Грамадска-палітычны лад и права на Беларуси у перыяд рэвалюцыйных перамен і нацыянальна-дзяржаунага самавызначэння Беларусі 1917-1921гг.

18.01.2011 Автор: Рубрика: Лекции по ИГПБ»

Преподаватель:

Курс: 1

Факультет: Юридический

Тип: Лекции по

и на Беларуси у перыяд рэвалюцыйных перамен і нацыянальна-дзяржаунага самавызначэння Беларусі 1917-1921гг.

Органы улады на Беларусі сакавік-кастрычнік 1917г.

Пазіцыі нацыянальных арганізацый па пытанню беларускай дзяржаунасці

Фарміраванне савецкіх органаў улады.

Уебеларускі з’езд. Дзейнасць яго органаў па абвяшчэнню беларукай народнай рэспублікі (БНР).

ПРЫЧЫНЫ УТВАРЭННЯ ССРБ. Дзейнасць урада.

Першы усебеларускі з’езд саветау. Рашэнне з’ездаў.

Другое абвяшчэнне БССР.

Рыжскі мірны дагавор. Інтарэсы Беларусі.

Падзеі лютаускай рэвалюцыі 1917г. прывілі да падзення царскай манархіі ажыцяўлення дэмакратычных выбараў у органы мясцовага самакіравання вызвылення палітычных зняволенных і інш. Вырашалася пытанне: якім шляхам ісці грамадству далей. Буржуазна-рэфармійскім да развітога капіталізму ці пралетарска- ……да сацыялізму. Не выключауся і 3 шлях- Контррэвалюцыйны пераварод і аднауленне манархіі. Рэвалюцыя палітызавала усе грамадства. На працягу сакавіка- лістапада на тэррыторыі Беларусі дзейнічала 26 палітычных партый у тым ліку 14 беларускіх партый і арганізацый рознага накірунку. Пры гэтым з палітычнай арэны зніклі манархітычныя партыі і арганізацыі. У абсалютнай сваёй большасці адзіных кіруючых і каардынуючых цэнтраў дзеючай партыі не мелі. Акрамя бальшывікоў, бундаўцаў і эсэраў. Розныя саціяльныя класы і палітычныя плыні, партыі па свойму уяўлялі перспектывы развіцця краіны. Але выбар шляху залежыў ад асаблівасці сацыяль-эканамічнага і палітычнага развіцця краіны. Галоунае заключалася у тым, што у Расіі сфарміравалася мадель капіталізму, якая не мела запасу трываласці, самарэгуляцыі не сфарміраваліся дастаткова трывалыя дэмакратычныя традыцыі. Акрамя таго пасля рэвалюцыі у краіне склалася своеасаблівая палітычная з’ява- двоеўладзе. Уладныя функцыі ажыцяўлялі: часовы камітэт думы (часовы урад) утвораны дэпутатамі дзяржаунай думай і петраградскі савет рабочых і салдацкіх дэпутатау, які павінен быў кантраляваць урад. Часовы урад у петраградзе пры апоры на мясцовыя грамадскія камітэты парадку і бяспекі імкнуліся да адзінаўладзя. Адначасова па прыкладу Петраграда ў гарадах і мястэчках ствараліся саветы рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў, народная міліцыя. У Беларусі да мая 1917г. на аснове выбараў было створана 37 саветаў, ў якіх верхаводзілі: эсэры, меншавікі і бундаўцы. Найбольш унплывовым на Беларусі і Заходнім стаў Мінскі……..стаў дзейнічаць з 4 сакавіка. Усе саветы Беларусі прызнавалі кіруючую ролю Петраградскага савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, пастановы якога мелі агульнарасійскае значэнне. Разам з тым ў Беларусі значная улада канцэнтравалася ў руках ваеннага камандавання бо яе прыфрантавая тэррыторыя знаходзілася на ваенным становішчы і падпарадковалася органам камандавання арміі (штабу Заходняга фронту у мінску і станцыі вярхоўнага камандавання у Магілёве). Адсюль нельга не лічыцца з думкай, што у Беларусі пасля лютаўскай рэвалюцыі фактычна устанавілася не двоеўладзе, як ва унутраных губернях Расіі, а троеўладзе- гэта улада органау часовага ураду, саветаў і ваеннага камандавання. Хаця не адна з іх, як паказаў час, належнай уладай не валодала. Да таго ж утворанныя органы улады варожна адносіліся да беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, а значыць і да нацыянальна-дзяржаунага самавызначэння.

Будзем мець на увазе, што беларускі нацыянальны вызваленчы рух усё больш напаўняўся новым зместам. Гэтаму спрыяла пашарэнне яго сацыяльнай базы за …..рабочых, афіцэрства і мясцовай дэмакратыі. У мае 1917г. аформілася беларуская народная партыя сацыялістаў (БНПС). Праграму якой падзяляла беларская хрысціянская дэмакратыя (БХД). Яны абаранялі асновы буржуазнага ладу, выступалі за прыватную уласнасць, аўтаномію Беларусі у складзе расійчкай дзяржавы. Вясной 1917г. узнавіла сваю дзейнасці беларуская сацыялістычная грамада (БСГ), яе арганізацыі дзейнічалі нетолькі у Беларусі, але у Петраградзе, Маскве, Кіеве, Адесе, Калузе і інш. гарадах. Мела сваіх прадстаўнікоў у саветах рабочых і салдацкіх дэпутатау і гарадскіх думах, яна падтрымлівала часовы урад, вела агітацыю за федэратыуную расійскую рэспублікі і аўтаномію Беларусі. Сярод кіраўнікоу БСГ былі: Адамовіч, Бадунова, Варонка, Жылуновіч, Рак-Міхайлоўскі. Па ініцыятыве БНПС 25-27 сакавіка 1917г. у Мінску адбыўся з’езд прадстаўнікоў Беларускіх нацыянальных арганізыцый, мэтая якога стала аб’яднанне усіх нацыянальных сіл і накіраванне іх барадзьбы за “за нацыянальны ідэял”. На з’езде быў абраны выканаучы орган …… у яго задачу уваходзіла рэаорганізацыя у кантакце з часовым урадам ідэі аўтаноміі Беларусі у складзе Расійскай федыратыўнай дэмакратычнай рэспублікі і падрыхтоўка выбарау ў беларускую краёвую ураду. 8-10 ліпеня 1917г. у Мінску адбыўся з’ед беларускіх партый і арганізацый. На з’ездзе замест скасаванага БНК была створана цэнтральная рада Беларускіх арганізацый, яна з кастрычніка стала называцца Вялікай Беларускай радай. Адзіны кіруючы орган ўсім Беларускім нацыянальным рухам. Асноунымі патрабаваннямі рады з’яўляліся прызнанні аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі. Утварэнне у Беларусі органаў мясцовай ўлады, развіццё нацыянальнай культуры і мовы, а таксама арганізацыя беларускіх вайсковых фарміраваняў. Праўда і гэтыя прапановы часовы урад адхіліў. Восенню 1917г. адбыліся вайсковыя з’езды васходняга, паўночнага, пауднёва-заходняга, румынскага фронту і …… яны прайшлі пад лозунгам абвяшчэння аўтаноміі Беларусі. У выніку у Мінску быў створаны агульны выканаучы орган гэтых з’ездау, центральная вайсковая беларуская рада (ЦВБР) і выбраны яе выканкам. Для кардынацыі дзеянняў у кастрычніку 1917г. ЦВБР была пераўтворана у Вялікую Беларускую раду. У якасці галоўнай задачы трансфарміраванай рады з’яўлялася скліканне усебеларускага з’езда для канчатковага вырашэння пытання па улаткаванню Беларускай дзяржаўнасці. Усё больш прыхільнікаў набывае ідэя поунай незалежнасці Беларусі. Усеагульны крызіс у краіне паглыбляўся, пашыраўся рух за скліканне другога усерасійскага з’езда савета рабочых і савецкіх дэпутатаў, стварэнне савецкага урада. Бальшэвікі пашэралі свій уплыў на масы, заваёвалі усё больш месца у саветах. Часовы урад не змог….рэальную праграму па выхаду краіны з цяжкага агульна-нацыянальнага крызісу. Бальшэвікі сталі на шлях актыўнай падрыхтоукі захопы улады ва узброенным шляху.

Падзеі 25-26 кастрычніка 1917г. у Петраградзе першыя дэкрэты Савецкай улады неадназначна успрымаліся на Беларусі. Рэвалюцыйна настроенная частка працо…….і салдат заходняга фронту актыўна патрымала пераход да улады саветау абвешчанным другім…..саветаў і палітыку створанага часовага рабоча-сялянскага ураду пад назвай “Савет народных камісарау” уначале з Леніным. Прыхільнікі былога ураду у некаторых гарадах утварылі камітэты выратавання рэвалюцыі. Але іх дзейнасць была паралезавана намаганнямі салдат заходняга фронту. Не быу у баку ад падзей і беларускі нацыянальны рух. Яго сілы актэвізавалі намаганні над вырашэннем пытання нацянальнага і дзяржаўнага самавызначэння Беларусі. 27 кастрычніка ВБР разам з цэнтральнай беларскай вайсковай радай, беларускім выканаучым камітэтам заходняга фронту, БСГ, беларускай народнай партыяй сацыялістау звярнулася з граматай да беларускага народу. У ей паустанне аценіваляся ак праява анархіі, утрымліваўся заклік да яднання народа вакол ВБР не выказаць “сеючыя нязгоду поклічы” захоуваць парадак і спакой. Аднак, большасць рабочых, сялян і салдат заходняга фронту са спадзяваннем сустрэла першыя заканадаучыя савецкія улады (дэкрэты аб міры і аб зямлі, дэкларацыю прау народау Расіі) спыніліся ваенныя дзеянні на франтах, узнікла магчымасць атрымаць сялянам зямлю на прадпрыемствах уводзіуся рабочы кантроль за вытворчасцю і размеркаваннем. На месцы ліквідуемых органау часовага урада (земскага саюза, саюза гарадоў заходняга фронту, канцылярай губернскіх камесараў). У губернях і паветах фарміраваліся органы новадзяржаунай улады- гэта саветы узаконенныя другім усерасійскім з’есдам саветам. Пераход улады да саветау ажыцяулялі ВРК. У канцы кастрычніка пачатку лістапада 1917г. саветы сталі кіруючымі органамі улады у Мінску, Віцебску, Гомелі. 19 лістапада у Магілёве была ліквідавана стаука вярхоунага галоунакамандуючага і устаноуле савецкая улада. 27 лістапада выканаучыя каметэты абраныя зьездамі саветау……….заходняй вобласці, саветау сялянскіх дэпутатау Мінскай і Віленскай губерняу, армій заходняга фронту аб’ядналіся і ўтварылі разам з прадстаунікамі праусаюзау вышэйшы орган улады- гэта абласны выканаучы камітэт савету рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатау заходняй вобласці і фронту.

1918г. актыунага вырашення пытання, утварэнне беларускай дзяржаунасці на савецкай аснове. 25 снежня 1918г. цэнтральны камітэт рус партыі бальцывекоу згадзіуся на утварэнне савецкай дзяржавы на Беларусі. У выкананні гэтага рашэння 6 пауночна-заходняя канференцыя прыняла рэзалюцыю ад аглашэнні сацыялістычнай савецкай рэспублікі Беларусі. Прававой асновай такога рашэння лічыцца дэкларацыя правоу працоунага і экспуатуемага народа, прынята 25 (12) студзеня 1918г. трэцім усерасійскім з’ездам. Рашэнне было абумоулена

На якой паставе расіскія воскі занялі тэррыторыю Беларусі, якая аб’явіла сябе самастойнай дзяржавай

1 студзеня 1919г. быу абвешчаны канстытуцыйны акт, маніфест часовага рабочасялянскага урада аб стварэнні сацыялістычна-савецкай рэспублікі . Беларуская рада абвяшчалася па законах. Старшынёй часовага урада прызначаны Жылуновіч. У складзе урада былі утвораны прызідыум, управлене справамі.

2-3 лютага 1919г. у Мінску адбыуся першы усебеларускі з’езд саветау. У яго рабоце удзейнічау старшыня усерасійскага камітэта (УЦВК) якау свярдлоў. Ен абвесціў пастанову прызідыюма пад назвай “аб прызнані незалежнасцйі беларускай сацыялістычнай рэспублікі”. Першы усебеларускі з’езд прыняу першую канстытуцыю ССРБ. Але адпаведна установак канстытуцыі, у адрозняні ад савецкай расіі тут не існавау СНК. Для ажыцяулення сваіх палнамоцтвау вялікі прызідыюм меу права выдавать дэкреты, рапарадженні, інструкцыі, прымаць інш. меры “неабходныя для правільнага і хуткага цячэння дзяржаунага жыця”. Адсюль вялікі прызідыюм ак і ЦВК з’яуляуся заканадаучым і распарадчым органам. Такім чынам, першы усебеларускі з’езд саветау замацавау падмурак беларускай дзяржаунасці на савецкай аснове. Быу зацверджаны герб і сцяг Рэспублікі. Тым часам урад Польшы імкнуўся да адноулеення дзяржавы у межах РП 1772г. гэта значыць з уключэннем у яе і бел землі. ЦКРКПБ прыняу рашэнне утварыць дзяржаву паміж Польшчаю і РФ. З лютага 1919г. першы усебеларускі з’езд саветау прыняу дэкларацыю ад аб’яднанні бел ССР з літвой. Было вырашэна арганізаваць адзіны урадавы орган улады. 16 студзеня 1919г. ЦКРКПБ прызнау неабходным усходнія губерні беларусі……….. 27 лютага на сауместным пасядженні…… і беларускай ССР у Вільне было аформлена стварэнне літоуска-беларускай ….рэспублікі. у літбел былі уключаны тэрыторыя віленскай, мінскай не акупаваныя часткі Коменскай і гродзенскай губерняу. Фактычна ССРБ чк дзяржаунае утваренне спыніла свае існаванне. 27 лютага 1919г. на сумесным пасядженні беларусі і літвы былі утвораны вышэйшыя кіруючыя органы рэспублікі: ЦВК старшыня- Мяснікоу, СНК- Міцкавічу скапсуўкас. Новая рэспубліка падзялялася на паветы, якія былі падпарадкаваны СНК. Выключэнне склалі Мінская губерня і Віленскі павет віленскай губерні, дзе дзейнічау Мінскі губернскі ваенна-рэвалюцыйны камітэт падначалены ураду рэмпублікі. 8 красавіка 1919г. цэнтр Выканкам абвясціу Літбел на ваенным становішчы. 19 красавіка быу створаны савет абароны Літвы і Беларусі, якому перададзена уся ваенная і дзяржауная улада. 24 красавіка 1919г. войскі Польшчы захапілі Вільню. Савет абароны і урад Літбела пераехалі у Мінск. 1 чэрвеня у Маскве савецкімі рэспублікамі было прынята рашэнне аб стварэнні ваенна-палітычнага саюза. У выніку было праведзена аб’яднане ваенных арганізацый і ваеннага камандавання саветау народнай гаспадаркі, наркаматау чыгункі фінансау і працы. 17 ліпеня скасаваны савет абароны Літбела. 26 ліпеня уся улада на неакупіраванай тэрыторыі была перададзена мінскаму губернскаму ваена-рэвалюцыйнаму камітэту. Літбел спыніу існаване і фактычна і юрыдычна на пачатку верасня 1919г. у сувязі з захопай яе тэррыторыі польскімі войскамі і фактычным прызнаннем урадам РФСР буржуазнай літвы. Іншыя даследчыкі лічаць, што існаване літбел доужылася да ліпеня 1920г. калі 12 ліпеня быу падпісаны мірны дагавор паміж літвою і расіяй, па якому літва набыла сваю дзяржаунасць, якую захоувала да 1940г.

Іншы шлях вызначыўся для беларусі. Летам 1920г. чарвоная армія вызваліла мінск. 31 ліпеня у мінску адбылося сумеснае пасяджэнне прадстаунікоу мінскага губернскага ваенаРэнкама, савецкіх і праусаюзных органау мінска і мінскай губерні, на якім была прынята дэкларацыя, якая абвясціла адраджэнне ССРБ. Рэспубліка абвяшчалася на падставах вызнычаных у маніфесце ад 1 студзеня 1919г. уся пауната улады на тэррыторыі беларусі да склікання….. перадаваляся ваенна-рэвалюцыйнаму камітэту. Фактычна ССРБ абмаулялася у складзе мінскай без рэчацкага павета і беларускіх паветау гродзенскай і віленскай губернях. Ваенна-рэвалюцыйны камітет беларусі выконвау функцыім урада з 31 ліпеня да 13 снежня 1920г. другі з’езд аветау абвясціу вышэйшым органам улады з’езд саветау.

Савецка-польская вайна закончылася падпісаннем 18 сакавіка 1921г. рыжскага мірнага дагавора. Подпіса прадстауніка беларусі пад гэтым актам нема. Рыжскі мірны дагавор замацавау раздзел беларусі паміж РФСР і Польшчай.

Метки текущей записи:
, , , , , , ,
Автор статьи:
написал 6135 статей.

Оставьте комментарий!

Вы должны быть авторизированы чтобы оставлять комментарии.

 
Запросов: 109 | 0,311 сек
Память: 10.66MB