаваннем праектаў
законаў i пытанняў рэспублiканскага i мясцовага значэння, iншымi вызначанымi
законам спосабамi.

У парадку, устаноўленым заканадаўствам, грамадзяне Рэспублiкi
Беларусь прымаюць удзел у абмеркаваннi пытанняў дзяржаўнага i грамадскага
жыцця на рэспублiканскiх i мясцовых сходах.

Артыкул 38. Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь маюць
права свабодна выбiраць i быць выбранымi ў дзяржаўныя органы на аснове ўсеагульнага, роўнага,
прамога або ўскоснага выбарчага права пры тайным галасаваннi.

Артыкул 39. Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь у
адпаведнасцi са сваiмi здольнасцямi, прафесiйнай падрыхтоўкай маюць права роўнага доступу
да любых пасад у дзяржаўных органах.

Артыкул 40. Кожны мае права накiроўваць асабiстыя
або калектыўныя звароты ў дзяржаўныя органы.

Дзяржаўныя органы, а таксама службовыя асобы
абавязаны разгледзець зварот i даць адказ па сутнасцi ў вызначаны законам
тэрмiн. Адмова ад разгляду пададзенай заявы павiнна быць пiсьмова матываванай.

Артыкул 41. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь
гарантуецца права на працу як найбольш годны спосаб самасцвярджэння чалавека, гэта значыць
права на выбар прафесii, роду заняткаў i работы ў адпаведнасцi з прызваннем,
здольнасцямi, адукацыяй, прафесiйнай падрыхтоўкай i з улiкам грамадскiх
патрэбнасцей, а таксама на здаровыя i бяспечныя ўмовы працы.

Дзяржава стварае ўмовы для поўнай занятасцi насельнiцтва. У выпадку незанятасцi асобы па
не залежных ад яе прычынах ёй гарантуецца навучанне новым спецыяльнасцям
i павышэнне квалiфiкацыi з улiкам грамадскiх патрэбнасцей, а таксама дапамога
па беспрацоўi ў адпаведнасцi з законам.

Грамадзяне маюць права на абарону
сваiх эканамiчных i сацыяльных iнтарэсаў, уключаючы права на аб’яднанне
ў прафесiйныя саюзы, заключэнне калектыўных дагавораў (пагадненняў) i права
на забастоўку.

Прымусовая праца забараняецца, акрамя работы або службы,
якая вызначаецца прыгаворам суда або ў адпаведнасцi з законам аб надзвычайным
i ваенным становiшчы.

Артыкул 42. Асобам, якiя працуюць па найму,
гарантуецца справядлiвая доля ўзнагароджання ў эканамiчных вынiках працы ў адпаведнасцi
з яе колькасцю, якасцю i грамадскiм значэннем, але не нiжэй за ўзровень, якi забяспечвае
iм i iх сем’ям свабоднае i годнае iснаванне.

Жанчыны i мужчыны, дарослыя i непаўналетнiя маюць права на роўнае ўзнагароджанне
за працу роўнай вартасцi.

Артыкул 43. Працоўныя маюць права на адпачынак.
Для тых, хто працуе па найму, гэта права забяспечваецца ўстанаўленнем рабочага тыдня,
якi не перавышае 40 гадзiн, скарочанай працягласцю работы ў начны час,
прадастаўленнем штогадовых аплатных водпускаў, дзён штотыднёвага адпачынку.

Артыкул 44. Дзяржава гарантуе кожнаму права
ўласнасцi i садзейнiчае яе набыццю.

Уласнiк мае права валодаць, карыстацца i распараджацца маёмасцю
як аднаасобна, так i сумесна з iншымi асобамi. Недатыкальнасць уласнасцi, права яе
атрымання ў спадчыну ахоўваюцца законам.

Уласнасць, набытая законным спосабам, абараняецца дзяржавай.

Дзяржава заахвочвае i ахоўвае зберажэннi грамадзян, стварае гарантыi вяртання ўкладаў.

Прымусовае адчужэнне маёмасцi дапускаецца толькi па матывах грамадскай неабходнасцi
пры захаваннi ўмоў i парадку, вызначаных законам, са своечасовым i поўным кампенсаваннем кошту
адчужанай маёмасцi, а таксама згодна з пастановай суда.

Ажыццяўленне права ўласнасцi не павiнна супярэчыць грамадскай карысцi i бяспецы, наносiць
шкоды навакольнаму асяроддзю, гiсторыка-культурным каштоўнасцям, уцiскаць
правы i абараняемыя законам iнтарэсы iншых асоб.

Артыкул 45. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь
гарантуецца права на ахову здароўя, уключаючы бясплатнае лячэнне ў дзяржаўных установах
аховы здароўя.

Дзяржава стварае ўмовы даступнага для ўсiх грамадзян медыцынскага абслугоўвання.

Права грамадзян Рэспублiкi Беларусь на ахову здароўя забяспечваецца
таксама развiццём фiзiчнай культуры i спорту, мерамi па аздараўленню навакольнага
асяроддзя, магчымасцю карыстання аздараўленчымi ўстановамi, удасканальваннем
аховы працы.

Артыкул 46. Кожны мае права на спрыяльнае
навакольнае асяроддзе i на пакрыццё шкоды, прычыненай парушэннем гэтага права.

Дзяржава ажыццяўляе кантроль за рацыянальным выкарыстаннем прыродных рэсурсаў у мэтах
абароны i паляпшэння ўмоў жыцця, а таксама аховы i аднаўлення навакольнага асяроддзя.

Артыкул 47. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь
гарантуецца права
на сацыяльнае забеспячэнне ў старасцi, у выпадку хваробы, iнвалiднасцi,
страты працаздольнасцi, страты кармiцеля i ў iншых выпадках, праду-гледжаных
законам. Дзяржава праяўляе асаблiвы клопат аб ветэранах вайны i працы,
а таксама аб асобах, якiя страцiлi здароўе пры абароне дзяржаўных i грамадскiх
iнтарэсаў.

Артыкул 48. Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь маюць
права на жыллё. Гэтае права забяспечваецца развiццём дзяржаўнага i прыватнага жыллёвага
фонду, садзейнiчаннем грамадзянам у набыццi жылля.

Грамадзянам, якiя маюць патрэбу ў сацыяльнай абароне, жыллё прадастаўляецца дзяржавай
i мясцовым самакiраваннем бясплатна або па даступнай для iх плаце ў адпаведнасцi з
заканадаўствам.

Нiхто не можа быць адвольна пазбаўлены жылля.

Артыкул 49. Кожны мае права на адукацыю.

Гарантуюцца даступнасць i бясплатнасць агульнай сярэдняй i прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi.

Сярэдняя спецыяльная i вышэйшая адукацыя даступная для ўсiх у адпаведнасцi са здольнасцямi
кожнага. Кожны можа на конкурснай аснове бясплатна атрымаць адпаведную адукацыю ў дзяржаўных
навучальных установах.

Артыкул 50. Кожны мае права захоўваць сваю
нацыянальную прыналежнасць, таксама як нiхто не можа быць прымушаны да вызначэння i
ўказання нацыянальнай прыналежнасцi.

Знявага нацыянальнай годнасцi караецца згодна з законам.

Кожны мае права карыстацца роднай мовай, выбiраць мову зносiн. Дзяржава
гарантуе ў адпаведнасцi з законам свабоду выбару мовы выхавання i навучання.

Артыкул 51. Кожны мае права на ўдзел у культурным
жыццi. Гэта права забяспечваецца агульнадаступнасцю каштоўнасцей айчыннай i сусветнай
культуры, якiя знаходзяцца ў дзяржаўных i грамадскiх фондах, развiццём
сеткi культурна-асветных устаноў.

Свабода мастацкай, навуковай, тэхнiчнай творчасцi i выкладання гарантуецца.

Iнтэлектуальная ўласнасць ахоўваецца законам. Дзяржава садзейнiчае развiццю культуры,
навуковых i тэхнiчных даследаванняў на карысць агульных iнтарэсаў.

Артыкул 52. Кожны, хто знаходзiцца на тэрыторыi
Рэспублiкi Беларусь, абавязаны выконваць яе Канстытуцыю, законы i паважаць нацыянальныя
традыцыi.

Артыкул 53. Кожны абавязаны паважаць годнасць, правы,
свабоды, законныя iнтарэсы iншых асоб.

Артыкул 54. Кожны абавязаны берагчы гiсторыка-культурную,
духоўную спадчыну i iншыя нацыянальныя каштоўнасцi.

Артыкул 55. Ахова прыроднага асяроддзя — абавязак
кожнага.

Артыкул 56. Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь абавязаны
прымаць удзел у фiнансаваннi дзяржаўных расходаў шляхам выплаты дзяржаўных падаткаў,
пошлiн i iншых плацяжоў.

Артыкул 57. Абарона Рэспублiкi Беларусь — абавязак i
свяшчэнны доўг грамадзянiна Рэспублiкi Беларусь.

Парадак праходжання вайсковай службы, падставы i ўмовы вызвалення ад вайсковай службы
цi замена яе альтэрнатыўнай вызначаюцца законам.

Артыкул 58. Нiхто не можа быць прымушаны да выканання
абавязкаў, якiя не прадугледжаны Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь i яе законамi, цi
да адмаўлення ад сваiх правоў.

Артыкул 59. Дзяржава абавязана прымаць усе даступныя
ёй меры дзеля стварэння ўнутранага i мiжнароднага парадку, неабходнага для поўнага
ажыццяўлення правоў i свабод грамадзян Рэспублiкi Беларусь, прадугледжаных
Канстытуцыяй.

Дзяржаўныя органы, службовыя i iншыя асобы, якiм даверана
выкананне дзяржаўных функцый, абавязаны ў межах сваёй кампетэнцыi прымаць
неабходныя меры для ажыццяўлення i абароны правоў i свабод асобы.

Гэтыя органы i асобы нясуць адказнасць за дзеяннi, якiя парушаюць правы i свабоды
асобы.

Артыкул 60. Кожнаму гарантуецца абарона яго правоў i
свабод кампетэнтным, незалежным i непрадузятым судом у вызначаныя законам тэрмiны.

З мэтай абароны правоў, свабод, гонару i годнасцi грамадзяне ў адпаведнасцi з законам
маюць права спагнаць у судовым парадку як маёмасную шкоду, так i матэрыяльнае
кампенсаванне маральнай шкоды.

Артыкул 61. Кожны мае права ў адпаведнасцi
з мiжнародна-прававымi актамi, якiя ратыфiкаваны Рэспублiкай Беларусь,
звяртацца ў мiжнародныя арганiзацыi з мэтай абароны сваiх правоў i свабод,
калi вычарпаны ўсе наяўныя ўнутрыдзяржаўныя сродкi прававой абароны.

Артыкул 62. Кожны мае права на юрыдычную дапамогу
для ажыццяўлення i абароны правоў i свабод, у тым лiку права карыстацца ў любы момант дапамогай
адвакатаў i iншых сваiх прадстаўнiкоў у судзе, iншых дзяржаўных органах,
органах мясцовага кiравання, на прадпрыемствах, ва ўстановах, у арганiзацыях,
грамадскiх аб’яднаннях i ў адносiнах са службовымi асобамi i грамадзянамi.
У выпадках, прадугледжаных законам, юрыдычная дапамога аказваецца за кошт
дзяржаўных сродкаў.

Процiдзеянне аказанню прававой дапамогi ў Рэспублiцы Беларусь забараняецца.

Артыкул 63. Ажыццяўленне прадугледжаных
гэтай Канстытуцыяй правоў i свабод асобы можа быць прыпынена толькi ва
ўмовах надзвычайнага або ваеннага становiшча ў парадку i межах, вызначаных
Канстытуцыяй i законам.

Пры ажыццяўленнi асобых мер у перыяд надзвычайнага становiшча не могуць абмяжоўвацца
правы, прадугледжаныя ў артыкуле 24, частцы трэцяй
артыкула 25, артыкулах
26
, 31 Канстытуцыi.

РАЗДЗЕЛ III

ВЫБАРЧАЯ СIСТЭМА. РЭФЕРЭНДУМ

ГЛАВА 1

ВЫБАРЧАЯ СIСТЭМА

Артыкул 64. Выбары дэпутатаў i iншых асоб, якiя выбiраюцца на дзяржаўныя пасады народам, з’яўляюцца ўсеагульнымi:
права выбiраць маюць грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, якiя дасягнулi 18 гадоў.

У выбарах не ўдзельнiчаюць грамадзяне, прызнаныя судом недзеяздольнымi, асобы, якiя ўтрымлiваюцца па прыгавору суда ў месцах пазбаўлення волi. У галасаваннi не прымаюць удзелу асобы, у адносiнах да якiх у парадку, устаноўленым крымiнальна-працэсуальным заканадаўствам, выбрана мера стрымання – утрыманне пад вартай. Любое прамое або ўскоснае абмежаванне выбарчых правоў грамадзян у iншых выпадках з’яўляецца недапушчальным i караецца згодна з законам.

Узроставы цэнз дэпутатаў i iншых асоб, якiя выбiраюцца на дзяржаўныя пасады, вызначаецца адпаведнымi законамi, калi iншае не прадугледжана Канстытуцыяй.

Артыкул 65. Выбары з’яўляюцца свабоднымi:
выбаршчык асабiста вырашае, цi ўдзельнiчаць яму ў выбарах i за каго галасаваць.

Падрыхтоўка i правядзенне выбараў праводзяцца адкрыта i галосна.

Артыкул 66. Выбары з’яўляюцца роўнымi:
выбаршчыкi маюць роўную колькасць галасоў.

Кандыдаты, якiя выбiраюцца на дзяржаўныя пасады, удзельнiчаюць у выбарах на роўных падставах.

Артыкул 67. Выбары дэпутатаў з’яўляюцца прамымi:
дэпутаты выбiраюцца грамадзянамi непасрэдна.

Артыкул 68. Галасаванне на выбарах з’яўляецца тайным:
кантроль за волевыяўленнем выбаршчыкаў у ходзе галасавання забараняецца.

Артыкул 69. Права вылучэння кандыдатаў у дэпутаты
належыць грамадскiм аб’яднанням, працоўным калектывам i грамадзянам у адпаведнасцi з законам.

Артыкул 70. Расходы на падрыхтоўку i правядзенне
выбараў ажыццяўляюцца за кошт дзяржавы ў межах выдзеленых на гэтыя мэты сродкаў. У выпадках,
прадугледжаных законам, расходы на падрыхтоўку i правядзенне выбараў могуць ажыццяўляцца за кошт сродкаў грамадскiх аб’яднанняў, прадпрыемстваў, устаноў, арганiзацый, грамадзян.

Артыкул 71. Правядзенне выбараў забяспечваюць
выбарчыя камiсii, калi iншае не прадугледжана Канстытуцыяй.

Парадак правядзення выбараў вызначаецца законамi Рэспублiкi Беларусь.

Выбары не праводзяцца ў перыяд надзвычайнага або ваеннага становiшча.

Артыкул 72. Адклiканне дэпутатаў ажыццяўляецца
па падставах, прадугледжаных законам.

Галасаванне аб адклiканнi дэпутата праводзiцца ў парадку, прадугледжаным для
выбрання дэпутата, па iнiцыятыве не менш дваццацi працэнтаў грамадзян, якiя валодаюць
выбарчым правам i пражываюць на адпаведнай тэрыторыi.

Падставы i парадак адклiкання членаў Савета Рэспублiкi ўстанаўлiваюцца законам.

ГЛАВА 2

РЭФЕРЭHДУМ (HАРОДHАЕ ГАЛАСАВАHHЕ)

Артыкул 73. Для вырашэння важнейшых
пытанняў дзяржаўнага i грамадскага жыцця могуць праводзiцца рэспублiканскiя
i мясцовыя рэферэндумы.

Артыкул 74. Рэспублiканскiя рэферэндумы назначаюцца
Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь па ўласнай iнiцыятыве, а таксама па прапанове Палаты
прадстаўнiкоў i Савета Рэспублiкi, якая прымаецца на iх раздзельных пасяджэннях
большасцю галасоў ад устаноўленага Канстытуцыяй складу (поўнага складу)
кожнай з палат, або па прапанове не менш як 450 тысяч грамадзян, якiя валодаюць
выбарчым правам, у тым лiку не менш як 30 тысяч грамадзян ад кожнай з абласцей
i горада Мiнска.

Прэзiдэнт пасля ўнясення на яго разгляд у адпаведнасцi з законам прапаноў
Палаты прадстаўнiкоў i Савета Рэспублiкi або грамадзян аб правядзеннi рэферэндуму
назначае рэспублiканскi рэферэндум.

Дата правядзення рэферэндуму ўстанаўлiваецца не пазней як праз тры месяцы з дня выдання
ўказа Прэзiдэнта аб назначэннi рэферэндуму.

Рашэннi, прынятыя рэспублiканскiм рэферэндумам, падпiсваюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 75. Мясцовыя рэферэндумы назначаюцца
адпаведнымi мясцовымi прадстаўнiчымi органамi па сваёй iнiцыятыве або па прапанове
не менш дзесяцi працэнтаў грамадзян, якiя валодаюць выбарчым правам i пражываюць на адпаведнай
тэрыторыi.

Артыкул 76. Рэферэндумы праводзяцца шляхам
усеагульнага, свабоднага, роўнага i тайнага галасавання.

У рэферэндумах удзельнiчаюць грамадзяне
Рэспублiкi Беларусь, якiя валодаюць выбарчым правам.

Артыкул 77. Рашэннi, прынятыя рэферэндумам, могуць
быць адменены або зменены толькi шляхам рэферэндуму, калi iншае
не будзе вызначана рэферэндумам.

Артыкул 78. Парадак правядзення рэспублiканскiх
i мясцовых рэферэндумаў, а таксама пералiк пытанняў, якiя не могуць быць
вынесены на рэферэндум, вызначаюцца законам Рэспублiкi Беларусь.

РАЗДЗЕЛ IV

ПРЭЗIДЭНТ, ПАРЛАМЕНТ, УРАД, СУД

ГЛАВА 3

ПРЭЗIДЭНТ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

Артыкул 79. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь
з’яўляецца Кiраўнiком дзяржавы, гарантам Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь,
правоў i свабод чалавека i грамадзянiна.

Прэзiдэнт увасабляе адзiнства народа, гарантуе рэалiзацыю асноўных напрамкаў унутранай
i знешняй палiтыкi, прадстаўляе Рэспублiку Беларусь у адносiнах з iншымi дзяржавамi
i мiжнароднымi арганiзацыямi. Прэзiдэнт прымае меры па ахове суверэнiтэту Рэспублiкi Беларусь,
яе нацыянальнай бяспекi i тэрытарыяльнай цэласнасцi, забяспечвае палiтычную
i эканамiчную стабiльнасць, пераемнасць i ўзаемадзеянне органаў дзяржаўнай
улады, ажыццяўляе пасрэднiцтва памiж органамi дзяржаўнай улады.

Прэзiдэнт валодае недатыкальнасцю, яго гонар i годнасць ахоўваюцца законам.

Артыкул 80. Прэзiдэнтам можа быць выбраны
грамадзянiн Рэспублiкi
Беларусь па нараджэнню, не маладзейшы за 35 гадоў, якi валодае выбарчым
правам i пастаянна пражывае ў Рэспублiцы Беларусь не менш дзесяцi гадоў
непасрэдна перад выбарамi.

Артыкул 81. Прэзiдэнт выбiраецца на пяць гадоў
непасрэдна народам Рэспублiкi Беларусь на аснове ўсеагульнага, свабоднага, роўнага i прамога
выбарчага права пры тайным галасаваннi. Адна i тая ж асоба можа быць Прэзiдэнтам
не больш двух тэрмiнаў.

Кандыдаты на пасаду Прэзiдэнта вылучаюцца грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь пры
наяўнасцi не менш як 100 тысяч подпiсаў выбаршчыкаў.

Выбары Прэзiдэнта назначаюцца Палатай прадстаўнiкоў не пазней чым за пяць
месяцаў i праводзяцца не пазней чым за два месяцы да сканчэння тэрмiну паўнамоцтваў
папярэдняга Прэзiдэнта.

Калi пасада Прэзiдэнта аказалася вакантнай, выбары праводзяцца не раней чым праз
30 дзён i не пазней чым праз 70 дзён з дня адкрыцця вакансii.


(Сказ другі часткі першай артыкула 81 Канстытуцыі выключаны на падставе рашэння рэспубліканскага рэферэндуму ад 17 кастрычніка 2004 года.)

Артыкул 82. Лiчыцца, што выбары адбылiся, калi ў
галасаваннi прынялi ўдзел больш паловы грамадзян Рэспублiкi Беларусь, уключаных у спiс
выбаршчыкаў.

Прэзiдэнт лiчыцца выбраным, калi за яго прагаласавала больш
як палова грамадзян Рэспублiкi Беларусь, якiя прынялi ўдзел у галасаваннi.

Калi нi адзiн з кандыдатаў не набраў неабходнай колькасцi галасоў, то ў
двухтыднёвы тэрмiн праводзiцца другi тур галасавання па двух кандыдатах,
якiя атрымалi найбольшую колькасць галасоў выбаршчыкаў. Выбраным лiчыцца
кандыдат у Прэзiдэнты, якi атрымаў пры паўторным галасаваннi больш паловы
галасоў выбаршчыкаў, якiя прынялi ўдзел у галасаваннi.

Парадак правядзення выбараў Прэзiдэнта вызначаецца законам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 83. Прэзiдэнт заступае на пасаду
пасля прынясення Прысягi наступнага зместу:

“Заступаючы на пасаду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь,
урачыста клянуся верна служыць народу Рэспублiкi Беларусь, паважаць i ахоўваць
правы i свабоды чалавека i грамадзянiна, захоўваць i абараняць Канстытуцыю
Рэспублiкi Беларусь, свята i добрасумленна выконваць ускладзеныя на мяне
высокiя абавязкi”.

Прысяга прыносiцца ва ўрачыстай абстаноўцы ў прысутнасцi
дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў i членаў Савета Рэспублiкi, суддзяў Канстытуцыйнага,
Вярхоўнага i Вышэйшага Гаспадарчага судоў не пазней двух месяцаў з дня
выбрання Прэзiдэнта. З моманту прынясення Прысягi нававыбраным Прэзiдэнтам
паўнамоцтвы папярэдняга Прэзiдэнта спыняюцца.

Артыкул 84. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь:

1) назначае рэспублiканскiя рэферэндумы;

2) назначае чарговыя i нечарговыя выбары ў Палату
прадстаўнiкоў, Савет Рэспублiкi i мясцовыя прадстаўнiчыя органы;

3) распускае палаты ў выпадках i ў парадку, прадугледжаных
Канстытуцыяй;

4) назначае шэсць членаў Цэнтральнай камiсii Рэспублiкi Беларусь па
выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў;

5) утварае, лiквiдуе i рэарганiзуе Адмiнiстрацыю Прэзiдэнта Рэспублiкi
Беларусь, iншыя органы дзяржаўнага кiравання, а таксама кансультатыўна-дарадчыя
i iншыя органы пры Прэзiдэнце;

6) са згоды Палаты прадстаўнiкоў назначае на пасаду Прэм’ер-мiнiстра;

7) вызначае структуру Урада Рэспублiкi Беларусь, назначае на пасаду
i вызваляе ад пасады намеснiкаў Прэм’ер-мiнiстра, мiнiстраў i iншых членаў
Урада, прымае рашэнне аб адстаўцы Урада або яго членаў;

8) са згоды Савета Рэспублiкi назначае на пасаду Старшыню Канстытуцыйнага
Суда, Старшыню Вярхоўнага Суда, Старшыню Вышэйшага Гаспадарчага Суда з
лiку суддзяў гэтых судоў;

9) са згоды Савета Рэспублiкi назначае на пасаду суддзяў Вярхоўнага
Суда, суддзяў Вышэйшага Гаспадарчага Суда, Старшыню Цэнтральнай камiсii
па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў, Генеральнага пракурора,
Старшыню i членаў Праўлення Нацыянальнага банка;

10) назначае шэсць суддзяў Канстытуцыйнага Суда, iншых суддзяў Рэспублiкi
Беларусь;

11) вызваляе ад пасады Старшыню i суддзяў Канстытуцыйнага Суда, Старшыню
i суддзяў Вярхоўнага Суда, Старшыню i суддзяў Вышэйшага Гаспадарчага Суда,
Старшыню i членаў Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх
рэферэндумаў, Генеральнага пракурора, Старшыню i членаў Праўлення Нацыянальнага
банка па падставах, прадугледжаных законам, з паведамленнем Савету Рэспублiкi;

12) назначае на пасаду i вызваляе ад пасады Старшыню Камiтэта дзяржаўнага
кантролю;

13) звяртаецца з пасланнямi да народа Рэспублiкi Беларусь аб становiшчы
ў дзяржаве i аб асноўных напрамках унутранай i знешняй палiтыкi;

14) звяртаецца са штогадовымi пасланнямi да Парламента, якiя заслухоўваюцца
без абмеркавання на пасяджэннях Палаты прадстаўнiкоў i Савета Рэспублiкi;
мае права ўдзельнiчаць у рабоце Парламента i яго органаў, выступаць перад
iмi ў любы час з прамовай або паведамленнем;

15) мае права старшынстваваць на пасяджэннях Урада Рэспублiкi Беларусь;

16) назначае кiраўнiкоў рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання
i вызначае iх статус; назначае прадстаўнiкоў Прэзiдэнта ў Парламенце i
iншых службовых асоб, пасады якiх вызначаны ў адпаведнасцi з заканадаўствам,
калi iншае не прадугледжана Канстытуцыяй;

17) вырашае пытаннi аб прыёме ў грамадзянства Рэспублiкi Беларусь,
яго спыненнi i прадастаўленнi прытулку;

18) устанаўлiвае дзяржаўныя святы i святочныя днi, узнагароджвае дзяржаўнымi
ўзнагародамi, прысвойвае класныя чыны i званнi;

19) ажыццяўляе памiлаванне асуджаных;

20) вядзе перагаворы i падпiсвае мiжнародныя дагаворы, назначае i адклiкае
дыпламатычных прадстаўнiкоў Рэспублiкi Беларусь у замежных дзяржавах i
пры мiжнародных арганiзацыях;

21) прымае даверчыя i адзыўныя граматы акрэдытаваных пры iм дыпламатычных
прадстаўнiкоў замежных дзяржаў;

22) у выпадку стыхiйнага бедства, катастрофы, а таксама беспарадкаў,
што суправаджаюцца гвалтам цi пагрозай гвалту з боку групы асоб i арганiзацый,
у вынiку якiх узнiкае небяспека жыццю i здароўю людзей, тэрытарыяльнай
цэласнасцi i iснаванню дзяржавы, уводзiць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь
або ў асобных яе мясцовасцях надзвычайнае становiшча з унясеннем у трохдзённы
тэрмiн прынятага рашэння на зацвярджэнне Савета Рэспублiкi;

23) у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, мае права адкласцi правядзенне
забастоўкi або прыпынiць яе, але не больш чым на трохмесячны тэрмiн;

24) падпiсвае законы; мае права ў парадку, устаноўленым Канстытуцыяй,
вярнуць закон або асобныя яго палажэннi са сваiмi пярэчаннямi ў Палату прадстаўнiкоў;

25) мае права адмяняць акты Урада;

26) непасрэдна або праз ствараемыя iм органы ажыццяўляе кантроль за
захаваннем заканадаўства мясцовымi органамi кiравання i самакiравання;
мае права прыпыняць рашэннi мясцовых Саветаў дэпутатаў i адмяняць рашэннi
мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў у выпадку неадпаведнасцi iх заканадаўству;

27) фармiруе i ўзначальвае Савет Бяспекi Рэспублiкi Беларусь; назначае
на пасаду i вызваляе ад пасады Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекi;

28) з’яўляецца Галоўнакамандуючым Узброенымi Сiламi Рэспублiкi Беларусь;
назначае на пасады i вызваляе ад пасад вышэйшае камандаванне Узброеных Сiл;

29) уводзiць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь у выпадку ваеннай пагрозы
або нападу ваеннае становiшча, аб’яўляе поўную або частковую мабiлiзацыю
з унясеннем у трохдзённы тэрмiн прынятага рашэння на зацвярджэнне Савета
Рэспублiкi;

30) ажыццяўляе iншыя паўнамоцтвы, ускладзеныя на яго Канстытуцыяй
i законамi.

Артыкул 85. Прэзiдэнт на аснове i ў адпаведнасцi
з Канстытуцыяй выдае ўказы i распараджэннi, якiя маюць абавязковую сiлу на ўсёй тэрыторыi
Рэспублiкi Беларусь.

У выпадках, прадугледжаных Канстытуцыяй, Прэзiдэнт выдае дэкрэты, што маюць сiлу законаў.
Прэзiдэнт непасрэдна або праз ствараемыя
iм органы забяспечвае выкананне дэкрэтаў, указаў i распараджэнняў.

Артыкул 86. Прэзiдэнт не можа займаць
iншыя пасады, атрымлiваць апрача заработнай платы грашовыя ўзнагароджаннi,
за выключэннем ганарараў за творы навукi, лiтаратуры i мастацтва.

Прэзiдэнт прыпыняе членства ў палiтычных партыях i iншых грамадскiх аб’яднаннях,
якiя дамагаюцца палiтычных мэт, на ўвесь тэрмiн паўнамоцтваў.

Артыкул 87. Прэзiдэнт можа ў любы час падаць
у адстаўку. Адстаўка Прэзiдэнта прымаецца Палатай прадстаўнiкоў.

Артыкул 88. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь
можа быць датэрмiнова вызвалены ад пасады пры стойкай няздольнасцi па стану здароўя
ажыццяўляць абавязкi Прэзiдэнта. Рашэнне аб датэрмiновым вызваленнi Прэзiдэнта прымаецца
большасцю не менш як дзве трэцi галасоў ад поўнага складу Палаты прадстаўнiкоў
i большасцю не менш як дзве трэцi галасоў ад поўнага складу Савета Рэспублiкi
на падставе заключэння спецыяльна ствараемай палатамi камiсii.

Прэзiдэнт можа быць зняты з пасады ў сувязi з учыненнем дзяржаўнай здрады або iншага
цяжкага злачынства. Рашэнне аб выстаўленнi абвiнавачання i яго расследаваннi
ў гэтым выпадку лiчыцца прынятым, калi за яго прагаласавала большасць ад
поўнага складу Палаты прадстаўнiкоў па прапанове не менш як адной трэцi
яе дэпутатаў. Расследаванне абвiнавачання арганiзуецца Саветам Рэспублiкi.
Прэзiдэнт лiчыцца знятым з пасады, калi за гэта рашэнне прагаласавала не
менш як дзве трэцi ад поўнага складу Савета Рэспублiкi, а таксама не менш
як дзве трэцi ад поўнага складу Палаты прадстаўнiкоў.

Непрыняцце Саветам Рэспублiкi i Палатай прадстаўнiкоў рашэння аб зняццi Прэзiдэнта
з пасады на працягу месяца з дня выстаўлення абвiнавачання азначае адхiленне абвiнавачання.
Прапанова аб зняццi Прэзiдэнта з пасады не можа iнiцыiравацца ў перыяд
разгляду ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй пытання аб датэрмiновым спыненнi
паўнамоцтваў Парламента.

У выпадку зняцця Прэзiдэнта ў сувязi з учыненнем злачынства справа па сутнасцi
абвiнавачання разглядаецца Вярхоўным Судом.

Артыкул 89. У выпадку вакансii пасады
Прэзiдэнта або немагчымасцi выканання iм сваiх абавязкаў па падставах,
прадугледжаных Канстытуцыяй, яго паўнамоцтвы да прынясення Прысягi нававыбраным
Прэзiдэнтам пераходзяць да Прэм’ер-мiнiстра.

ГЛАВА 4

ПАРЛАМЕНТ – НАЦЫЯНАЛЬНЫ СХОД

Артыкул 90. Парламент – Нацыянальны сход Рэспублiкi Беларусь з’яўляецца прадстаўнiчым i заканадаўчым органам Рэспублiкi Беларусь.

Парламент складаецца з дзвюх палат – Палаты прадстаўнiкоў i Савета Рэспублiкi.

Артыкул 91. Склад Палаты прадстаўнiкоў — 110
дэпутатаў. Выбранне дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з законам на
аснове ўсеагульнага, свабоднага, роўнага, прамога выбарчага права пры тайным
галасаваннi.

Савет Рэспублiкi з’яўляецца палатай тэрытарыяльнага прадстаўнiцтва.
Ад кожнай вобласцi i горада Мiнска тайным галасаваннем выбiраюцца на пасяджэннях дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню кожнай вобласцi i горада Мiнска па восем членаў Савета Рэспублiкi. Восем членаў Савета Рэспублiкi назначаюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

Выбары новага складу палат Парламента назначаюцца не пазней як за чатыры месяцы
i праводзяцца не пазней як за 30 дзён да сканчэння паўнамоцтваў палат дзеючага склiкання
Парламента.

Нечарговыя выбары палат Парламента праводзяцца на працягу трох месяцаў
з дня датэрмiновага спынення паўнамоцтваў палат Парламента.

Артыкул 92. Дэпутатам Палаты прадстаўнiкоў
можа быць грамадзянiн Рэспублiкi Беларусь, якi дасягнуў 21 года.

Членам Савета Рэспублiкi можа быць грамадзянiн Рэспублiкi Беларусь, якi дасягнуў 30 гадоў
i пражыў на тэрыторыi адпаведнай вобласцi, горада Мiнска не менш як пяць гадоў.

Дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы ў Парламенце на
прафесiйнай аснове, калi iншае не прадугледжана Канстытуцыяй. Дэпутат Палаты прадстаўнiкоў
можа быць адначасова членам Урада.

Адна i тая ж асоба не можа адначасова з’яўляцца членам дзвюх палат
Парламента. Дэпутат Палаты прадстаўнiкоў не можа быць дэпутатам мясцовага
Савета дэпутатаў. Член Савета Рэспублiкi не можа быць адначасова членам
Урада. Не дапускаецца сумяшчэнне абавязкаў дэпутата Палаты прадстаўнiкоў,
члена Савета Рэспублiкi з адначасовым заняццем пасады Прэзiдэнта або суддзi.

Артыкул 93. Тэрмiн паўнамоцтваў Парламента –
чатыры гады. Паўнамоцтвы Парламента могуць быць прадоўжаны на падставе закона толькi
ў выпадку вайны.

Першая пасля выбараў сесiя палат Парламента склiкаецца Цэнтральнай камiсiяй
па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў i пачынае сваю работу
не пазней як праз 30 дзён пасля выбараў. Адлiк трыццацiдзённага тэрмiну
для склiкання i пачатку работы першай сесii Палаты прадстаўнiкоў ажыццяўляецца
з дня другога туру галасавання па выбарах яе новага складу. Калi другi
тур галасавання па выбарах у Палату прадстаўнiкоў не праводзiцца, адлiк
трыццацiдзённага тэрмiну ажыццяўляецца з дня правядзення першага туру агульных
выбараў у Рэспублiцы Беларусь. Адлiк трыццацiдзённага тэрмiну для склiкання
i пачатку работы першай сесii Савета Рэспублiкi ажыццяўляецца з дня першага
пасяджэння дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню па выбарах
членаў Савета Рэспублiкi ад вобласцi або горада Мiнска.

У выпадках i ў парадку, прадугледжаных Канстытуцыяй, паўнамоцтвы Палаты прадстаўнiкоў
або Савета Рэспублiкi могуць быць спынены датэрмiнова. Са спыненнем паўнамоцтваў
Палаты прадстаўнiкоў або Савета Рэспублiкi па рашэнню Прэзiдэнта могуць
быць таксама спынены паўнамоцтвы адпаведна Савета Рэспублiкi або Палаты
прадстаўнiкоў.

Артыкул 94. Паўнамоцтвы Палаты прадстаўнiкоў
могуць быць датэрмiнова спынены пры адмове ў даверы Ураду, выказваннi вотуму недаверу Ураду
або двухразовай адмове ў дачы згоды на назначэнне Прэм’ер-мiнiстра.

Паўнамоцтвы Палаты прадстаўнiкоў або Савета Рэспублiкi могуць быць таксама датэрмiнова
спынены на падставе заключэння Канстытуцыйнага Суда ў выпадку сiстэматычнага
або грубага парушэння палатамi Парламента Канстытуцыi.

Рашэннi па гэтых пытаннях Прэзiдэнт прымае не пазней чым у двухмесячны тэрмiн пасля
афiцыйных кансультацый са старшынямi палат.

Палаты не могуць быць распушчаны ў перыяд надзвычайнага або ваеннага становiшча, у апошнiя
шэсць месяцаў паўнамоцтваў Прэзiдэнта, у перыяд вырашэння палатамi пытання аб датэрмiновым
вызваленнi або зняццi Прэзiдэнта з пасады.

Не дапускаецца роспуск палат на працягу года з дня iх першых пасяджэнняў.

Артыкул 95. Палаты збiраюцца на дзве чарговыя
сесii ў год.

Першая сесiя адкрываецца 2 кастрычнiка; яе працягласць не можа быць больш як восемдзесят
дзён.

Другая сесiя адкрываецца 2 красавiка; яе працягласць не можа быць
больш як дзевяноста дзён.

Калi 2 кастрычнiка або 2 красавiка прыпадаюць на нерабочы дзень, то сесiя адкрываецца
ў першы наступны за iм рабочы дзень.

прадстаўнiкоў, Савет Рэспублiкi ў выпадку асаблiвай неабходнасцi
склiкаюцца на нечарговую сесiю па iнiцыятыве Прэзiдэнта, а таксама па патрабаванню
большасцi не менш як дзве трэцi галасоў ад поўнага складу кожнай з палат
па вызначаным парадку дня.

Нечарговыя сесii адкрываюцца ўказамi Прэзiдэнта.

Артыкул 96. Палата прадстаўнiкоў выбiрае са
свайго складу Старшыню Палаты прадстаўнiкоў i яго намеснiка.

Савет Рэспублiкi выбiрае са свайго складу Старшыню Савета Рэспублiкi i яго намеснiка.

Старшынi Палаты прадстаўнiкоў i Савета Рэспублiкi, iх намеснiкi вядуць пасяджэннi i
кiруюць унутраным распарадкам палат.

Палата прадстаўнiкоў i Савет Рэспублiкi са свайго складу выбiраюць пастаянныя камiсii
i iншыя органы для вядзення законапраектнай работы, папярэдняга разгляду i падрыхтоўкi
пытанняў, якiя адносяцца да ведання палат.

Артыкул 97. Палата прадстаўнiкоў:

1) разглядае па прапанове Прэзiдэнта або па iнiцыятыве не менш як 150
тысяч грамадзян Рэспублiкi Беларусь, якiя валодаюць выбарчым правам, праекты
законаў аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Канстытуцыю, аб тлумачэннi
Канстытуцыi;

2) разглядае праекты законаў, у тым лiку аб зацвярджэннi асноўных напрамкаў
унутранай i знешняй палiтыкi Рэспублiкi Беларусь; ваеннай дактрыны; аб
ратыфiкацыi i дэнансацыi мiжнародных дагавораў; аб асноўным змесце i прынцыпах
ажыццяўлення правоў, свабод i абавязкаў грамадзян; аб грамадзянстве, статусе
iншаземцаў i асоб без грамадзянства; аб правах нацыянальных меншасцей;
аб зацвярджэннi рэспублiканскага бюджэту i справаздачы аб яго выкананнi;
устанаўленнi рэспублiканскiх падаткаў i збораў; аб прынцыпах ажыццяўлення
адносiн уласнасцi; аб асновах сацыяльнай абароны; аб прынцыпах рэгулявання
працы i занятасцi; аб шлюбе, сям’i, дзяцiнстве, мацярынстве, бацькоўстве,
выхаваннi, адукацыi, культуры i ахове здароўя; аб ахове навакольнага асяроддзя
i рацыянальным выкарыстаннi прыродных рэсурсаў; аб вызначэннi парадку вырашэння
пытанняў адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання дзяржавы; аб мясцовым
самакiраваннi; аб судаўладкаваннi, судаводстве i статусе суддзяў; аб крымiнальнай
адказнасцi; аб амнiстыi; аб абвяшчэннi вайны i заключэннi мiру; аб прававым
рэжыме ваеннага i надзвычайнага становiшча; аб устанаўленнi дзяржаўных
узнагарод; аб тлумачэннi законаў;

3) назначае выбары Прэзiдэнта;

4) дае згоду Прэзiдэнту на назначэнне Прэм’ер-мiнiстра; 5) заслухоўвае
даклад Прэм’ер-мiнiстра аб праграме дзейнасцi Урада i адабрае або адхiляе
праграму; паўторнае адхiленне палатай праграмы азначае выказванне вотуму
недаверу Ураду;

6) разглядае па iнiцыятыве Прэм’ер-мiнiстра пытанне аб даверы Ураду;

7) па iнiцыятыве не менш як адной трэцi ад поўнага складу Палаты прадстаўнiкоў
выказвае вотум недаверу Ураду; пытанне аб адказнасцi Урада не можа быць
пастаўлена на працягу года пасля адабрэння праграмы яго дзейнасцi;

8) прымае адстаўку Прэзiдэнта;

9) выстаўляе большасцю галасоў ад поўнага складу Палаты прадстаўнiкоў
абвiнавачанне супраць Прэзiдэнта ва ўчыненнi дзяржаўнай здрады або iншага
цяжкага злачынства; на падставе адпаведнага рашэння Савета Рэспублiкi прымае
большасцю не менш як дзве трэцi галасоў ад поўнага складу рашэнне аб зняццi
Прэзiдэнта з пасады;

10) адмяняе распараджэннi Старшынi Палаты прадстаўнiкоў. Палата прадстаўнiкоў
можа прымаць рашэннi па iншых пытаннях, калi гэта прадугледжана Канстытуцыяй.

Артыкул 98. Савет Рэспублiкi:

1) адабрае або адхiляе прынятыя Палатай прадстаўнiкоў праекты законаў
аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Канстытуцыю; аб тлумачэннi Канстытуцыi;
праекты iншых законаў;

2) дае згоду на назначэнне Прэзiдэнтам Старшынi Канстытуцыйнага Суда,
Старшынi i суддзяў Вярхоўнага Суда, Старшынi i суддзяў Вышэйшага Гаспадарчага
Суда, Старшынi Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх
рэферэндумаў, Генеральнага пракурора, Старшынi i членаў Праўлення Нацыянальнага
банка;

3) выбiрае шэсць суддзяў Канстытуцыйнага Суда;

4) выбiрае шэсць членаў Цэнтральнай камiсii Рэспублiкi Беларусь па
выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў;

5) адмяняе рашэннi мясцовых Саветаў дэпутатаў, якiя не адпавядаюць
заканадаўству;

6) прымае рашэнне аб роспуску мясцовага Савета дэпутатаў у выпадку
сiстэматычнага або грубага парушэння iм патрабаванняў заканадаўства i ў
iншых выпадках, прадугледжаных законам;

7) разглядае выстаўленае Палатай прадстаўнiкоў абвiнавачанне супраць
Прэзiдэнта ва ўчыненнi дзяржаўнай здрады або iншага цяжкага злачынства,
прымае рашэнне аб яго расследаваннi. Пры наяўнасцi падстаў большасцю не
менш як дзвюма трацямi галасоў ад поўнага складу прымае рашэнне аб зняццi
Прэзiдэнта з пасады;

8) разглядае ўказы Прэзiдэнта аб увядзеннi надзвычайнага становiшча,
ваеннага становiшча, поўнай або частковай мабiлiзацыi i не пазней як у
трохдзённы тэрмiн пасля iх унясення прымае адпаведнае рашэнне. Савет Рэспублiкi
можа прымаць рашэннi па iншых пытаннях, калi гэта прадугледжана Канстытуцыяй.

Артыкул 99. Права заканадаўчай iнiцыятывы
належыць Прэзiдэнту, дэпутатам Палаты прадстаўнiкоў, Савету Рэспублiкi, Ураду,
а таксама грамадзянам, якiя валодаюць выбарчым правам, у колькасцi не менш як 50 тысяч
чалавек i рэалiзуецца ў Палаце прадстаўнiкоў.

Законапраекты, вынiкам прыняцця якiх можа быць скарачэнне дзяржаўных сродкаў,
стварэнне або павелiчэнне расходаў, могуць уносiцца ў Палату прадстаўнiкоў толькi
са згоды Прэзiдэнта або па яго даручэнню — Урада.

Прэзiдэнт або па яго даручэнню Урад маюць права ўносiць прапановы ў Палату
прадстаўнiкоў i Савет Рэспублiкi аб абвяшчэннi разгляду праекта закона тэрмiновым.
Палата прадстаўнiкоў i Савет Рэспублiкi ў гэтым выпадку павiнны разгледзець дадзены
праект на працягу дзесяцi дзён з дня ўнясення на iх разгляд.

Па патрабаванню Прэзiдэнта або, з яго згоды, Урада Палата прадстаўнiкоў, Савет
Рэспублiкi на сваiх пасяджэннях прымаюць рашэннi, галасуючы ў цэлым за ўвесь унесены
Прэзiдэнтам або Урадам праект цi яго частку, захаваўшы толькi тыя папраўкi, якiя
прапанаваны цi прыняты Прэзiдэнтам або Урадам.

Артыкул 100. Любы законапраект,
калi iншае не прадугледжана Канстытуцыяй, спачатку разглядаецца ў Палаце прадстаўнiкоў,
а потым у Савеце Рэспублiкi.

Законапраект, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных Канстытуцыяй, становiцца
законам пасля прыняцця Палатай прадстаўнiкоў i адабрэння Саветам Рэспублiкi
большасцю галасоў ад поўнага складу кожнай палаты.

Прынятыя Палатай прадстаўнiкоў законапраекты на працягу пяцi дзён перадаюцца на
разгляд у Савет Рэспублiкi, дзе могуць разглядацца не больш як дваццаць дзён, калi iншае
не прадугледжана Канстытуцыяй.

Закон лiчыцца адобраным Саветам Рэспублiкi, калi за яго прагаласавала
большасць ад поўнага складу Савета Рэспублiкi, або калi на працягу дваццацi
дзён, а пры абвяшчэннi законапраекта тэрмiновым — дзесяцi дзён з дня ўнясення
ён не быў разгледжаны Саветам Рэспублiкi. У выпадку адхiлення законапраекта
Саветам Рэспублiкi палаты могуць стварыць пагаджальную камiсiю, якая фармiруецца
на парытэтнай аснове, для пераадолення ўзнiкшых рознагалоссяў. Тэкст законапраекта,
выпрацаваны пагаджальнай камiсiяй, прадстаўляецца на адабрэнне абедзвюх палат.

Калi пагаджальнай камiсiяй не прыняты ўзгоднены тэкст законапраекта,
Прэзiдэнт або па яго даручэнню Урад могуць запатрабаваць, каб Палата прадстаўнiкоў
прыняла канчатковае рашэнне.

Закон лiчыцца прынятым Палатай прадстаўнiкоў пры ўмове, што за яго прагаласавала
не менш як дзве трэцi ад поўнага складу Палаты прадстаўнiкоў.

Закон, прыняты Палатай прадстаўнiкоў i адобраны Саветам
Рэспублiкi, або прыняты Палатай прадстаўнiкоў у парадку, прадугледжаным
дадзеным артыкулам, прадстаўляецца ў дзесяцiдзённы тэрмiн Прэзiдэнту на подпiс.
Калi Прэзiдэнт згодны з тэкстам закона, ён яго падпiсвае. Калi
Прэзiдэнт не вяртае якi-небудзь закон на працягу двух тыдняў пасля таго,
як ён быў яму прадстаўлены, закон лiчыцца падпiсаным. Закон не лiчыцца
падпiсаным i не ўступае ў сiлу, калi ён не мог быць вернуты ў Парламент
у сувязi з заканчэннем сесii.

Пры нязгодзе з тэкстам закона Прэзiдэнт вяртае
яго са сваiмi пярэчаннямi ў Палату прадстаўнiкоў, якая павiнна разгледзець
закон з пярэчаннямi Прэзiдэнта не пазней як праз трыццаць дзён. Калi закон
будзе прыняты Палатай прадстаўнiкоў большасцю не менш як дзве трэцi галасоў
ад поўнага складу, ён разам з пярэчаннямi Прэзiдэнта ў пяцiдзённы тэрмiн
накiроўваецца ў Савет Рэспублiкi, якi таксама павiнен разгледзець яго паўторна
не пазней як праз дваццаць дзён.

Закон лiчыцца прынятым, калi ён адобраны большасцю не менш як дзвюма трацямi
галасоў ад поўнага складу Савета Рэспублiкi.
Закон пасля пераадолення Палатай прадстаўнiкоў i Саветам Рэспублiкi пярэчанняў
Прэзiдэнта падпiсваецца Прэзiдэнтам у пяцiдзённы тэрмiн. Закон уступае
ў сiлу i ў тым выпадку, калi ён не будзе падпiсаны Прэзiдэнтам у гэты тэрмiн.

У такiм жа парадку палатамi разглядаюцца пярэчаннi Прэзiдэнта на асобныя
палажэннi закона, якiя вяртаюцца для паўторнага галасавання. У гэтым выпадку
да вынясення адпаведнага рашэння Палатай прадстаўнiкоў i Саветам Рэспублiкi
закон падпiсваецца Прэзiдэнтам i ўступае ў сiлу, за выключэннем тых палажэнняў,
адносна якiх маюцца пярэчаннi Прэзiдэнта.

Артыкул 101. Палата прадстаўнiкоў i Савет
Рэспублiкi законам, прынятым большасцю галасоў ад поўнага складу палат, па прапанове
Прэзiдэнта могуць дэлегаваць яму заканадаўчыя паўнамоцтвы на выданне дэкрэтаў, якiя
маюць сiлу закона. Гэты закон павiнен вызначаць прадмет рэгулявання i тэрмiн
паўнамоцтваў Прэзiдэнта на выданне дэкрэтаў.

Не дапускаецца дэлегаванне паўнамоцтваў Прэзiдэнту на выданне дэкрэтаў, якiя
прадугледжваюць змяненне i дапаўненне Канстытуцыi, яе тлумачэнне; змяненне i дапаўненне
праграмных законаў; зацвярджэнне рэспублiканскага бюджэту i справаздачы аб яго выкананнi;
змяненне парадку выбараў Прэзiдэнта i Парламента, абмежаванне канстытуцыйных
правоў i свабод грамадзян. Закон аб дэлегаваннi заканадаўчых паўнамоцтваў
Прэзiдэнту не можа дазваляць яму змяненне гэтага закона, а таксама прадастаўляць
права прымаць нормы, якiя маюць зваротную сiлу.

З прычыны асаблiвай неабходнасцi Прэзiдэнт па сваёй iнiцыятыве або па прапанове Урада
можа выдаваць часовыя дэкрэты, якiя маюць сiлу закона. Калi такiя дэкрэты выдаюцца па прапанове
Урада, яны змацоўваюцца подпiсам Прэм’ер-мiнiстра. Часовыя дэкрэты павiнны
быць у трохдзённы тэрмiн прадстаўлены для наступнага разгляду Палатай прадстаўнiкоў,
а потым Саветам Рэспублiкi. Гэтыя дэкрэты захоўваюць сiлу, калi яны не
адменены большасцю не менш як дзве трэцi галасоў ад поўнага складу кожнай
з палат. Палаты могуць рэгуляваць законам адносiны, што ўзнiклi на аснове
дэкрэтаў, якiя адменены.

Артыкул 102. Дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў i
члены Савета Рэспублiкi карыстаюцца недатыкальнасцю пры выказваннi сваiх меркаванняў i
ажыццяўленнi сваiх паўнамоцтваў. Гэта не адносiцца да абвiнавачання iх у паклёпе i знявазе.

На працягу тэрмiну сваiх паўнамоцтваў дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў i члены
Савета Рэспублiкi могуць быць арыштаваны, iншым чынам пазбаўлены асабiстай
свабоды толькi з папярэдняй згоды адпаведнай палаты, за выключэннем учынення
дзяржаўнай здрады або iншага цяжкага злачынства, а таксама затрымання на
месцы ўчынення злачынства.

Крымiнальная справа ў дачыненнi да дэпутата Палаты прадстаўнiкоў або члена Савета Рэспублiкi
разглядаецца Вярхоўным Судом.

Артыкул 103. Пасяджэннi палат з’яўляюцца
адкрытымi. Палаты, калi гэтага патрабуюць iнтарэсы дзяржавы, могуць прыняць рашэнне аб
правядзеннi закрытага пасяджэння большасцю галасоў ад iх поўнага складу. У час пасяджэнняў,
у тым лiку i закрытых, Прэзiдэнт, яго прадстаўнiкi, Прэм’ер-мiнiстр i члены
Урада могуць выступаць без чаргi тых, хто запiсаўся для выступлення, столькi
разоў, колькi яны гэтага запатрабуюць.

Адно пасяджэнне ў месяц рэзервуецца для пытанняў дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў i
членаў Савета Рэспублiкi i адказаў Урада.

Дэпутат Палаты прадстаўнiкоў, член Савета Рэспублiкi
мае права звярнуцца з запытам да Прэм’ер-мiнiстра, членаў Урада, кiраўнiкоў
дзяржаўных органаў, што ўтвараюцца або выбiраюцца Парламентам. Запыт павiнен
быць уключаны ў парадак дня палаты. Адказ на запыт належыць даць на працягу
дваццацi сесiйных дзён у парадку, устаноўленым палатай Парламента.

Пасяджэнне палаты лiчыцца правамоцным пры ўмове, што на iм прысутнiчае не менш як
дзве трэцi дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў або членаў Савета Рэспублiкi
ад поўнага складу палаты.

Галасаванне ў Палаце прадстаўнiкоў i Савеце Рэспублiкi
адкрытае i ажыццяўляецца асабiста дэпутатам, членам Савета Рэспублiкi шляхам
падачы голасу “за” або “супраць”. Тайнае галасаванне
праводзiцца толькi пры вырашэннi кадравых пытанняў.

Артыкул 104. Рашэннi Палаты прадстаўнiкоў
прымаюцца ў форме законаў i пастаноў. Пастановы Палаты прадстаўнiкоў прымаюцца па
пытаннях распарадчага i кантрольнага характару.

Рашэннi Савета Рэспублiкi прымаюцца ў форме пастаноў.

Рашэннi палат лiчацца прынятымi пры ўмове, што за iх прагаласавала большасць
ад поўнага складу палат, калi iншае не прадугледжана Канстытуцыяй.

Законы аб асноўных напрамках унутранай i знешняй палiтыкi Рэспублiкi Беларусь,
аб ваеннай дактрыне Рэспублiкi Беларусь з’яўляюцца праграмнымi i лiчацца
прынятымi пры ўмове, калi за iх прагаласавала не менш як дзве трэцi ад
поўнага складу палат.

Законы падлягаюць неадкладнаму апублiкаванню пасля
iх падпiсання i ўступаюць у сiлу праз дзесяць дзён пасля апублiкавання,
калi ў самiм законе не ўстаноўлены iншы тэрмiн. У такiм жа парадку публiкуюцца
i ўступаюць у сiлу дэкрэты Прэзiдэнта.

Закон не мае зваротнай сiлы, за выключэннем выпадкаў, калi ён змякчае або адмяняе
адказнасць грамадзян.

Артыкул 105. Парадак дзейнасцi Палаты
прадстаўнiкоў, Савета Рэспублiкi, iх органаў, дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў
i членаў Савета Рэспублiкi вызначаецца рэгламентамi палат, якiя падпiсваюцца
старшынямi палат.

ГЛАВА 5

УРАД – САВЕТ МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

Артыкул 106. Выканаўчую ўладу ў Рэспублiцы
Беларусь ажыццяўляе Урад — Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь — цэнтральны
орган дзяржаўнага кiравання.

Урад у сваёй дзейнасцi падсправаздачны Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь i адказны
перад Парламентам Рэспублiкi Беларусь.

Урад складае свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

Урад Рэспублiкi Беларусь складаецца з Прэм’ер-мiнiстра, яго намеснiкаў
i мiнiстраў. У склад Урада могуць уваходзiць i кiраўнiкi iншых рэспублiканскiх
органаў дзяржаўнага кiравання.

Прэм’ер-мiнiстр назначаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь са згоды Палаты
прадстаўнiкоў. Рашэнне па гэтаму пытанню прымаецца Палатай прадстаўнiкоў не пазней
як у двухтыднёвы тэрмiн з дня ўнясення прапановы па кандыдатуры Прэм’ер-мiнiстра.

У выпадку двухразовай адмовы ў дачы згоды на назначэнне Прэм’ер-мiнiстра
Палатай прадстаўнiкоў Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь мае права назначыць выконваючага
абавязкi Прэм’ер-мiнiстра, распусцiць Палату прадстаўнiкоў i назначыць новыя выбары.

Работай Урада кiруе Прэм’ер-мiнiстр.

Прэм’ер-мiнiстр:

1) ажыццяўляе непасрэднае кiраўнiцтва дзейнасцю Урада i нясе персанальную адказнасць
за яго работу;

2) падпiсвае пастановы Урада;

3) у двухмесячны тэрмiн пасля свайго назначэння прадстаўляе Парламенту
праграму дзейнасцi Урада, а ў выпадку яе адхiлення прадстаўляе паўторную
праграму дзейнасцi Урада на працягу двух месяцаў;

4) iнфармуе Прэзiдэнта аб асноўных напрамках дзейнасцi Урада i аб усiх
яго найважнейшых рашэннях;

5) выконвае iншыя функцыi, звязаныя з арганiзацыяй i дзейнасцю Урада.

Урад або любы член Урада маюць права заявiць Прэзiдэнту аб сваёй адстаўцы,
калi лiчаць немагчымым далейшае ажыццяўленне ўскладзеных на iх абавязкаў.
Урад заяўляе Прэзiдэнту аб адстаўцы ў выпадку выказвання Палатай прадстаўнiкоў
вотуму недаверу Ураду.

Прэм’ер-мiнiстр можа паставiць перад Палатай прадстаўнiкоў пытанне аб даверы
Ураду па прадстаўленай праграме або з канкрэтнай нагоды. Калi Палата прадстаўнiкоў
у даверы адмаўляе, Прэзiдэнт мае права ў дзесяцiдзённы тэрмiн прыняць рашэнне аб
адстаўцы Урада або аб роспуску Палаты прадстаўнiкоў i назначэннi новых выбараў.
Пры адхiленнi адстаўкi Урад прадаўжае ажыццяўляць свае паўнамоцтвы.

Прэзiдэнт мае права па ўласнай iнiцыятыве прыняць рашэнне аб адстаўцы Урада
i вызвалiць ад пасады любога члена Урада.

У выпадку адстаўкi або складання паўнамоцтваў Урад Рэспублiкi Беларусь па
даручэнню Прэзiдэнта прадаўжае ажыццяўляць свае паўнамоцтвы да сфармiравання новага Урада.

Артыкул 107. Урад Рэспублiкi Беларусь:

кiруе сiстэмай падпарадкаваных яму органаў дзяржаўнага кiравання i iншых органаў
выканаўчай улады;

распрацоўвае асноўныя напрамкi ўнутранай i знешняй палiтыкi i прымае меры па iх рэалiзацыi;

распрацоўвае i прадстаўляе Прэзiдэнту для ўнясення ў Парламент праект рэспублiканскага
бюджэту i справаздачу аб яго выкананнi;

забяспечвае правядзенне адзiнай эканамiчнай, фiнансавай, крэдытнай i грашовай палiтыкi,
дзяржаўнай палiтыкi ў галiне навукi, культуры, адукацыi, аховы здароўя, экалогii, сацыяльнага
забеспячэння i аплаты працы;

прымае меры па забеспячэнню правоў i свабод грамадзян, абароне iнтарэсаў дзяржавы,
нацыянальнай бяспецы i абараназдольнасцi, ахове ўласнасцi i грамадскага парадку, барацьбе са
злачыннасцю;

выступае ад iмя ўласнiка ў дачыненнi да маёмасцi, якая з’яўляецца ўласнасцю Рэспублiкi
Беларусь, арганiзуе кiраванне дзяржаўнай уласнасцю;

забяспечвае выкананне Канстытуцыi, законаў i дэкрэтаў, указаў i распараджэнняў Прэзiдэнта;

адмяняе акты мiнiстэрстваў i iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання;

ажыццяўляе iншыя паўнамоцтвы, ускладзеныя на яго Канстытуцыяй, законамi i актамi Прэзiдэнта.

Артыкул 108. Урад Рэспублiкi Беларусь
выдае пастановы, якiя маюць абавязковую сiлу на ўсёй тэрыторыi Рэспублiкi
Беларусь.

Прэм’ер-мiнiстр выдае ў межах сваёй кампетэнцыi распараджэннi.

Кампетэнцыя, парадак арганiзацыi i дзейнасцi Урада вызначаюцца на аснове Канстытуцыi
законам аб Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

ГЛАВА 6

СУД

Артыкул 109. Судовая ўлада ў Рэспублiцы
Беларусь належыць судам.

Сiстэма судоў будуецца на прынцыпах тэрытарыяльнасцi i спецыялiзацыi.

Судаўладкаванне ў Рэспублiцы Беларусь вызначаецца законам.

Утварэнне надзвычайных судоў забараняецца.

Артыкул 110. Суддзi пры ажыццяўленнi правасуддзя
незалежныя i падпарадкоўваюцца толькi закону.

Якое-небудзь умяшанне ў дзейнасць суддзяў па выкананню правасуддзя недапушчальнае
i цягне адказнасць па закону.

Артыкул 111. Суддзi не могуць ажыццяўляць
прадпрымальнiцкую дзейнасць, выконваць iншую аплачваемую работу, акрамя выкладчыцкай i
навукова-даследчай.

Падставы для выбрання (назначэння) суддзяў на пасады i iх вызвалення прадугледжваюцца
законам.

Артыкул 112. Суды ажыццяўляюць правасуддзе
на аснове Канстытуцыi i прынятых у адпаведнасцi з ёю iншых нарматыўных актаў.

Калi пры разглядзе канкрэтнай справы суд прыйдзе да вываду аб неадпаведнасцi
нарматыўнага акта Канстытуцыi, ён прымае рашэнне ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй i ставiць
ва ўстаноўленым парадку пытанне аб прызнаннi дадзенага нарматыўнага акта неканстытуцыйным.

Артыкул 113. Справы ў судах разглядаюцца
калегiяльна, а ў прадугледжаных законам выпадках — аднаасобна суддзямi.

Артыкул 114. Разбор спраў ва ўсiх судах адкрыты.

Слуханне спраў у закрытым судовым пасяджэннi дапускаецца толькi ў выпадках, вызначаных
законам, з выкананнем усiх правiлаў судаводства.

Артыкул 115. Правасуддзе ажыццяўляецца на аснове
спаборнасцi i роўнасцi бакоў у працэсе.
Судовыя пастановы з’яўляюцца абавязковымi для ўсiх грамадзян i службовых асоб.

Бакi i асобы, якiя ўдзельнiчаюць у працэсе, маюць права на абскарджанне рашэнняў,
прыгавораў i iншых судовых пастаноў.

Артыкул 116. Кантроль за канстытуцыйнасцю
нарматыўных актаў у дзяржаве ажыццяўляецца Канстытуцыйным Судом Рэспублiкi Беларусь.

Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь фармiруецца ў колькасцi 12 суддзяў з
высокаквалiфiкаваных спецыялiстаў у галiне права, якiя маюць, як правiла, вучоную ступень.

Шэсць суддзяў Канстытуцыйнага Суда назначаюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь,
шэсць суддзяў выбiраюцца Саветам Рэспублiкi. Старшыня Канстытуцыйнага Суда назначаецца
Прэзiдэнтам са згоды Савета Рэспублiкi. Тэрмiн паўнамоцтваў членаў Канстытуцыйнага Суда –
11 гадоў. Гранiчны ўзрост членаў Канстытуцыйнага Суда — 70 гадоў.

Канстытуцыйны Суд па прапановах Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Палаты прадстаўнiкоў,
Савета Рэспублiкi, Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь, Вышэйшага Гаспадарчага Суда
Рэспублiкi Беларусь, Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь дае заключэннi:

аб адпаведнасцi законаў, дэкрэтаў, указаў Прэзiдэнта, мiжнародных дагаворных i iншых
абавязацельстваў Рэспублiкi Беларусь Канстытуцыi i мiжнародна-прававым актам, ратыфiкаваным
Рэспублiкай Беларусь;

аб адпаведнасцi актаў мiждзяржаўных утварэнняў, у якiя ўваходзiць Рэспублiка Беларусь,
указаў Прэзiдэнта, выдадзеных у мэтах выканання закона, Канстытуцыi, мiжнародна-прававым актам,
ратыфiкаваным Рэспублiкай Беларусь, законам i дэкрэтам;

аб адпаведнасцi пастаноў Савета Мiнiстраў, актаў Вярхоўнага Суда, Вышэйшага Гаспадарчага
Суда, Генеральнага пракурора Канстытуцыi, мiжнародна-прававым актам, ратыфiкаваным Рэспублiкай
Беларусь, законам, дэкрэтам i ўказам;

аб адпаведнасцi актаў любога другога дзяржаўнага органа Канстытуцыi, мiжнародна-прававым актам, ратыфiкаваным Рэспублiкай Беларусь, законам, дэкрэтам i ўказам.

Нарматыўныя акты або iх асобныя палажэннi, прызнаныя неканстытуцыйнымi, страчваюць сiлу ў парадку, што вызначаецца законам.

У выпадках, прадугледжаных Канстытуцыяй, Канстытуцыйны Суд па прапанове Прэзiдэнта дае заключэнне аб наяўнасцi фактаў сiстэматычнага або грубага парушэння палатамi Парламента Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь.

Кампетэнцыя, арганiзацыя i парадак дзейнасцi Канстытуцыйнага Суда вызначаюцца законам.

РАЗДЗЕЛ V

МЯСЦОВАЕ КIРАВАHHЕ I САМАКIРАВАННЕ

Артыкул 117. Мясцовае кiраванне i самакiраванне ажыццяўляецца грамадзянамi праз мясцовыя Саветы дэпутатаў, выканаўчыя i распарадчыя органы, органы тэрытарыяльнага грамадскага самакiравання, мясцовыя рэферэндумы, сходы i iншыя формы прамога ўдзелу ў дзяржаўных i грамадскiх справах.

Артыкул 118. Мясцовыя Саветы дэпутатаў выбiраюцца грамадзянамi адпаведных адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак тэрмiнам на чатыры гады.

Артыкул 119. Кiраўнiкi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў назначаюцца на пасаду i вызваляюцца ад пасады Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь або ва ўстаноўленым iм парадку i зацвярджаюцца на пасадзе адпаведнымi мясцовымi Саветамi дэпутатаў.

Артыкул 120. Мясцовыя Саветы дэпутатаў, выканаўчыя i распарадчыя органы ў межах кампетэнцыi вырашаюць пытаннi мясцовага значэння зыходзячы з агульнадзяржаўных iнтарэсаў i iнтарэсаў насельнiцтва, якое пражывае на адпаведнай тэрыторыi, выконваюць рашэннi вышэйстаячых дзяржаўных органаў.

Артыкул 121. Да выключнай кампетэнцыi мясцовых Саветаў дэпутатаў належаць:

зацвярджэнне праграм эканамiчнага i сацыяльнага развiцця, мясцовых бюджэтаў i справаздач аб iх выкананнi;

устанаўленне ў адпаведнасцi з законам мясцовых падаткаў i збораў;

вызначэнне ў межах, устаноўленых законам, парадку кiравання i распараджэння камунальнай уласнасцю;

назначэнне мясцовых рэферэндумаў.

Артыкул 122. Мясцовыя Саветы дэпутатаў, выканаўчыя i распарадчыя органы на падставе дзеючага заканадаўства прымаюць рашэннi, якiя маюць абавязковую сiлу на адпаведнай тэрыторыi.

Рашэннi мясцовых Саветаў дэпутатаў, якiя не адпавядаюць заканадаўству, адмяняюцца
вышэйстаячымi прадстаўнiчымi органамi.

Рашэннi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, якiя не адпавядаюць
заканадаўству, адмяняюцца адпаведнымi Саветамi дэпутатаў, вышэйстаячымi
выканаўчымi i распарадчымi органамi, а таксама Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

Рашэннi мясцовых Саветаў дэпутатаў, выканаўчых i распарадчых органаў, якiя
абмяжоўваюць цi парушаюць правы, свабоды i законныя iнтарэсы грамадзян,
а таксама ў iншых прадугледжаных заканадаўствам выпадках могуць быць абскарджаны
ў судовым парадку.

Артыкул 123. У выпадку сiстэматычнага
або грубага парушэння мясцовым Саветам дэпутатаў патрабаванняў заканадаўства ён можа быць
распушчаны Саветам Рэспублiкi. Iншыя падставы датэрмiновага спынення паўнамоцтваў мясцовых
Саветаў дэпутатаў вызначаюцца законам.

Артыкул 124. Кампетэнцыя, парадак
стварэння i дзейнасцi органаў мясцовага кiравання i самакiравання вызначаюцца
заканадаўствам.

РАЗДЗЕЛ VI

ПРАКУРАТУРА. КАМIТЭТ ДЗЯРЖАЎНАГА КАНТРОЛЮ

ГЛАВА 7

ПРАКУРАТУРА

Артыкул 125. Нагляд за дакладным i
аднастайным выкананнем законаў, дэкрэтаў, указаў i iншых нарматыўных актаў
мiнiстэрствамi i другiмi падведамнымi Савету Мiнiстраў органамi, мясцовымi
прадстаўнiчымi i выканаўчымi органамi, прадпрыемствамi, арганiзацыямi i
ўстановамi, грамадскiмi аб’яднаннямi, службовымi асобамi i грамадзянамi
ўскладаецца на Генеральнага пракурора Рэспублiкi Беларусь i падначаленых
яму пракурораў.

Пракуратура ажыццяўляе нагляд за выкананнем законаў пры
расследаваннi злачынстваў, адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па грамадзянскiх,
крымiнальных справах i справах аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях, у выпадках,
прадугледжаных законам, праводзiць папярэдняе следства, падтрымлiвае дзяржаўнае
абвiнавачанне ў судах.

Артыкул 126. Адзiную i цэнтралiзаваную сiстэму
органаў пракуратуры ўзначальвае Генеральны пракурор, якi назначаецца Прэзiдэнтам са згоды
Савета Рэспублiкi.

Нiжэйстаячыя пракуроры назначаюцца Генеральным пракурорам.

Артыкул 127. Генеральны пракурор i нiжэйстаячыя
пракуроры незалежныя ў ажыццяўленнi сваiх паўнамоцтваў i кiруюцца заканадаўствам.
У сваёй дзейнасцi Генеральны пракурор падсправаздачны Прэзiдэнту.

Артыкул 128. Кампетэнцыя, арганiзацыя
i парадак дзейнасцi органаў пракуратуры вызначаюцца заканадаўствам.

ГЛАВА 8

КАМIТЭТ ДЗЯРЖАЎНАГА КАНТРОЛЮ

Артыкул 129. Дзяржаўны кантроль за
выкананнем рэспублiканскага бюджэту, выкарыстаннем дзяржаўнай уласнасцi,
выкананнем актаў Прэзiдэнта, Парламента, Урада i iншых дзяржаўных органаў,
якiя рэгулююць адносiны дзяржаўнай уласнасцi, гаспадарчыя, фiнансавыя i
падатковыя адносiны, ажыццяўляе Камiтэт дзяржаўнага кантролю.

Артыкул 130. Камiтэт дзяржаўнага кантролю
ўтвараецца Прэзiдэнтам.

Старшыня Камiтэта дзяржаўнага кантролю назначаецца Прэзiдэнтам.

Артыкул 131. Кампетэнцыя, арганiзацыя
i парадак дзейнасцi Камiтэта дзяржаўнага кантролю вызначаюцца заканадаўствам.

РАЗДЗЕЛ VII

ФIНАНСАВА-КРЭДЫТНАЯ СIСТЭМА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

Артыкул 132.
Фiнансава-крэдытная сiстэма Рэспублiкi Беларусь уключае бюджэтную сiстэму, банкаўскую сiстэму,
а таксама фiнансавыя сродкi пазабюджэтных фондаў, прадпрыемстваў, устаноў, арганiзацый
i грамадзян.

Hа тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь праводзiцца адзiная бюджэтна-фiнансавая,
падатковая, грашова-крэдытная, валютная палiтыка.

Артыкул 133. Бюджэтная сiстэма Рэспублiкi Беларусь
уключае рэспублiканскi i мясцовыя бюджэты.

Даходы бюджэту фармiруюцца за кошт падаткаў, якiя вызначаюцца законам, iншых абавязковых
плацяжоў, а таксама iншых паступленняў.

Агульнадзяржаўныя расходы ажыццяўляюцца за кошт рэспублiканскага бюджэту ў адпаведнасцi з
яго расходнай часткай.

У адпаведнасцi з законам у Рэспублiцы Беларусь могуць стварацца пазабюджэтныя фонды.

Артыкул 134. Парадак складання, зацвярджэння i
выканання бюджэтаў i дзяржаўных пазабюджэтных фондаў вызначаецца законам.

Артыкул 135. Справаздача аб выкананнi
рэспублiканскага бюджэту прадстаўляецца на разгляд Парламента не пазней пяцi месяцаў з дня
заканчэння справаздачнага фiнансавага года.

Справаздачы аб выкананнi мясцовых бюджэтаў падаюцца на разгляд адпаведных Саветаў
дэпутатаў у вызначаны заканадаўствам тэрмiн.

Справаздачы аб выкананнi рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў публiкуюцца.

Артыкул 136. Банкаўская сiстэма Рэспублiкi
Беларусь складаецца з Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь i iншых банкаў.
Hацыянальны банк рэгулюе крэдытныя адносiны, грашовае абарачэнне, вызначае
парадак разлiкаў i валодае выключным правам эмiсii грошай.

РАЗДЗЕЛ VIII

ДЗЕЯННЕ КАНСТЫТУЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I ПАРАДАК ЯЕ ЗМЯНЕННЯ

Артыкул 137. Канстытуцыя валодае найвышэйшай
юрыдычнай сiлай. Законы, дэкрэты, указы i iншыя акты дзяржаўных органаў
выдаюцца на падставе i ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь.

У выпадку разыходжання закона, дэкрэта або ўказа з Канстытуцыяй дзейнiчае Канстытуцыя.

У выпадку разыходжання дэкрэта або ўказа з законам закон мае
вяршэнства толькi тады, калi паўнамоцтвы на выданне дэкрэта або ўказа былi
прадастаўлены законам.

Артыкул 138. Пытанне аб змяненнi i дапаўненнi
Канстытуцыi разглядаецца палатамi Парламента па iнiцыятыве Прэзiдэнта або не менш як
150 тысяч грамадзян Рэспублiкi Беларусь, якiя валодаюць выбарчым правам.

Артыкул 139. Закон аб змяненнi i дапаўненнi
Канстытуцыi можа быць прыняты пасля двух абмеркаванняў i адабрэнняў Парламентам з прамежкам
не менш трох месяцаў.

Змяненнi i дапаўненнi Канстытуцыi Парламентам не праводзяцца ў перыяд надзвычайнага
становiшча, а таксама ў апошнiя шэсць месяцаў паўнамоцтваў Палаты прадстаўнiкоў.

Артыкул 140. Канстытуцыя,
законы аб унясеннi ў яе змяненняў i дапаўненняў, аб увядзеннi ў дзеянне ўказаных
законаў, акты аб тлумачэннi Канстытуцыi лiчацца прынятымi, калi за iх прагаласавала
не менш як дзве трэцi ад поўнага складу кожнай з палат Парламента.

Змяненнi i дапаўненнi Канстытуцыi могуць быць праведзены праз рэферэндум. Рашэнне
аб змяненнi i дапаўненнi Канстытуцыi шляхам рэферэндуму лiчыцца прынятым,
калi за яго прагаласавала большасць грамадзян, унесеных у спiсы для галасавання.

Раздзелы I,
II,
IV,
VIII
Канстытуцыi могуць быць зменены толькi шляхам рэферэндуму.

РАЗДЗЕЛ IX

ЗАКЛЮЧНЫЯ I ПЕРАХОДНЫЯ ПАЛАЖЭННI

Артыкул 141. Канстытуцыя Рэспублiкi
Беларусь 1994 года са змяненнямi i дапаўненнямi, прынятымi на рэспублiканскiм
рэферэндуме (гэтая Канстытуцыя), уступае ў сiлу з дня яе апублiкавання,
за выключэннем яе асобных палажэнняў, якiя ўступаюць у сiлу ў тэрмiны,
устаноўленыя гэтай Канстытуцыяй. Адначасова спыняецца дзеянне Закона Рэспублiкi
Беларусь “Аб парадку ўступлення ў сiлу Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь”.

Артыкул 142. Законы, указы i iншыя акты, што
дзейнiчалi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь да ўвядзення ў дзеянне гэтай Канстытуцыi,
прымяняюцца ў частцы, якая не супярэчыць Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 143. У месячны тэрмiн з дня
ўступлення ў сiлу гэтай Канстытуцыi Вярхоўны Савет Рэспублiкi Беларусь i Прэзiдэнт
Рэспублiкi Беларусь фармiруюць Палату прадстаўнiкоў з лiку дэпутатаў Вярхоўнага Савета,
выбраных да дня прызначэння даты правядзення рэспублiканскага рэферэндуму 1996 года.
Пры гэтым дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь захоўваюць свае паўнамоцтвы
на працягу тэрмiну, прадугледжанага гэтай Канстытуцыяй. Тэрмiн iх паўнамоцтваў лiчыцца
з дня ўступлення ў сiлу гэтай Канстытуцыi.

Савет Рэспублiкi фармiруецца ў парадку, прадугледжаным артыкулам 91 гэтай Канстытуцыi.

Калi ў названы тэрмiн склад Палаты прадстаўнiкоў не будзе сфармiраваны з прычыны
рознагалоссяў памiж Прэзiдэнтам i Вярхоўным Саветам, Прэзiдэнт у адпаведнасцi з пунктамi
2 i 3 артыкула 84 гэтай Канстытуцыi
распускае Вярхоўны Савет i прызначае выбары ў Парламент.

Артыкул 144. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь
захоўвае свае паўнамоцтвы. Тэрмiн яго паўнамоцтваў лiчыцца з дня ўступлення ў сiлу
гэтай Канстытуцыi.

Артыкул 145. Урад Рэспублiкi Беларусь
набывае з дня ўступлення ў сiлу гэтай Канстытуцыi ўстаноўленыя ёю правы i абавязкi.

Артыкул 146. Прэзiдэнт, Парламент,
Урад на працягу двух месяцаў з дня ўступлення ў сiлу гэтай Канстытуцыi
ўтвараюць i фармiруюць названыя ў ёй органы ў парадку, устаноўленым гэтай
Канстытуцыяй, калi iншае не прадугледжана часткай трэцяй артыкула
143
Канстытуцыi.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. P. Лукашэнка

27 лiстапада 1996 г., г. Мiнск

ЗМЕСТ

РАЗДЗЕЛ I. Асновы
канстытуцыйнага ладу (артыкулы 120)

РАЗДЗЕЛ II. Асоба,
грамадства, дзяржава (артыкулы 2163)

РАЗДЗЕЛ III. Выбарчая
сiстэма. Рэферэндум (артыкулы 6478)

Глава 1. Выбарчая сiстэма(артыкулы
6472)

Глава 2. Рэферэндум
(народнае галасаванне) (артыкулы 7378)

РАЗДЗЕЛ IV. Прэзiдэнт,
Парламент, Урад, суд (артыкулы 79116)

Глава 3. Прэзiдэнт
Рэспублiкi Беларусь (артыкулы 7989)

Глава 4. Парламент
- Нацыянальны сход (артыкулы 90105)

Глава
5.
Урад – Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь (артыкулы 106
108)

Глава 6. Суд (артыкулы 109
- 116)

РАЗДЗЕЛ V. Мясцовае
кiраванне i самакiраванне (артыкулы 117124)

РАЗДЗЕЛ VI. Пракуратура. Камiтэт дзяржаўнага кантролю (артыкулы 125
- 131)

Глава 7. Пракуратура (артыкулы 125
- 128)

Глава 8. Камiтэт
дзяржаўнага кантролю (артыкулы 129131)

РАЗДЗЕЛ VII. Фiнансава-крэдытная сiстэма Рэспублiкi Беларусь (артыкулы 132136)

РАЗДЗЕЛ VIII. Дзеянне Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i парадак
яе змянення (артыкулы 137140)

РАЗДЗЕЛ IX. Заключныя
i пераходныя палажэннi (артыкулы 141146)

 

Канстытуцыя і Закон апублікаваны ў газетах «Звязда» і «Народная газета» 30 сакавіка 1994 года.

 

Метки текущей записи:
, , , , , ,
Автор статьи:
написал 6135 статей.

Оставьте комментарий!

Вы должны быть авторизированы чтобы оставлять комментарии.

 
Запросов: 109 | 1,645 сек
Память: 11.14MB