Сеткавы вучэбны курс “ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ” Модуль 8

16.01.2011 Автор: Рубрика: Бизнес»

Аўтары: дац., к. г. н. Янушкевіч А. М. дац., к. г. н. Пупа В. В. дац., к. г. н. Макарэвіч А. Ф

Модуль 8
. Пачатак беларускага нацыянальнага руху (другая палова ХІХ – пачатак ХХ ст.)

тэматычны план
1. Вызваленчае паўстанне 1863 г. пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага
2. Фарміраванне сучаcнай беларускай нацыі
3. Культурнае развіццё Беларусі ў 60—90-я гг. XIX ст.
4. “Нашаніўскі перыяд” развіцця Беларусі.

УВОДЗІНЫ
У МОДУЛІ РОБІЦЦА ХАРАКТАРЫСТЫКА ПРАЦЭСУ ФАРМІРАВАННЯ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ, А ТАКСАМА РАЗВІЦЦЯ КУЛЬТУРЫ НА БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯХ. АКЦЭНТ РОБІЦЦА НА ДАСЯГНЕННЯХ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ, ІДЭЙНЫМ ЦЭНТРАМ ЯКОЙ НА ПАЧАТКУ ХХ СТ. ЗРАБІЛАСЯ ГАЗЕТА “НАША НІВА”. ПРЫ ГЭТЫМ ВАЖНАЕ МЕСЦА АДВОДЗІЦЦА АНАЛІЗУ ВЫЗВАЛЕНЧАГА ПАЎСТАННЯ ПАД КІРАЎНІЦТВАМ К. КАЛІНОЎСКАГА ЯК ПЕРШАГА ПРАЯЎЛЕННЯ ЎЗБРОЕНАЙ БАРАЦЬБЫ БЕЛАРУСКАГА НАРОДА ЗА НАЦЫЯЛЬНАЕ ВЫЗВАЛЕННЕ І АДРАДЖЭННЕ.

1. Вызваленчае паўстанне 1863 г. пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага
Пачатак 1863 г. азнаменаваўся новым пад’ёмам сялянскага руху ў Беларусі, які быў выкліканы надзеямі былых памешчыцкіх сялян атрымаць “настоящую волю” у сувязі з пераводам іх у становішча часоваабавязаных. Гэга супала па часе з нацыянальна-вызваленчым паўстаннем, якое ў 1863 г. ахапіла ўсю Польшчу.
Напярэдадні паўстання тут аформілася два крылы, за якімі замацаваліся назвы “белыя і “чырвоныя”. “Белыя” (партыя землеўладальніцкай шляхты і буржуазіі) хацелі дабіцца аднаўлення Польшчы ў межах 1772 г., гэга значыць з уключэннем у яе склад Літвы, Беларусі і Правабярэжнай Украіны, выкарыстоўваючы націск захаднееўрапейскіх дзяржаў на Пецярбург. “Чырвоныя” ўяўлялі сабой разнастайны ў сацыяльных і палітычных адносінах блок, у які ўваходзілі дробная і беззямельная шляхта, інтэлігенцыя, гарадскія нізы, студэнцтва і часткова сялянства. Барацьбу за незалежнасць яны звязвалі з вырашэннем аграрнага пытання. Аднак па метадзе іх вырашэння “чырвоныя” дзяліліся на “правых” — памяркоўных і “левых”— прадстаўнікоў рэвалюцыйна-дэмакратычных колаў. “Правыя” ў рашэнні сваей палітычнай праграмы адводзілі вядучую ролю шляхце. Ас-церагаючыся сялянскага паўстання, яны выступалі за надзяленне сялян зямлёй за кошт канфіскацыі яе часткі ў памеш-чыкау з адпаведнай грашовай кампенсацыяй .
“Левыя”, прызнаючы на нацыянальнае самавызначэнне літоўцаў, беларусаў і ўкраінцаў, залог поспеху нацыянальна-вызваленчай барацьбы бачылі ў саюзе з рэ-валюцыйнымі сіламі Расіі. Для кіраўніцтва паўстаннем “чырвонымі” вясной 1862 г. у Варшаве быў створаны Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК).
Падобныя палітычныя пльші існавалі у Беларусі і Літве. Так, у Вільні летам 1862 г. з мэтай падрыхтоўкі паўстання ўтварыўся Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК), які фармальна бьгў падначалены ЦНК. У ЛПК ўваходзілі прадстаўнікі як “чырвоных”, так і “белых”. “Левую” частку паўстанцаў у Беларусі ўзначальваў Кастусь Каліноўскі (1838 — 1864). Ён быў выхадцам з сям’і збяднелага шляхціца Гродзенскай губерні, скончыў Пецярбургскі універсітэт, з’яўляўся актыўным членам тайнага гуртка выдатнага польскага рэвалюцьганера С.Серакоўскага. Разам з В.Урублеўскім і Ф.Ражанскім К.Каліноўскі у 1862-1863 гг. выдаваў на беларускай мове газету “Мужыцкая праўда” (усяго выйшла 7 нумароў), пранікнутую рэвалюцыйна-дэмакратычнымі ідэямі. Газета растлумачвала сяля-нам прыгонніцкі характар , заклікала іх не верыць цару і разам “з мужыкамі з-пад Варшавы … і ўсёй Расіі” са зброяй у руках ісці здабываць “сапраўдную волю і зямлю”. Разам з тым газета заклікала сялян вярнуцца у грэка-каталіцкую (уніяцкую) веру, якая была скасавана на Полацкім царкоўным саборы ў лютым 1839 г.
У ходзе паўстання, якое пачалося ў Варшаве ў ноч на 23 студзеня, ЛПК прыняў праграму, якую раней абвясціў ЦНК. Гэга праграма прадугледжвала раўнапраўе грамадзян неза-лежна ад саслоўя, нацыянальнасці і веравызнання.перада-вала у поўную ўласнасць сялян надзелы, якія знаходзіліся у іх карыстанні, адмяняла іх феадальныя павіннасці. Разам з тым яна захавала памешчыцкае землеўладанне і выкуп зямлі, якая пераходзіла сялянам. Беззямельныя сяляне, удзельнікі паўстання, павінны былі атрымаць па 3 моргі зямлі. Пасваім сацыяльна-эканамічным характары гэга была буржуазная праграма, якая адказвала інтарэсам “чырвоных”.
1 лютага 1863 г. ЛПК, які ўзначальваў К.Каліноўскі, звярнуўся да насельніцтва Беларусі і Літвы з заклікам падняцца на ўзброеную барацьбу. Першыя паўстанцкія атрады былі створаны на тэрыторыі заходніх паветаў Беларусі у канцы студзеня, а на астатняй тэрыторыі Беларусі — у сакавіку-красавіку. Яны фарміраваліся з дробнай шляхты, афіцэраў, рамеснікаў, студэнтаў, гімназістаў старэйшых класаў, сялян. Атрады паўстанцаў імкнуліся прыцягнуць да паўстання як можна больш сялян, спрабавалі рэалізаваць аграрную праграму. Кіраўнікі паўстання, асабіста К. Каліноўскі, мелі камер распаўсюдзіць паўстанне на прыбалтыйскія і рускія губерні. Для гэтага прадугледжвалася стварэнне новых атрадаў
Баючыся актывізацыі дзеянняў паўстанцаў і уплыву на сялян К. Каліноўскага, “белыя” захапілі кіраўніцтва паўстаннем у свае рукі. У сакавіку 1863 г. па ўказанні ЦНК быў створаны “Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы” узамен распушчанага ЛПК. У склад мясцовых рэвалюцыйных арганізацый былі ўведзены прыхільнікі “белых”. Каб не ўносіць раскол у рады паўстанцаў, К. Каліноўскі вымушаны быў падпарадкавацца. У маі паўстанне у Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губернях было падаўлена. Цэнтрам паўстанцкага руху на Беларусі становіцца Гродзенская губерня, куды ў красавіку 1863 г. у якасці ваяводскага камісара прыязджае К. Каліноўскі.
У Беларусь і Літву царскім урадам былі кінуты буйныя сілы для падаўлення паўстання. У маі 1863 г. генерал-губернатарам з неабмежаванымі паўнамоцтвамі быў назначаны М. М. Мураўёў, які атрымаў ад сучаснікаў прозвішча “вешацель” за бязлітасную расправу з удзельнікамі руху. Тады ж для заспакаення сялян Беларусі і Літвы ўказамі Аляксандра II ад 1 сакавіка и 2 лістапада 1863 г. былі адменены часоваабавязаныя адносіны, ўведзены абавязковы выкуп сялянскіх надзелаў, прадугледжана неадкладнае вяртанне сялянскіх адрэзкаў, а таксама змяншэнне выкупных плаця-жоў на 20 %. У касгрычніку 1863 г. М. М. Мураўёў падпісаў загад аб надзяленні сялян, якія былі абеззямелены ў 1846 — 1856 гг., 3 дзесяцінамі зямлі, гаспадарам, якіх памешчыкі пазбавілі зямлі пасля 1857 г., надзелы вярталіся цалкам. М. Мураўёў абавязаў таксама сельскія таварыствы наглядаць за мясцовай шляхтай, арганізаваў сялянскія каравулы, якія павінны былі весці барацьбу з паўстанцамі, разгарнуў шырокую антыпаўстанцкую і антыпольскую агітацыю.
Гэтыя меры, а таксама нерашучая аграрная палітыка ЦНК у значнай ступені скарацілі геаграфію сялянскага руху. Асноўнай маса сялян Беларусі не прымала ўдзелу ў паўстанні (сярод. паўстанцаў сяляне складалі не больш 18 %). Такім чынам тактыка “левых”, якія разлічвалі на пашырэнне сялянскага руху, не спраўдзілася. Акрамя таго, кіраўнікі літоўска-беларускага “Аддзела”, асцерагаючыся рэпрэсій, пакідалі свае пасады. Панічны настрой сярод “белых” у Вільні быў абумоўлены і стратай імі веры ў дапамогу з боку Англіі і Францыі, урады якіх, нягледзячы на адкрытае спачуванне заходнееўрапейскай дэмакратыі, нічога не зрабілі для падтрымкі паўстання.
У чэрвені 1863 г. кіраўніцтва паўстаннем зноў перайшло у рукі “чырвоных”. Прыхільнікамі Каліноўскага быў створаны падпольны ўрад “Літоўска-Беларускі чырвоны жонд”. Новае кіраўніцтва рабіла перамены ў мясцовых арганізацыях, выкрывала паклёп урада на паўстанне як на справу памешчыкаў вярнуць прыгоннае права, імкнулася аднавіць страчаныя сувязі з рэвалюцыйнай арганізацыяй “Зямля і воля”. Аднак ажывіць паўстанне ўжо не ўдалося. Мясцовае дваранства канчаткова адышло ад руху, прыняўшы ўдзел ў кампаніі “вернападданніцкіх адрасоў” імператару Аляксандру II. 28 жніўня 1863 г. Польскі нацыянальны ўрад аддаў загад аб спыненні ваенных дзеянняў. Узброеная барацьба ў Беларусі спынілася восенню 1863 г., а летам 1864 г. была ліквідавана апошняя рэвалюцыйная арганізацыя ў Навагрудкім павеце. Паўстанне было падаўлена. У студзені 1864 г. К. Каліноўскі быў арыштаваны. Знаходзячыся у турме, мужны рэвалюцыянер звярнуўся да народа з “Лістом з-пад вісельні”, у якім заклікаў працягваць барацьбу. 22 сакавіка 1864 г. К. Каліноўскі быў павешаны ў Вільні.
Удзельнікі паўстання падвергліся бязлітасным рэпрэсіям, былі разбураны іх сядзібы, маёмасць канфіскавана. Маёнткі памешчыкаў, удзельнікаў паўстання, забіраліся ў казну і на льготных умовах прадаваліся выхадцам з цэнтральных губерняў. Землеўладальнікам “польскага паходжання” забаранялася купляць на Беларусі зямлю, сялянам-каталікам норма зямлі на гаспадарку абмяжоўвалася 60 дзесяцінамі. За ўдзел у паўстанні каталіцкіх святароў касцёлы зачыняліся або пераўтвараліся ў праваслаўныя цэр-квы. За падтрымку паўстання студэнтамі ўлады закрыл! Горы-Горацкі земляробчы інстытут, скарацілі колькасць сярэдніх навучальных устаноў. Настаўнікі і іншыя катэгорыі мясцовай інтэлігенцыі (медыцынскія работнікі, землямеры) былі пераведзены на службу у цэнтральныя губерніі і заменены новымі, якім ўрад давяраў рэалізацыю сваей палітьпсі. Мэтай яе стала русіфікацыя края. У навучальных і грамадскіх установах была ўведзена руская мова як абавязковая, забаронена выкладанне польская мовы, зачынены польскія бібліятэкі. У Беларусі і Літве 128 паўстанцаў былі пакараны смерцю, больш за 850 чалавек сасланы на катаргу, каля 12,5 тыс. чалавек выселены, у тым ліку 500 — на пасяленне ў Сібір. Паўстанне 1863 г. было накіравана супраць самадзяржаўя, рэшткаў прыгоннага права, супраць нацыянальнага прыгнёту і саслоўнай няроўнасці. Яно прымусіла царскі ўрад пайсці на больш выгадныя ўмовы правядзення сялянскай рэформы ў Беларусі і Літве. Паўстанне аказала вялікі ўплыў на ажыўленне рэвалюцыйнага руху у Расіі і Заходняй Еўропе, садзейнічала абуджэнню беларускага нацыянальнага руху. Разам з тым паўстанне мела і адмоўныя вынікі. Яно змяніла і надоўга затрымала ў Беларусі правядзенне прагрэсіўных буржуазных рэформаў 60—70-х гг. Так, земская рэформа не праводзілася ўвогуле, судовая, цэнзурная і гарадская былі праведзены са значным спазненнем і істотнымі адступленнямі ад агульнарасійскіх прынцыпаў.

2. ФАРМІРАВАННЕ СУЧАЧНАЙ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ
Працэс фарміравання беларускай нацыі вызначаўся асаблівасцямі і характарам сацыяльна-эканамічнага развіцця, кірункам палітыкі расійскага ўрада у Беларусі, традыцыйнымі рысамі нацыянальна-культурнага развіцця і інш. Праз шэраг складаных этапаў у сваей эвалюцыі этнагенез беларусаў у XIX ст., асабліва ў яго апошнія дзесяцігоддзі і на пачатку XX ст., значка паскорыўся і выйшаў на стадыю фарміравання нацыі. Існаванне апошняй адзначалася наяўнасцю наступных рыс: агульнасцю тэрыторыі і эканамічнага жыцця, супольных рыс нацыянальнага характару, культуры і літаратурнай мовы.
Асноўная тэрыторыя беларусаў уваходзіла ў межы пяці губерняў: Віленскай, Гродзенскай, Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай. Колькасць насельніцтва, паводле перапісу 1897 г., у сучасных межах Беларусі складала 6 млн 387 тыс. чалавек. Удзельная вага прадстаўнікоў карэннай нацыянальнасці пе-равышала 73 %. Значнай доля беларусаў была (па даных перапісу 1897 г. аб роднай мове) у Веліжскім (87,5 %), Невельскім (84,0 %), Сббежскім (47,1 %) наветах Віцебскай губерні, Сакольскім (83,9 %) павеце Гродзенскай губерні, Красненскім (90,0 %) павеце Смаленскай губерні, Суражскім (каля 70 %) павеце Чарнігаўскай губерні і некаторых іншых, што знаходзяцца па-за межамі тэрыторыі сучаснай беларускай дзяржавы. Каля 90 % прадстаўнікоў беларускага этнасу жылі ў сельскай мясцовасці. Прыкладна 40—.50 % гарадскога і местачковага насельніцтва складалі яўрэі, што з’явілася вынікам існавання у межах 10 заходніх губерняў Расійскай імперыі рысы аседласці яўрэяў; каля 20 % гараджан былі рускімі, беларусы сярод гараджан складалі 17,1 %.
Паскарэнне пасля рэформы 1861 г. тэмпаў эканамічна¬га развіцця, пашырэнне капіталістычнага прадпрымальніцтваў прамысловасці, паступовая, хаця і павольная, пераарыентацыя памешчыцкіх гаспадарак на рынак, павелічэнне бессаслоўнага землеўладання, развіццё гандлю і шляхоў зносін, інтэнсіўнае чыгуначнае будаўніцтва спрыялі стварэнню на тэрыторыі Беларусі адзінага эканамічнага рэгіёну і станаўленню беларускай нацыі. Аднак апошні працэс стрымліваўся агульным кірункам палітыкі ўрада.
Пасля падаўлення паўстання 1863 г. царызм канчаткова пазбавіўся ілюзій наконт польскіх культурна-палітычных уплываў на тэрыторыі Беларусі і перайшоў на шлях інтэнсіўнай русіфікацыі. Пачатак гэтай палітыкі быў закладзены крывавым катам паўстання і ў той жа час таленавітым дзяржаўным дзеячам М.М.Мураўёвым. Асновай палітыкі стала стварэнне яе сацыяльнай базы — пашырэнне расійскага землеўласніцтва, продаж зямлі на льготных умовах запрошаным на службу ў беларускія губерні расійскім чыноўнікам. Спрыяльнай глебай для русіфікацыі у афіцыйных колах лічылася таксама шматлікае беларускае праваслаўнае сялянства. У сувязі з гэтым становіцца зразумелым стрымліванне эміграцыі сялянства Беларусі ў другой палове XIX ст. у Сібір і за межы Расійскай імперыі ў пошуках зямлі і працы, а таксама абмежаванні ў набыцці зямлі асобамі польскай і яўрэйскай нацыянальнасці. Школа цалкам была пераведзена на рускую мову навучання. Вышэйшыя навучальныя ўстановы і беларускамоўны друк адсутнічалі. Выкарыстанне беларускай мовы не дапускалася ні у школе, ні у дзяржаўных установах, ні ў друку, за выключэннем толькі этнаграфічных публікацый. Прычым і настаўнік, і праваслаўны святар, і дзяржаўны чыноўнік, і афіцыйная газета настойліва і паслядоўна даказвалі беларусам, што яны — рускія і не маюць ніякіх адрозненняў, акрамя лакальна-дыялектных. Адпаведным чынам пісалася і беларуская гісторыя. У гэтым кірунку вельмі дарэчы сталася ідэалогія “западноруссизма”. Асноўныя пастулаты гэтай школы былі распрацаваны у сярэдзіне XIX ст. І.Сямашкам, М.Каяловічам, а таксама знайшлі адлюстраванне на старонках часопіса “Вестник Западной России”, які выдаваўся ў 60—70-я гг. мінулага стагоддзя К. Гаворскім. Сярод прыхільнікаў гэтай ідэалогіі вылучаліся дзве плыні: ліберальная і кансерва-тыўная. Агульным для іх было адмаўленне самастойнасці беларускага этнасу, але прадстаўнікі першай у адрозненне ад другой дапускалі самакаштоўнасць беларускай культуры і магчымасць яе вывучэння для ўзбагачэння велікарускай. Лібералы-’’западноруссы” зрабілі шмат для даследавання нацыянальнай спадчыны беларусаў і аднымі з першых звярнулі ўвагу ўрадавых колаў і сталічнага грамадства на тое, што Беларусь насуперак доўга панаваўшаму у той час мер-каванню не з’яўляецца часткай Польшчы.
Станаўленне буржуазнага грамадства ў другой палове XIX і пачатку XX ст. мела ў Беларусі шэраг спецыфічных рыс. Забарона яўрэям сяліцца па-за межамі гарадоў і мястэ-чак, эканамічная слабасць гарадоў, немагчымасць знайсці ў іх працу для вялікай колькасці беззямельных і малазямельных сялян, стрымліванне разлажэння памешчыцкага землеўладання адмоўна адбіліся на ўтварэнні класаў буржуазнага грамадства, дэфармавалі нацыянальны склад гарадскога насельніцтва і ў канчатковым выніку стрымлівалі фарміраванне беларускай нацыі. Прычым беларуская нацыянальная буржуазія знаходзілася япічэ на стадыі станаўлення і ўяўляла сабой найбольш слабую праслойку мясцовай шмат-нацыянальнай буржуазіі. Асноўныя капіталы края знаходзіліся ў руках польскіх і рускіх памешчыкаў, яўрэйскіх купцоў і прамыслоўцаў. Беларуская аграрная буржуазія, падзеленая па веравызнанні на праваслаўных і каталікоў, да канца не ўсвядоміла свайго нацыянальнага адзінства і часта індыферэнтна ставілася да праяў беларускага нацыянальнага руху. Наогул падзел беларускага этнасу на каталікоў і праваслаўных, што актыўна выкарыстоўваўся ў мэтах адпаведна паланізацыі і русіфікацыі, таксама адмоўна адбіўся на фарміраванні беларускай нацыі.
Слабасць нацыянальнай эканамічнай эліты — буржуазіі і дваранства — стала прычынай нешматлікасці і павольнага сталення нацьганальнай інтэлігенцыі. Эліта беларускага грамадства фактычна не дарасла да асэнсавання сваіх асобных ад расійскай рэчаіснасці ці польская ідэі дзяржаўна-палітычных ідэалаў і , натуральна, не бачыла неабходнасці ў іх абгрунтаванні з боку інтэлігенцыі. Адна з асаблівасцяў беларускай інтэлігенцыі — гэга страта пераемнасці паміж рознымі яе пакаленнямі з-за прычын перш за ўсё палітычнага характару (рэпрэсіі ў сувязі з актыўным удзелам яе прадс-таўнікоў у вызваленчых паўстаннях, дзейнасцю нелегальных арганізацый і г.д.). У першай палове XIX ст. інтэлектуальнае жыццё Беларусі развівалася пераважна пад уплывам польскай культуры. I тым не менш гэта не перашкодзіла з’яўленню інтэлігентаў, якім быў уласцівы “краевы”, беларускі па сутнасці, патрыятызм — прафесараў Віленскага універсітэта І.Анацэвіча, М.Баброўскага, І.Даніловіча, І.Лабойкі, філаматаўцаў Я.Чачота, Т.Зана і інш. У сярэдзіне XIX ст. адчувальным становіцца ўплыў беларускай ліберальнай думкі, прадстаўленай гурткамі А.Кіркора у Вільні, В.Дуні-на-Марцінкевіча ў Мінску, А.Вярыгі-Дарэўскага у Віцебску. Асобныя творы на беларускай мове ў гэты час стварылі Я.Чачот, Я.Баршчэўскі, А.Рыпінскі, У.Сыракомля. Бела¬руская мова стала асноўнай для творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча. Творчасць і погляды гэтага кола інтэлігенцыі не заўжды мелі акрэслены нацыянальны змест, але аб’ектыўна садзейнічалі развіццю нацыянальнай культуры і самасвядомасці. Сярод дэмакратычнай інтэлігенцыі ў 60-я гг. XIX ст. сфарміравалася адносна невялікая група, для якой абсалютна зразумелым было ўяўленне, што Беларусь мае ўсе ўмовы для самастойнага развіцця. Лідэрам гэтай групы быў К.Каліноўскі. Яго погляды знайшлі свае адлюстраванне на старонках .”Мужыцкай праўды” і у “Лістах з-пад шыбеніцы”. Станаўленне беларускай інтэлігенцыі было шчыльна звязана з узнікненнем і развіццём нацыянальнага руху. Вялікае значэнне для абуджэння нацыянальнай самасвядомасщ мела дзейнасць шматлікіх збіральнікаў і даследчыкаў фальклору, лшгвістаў, псторыкаў, этнографаў. У другой палове ХІХ — пачатку XX ст. з’явіліся грунтоўныя працы І.І.Насовіча, М.Я.Нікіфароўскага, Е.Р.Раманава, асабліва трохтомнае даследаванне “Беларусы” Я.Ф.Карскага і інш. У апошнім даследаванні пераканаўча засведчана самастойнасць беларускага этнасу, часам насуперак нават асабістай пазіцыі аўтара.
На працягу апошніх дзесяцігоддзяў мінулага стагоддзя тэрмін “Беларусь” канчаткова замацаваўся за ўсёй этнічнай тэрыторыяй беларусаў. Аднак саманазва беларусаў не набыла ў той час выразнага агульнанацыянальнага зместу. Поруч з ей ужываліся канфесіянізмы “рускія” і “палякі” адпаведна падзелу на праваслаўных і каталікоў, а частка насельніцтва Беларусі называла сябе тутэйшымі. Істотныя зрухі адбыліся ў этнічнай самасвядомасці беларусаў. Паводле даных перапісу 1897 г. аб роднай мове, 51,8 % агульнай колькасці прадстаўнікоў спадчыннага дваранства прызнавалі сябе беларусамі. 3 ліку асабістых дваран (чыноўніцтва) 25,9 % назвалі сваей роднай мовай беларускую. Гэтыя лічбы развейваюць старадаўні міф аб выключна польскім і рускім этнічным складзе беларускага вышэйшага саслоўя. Роднай прызнавалі беларускую мову 20 % урачоў, 60 % настаўнікаў і г.д. Сялянства, пралетарыят і паўпралетарскія слаі фамадства у Беларусі складаліся пераважна з прадстаўнікоў карэннага этнасу.
У XIX — пачатку XX ст. прадоўжылася станаўленне новай беларускай літаратурнай мовы. Фарміраванне яе ў гэты час адбывалася пераважна у жанрах мастацкай літаратуры і публіцыстыкі. Гэта не дазваляла развіваць усебакова яе слоўнік, у якім, акрамя слоў, звязаных з паняццямі штодзённага побыту, іншыя пласты лексікі былі развіты слаба. Не далі жаданых вынікаў і спробы скласці граматыку і правапіс беларускай мовы, якія пачалі рабіцца з сярэдзіны XIX ст. Граматыкі П.Шпілеўскага 1846 г. і К.Нядзвецкага 1854 г. засталіся у рукапісах. У 1862 г. у Варшаве мінскі маршалак А.Аскерка выдаў беларускі лемантар (буквар). Пры друкаванні беларускіх выданняў выкарыстоўвалася пераважна лацінка. Гэтай графікай былі надрукаваны творы В.Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Багушэвіча, газета “Мужыцкая праўда”, гутарка “Дзядзька Антон…” і інш. У канцы XIX ст. лацінку паступова начала выцясняць кірыліца. Пасля ўвядзення закона аб свабодзе друку у 1905 г. і з’яўлення беларускіх легальных вьщанняў, асабліва “Нашай нівы” фарміраванне літаратурнай мовы, выпрацоўка яе навуковай тэрміналогіі пайшлі хутчэй.
Працэс сталення нацыі праявіўся ў нацыянальным руху. Беларускі рух узрастаў паміж спрэчкамі расійскіх і польскіх шавіністаў за панаванне на тэрыторыі края. У 80-я гг. XIX ст. у Пецярбургу дзейнічаў беларускі народніцкі гурток “Гоман”, які выдаў два нумары аднайменнага гектаграфічнага часопіса (1884). У публікацыях на яго старонках (“Лісты аб Беларусі”, “Пасланне да землякоў-беларусаў”) дадзена тэарэтычнае абгрунтаванне існавання самастойнага беларускага этнасу, вылучаны задачы перад інтэлігенцыяй па пашырэнні нацыянальнай самасвядомасці. Дачыненне да гагата выдання мелі студэнты — ураджэнцы Беларусі А. Марчанка, Х. Ратнер і інш. На пачатку 90-х гг. XIX ст. у Маскве і Пецярбургу дзейнічалі арганізацыі беларускага студэнцтва пад кіраўніцтвам А Турыновіча, М. Абрамовіча і інш. У 1902 -1903 гг. у Пецярбургу ўзніклі нацыянальныя арганізацыі В. Іваноўскага, братоў А. і І. Луцкевічаў, якія сталі начаткам утварэння першай беларускай сталай палітычнай партыі — Беларускай сацыялістычнай грамады. Глыбокія якасныя змены ў нацыянальным руху адбыліся у час рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. Са з’яўленнем беларускамоўнага друку (газеты “Наша доля”, “Наша ніва” і інш.), пашырэннем прафесійных, грамадска-культурных аб’яднанняў і гурткоў (Беларускі настаўніцкі саюз, Гродзенскі гурток беларускай моладзі, Беларускі музычна-драматычны гурток і г.д.), заснаваннем выдавецкіх суполак, нацыянальных тэатральных калектываў узраслі розныя формы і кірункі нацыянальнага руху. Пасля паражэння рэвалюцыі асяродкам патрыятычных сіл стала газета “Наша ніва”. Пад яе ўпльшам зарадзіўся беларускі нацьганальна-рэлігійны рух (дзейнасць святароў В. Гадлеўскага, А. Астрамовіча і інш.), вырасла цэлая плеяда пісьменнікаў (Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, Ц. Гартны, М. Гарэцкі, З. Бядуля, Б. Тарашкевіч і інш.).
3 працэсамі фарміравання беларускай нацыі непарыўна звязаны таксама і развіццё культуры Беларусі ў другой палове XIX – пачатку XX ст., яго характар, кірунак і перш за ўсё месца ў ім нацыянальнай плыні. Наяўнасць і багацце нацыянальнай культуры — паказчык стану сталасці нацыі. Наогул, нягледзячы на неспрыяльныя дзяржаўна-палітычныя ўмовы, спецыфічную этнасацыяльную сітуацыю, фарміраванне беларускай нацыі на пачатку XX ст. у агульных абрысах завяршылася.

3. Культурнае развіццё Беларусі ў 60—90-я гг. XIX ст.
Культура Беларусі 60 —90-х гг. развівалася ва ўмовах сцвярджэння і панавання капіталістычных адносін. Нягледзячы на каланіяльную палітыку расійскага самаўладства, у гэты час начала фарміравацца беларуская нацыянальная інтэлігенцыя, якая вывучала і стварала нацыянальную культуру, выступала ў якасці ідэолага нацыянальнага руху. Прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі тэарэтычна абгрунтавалі існаванне самастойнага беларускага этнасу і абвясцілі яго права на роўнасць з іншымі народамі, на палітычнае самавызначэнне свайго лесу.
Пад уплывам грамадскага руху 60-х гг. царскі ўрад быў вымушаны правесці некаторыя рэформы ў галіне асветы, але іх вынікі на Беларусі былі значна меншыя, чым у центральных губернях Расіі. Паражэнне паўстання 1863 — 1864 гг. прывяло да ўзмацнення рэакцыі і нацыянальнага прыгнёту. У 1864 г. быў закрыты Горы-Горацкі земляробчы інстытут, Навагрудская гімназія, Свіслацкая і Навагрудская прагімназіі. Выкладанне на беларускай і польскай мовах забаранялася. Агульны ўзровень народнай асветы заставаўся нізкім. Пачатковых школ было вельмі мала, сярэднія існавалі толькі ў найбольш буйных гарадах. У пачатку парэформеннага перыяду на Беларусі існаваў толькі афіцыйны друк. Беларуская кніга у гэты час вьщавалася пераважна за мяжой. У кожнай губерні выдавалася газета “Губернские ведомости”. 3 1886 г. выдавалася першая на Беларусі легальная неафіцыйная грамадска-палітычная літаратурная газета “Минский листок”, якая адыграла пэўную ролю ў развіцці нацыянальнай самасвядомасці. Разам з гістарычнымі і этнаграфічнымі даследаваннямі і фальклорнымі запісамі М. Доўнар-Запольскага, І. Янчука, А. Багдановіча і іншых вучоных на яе старонках змяшчаліся мастацкія творы на беларускай мове Я. учыны, К. Кагангца і інш.
У 60 —90-я гг. XIX ст. пашыралася ўсебаковае вывучэнне Беларусі. Шэрагам вучоных былі створаны буйныя працы па гісторыі Беларусі. М. Доўнар-Запольскі, М. Уладзімірскі-Буданаў, М. Любаўскі і інш. сабралі і апублікавалі вялікі фактычны матэрыял, які выклікаў сярод інтэлігенцыі цікавасць да вывучэння гісторыі свайго народа. Навукоўцы цікавіліся беларускай народнай культурай — песнямі, казкамі, легендамі. Этнографы А. Кіркор, М. Нікіфароўскі, М. Федароўскі, Е. Раманаў, П. Шэйн і інш. у сваіх грунтоўных даследчых працах сцвярджалі, што мова і культура беларускага народа пра-цягваюць свой гістарычны працэс. У 1870 г. выйшаў першы беларуска-рускі слоўнік І. Насовіча. У гэты час пачалася навуковая праца Я. Ф. Карскага.
Важную ролю ў духоўным жыцці беларускага народа адыгрываў фалыслор. У вусна-паэтычнай творчасці адбылося станаўленне новых жанраў, узбагачэнне тэматыкі, ідэйнага зместу, мастацкіх сродкаў. Капіталістычнае развіццё вёскі выклікала з’яўленне новых тэм фальклору. Гэты працэс знайшоў шырокае адлюстраванне ва ўзнікненні адпаведнага цыкла казак, песень, прыказак, частушак-прыпевак. Вялікім мастацкім густам вылучаліся творы беларускіх народных майстроў.
Беларуская літаратура другой паловы XIX ст. развівалася падспудна, пад забаронай, у неспрьюльнай атмасферы. Рэпрэсіі у дачыненні да ўдзельнікаў паўстання 1863 г., фактычная забарона беларускага друку, жорсткі русіфікатарскі курс палітыкі царызму прывялі да таго, што многае з творчай спадчыны выдатных беларускіх пісьменнікаў загінула.
Асновай развіцця беларускай літаратуры гэтага перыяду быў паступовы рост сацыяльнай і нацыянальнай сама-свядомасці народа. Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцяў у краіне напярэдадні і ў перыяд рэформы 1861 г., развіццё капіталізму і з’яўленне на арэне палітычнай барацьбы пралетарыяту, уплыў перадавой грамадскай думкі стварылі глебу для развіцця беларускай літаратуры дэмакратычнага напрамку.
Вядомым прадстаўніком дэмакратычнай культуры беларускага народа у другой палове XIX ст. з’яўляўся кіраўнік паўстання 1863 — 1864 гг. на Беларусі і у Літве, рэвалюцы-янер-дэмакрат, мысліцель і публіцыст К. Каліноўскі (1838 — 1864). У сваіх пракламацыях і газеце “Мужыцкая праўда” ён у даходлівай форме выкрываў грабежніцкі характар рэформы 1861 г., палітыку царызму на беларускіх землях, заклікаў сялян да ўзброенага паўстання за зямлю і волю, за чалавечыя правы. Нацыянальныя пачуцці К.Каліноўскага найбольш поўна выявіліся ў творы рэвалюцыйнай публіцыстыкі “Лісты з-пад шыбеніцы”, напісаным перад пакараннем смерцю ў Віленскай турме.
Ф.К.Багушэвіч (1840—1900) — пісьменнік сацыяльнага пафасу, паэт, публіцыст і перакладчык, першым у беларускай літаратуры выступіў як паслядоўны выразнік поглядаў і інтарэсаў працоўных мас, сялянства. Удзельнік паўстання 1863 — 1864 гг., пачынальнік крытычнага рэалізму, патрыёт сваей радзімы Ф.Багушэвіч выступіў у абарону беларускага народа і яго мовы, якой пагарджалі і якую зневажалі як царскія сатрапы, так і польскія паны. У прадмове да зборніка “Дудка беларуская” Багушэвіч заяўляў: “Я шмат дзе бываў, шмат чаго бачыў і чытаў, пераканаўся, што мова наша ёсць такая ж чалавечая і вартая, як французская, або нямецкая, або якая-небудзь іншая”.
У вершах “Мая дудка”, “Дурны мужык, як варона” і інш. Багушэвіч гаворыць аб сваім прызначэнні спяваць аб горы і пакутах бёларускага сялянства. Творы Ф.Багушэві-ча прасякнуты пратэстамі супраць прыгонніцкіх парадкаў, аграблення сялян рэформай 1861 г., бяспраўя і прыніжэн-ня селяніна-працаўніка з боку царскай бюракратыі.
Спадчына пісьменніка вельмі багатая і разнастайная ў жанравых адносінах: паэма (“Кепска будзе!”), вершаванае апавяданне (“У астрозе”), публіцыстычны маналог (“Мая дудка”), філасофскі роздум (“Праўда”, “Думка”, байка “Воўк і авечка” і інш.). Ва ўмовах царызму Ф.Багушэвіч не мог друкаваць свае творы ў Расіі. Таму свой першы зборнік вершаў “Дудка беларуская” ён надрукаваў у 1891 г. у Кракаве, другі зборнік “Смык беларускі” — у 1894 г. у Познані пад псеўданімамі Мацей Бурачок і Сымон Рэўка з-пад Барысава. Творы Ф.Багушэвіча абудзілі да творчай дзейнасці на карысць свайму народу новае пакаленне нацыянальнай інтэлігенцыі.
Паслядоўнікамі Ф. К. Багушэвіча, якія адыгралі значную ролю ў развіцці беларускай прагрэсіўнай літаратуры другой паловы XIX ст., былі паэты-дэмакраты Янка Лучына (1851 – 1897) і Адам Гурыновіч (1869 – 1894).
Я.Лучына (сапраўднае імя — Іван Неслухоўскі) пісаў на беларускай, рускай, польскай мовах. Найбольш вядомым яго творам з’яўляецца верш “Роднай старонцы”, у якім ён выражае сваю любоў да Радзімы, да свайго бёларускага народа. Тэматычна паэзія Я.Лучыны звязана пераважна з жыцдём беларускай вёскі. 3 яго паэзіі бярэ вытокі беларуская філасофская лірыка. Творчасць Я. Лучыны выяўляла розныя ўзроўні мастацкага асэнсавання беларускай рэчаіснасці, але была мэтанакіраванай у дэмакратычным сцвярджэнні гра-мадскага ідэалу свайго часу. Адсутнасць магчымасці для публікацыі беларускіх твораў, вядома, адмоўна адбілася на раскрыцці яго таленту як нацыянальнага паэта. Толькі праз 6 гадоў пасля смерці Я. Лучыны гурток беларускіх студэнтаў выдаў у Пецярбургу зборнік яго беларускамоўных вершаў пад назвай “Вязанка”.
Паэзія А. Гурыновіча — мастацкае адлюстраванне са-цыяльна-палітычных працэсаў парэформеннага часу. Вы-значаючы задачы літаратуры, А.Гурыновіч сцвярджаў, што яна павінна “будзіць у сэрцы думкі аб лепшай долі, якой мы не зналі дагэтуль ніколі”. Сваей творчасцю А. Гурыновіч услед за Ф. Багушэвічам і Я. Лучынай замацаваў у беларускай паэзіі пазіцыі рэаліз¬му і народнасці, падрыхтаваў глебу для яе далейшага ідэйна-эстэтычнага развіцця. Я. Лучына і А. Гурыновіч былі таксама таленавітымі перакладчыкамі і фалькларыстамі.
Значны след у беларускай літаратуры канца XIX ст. пакінулі такія пісьменнікі, як Альгерд Абуховіч (1840 — 1898), Фелікс Тапчэўскі (каля 1838-1892), Аляксандр Ельскі (1834-916), Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі) (1869-1922) і інш. У 90-я гг. XIX ст. пачалі свой творчы шлях такія буйныя беларускія пісьменнікі, як Карусь Каганец (Казімір Кастравіцкі) (1868 — 1918), Цётка (Элаіза Пашкевіч) (1876-1916).
Беларуская літаратура дэмакратычнага напрамку ў гэты час узбагацілася шэрагам новых ананімных твораў — вершаў, так званых гутарак, якія ярка адлюстроўвалі рэвалюцыйна-дэмакратычны настрой беларускага сялянства. Узорамі такіх твораў з’яўляюцца “Дзядзька Антон, або Гутарка аб усім, што баліць, а чаму баліць — не ведаем”, Гутарка Паўлюка”, “Гутарка пана з селянінам” і інш. Большасць гэтых твораў, відавочна, паходзіць з сялянскага асяроддзя, яны вострасацыяльныя, з выявай народнага погляду на сацыяльны свет, народнага гумару. Налісаны гэтыя творы жывой народнай мовай, у рэалістычнай манеры.
У другой палове XIX ст. на Беларусі развіваліся розныя формы народнага тэатра (народная драма, батлейка). Пачаў фарміравацца беларускі прафесійны тэатр. Яго ўзнікненне звязана з дзейнасцю выдатнага прадстаўніка беларускай літаратуры XIX ст. паэта, драматурга і тэатральнага дзеяча В. Дуніна-Марцшкевіча. Гэты тэатр наследаваў народныя традыцыі мастацтва, вызначаўся дэмакратызмам, абуджаў нацьганальную самасвядомасць у гледачоў, пакінуў прыкметны след у гісторыі беларускага сцэнічнага мастацтва, садзейнічаў яго станаўленню і развіццю.
У перыяд з 70-х па 90-я гг. XIX ст. мінскім гледачам былі паказаны лепшыя творы рускай і сусветнай класікі. У буйнейшых гарадах Беларусі гастралявалі тэатральныя калектывы, у склад якіх уваходзілі вядомыя майстры рускай сцэны М. Савіна, У. Давыдаў, К. Варламаў і інш. У 90-я гг. на гастролях у Мінску знаходзіліся трупа маскоўскага Малога тэатра на чале з А. Яблачкінай і А. Южынай, Пецярбургская оперная трупа, якую ўзначальваў Я. Ізмайлау, украінская трупа М. Старыцкага. 5 чэрвеня 1890 гг. быў урачыста адкрьггы мінскі гарадскі тэатр (архітэктары К. Увядзенскі і К. Казлоўскі). Месца для будаўніцтва было выбрана ў Аляксандраускім скверы. Зараз гэта будынак тэатра імя Я.Купалы. Тэатр зрабіўся часткай гарадской культуры.
У 1898 г. узнікла прагрэсіўная культурна-асветніцкая арганізацыя “Таварыства аматараў прыгожых мастацтваў”, якая мела чатыры секцыі: літаратурную, драматычную, мастацкую і музычную. Гэтае таварыства з’яўлялася аб’яд-наннем перадавой радыкальнай інтэлігенцыі і неўзабаве стала цэнтрам літаратурнага і тэатральна-музычнага жыцця Мінска.
У другой палове XIX ст. актывізавалася музычнае жыццё Беларусі. Ужо з 60-х гг. XIX ст. пачаліся частыя гастролі вядомых музычных і оперных калектываў, што дало беларусам магчымасць пазнаёміцца з лепшымі творамі айчынных і замежных кампазітараў. 3 вялікім поспе-хам на Беларусі выступаў вядомы рускі хор Д. Славінскага, які папулярызаваў і беларускую народную песню.
У канцы XIX ст. на Беларусі з вялікім поспехам гастралявалі выдатныя выканаўцы — спевакі Л.Собінаў, М.Фігнер, Ф.Шаляпін, А.Мазіні, піяністы і кампазітары С.Рахманінаў, Л.Скрабін, А.Зілоці і іншыя славутыя артысты. У 1892 і 1894 гг. у Мінску гастралявала руская оперная трупа пад кіраўніцтвам I.Шумана.
Параўнаўча высокая музычная культура тлумачылася грунтоўнай музычнай падрыхтоўкай, якую атрымлівала тады моладзь у навучальных установах. У праграмах семінарый, гімназій ей надавалася значная ўвага. Існавалі і навучальныя ўстановы, што выпускалі прафесійных му-зыкантаў. У 1871 гг. пры касцёле Святога Роха было створана Мінскае музычнае вучылішча арганістаў, адзінае такога тыпу на Беларусі.
У выяўленчым мастацтве другой паловы XIX ст. асноўнае месца займаў рэалізм. У беларускім жывапісе ў гэты час на першы план выходзіць гістарычны жанр. Адным з найбольш вядомых гістарычных жывапісцаў Беларусі другой паловы XIX ст. лічыцца К. Э. Альхімовіч (1840 — 1916). Ён стварьгў палотны “Хрысціянскія пакутнікі”, “Пахаванне Гедыміна”, “Пасля бітвы”, “Смерць Глінскага у турме” і інш., якія сведчаць пра выдатнае веданне мастаком гісторыі роднага края. Плённа працаваў мастак і ў бытавым жанры, паказваючы жьщцё і побьгг сялян і дробнапамеснай шляхты. К. Альхімовіч шмат працаваў і як графік. У тэхніцы літаграфіі ім выкананы шматлікія ілюстрацыі да твораў А.Міцкевіча.
Да гістарычнага жанру непасрэдна прымыкаў бытавы. У гэтым жанры найбольш поўна выявіліся сацыяльныя сімпатыі жывапісцаў. У жывапісе, як і у творах літаратуры, з’яўляецца вобраз селяніна-бедняка. Праз паказ галечы і разбурэння беларускага сялянства мастакі імкнуліся выклікаць спачуванне да простага народа і гэтым самым садзейнічаць абуджэнню самасвядомасці шырокіх працоўных мае. Вядомым майстрам бытавога жанру быў мастак Н. Ю. Сілівановіч (1830 — 1918). Ён напісаў карціны “Дзеці у двары”, “У школу”, ‘”Пастух са Свянцяншчы-ны”, “Салдат з хлопчыкам” і інш. Н.Сілівановіч зрабіў таксама шэраг манументальных роспісаў, мазаік, партрэтаў, пейзажаў.
Найбольш інтэнсіўна працэс дэмакратызацыі адбываўся ў жанры пейзажу. Пейзажысты імкнуліся адлюстраваць прыроду роднага края. Яны выбіралі мілыя іх сзрцу куткі беларускай зямлі, імкнуліся тым самым зрабіць свае мастацтва блізкім і зразумелым простаму народу. Выдатным майстрам беларускага пейзажу быў мастак А. Гараўскі (1833 — 1900). Ён адлюстраваў родныя мясціны ў карці-нах “Вечар у Мінскай губерні”, “На радзіме”, “Бераг ракі Свіслач” і інш. А.Гараўскі быў таксама выдатным партрэтыстам, імкнуўся ў сваіх творах раскрыць сацыяльны і псіхалагічны стан героя-сучасніка.
Адной з адметных рыс гісторыі беларускага жывапісу другой паловы XIX ст. з’яўляецца ўмацаванне сувязяў прагрэсіўных беларускіх мастакоў з мастакамі іншых брацкіх народаў. Многія славутыя мастакі Расіі, Польшчы, Літвы і Украіны доўга жылі і працавалі на Беларусі. Вялікі рускі мастак І. Я. Рэпін на працягу шэрага гадоў жыў недалёка ад Віцебска, у Здраўневе. Тут ён напісаў свае славутыя творы — кампазіцыйны партрэт “Беларус”, “Восеньскі букет” і інш. Па эцюдах, напісаных у Белавежскай пушчы, ствараў свае лепшыя карціны рускі пейзажыст І. І. Шышкін.
У другой палове XIX ст. адбыліся станоўчыя змены ў архітэктуры Беларусі. Галоўнае значэнне пачалі набываць грамадзянскае будаўніцтва і прамысловая архітэктура. Хутка развівалася будаўнічая тэхніка, выкарыстоўваліся новыя будаўнічыя матэрыялы. У цэнтральных раёнах з’явіліся асабнякі буржуазіі і шматпавярховыя будынкі фінансавых і гандлёва-прамысловых устаноў. У перыяд I860 — 1890 гг. у архітэктуры Беларусі панаваў эклектызм (спалучэнне разнастайных мастацкіх элементаў у архітэктурных формах фасадаў і інтэр’ераў — старажытнарускага дойлідства, готыкі, барока, класіцызму).
Такім чынам, нягледзячы на вялікадзяржаўную палітыку царызму, развіццё беларускай культуры ў другой палове XIX ст. характарызавалася значнымі поспехамі і дасягненнямі.

4. “НАШАНІЎСКІ ПЕРЫЯД” У РАЗВІЦЦІ БЕЛАРУСІ
Культура Беларусі ў пачатку XX ст. развівалася ў цеснай сувязі з нацыянальным рухам, культурамі суседніх народаў. У гады рэвалюцыі 1905 — 1907 гг. і пасля яе адбываецца ўздым у многіх яе галінах, асабліва ў літаратуры. У кароткі тэрмін з’явіліся новыя высокамастацкія творы. Нягледзячы на розныя перашкоды, беларуская культура змагла захаваць сваю самабытнасць, арганічна ўвайшла ў агульнаславянскую, еўрапейскую культуру. Творы літаратуры і мастацтва папоўнілі скарбонку сусветнай культуры.
У пачатку XX ст. прыкметныя змены адбыліся ў развіцці асветы. Замест царкоўна-прыходскіх школ, якія знаходзіліся у заняпадзе, адкрываліся народныя вучылішчы, а гарадскія вучылішчы пераутвараліся у вышэйшыя пачатковыя школы. Хутка пашыралася сетка дзяржаўных і прыватных сярэдніх школ — гімназій і рэальных вучылішчаў. Агульная колькасць школ усіх тыпаў у 1914 г. склада 7682, у якіх навучалася толькі 1/5 частка дзяцей школьнага ўзросту. Атрымала развіцдё і прафесійная адукацыя. На пачатак студзеня 1910 г. у Беларусі налічвалася 66 чыгуначных, сельскагаспадарчых, рамесніцкіх і іншьгх школ і вучылішчаў. Для дарослага насельніцтва адкрываліся нядзельныя школы, вячэрнія змёны і курсы. Для падрыхтоўкі педагогаў у 1909 —1916 гг. былі адкрьггы пяць настаўніцкіх семінарый, тры настаўніцкія інстытуты — у Віцебску, Мінску і Магілёве. Гэтыя інстытуты не мелі правоў вышэйшай наву-чальнай установы. Педагагічныя таварыствы, дзеячы беларускай культуры выступалі за стварэнне беларускай нацыя-нальнай школы. За навучанне на роднай мове выказаўся настаўніцкі з’езд у Вільні (1907). Дзякуючы дзейнасці найболын свядомай інтэлігенцыі сярод вясковага насельніцтва праваслаўнага веравызнання атрымалі распаўсюджванне “тайныя” руска-беларускія школы. У школах выкарыстоўваліся падручнікі К. Каганца “Першая навука чытання”, Я.Цёткі “Першае чытанне для дзетак беларусаў”, Я.Коласа “Другое чытанне для дзяцей беларусаў”, а таксама мастацкія творы беларускіх пісьменнікаў.
НА БЕЛАРУСІ МЕЛІСЯ ЗНАЧНЫЯ ДАСЯГНЕННІ У ВЫВУЧЭННІ ЭТНАГРАФІІ, ГІСТОРЫІ І КУЛЬТУРЫ КРАЯ, А ТАКСАМА Ў ПРЫРОДА-ЗНАЎЧЫХ НАВУКАХ. ПРЫ ЎДЗЕЛЕ МЯСЦОВАЙ ІНТЭЛІГЕНЦЫІ СТВАРАЛІСЯ НАВУКОВЫЯ ТАВАРЫСТВЫ. ДА 1914 Г. ДЗЕЙНІЧАЛА БОЛЬШ ЗА 50 НАВУКОВЫХ І КУЛЬТУРНА-АСВЕТНІЦКІХ ТАВАРЫСТВАЎ. ЧЛЕНЫ ВІЦЕБСКАЙ АРХІЎНАЙ КАМІСІІ І МІНСКАГА ТАВАРЫСТВА АМАТАРАЎ ПРЬФОДАЗНАУСТВА, ЭТНАГРАФІІ І АРХЕАЛОГІІ ПАДРЫХТАВАЛІ НЕКАЛЬКІ НАВУКОВЫХ ПРАЦ. ШЭРАГ ДАСЛЕДАВАННЯЎ ПА ЭТНАГРАФІІ БЕЛАРУСІ ЗРАБІЎ ПАЎНОЧНА-ЗАХОДНІ АДДЗЕЛ РУСКАГА ГЕАГРАФІЧНАГА ТАВАРЫСТВА. ПЫТАННЯМІ БЫТУ І КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСІ ЗАЙ-МАЛІСЯ ВЯДОМЫЯ ДАСЛЕДЧЫКІ Е.РАМАНАЎ, М.ФЕДАРОЎСКІ, М.НІКІФАРОЎСКІ, А.СЕРЖПУТОЎСКІ. ГІСТОРЫІ ВЯЛІКАГА КНЯСТ-ВА ЛІТОЎСКАГА ПРЫСВЯЦІЎ СВАЕ ПРАЦЫ М.ДОЎНАР-ЗАПОЛЬСКІ. В.ЛАСТОЎСКІ ВЫДАЎ “КАРОТКУЮ ГІСТОРЫЮ БЕЛАРУСІ”. ЗАСНА-ВАЛЬНІК БЕЛАРУСКАЙ ФІЛАЛОГІІ Я.КАРСКІ ПАДРЫХТАВАЎ І ЧАСТКОВА АПУБЛІКАВАЎ НАВУКОВУЮ ПРАЦУ “БЕЛАРУСЫ”, У ЯКОЙ ЗМЕШЧАНЫ ЦІКАВЫ МАТЭРЫЯЛ ПА ФІЛАЛОГІІ, ЭТНАГРАФІІ, УТВАРЭННІ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАСЦІ, КАРТА РАССЯЛЕННЯ БЕЛАРУСАЎ. ДАСЯГНЕННІ У ГАЛІНЕ ФІЗІКІ ЗВЯЗАНЫ З НАВУКОВАЙ ДЗЕЙНАСЦЮ Я.А.НАРКЕВІЧА-ЁДКІ, Я.В.СНЯТКОВА, А.В.САДОЎСКАГА І ІНШ. СЯРОД ТЭХНІЧНАЙ ІНТЭЛІГЕНЦЫІ АСАБЛІВА ВЫЗНАЧЫЛІСЯ ТАЛЕНАВІТЫЯ ІНЖЫНЕРЫ М.Р.СТУЛЬГІНСКІ І К.М.ПАЎЛОЎСКІ. М.Р.СТУЛЬГІНСКІ, ЯКІ ПРАЦАВАЎ ДЫРЭКТАРАМ ПАПЯРОВАЙ ФАБРЫКІ Ў ДОБРУШЫ, ШМАТ ЗРАБІЎ ПА АБСТАЛЯВАННІ ПРАДПРЫЕМСТВА НАВЕЙШАЙ ТЭХНІКАЙ, УВЯДЗЕННІ СУЧАСНЫХ НА ТОЙ ЧАС ТЭХНАЛОГІЙ. ФАБРЫКА ЗАБЯСПЕЧВАЛАСЯ ЭЛЕКТРАЭНЕРГІЯЙ СВАЕЙ ЭЛЕКТРАСТАНЦЫІ, ПЕРШАЙ У БЕЛАРУСІ. ПА ТЭХНІЧНЫМ УЗРОЎНІ І ЭНЕРГАЎЗБРОЕНАСЦІ ПАДОБНЫХ ПРАДПРЫЕМСТВАЎ У РАСІІ НЕ БЫЛО. К.М.ПАЎЛОЎСКІ ПРАЦАВАЎ НА РОЗНЫХ ПАСАДАХ ВІЦЕБСКА-ГА ЧЫГУНАЧНАГА ВУЗЛА, ПРЫМАЎ УДЗЕЛ У ПАБУДОВЕ І ПЕРААБСТА-ЛЯВАННІ ПРАДПРЫЕМСТВАЎ ГОРАДА, БЫЎ ІНІЦЫЯТАРАМ АДКРЫЦДЯ У ВІЦЕБСКУ ТРАМВАЙНАГА РУХУ, АПУБЛІКАВАЎ ЗВЫШ 40 НАВУКОВЫХ ПРАЦ.
На Беларусі даволі хутка развіваўся друк. 3 1901 па 1914 г. у пяці беларускіх губернях колькасць перыядычных вы-данняў павялічылася з 15 да 109. Болынасць газет, кніг друкавалася на рускай мове. У прапаганду беларускай культуры ўнесла значны уклад грамадска-палітычная і літаратурная газета “Северо-Западный край” (1902 — 1905). На яе старонках асвятляліся розныя галіны беларускай культуры. Першае друкаванае слова Я.Купалы —верш “Мужык” — з’явілася менавіта у гэтай газеце. У верасні — снежні 1906 г. выходзіла першая легальная беларуская газета “Наша доля”, заснаваная групай членаў БСГ. У ей востра ставіліся пытанні палітычнага і культурнага характару.
Пасля закрьщця “Нашай долі” барацьбу за нацыянальнае адраджэнне ўзначаліла газета “Наша ніва” (1906 -1915). Яна стала трыбунай беларускага нацыянальнага руху, выступала за нацыянальнае раўнапраўе беларускага народа, свабоднае развіццё яго культуры, пастаянна ўздымала пытанне аб выкарыстанні беларускай мовы у школе, друку, цэрквах і касцёлах. Знач-ную ролю адыграла газета у фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці, развіцці беларускага мастацтва і літаратуры. Яна друкавала творы Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча і іншых беларускіх пісьменнікаў і публіцыстаў, а таксама рускіх, украінскіх, польскіх, літоўскіх і замежных аўтараў. Пры садзейнічанні “Нашай нівы” выходзілі папулярны “Беларускі каляндар”, часопісы “Саха” і “Лучынка”. Пачатак легальнаму беларускаму кнігадрукаванню паклала выдавец-тва “Загляне сонца і у наша ваконца”, створанае у 1906 г. у Пецярбургу. За няпоўныя восем гадоў вьщавецтва надрука-вала 40 беларускіх кніг тыражом больш .за 100 тыс. экземпляраў. Беларускія кнігі выдавалі таксама выдавецтвы “Наша ніва”, “Наша хата”, “Мінчук” і інш.
Найбольшыя поспехі у развіцці беларускай культуры звязаны з літаратурай. Яна была прасякнута пачуццём гонару за свой народ і яго барацьбу за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне, ідэяй сцвярджэння чалавечай годнасці мужыка-беларуса. Вялікі уклад у развіццё беларускай літаратуры ўнеслі Я.Купала, Я.Колас, М.Багдановіч, К.Каганец, Ц.Гартны, М.Гарэцкі і інш. У іх творах адчуваецца любоў да радзімы, жаданне бачыць свой народ свабодным і шчаслівым. У грамадстве атрымалі шырокую вядомасць зборнікі твораў Цёткі “Скрьшка беларуская”, “Хрэст насвабоду”, Я.Купалы “Жалейка”, “Гусляр”; Я.Ко-ласа “Песні жальбы”, “Апавяданні”; М.Багдановіча “Вянок”, а таксама творы іншых беларускіх пісьменнікаў. 3 твораў беларускіх драматургаў найбольш вядомымі былі “Модны шляхцюк” К.Каганца, “Паўлінка”, “Раскіданае гняздо” і “Прымакі” Я.Купалы.
У пачатку XX ст. актывізавалася культурнае жыццё на Беларусі. У гарадах праходзілі гастролі рускіх і ўкраінскіх тэатральных труп. Перад гледачамі выступалі вядомыя майстры сцэны А.Яблачкіна, В.Камісаржэўская, К.Варламаў і інш. У гарадах і вёсках атрымалі распаўсюджванне аматар-скія тэатральныя гурткі, беларускія вечарынкі” — свое-асаблівая форма мастацкай самадзейнасці. Праграмы гэтых аматарскіх калектываў уключалі беларускія песні і танцы, вершы і драматычныя творы К.Каганца, Я.Купалы, Я.Коласа, а таксама п’есы рускіх, ўкраінскіх і польскіх аўтараў.
3 “беларускіх вечарынак” у 1910 г. узнік нацыянальны прафесійны тэатр — “Першая беларуская трупа” І.Буйніцкага. Трупа гастралявала у многіх гарадах і мястэчках Беларусі, а таксама у Варшаве і Пецярбургу. У рэпертуары тэатра былі вершы Я.Купалы, Я. Коласа, Я.Лучыны і іншых пісьменнікаў, народныя песні “Дудка весялуха”, “Чаму ж мне не пець”, танцы “Лявоніха”, “Мяцеліца”, пастаноўкі “Модны шляхцюк” К. Каганца, “У зімовы вечар” паводле Э.Ажэшкі, “Сватанне” А.Чэхава і інш. У 1913 г. з-за ўціску ўлад і адсутнасці матэрыяльных сродкаў тэатр спыніў свае існаванне. Арганізаваны ў Вільні Беларускі музычна-драматургічны гурток у 1912 г. з вялікім поспехам здзейсніў першую пастаноўку п’есы Я.Купалы “Паўлінка”. Удзячныя гледачы — віленскія беларусы — падарылі аўтару залаты гадзіннік.
Прадаўжальнікам народных традыцый тэатра І. Буйніцкага з’явілася “Першае таварыства беларускай драмы і камедыі”, якое ўзнікла у сакавіку 1917 г. Трупа таварыства першая паставіла п’есу Я. Купалы “Раскіданае гняздо”. Шырокае распаўсюджванне атрымаў народны тэатр — батлейка. На кірмашах, плошчах паказваліся сатырычныя і гумарыстычныя сцэнкі “Вольскі — купец польскі”, “Барыня і доктар” і інш.
Прыкметныя поспехі меліся і ў развіцці беларускай прафесійнай музыкі. Зборам і апрацоўкай народных пе-сень займаліся А.Грыневіч, Л.Рагоўскі, М.Чуркін і інш. Л.Рагоўскі на тэму беларускіх песень напісаў “Беларускую сюіту для сімфанічнага аркестра”, кантату “А хто там ідзе?” на верш Я.Купалы.
У выяўленчым мастацтве ў пачатку XX ст. усталяваліся рэалістычныя традыцыі. На Беларусі працавала адносна вялікая колькасць масгакоў-прафесіяналаў, якія атрымалі вышэйшую адукацыю у Пецярбургскай акадэміі мастацтва, Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства, а таксама першапачатковую ў Кіеве, Адэсе, Варшаве, Вільні і прыватных масгацкіх школах Мінска, Віцебска і Магілёва, адкрьггых у канцы XIX — пачатку XX ст. Шырокае распаўсюджванне ў жывапісе атрымаў пейзаж. Вядомымі творамі гэтага жанру былі “Зямля”, “Эмігранты” Ф.Рушчыца; “Снег”, “Беларускія могілкі” Г.Вейсенгофа; “Неман”, “Восеньскі вечар” С.Жукоўскага; “Вечныя снягі”, “Зімні пейзаж” В.Бялыніцкага-Бірулі і інш. Бытавому жанру пры-свечаны карціны “Гадзіншчык”, “Стары кравец” Ю.Пэна; “На суд прафесара”, “Партрэт скрыпача Жухавіцкага” Я.Кругера; “Швачкі”, “Вечар у сям’і” Л.Альпяровіча. У кніжнай графіцы плённа працавалі К.Каганец, Я. Драздовіч. На высокім мастацкім узроўні імі праілюстраваны некаторыя беларускія выданні.
Што датычыцца скульптуры, то яна не атрымала такога распаўсюджвання, як жывапіс і графіка. Са станковай скульптурай звязана творчасць К.Каганца, Я.Багушэўскага, А.Краснапольскага і інш. Пэўным поспехам карысталася манументальная скульптура. У 1908 г. каля в. Лясная ўстаноўлены помнік з нагоды 200-годдзя перамогі тут рускіх войскаў над шведамі. Помнікі, прысвечаныя вайне 1812 г., узведзены у 1912 г. у Віцебску і Кобрыне.
Ажыўленню мастацкага жыцця на Беларусі садзейні-чалі перыядычныя выставы выяўленчага мастацтва у Мінску. 3 1890 па 1917 г. тут адбылося 10 выстаў. Асаблівым поспехам карысталася выстава у 1911 г., на якой былі прадстаўлены творы 30 беларускіх, рускіх, украінскіх і польскіх мастакоў. У арганізацыі культурных мерапрыемстваў для на-сельніцтва прымалі ўдзел земствы. Яны наладжвалі спектаклі, яекцыі, народныя чытанні, святочныя гулянкі і інш. У буйных гарадах атрымала распаўсюджванне кіно. У Мінску у 1912 г. працавалі тры кінатэатры — “Мадэрн”, “Эдані “Пгант”. Дэманстраваліся ў іх неагучаныя кінастужкі.

Метки текущей записи:
, , , , , ,
Автор статьи:
написал 6135 статей.

Комментариев нет.

 
Запросов: 110 | 0,507 сек
Память: 10.55MB