Фанетыка. Арфаэпія

05.03.2012 Автор: Рубрика: BIP-IP»

ФОНЕТИКА. ОРФОЭПИЯ

Фанетыка. Арфаэпія

1.Выучите наизусть белорусский алфавит. Перепишите его по памяти в тетрадь.

 

2. Прочитайте следующие тексты, обращая внимание на правильное произношение звуков, обозначаемых буквами дж, дз, ц, ў, р.

 

І. Да гукавых моў адносяцца шматлікія жывыя мовы, на якіх гаворыць усё насельніцтва Зямлі. Пісьмовая форма мае пэўныя перавагі перад вусным маўленнем (запісы лепш захоўваюцца, перадаюцца ад продкаў да нашчадкаў і г. д.), аднак можна наогул не ведаць пісьма і пражыць у калектыве, але вельмі цяжка жыць, калі чалавек не можа гаварыць (калі, напрыклад, ён глуханямы). Паспрабуем самі дзень, тыдзень, месяц не пісаць і параўнаем гэта з тым становішчам, калі б нам забаранілі такі ж час гаварыць. Што цяжэй? Што для нас, пісьменных людзей, больш неабходнае?!

Вуснае маўленне дазваляе хутчэй адказаць на пытанне, не патрабуе ад чалавека, як пісьмо, нейкіх тэхнічных прылад. Часта яно менш унармаванае, не вымагае ведання такой колькасці правіл, як пісьмовая форма мовы. Вельмі важна і тое, што гукавое маўленне не займае рук, што можна адначасова і гаварыць, і нешта рабіць.

Прыгадаем таксама, колькі трэба, пачынаючы з шасцігадовага ўзросту, прыкласці намаганняў, каб авалодаць пісьмом, каб яно было такім жа зручным спосабам зносін з іншымі людзьмі, як і вуснае маўленне.

Ад гукаў асобны чалавек ідзе да літар. Такое ж развіццё праходзіла ў сваім гістарычным жыцці і ўсё чалавецтва. Спачатку і для яго існавала толькі вуснае маўленне, і ўжо потым на берасцяных граматах, на гліняных дошчачках, на камянях, папірусе і паперы людзі пачалі «пераводзіць» гук у літару. I як кожнаму асобнаму чалавеку нялёгка даводзіцца пры авалоданні правіламі пісьма, так і чалавецтву цяжка было яму навучыцца. (Л. Выгонная)

 

ІІ. Урачыста-жалобны гук хатынскіх званоў днём і ноччу разносіцца па Беларусі. Густы аўтамабільны паток з раніцы да вечара імчыць па Лагойскім тракце, кіруючы да лясной развілкі з шасцю вялізнымі попельна-шэрымі літарамі — Хатынь. Некалі глухая, нічым не прыкметная вёсачка стала народным помнікам, вобразным увасабленнем жалобы і гераізму беларусаў у іх нечуванай па напружанню барацьбе з захопнікамі Кожны народ ганарыцца перамогамі, атрыманымі ў барацьбе за свабоду і незалежнасць Радзімы, і свята шануе памяць ахвяр, панесеных у імя гэтых перамог. У французаў ёсць Арадур, у чэхаў — Лідзіцэ. Сімвал бязмерных выпрабаванняў беларусаў — Хатынь, якая прадстаўляе некалькі сотняў беларускіх вёсак, знішчаных у гады вайны разам з іх жыхарамі.

Сумна і разам з тым велічна днём і ноччу, у вецер і непагоду разносіцца над Белай Руссю звон Хатыні. Бясконцы людскі паток. Моўчкі стаяць людзі ля Вянка памяці, пакладзенага на месца пахавання попелу хатынцаў, моўчкі чытаюць яны зварот мёртвых да жывых — чорныя словы на мармуры: «Людзі добрыя, помніце: мы любілі жыццё, і Радзіму нашу, і вас, дарагія. Мы згарэлі жывымі ў агні. Наша просьба да ўсіх: хай жалоба і смутак абернуцца ў мужнасць і сілу, каб змаглі ўвекавечыць вы мір і спакой на Зямлі, каб нідзе і ніколі ў віхуры пажараў жыццё не ўмірала!» (В. Быкаў)

 

3. Расставьте ударения в следующих словах. С 5-6 словами (на выбор) составьте и запишите предложения

Алфавіт, аргумент, бабёр, беларусы, валёнак, выпадак, вярба, гектар, дакумент, долата, дуброва, дыспансер, дыялог, журавель, завязка, інструмент, каменны, каталог, квартал, кіламетр, кулінарыя, камбайнер, красавік, крэмень, карабель, ласкавасць, магазін, маленькі, некаторы, Нясвіж, партэр, працэнт, рэмень, рубель, сакавік, сапраўды, старэнькі, таварышы, холадна, хораша, цэнтнер, цыган, чатырнаццаць, чацвёра, шаўковы, шафёр.

 

4. Переведите слова на белорусский язык, поставьте ударение.

Везти, верба, валенок, вчера, доска, знахарь, ласковый, мести, малый, некоторый, издалека, обруч, окунь, плести, приносить, поровну, старый, шестьдесят.


 

Автор статьи:
написал 6135 статей.

Оставьте комментарий!

Вы должны быть авторизированы чтобы оставлять комментарии.

 
Запросов: 110 | 0,205 сек
Память: 10.63MB