Сеткавы вучэбны курс “ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ” Модуль 3

16.01.2011 Автор: Рубрика: Бизнес»

Аўтары: дац., к. г. н. Янушкевіч А. М.

дац., к. г. н. Пупа В. В.

дац., к. г. н.

Модуль 3
РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯЎ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ
(1569 Г. – ПЕРШАЯ ПАЛОВА XVII СТ.)

ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН
1. Літоўскага ў палітычнай сістэме Рэчы Паспалітай
2.
3. і Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг.

УВОДЗІНЫ
У модулі асвятляецца развіццё беларускіх земляў у складзе Рэчы Паспалітай. Перыяд ранняга Новага часу ўвайшоў у гісторыю Беларусі як перыяд кровапралітных войнаў, эканамічнага рэгрэсу і дэмаграфічных катастрофаў. Усё гэта адмоўна адбілася на развіцці беларускага народу і станаўлення яго нацыянальнай свядомасці. Пад націскам добраахвотнай паланізацыі беларусы страчваюць сваю палітычную эліту (арыстакратыю), а тым самым змяншаюцца магчымасці для захавання непахіснай нацыянальнай і гістарычнай ідэнтычнасці. Вывучэнне гэтаг аперыяду тым больш павучальна, што менавіта ў ім хаваюцца зародкі запаволенасці нацыятворчага і дзяржаўнага развіцця Беларусі ў ХІХ-ХХ стст.

1. ЛЮБЛІНСКАЯ УНІЯ 1569 Г. МЕСЦА ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА Ў ПАЛІТЫЧНАЙ СІСТЭМЕ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ
Да цеснага саюза. дзве незалежныя суседкі-краіны — Каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае — ішлі доўгія два стагоддзі. На працягу гэтага часу былі і сумесная барацьба супраць жорсткіх ворагаў, было больш дзесятка дагавораў-уній, але былі супярэчнасці, сутычкі і спрэчкі. Нарэшце 1 ліпеня 1569 г. быў прыняты акт Люблінскай уніі, які аб’яднаў дзве дзяржавы у адзіную федэрацыю — Рэч Паспалітую. Сярод насельніцтва гэтага шматэтнічнага аб’яднання апынуўся і беларускі народ.
Што ж прымусіла кіруючыя вярхі Вялікага Княства пайсці на такі цесны, на мяжы страты самастойнасці, саюз? Сярод шэрага прычын уніі 1569 г. адной з самых важных з’яўляюцца ўнутрыкласавыя супярэчнасці у пануючым шляхецкім саслоўі Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Без прымусу з боку шматлікай дробнай і сярэдняй шляхты элітарнае магнацтва, што трымала ўладу у Княстве, не пайшло б на яе падзел з кімсьці. А ўлада тая ў вялікакняжацкай магнатэрыі была амаль што неабмежаваная. Паны-рада праводзілі толькі свае рашэнні на Сойме ў Вялікім Княстве, маніпулюючы паводле свайго, меркавання большасцю шляхты, якая не мела ніякай рэальнай улады. У адрозненне ад Княства у суседняй Польшчы шляхта самым рашучым чынам уплывала на ўнутраную і знешнюю палітыку ўрада. Польскія шляхецкія вольнасці, відавочна, пры-ваблівалі вялікакняжацкую шляхту. Падтрымліваючы ідэю уніі, яна меркавала заняць такое ж вызначальнае становішча ў сваей дзяржаве, як польская шляхта ў сваей.
Унутрыпалітычны крызіс у Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім, Жамойцкім, што быў выкліканы супярэчнасцямі у стане пануючага класа, найбольш абвастрыўся ў 60-я гг. XVI ст. Супрацьстаянне магнацтва і шляхты стала адкрытым. Асабліва яскрава яно выявілася ў час Сойму, які адбыўся ўвосень 1562 г. пад Віцебскам. Удзельнікі Сойму звярнуліся да Жыгімонта Аўгуста з прашэннем “учьшіць супольны Сойм з палякамі, каб разам караля выбіралі, мелі агульную абарону, супольна «сеймікавалі і аднолькавае ўжывалі”.
Каб неяк кансалідаваць грамадства, збіць прапольскія настроі шляхты, магнацкая апазіцыя на чале з Радзівіламі пайшла на значную мадэрнізацыю унутранай палітыкі. Яна ўвасобілася у прыняцці пастановы 1563 г., паводле якой праваслаўная і каталщкая шляхта поўнасцю ўраўноўвалася у правах, ва ўхваленні на Сойме 1564 г. судовай рзформы, якая на польскі узор дазваляла ствараць мясцовыя суды, дзе галоўную ролю адыгрывала шляхта.
Гэтыя захады вялікакняжацкага ўрада можа і мелі б поспех, калі б не няўдачы у вайне з Маскоўскай дзяржавай. Інфлянцкая вайна вьшягнула са скарбу ўсе сродкі. Неалкладна патрабаваўся саюзнік. Позірк быў кінуты на захад, таму што Княства мела значны вопыт — дзесяткі ўнітарных дагавораў ад часоў Ягайлы да Жыгімонтаў — сужыцця з Польшчай. Да таго ж заходні сусед сам дамагаўся ўніі. На тое былі важкія прычыны як эканамічнага, так і палітыка-ідэалагічнага парадку. Па-першае, шматлікай польскай шляхце стала цесна ў каралеўстве. Яна сквапна паглялала на княжацкія землі, якія б далі новыя багацці, а значьшь, новью пасады, узнагароды. Па-другое, Польшча з’яўлялася самым модным каталіцкім бастыёнам ва Усходняй Еўропе, а таму менавіта ёй Ватыканам адводзілася галоўная роля у экспансіі каталіцызму на ўсход — у беларускія, украінскія, рускія землі.
Пытанне заключэння ўніі з Польшчай было прадвырашаным, і як ні адцягвалі фінал уладу трымаючыя магнаты Вялікага Княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага, ён наступіў у 1569 г. Яго, безумоўна, наблізіла Інфлянцкая вайна. Па словах віленскага ваяводы Мікалая Радзівіла, што прыбыў на перамовы у Люблін, “на нашым хрыбце быў вораг, калі мы ехалі сюды, жадаючы пастанавіць з вамі ўнію, якая б аб’яднала нас узаемнаю любоўю, і, калі казаць праўду, мы пачалі імкнуцца да яе амаль бегам, тады як продкі нашыя ішлі да яе вельмі паціху”. 10 студзеня 1569 г. пачаўся Люблінскі Сойм, які здоўжыўся амаль на б драматычных месяцаў. Кожны з бакоў ставіў свае ўмовы, якія не прымаліся супрацьлеглым. Ніхто не саступаў. Больш таго, калі паслы Вялікага Княства ўбачылі пагрозу гвалтоўнага заключэння ўніі на непрымальных для іх умовах, яны 1 сакавіка 1569 г. пакінулі Люблін. I тут польскі бок пайшоў на дэманстрацыю сілы. Скарыстаўшы цяжкае знешнепалітычнае становішча Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, польскія дабіліся ад Жыгімонта Аўгуста выдання ўказаў аб далучэнні да каралеўства Польскага Падляшша, Валыні, Падолля і Кіеўшчыны. На працягу сакавіка — чэрвеня 1569 г. гэтыя вялізныя і багацейшыя землі Вялікага Княства былі ўключаны у склад Польшчы, што, вядома, аслабіла і без таго падарваную Інфлянцкай вайной эканоміку Княства. Хоць гэтыя акты і былі супрацьпраўныя, бо кароль іх выдаў асабіста, без згоды Сойма Вялікага Княства, але у склаўшайся сітуацыі вялікакняжацкі ўрад не мог ісці на ваенны канфлікт з Польшчай.
Тэрыторыя Княства звузілася ў асноўным да літоўскіх і беларускіх зямель. Прычым на значнай частцы апошніх гаспадарыла маскоўскае войска. У такім становішчы для вялікакняжацкага ўрада шлях быў адзіны — за стол перамоваў з Польшчай. Супольны Сойм зноў распачаў работу, і 1 ліпеня 1569 г. быў падпісаны акт Люблінскай ўніі. “3 гэтага часу абедзве дзяржавы ўяўляюць сабою адно непадзельнае цела, а таксама адну агульную Рэч Паспалітую, у якой абодва гаспадары і абодва народы ўз’ядналіся ў адзіны народ і адзіную дзяржаву”, — дэклараваў акт.
Наколькі ж цесна зліліся дзве часткі толькі што ўтворанай дзяржавы? Вышэйшым органам улады станавіўся агульны Сойм, які мог збірацца толькі на тэрыторыі Польшчы. Асобных соймаў як для Кароны Польшчы, так і для Вялікага Княства не прадугледжвалася. Манарх бачьгўся агульным: “… Новы гаспадар пры выбранні і каранацыі павінен аб’яўляцца каралём Польскім, князем Літоўскім, Рускім, Прускім, Мазавецкім, Жмудскім, Кіеўскім, Валынскім, Падляшскім, і Інфлянцкім… Выбранне і ўзвядзенне князя на прастол Вялікага Княства Літоўскага, якое да гэтага часу праводзілася асобна, павінна спыніцца”. Выключна да кампетэнцыі Рэчы Паспалітай адыходзіла знешняя палітыка. Усе ранейшыя законы і дагаворы, што былі накіраваны супраць інтарэсаў адной з частак новай федэрацыі, павінны былі быць скасаваны. Акт засяроджваў увагу на прынцыповым для польскага боку пытанні: “Статуты і усе якія бы то ні былі пастановы, ухваленыя у Літве супраць польскага народа па пытаннях аб набыцці і валоданні палякамі маёнткаў у Літве, надалей не павінны дзейнічаць. Дазваляецца набываць маёнткі і валодаць імі паляку у Літве, а літоўцу ў Польшчы”. Разам з тым Вялікаму Княству актам не адводзілася роля польскай каланіяльнай ускраіны. Тут поўнасцю захоўваліся былы адміністрацыйны апарат, асобнае ад Полыпчы заканадаўства і судовая арганізацыя, тытул і пячатка, а таксама войска.
Такім чынам, нельга трактаваць Люблінскую ўнію як паглынанне Польшчай Вялікага Княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага. Рэч Паспалітая была федэрацыяй дзвюх суседніх дзяржаў, у якой Княства існавала да канца XVIII ст. — часу разбору Рэчы Паспалітай Расійскай імперыяй, Аўстрыяй і Прусіяй.
Першае ўражанне для пануючага класа Вялікага Княства ад вынікаў Люблінскай уніі, падзей, што ей папярэднічалі, было шокавым, прычым як для магнацтва, так і для шляхты, якая ў свой час дамагалася злучэння з Полыпчай. Для вышэйшай уплывовай знаці Люблінская ўнія пагражала поўнай згубай былога палітычнага вяршэнства. У Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім, Жамойцкім Сойм, дзе магнацтва праводзіла свае рашэнні, юрьщычна перастаў існаваць. У агульны ж сенат Рэчы Паспалітай многа былых членаў паноў-рады проста не трапіла. Ды і тыя нешматлікія галасы сенатараў з Вялікага Княства заглушаліся больш мнагалюдным польскім прадстаўніцтвам у сенаце Рэчы Паспалітай. Toe ж самае адбывалася і ў Сойме, дзе з 180 выбраных на сойміках па ўсёй Рэчы Паспалітай паслоў толькі 46 прыходзілася на Вялікае Княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае (з іх 34 з беларускіх паветаў).
Палітычная дыскрымінацыя дапаўнялася эканамічнай. Цяпер прадстаўнікі шляхецкага саслоўя Вялікага Княства не маглі атрымліваць землі ў тых раёнах, якія былі гвалтоўна адарваны Польшчай у 1569 г., ды і дазвол польскай шляхце на атрыманне зямельных уладанняў у межах Княства стварыў небяспечнага канкурэнта для шляхты мясцовай. Без-умоўна, такое становішча нараджала у болыпай часткі пануючага класа Вялікага Княства Літоўскага. Рускага, Жамойц¬кага сепаратысцкія, антыпольскія настроі.
Характэрна, што антыпольскія словы не разыходзіліся са справамі. “Вялікакняжацкае адраджэнне” ішло як у палітыка-эканамічнай, так і ў духоўнай сферах. Насуперак Люблінскаму акту аб уніі на працягу 70 — 80-х гг. у Вялікім Княстве рэгулярна збіраліся агульнадзяржаўныя соймы. Прычым у час бескаралеўя (1574 — 1576 гг.) на віленскім Сойме дэбатавалася пытанне аб выбары караля, на сойме 1580 г. прысутнічаў нават кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторы. Больш таго, у 1581 г. ствараецца, а ў 1582 г. пачынае дзейнічаць Галоўны трыбунал Вялікага Княства Літоўскага.
Але самым моцным усплёскам дзяржаўнай незалежнасці Вялікага Княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага было прыняцце Статута 1588 г., які па сутнасці скасоўваў многія пастановы Люблінскай уніі. Паказальна ужо тое, што ў Статуце ніводнага разу не ўпамінаецца акт уніі. Па змесце гэтага заканадаўчага помніка, які дзейнічаў на тэрыторыі Беларусі аж да 1840 г., Вялікае Княства паўставала самастойнай дзяржавай не толькі з асобным заканадаўствам, але і са сваей тэрыторыяй, апаратам, войскам, фінансамі. Артыкул 12 раздзела III Статута 1588 г. адмяняў звышпрынцыповы для палякаў пункт пастановы люблінскага Сойму 1569 г. аб дазволе ім набываць зямель-ную ўласнасць у межах Княства. Пасля ўвядзення Статута 1588 г. у якасці галоўнага заканадаўчага акта шляхта Польскага каралеўства не мела юрыдычнага права набываць землі і займаць дзяржаўныя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім, Жамойцкім.
Нельга не заўважаць і інтэграцыйныя працэсы у Рэчы Паспалітай. Яны безумоўна назіраліся. Беларуская шляхта, якая дамагалася ад караля ўсё большых прывілеяў, бачыла, што калі і надалей будзе ісці разам са шляхтай польскай, то набудзе на гэтым шляху вялікія прыбыткі. Так яно і адбылося. “Генрыкавы” артыкулы, якія канчаткова ўзаконьвалі сістэму шляхецкай дэмакратыі, прызначаліся народам як “польскаму, так і літоўскаму… і ўсіх … зямель і правінцый, што ўваходзілі у Рэч Паспалітую”. Немагчыма было не спакусіцца на такія вольнасці, якія поўнасцю абмяжоўвалі ўладу караля і надавалі магнатам і шляхце афіцыйныя правы не падпа-радкоўвацца яму, калі той адмовіцца ад прызнання і выканання шляхецкіх прывілеяў. Прычым прывілеяў немалых, бо кароль у Рэчы Паспалітай быў асобай, што выбіралася на шляхецкім сойме і поўнасцю падначальвалася рашэнням гэтага вышэйшага заканадаўчага органа. Такім чынам, збліжэнне з польскай шляхтай далучала шляхту ліцвінскую да “залатых вольнасцей”. Менавіта цераз іх у Рэчы Паспалітай паступова фарміравалася своеасаблівая саслоўна-палітычная супольнасць — “польскі народ шляхецкі”. Прычым грунтавалася гэтая супольнасць на рэлігійна-моўна-карпаратыўнай еднасці. Што тычыцца этнічнага атаясамлення беларуска-літоўскай шляхты з польскай, то пры заўважнай эвалюцыі яе поглядаў на Рэч Паспалітую як “Айчыну” трэба адзначыць наяўнасць ліцвінскай самасвядомасці, якая моцна адчува-лася у вялікакняжацка-шляхецкім асяродку і давала аб сабе знаць у самыя драматычныя моманты гісторыі Рэчы Паспалітай.

2. КАЗАЦКА-СЯЛЯНСКАЯ ВАЙНА 1648-1651 ГГ.
Распачатае у 1648 г. на Украіне казацкае паўстанне на чале з гетманам Багданам Хмяльніцкім хутка вылілася у вялікую вызваленчую вайну. Ва ўкраінскага гетмана і казацкай старшыны падчас гэтай барацьбы з’явіўся план стварэння сваей дзяржавы, у межы якой яны хацелі ўклю-чыць і землі паўднёва-ўсходняй Беларусі, прынамсі Падняпроўе і Палессе. Яшчэ у маі 1648 г. Багдан Хмяльніцкі пачаў засылаць у гэтыя раёны сваіх агітатараў, а затым і казацкія загоны, якія распачыналі ваенныя дзеянні. Універсалы, якія ўкраінскі гетман высылаў аж да Барысава, Быхава і Магілёва, заклікалі сялян узбройвацца ды пачы-наць вайну супраць паноў. Сацыяльная глеба для паўстання ў Беларусі была вельмі прыдатная, таму казацкі рух хутка перакінуўся і сюды. Народныя нізы на поўдні і ўсходзе Беларусі актыўна ўключыліся у барацьбу, якая мела ярка выражаны сацыяльны і у пэўнай ступені рэлігійны характар.
З’яўленне казацкіх загонаў Нябабы, Галавацкага, Крывашапкі, Мікуліцкага, Гаркушы, Сакалоўскага і іншых палкоўнікаў, сярод якіх было нямала беларусаў (з ліку палкоўнікаў Хмяльніцкага многія таксама мелі беларускае паходжанне, напрыклад Бутрым, Грамыка, Крычэўскі, Ждановіч, Нячай, Хведаровіч), выклікала масавае далучэнне да іх бяднейшага сялянства і мяшчанства. Ужо летам 1648 г. на поўдні і ўсходзе Беларусі пачалася шырокая ўзброеная барацьба казацка-сялянскіх аддзелаў супраць шляхты, купцоў, магнатаў і каталіцкага духавенства. Узброіўшыся, сяляне-паўстанцы грамілі галоўным чынам маёнткі сваіх паноў, рабавалі двары, знішчалі падатковыя дакументы і рэестры. Да восені 1648 г. жыхары Гомеля, Мазыра, Лоева, Рэчыцы і Турава “усе паказачыліся і пакляліся адзін другому стаяць да апошняга”. Казакі авалодалі таксама Чачэрскам, Брагінам, Бабруискам, Чэрыкавам, Шнекам і іншымі гарадамі. Перапужаная шляхта ўцякала у глыб краіны. Хоць колькасна аснову ўзброеных фарміраванняў паўстанцаў складалі мясцовыя прыгонныя сяляне і бяднейшыя мяшчане, стрыжнёвай і арганізацыйнай сілай у занятых раёнах заставаліся ўкраінскія казакі. Паколькі сацыяльныя вярхі грамадства былі ужо фактычна апалячаныя, антыфеадальны рух набыў тут, як і на Украіне, выразную антыпольскую накіраванасць.
3 боку дзяржавы доўгі час не праводзілася ніякіх ваенных акцый супраць паўстанцаў. Састарзлы Ян Кішка, вялікі гетман, разгубіўся і нават не сабраў войска. Да восені 1648 г. у руках паўстанцаў апынуліся амаль усе галоўныя гарады паўднёва-ўсходняй Беларусі. У шэрагу выпадкаў сялянам з казакамі ўдалося нават разбіць шляхецкія фарміраванні (напрыклад, у Кобрыне —войска стольніка В.Гасеўскага, пад Мазыром — жаўнераў пісара Валовіча, а каля Чэрыкава — аддзел Лукамскага). Казацка-сялянскі полк Сакалоўскага паспрабаваў здабыць горад Слуцк — буйнейшую на той час фартэцыю Вялікага Княства, аднак пасля бясплённай аблогі адышоў ад яго. Дарэмнай была спроба казакоў захапіць другую важную фартэцыю ўсходняй Беларусі — Стары Бьгхаў.
Толькі ўвосень 1648 г. на барацьбу з паўстанцамі ўрад накіраваў некалькі фарміраванняў шляхты і наёмных жаўнераў. Хоць у сутычках каля Рэчыцы і Рагачова казакі і сяляне разбілі іх, прымусіўшы адступіць, у кастрычніку тага ж года значныя сілы шляхецкага войска, якімі кіраваў стражнік Мірскі, пасля ўпартай барацьбы авалодалі Пінскам. Затым шляхецкае войска авалодала Чэрыкавам, а ў студзені 1649 г., калі на поўдні Беларусі з 10-тысячным войскам з’явіўся палявы гетман Януш Радзівіл, пачалася буйная кампанія па ўдушэнні паўстання.
Гетман рушыў уздоўж Беларускага Палесся, ад Бярэсця на Тураў, Мазыр і далей. Хутка захапіўшы Тураў, Мазыр, Бабруйск, Рэчыцу і бязлітасна расправіўшыся з абаронцамі, ён за зіму 1649 г. ліквідаваў усе асноўныя асяродкі хваля-ванняў. За час перамір’я паміж Багданам Хмяльніцкім і Янам Казімірам войска Януша Радзівіла цалкам узяло пад свой кантроль землі уздоўж Прыпяці і Дняпра, чым адрэзала Беларусь ад украінскіх казакаў.
Аднак вясной 1649 г., пасля таго як ад гетмана Хмяльніцкага прыйшоў 3-тысячны казацкі загон палкоўніка Іллі Галоты, вызваленчы рух на поўдні Беларусі ўзнавіўся. Дзякуючы далучэнню мясцовага сялянства сілы Галоты неўзабаве павялічыліся да 30 тыс. чалавек. У чэрвені Януш Радзівіл пачаў аперацыю супраць казацка-сялянскіх фарміраванняў і неўзабаве разграміў полк Галоты ў бітве каля Прыпяці. Тады Хмяльніцкі прыслаў на Беларусь яшчэ 6 тыс. казакоў на чале з Гаркушам і Пабадайлам, да якіх пазней быў накіраваны і загон палкоўніка Міхаіла Крычэўскага. Для ўкраінскага гетмана, які ўзнаўляў ваенныя акцыі супраць кароннага войска, важна было затрымаць сілы Вялікага Княства у Беларусі, не дапусціць іх супольных дзеянняў з палякамі.
Разам з мясцовым сялянствам, якое прыстала да каза¬коў, сілы палкоўніка М.Крычэўскага дасягалі прыкладна 30 тыс. Каб не даць ім злучыцца з фарміраваннямі Паба-дайлы, што стаялі ўмацаваным лагерам каля Лоева, паміж Дняпром і Сожам, Януш Радзівіл атакаваў непрыяцеля і у жорсткай бітве 21 чэрвеня 1649 г. разграміў моцнае злучэнне Крычэўскага. Хутка быў знішчаны і лагер Паба-дайлы, сілы якога здолелі вырвацца з акружэння. Пасля гэтага харугвы палявога гетмана ліквідавалі асяродкі паўстанцкага руху у Пасожжы і некаторых іншых раёнах Беларусі. Вядома, што у 1649 г. разам з рэгулярным войскам Януша Радзівіла супраць паўстанцаў вяло бараць-бу і фарміраванне беларускіх мяшчан і шляхты.
Апошнім значным подыхам казацка-сялянскай вайны стала ажьгўленне хваляванняў у тым жа рэгіёне у 1650 і летам 1651 гг., але яно зноў было хутка падаўлена Янушам Радзівілам. Летам 1651 г. Б.Хмяльніцкі накіраваў пад Гомель полк Забелы, а да Крычава — полк Шохава, што ажывіла выступленні мясцовай беднаты. Аднак ні Гомель, ні Крычаў казакі не захапілі. У ліпені 1651 г. гетман рушыў на Украіну. Злучэнне Марціна Нябабы (15 тыс.), высланае Хмяльніцкім з мэтай затрымаць Радзівіла у Беларусі, было цалкам разгромлена каля лоеўскіх перапраў. Неўзабаве Радзівіл пераможна ўвайшоў у Кіеў.
Паражэнне Б.Хмяльніцкага ад польскай арміі пад Бе-расцечкам карэнным чынам змяніла сітуацыю. Паводле Белацаркоўскага мірнага дагавора ад 18 верасня 1651 г. казацкія загоны больш не маглі знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі і адводзіліся на Украіну.Так былі канчаткова ліквідаваны народныя хваляванні у беларускім краі.
У выніку ваенных дзеянняў вялізныя абшары паўднёва-ўсходняй Беларусі былі спустошаны і выпалены. Асабліва пацярпелі Мазырскі, Пінскі, Рэчыцкі паветы, а таксама Берасцейшчына. Шляхта Старадубскага павета пакінула свае маёнткі і больш не вярнулася. Улічваючы цяжкі эканамічны стан гэтых зямель, сойм Рэчы Паспалітай у 1649 г. зменшыў падаткі або зусім вызваліў ад іх шэраг паўднёвых паветаў Беларусі.
Антыфеадальная па сваей сутнасці казацка-сялянская вайна 1648 — 1651 гг. у Беларусі з’яўлялася складовай часткай вялікай вызваленчай вайны на Украіне. Але тут яна не мела такой непарыўнасці і цэльнасці, як на украінскіх землях, а была працэсам перманентным, серыяй лакальных паўстанняў. Не было ў Беларусі і мясцовага казацтва — арганізаванай ваеннай сілы, якая б выступала у ролі галоўнага суб’екта ўзброенай барацьбы. Адсутнасць адзінага кіраўніцтва і сталага арганізацыйнага цэнтра ў рэгіёне, ахопленым хваляваннямі, не дазваляе разглядаць яе як самастойную з’яву беларускай гісторыі. Аднак па сваіх маштабах гэга была несумненна самая масавая ў гісторыі Беларусі адкрытая ўзброеная барацьба ніжэйшых слаёў народа супраць феадальнага прыгнёту.

3. ВАЙНА ПАМІЖ РУСКАЙ ДЗЯРЖАВАЙ І РЭЧЧУ ПАСПАЛІТАЙ 1654-1667 ГГ.
Калі на пачатку паўстання Багдана Хмяльніцкага цар Аляксей Міхайлавіч не падтрымліваў украінскіх казакаў, дык пасля бітвы пад Батогам 1652 г., у якой апошнія разграмілі каронную армію, яго адносіны да падзей на Украіне рэзка змяніліся. Казацкая вайна зацягвалася і знясільвала Польшчу, а гэта стварала зручную для Масквы сітуацыю, каб нанесці вырашальны удар па Рэчы Паспалітай.
3 сакавіка 1653 г. Маскоўскае царства актыўна рыхта-валася да вайны: закупала зброю, наймала афіцэраў, вяло дыпламатычную прапаганду. Пасля Пераяслаўскай рады 1654 г., якая прыняла рашэнне аб далучэнні Украіны да Маскоўскага царства, вайна з Рэччу Паспалітай стала непазбежнай.
У маі 1654 г. тры вялікія групоўкі маскоўскай арміі з Вялікіх Лукаў, Масквы і Бранска рушылі на Беларусь. У дапамогу ім з поўдня спяшалася 20 тыс. украінскіх казакаў на чале з наказным гетманам Іванам Залатарэнкам, перададзеных Багданам Хмяльніцкім пад вярхоўнае камандаванне цара. У фарміраваннях, якія ўварваліся на тэрыторыю Беларусі, налічвалася каля 100 тыс. чалавек.
Вялікае Княства Літоўскае было не падрыхтавана да вайны, бо не чакала яе. Памежныя гарады і замкі на Дзвіне і Дняпры былі не падпраўлены, іх залогі не павялічаны. Да лета 1654 г. яшчэ нават не быў прызначаны галоўнакамандуючы. Усе войска, сабранае вялікім гетманам Янушам Радзівілам для абароны края, не перавышала 10 — 12 тыс., ды і сярод іх палову складалі малабаяздольныя павятовыя харугвы і паспалітае рушэнне.
Каб нейтралізаваць ці хоць схіліць на свой бок праваслаўных жыхароў Беларусі, у краіну засылалі’ся царскія гранаты з^заклікам да праваслаўных выступаць разам з царскім войскам супраць “проклятых ляхов”. У некаторых месцах гэтая прапаганда дасягнула пэўнага поспеху і жы-хары сустрэлі маскоўскіх ратнікаў лаяльна, але такое здаралася толькі у самым пачатку вайны.
Выступіўшы насустрач галоўнай маскоўскай арміі на ўсход Беларусі, вялікі гетман Януш Радзівіл у жніўні 1654 г. здолеў выйграць першую бітву, але у другой быў заціснуты каля Цяцерына на Друці і разгромлены перавы-шаючымі сіламі непрыяцеля. Край застаўся фактычна безабаронны, і царскія ваяводы займалі горад за горадам. За першы год вайны яны авалодалі абшарамі па Дняпро на ўсходзе і па Дзвіну на поўначы Беларусі. Шэраг беларускіх гарадоў на самым пачатку вайны капітуляваў (Магілёў, Крычаў, Невель, Чавусы, а пасля некалькіх тыдняў абароны здаўся і Полацк), іншыя ж мужна адбі-валіся. Асабліва ўпартай была абарона Віцебска, якую больш за тры месяцы трымала у асноўным мяшчанства, Дуброўны, Гомеля, Смаленска, а Стары Быхаў на Дняпры так і застаўся непакораны.
Цар загадваў сваім ваяводам бязлітасна караць тыя гарады, якія не паддаюцда ім адразу, — у навучанне іншым. I калі ваявода А.Трубяцкі захапіў Мсціслаў штурмам, ён пабіў ці вывеў у палон амаль усіх, хто хаваўся у замку, а горад знішчыў. Калі Дуброўна пачала абараняцца, а потым, не дачакаўшыся падмогі, капітулявала, усіх яе жыхароў забралі у няволю, горад спалілі, нават валы зрылі.
Спрабуючы вярнуць страчаныя землі, гетман Януш Радзівіл зімой 1654/55 г. арганізаваў контрнаступление. Былі вызвалены некалькі гарадоў у Падняпроўі, аднак Магілёвам, галоўнай дняпроўскай цвярдыняй, так і не ўдалося авалодаць.
Вясной 1655 г. пачаўся другі паход царскіх ваявод. Ужо 3 ліпеня маскоўскае войска і ўкраінскія казакі занялі Менск і рушылі на Вільню. 8 жніўня амаль безабаронная сталіца дзяржавы была захоплена, абрабавана і спалена. У Вільні Аляксей Міхайлавіч запланаваў паход на Варшаву, але ў Польшчу ўжо ўступілі шведы, а да адкрытай вайны са Швецыяй Маскоўскае царства яшчэ не было гатова.
Амаль уся тэрыторыя Беларусі (за выключэннем Палесся, раёнаў Берасцейшчьшы і Панямоння) ужо на другі год вайны апынулася пад акупацыяй. У 1656 г. маскоўскі ўрад пайшоў на часовае замірэнне з Полынчай дзеля супольнай барацьбы супраць Швецыі, замацаванае Віленскім дагаворам.
Занятыя царскім войскам беларускія землі ператвараліся ў правінцыі Маскоўскай дзяржавы, улада у якіх перадавалася ваяводам. Каб выклікаць лаяльнасць мясцо-вага насельніцтва, цар пакідаў гарадам магдэбургскае права, раздаваў ахоўныя граматы, якія мусілі аберагаць іх ад гвалту маскоўскіх ратнікаў (але на справе яны мала дапамагалі), усяляк падтрымліваў мясцовую шляхту. Новыя ўлады імкнуліся ўмацаваць і пашырыць у Беларусі толькі праваслаўную царкву, тады як уніяцтва апынулася па-за законам, а каталіцкі культ дазваляўся толькі у прыватных дамах шляхты і мяшчанства. “Жидам в Беларуси не быть и жития никакого не имети”, “униатам не быть”, “костелам не быть, а петь в домех”, — фармуляваў цар канфесійную праграму свайго ўрада.
Жыхары акупіраваных раёнаў або на месцы пераводзілі-ся у праваслаўе, або перахрышчваліся у палоне, у Маскоўскім царстве. Аднак нават прыналежнасць да правас-лаўнай царквы не ўберагала насельніцтва ад марадзёрства і гвалту маскоўскіх заваёўнікаў. Тыя рабавалі, забіралі у няволю ўсіх без разбору, нярэдка нішчылі і праваслаўныя храмы. Да цара з першых месяцаў вайны пайшлі шматлікія скаргі ад адзінавернага яму духавенства Беларусі, але стры-маць гвалт, які чыніла маскоўскае войска, было немагчыма.
Як сведчыць патрыярх Нікан, цар Аляксей Міхайлавіч планаваў вывесці з Беларусі і пасяліць у сваіх землях 300 000 палонных. Паляванне на людзей і іх масавы вывад у царства набылі характар дзяржаўнай праграмы. Кожны маскоўскі памешчык ці нават мешчанін мог прыехаць у Беларусь да царскага войска і купіць тут у ратнікаў патрэбную колькасць палонных за мізэрную плату — нейкіх 3-5 рублёў за чалавека. Права валодаць нявольнікам як прыватнай уласнасцю афармлялася рэгістрацыяй у паланянічнай кнізе, халопскім прыказе або простым перахрышчваннем палоннага ў праваслаўе.
Асобнай групай палонных былі рамеснікі, якіх вышук-валі спецыяльна. Іх пераманьвалі высокім заробкам або забіралі сілай. Калі горад заваёўвалі штурмам, рамеснікаў вывозіліу першую чаргу. Так на Валдаі апынуліся кафляры з Дуброўны, Мсціслава і Шклова, у Маскве — высо-какваліфікаваныя кавалі, залатары, зборнікі, замочнікі і іншыя майстры з самых розных гарадоў Беларусі.
У вытку баявых дзеянняў і гаспадарання чужога войска акупіраваныя землі Беларусі былі ператвораны у пустэчу. Праехаўшы дарогамі Панямоння, каралеўскі сакратар Стэ-фан Мядэкша яшчэ у 1655 г. адзначыў у сваім дыярыўшы, што там “трупаў па дарогах поўна, вёскі, мястэчкі, сядзібы папаленыя, беднай хаткі цяжка пабачыць цэлай”. Сведкі тых падзей пісалі пра цэлыя паветы як пра “пустыя і выпаленыя”. Нават праваслаўны епіскап полацкі і віцебскі Каліст не вытрымаў і высгупіў са скаргай на дзеянні царскага войска.
Ад мноства непахаваных трупаў людзей і жывёл у краі пачалі шырыцца эпідэміі. Пошасць суправаджалася страшным голадам, выкліканым ваеннымі спусташэннямі. Паміраючы з голаду, людзі елі сабак і кошак, а месцамі даходзіла нават да канібалізма. У Беларусі “не токмо что мертвечину и всякую нечистоту, но и плоти человеческие едят”, — дакладалі тады царскія ваяводы Аляксею Міхайлавічу.
Усе гэга выклікала шырокае народнае супраціўленне. Яшчэ у 1654 г. на занятых беларускіх зямлях сталі ўтварацца сялянскія фарміраванні самаабароны. Партызанскі рух найбольш актыўна разгортваўся на Смаленшчыне, у ваколіцах Мсціслава, Магілёва, Віцебска і Полацка. Некаторьія лясныя аддзелы ўяўлялі сабой значную сілу і маглі весці актыўныя ваенныя дзеянні. Напрыклад, трохтысячны аддзел сялян з Калеснікаўскай воласці Мсціслаўскага павета самастойна ажыццявіў напад на вялікую армію ваяводы А.Тру-бяцкога, калі тая аблажыла Мсціслаў, і прычыніў ёй сур’ёзныя страты. Мужыкі Полаччыны таксама ўступілі ў адкрыты бой з рэгулярным маскоўскім войскам. Нездарма цар ужо у жніўні 1654 г. папярэджваў сваіх ваявод аб небяспецы раптоўнага нападу з боку як рэгулярнага войска, так і партызан, або “шышоў”, як у маскоўскіх дакументах называлі ўдзельнікаў супращўлення.
Падаўшыся у лясы, беларускія сяляне рабілі засады на дарогах, нападалі на дробныя атрады маскоўскіх ратнікаў, бралі у палон ваявод і передавалі іх Радзівілу. Іх зброяй былі галоўным чынам бердышы, косы, вілы, радзей стрэльбы. Хоць функцыі камандзіраў звычайна выконвалі шляхціцы, колькасна ў партызанскіх атрадах пераважалі мужыкі. Партызаны Мсціслаўшчыны не толькі вялі ба-рацьбу з маскоўскім войскам, але і нападалі на шляхту, што прысягнула цару, каралі тыя вёскі, якія перайшлі на бок Масквы.
Цар Аляксей Міхайлавіч накіраваў на партызан беларускіх паветаў спецыяльнае войска. Спайманых сялян білі пугамі і вешал і, іншым адразалі насы і вушы ды адпускалі хадзіць па вёсках, каб застрашыць астатніх. Аднак рух не спыняўся. Вясной 1656 г. ён ахапіў раёны Менска і Ба-рысава, затым перакінуўся на Наваградчыну, а ў 1657 г. партызанская вайна зноў ахапіла ўсходнія і паўночныя землі Беларусі. Уздыму антымаскоўскага руху у Менскім ваяводстве і Падняпроўі спрыяла дзейнасць казакаў Івана Нячая. Назваўшыся “беларускім палкоўнікам”, яго сотнік, Дзяніс Мурашка, набраў у свае войска мясцовых сялян і ўзначаліў сапраўдную вайну супраць прысяжнай шляхты. Застрашаная шляхта вагалася і часам нават пераходзіла назад на бок Рэчы Паспалітай.
У 1658 г., калі ў лясы масава пайшла шляхта, якая раней прысягала цару, і ўзнавіліся ваенныя дзеянні паміж арміямі Маскоўскай дзяржавы і Рэчы Паспалітай, народна-вызваленчы рух у Беларусі дасягнуў свайго найвышэйшага развіцця. Ідэя вызвалення ад тыраніі часова кансалі-давала прадстаўнікоў розных саслоўяў — сялян, мяшчан, шляхты. Партызанскія .фарміраванні перайшлі да насту-пальных аперацый. Так, партызаны Віцебшчыны вызвалілі Бешанковічы і Лукомль, сілы палкоўніка М. Валовіча занялі Глыбокае. Віцебск быў цалкам заблакіраваны ляснымі аддзеламі. Жыхары Беларусі сталі актыўна далучацца і да харугваў рэгулярнага войска Вялікага Княства Літоўскага. Менавіта вясковыя “мужыкі” складалі большую частку ў палку Г. Сурына, палову войска некаторых іншых палкоўнікаў.
Імкненне вызваліцца ад акупацыйных улад, якое у той час ахапіла, здавалася, амаль усе пласты грамадства, найбольш яскрава выявілася у серыі антымаскоўскіх паўстанняў у беларускіх гарадах. У Магілёве мяшчане змовіліся і 1 лютага 1661 г. са зброяй у руках выступілі супраць маскоўскага гарнізона, знішчылі яго (2 тыс. чалавек), а ваявод перадалі каралю. Па прыкладзе Магілёва мяшчане самастойна ліквідавалі царскія залогі ў Дзісне, Мсціславе, Себежы, Шклове, Гомелі, а ў 1664 г. — у Старым Быхаве. Паўстанне супраць царскага гарнізона рыхтавалася і у Полацку, аднак там да яго не дайшло.
Накінутая сілай на Беларусь царская ўлада гэтак жа сілай, пры актыўным удзеле мясцо вага насельніцтва, і скідалася. Як адзначыў аўстрыйскі дыпламат А.Маерберг, які праязджаў тады праз тэрыторыю Беларусі, здзекі і гвалт маскавіцян так адвярнулі ад іх сэрцы гэтага народа, што ён “выгнаў іх са сваіх зямель з такой жа нянавісцю, з якім даверам іх калісьці прымаў”.
Вайна да такой ступені знясіліла абедзве дзяржавы, што ужо ніводная з іх не магла давесці барацьбу да рашаючай перамогі. Пасля працяглых і цяжкіх перамоў у студзені 166/ г. у вёсцы Андросава, што на ўсходзе Беларусі, бьгў падпісаны кампрамісны дагавор аб міры на 13 гадоў і 6 месяцаў. Згодна з яго ўмовамі, усе Смаленскае і Чарнігаўскае ваяводствы, а таксама Старадубскі павет і украінскія землі да левага берага Дняпра адыходзілі да Маскоўскага царства. Паўночныя абшары Беларусі — Віцебшчына і Полаччына, а таксама Дынабург, Інфлянты і Правабярэжная Украіна (горад Кіеў царскі ўрад абавязваўся звярнуць праз 2 гады, але так ніколі і не выканаў гэтай умовы) вярталіся ў склад Рэчы Паспалітай. У цэлым за кошт страты Смаленшчыны тэрыторыя Вялікага Княства Літоўскага паменшылася з 370 да 312 тыс. км2.
Тэкст Андросаўскага замірэння прадугледжваў вяртанне палонных і культурных каштоўнасцяў, што масава вывозіліся ў гады вайны з акупіраваных тэрыторый, найперш з Беларусі. Аднак права вярнуцца на айчьгау фармальна атрымлівала толькі невялікая частка палонных — духавенства, шляхта, казакі, татары і яўрэі. Асноўная ж маса вывезеных з Беларусі людзей (сяляне і мяшчане) заставалася у Маскоўскаи дзяржаве на усе гады замірэння (яны такі не вярнуліся на радзіму, бо гэтая ўмова Андросаўскага перамір’я потым была пацверджана “вечным мірам” 1686 г.). Але і шляхціцы, якім фармальна дазвалялася вярнуцца дамоў, часта не маглі вьікарыстаць гэтае права. Такім шляхам пасля вайны Маскоўская дзяржава пакінула сабе сотні тысяч палонных і вывезеныя каштоўнасці, у тым ліку кнігі, царкоўныя ўпрыгажэнні, званы, гарматы і інш.
Вывезеныя з Беларусі шляхціцы і мяшчане апынуліся у самых далёкіх астрогах Сібіры. Новыя гаспадары сялілі беларускіх сялян у малалюдных раёнах і пераводзілі ў халопства. Вядома, напрыклад, што адзін толькі баярын Б.Марозаў вывез у свае вотчыны пад Маскву тысячы беларускіх мужыкоў з сем’ямі, зрабіўЗшы іх там халопамі ўласных халопаў. У такое падвойнае халопства беларусы трап-лялі і ў іншых баярскіх вотчынах Маскоўскага царства.
Сотні тысяч простых людзей з Беларусі назаўсёды засталіся ў гарадах і манастырах Маскоўскай дзяржавы. А найболып выхадцаў з беларускіх зямель апынулася у самой Маскве, дзе ў 70-я гг. XVII ст. яны складалі 10 % ад усяго пасадскага насельніцтва. Гэта былі галоўным чынам высокакваліфікаваныя рамеснікі — кавалі, сярэбранікі, краўцы, скурнікі, ганчары, збройнікі, шабельнікі і інш. У адной толькі Зброевай палаце Крамля яшчэ падчас вайны, у 1660 г., працавала 68 полацкіх і віцебскіх май-строў. Менавіта вывезеныя з Беларусі кафляры аздаблялі мноства маскоўскіх храмаў, Крамлёўскі палац і Каломенскую рэзідэнцыю цара Аляксея Міхайлавіча. Затое ў беларускіх гарадах рамесная вытворчасць была настолькі падарваная, што даваеннага ўзроўню яе развіцдя больш ніколі ўжо не ўдалося дасягнуць.
Для самой Беларусі вайна 1654 — 1667 гг. абярнулася трагічнымі вынікамі. У межах прыкладна цяперашняй тэрыторыі краіны колькасць жыхароў зменшылася больш чым напалову: калі ў 1648 г. яна складала 2 млн 900 тыс., дык у 1667 — 1 млн 350 тыс. чалавек. Асабліва пацярпелі ўсходнія і паўночныя паветы, у якіх засталося менш 1/3 даваеннага насельніцтва. Мястэчкі і вёскі былі спалены, гарады — абрабаваны і разбураны. Для аднаўлення гаспадаркі не хапала людзей, не было рабочай жывёлы. Каб хоць неяк паспрыяць аднаўленню зруйнаваных гарадоў, Сойм Рэчы Паспалітай вызваліў 20 з іх ад падаткаў і розных абавязкаў.
У самым глыбокім заняпадзе апынулася сельская гаспа-дарка Беларусі. Пасля вайны больш паловы ранейшых плошчаў ворыўнай зямлі не апрацоўвалася. У раёнах, якія найболып пацярпелі, пусткай ляжала амаль усе поле. Напрыклад, у Віцебскай эканоміі ў 1667 г. некранутымі засталіся 74 % зямлі, а на ўсё Мсціслаўскае ваяводства такіх закінутых палёў збіралася да 70 %. I праз дзесяць пасляваенных гадоў становішча мала палепшылася: напрыклад, у Дубровенскім графстве, Прапойскім і Крычаўскім староствах у запусценні знаходзілася каля 2/3 усіх сялянскіх гаспадарак.
Яшчэ доўга бязлюднымі заставаліся вёскі, зарастала хмызняком і лесам колішняе ворыва. Каб не памерці з голаду, сяляне часам і пасля вайны пакідалі свае абжытыя мясціны і адыходзілі у іншыя землі. Як у дэмаграфічным, так і ў эканамічным плане гэтая вайна стала самай стратнай для Беларусі. Яна адкінула край далека назад.

Метки текущей записи:
, , , , , , , ,
Автор статьи:
написал 6135 статей.

Комментариев нет.

 
Запросов: 112 | 0,527 сек
Память: 10.58MB