Гласарый


АброК - від сялянскай павіннасці за карыстанне зямлёй феадала. Аброк прадуктамі (дзякла) — натуральная даніна, аброк грашыма — чынш. У X—XIII стст. збор натуральнай даніны з насельніцтва называўся палюддзем.

Абшчына - устойлівая форма арганізыцыі людзей. Узнікла ў першабытную эпоху як родавая абшчына — арганізацыя кроўных родзічаў якія былі звязаны агульнасцю сваиго паходжання па мацярынскай або бацькоўскай лініі. УIX— XIII стст. Адбываецца фарміраванне суседскай (сельскай) , якая з’яўлялася арганізацыяй сельскага насельніцтва. Яе члены лічыліся свабоднымі людзьмі, жылі асобнымі сем’ямі, якія карысталіся асобнымі участкамі зямлі (зямельнымі надзеламі) пры існаванні калектыўнага (абшчыннага) землеўладання. У славян сельская абшчына называлася «верв». 3 другой паловы XIII да канца XVIII ст. абшчына (грамада) аб’ядноўвала населънщтва асобнай вёскі і была асабліва распаўсюджана ва ўсходніх раёнах Беларусі. Пасля далучэння беларускіх зямель да Расіі ў дзяржаўных уладаннях уводзілася сістэма сельскага абшчыннага кіравання. Сялянская абшчына працягвала існаваць пасля адмены ў 1861 г. прыгоннага . 3 пачатку XX ст. у ходзе Сталыпінскай аграрнай ажыццяўляўся указ аб выхадзе сялян з і паступова адбываўся пераход сялян ад абшчыннага да падворнага землеўладання. У выніку суцэльнай калектывізацыі ў 30-я гады сялянская абшчына была ліквідавана.

АБ’ЯДНАНАЕ АНТЫСАВЕЦКАЕ
ПАДПОЛЛЕ -

АДРАДЖЭННЕ, РЭНЕСАНС - эпоха станаўлення раннебуржуазнай культуры у Заходняй і Цэнтральнай Еўропе ў XIV — XVI ст. Асноўным ідэйным змяшчэннем культуры гэтага перыяду быў гуманізм. Узнікае новая свецкая культура, на базе якой сфарміраваўся рэнесансава-гуманістычны светапогляд. Адзін са спецыфічных момантаў Адраджэння і Рэнесанса на Беларусі — сувязь з хрысціянскім светапоглядам.

АДУКАЦЫЙНАЯ КАМІСІЯ

АКУПАЦЫЯ

АМНІСТЫЯ

АНАРХІЯ

АНЭКСІЯ

АСАДНІЦТВА - галоўны орган, які праводзіў у 70-х гг. XVIII ст. агульную рэформу адукацыі ў Рэчы Паспалітай. Прататып сучаснага Міністэрства асветы.

- захоп войскамі адной дзяржавы тэрыторыі (або часткі тэрыторыі) іншай дзяржавы з усталяваннем уласнай адміністрацыі і законаў.

- памілаванне, дараванне віны. Напрыклад, расійскі імператар Аляксандр I дараваў магнатам і шляхце ўдзел у вайне 1812 г. на баку французскіх войск пры ўмове іх вяртання з-за мяжы ў двухмесячны тэрмін.

- стан бязладдзя, пры якім з’явы адбываюцца стыхійна, неарганізавана, існуе беспарадак. Палітычная анархія характэрна была у канцы XVIII ст. для Рэчы Паспа-літай у сувязі з існаваннем «залатых» шляхецкіх вольнасцей, правіла «ліберум вета» і слабасцю каралеўскай улады.

- далучэнне з дапамогай сілы або ў выніку нераўнапраўнага дагавору адной дзяржавай тэрыторыі другой дзяржавы.

- засяленне былымі польскімі вайскоўцамі заходнебеларускіх зямель у час іх знаходжання ў складзе Польшы (1921—1939 гг.).

АНТЫТРЫНІТАРЫІ (АРЫЯНЕ) - прадстаўнікі радыкальна-рэфармацыйнага руху на Беларусі, Украіне, Літве і Польшчыў другой палове XVI – пачатку XVII ст.

АРШАНСКАЕ ЕВАНГЕЛЛЕ - рукапісны помнік XI ст. Самая ранняя (з тых, што захаваліся) кніга, створаная на беларускіх землях

АСВЕТНІЦТВА

АСІМІЛЯЦЫЯ

АЎТАНОМІЯ

АЎТАРЫТАРНЫ ПАЛІТЫЧНЫ РЭЖЫМ - антыфеадальная буржуазная ідэалогія перыяду станаўлення капіталістычных адносін; сцвярджала прыярытэт асветы, навукі і розуму ў жыцці асобы, грамадства і дзяржавы. На Беларусі ідэі Асветніцтва распаўсюдзіліся ў другой палове XVIII — пачатку XIX ст. Знайшлі адлюстраванне ў філасофіі, літаратуры і мастацтве.

- працэс далучэння пэўных этнічных груп да асноўнага этнасу (народу). Характэрны для гісторыі амаль што ўсіх народаў, у т. л. і беларусаў. У старажытнасці асіміляцыя адбывалася ў працэсе пранікнення (рассялення) народаў на новых тэрыторыях. Напрыклад, асіміляцыя ў V—VIII стст. славянскіх і мясцовых балцкіх плямён, якая прывяла да славянізацыі (аславяньвання) некаторых балцкіх плямён.

- самастойнае ажыццяўленне дзяржаўнай улады альбо шырокае ўнутранае самакіраванне, якое прадастаўляецца асобнай тэрыторыі ці народу, што кампактна пра-жывае ў межах дзяржавы. Так, напрыклад, Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ) у 1906 г. выступала за аўтаномію Беларусі ў складзе Расійскай федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі.

- рэжым, пры якім ўлада сканцэнтравана ў руках аднаго чалавека (лідэра) ці трупы людзей (пануючай эліты) або ў выканаўчым органе улады, што зніжае ролю прадстаўнічых і судовых органаў і вядзе да сістэматычнага парушэння дзеючага заканадаўства, у т. л. Канстытуцыі. Тыповыя прыкметы — празмерны цэнтралізм улады, безумоўнае паслушэнства, абмежаванне дзелавой і палітычнай актыўнасці людзей. Звычайна ўсталёўваецца ва ўмовах палітычнага крызісу, дзяржаўнага перавароту або грамадзянскай вайны.

БАРОКА

- вядучы накірунак у мастацтве Беларусі XVII — XVIII ст. Характарызуецца кантрастнасцю, рухавасцю форм, параднасцю. Стыль перыяду Контррэфармацыі.

БЕЛАРУСІЗАЦЫЯ

БУФЕРНАЯ ДЗЯРЖАВА

«ВАЕННЫ КАМУНІЗМ»

ВАЛОКА

ВАЛЮНТАРЫЗМ

ВЕЧА

ВОЛАКІ

ВОТЧЫНА

ВЫКАНАЎЧЫ ОРГАН УЛАДЫ

ВЫТВОРЧАЯ ГАСПАДАРКА

ГАСПАДАРЧЫ РАЗЛІК

ГЕНАЦЫД

ГЕТА - пераважны накірунак нацыянальнай палітыкі ў БССР у 20-я гг. ХХ ст. Пачала афіцыйна праводзіццаў межах БССР з ліпеня 1924 г. Значна паспрыяла развіццю беларускай культуры, пашырэнню ўжытку беларускай мовы, узмацненню нацыянальнай сасмасвядомасці беларусаў. Штучна згорнута ў канцы 20-х – пачатку 30-х гг. ХХ ст. пад выглядам барацьбы з “нацыянал-дэмакратызмам”.

- дзяржава, тэрыторыя якой выкарыстоўваецца ў якасці пагранічнай зоны паміж супрацьлеглымі адна другой краінамі ў мэтах недапушчэння вырашэння іх канфлікту ўзброеным шляхам. Напрыклад, Літоўска-Беларуская ССР (ЛітБел), якая існавала ў 1919 г., разглядаецца гісторыкамі як буферная дзяржава паміж Савецкай Расіяй і Полыпчай.

- палітыка ў гады грамадзянскай вайны ў савецкай Расіі (1919—1921 гг.), звязаная з адменай прыватнага гандлю і абмежаваннем таварна-грашовых адносін, пераходам сістэмы размеркавання ў рукі дзяржавы, увядзеннем харчразвёрсткі, нацыяналізацыяй прамысловасці, мілітарызацыяй эканомікі.

- мера зямельнай плошчы, роўная 21,36 га. Уся зямля наразалася на валокі паводле аграрнай рэформы Жыгімонта II Аўгуста («Устава на валокі» 1557 г.).

- палітычны накірунак, пры якім воля кіруючай асобы ці выканаўчых улад лічыцца вызначальнай асновай грамадскага развіцця. Валюнтарысцкай лічаць, напрыклад, палітыку масавага насаджэння кукурузы літаральна ва ўсіх раёнах Беларусі незалежна ад іх кліматычных умоў, якая праводзілася ў гады кіравання М.С. Хрушчова.

- агульны сход дарослых мужчын, на якім вырашаліся найболыд важныя грамадскія і дзяржаўныя справы. Рашэнне прымалася па сіле крыка, які служыў сродкам тагачаснага галасавання. Веча існавала ў Навагрудку, Полацку, Ноўгарадзе.

- назва месца найбольшага збліжэння двух суднаходных рэк Заходняя Дзвіна і Днепр на шляху «з варагаў у грэкі», дзе па сушы валачылі (перацягвалі на катках і колах) судны або перавозілі выгружаныя з іх тавары.

- зямельнае ўладанне, якое пераходзіла ў спадчыну ад бацькі да сына.

- той, які павінен праводзіць у жыццё, выконваць законы. Звычайна такім органам улады з’яўляецца кабінет (Савет) Міністраў. Выканаўчую ўладу ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляе Савет Міністраў (урад).

- гаспадарка, якая забяспечвала патрэбы жыхароў дзякуючы пераважна такім заняткам, як земляробства і жывёлагадоўля, а не толькі выкарыстанню таго, што было ў прыродзе пры занятках збіральніцтвам і паляваннем.

- метад гаспадарання, пры якім даходы, якія атрымлівае прадпрыемства ад рэалізацыі (продажу) сваей прадукцыі, пакрываюць і перавышаюць яго выдаткі на вытворчасць гэтай прадукцыі.

- дзеянні з мэтай поўнага ці частковага знішчэння той ці іншай нацыі (народа). Палітыку генацыда ў гады другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў праводзілі, у т. л. на тэрыторыі Беларусі, нямецка-фашысцкія захопнікі.

- месцы пражывання яўрэйскага насельніцтва ў гады другой сусветнай вайны, створаныя фашистамі з мэтай масавага знішчэння яўрэяў, якіх яны адносілі да нізшай расы.

ГІСТАРЫЧНЫ ЭПАС - від літаратурнай народнай творчасці: песні, казкі, быліны.

ГІСТАРЫЧНЫЯ АПОВЕСЦІ - новы літаратурны жанр другой паловы XVI ст. Творчыя формы: хронікі, дзённікі, мемуары.

ГОТЫКА

ГРАМАДЗЯНСКАЯ ВАЙНА

ГРАМАДЗЯНСКАЯ СУПОЛЬНАСЦЬ

ГУЛАГ - мастацкі стыль, які завяршыў развіццё сярэднявечнага мастацтва ў Еўропе. Гэты стыль характарызуюць узнёслыя формы, ажурныя вежы. На Беларусі шмат пабудоў, створаных у XIV-XVI стст., мелі рысы готыкі.

- вайна за ўладу ўнутры адной краіны паміж дзвума палітычнымі групоўкамі. Вельмі часта набывае характар братазабойчай, бо ў ёй удзельнічаюць грамадзяне адной дзяржавы.

- тып узаемаадносін паміж дзяржавай і грамадствам, пры якім правы грамадзян абаронены законам і ўлада перадае частку сваіх функцый мясцовым органам самакіравання.

- абрэвіятура (скарочаная назва) Галоунага ўпраўлення лагерамі, якая ўжываецца як сімвалічная назва сталінскага рэпрэсіўнага рэжыму.

ГУМАНІЗМ

ДЗЯРЖАВА

ДЗЯРЖАЎНЫ БЮДЖЭТ

ДРУЖЫНА - новы светапогляд, у якім адлюстраваліся змены ў поглядах на прыроду, грамадства і чалавека. Аснову складалі тры асноўныя прынцыпы: самастойнасць чалавека, абсалютная духоўная незалежнасць, натуралізм.

- асноўная форма палітычнай сістэмы грамадства, якая арганізуе, накіроўвае і кантралюе сумесную дзейнасць і адносіны людзей, грамадскіх груп, класаў. Тэры-гарыяльны, суверэнны саюз (аб’яднанне, супольнасць) грамадзян, утвораны з мэтай абароны іх жыцця, свабоды і маёмасці. Найболын істотная прыкмета дзяржавы — наяў-насць публічнай улады, якая пашыраецца на ўсё грамадства і абапіраецца на сродкі і меры прымусу (армія, паліцыя, хурма і інш.). Важным сродкам ажыццяўлення дзяржаўнай улады з’яўляецца права.

- расклад грашовых даходаў і расходаў дзяржавы.

- княжацкае войска.

ДУХОЎНЫЯ СЕМІНАРЫІ

ДЭКЛАРАЦЫЯ

ДЭМАКРАТЫЗАЦЫЯ

ДЭНАНСАЦЫЯ

ДЫКТАТУРА

ЕВАНГЕЛЛЕ - сярэднія навучальныя ўстановы царквы, якія давалі багаслоўскую адукацыю.

- дзяржаўны і палітычны (канстытуцыйны) акт. Напрыклад, Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР ад 27 ліпеня 1990 г.

- распаўсюджванне і замацаванне форм дзяржаўнага ладу, заснаваных на прыэнанні прынцыпу народаўладдзя, свабоды, роўнасці грамадзян.

- паведамленне адной дзяржавы другой аб скасаванні дзеяння падпісанага паміж імі дагавора.

- неабмежаваная ніякімі законамі прымусовая ўлада адной асобы, трупы людзей або партыі.

- агульная назва першых 4 гістарычных кніг Новага Запавету (Бібліі) пра зямное жыццё і вучэнне Іісуса Хрыста. На Беларусі найстарэйшае — рукапіснае Тураўскае Евангелле (XI ст.). Першае друкаванае Евангелле на старабеларускай і царкоўнаславянскай мовах выдадзена В. Цяпінскім у XVI ст.

ЕЗУІТЫ

ЕПАРХІЯ

ЗАКАНАДАЎЧЫ ОРГАН УЛАДЫ

ЗАПРЫГОНЬВАННЕ

ЗАХОДНЕРУСІЗМ

ІДЭАЛОГІЯ

ІНДАЕЎРАПЕЙЦЫ

ІНДУСТРЫЯЛІЗАЦЫЯ

ІНТЭГРАЦЫЯ

ІНТЭНСІЎНЫ ШЛЯХ

ІНТЭРВЕНЦЫЯ

ІНФЛЯЦЫЯ

КААЛІЦЫЯ

КААПЕРАЦЫЯ - члены манаскага каталіцкага ордэна “Таварыства Ісуса”, створанага ў 1534 у Італіі для барацьбы з Рэфармацыяй. На Беларусі пачалі дзейнічаць у другой палове XVI ст.

- праваслаўная царкоўная акруга. Упершыню на тэрыторыі Беларусі заснавана ў 992 г. у Полацку. Гэтая дата лічыцца пачаткам гісторыі праваслаўнай царквы ў Беларусь

- той, які распрацоўвае і прымае законы. Такім органам звычайна з’яўляецца . Згодна новай рэдакцыі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада 1996 г., прадстаўнічы і заканадаўчы орган у нашай рэспубліцы — Нацыянальны сход ().

- страта сялянамі права ўласнасці на зямлю і пераўтварэнне іх у залежных ад феадала. Афармлялася, напрыклад, у Судзебніку Казіміра 1468 г., Статутах . Так у XIV—XV стст. у існавалі «непахожыя» сяляне, якім не дазваляўся пераход ад аднаго феадала да другога. У XVI ст. усе сяляне ператварыліся ў прыгонных, прымацаваных да зямлі, якую яны апрацоўвалі і неслі за карыстанне ею пэўныя павіннасці перад феадаламі. Прыгоннае права было скасавана ў 1861 г. шляхам набыцця памешчыцкімі сялянамі асабістай вольнасці і паступовага выкупу імі зямельных уладанняў.

- накірунак грамадска-палітычнай думкі, адна з форм этнічнай самасвядомасці на Беларусі ў ХІХ – пачатку ХХ ст. Быў пашыраны сярод гарадскога насельніцтва (інтэлігенцыя, чыноўнікі, праваслаўнае духавенства). Заходнерусізм грунтуецца на сцвярджэнні, што беларусы не самастойны этнас, а адгалінаванне рускага народа.

- сістэмы прававых, палітычных, маральных, філасофскіх, рэлігійных, мастацкіх поглядаў і ідэй, якія належаць асобе ці групе людзей або палітычнай партыі.

- шматлікія плямёны жывёлаводаў-вандроўнікаў, якія першапачаткова жылі ў Малой Азіі побач з Іранам. У Індыі і Іране яны называліся арыямі. Са сваёй «прарадзімы» яны рассяліліся на вялікай тэрыторыі Азіі і Еўропы прыкладна 3—1,5 тыс. гадоў да н.э. Пасля асіміляцыі (змяшэння) з мясцовымі плямёнамі на тэрыторыі Украіны, Беларусі, Прыбалтыкі і Цэнтральнай Еўропы ўтварыліся плямёны славян, балтаў, германцаў.

- працэс пераходу ад ручной да машыннай працы і далейшай перабудовы вытворчасці на аснове высокапрадукцыйнай тэхнікі. У БССР праводзілася ў 1920—30-я гады і была часткай адзінага працэсу ідустрыялізацыі ў СССР. Асноўная ўвага надавалася развіццю лёгкай і харчовай прамысловасці, што было абумоўлена дастатковымі запасамі ў Беларуси мясцовай сыравіны, кадрамі, існуючымі традыцыямі. Ажыццяўлялася ў ходзе пяцігодак — пяцігадовых планаў развіцця народнай гаспадаркі (1928—1932, 1933—1937,1938—чэрвень 1941).

- працэс і вынік узаемасувязі, узаемадзеяння, збліжэння і аб’яднання ў адзінае цэлае якіх-небудзь частак, элементаў, у прыватнасці краін і іх эканомік, сацыяльных і палітычных структур, партый, арганізацый і г. д. Аб працэсе інтэграцыі Беларусі і Расіі сведчаць утварэнне іх Саюза 2 красавіка 1997 г., падпісанне ў снежні 1999 г. Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.

- шлях развіцця, звязаны з ростам вытворчасці на аснове паляпшэння якасных паказчыкаў, перш за ўсё, за кошт укаранненя ў вытворчасць дасягненняў навукі і тэхнікі і павялічэння прадукцыйнасці працы.

- узброенае ўмяшанне адной дзяржавы ваўнутраныя справы другой. Напрыклад, інтэрвенцыя Польшчы супраць савецкай Расіі ў 1919—1920 гг., калі баявыя дзеянні праходзілі на тэрыторыі Беларусі (польска-савецкая вайна).

- абясцэненне грошай у выніку выпуску іх у зварот без забеспячэння неабходнай колькасцю тавараў. Падзенне пакупной здольнасці грошай.

- аб’яднанне, саюз, пагадненне дзяржаў, палітычных партый, грамадскіх арганізацый для дасягнення агульных палітычных, ваенных, эканамічных мэт. Напрыклад, у час рэвалюцыі 1905—1907 гг. склаліся кааліцыйныя саветы, у якія ўваходзілі бальшавікі, меншавікі, эсэры, бундаўцы.

- форма арганізацыі, пры якой адбываецца добраахвотнае аб’яднанне людзей для сумеснай працы, напрыклад таварыства па сумеснай апрацоўцы зямлі, гандлёвы кааператыў і г. д.

КАЛЕГІУМЫ

КАЛЕКТЫВІЗАЦЫЯ - езуіцкія школы.

— аб’яднанне дробных індывідуальных гаспадарак сялян у буйныя калектыўныя гаспадаркі. Суцэльная калектывізацыя ў БССР, звязаная са стварэннем калгасаў, праходзіла ў канцы 20-х — пачатку 30-х гг., а таксама ў Заходняй Беларусі, якая ўз’ядналася з БССР у 1939 г., напярэдадні і пасля завяршэння Вялікай Айчыннай вайны.

КАЛЬВІНІЗМ

КАНСТЫТУЦЫЯ

КАНТРЫБУЦЫЯ

КАНФЕДЭРАЦЫЯ

КАНФЕСІЯ

КАСЦЁЛ

КАСІНЕРЫ

КАТАЛІЦЫЗМ

- асноўны накірунак рэфармацыйнага руху, які зацвердзіўся на беларусі ў сярэдзіне XVI ст. Меў іншую сацыяльную аснову, чым у краінах Заходняй Еўропы: яго прыняла частка магнатаў і шляхты.

- Асноўны дзяржавы. У Рэчы Паспалітай была прынята Канстытуцыя 3 мая 1791 г., якая абвясціла яе суверэнітэт як унітарнай дзяржавы, ліквідаваўшы падзел на Каралеўства Польскае і ВКЛ. У час існавання БССР былі прыняты Канстытуцыі 1919, 1927, 1937, 1978 гг. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь прынята 15 сакавіка 1994 г. На ўсенародным рэферэндуме 24 лістапада 1996 г. у яе унесены змяненні і дапаўненні (новая рэдакцыя Канстытуцыі). Некаторыя гісторыкі адносяць да Канстытуцыі Статуты ВКЛ — зборнік законаў эпохі сярэднявечча, для якой яшчэ не характэрна фарміраванне канстытуцыйнага права.

- грошы альбо матэрыяльныя каштоўнасці, якія дзяржава-пераможца збірае з дзяржавы, якая панесла паражэнне ў вайне.

- часовае аб’яднанне (ваенна-палітычны саюз) шляхты ў XVII—XVIII стст. у Рэчы Паспалітай з мэтай падтрымаць узброенай сілай тыя ці іншыя палітычныя патрабаванні. Над канфедэрацыяй разумеецца таксама форма дзяржаўнага ўтварэння, пры якой некалькі дзяржаў — суб’екты канфедэрацыі, што ўтвараюць саюз, працягваюць валодаць шырокімі правамі самастойнасці, поўнасцю захоў-ваючы сваю незалежнасць, і аб’ядноўваюць свае намаганні для дасягнення пэўнай мэты. У адрозненне ад федэрацыі канфедэрацыя дзяржаў болын слабае аб’яднанне, якое ўяўляе сабой не адну новую суверэнную дзяржаву, а болын або менш устойлівую сукупнасць дзяржаў.

- рэлігійны кірунак, веравызнанне (веравучэнне), прыналежнасць да пэўнай царквы. У хрысціянстве існуюць, напрыклад, каталіцкая, праваслаўная, уніяцкая канфесіі.

- рымска-каталіцкі храм.

- сяляне, узброеныя косамі. Назва ўдзельнікаў паўстання Т. Касцюшкі ў 1794 г., паўстання К. Каліноўскага ў 1863 г.

- адзін з асноўных кірункаў у хрысціянстве. Аформіўся ў 1054г. пасля падзелу хрысціянскай царквы. Каталіцкая царква мае адзіны сусветны цэнтр — Ватыкан, адзінага главу — папу рымскага. Распаўсюджванне каталіцтва на тэрыторыі Беларусі адбываецца па ўмовах Крэўскай уніі (пагаднення) 1385 г. На беларускіх землях пачалі ўзводзіцца касцёлы і каталіцкія манастыры. Каталіцызм стаў сродкам паланізацыі беларускай шляхты пасля Люблінскай уніі 1569 г. (стварэння Рэчы Паспалітай). У XVI ст. пышныя каталіцкія набажэнствы і царкоўныя традыцыі сталі аб’ектам крытыкі з боку рэфарматараў.

КЛАСІЦЫЗМ

КНЯЗЬ - накірунак у еўрапейскай мастацкай культуры другой паловы XVIIІ – пачатку XIX ст. На Беларусі ў пачатку ХІХ ст. з’явіўся асноўным архітэктурным стылем. Пабудовы вызначаліся манументальнасцю і ўрачыстасцю. У скульптуры і жывапісу шырокага развіцця не атрымаў.

- першапачаткова правадыр племені, затым кіраўнік княства (дзяржавы).

КОНТРРЭФАРМАЦЫЯ

КУЛЬТ АСОБЫ - наступленне каталіцкай рэакцыі супраць Рэфармацыі; на Беларусі ўзмацнілася пасля прыходу езуітаў у 1582 г.

- узвялічванне ролі аднаго чалавека, прыпісванне яму вызначальнага уплыву на ход гістарычных падзей. Вядомы, напрыклад, культ асобы Сталіна.

ЛЕТАПІСЫ

ЛІБЕРАЛІЗМ

«ЛІБЕРУМ ВЕТА»

МАБІЛІЗАЦЫЯ

МАГДЭБУРГСКАЕ ПРАВА

МАГІСТРАТ

МАГНАТЫ

МАДЭРНІЗАЦЫЯ - гісторыка-літаратурныя творы з апісаннем падзей па гадах, помнікі пісьмннасці ўсходніх славянаў XI-XVIII стст.

- ідэйна-палітычнае вучэнне, якое ўзнікла ў канцы XVIII — пачатку XIX ст. Яго палітычныя і эканамічныя мэты — скасаванне феадальных парадкаў, абмежаванне манархіі, усталяванне парламенцкага ладу, ліквідаванне ці змякчэнне дзяржаўнага і грамадскага прымусу ў адносінах да асобы, абарона прыватнай уласнасці. Напрыклад, да ліберальна-буржуазнага лагера напярэдадні і ў час рэвалюцыі 1905—1907гг. адносіліся Канстытуцыйна-дэмакратычная партыя (кадэты), «Саюз 17 кастрычніка» (акцябрысты), аўтанамісты.

- права, паводле якога рашэнне сойма лічылася не прынятым, калі супраць яго прагаласаваў хоць адзін дэпутат сойма. Сведчыла аб бязладдзі ў Рэчы Паспалітай у канцы XVII—XVIII ст.

- масавы набор мужчын у армію ў час вайны, чарговы прызыў на вайсковую службу юнакоў адпаведнага ўзросту.

- права горада на самакіраванне, якое склалася ўпершыню ў XIII ст. у нямецкім горадзе Магдэбург. Першым у ВКЛ Магдэбургскае права атрымала Вільня ў 1387 г., а на тэрыторыі Беларусі — Брэст у 1390 г.

- орган гарадскога самакіравання, які складаўся ў ВКЛ з выбарнай рады (на чале яе стаяў бурмістр) і лавы (суда), дзе старшынстваваў войт.

- назва, якой сучасныя гісторыкі вызначаюць самых буйных землеўладальнікаў. У ВКЛ найболып вядомыя магнацкія роды Радзівілаў, Сапегаў, Агінскіх і інш.

- працэс паступовага пераходу ад аграрна-рамеснай да індустрыяльнай цывілізацыі, у прыватнасці, ад феадальнага да буржуазнага грамадства, які распачаўся ў Беларусі ў сувязі з буржуазнымі рэформамі другой паловы XIX ст. (адмена прыгоннага права і інш.). Прыкметамі мадэрнізацыі з’яўляюцца індустрыялізацыя; урбанізацыя; дэ-макратызацыя; развіццё навукі, адукацыі і культуры; абмежаванне пазіцый царквы; фарміраванне прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасці.

МАЗАІКА

МАЁМАСНЫ ЦЭНЗ

МАНАПОЛІЯ

МАНАРХІЯ

МАНУФАКТУРА

МАРКСІЗМ

МЕЦЭНАТ

МІЛІТАРЫЗМ

МЯЖА ЯЎРЭЙСКАЙ АСЕЛАСЦІ

МЯШЧАНЕ
НАЁМНАЯ ПРАЦА - выява ці ўзор з аднародных ці разнародных па матэрыялу часцінак; адзін з асноўных відаў манументальнага мастацтва.

- валоданне маёмасцю (зямля, дамы, прадпрыемствы і інш.) на пэўную суму грошай, якое давала права прымаць удзел у кіраванні або выбарах. Напрыклад, маёмасны цэнз быў уведзены пры выбарах гарадской думы ў час правядзення гарадской рэформы (пачалася ў Беларусі ў 1875г.).

- саюз прадпрымальнікаў з мэтай пераадолення канкурэнцыі і атрымання найвялікшых прыбыткаў. Абазначае таксама выключнае права на вытворчасць і продаж прадукцыі. Манаполіі ўзнікаюць у Беларусі на рубяжы XIX—XX стст.

- улада аднаго кіраўніка (гаспадара) у дзяржаве. У ВКЛ пры Гедыміне, Альгердзе, Вітаўце ўлада вялікага князя лічылася неабмежаванай. У другой палове XV— XVI ст. улада вялікага князя пры Казіміры і Аляксандры была абмежавана панамі-радай, што сведчыла аб узнікненні саслоўна-прадстаўнічай (абмежаванай) манархіі.

- прадпрыемства, заснаванае на ручной працы і яе падзеле. З’яўлялася пераходнай формай ад рамеснай вытворчасці да фабрыкі. Першымі мануфактурамі на Беларусі сталі заснаваныя ў 10—30-хгг. XVIII ст. Налібоцкая і Урэцкая шкляныя мануфактуры. Шырокую вядомасць набылі Слуцкая і Нясвіжская мануфактуры шаўковых паясоў.

- філасофскае, эканамічнае і палітычнае вучэнне, створанае ў першай палове XIX ст. К. Марксам і Ф. Энгельсам. Яны распрацавалі матэрыялістычную дыялектыку (вучэнне аб развіцці), матэрыялістычнае разумение гісторыі, тэорыю прыбавачнай вартасці і вучэнне аб камунізме. Натуральны паступальны гістарычны ход грамадскага развіцця вызначаецца зменай грамадска-эканамічных фармацый, а класавую барацьбу паміж пануючым і прыгнечанымі класамі марксізм разглядаў у якасці рухаючай сілы гісторыі. Вышэйшым адлюстраваннем класавай барацьбы лічылася сацыяльная (пралетарская, сацыялістычная) рэвалюцыя, якая прывядзе да ўсталявання дыктатуры пралетарыяту (прымусовай улады рабочага класу). У пачатку XX ст. марксізм падзяліўся на дзве плыні — рэвалюцыйную (У I. Ленін і інш.), у якой перамагло балыпавіцкае вытлумачэнне марксізму, і рэфармісцкую (Э. Бернштэйн і інш.). Пасля кастрычніцкай 1917 г. рэвалюцыі ў Расіі марксізм стаў дзяржаўнай ідэалогіяй. Сучасныя філосафы выдзяляюць некалькі версій марксізму: класічную, прадстаўленую заснавальнікамі вучэння; ленінскую трактоўку; сталінскі варыянт; сацыял-дэмакратычную версію (у прыватнасці рускі меншавізм); сучасны неамарксізм.

- багаты апякун навук і мастацтваў. Назва паходзіць ад уласнага імені вядомага багатага рымляніна, дарадцы і сябра імператара Аўгуста (канец I ст. да н. э.). Прыкладам мецэнацтва ў гісторыі ВКЛ з’яўляецца дзейнасць Мікалая Радзівіла Чорнага, на чые сродкі была заснавана першая на сучаснай тэрыторыі Беларусі друкарня ў Брэсце.

- палітыка, арыентаваная на ваенныя сродкі вырашэння знешніх і ўнутраных праблем.

- тэрыторыя беларуска-літоўскіх і ўкраінскіх губерняў Расійскай імперыі ў 1791— 1917 гг., дзе ў гарадах і мястэчках дазвалялася пастаяннае пражыванне асобам яўрэйскай нацыянальнасці. Утварэнне мяжы звязана з усталяваннем улады самадзяржаўя на далучаных да Расіі ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай землях. Абмежаванні грамадзянска-маёмасных праў яўрэяў, у прыватнасці забарона пакідаць вызначаныя тэрыторыі без урадавага дазволу, канчаткова ліквідаваны Часовым урадам.
- назва жыхароў гарадоў і мястэчак.
- праца па дамоўленасці з работадаўцам, за выкананне якой на працягу пэунага рабочага часу прадугледжваецца пэўная аплата.

НАСТАЎНІЦКІЯ СЕМІНАРЫІ

НАТУРАЛЬНАЯ ГАСПАДАРКА

НАЦЫЯ

НАЦЫЯНАЛІЗАЦЫЯ - сярэднія навучальныя ўстановы ў ХІХ – пачатку ХХ ст., якія рыхтавалі настаўнікаў пачатковых школ.

- феадальная гаспадарка, у якой рабілася ўсё неабходнае для жыцця і ўжывалася амаль усё, што выраблялася. Прадукцыя натуральнай гаспадаркі не прызначалася для абмену альбо продажу (акрамя солі і жалеза).

- сацыяльна-эканамічная і духоўная супольнасць людзей з пэўнай псіхалогіяй і самасвядомасцю, якая мае агульную мову, адметную культуру, побыт і тэрыторыю ста-лага пражывання.

- пераход, перадача маёмасці (зямлі, прадпрыемстваў, транспарту, банкаў і г. д.) з прыватнай уласнасці ў дзяржаўную.

НЕАКЛАСІЦЫЗМ - у шырокім сэнсе – прадаўжэнне эстэтычных прынцыпаў класіцызму ў новых умовах развіцця мастацкай культуры; у больш вузкім сэнсе –стылістычны прыём, заснаваны на карыстанні ў літаратуры, музыцы, архітэктуры, тэатаральным і выўленчым мастацтве міфаалгічных вобразаў і матываў, антычных тэм і сюжэтаў.

НЕАРАМАНСКІ СТЫЛЬ

НЕЙТРАЛЬНАЯ ДЗЯРЖАВА

ОРДЭН

ПАГОНЯ

ПАДЗЕЛ ПРАЦЫ

ПАДСЕЧНА-АГНЯВОЕ ЗЕМЛЯРОБСТВА

ПАКТ - умоўная назва накірунку ў архітэктуры канца ХІХ – пачатку ХХ ст., заснаванага на выкарыстанні форм і кампазіцый раманскага стылю.

- дзяржава, знешнепалітычны курс якой характарызуецца няўдзелам ва ўзброеных канфліктах (войнах) і ваенных саюзах. Пасля атрымання Рэспублікай Беларусь суверэнітэту (незалежнасці) было абвешчана яе імкненне быць нейтральнай дзяржавай.

- назва сярэдневяковых манаскіх (духоўна-рыцарскіх) аб’яднанняў каталіцкай і уніяцкай цэркваў. На тэрыторыі Беларусі з’явіліся ў канцы XII — пачатку XIII ст. (Лівонскі ордэн крыжакоў і інш.) для распаўсюджвання хрысціянскай (каталіцкай) веры. У XVI ст. на беларускіх землях замацаваліся ордэны езуітаў, францысканцаў, бернардзінцаў, аўгусцінаўі інш.

- ваенная павіннасць у Вялікім княстве Літоўскім. Герб — выява конніка з занесеным над галавой мячом. Існуе некалькі версій паходжання герба. Фарміраванне герба адбывалася на працягу XIII—XVI стст. Статут ВКЛ 1566 г. юрыдычна замацаваў выкарыстанне герба «Пагоня» за беларускімі землямі. Выява вершніка з мячом у руцэ стала гербам шэрага гарадоў Беларусі, якія атрымалі Магдэбургскае права. Пасля далучэння беларускіх зямель да Расіі «Пагоня» стала гербам Віленскай і Віцебскай губерняў. Ён прысутнічаў таксама у Вялікім дзяржаўным гербе Расійскай імперыі. Герб «Пагоня» выкарыстоўвалі ўдзельнікі паўстання 1863—1864 гг. дзяржаўнага быў нададзены гербу пасля абвяшчэння ў 1918 г. Беларускай Народнай Рэспублікі. Ён таксама стаў дзяржаўным гербам Літоўскай рэспублікі, каб падкрэсліць гістарычную пераемнасць з ВКЛ. Пасля прыпынення існавання СССР Літва аднавіла герб «Пагоня» як дзяржаўны. У 1991—1995 г. «Пагоня» была абвешчана дзяржаўным гербам Рэспублікі Беларусь. У выніку рэферэндуму у 1995 г. прынята новая дзяржаўная сімволіка.

- прыроднае раздзяленне працы паводле полу (паміж жанчынамі і мужчынамі) і паводле ўзросту. Таксама абазначае аддзяленне рамяства ад земляробства, якое адбывалася ў X—XIII стст. І было звязана са спецыялізацыяй на адпаведным тыпе вытворчасці. З’яўляецца характэрнай прыкметай мануфактурнай вытворчасці.

- тып земляробства, пры якім на месцы высечанага і спаленага леса апрацоўвалі глебу з дапамогай бараны-сукаваткі, а попел служыў у якасці ўгнаення.

- дагавор, напрыклад дагавор ад 23 жніўня 1939 г. аб ненападзенні паміж СССР і Германіяй, які называюць пактам «Молатава-Рыбентропа».

ПАЛЕМІЧНАЯ ПУБЛІЦЫСТЫКА

ПАЛЮДДЗЕ

ПАНШЧЫНА - род твораў, прысвечаных актуальным праблемам грамдска-палітычнага жыцця. Напісаны ў форме дыскусіі або вострай спрэчкі і, як правіла, ананімна.

- збор князем натуральнай даніны прадуктамі з падуладнага сельскага насельніцтва.

- від сялянскай павіннасці. Дармавая, прымусовая праца сялян уласньмі прыладамі працы у гаспадарцы феадала (на яго землях) пэўную колькасць дзён у тыдзень. У сярэдзіне XIX ст. паншчына складала 12 дзён у тыдзень (па 6 дзён мужчынскай і жаночай працы).

ПІЯРЫ

ПЛЕМЯ

ПЛЮРАЛІЗМ

ПРАВА

ПРАВАВАЯ ДЗЯРЖАВА

ПРАВАСЛАЎЕ

ПРАДУКЦЫЙНАСЦЬ ПРАЦЫ

ПРАМЫСЛОВАСЦЬ ЛЁГКАЯ

ПРАМЫСЛОВАСЦЬ ЦЯЖКАЯ

ПРАМЫСЛОВЫ ПЕРАВАРОТ (РЭВАЛЮЦЫЯ)

ПРАТЭСТАНТЫЗМ

ПРЫВАТЫЗАЦЫЯ

ПРЫВІЛЕЙ

ПУТЧ

РАДА

«РАЗБОР ШЛЯХТЫ» - члены каталіцкага манаскага ордэна, заснаванага ў 1597 г.у Рыме спачатку як аб’яднанне рэлігійных школ (з 1669 г. зацверджаны на правах манаскага ордэна). Пачалі дзейнічаць на Беларусі ў другой палове XVII ст.

- трывалае аб’яднанне некалькіх родаў, якія звязаны агульнасцю паходжання. Узнікла на тэрыторыі Беларусі прыкладна 10—5 тыс. гадоў да н. э. на аснове кроўных сувязяў.

- прызнанне множнасці поглядаў, думак, меркаванняў па пытанню аб шляхах развіцця дзяржавы і грамадства. Увасабляецца ў шматпартыйнасці як форме дэмакратычнага ўладкавання грамадства.

- сукупнасць агульнаабавязковых правіл паводзін, узаконеных магчымасцей чалавека, якія ўстаноўлены, рэгулююцца і ахоўваюцца дзяржавай.

- дзяржава, у якой упада падзяляецца на заканадаўчую і выканаўчую, якія ўзаемна кантралююцца, і незалежную судовую, якая падпарадкоўваецца толькі закону. Прадугледжваецца строгае выкананне ўсімі дзяржаўнымі органамі і службовымі асобамі законаў, роўнасць усіх людзей перад законам.

- адзін з асноўных кірункаў у хрысціянстве (разам з каталіцызмам і пратэстантызмам). Аформіўся ў 1054 г. пасля падзелу на заходнюю (каталіцкую) і ўсходнюю (праваслаўную) цэрквы. Свяшчэннае пісанне (Біблія) зыходзіць з прызнання трыадзінага Бога— Бога-Бацькі, Бога-Сына, Бога-Святога Духа. Праваслаўе як дзяржаўная рэлігія ўводзілася на беларускіх землях з канца X ст. Пачаткам гісторыі праваслаўнай царквы на тэрыторыі Беларусі лічыцца заснаванне Полацкай епархіі (царкоўнай акругі) у 992 г.

- эфектыўнасць працы. вымяраецца колькасцю створанай за адзінку часу прадукцыі або велічынёй часу, патрачанага на вытворчасць адзінкі прадукцыі.

- прамысловасць пераапрацоўчая, а таксама па вырабу тавараў народнага спажывання.

- вытворчасць сродкаў вытворчасці, перш за ўсё машынабудаванне, металаапрацоўка, электраэнергетыка і інш.

- пераход ад мануфактурнай да фабрычна-заводскай стадыі вытворчасці, ад ручной да машыннай працы, звязаны з фарміраваннем прамысловай буржуазіі і вольнанаёмнага рабочага класа.

- агульная назва хрысціянскіх плыняў і кірункаў, што ўзніклі пад уплывам Рэфармацыі супраць узмацнення пазіцый каталіцкай царквы ў XVI ст. У аснове пра-тэстантызму— вучэнне аб непасрэднай сувязі чалавека з Богам без пасрэдніцтва царквы. Сярод пратэстантаў на тэрыторыі Беларусі быў, напрыклад, прыхільнік кальвінізму (вучэння Жана Кальвіна) Мікалай Радзівіл Чорны — канцлер Вялікага княства Літоўскага, які атрымаў у гісторыі метафарычную назву «бацькі Рэфармацыі» ў ВКЛ.

- раздзяржаўленне, пераход маёмасці з дзяржаўнай уласнасці ў прыватную або калектыўную.

- заканадаўчы дзяржаўны дакумент, у якім кіраўнік дзяржавы даваў або пацвярджаў правы феадалаў. Вядомы, напрыклад, прывілей Казіміра 1447 г., які забяспечыў феадалам (магнатам, шляхце) валоданне зямлёй на правах поўнай уласнасці і даў пачатак афармленню запрыгоньвання сялян (іх залежнасці ад феадалаў).

- дзяржаўны пераварот з удзелам невялікай трупы загаворшчыкаў, тайная змова перавароту. Прыкладам можа служыць жнівеньскі путч 1991 г. у Маскве, калі ў краіне было ўведзена надзвычайнае становішча.

- саслоўна-прадстаўнічы орган улады ў Вялікім княстве Літоўскім. Узнікае спачатку як дарадчы пры вялікім князю Казіміры Ягайлавічу ў сярэдзіне XV ст. Затым ператвараецца ў заканадаўчы і выканаўчы орган улады. 3 канцаі XV ст. атрымоўвае назву «паны-рада».

- палітыка самадзяржаўя пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі, згодна з якой выключаліся з дваранскага саслоўя і пераводзіліся ў саслоўе дзяржаўных сялян або мяшчан тыя прадстаўнікі дробнай шляхты, якія не прадставілі дакументаў, што пацвярджалі іх дваранскае званне.Такія меры былі прадпрыняты, напрыклад, у адносінах да ўдзельнікаў шляхецкага паўстання 1830—1831 г.

РАМАНТЫЗМ

РАТЫФІКАЦЫЯ

РЭАБІЛІТАЦЫЯ

«РЭВАЛЮЦЫЯ КУЛЬТУРНАЯ»

РЭВАЛЮЦЫЯ НАВУКОВА-ТЭХНІЧНАЯ

РЭВАЛЮЦЫЯ ПАЛІТЫЧНАЯ

РЭКРУТЫ

РЭКВІЗІЦЫЯ - ідэйна-мастацкі накірунак у духоўным жыцці, літаратуры і мастацтве Еўропы і Амерыкі ў канцы XVIII – першай палове XIX ст. На Беларусі ідэі рамантызму з’явіліся ў першай палове ХІХ ст. Для рамантызму ўласціва арыентацыя на голас пачуццяў. У беларускай літаратуры зарадзіўся пераважна пад уздзеяннем творчасці А. Міцкевіча, Я. чачота, І. Крашэўскага і іх паслядоўнікаў.

- зацвярджэнне органамі вярхоўнай дзяржаўнай улады міжнароднага дагавора альбо пагаднення, пасля чаго тэты дакумент набывае юрыдычную (прававую) сілу. Напрыклад, парламентамі Расійскай Федэрацыі (Дзяржаў-най думай) і Рэспублікі Беларусь (Нацыянальным сходам) у 2000 г. ратыфікаваны падпісаны ў 1999 г. Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.

- аднаўленне добрага імені і правоў рэпрэсіраваных.

- умоўная назва комплексу пераўтварэнняў у галіне культуры, навукі, адукацыі, літаратуры, мастацтва ў 20—30-я гг. XX ст. у СССР і БССР.

- хуткае развіццё вытворчасці (павялічэнне колькасці і паляпшэнне якасці тавараў) у выніку ўкаранення навейшых дасягненняў навукі і тэхнікі.

- карэнныя змяненні, пераварот у грамадска-палітычным ладзе, які азначае звяржэнне старога і ўстанаўленне новага дзяржаўнага ладу. Як правіла, адбываецца ў ходзе ўзброенага паўстання.

- асобы мужчынскага полу (прадстаўнікі сялянскага і мяшчанскага саслоўяў), якіх прызывалі на 20-гадовую вайсковую службу у Расійскай імперыі ад пэўнай колькасці душ (з канца XVIII ст. ад 200, з 1820 г. — ад 125 душ мужчынскага полу).

- прымусовае адчужэнне маёмасці (уласнасці) ў спажыванне іншых асоб альбо дзяржавы.

РЭЛІГІЙНЫЯ БРАЦТВЫ

РЭПАРАЦЫЯ

РЭПРЭСІІ - беларускі і ўкраінскія рэлігійныя арганізацыі XVI-XVIIІ стст. Ствараліся пры праваслаўных і ўніяцкіх цэрквах. Мелі друкарні, школы і г. д.

- поўная ці частковая кампенсацыя, аплата матэрыяльных страт ад вайны дзяржавай, якая здзейсніла агрэсію, той краіне, якая падвяргалася агрэсіі.

- пакаранні нязгодных.

РЭФАРМАЦЫЯ

РЭФЕРЭНДУМ

РЭФОРМА

САМАФІНАНСАВАННЕ

«САНАЦЫЯ»

«САНІТАРНЫ КАРДОН»

САСЛОЎЕ

САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РЭАЛІЗМ - шырокі грамадска-палітычны і ідэалагічны рух у Заходняй Еўропе ў XVI ст. Быў накіраваны супраць каталіцкай царквы і меў антыфеадальны характар. На Беларусі Рэфармацыя прайшла екалькі асноўных этапаў: фарміраванне і найышэйшы ўздым рэфармацыйнага руху, яго размежаванне на некалькі накірункаў (сярэдзіна 1550-х – 70-я гг.); наступленне і перамога Контррэфармацыі (1580—другая чвэрць XVII ст.).

- усенароднае галасаванне па важнейшых пытаннях развіцця краіны. У Савецкім Саюзе ў 1991 г. быў праведзены рэферэндум па праблемах захавання СССР. У Рэспубліцы Беларусь у 1995 і 1996 гг. адбыліся рэферэндумы па пытаннях дзяржаўнага статусу беларускай і рускай мовы, дзяржаўнай сімволікі, інтэграцыі з Расіяй, прыняцця новай рэдакцыі Канстытуцыі.

- ператварэнне, змяненне, перабудова якога-небудзь боку грамадскага жыцця пры захаванні асноў існуючага ладу.

- метад гаспадарання, пры якім прадпрыемства не атрымлівае фінансавых сродкаў з дзяржбюджэту, а зарабляе грошы самастойна, за кошт сваей вытворчасці і рэалізацыі яе вырабаў.

- палітычны і эканамічны рэжым, які быў устаноўлены ў Заходняй Беларусі ў 30-я гады XX ст. кіраўніком Польскай дзяржавы Ю. Пілсудскім.

- умоўная назва тэрыторыі Заходняй Беларусі, якая, будучы ў складзе Полыпчы, выконва-ла ролю буфера паміж СССР і капіталістычнымі краінамі.

- грамадская трупа людзей, якая мае спадчынныя (тыя, што перадаюцца па спадчыне ад бацькі да сына) правы і абавязкі. У ВКЛ існавалі саслоўі: магнаты і шляхта, мяшчане (жыхары гарадоў), духавенства, сяляне.

- мастацкі метад, які патрабаваў адлюстравання ў літаратуры і мастацтве рэальнасцей жыцця, звязаных з будаўніцтвам савецкага сацыялістычнага ладу.

СЕНТЫМЕНТАЛІЗМ

СОЙМ

СПАЖЫВЕЦКАЯ ГАСПАДАРКА - плынь у літаратуры і мастацтве XVIII – пачатку XІX ст. у Заходняй Еўропе і Расіі. Сентыменталізму ўласцівы культ пачуцця, увага да ніжэйшых слаёў грамадства, увядзенне лепшых маральных і духоўных каштоўнасцей у ранг найважнейшааг жыццёвага правіла.

- вышэйшы шляхецкі саслоўна-прадстаўнічы орган улады ў Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай.

- гаспадарка, пры якой людзі пераважна спажываюць і карыстаюцца тым, што існуе ў прыродзе. Да яе адносяцца такія заняткі, як паляванне, збіральніцтва, рыбалоўства.

СТАТУТ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА

СУВЕРЭНІТЭТ

ТАЛЕРАНТНАСЦЬ

ТАТАЛІТАРНЫ ПАЛІТЫЧНЫ РЭЖЫМ

УНІТАРНАЯ ДЗЯРЖАВА

УНІЯ - дзяржаўны акт, пачаткова выдадзены Казімірам Ягайлавічам у 1468 г. У другой палове XV — першай чвэрці XVI ст. Статут Казіміра, перароблены і дапоўнены ў 1529 г., вырастав ў вялікі поўны кодэкс законаў Вялікага княства Літоўскага. Было тры рэдакцыі Статута (1529, 1566, 1588гг.).

- палітычная незалежнасць і самастойнасць дзяржаўнай улады ва ўнутранай і знешняй палітыцы, якая не дапускае замежнага ўмяшання. Так, суверэнітэт БССР быў абвешчаны Дэкларацыяй 27 ліпеня 1990 г. Згодна Канстытуцыі Рэспубліка Беларусь — суверэнная дзяржава.

- рэлігійная верацярпімасць, паважлівыя адносіны да вернікаў розных канфесій (кірункаў і плыняў).

- рэжым, пры якім ажыццяўляецца поўны (татальны) кантроль дзяржавы над усімі сферамі жыцця грамадства, забаронены дэмакратычныя арганізацыі, фактычна ліквідаваны канстытуцыйныя правы і свабоды грамадзян, а таксама палітычная апазіцыя.

- форма дзяржаўнага ўтварэння, пры якой на вышэйшым узроўні існуе моцная цэнтральная ўлада, адзіныя Канстытуцыя, урад, грошы, войска, праводзіцца адзіная знешняя палітыка, а на мясцовым узроўні дзейнічаюць свае органы кіраўніцтва. Рэспубліка Беларусь згодна Канстытуцыі — унітарная дзяржава.

- саюз, аб’яднанне дзяржаў (цэркваў) пад кіраўніцтвам аднаго кіраўніка. Вядомы, напрыклад, Крэўская унія 1385 г. — пагадненне паміж ВКЛ і Каралеўствам Польскім, адной з умоў якога стаў шлюб Ягайлы і Ядзвігі; Люблінская унія 1569г., якая прывяла да стварэння Рэчы Паспалітай; Брэсцкая царкоўная унія 1596 г. праваслаўнай і каталіцкай цэркваў, у выніку чаго ўзнікла уніяцкая царква з праваслаўнымі абрадамі пад уладай рымскага папы.

УНІЯЦТВА

УРБАНІЗАЦЫЯ

«УСТАВА НА ВАЛОКІ»

ФАБРЫКА

ФАЛЬВАРАК

ФЕАДАЛЬНАЯ РАЗДРОБЛЕНАСЦЬ (ФЕАДАЛЬНАЯ ЎСОБІЦА)

ФЕДЭРАЦЫЯ - канфесія (веравызнанне), якая паўстала ў выніку аб’яднання праваслаўнай царквы з каталіцкай на тэрыторыі Рэчы Паспалітай на царкоўным саборы ў Берасці ў 1596 г.

- колькасны рост гарадоў і павелічэнне гарадскога насельніцтва. Падобная з’ява стала характэрнай у сярэдзіне і другой палове ХХ ст.

- назва галоўнага заканадаўчага акта аграрнай (сельскагаспадарчай, зямельнай) рэформы Жыгімонта II Аўгуста (1557 г.). Згодна з умовамі рэформы ўся зямля падзялялася на валокі (мера плошчы ў 21,36 га), якія служылі адзінкай падаткаабкладання. Адна валока прыходзілася ў сярэднім на дзве сялянскія сям’і. У выніку рэформы замацавалася і існавала амаль да сярэдзіны XIX ст. арыентаваная на продаж сваёй прадукцыі фальваркова-паншчынная сістэма ў сельскай гаспадарцы Беларусі.

- прамысловае прадпрыемства, заснаванае на падзеле працы і ўжыванні машын. Першыя суконныя фабрыкі на тэрыторыі Беларусі ўзніклі ў 20-х гг. XIX ст. у мястэчках Хомск і Косава Гродзенскай губерні.

- двор і гаспадарка землеўласніка (шляхціца, магната), вытворчасць якой скіравана на продаж. Пашыралася пасля прыняцця «Уставы на валокі».

- перыяд развіцця, характэрны для ўсіх сярэдневяковых краін, які ахоплівае пераважна XI—XIII стст. (феадальная раздробленасць Русі існавала да канца XV ст.). Прычынамі раздробленасці лічацца імкненне удзельных князёў да палітычнай самастойнасці, існаванне натуральнай гаспадаркі, якая абумоўлівала эканамічную самастойнасць асобных княстваў і інш. На беларускіх землях пачынаецца з раздраблення Полацкага княства ў канцы XI ст. Першым удзельным княствам, напрыклад, з’яўлялася Мінскае ў час княжання Глеба Усяславіча.

- форма дзяржаўнага ўтварэння, пры якой ствараюцца федэральныя адзінкі — суб’екты федэрацыі (напрыклад, землі, штаты, нацыянальныя рэспублікі). Саюз не-калькіх дзяржаў з мэтай стварэння новай адзінай дзяржавы, пры якім дзяржавы захоўваюць частку сваіх правоў як суб’екты федэрацыі. У федэрацыі дзейнічаюць адзіныя Канстытуцыя, органы дзяржаўнай улады, устанаўліваюцца адзіныя грамадзянства, грашовыя адзінкі і г. д. Суб’екты федэрацыі маюць, як правіла, уласныя Канстытуцыі, заканадаўчыя, выканаўчыя і судовыя органы. Прыкладамі федэрацыі з’яўляецца СССР, у заснаванні якога ў 1922 г. прымала ўдзел беларуская дэлегацыя, а БССР стала саюзнай рэспублікай. Федэрацыямі з’яўляюцца ЗША, Індыя, Германія, Расія і інш.

ФРЭСКА

ХАРУГВА

ХАРЧРАЗВЁРСТКА

ЦАЛІНА

ЧЫНШ

ШАВІНІЗМ

ШЛЯХ «З ВАРАГАЎ У ГРЭКІ»

ШЛЯХТА

ЭКСТЭНСІЎНЫ ШЛЯХ

ЭТНАС

ЯЗЫЧНІЦТВА - тэхніка манументальнага жывапісу па свежым сырым тынку.

- вайсковая адзінка ў войску ВКЛ, у якой налічвалася ад 60 да 600 коп’яў— баявых троек (рыцар — вершнік; зброяносец — парабак; лучнік). У іншым значэнні баявы сцяг падраздзяленняў войска ВКЛ.

- сістэма нарыхтовак сельскагаспадарчай прадукцыі, згодна якой сяляне абавязаны былі здаваць дзяржаве ўсе лішкі прадукцыі, у першую чаргу збожжа. Ужывалася ў гады грамадзянскай вайны ў савецкай Расіі і фактычна ператварылася ў рэквізіцыі збожжа ў сялян напатрэбы Чырвонай Арміі. З’яўлялася элементам палітыкі «ваеннага камунізму».

- неапрацаваная глеба. У засваенні цалінных зямель у СССР у 50—60 гг. XX ст. прымала ўдзел беларуская моладзь.

- аброк грашыма, які селянін выплачваў феадалу за карыстанне яго зямлёй. Паступова, пачынаючы з XV ст., замяняе сабой натуральны аброк прадуктамі.

- пропаведзь нацыянальнай перавагі і нацыянальнай выключнасці, проціпастаўленне інтарэсаў адной нацыі інтарэсам іншых нацый. Шавіністычную пазіцыю ў гады рэва-люцыі 1905—1907 гг. займалі манархічныя партыі і арганізацыі, напрыклад «Русский окраинный союз». Ён выступаў з лозунгам захавання «адзінай і непадзельнай імперыі Расійскай» і «Расія — для рускіх і толькі рускія павінны кіраваць ёю».

- гандлёвы водны шлях праз Заходнюю Дзвіну, Днепр і іншыя рэкі, які злучаў Балтыйскае і Чорнае моры і дазваляў выйсці ў Міжземнае мора.

- назва болыпасці ўсіх феадалаў — землеўладальнікаў у ВКЛ і Каралеўстве Польскім, якая стала ўжы-вацца з XVI ст. Да XV ст. яны мелі назву баяраў — служылых людзей.

- шлях развіцця, звязаны, перш за ўсё, з павелічэннем колькасці выпускаемай прадукцыі за кошт росту колькасці працуючых, колькасці грошай, колькасці прадпрыемстваў іг. д.

- гістарычна сфарміраваная супольнасць людзей з агульнай культурам, мовай і самасвядомасцю. Тэрмін блізкі да паняцця «народ» у этнаграфічным сэнсе. Фарміраванне этнасу адбываецца ў накірунку паслядоўнага складвання такіх форм супольнасцей людзей, як племя, народнасць, нацыя. У V—VIII стст. адбываецца засяленне тэрыторыі Беларусі славянскімі плямёнамі з поўдня. У VIII—IX стст. у выніку славянізацыі балцкага насельніцтва склаліся некалькі аб’яднанняў усходніх славян: крывічы, дрыгавічы, радзімічы. На працягу VII—VIII—XIII стст. адбывалася складванне перадумоў станаўлення беларускай народнасці, якая існавала прыкладна да рубяжа XVIII—XIX стст. У XIX—XX стст. адбываецца працэс афармлення беларускай нацыі

- шматбожжа. Пасля ўвядзення хрысціянства на працягу IX—XIII стст. суіснавала на беларускіх землях з праваслаўем.

Метки текущей записи:
, , , , , , ,
Автор статьи:
написал 6135 статей.

Комментарий один »

  • speheagmacies пишет...
    30.01.2011 в 15:56

    Классный у вас сайт,спасибо. Нашла то что надо. Вот только хочется спросить: а можно подписаться на RSS ленту новостей? Было бы очень здорово…

Оставьте комментарий!

Вы должны быть авторизированы чтобы оставлять комментарии.

 
Запросов: 109 | 0,530 сек
Память: 12.88MB